Конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер81.79 Kb.
ТыпКонкурс
ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным этапе Рэспубліканскага

конкурсу маладых талентаў

“Зорка ўзышла над Беларуссю”


1. Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” (далей конкурс) праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”.

2. Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымцы таленавітай моладзі.

3. Задачамі конкурсу з’яўляюцца:

рэалазацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;

далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, вяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;

фарміраванне ідэйна-мастацкага узроўню і эстэтычнага густу моладзі;

стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы;

удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў когкурсу;

прапаганда беларускай нацыянальнай культуры;

стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры.

4. Тэрміны правядзення рэспубліканскага конкурсу: лістапад 2009 года – красавік 2010 года.

5. У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі устаноў культуры і мастацтва, іншых навучальных устаноў, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2009 года.


6. Конкурс праводзіцца па наступных намінаціях:

“Эстрадныя спевы”;

“Народныя спевы”;

“Аўтарская песня”;

“Размоўны жанр”;

“Сучасны танец”;

“Жывапіс і графіка”;

“Скульптура”;

“Дызайн”;

“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;

“Фатаграфія”;

“Сацыяльная рэклама”;

“Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і

шоў-праграм”.

7. У конкурсе прымаюць удзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).

8. Конкурс праводзіцца ў тры этапы, з якіх першы (раённы або гардскі) і другі (абласны) з’яўляюцца адборачнымі, трэці – заключным (рэспубліканскім).

9. Першы этап праводзіцца ў лістападзе-снежні 2009 года аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкомаў.

Для правядзення першага адборачнага этапа рашэннямі аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканкомаў ствараюцца арганізацыйныя камітэты, вызначаюцца канкрэтныя тэрміны правядзення дадзенага этапа, падачы заявак, фарміруюцца адпаведныя адборачныя камісіі у склад якіх уключаюцца аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва рэгіёна, іншыя кіраўнікі і спецыялісты.

Па выніках правядзення дадзенага этапа адборачная камісія у кожнай намінацыі вызначае трох лепшых канкурсантаў (калектываў), якія прымаюць удзел у другім (абласным) адборачным этапе.

10. Абласны адборачны этап конкурсу праводзіцца ў студзені-лютым 2010 года ўпраўленнем культуры аблвыканкома.

У абласным этапе прымаюць удзел пераможцы першага этапа конкурсу, а таксама прадстаўнікі творчай моладзі, якія пражываюць і (або) працуюць у абласных цэнтрах, у тым ліку навучэнцы, студэнты, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, акрамя вышэйшых навучальных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Па выніках правядзення абласнога этапа ў кожнай намінацыі вызначаюцца па тры лепшых канкурсанта (калектыва) ад вобласці для удзелу у рэспубліканскім этапе конкурсу, які адбудзецца у красавіку 2010 года.

11. Журы рэспубліканскага этапа конкурсу адначасова з’яўляецца адборачнай камісіяй абласнога адборачнага этапа.

12. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу да 15 студзеня 2010 года ў упраўленне культуры аблвыканкама аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкомаў, сярэднімі спецыяльнымі і вышэйшымі навучальнымі установамі накіроўваюцца заяўкі па форме згодна з дадаткамі 1,2, да дадзенага Палажэння. Дата паступлення заяўкі фіксуецца па паштоваму штэмпелю.

Да заяўкі дадаюцца:

копія дакумента, які можа засведчыць асобу;

выпіска з пратакола пасяджэння журы раённага або гарадскога адборачнага этапа аб допуску да ўдзелу ў абласным этапе конкурсу, для

сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў суправаджальны ліст за подпісам кіраўніка установы, рэктару;

праграмма выступлення ці спіс работ, назва праекта на кожнага конкурсанта (калектыва) у 5 экзэмплярах;

два каляровых фотаздымка канкурсанта (калектыва) памерам 9х13 см на глянцаванай паперы.

Канкурсанты намінацыі «Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм» да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, ці тэатралізаваных прадстаўленняў, ці шоў-праграммы).

13. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў, а таксама паступленні іх пасля вышэйназваннага тэрміна заяўкі не разглядваюцца.

14. Кандыдат паведамляецца аб допуску да конкурсных іспытоў абласнога і рэспубліканскага этапа не пазней, чым за 10 дзён да пачатку конкурсу. У выпадку адмовы кандыдата ад удзелу ў конкурсу дакументы вяртаюцца.

15. Конкурсныя іспыты рэспубліканскага этапа намінацый “Эстрадныя спевы” і “Народныя спевы” праводзяцца ў два туры, астатніх – у адзін тур.

Рашэннем журы на другі тур дапускаецца не болей 50 удзельнікаў першага тура.

16. Парадак выступлення ўдзельнікаў абласнога этапа згодна графіку, рэспубліканскага тура устанаўліваецца жараб’ёўкай і захоўваецца да канца рэспубліканскага этапа,.

Конкурсныя выпрабаванні і прагляды праводзяцца публічна.

17. Змены ў праграмах, замены работ, праектаў не дапускаецца.

Усе творы (музычнага, размоўнага жанру) павінны выконвацца напамяць. Кожны твор (работа) можа быць выкананы (прадстаўлены) толькі адзін раз.

18. Удзельнікі рэспубліканскага этапа прыбываюць на конкурс са сваімі канцэртмайстрамі.

19. Удзельнікі рэспубліканскага этапа конкурсу намінацый “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”. “Дызайн”, “Дэкаратыўна прыкладное мастацтва” для выканання графічных, жывапісных, скульптурных работ павінны мець свае неабходныя інструменты і матэрыялы (акрамя мальбертаў, станкоў і планшэтаў).

20. Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе журы па кожнаму канкурсанту (калектыву).

У намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы” вынікі вызначаюцца з улікам выступлення канкурсанта на першым і другіх турах рэспубліканскага этапа.

21. Пераможцы Рэспубліканскага конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеней з прысваеніем звання лаўрэата і ўручэннем грашовых прэмій ці прызоў.

Пераможца-калектыў (дуэт, трыо, квартет і гэтак далей) узнагароджваецца агульным дыпломам з дыпломам з указаннем ступені (I, II, III) і прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем грашовай прэмій ці прыза калектыву. Канкурсанты (калектывы) якія не сталі пераможцамі могуць адзначацца ганаровамі граматамі.

23. Пераможцы Рэспубліканскага конкурсу прымаюць удзел у заключным гала-канцэрте і мастацкай выстаўцы, якія адбудуцца ў Палаце Рэспублікі.

24. Журы Рэспубліканскага конкурсу мае права прысудзіць не ўсе дыпломы і прэміі конкурсу, прысудзіць у адной намінацыі некалькі дыпломаў II і III ступеней і прэмій, змяняць па ўзгадненню з аргкамітэтам памер прэмій у рамках агульнага прызавога фонду конкурсу ў залежнасці ад колькасці пераможцаў, адзначыць дыпломамі (граматамі) выкладчыкаў (кіраўнікоў), канкурсантаў (калектывы), якія дасягнілі на конкурсе значных творчых вынікаў, а таксама лепшых канцэртмайстраў, прымаць рашэнне аб скарачэнні праграмы ці спыненні выканання.

27. Рашэнне журы абластнога і рэспубліканскага тураў лічацца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на яго пасяджэнні членаў.

Прынятае рашэнне журы лічыцца канчатковым, перагляду не падлягае і афармляецца пратаколам.

28. Аргкамітэт рэспубліканскага этапа конкурсу ажыццяўляе заказ месцаў у гасцініцах ці інтэрнатах для ўдзельнікаў конкурсу ў адпаведнасці заяўкам.

29. За атрыманне канкурсантамі і канцэртмайстрамі ў час правядзення рэпетыцый і конкурсных іспытаў траўм, страту і пашкоджанне іх маёмасці заснавальнікі адказу не нясуць.

30. Аплата за праезд, пражыванне і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляе накіроўваючы бок.

Выдаткі па праезду, пражыванню, харчаванню і аплата работы членаў журы і адборачнай камісіі другога этапа ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

31. Фінансаванне першага раённага, гарадскогна адборачных этапаў конкурсу ажыццяўляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Фінансавыя выдаткі на правядзенне другога (абласнога) этапа конкурсу ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваны мерапрыемстваў.

У адпаведнасці з рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі для заахвочвання пераможцаў конкурсу могуць выкарыстоўвацца фінансавыя сродкі гэтага фонду.

32. Для фінансавання мерапрыемстваў конкурсу на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя

аб падрыхтоўцы і правядзенні абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

У сувязі з правядзеннем Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” ў лістападзе 2009 года адбудзецца першы адборачны этап конкурсу.

Раенныя гарадскія этапы конкурсу ладзяцца аддзеламі культуры сумесна з аддзеламі адукацыі, ідыялогіі, па справах моладзі гаррайвыкакамаў

Раённыя, гарадскія этапы конкурсу праводзяцца згодна зацверджаных Палажэння, праграммы Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”.

Занальныя агляды абласнога адборачнага этапа адбудуцца:


  • 3 снежня - у г.Бабруйску ў ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска”: г.Бабруйск, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны;

  • 9 снежня - у г.Крычаве ў раённым Цэнтры культуры: Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі раёны;

13 снежня - у г.Магілёве ў УК “Палац культуры вобласці”: г.Магілёў, Быхаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Круглянскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Чавускі, Шклоўскі раёны.

Пачатак конкурсных праслухоўванняў занальных аглядаў у 10.00 гадзін.

Заяўкі на ўдзел у занальных аглядах конкурсу накіроўваюцца да 1 снежня б.г. у УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”.

Да заяўкі дадаюцца: копія дакумента, які можа засведчыць асобу, выпіска з пратакола пасяджэння журы раённага або гарадскога адборачнага этапа; для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў - суправаджальны ліст за подпісам дырэктара установы, рэктара; праграмма выступлення, спіс работ, назва праекта на кожнага канкурсанта (калектыву) у 5 экзэмплярах; два каляровых фотаздымка канкурсанта (калектыву) памерам 9х13 см на глянцаванай паперы.

Канкурсанты намінацыі «Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм» да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, тэатралізаванага прадстаўлення, шоу-праграмы).

Па выніках правядзення занальных аглядаў адборачная камісія па кожнай намінацыі вызначае канкурсантаў (калектывы) для ўдзелу ў другім абласным адборачным этапе конкурсу.



Абласны адборачны этап конкурсу адбудзецца 24 лютага 2010 года ў г.Магілёве у УК “Палац культуры вобласці”, у якім прымаюць удзел навучэнцы, студэнты і выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі творчай моладзі.

Заяўкі ад сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў накіроўваюцца да 24 студзеня 2010 г. у УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка