Конкурсу "Велікоднае яйка"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.58 Kb.
Умовы правядзення

конкурсу “Велікоднае яйка”



Тэрмін правядзення: 15 красавіка — 13 мая 2016 г.
Конкурс праводзіцца з мэтай:

  • Папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

  • Знаёмства з традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі ўпрыгожвання велікодных яек.

  • Развіцця творчых здольнасцей дзяцей і дарослых.

Удзельнікі конкурсу:

удзельнікамі конкурсу могуць быць індывідуальныя мастакі і аўтарскія калектывы (сямейныя, школьныя, студэнцкія і г.д.).


Парадак правядзення конкурсу:

  • Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:




Традыцыйная пісанка

Арыгінальная пісанка

Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

  • майстэрства ў тэхніцы выканання пісанкі;

  • арыгінальнасць;

  • незвычайны падыход: выкарыстанне нестандартных матэрыялаў, тэхнік, прыёмаў і прыстасаванняў.


Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прац:

  • Пісанка можа быць зроблена з любога яйка.

  • Да пісанкі трэба прымацаваць таблічку (лісток) з прозвішчам і імем аўтара ці назвай калектыва, назвай установы, якую прадстаўляюць удзельнікі. Абавязкова прыдумаць падстаўку для дэманстрацыі яйка ў вітрыне.

  • Колькасць работ, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі на конкурс, не абмежавана.

  • Сваю работу трэба прадставіць на выставу “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!” у Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

  • Падвядзенне вынікаў конкурсу 14.05.2016 г. у Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.


Конкурсная камісія:

  • Для падвядзення вынікаў конкурсу будзе створана конкурсная камісія.

  • Конкурсная камісія прымае рашэнне аб пераможцах шляхам адкрытага галасавання.

  • Конкурсная камісія ў кожнай намінацыі вызначае трох пераможцаў. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны заахвочвальныя прызы.


Тэрміны правядзення конкурсу:

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу будзе праходзіць з 15 красавіка па 13 мая 2016 г. у Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

  • Урачыстае віншаванне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу будзе праходзіць пад час закрыцця выставы “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!” 14 мая 2016 г. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу пісанкі будуць перавезены ў г. Мінск для экспанавання ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.



Жадаем поспеху!



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка