Кот-катафей (гульня-занятак па азнаямленні з навакольным ассяроддзем І развіцці маўленчых здольнасцей дзяцей групы “чамучкі”)



Дата канвертавання01.08.2016
Памер24.21 Kb.
КОТ-КАТАФЕЙ

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК ПА АЗНАЯМЛЕННІ

З НАВАКОЛЬНЫМ АССЯРОДДЗЕМ

І РАЗВІЦЦІ МАЎЛЕНЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ

ДЗЯЦЕЙ ГРУПЫ “ЧАМУЧКІ”)

Праграмны змест:

працягваць знаёміць лзяцей з павадкамі хатніх жывёл (ката) праз малыя формы беларускага фальклору (калыханкі, лічылкі, гульні); працягваць вучыць правільна вымаўляць гукі, уласныя імёны, словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі;

падкрэсліць залежнасць прагаворвання твора ад мэты яго выкарыстання і прызначэння:

заахвочваць да ўспрымання і ўсвядомленага, эмацыянальнага і выразнага прагаворвання тэкста твораў.


Матэрыял: цацка Кот, маска-шапка ката.
Ход занятку

1. Сюрпрызны момант

Да дзяцей прыходзіць госць.

2. Гульня “Пазнаёмімся”

Дзеці стаяць у крузе, госць кідае мячык і знаёміцца з дзецьмі, якія павінны правільна назваць сваё імя па-беларуску.

3. Выбар «катка» для гульні (пры дапамозе лічылкі, якую чытае выхавальнік):

Раз, два, тры, чатыры. Ката грамаце вучылі: Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.

Выбіраецца «каток». Дзеці хорам паўтаракшь лічылку.

4. Гульня “Шэры кот”

Д з е ц і (разам). Раз, два, тры, чатыры,

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

К о т. У стозе мышы ёсць?

Д з е ц і. Ёсць!

К о т. Мышы ката баяцца?

Д з е ц і. Не баяцца!

К о т. А я кот Катафей разганю ўсіх мышэй!

Кот ловіць «мышак».

5. Карагодная гульня “Пайшоў каток у лясок”

Выбіраюцца «кот» і «кошка». Дзеці становяцца ў круг. «Кот» ходзіць у крузе, «кошка» — за крутам. На ёй — паясок. Вядучы (выхавальнік) чытае словы, у час якіх «кошка» аддае паясок каму-небудзь з дзяцей.

В я д у ч ы.

Пайшоў каток у лясок,

Знайшоў каток паясок,

А котачка ўзяла

I дзіцяці аддала.

К о т. У каго паясок?

Д з е ц і. У Ганначкі (Петрыка, Мішы, Данілы і г. д.)


6. Гульня «Я скажу, а ты дапоуні»

Выхавальнік прапануе дзецям расказаць, які кот Катафей. (Шэры, пушысты, ласкавы, з чорным носікам.)

7. Гульня-імітацыя

Выхавальнік чытае словы, дзеці імітуюць рухі ката.

Ішоў кот праз сто варот,

Дайшоў да канца,

Знайшоў кацяня.

Мяў.


8. Калыханка для ката

Выхавальнік прапануе пачаставаць ката Катафея, пакласці яго спаць і спець калыханачку:

Люлі-люлі, цэлы дом спіць,

А каток на печы сон сніць.

Люлі-люлі-люлі.

Ціха мышка варушыся,

Бо каточак прытварыўся.

Люлі-люлі-люлі.



9. Падвядзенне вынікаў

Выхавальнік падагульняе дзеянні, якія дзеці рабілі самі і з катом Катафеем. Просіць успомніць іх і назваць. (Знаёміліся, выбіралі «ката» лічылкай, гулялі з «катком», ласкава яго называлі, казалі, у каго паясок, спявалі кату калыханачку).
: ddu103grodno -> library
library -> Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Люблю мой край, старонку гэту
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”
library -> Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка