Краязнаўчая азбука



Дата канвертавання15.05.2016
Памер95.57 Kb.
Мультымедыйная гульня “Краязнаўчая азбука”
Арганізатары:

  • Сяргеева Святлана Валянцінаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі

  • Шаршнёва Наталля Рыгораўна, настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі


Месца мерапрыемства ў сістэме краязнаўчай работы ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта:

Склалася цэльная сістэма краязнаўчай працы, якая ўключае ў сябе пешыя і аўтобусныя экскурсіі і паходы, ажыццяўленне даследчых праектаў, актыўныя камандныя гульні і стварэнне навучальных матэрыялаў для выкарыстання на ўроках гісторыі і геаграфіі Беларусі.

Гульня “Краязнаўчая азбука” можа з’яўляцца самастойным мерапрыемствам, якое дазваляе ўдзельнікам праявіць свае веды па гісторыі і геаграфіі Магілёва і Магілёўшчыны. З другога боку, яе можна скарыстаць у якасці адборачнага тура пры правядзенні краязнаўчага маршрута, калі, напрыклад, заявілася занадта многа каманд.

Пытанні гульні датычацца гісторыі і геаграфіі роднага краю, яго сучаснага жыцця, славутых землякоў.




Мэты мерапрыемства:

  • пашырыць цікаўнасць вучняў да мінулага і сучаснасці сваёй малой Радзімы;

  • садзейначаць паглыбленню пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;

  • матываваць вучняў да пашырэння свайго кругагляду;

  • развіваць камандны дух, уменне працаваць у групе;

  • садзейнічаць фарміраванню навыкаў самаарганізацыі і праяўленню творчай актыўнасці;

  • стварыць умовы для змястоўнага баўлення вольнага часу.

Абсталяванне:

  • мультымедыйная ўстаноўка

  • лісты адказаў

  • ручкі

  • арганізаваныя месцы для каманд

  • абсталяванне для адліку часу

  • прызы для пераможцаў





Тэхналагічная карта мерапрыемства


этап

задачы

дзейнасць настаўніка

дзейнасць вучняў

Арганізацыйны

  • арганізаваць увагу ўдзельнікаў

  • патлумачыць правілы гульні

  • дапамагае камандам размясціцца ў зале

  • забяспечвае неабходным абсталяваннем (лісты адказаў)

  • тлумачыць правілы гульні: адказы на пытанні пачынаюцца на літары алфавіта па чарзе; у якасці падказкі на экране будуць фатаздымкі і ілюстрацыі

  • рассаджваюцца на свае месцы

  • удакладняюць правілы гульні

  • рыхтуюць ручкі

Матывацыйны

  • стварыць пазнавальную атмасферу

  • забяспечыць цікаўнасць вучняў у выніках гульні

  • вылучае асабіста прывабныя для ўдзельнікаў мэты гульні

  • тлумачыць крытэрыі ацэньвання

  • расказвае аб прызах для пераможцаў

  • задаюць пытанні, калі нешта незразумела

Правядзенне гульні

  • выявіць узровень ведаў удзельнікаў па тэме

  • забяспечыць выкананне правіл гульні

  • агучвае пытанні, адначасова дэманструючы слайды

  • сочыць за часам, адведзенным на напісанне адказаў

  • падтрымлівае дысцыпліну і парадак у зале

  • абмяркоўваюць у групах адказы на пытанні

  • запісваюць адказы ў лістах

Падвядзенне вынікаў

  • стварыць умовы для самаправеркі ўдзельнікамі правільнасці выканання заданняў

  • збірае лісты адказаў

  • дэманструе правільныя адказы на пытанні

  • абвяшчае час і месца падвядзення канчатковых вынікаў (калі няма магчымасці адразу падвесці вынікі)

  • здаюць лісты адказаў

  • правяраюць правільнасць сваіх адказаў

  • вызначаюць папярэдні вынік

Калі няма магчымасці адразу падвесці вынікі гульні (напрыклад, удзельнічае вельмі многа каманд), то апошні этап адносіцца па часе на іншы дзень. Ва ўрачыстай абстаноўцы абвяшчаюцца вынікі гульні і ўзнагароджваюцца пераможцы


Пытанні (на аснове мультымедыйнай прэзентацыі “Краязнаўчая азбука”)


А

Акадэмія

Сучасны статус найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы Магілёўшчыны. Заснавана ў 1848 г. (як вышэйшая)

Б

Бялуга

Адзін з відаў асятровых рыб, можа пражыць да 100 гадоў. Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. яна вадзілася ў Дняпры, і на магілёўскім Рыбным рынку гандлявалі мясцовай чорнай ікрой.

В

Вапна



Найбольш распаўсюджаны від карысных выкапняў на тэрыторыі нашай вобласці.

Г

Гарадзішча

Умацаванае паселішча старажытных людзей. На тэрыторыі Магілёва знойдзена два такіх археалагічных аб’екта: на Пелагееўцы і на гары Магіла.

Д

Дзембавецкі

Магілёўскі губернатар у другой палове ХІХ ст.; па яго ініцыятыве было праведзена падрабязнае апісанне Магілёўскай губерніі, якое мае каштоўнасць і для сучасных навукоўцаў.

Е

Езуіты

Каталіцкі манаскі ордэн, створаны ў 1540 г., які паставіў сваёй мэтай садзейнічаць распаўсюджванню каталіцтва. У Магілёве гэты ордэн пабудаваў касцёл і адчыніў сярэднюю навучальную ўстанову, якая давала вельмі добрую адукацыю.

Ж

Жылічы

Мястэчка на Магілёўшчыне, дзе захаваўся вялікі і прыгожы палац шляхецкага рода Булгакаў.

З

Заасад

Месца адпачынку многіх магілёўцаў, новы турыстычны аб’ект нашага горада, размешчаны на правым беразе Дняпра па Бабруйскай шашы.

І

Іван

Імя двойчы Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Магілёўшчыны, камандзіра-танкіста Якубоўскага

К

Калегіум

Назва сярэдняй навучальнай установы, якая давала вельмі добрую адукацыю і была адчынена прадстаўнікамі каталіцкага манаскага ордэна, назва якога пачыналася на літару “Е”.

Л

Лярскі

Беларускі географ, краязнавец, нарадзіўся ў вёсцы Рымінка Чавускага рёна. Аўтар 15 кніг, сярод якіх 3 падручнікі для ВНУ і 5 школьных падручнікаў. На ўроках геаграфіі вы чулі пра яго кнігу “Прырода Магілёўскай вобласці”.

М

Метэастанцыя

Навукова-даследчая ўстанова, са стварэння якой пачаліся рэгулярныя сістэматычныя назіранні за кліматам. Першая падобная ўстанова на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў1808 г. ў Магілёве.

Н

Нагавіцы

Характэрным элементам мужчынскага касцюма заўсёды былі штаны. Традыцыйная іх назва пачыналася на літару “Н”.

О

Ольса

Назва аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў паходзіць ад назвы ракі, правага прытока Бярэзіны.

П

Палыкавічы

Каля гэтай вёскі пад Магілёвам у даліне Дняпра знаходзіцца шырока вядомы яшчэ з XVI ст. гідралагічны аб’ект – помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Калісьці каля яго размяшчаўся жаночы манастыр.

Р

Русель

Псеўданім рэвалюцыянера-народніка, ураджэнца Магілёва Мікалая Судзілоўскага – доктар Р….

С

Собаль

Гэты чалавек, наш зямляк, з’яўляецца аўтарам першага славянскага буквара. Надрукаваны ён быў спачатку ў Куцейна, а пасля, у 1635 г., у Магілёўскай брацкай друкарні. Яго імя носіць Магілёўская абласная друкарня.

Т

Тураў

Знакаміты беларускі кінарэжысер, ураджэнец Магілёўшчыны. Ён экранізаваў раман Івана Мележа “Людзі на балоце”. Яго імем названа адна з вуліц Магілёва (у раёне “Саломенка”), мемарыяльная дошка ў яго гонар змешчана на кінатэатры “Радзіма”.

У

Управа

У гэтым архітэктурным помніку другой паловы ХІХ ст. зараз размяшчаецца Дом грамадскіх абрадаў. Як называлася ўстанова, для якой гэты помнік быў пабудаваны?

Ф

Фрэска

Від выяўленчага мастацтва, шырока распаўсюджаны ў хрысціянскіх храмах, ў тым ліку магілёўскіх. Прадстаўляе сабой роспіс мінеральнымі фарбамі па сырой тынкоўцы.

Х

Хоцімск



Самая ўсходняя кропка Беларусі, населены пункт на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Ц

Цукерман

Багаты магілёўскі купец, частку сваіх капіталаў ахвяраваў на пабудову сінагогі для іудзеяў горада.

Ч

Чавусы

Ёсць звесткі, што менавіта гэты горад Магілёўскай вобласці з’яўляецца гістарычнай радзімай Майкла Дугласа. Яго дзед працаваў тут фурманам і адсюль яго сям’я эмігравала ў ЗША ў пачатку ХХ ст.

Ш

Шклоўская

У ХІХ ст. Першамайская вуліца мела назву Дняпроўскі праспект, а да гэтага яе назва пачыналася на літару “Ш”.

Э

Электрарухавік

Машынабудаўнічае прадпрыемства Магілёва, шырока вядомае за межамі горада і, нават, рэспублікі.

Ю

Ювеліры

З XVI ст. у Магілёве сталі стварацца цэхі, якія аб’ядноўвалі рамеснікаў розных спецыяльнасцяў, у тым ліку і гэтых майстроў.

Я

Ян

Кароль Рэчы Паспалітай, які ў 1661 г. дараваў Магілёву новыя правы і прывілеі, у тым ліку герб, які і зараз з’яўляецца сімвалам нашага горада. Напішыце першую частку яго імя (другая – Казімір).


Ліст адказаў


Літара

Адказ

А




Б




В




Г




Д




Е




Ж




З




І




К




Л




М




Н




О




П




Р




С




Т




У




Ф




Х




Ц




Ч




Ш




Э




Ю




Я





: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
files -> Беларускае пяціборства-хiі магілёў 16 студзеня 2013 года Заданне 1




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка