Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер53.32 Kb.

1946

Пасля вайны з немцамі на заводзе ў Цагельні рабілі цэглу, а яшчэ наладзілі вытворчасць чарапіцы, пячной кафлі, вазонніц і збанкоў, дрэнажных трубак.

Рабочыя прыходзілі сюды на працу з суседніх вёсак, а спецыялістаў прысылалі аднекуль. Часткова спецыялістаў рыхтавалі на месцы, непасрэдна на вытворчасці, а каго-ні-каго адпраўлялі вучыцца на курсы ў Ашмяны. Як, напрыклад, Кучку Міхаіла Васільевіча з вёскі Каранёва з-за Альковіч.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 3”.

1947

У першыя пасляваенныя гады заняткі праводзіліся ў трох драўляных будынках, не хапала падручнікаў, ручак, алоўкаў, сшыткаў. Пасля ўрокаў ішлі працаваць на будаўніцтва школы, якое засталося разваленым пасля вайны. Першым пасляваенным дырэктарам школы была Матросава. Некаторы час – Касцючэнка Ілья Савіч. У 1947 годзе школа налічвала 279 вучняў.

Для паляпшэння планавання, прадуктыўнасці працы і абмену вопытам у вучэбна-выхаваўчай рабоце былі арганізаваны секцыі:

- настаўнікаў-моваведаў: Філіпчэнка В.Г, Валек З.С, Трэцьякова В.А, Галецкі П.І;


  • - настаўнікаў геаграфіі, гісторыі і біялогіі: Зайцаў І.К, Пруднікава В.Н;

  • матэматыкі і фізікі : Хораў І.М, Курац І.Н.;

  • пачатковых класаў: Болвас Н.Г, Завадскі І..І, Шушкевіч В.Е, Альшэўская Л.Д, Хорава Е.С, Малашкевіч Т.Т.;

  • піянерважатая- Папковіч Леаніла Антонаўна.

Да вучняў прад’яўлялі вялікія патрабаванні. У 1947 годзе з 1-га па 6-ы клас на другі год пакінуты 33 вучні.

У школе працавалі гурткі самадзейнасці: харавы гурток у складзе 17 чалавек: В.Барысевіч, Н.Анохіна, А.Трацінка, П.Будай, Г.Лапіцкі, Л.Чыркевіч, Т.Кулеш, Г.Вараўка, Н.Кучко, Н.Вайцяхоўскі – 8 клас, І.Адамовіч, В.Кузняцоў, В.Хаванская, Е.Маскалёва, М.Шушкевіч – 7 клас, Н.Буркевіч, З.Аляксеева - 6 клас. Фізкультурны гурток: Вараўка Н, Палаянская Е, В.Брыль, М.Шушкевіч, К.Брыль, Г.Шарамецьева, А.Філістовіч, М.Вараўка, Л.Соніч, М.Гаўрылік, Н.Вайцяхоўская. Танцавальны: Н.Савіч, А.Шарамецьева, М.Кандрацёнак, З.Анішкевіч, Н.Станкевіч, Г.Чыркевіч, Л.Тонкавіч, Р.Казлоўская, І.Юшко, В.Асташонак, Л.Маскалёва, Т.Маскалёва, Л.Кузьмінова.

За прыкладныя паводзіны і добрую паспяховасць па выніках 1 чвэрці прэміравалі 16 чалавек – уручылі кнігі, па 3 сшыткі, аднаму алоўку.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

На тэрыторыі прамкамбіната, справа ад уваходу, захаваўся будынак, у якім пасля вайны ў 1947 годзе была ўстаноўлена трафейная нямецкая паравая ўстаноўка (працавала на дрывах). Устаноўка прыводзіла ў рух дынамамашыну, якая выпрацоўвала электрычны ток для прамкамбіната і дзяржаўных устаноў. Да гэтага часу электрычнасці ў Ільі не было – на тэрыторыі прамкамбіната працавала невялікая ўстаноўка, якая вырабляла электрычнасць толькі для самаго прамкамбіната.



1948

1948-1949 навучальны год. Гэты навучальны год пачаўся з таго, што ў школу былі прысланы новыя маладыя настаўнікі. Настаўнікамі пачатковых класаў былі: Кавяровіч Надзея Трафімаўна, Хамяк Алена Аляксееўна, Белавусава І.М, Шушкевіч В.Е. Дырэктарам школы быў Ліцягін.

Школьнікі і настаўнікі ў гэтым годзе прадаўжалі добраўпарадкаванне разбуранага фашыстамі будынка школы. Усе вучні, настаўнікі школы, тэхработнікі нарыхтоўвалі самі дровы для ацяплення зімой.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Включившись в социалистическое соревнование, передовые механизаторы ежедневно перевыполняли нормы выработки. Трактористы Волконоцкий И.Г. и Васинкевич В.В. в 1948 году вспахали по 300 га, выполняя нормы на 180%.

Вместе с ростом и развитием земледелия быстро развивалось животноводство, повышалась его продуктивность, снижалась себестоимость производимой продукции. Это наглядно видно из таблицы:

Показатели

1945

1947

1948

КРС

107

131

208

В т.ч. коров

44

61

103

Свиней

14

69

185

Овец

11

199

37

Надоено молока на 1 фуражную корову, кг

566

1110

1937

Себестоимость 1 ц молока в рублях

37

36

23

Таким образом, в годы первой послевоенной пятилетки заново была создана материально-техническая база совхоза, которая к концу пятилетки превзошла довоенную. Хозяйство совхоза стало развиваться в мясомолочном направлении.

Огромные изменения произошли в совхозе за годы первой послевоенной пятилетки в культурно-бытовом строительстве. В совхозе был построен клуб на 180 мест, 21 жилой дом для рабочих и служащих, построена контора и 2 магазина.

Для обслуживания населения был открыт в центре совхоза фельдшерско-акушерский пункт. В домах рабочих впервые загорелись лампочки, заговорило радио.

Совхозный тракторный парк пополнился новыми тракторами. Уже в 1949 году в совхозе работало 7 тракторов, имелись 4 автомашины, установлены 2 локомобиля, оборудована машиноремонтная мастерская, на животноводческих фермах построены подвесные дороги, пущена в ход пилорама. Для сохранения зерна и овощей были построены 2 овощехранилища, 5 зернохранилищ. Отремонтированы 2 свинарника, 4 конюшни, один птичник, 8 скотных дворов.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1949

1949-1950 навучальны год. У гэты навучальны год у школе працавалі наступныя настаўнікі: Чурбакова Ніна Данілаўна, настаўнік матэматыкі; Каркоцкая (Дубаневіч) Ганна Кузьмінічна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Малькевіч Ніна Якаўлеўна, настаўнік пачатковых класаў. Завучам школы была Хаванская Наталля Барысаўна. Настаўнікам начальнай ваеннай падрыхтоўкі працаваў Дубаневіч Іосіф Іосіфавіч.Піянерважатая – Матузава Марыя Раманаўна.

Навучанне ў старэйшых класах было платнае, 150 руб. у год

Вучні 5-10 класаў раніцай займаліся ранішняй зарадкай. Былі назначаны фізоргі: Аляксееў, Матошко, Лапотка, Трацінка, Кузняцоў, Барысевіч, Станкевіч, Адамовіч.

7 лістапада 1949 года для ўсіх вучняў былі праведзены ранішнікі, прысвечаныя 32 гадавіне Вялікага Кастрычніка. З дакладам выступілі: Будай, Маскалёва, Зайцаў І.К.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Крестьяне начали вступать в колхозы. Уже в 1950 году в районе насчитывалось 58 коллективных хозяйств, которые затем были объединены в 16 крупных сельскохозяйственных артелей.

Труженики совхоза проявили творческую инициативу и активность в деле дальнейшего подъема совхозного производства. Между полеводческими бригадами и звеньями, животноводческими фермами развернулось широкое социалистическое соревнование за повышение урожайности сельскохозяйственных культур, увеличение поголовья скота и повышение его продуктивности, за снижение себестоимости продукции животноводства.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


: templates -> blog 14 -> museum -> ilianskiedalegledy -> letapis%20downloads
letapis%20downloads -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
letapis%20downloads -> Ілья Вёска ў Вілейскім
letapis%20downloads -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
letapis%20downloads -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
letapis%20downloads -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
letapis%20downloads -> Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
letapis%20downloads -> Навучальны год
letapis%20downloads -> -
letapis%20downloads -> … у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка