Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска



Дата канвертавання15.05.2016
Памер215.02 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі»



Краязнаўства

вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI–IX класаў

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Аўтар:


Катовіч Наталля Канстанцiнаўна
Мінск

2010


Тлумачальная запіска

У Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь адным з асноўных напрамкаў выхавання вызначана фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы. У аснове гэтага працэсу ляжаць засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа, фарміраванне гатоўнасці да выхавання грамадзянскага абавязку.

Важнейшым сродкам далучэння школьнікаў да грамадзянскай культуры з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць. Школьнае краязнаўства – гэта педагагічны працэс арганізацыі дзейнасці навучэнцаў, які звязаны з вывучэннем імі роднага краю і выкарыстаннем атрыманых ведаў на практыцы. У працэсе краязнаўчай дзейнасці ў школьнікаў назапашваецца вопыт узаемадзеяння з прыродным і сацыяльным навакольным асяроддзем. Пад «краязнаўчай дзейнасцю» вучняў разумеецца не толькі пошукавая, але і любая дзейнасць пры ўмове асэнсавання яе сувязі з пазнаннем, зберажэннем і забеспячэннем развіцця свайго краю. Школьнае краязнаўства мае шэраг напрамкаў, якія адрозніваюцца па аб’екце і прадметце вывучэння. Суадносна з асноўнымі аб’ектамі вывучэння вылучаюць экалагічнае, эканамічнае, геаграфічнае, гістарычнае, літаратурнае, мастацвазнаўчае, а таксама комплекснае краязнаўства, якое сінтэзуе ўсе названыя напрамкі.

Дадзеная праграма арыентавана менавіта на комплекснае краязнаўства. У аснову зместу факультатыўных заняткаў пакладзены комплексны подыход, які ўлічвае як розныя бакі пазнання роднага краю, так і розныя аспекты выхавання вучняў у працэсе краязнаўчай дзейнасці.



Мэта факультатыўных заняткаў – фарміраванне ў навучэнцаў ведаў аб родным краі ў агульнадзяржаўным і сусветным кантэксце; выхаванне грамадскасці і патрыятызму як вызначаючых якасцей асобы.

Задачы:

абуджэнне цікавасці да роднага краю і паглыбленне ведаў аб ім;

фарміраванне каштоўнасных адносін да матэрыяльнай, культурнай і прыроднай спадчыны народа Беларусі;

выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і ўмення жыць ў полікультурным асяроддзі;

фарміраванне пошукавых уменняў;

абуджэнне ў навучэнцаў імкнення да самаўдасканалення.

Для дасягнення азначанай мэты і выканання пастаўленых задач выкарыстоўваюцца наступныя формы і метады арганізацыі вучнёўскай дзейнасці: лекцыі, падрыхтоўка рэфератаў, складанне радаводаў, летапісаў устаноў адукацыі, запіс успамінаў, работа ў архівах, бібліятэках, прэзентацыі, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, прадстаўнікамі розных прафесій і інш.

Праграма арыентавана на вучняў VI–IX класаў агульнаадукацыйных школ і абапіраецца на такія асноўныя школьныя дысцыпліны, як геаграфія і гісторыя Беларусі, батаніка, заалогія, беларуская літаратура. Яна разлічана на 2 гады і прадугледжвае паслядоўнае пашырэнне ведаў, уменняў і навыкаў, засвоеных навучэнцамі на ўроках, а таксама атрыманне новых ведаў, не прадугледжаных школьнай праграмай. Праграма кожнага года навучання разлічана на 35 гадзін (2–4 гадзіны ў месяц), адзін занятак – на 1–2 гадзіны. Там, дзе ў прыкладным тэматычным плане пры вывучэнні тэмы адводзіцца па адной гадзіне на тэорыю і практыку, трэба разумець, што гэты занятак камбінаваны і спалучае як вывучэнне тэорыі, так і практычную работу.

Асноўнымі напрамкамі работы з’яўляюцца тэарэтычная падрыхтоўка, практычныя заняткі, самастойная работа, экскурсіі.

Тэарэтычная падрыхтоўка ўяўляе сабой лекцыі настаўнікаў, якія вядуць факультатыўныя заняткі, і самастойную працу вучняў над рэкамендаванай літаратурай. На асобныя заняткі пажадана запрашаць навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, пісьменнікаў, музыкантаў, спецыялістаў той ці іншай галіны. Школьнікі могуць дапамагаць даследчыкам у распрацоўцы некаторых пытанняў.

Адной з найбольш эфектыўных формаў работы з’яўляецца семінар. Яго асноўная мэта – далучыць як мага болей вучняў да актыўнай пошукава-даследчай дзейнасці пры ўмове індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі заданняў. Тэмы для самастойных заданняў вызначаюцца зыходзячы з узроставых асаблівасцей вучняў, узроўню іх развіцця асабістых інтарэсаў. Рыхтуючыся да семінарскіх заняткаў, вучні праводзяць пошук, збіраюць матэрыялы, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць іх, робяць вывады. Больш падрыхтаваным вучням можна прапанаваць напісаць даклады, рэфераты, астатнія распрацоўваюць асобныя пытанні і выступаюць у якасці судакладчыкаў і апанентаў.

На практычных занятках навучэнцы знаёмяцца з прыёмамі работы з літаратурай, дакументамі, фатаграфіямі і г.д., апрацоўваюць сабраны матэрыял.

Дадзеная праграма ўяўляе сабой інварыянт, прапанаваную тэматыку заняткаў можна ўдакладняць у залежнасці ад рэгіёна, мясцовасці, узроўню падрыхтаванасці вучняў. Вывучэнне зместу факультатыўных заняткаў адбываецца праз зварот да гісторыі, прыроды, культуры, сацыяльнага асяроддзя роднага краю, сваёй школы, сям’і.

Па магчымасці пажадана зацікавіць і далучыць бацькоў да дзіцячай краязнаўчай дзейнасці, запрашаючы іх у сумесныя паходы і экскурсіі, на заняткі і прапануючы ім азнаямленне з метадычнай літаратурай.

Поспех работы ў многім залежыць ад настаўніка, які сам павінен быць краязнаўцам і добра ведаць метадалагічныя асновы школьнага краязнаўства; літаратуру па гэтай тэме; непасрэдна ўдзельнічаць у вывучэнні свайго краю і спрыяць пошукава-даследчай дзейнасці вучняў; умець устанаўліваць цесную ўзаемасувязь вучэбнай і пазакласнай, пазашкольнай работы, каб вучні маглі адчуць практычную значнасць атрыманых ведаў.


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(Першы год навучання)





п/п

Тэма

Колькасць гадзін

(усяго)

З іх

тэарэт.

практ.

1

Уводзіны

2

1

1

2

Геаграфічнае становішча роднага краю

2

1

1

3

Карысныя выкапні

1

1



4

Рэльеф

3

1

2

5

Клімат і надвор’е

4

2

2

6

Унутраныя воды

4

3

1

7

Глебы

4

2

2

8

Вывучэнне расліннасці

6

3

3

9

Жывёльны свет

5

2

3

10

Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў

3

1

2

11

Абагульняючы занятак

1




1

УСЯГО 35 17 18


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Уводзіны (2 г)

Мэты і задачы факультатыўных заняткаў, знаёмства з планам работы і яго абмеркаванне. Знакамітыя краязнаўцы сваёй мясцовасці.

Наведванне школьнага краязнаўчага музея.

Геаграфічнае становішча роднага краю (2 г)

Наш край (пасёлак, горад, раён, вобласць) на карце рэспублікі, Еўропы. Межы і памеры роднага краю. Геаграфічныя каардынаты, прыродная зона. Адлегласць ад характэрных фізіка-геаграфічных пунктаў (экватара, полюса, палярнага круга, мора), гаспадарчых і культурных аб’ектаў (прамысловых цэнтраў, чыгуначных станцый, запаведнікаў, заказнікаў і г.д.).



Практычныя работы. Складанне тэкставага апісання геаграфічнага становішча сваёй мясцовасці.

Карысныя выкапні (1 г)

Карысныя выкапні сваёй мясцовасці, асаблівасці іх выкарыстання.



Рэльеф (3 г)

Рэльеф як асобны кампанент прыродна-тэрытарыяльнага комплексу ландшафту, яго ўплыў на фарміраванне глебы, гідраграфічную сетку (рэкі, азёры, балоты), размеркаванне расліннасці, клімат і мікраклімат.

Сучасны рэльеф Беларусі і асаблівасці яго ўтварэння. Максімальныя і мінімальныя вышыні Беларусі. Асноўныя формы рэльефу сваёй мясцовасці (узгорак, яр, пойма ракі, катлавіна, раўніна), іх характарыстыка, асаблівасці ўтварэння. Асаблівасці змянення рэльефу пад уздзеяннем прыродных фактараў і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Экскурсія на ўзгорак, у рачную даліну. Выдзяленне асноўных элементаў дадзеных формаў рэльефу.

Практычныя работы. Апісанне мясцовых формаў рэльефу, вызначэнне з дапамогай самаробнага нівеліра, экліметра і іншых інструментаў іх адноснай вышыні, стромкасці схілаў, шырыні, даўжыні і г.д. Замалёўка ці фатаграфаванне асобных формаў рэльефу для школьнага краязнаўчага музея ці краязнаўчага гуртка.

Клімат і надвор’е (4 г)

Надвор’е, асаблівасці яго фарміравання. Асноўныя тыпы надвор’я сваёй мясцовасці. Арганізацыя назіранняў за надвор’ем (тэмпература, воблачнасць, вецер, ападкі, атмасферны ціск, вільготнасць паветра) і працай людзей. Феналагічныя назіранні. Сезонныя змены ў прыродзе сваёй мясцовасці. Прагноз надвор’я. Надвор’е і гаспадарчая дзейнасць чалавека. Забруджванне атмасфернага паветра пад уплывам тэхнагенных фактараў.

Клімат як шматгадовы рэжым надвор’я. Асноўныя фактары і асаблівасці фарміравання клімату сваёй мясцовасці, яго тыпы.

Экскурсія на метэастанцыю, пункт кантролю за станам атмасфернага паветра раёна.

Практычныя работы. Знаёмства з прыборамі для правядзення метэаралагічных назіранняў. Вядзенне календара надвор’я і феналагічных назіранняў. Збор матэрыялаў пра забруджванне паветра мясцовымі прадпрыемствамі.

Унутраныя воды (4 г)

Вада і яе ўласцівасці. Роля вады ў жыцці чалавека і прыродзе. Рэкі, азёры, вадасховішчы, сажалкі сваёй мясцовасці, падземныя воды. Рака, рачная сістэма і рачны басейн. Воднае жыўленне і водны рэжым ракі, яго асаблівасці. Гаспадарчае выкарыстанне ракі. Экалагічны стан ракі і мерапрыемствы па яго паляпшэнні.

Азёры, іх паходжанне. Воднае харчаванне і водны рэжым возера. Жывёльны свет. Гаспадарчае выкарыстанне. Уплыў гаспадарчай дзейнасці на экалагічны стан возера.

Падземныя воды, іх якасць, асноўныя мерапрыемствы па ахове і рацыянальным выкарыстанні падземных водаў.



Экскурсія на раку, возера, да крыніцы.

Практычныя работы. Гідралагічнае апісанне ракі, кароткае апісанне яе басейна (выток, вусце, даліна, пойма, русла ракі, звілістасць русла). Вызначэнне рэжыму ракі, яе экалагічнага стану.

Вывучэнне возера, яго паходжання. Прыродная характарыстыка возера (рэльеф, вадазборы, расліннасць, забалочанасць), памер і канфігурацыя, упадаючыя і выцякаючыя рэкі, характар берагоў, наяўнасць астравоў. Даўжыня і шырыня, глыбіня. Рэжым узроўняў вады, лядовы рэжым. Донная расліннасць, відавы састаў рыб. Экалогія возера, яго гаспадарчае значэнне.



Глебы (4 г)

Глеба як асобнае цела прыроды, асаблівасці ўтварэння глебы. Асноўныя тыпы глеб, адрозненне між імі. Уплыў глеб на асаблівасці гаспадарчага выкарыстання. Эрозія глеб і мерапрыемствы па барацьбе з ёю. Забруджванне глеб і шляхі павышэння іх урадлівасці, меліярацыя глебы, экалагічныя праблемы, што ўзнікаюць у выніку меліярацыі.



Экскурсія на бліжэйшае сельскагаспадарчае поле, гутарка з аграномам аб асаблівасцях глебы сваёй мясцовасці.

Практычныя работы. Закладка ў полі на розных элементах рэльефу (вяршыня, схіл, падножжа ўзгорка) глебавых разрэзаў, выдзяленне глебавых гарызонтаў, апісанне іх марфалагічных прыкмет. Вызначэнне назвы глебы. Складанне клееных глебавых маналітаў (мікраманалітаў) для школьнага краязнаўчага музея.

Вывучэнне калгаснай глебавай карты. Выпрацоўка мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці глебы прышкольнага даследчага ўчастка.



Вывучэнне расліннасці (6 г)

Асаблівасці размеркавання лясной, лугавой, балотнай расліннасці сваёй мясцовасці. Лес, асноўныя пароды лесу, іх экалагічны стан. Асаблівасці гаспадарчага выкарыстання драўніны. Іншыя багацці лесу: грыбы, ягады, арэхі і г.д. Аздараўленчая і санітарна-гігіенічная роля лесу. Асноўныя мерапрыемствы па ахове лясоў у рэспубліцы, сваёй мясцовасці. Луг, тыпы лугоў. Асноўныя віды лугавой расліннасці, асаблівасці іх гаспадарчага выкарыстання.

Культурная расліннасць сваёй мясцовасці. Асноўныя харчовыя, тэхнічныя, кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя віды расліннасці.

Мерапрыемствы па ахове расліннасці краю. Запаведнікі, заказнікі. Асобныя расліны – помнікі прыроды. Расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.



Экскурсіі ў лес, на луг па вывучэнні відавога складу расліннасці. Экскурсіі ў батанічны сад, эколага-біялагічны цэнтр.

Практычныя работы. Устанаўленне з дапамогай адпаведнага вызначальніка назвы раслін сваёй мясцовасці. Складанне фотагербарыя. Састаўленне карты лекавых раслін сваёй мясцовасці. Вырошчванне некаторых лекавых раслін на прышкольным участку. Вывучэнне памяткі збору і нарыхтоўкі лекавых раслін.

Знаёмства з работай «зялёнага патруля». Высвятленне мясцовых народных традыцый па ахове расліннасці.



Жывёльны свет (5 г)

Фаўна лясоў, лугоў, балот, сельскагаспадарчых угоддзяў, яе асаблівасці. Роля чалавека ў рассяленні і ахове жывёл. Мерапрыемствы па ахове жывёльнага свету. Жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.



Экскурсіі з мэтай знаёмства з жывёльным светам лесу, луга; па экалагічнай сцежцы.

Практычныя работы. Вызначэнне асноўных відаў жывёл на тэрыторыі краю, іх фатаграфаванне, замалёўка. Праслухоўванне запісаў птушыных галасоў.

Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў (3 г)

Нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі, іх роля ў арганізацыі аховы прыроды. Помнікі прыроды Беларусі: паркі, часткі каштоўных пасадак, асобныя рэдкія і векавыя дрэвы, геалагічныя агаленні, валуны, мінеральныя крыніцы. Помнікі прыроды сваёй мясцовасці. Сутнасць стратэгіі рацыянальнага прыродакарыстання.



Абагульняючы занятак (1 г)

Арганізацыя выставы лепшых замалёвак і фатаграфій, твораў мастацтва з прыроднага матэрыялу, дакладаў і самастойных работ вучняў.

Гульня-віктарына «Ці ведаеце вы прыроду свайго краю?».


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(Другі год навучання)



п/п


Тэма

Колькасць гадзін (усяго)

З іх

тэарэт.

практ.

1

Насельніцтва краю

4

2

2

2

Тапанімічныя асаблівасці

4

2

2

3

Асаблівасці забудовы населеных пунктаў

3

1

2

4

Мінулае нашага краю

4

2

2

5

Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны

4

2

2

6

Працоўныя будні краю

4

2

2

7

Вывучэнне і апісанне прамысловага прадпрыемства

3

1

2

8

Вывучэнне і апісанне сельскагаспадарчага прадпрыемства

3

1

2

9

Культура, літаратура і мастацтва краю

4

2

2

10

Спартыўныя дасягненні землякоў

1

1

-

11

Падвядзенне вынікаў работы

1




1




УСЯГО

35

16

19


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Насельніцтва краю (4 г)

Сучасныя дэмаграфічныя праблемы Беларусі. Колькасць і нацыянальны склад насельніцтва, асаблівасці быту, абрадаў, аддзення розных нацыянальнасцей краіны і сваёй мясцовасці. Узаемнае ўзбагачэнне культур розных народаў. Песні, танцы, народная музычная творчасць, вусная народная творчасць (прымаўкі, прыказкі і інш.). Народны каляндар. Найбольш распаўсюджаныя прозвішчы ў населеным пункце, іх тапаніміка. Знакамітыя землякі.



Экскурсіі ў этнаграфічны ці краязнаўчы музей, майстэрні мясцовых мастакоў, народных майстроў.

Практычныя работы. Вывучэнне свайго прозвішча; складанне свайго радавода. Збор этнаграфічнага матэрыялу і апісанне прылад працы, адзення, посуду і інш. Запіс вуснай народнай творчасці людзей розных нацыянальнасцей. Падрыхтоўка і правядзенне аднаго са святаў народнага календара.

Тапанімічныя асаблівасці (4 г)

Асаблівасці тапанімікі населеных пунктаў. Паданні аб паходжанні назваў населеных пунктаў. Знаёмства з літаратурнымі крыніцамі па тапаніміцы Беларусі. Аналіз мясцовых тапонімаў і ўзнаўленне на яго аснове першапачатковага характару таго ці іншага населенага пункта, асаблівасцей фарміравання, планіроўкі, гістарычнай ролі, працэсаў міграцыі народаў ці этнічных груп.



Практычныя работы. Складанне тапанімічнай картатэкі назваў населеных пунктаў сваёй мясцовасці, іх вуліц.

Асаблівасці забудовы населеных пунктаў (3 г)

Тыпы населеных пунктаў сваёй мясцовасці, іх форма, планіроўка. Умовы, якія вызначылі месца размяшчэння населеных пунктаў (асаблівасці рэльефу, наяўнасць водных крыніц, характар шляхоў зносін і інш.). Час узнікнення населеных пунктаў. Асаблівасці забудовы жылля людзей, яго план, выкарыстанне кожнай часткі жылля. Спосабы ўпрыгожвання жылля, тэндэнцыя яго змяненняў. Помнікі архітэктуры свайго краю. Археалагічныя помнікі наваколля (горада, раёна, вёскі).



Экскурсіі па населеным пункце, да помнікаў архітэктуры, у музей выяўленчага мастацтва.

Практычныя работы. Збор рэпрадукцый старажытных гравюр, карцін, паштовак з адлюстраваннем асобных вёсак, дамоў. Апісанне помнікаў архітэктуры, фатаграфаванне забудоў рознага часу, знаёмства з мясцовымі археалагічнымі помнікамі.

Мінулае нашага краю (4 г)

Знаёмства з літаратурай па гісторыі краю. Важнейшыя гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі краю. Знакамітыя землякі. Асаблівасці арганізацыі пошукавай працы.



Экскурсіі па родным краі, сустрэчы са старажыламі.

Практычныя работы. Запіс і абагульненне гутарак са старажыламі.

Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны (4 г)

Знаёмства з літаратурай аб падзеях, якія адбываліся ў ваенныя гады ў краі. Партызанская барацьба мясцовага насельніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Знакамітыя землякі – удзельнікі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Землякі-сучаснікі – героі Беларусі.



Экскурсіі і паходы па месцах баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, партызанскіх мясцінах. Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, на лінію Сталіна і т.п.

Практычныя работы. Работа з архіўным матэрыялам, аналіз мемуарнай літаратуры. Гутаркі з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і іх апрацоўка. Апрацоўка франтавых пісьмаў, фатаграфій, успамінаў.

Працоўныя будні краю (4 г)

Сучасны стан народнай гаспадаркі, яе праблемы. Важнейшыя прамысловыя прадпрыемствы і іх прадукцыя. Асноўныя прафесіі на прадпрыемствах. Знакамітыя людзі працы сваёй мясцовасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, іх спецыялізацыя. Лепшыя жывёлаводы, паляводы, садаводы, механізатары, фермеры. Ветэраны працы.



Экскурсіі на прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сустрэчы і гутаркі з лепшымі людзьмі-працаўнікамі.

Практычныя работы. Запіс і апрацоўка гутарак з ветэранамі працы, перадавікамі вытворчасці, фермерамі. Складанне фотаальбома «Імі ганарацца землякі».

Вывучэнне і апісанне прамысловага прадпрыемства (3 г)

Прамысловасць краю, яе месца ў структуры гаспадаркі краіны. Найбольш буйныя прадпрыемствы. Дэталёвае знаёмства з адным з прамысловых прадпрыемстваў і яго апісанне па наступным плане: а) назва прадпрыемства; б) эканоміка-геаграфічная ацэнка становішча прадпрыемства ў адносінах да транспартных шляхоў, сыравіннай і паліўна-энергетычнай базы; в) спецыялізацыя прадпрыемства; г) рабочыя кадры прадпрыемства (колькасны склад, адукацыйны і прафесійны ўзроўні); д) тэхналагічны працэс і прадукцыя, якую выпускае прадпрыемства; е) вытворчыя сувязі прадпрыемства па забеспячэнні сыравінай, палівам, паўфабрыкатамі, збыце гатовай прадукцыі; ж) дынаміка росту выпуску прамысловай прадукцыі і фактары, якія яе абумоўліваюць; рэнтабельнасць, сабекошт прадукцыі; з) перспектывы развіцця прадпрыемства.



Экскурсія на прамысловае прадпрыемства ці ў асобныя яго цэхі, сустрэчы з працаўнікамі, знаёмства з тэхналогіяй вытворчасці.

Практычныя работы. Збіранне ўзораў (фотаздымкаў, замалёвак) прадукцыі аднаго з прадпрыемстваў. Запіс і апрацоўка гутарак з прадстаўнікамі прамысловага прадпрыемства. Знаёмства з асноўнымі прафесіямі.

Вывучэнне і апісанне сельскагаспадарчага прадпрыемства (3 г)

Дэталёвае знаёмства з прадпрыемствам сельскай гаспадаркі і яго апісанне па наступным плане: а) від і назва гаспадаркі, час яе заснавання, змены ў яе складзе з моманту арганізацыі; б) геаграфічнае становішча ў адносінах да суседніх гаспадарак, раённага цэнтра, шляхоў зносін і г.д.; в) спецыялізацыя гаспадаркі; г) структура зямельнага фонду і якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў; д) характарыстыка асноўных і дапаможных галін сельскай гаспадаркі: паляводства, жывёлагадоўлі, агародніцтва, пчалярства і інш.; е) узровень механізацыі гаспадаркі; ж) працоўныя рэсурсы, рэнтабельнасць вытворчасці; і) перспектывы развіцця.



Экскурсіі на ферму, зерняток, механізаваны двор і інш., знаёмства з асаблівасцямі працы, прафесіямі.

Практычныя работы. Запіс і абагульненне гутарак з працаўнікамі гаспадаркі. Выпуск фотаальбома.

Культура, літаратура і мастацтва краю (4 г)

Асаблівасці развіцця культуры, літаратуры і мастацтва на тэрыторыі краю. Знакамітыя вучоныя, артысты, мастакі, паэты і пісьменнікі – ураджэнцы краю. Вусная народная творчасць. Дамы культуры, музеі, народныя тэатры, самадзейныя мастацкія калектывы; асаблівасці іх дзейнасці.



Экскурсіі ў музеі, ва ўстановы культуры, па мясцінах, апісаных у творах пісьменнікаў ці адлюстраваных мастакамі.

Практычныя работы. Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі, артыстамі і вучонымі-землякамі. Выпуск фотаальбомаў, відэафільмаў.

Спартыўныя дасягненні землякоў (1 г)

Землякі – вядомыя спартсмены, удзельнікі спартыўных спаборніцтваў розных узроўняў.



Практычная работа. Сустрэча з вядомым спартсменам-земляком (выпускніком школы).

Падвядзенне вынікаў работы (1 г)

Прадстаўленне летапісу школы. Правядзенне краязнаўчай вечарыны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, конкурсу твораў аматараў народнай творчасці, канцэрта (па выбары).

Выстава фотаальбомаў, твораў самадзейных мастакоў.
ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ

У выніку засваення праграмы факультатыўных заняткаў «Краязнаўства» вучні павінны:



ведаць

асноўныя прыродныя, гісторыка-культурныя і іншыя падзеі і аб’екты свайго краю ў агульнадзяржаўным і сусветным кантэксце;

асаблівасці гаспадарчай, сельскагаспадарчай, творчай, спартыўнай і іншай дзейнасці сваіх землякоў;

асноўныя прафесіі, запатрабаваныя ў сваёй мясцовасці, рэгіёне;

знакамітых землякоў; гісторыю сваёй школы, сям’і;

авалодаць навыкамі і ўменнямі

працы з літаратурнымі і архіўнымі крыніцамі;

складання тэкставага апісання геаграфічнага становішча сваёй мясцовасці, вызначэння асноўных формаў мясцовага рэльефу і інш.;

вядзення календара надвор’я і феналагічных назіранняў;

устанаўлення з дапамогай адпаведных вызначальнікаў назваў раслін, жывёл сваёй мясцовасці;

складання фотагербарыяў;

пошукавай дзейнасці;

апрацоўкі пісьмаў, фатаграфій, успамінаў;

складання радавода, летапісу школы;

запісу і апрацоўкі гутарак з ветэранамі, прадстаўнікамі прадпрыемства, мясцовымі жыхарамі;



працы асобна, у парах, у групах.
Літаратура для педагога

  1. Беларусь: Сучасныя этнакультурныя працэсы / Г.І.Каспяровіч [і інш.]; рэдкал.: А.І.Лакотка [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 607 с.

  2. Белорусы, прославившие Россию. Россияне, прославившие Белоруссию: биогр. справ. / авт. текста А.А.Звозников. – Минск: БЕЛТА, 2006. – 96 с.

  3. Борисов, Н.С. Методика историко-краеведческой работы в школе / Н.С.Борисов, В.В.Дранишников, В.П.Иванов, Д.В.Кацуба. – М., 1989.

  4. Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В.М.Бялявіна, Л.В.Ракава. – Мінск: Беларусь, 2007. – 303 с.

  5. Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М.Бялявіна, Л.В.Ракава. – Мінск: Беларусь, 2007. – 351 с.

  6. Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Полное географическое описание нашего Отечества / сост.: В.П.Семёнов (Тян-Шанский), И.В.Довнар-Запольский, Д.З.Шендрик и др. – Минск: БелЭн., 2006. – 456 с.

  7. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / С.В.Марцэлеў; рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн., 2005. Т. 2, кн. 2 (Гомельская вобласць). – 520 с.

  8. Долготович, Б.Г. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справ. / Б.Г.Долготович. – Минск: Беларусь, 2008. – 368 с.

  9. Катовіч А.В. Летнія святы: у 2 кн. / А.Катовіч, Я.Крук. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – Кн. 1. – 368 с. – Беларускі народны каляндар.

  10. Катович, Н.К. Модели воспитания школьников / Н.К.Катович. – Минск, 2000.

  11. Конюшко, В.С. Страницы экологического краеведения / В.С.Конюшко, А.А.Лешко, С.В.Чубаро. – Минск, 2000.

  12. Лабачэўская, В.А. Повязь часоў – беларускі ручнік / В.А.Лабачэўская. –Мінск: Беларусь, 2009. – 293 с.

  13. Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / редкол.: Т.В.Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1, кн. 1 (Брестская область). – 520 с.

  14. Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / редкол.: Т.В.Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1, кн. 2 (Брестская область). – 520 с.

  15. Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / редкол.: Т.В.Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2, кн. 1 (Витебская область). – 536 с.

  16. Современная Беларусь: энцикл. справ.: в 3 т. / редкол.: М.В.Мясникович [и др.]. – Минск: Белорус. наука, 2006. – Т. 1: Страна. Население. Внутренняя и внешняя политика. – 774 с.

  17. Современная Беларусь: энцикл. справ.: в 3 т. / редкол.: М.В.Мясникович [и др.]. – Минск: Белорус. наука, 2007. – Т. 2: Экономический и научный потенциал. – 680 с.

  18. Современная Беларусь: энцикл. справ.: в 3 т. / редкол.: М.В.Мясникович [и др.]. – Минск: Белорус. наука, 2007. – Т. 3: Культура и искусство. – 778 с.

  19. Торхова, А.В. Художественное краеведение в воспитании школьников / А.В.Торхова.– Минск: Беларусь, 2000. – 128 с.

  20. Цітоў, А.К. Геральдыка Беларусі / А.К.Цітоў. – Мінск: МФЦП, 2010. – 144 с.

  21. Чантурия, В.А. Памятники и памятные места Беларуси / В.А.Чантурия, Ю.В.Чантурия. – Смоленск: Русич, 2010. – 416 с.


Літаратура для вучняў

  1. Адзінцоў, С. Займальная геаграфія Беларусі / С.Адзінцоў, С.Сідор. – Мінск, 1995.

  2. Асветнікі зямлі беларускай. X – пач. XX ст.: энцыкл. давед. – Мінск, 2001.

  3. Баландин, Р.К. Глазами геолога / Р.К.Баландин. – Минск, 1973.

  4. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі. – Мінск, 1991.

  5. Беларусы: у 8 т. / [В.К. Бандарчык]; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск, 1999.

  6. Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі: энцыкл. давед. – Мінск, 1981.

  7. Гурскі, Б.М. Як збудаваны і чым багаты нетры Беларусі / Б.М.Гурскі. – Мінск, 1992.

  8. Жучкевич, В.А. Происхождение географических названий Белоруссии / В.А.Жучкевич. – Минск, 1961.

  9. Контор, Б.З. Коллекционирование минералов / Б.З.Контор. – М., 1982.

  10. Лаптев, Ю.П. Рассказы о полезных растениях / Ю.П.Лаптев. – М., 1982.

  11. Памятники природы Белоруссии. – Минск, 1987.

  12. Пракопчык, Л.Ц. Адкуль у вёскі імя / Л.Ц.Пракопчык. – Мінск, 1981.

  13. Соболевский, В.И. Занимательные минералы / В.И.Соболевский. – М., 1983.

  14. Татаринов, Ю.А. По некоторым замечательным уголкам Беларуси / Ю.А.Татаринов. – Минск, 1995.

  15. Фядотаў, В.Л. Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю / В.Л.Фядотаў, А.М.Цытленак. – Мінск, 1987.

  16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2001.

  17. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1984–1987.

  18. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1983–1986.

  19. Я – гражданин Республики Беларусь / Г.А.Василевич, В.А.Мельник, В.В.Буткевич и др. – Минск: Пачатковая школа, 2009.

  20. Яршова Н.В. Вызначальнік мінералаў і горных парод / Н.В.Яршова, Т.С.Шырко. – Мінск, 1975.

: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
umodos -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
umodos -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
umodos -> Вучэбная праграма выяўленчае мастацтва I -v класы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка