Крэдытны дагавор №



Дата канвертавання15.05.2016
Памер213.39 Kb.




0802160019

КРЭДЫТНЫ ДАГАВОР № ____

(тыпавая форма пры выдачы крэдыту на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем крэдытнай карткі без нанясення інфармацыі аб трымальніку карткі ў выглядзе неаднаўляльнай крэдытнай лініі без зняцця (са зняццем) наяўных грашовых сродкаў)
_____________________ «___» __________ 20__ г.

(месца заключэння дагавору)


Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», названае ў далейшым «Крэдытадавец», у асобе ____________________________________________________________________,

(пасада, П.І.І. кіраўніка, упаўнаважанай кіраўніком асобы па спецыяльнай даверанасці)

дзеючага на падставе _____________________________________, з аднаго боку,

(статута, даверанасці)

і ___________________________________________________________________,

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) (поўнасцю))

названы ў далейшым «Крэдытаатрымальнік», з іншага боку, заключылі гэты дагавор аб наступным:
1. ПРАДМЕТ ДАГАВОРУ

1.1. Крэдытадавец адкрывае Крэдытаатрымальніку неаднаўляльную крэдытную лінію з гранічным памерам адзіначасовай запазычанасці Крэдытаатрымальніка па гэтым дагаворы ____________________________________________________________________

(лічбамі і пропіссю, указваецца найменне валюты)

на спажывецкія патрэбы тэрмінам да ___________ з выплатай _____ % гадавых

(гадоў, месяцаў)

і прадастаўляе крэдытную картку для здзяйснення аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.2. Крэдытадавец адкрывае Крэдытаатрымальніку рахунак па ўліку крэдыту, выдае асабістую крэдытную картку ____________________________________________________________________

(Maestro сістэмы MasterCard Worldwide або Visa Electron сістэмы Visa International)

(далей – крэдытная картка) і забяспечвае магчымасць ажыццяўлення аперацый (аплаты тавараў, работ (паслуг) у безнаяўным парадку, атрымання наяўных грашовых сродкаў1) з яе выкарыстаннем з дня, наступнага за днём адкрыцця крэдытнай лініі.

Інфармацыя аб Крэдытаатрымальніку на крэдытнай картцы не размяшчаецца.

1.3. Датай выдачы крэдыту лічыцца дзень правядзення Крэдытаатрымальнікам расходнай аперацыі з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў адпаведнасці з пунктам 1.2 гэтага дагавору.

1.4.1 У сувязі з удзелам Крэдытаатрымальніка ў праграме лаяльнасці банка «Льготная стаўка» працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з даты заключэння гэтага дагавору ўстанаўліваецца ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, указанай у пункце 1.1 гэтага дагавору, зніжанай на ___ працэнтны(ага) пункт(а), што складае ___ %.

1.5.2 Бакі прыходзяць да згоды аб змяненні працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам у наступных выпадках:

1.5.1. па выніках 12 месяцаў карыстання крэдытам, пры адсутнасці парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах у адпаведнасці з падпунктамі 2.2.2, 2.2.3 гэтага дагавору, працэнтная стаўка ўстанаўліваецца ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, зніжанай на __3 працэнтны(ыя) пункт(ы), што складзе __ % гадавых, пачынаючы з першага чысла месяца, наступнага за днём заканчэння 12 месяцаў пасля атрымання крэдыту (першай часткі крэдыту);4

1.5.2. па выніках 12 месяцаў карыстання крэдытам працэнтная стаўка ўстанаўліваецца ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, указанай у пункце 1.1 гэтага дагавору, зніжанай на 10 працэнтных пунктаў, што складзе ___ % гадавых, пры адсутнасці парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах і пагашэнні крэдыту безнаяўным шляхам з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (у інфакіёсках Крэдытадаўца, а таксама з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) у памеры, які перавышае:

30 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 1 месяц;

60 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 2 месяцы;

80 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 3 месяцы.

Для аналізу ўдзельнай вагі безнаяўных плацяжоў у разлік прымаюцца кожныя 12 месяцаў карыстання крэдытам, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам атрымання крэдыту (першай часткі крэдыту);1

1.5.3. з дня, наступнага за днём ажыццяўлення паўторнага парушэння Крэдытаатрымальнікам дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах, прадугледжаных падпунктамі 2.2.2, 2.2.3 гэтага дагавору, працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устанаўліваецца ў памеры ___ % гадавых.2


2. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ

2.1. Крэдытадавец абавязваецца:

2.1.1. у дзень падпісання гэтага дагавору выдаць Крэдытаатрымальніку крэдытную картку і адкрыць крэдытную лінію;

2.1.2. выконваць правільнасць налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытам. Працэнты налічваюцца за ўвесь тэрмін фактычнага карыстання крэдытам. Колькасць дзён у месяцы ўмоўна прымаецца – 30, у годзе – 360;

2.1.3. пры несвоечасовай выплаце або нявыплаце крэдыту і (або) працэнтаў па крэдыце Крэдытаатрымальнікам, а таксама ў выпадку невяртання крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім да заканчэння трохмесячнага тэрміну, вызначанага падпунктам 2.2.10 гэтага дагавору, на наступны дзень пасля заканчэння тэрміну перанесці нявыплачаныя ў тэрмін плацяжы па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам на адпаведныя рахункі па ўліку пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах;

2.1.4. пры прыняцці Крэдытадаўцам рашэння аб павелічэнні працэнтных ставак па дзеючых крэдытных дагаворах паведамляць аб гэтым Крэдытаатрымальніку шляхам пісьмовага паведамлення на працягу дзесяці працоўных дзён з даты прыняцця рашэння і запрашаць для афармлення дадатковага пагаднення да гэтага дагавору. Пры гэтым працэнтная стаўка лічыцца змененай з даты, указанай у дадатковым пагадненні.

У выпадку змяншэння памеру працэнтнай стаўкі дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору заключаецца шляхам накіравання Крэдытадаўцам прапановы аб змяненні памеру працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам у бок змяншэння, якое можа быць выражана шляхам накіравання пісьма і атрыманнем Крэдытадаўцам ад Крэдытаатрымальніка акцэпта, у якасці якога разглядаецца ўнясенне Крэдытаатрымальнікам чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры. Пры гэтым стаўка лічыцца змененай з даты ўстанаўлення Крэдытадаўцам новых працэнтных ставак;

2.1.5. ажыццяўляць кантроль за своечасовым поўным пагашэннем крэдыту, выплатай працэнтаў за карыстанне ім і іншых плацяжоў па гэтым дагаворы.

2.2. Крэдытаатрымальнік абавязваецца:

2.2.1. вярнуць крэдыт не пазней «___» ____________ 20__ года;

2.2.2. плацяжы па крэдыце ажыццяўляць штомесячна не пазней апошняга дня кожнага каляндарнага месяца. Плацеж па крэдыце разлічваецца ад сумы выдадзенага крэдыту з улікам колькасці плацежных перыядаў, якія засталіся да заканчэння тэрміну карыстання крэдытам, і выплачваецца не пазней апошняга каляндарнага дня месяца, наступнага за месяцам аперацыі выдачы крэдыту.

Пры наяўнасці расходных аперацый, не ўлічаных у час пагашэння плацяжу па крэдыце, Крэдытадавец карэкціруе памер плацяжу па крэдыце без аднясення нявыплачаных сум на рахунак пратэрмінаваных плацяжоў;

2.2.3. выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляць не пазней апошняга каляндарнага дня кожнага месяца, пачынаючы з наступнага за месяцам аперацыі выдачы крэдыту.

Пры першым плацяжы выплачваюцца працэнты, налічаныя на суму выдадзенага крэдыту за перыяд з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень пагашэння першага плацяжу (уключна). Пры наступных плацяжах працэнты налічваюцца на астатак запазычанасці за перыяд з дня, наступнага за днём апошняга плацяжу па крэдыце па дзень пагашэння плацяжу (уключна).

Пры наяўнасці расходных аперацый, не ўлічаных у час пагашэння плацяжу па крэдыце, Крэдытадавец карэкціруе памер працэнтаў за карыстанне крэдытам без аднясення нявыплачаных сум на рахунак пратэрмінаваных плацяжоў па працэнтах;

2.2.4. у забеспячэнне выканання абавязацельстваў па вяртанні атрыманага крэдыту і выплаце працэнтаў за карыстанне ім прадстаўляецца Крэдытадаўцу ____________________________________________________________________;

(дагаворы (дагавор) паручыцельства фізічных асоб (фізічнай асобы), дагавор (дагаворы) залогу маёмасці, няўстойка або інш.)

2.2.4.1 забеспячэннем выканання абавязацельстваў па вяртанні атрыманага крэдыту і выплаце працэнтаў за карыстанне ім з'яўляецца страхаванне Крэдытадаўцам рызыкі непагашэння (незвароту) крэдыту Крэдытаатрымальнікам;

2.2.5. указаць дакладныя звесткі пры запаўненні заявы-анкеты. На працягу месяца пісьмова апавясціць Крэдытадаўца аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электроннай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па гэтым дагаворы;

2.2.6. пры пераездзе на новае месца жыхарства (змяненні месца працы) і пераводзе астатку запазычанасці па крэдыце ў падраздзяленне Крэдытадаўца па новым месцы жыхарства (працы) выплаціць Крэдытадаўцу працэнты за карыстанне крэдытам з разліку фактычнага часу карыстання крэдытам на дзень закрыцця асабовага рахунку;

2.2.7. вярнуць Крэдытадаўцу крэдытную картку ў наступных выпадках: пасля поўнага выкарыстання сумы гранічнага памеру адзіначасовай запазычанасці па крэдыце, па заканчэнні тэрміну яе дзеяння, у выпадку неабходнасці яе замены або пры спыненні дзеяння гэтага дагавору, па ініцыятыве Крэдытаатрымальніка да заканчэння тэрміну дзеяння карткі;

2.2.8. выплачваць Крэдытадаўцу за аказанне паслуг, звязаных з абслугоўваннем крэдытнай карткі, узнагароджанне ў памеры, вызначаным Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным упаўнаважаным органам Крэдытадаўца, у дзень здзяйснення адпаведнай аперацыі (аказання паслугі);

2.2.9. на працягу 30 каляндарных дзён пасля атрымання пісьмовага апавяшчэння прадаставіць Крэдытадаўцу дакументы, неабходныя для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння гэтага дагавору, а таксама забяспечваць дакладнасць і сапраўднасць прадстаўляемых дакументаў;

2.2.10. пры прыняцці Крэдытадаўцам рашэння аб павелічэнні працэнтных ставак па дзеючых крэдытных дагаворах заключыць на працягу дзесяці каляндарных дзён пасля атрымання Крэдытаатрымальнікам апавяшчэння дадатковае пагадненне аб павелічэнні працэнтнай стаўкі па крэдыце ў памеры, прапанаваным Крэдытадаўцам.

У выпадку незаключэння Крэдытаатрымальнікам дадатковага пагаднення аб павелічэнні працэнтнай стаўкі па крэдыце ў памеры, прапанаваным Крэдытадаўцам, датэрмінова вярнуць крэдыт з выплатай належных працэнтаў за карыстанне ім, няўстоек, штрафных санкцый, іншых плацяжоў у трохмесячны тэрмін з дня прад’яўлення Крэдытадаўцам патрабавання аб датэрміновым вяртанні крэдыту;

2.2.11. плацяжы па крэдыце, выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляць шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў, у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М банкінг, праз інфакіёскі.

Днём вяртання (пагашэння) крэдыту, выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам лічыцца дзень, у які грашовыя сродкі залічаны на рахунак Крэдытадаўца або выплачаны наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу Крэдытадаўца.

2.3. Крэдытадавец мае права:

2.3.1. змяняць па дамове бакоў працэнтную стаўку за карыстанне крэдытам, указаную ў пункце 1.1 гэтага дагавору, з выкананнем умоў падпункта 2.1.4 гэтага дагавору;

2.3.2. патрабаваць ад Крэдытаатрымальніка датэрміновага вяртання крэдыту з выплатай належных працэнтаў за карыстанне ім, няўстоек, штрафных санкцый і (або) адмовіцца ад далейшага крэдытавання Крэдытаатрымальніка ў выпадках:

невыканання (неналежнага выканання) Крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы, наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах;

выяўлення факту прадстаўлення недакладных дакументаў і сведчанняў аб акалічнасцях, маючых істотнае значэнне для атрымання крэдыту (выканання абавязацельстваў па гэтым дагаворы);

калі памер месячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам становіцца меншым за памер базавай велічыні, якая ўстанаўліваецца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

адмовы Крэдытаатрымальніка ад заключэння дадатковага пагаднення аб павелічэнні працэнтнай стаўкі па крэдыце;

выяўлення факту выкарыстання Крэдытаатрымальнікам крэдыту на мэты, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю індывідуальнага прадпрымальніка;1

2.3.3. спыніць або прыпыніць расходныя аперацыі з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў выпадку парушэння Крэдытаатрымальнікам умоў гэтага дагавору, змясціўшы картку ў стоп-ліст, а таксама адмовіць у яе замене або выпуску новай карткі;

2.3.4. ажыццяўляць праверку фінансавага стану Крэдытаатрымальніка ў перыяд дзеяння гэтага дагавору шляхам аналізу руху сродкаў па рахунках Крэдытаарымальніка, адкрытых у падраздзяленнях Крэдытадаўца.

2.4. Крэдытаатрымальнік мае права:

2.4.1. здзейсніць датэрміновае пагашэнне крэдыту (часткі крэдыту) з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры частковым датэрміновым пагашэнні крэдыту датэрмінова пагашаная сума залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або, пры звароце Крэдытаатрымальніка, ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да гэтага дагавору з указаннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і колькасці плацежных перыядаў, якая засталася;

2.4.2. у сувязі са змяненнем месца жыхарства або месца працы падаць у падраздзяленне Крэдытадаўца, якое прадаставіла крэдыт, пісьмовую заяву аб пераводзе астатку запазычанасці па крэдыце.


3. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

3.1. Адказнасць Крэдытадаўца.

3.1.1. Крэдытадавец у выпадку невыканання або неналежнага выканання аднаго са сваіх абавязацельстваў, указаных у падпункце 2.1.1 гэтага дагавору, абавязваецца выплаціць Крэдытаарымальніку штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, якая ўстанаўліваецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на дату выплаты.

3.1.2. Крэдытадавец не нясе адказнасць за спісанне з рахунку па ўліку крэдыту Крэдытаатрымальніка сродкаў па аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем страчанай крэдытнай карткі да пісьмовага паведамлення Крэдытадаўцу аб страце або крадзяжы крэдытнай карткі.

3.1.3. Крэдытадавец нясе адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне іншых умоў дагавору ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.2. Адказнасць Крэдытаатрымальніка.

3.2.1. У выпадку несвоечасовага пагашэння крэдыту Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу павышаныя працэнты ў памеры двайной дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаныя за кожны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце.

У выпадку несвоечасовай выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу пеню ў памеры двайной дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму не выплачаных у тэрмін працэнтаў за карыстанне крэдытам.

У выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы няўстойкі Крэдытаатрымальнік пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце, акрамя павышаных працэнтаў, выплачвае Крэдытадаўцу няўстойку ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце, уключаючы суму пратэрмінаванага доўгу і суму пратэрмінаваных працэнтаў.

3.2.2. У выпадку парушэння ўмоў, прадугледжаных у падпунктах 2.2.5 і (або) 2.2.9 гэтага дагавору, Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, устаноўленай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на дату выплаты, за кожны выпадак парушэння ўмоў гэтага дагавору.

У выпадку невыканання падпункта 2.2.5 гэтага дагавору і пры парушэнні ўмоў, прадугледжаных у падпунктах 2.2.2 і (або) 2.2.3 гэтага дагавору, Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў, устаноўленых пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на дату выплаты, за кожны выпадак парушэння ўмоў гэтага дагавору.

3.2.3. Крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за ўсе сумы, спісаныя з рахунку па ўліку крэдыту, на якія Крэдытаатрымальнікам падпісаны карт-чэк, а таксама, калі пры правядзенні аперацый выкарыстоўваўся ПІН-код, які замяняе подпіс.

3.2.4. Крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за парушэнне Правіл карыстання крэдытнай карткай у памеры нанесенай Крэдытадаўцу шкоды, а таксама выплачвае штраф у памеры, прадугледжаным Умовамі абслугоўвання банкаўскіх плацежных картак, перадаплачаных картак у ААТ «ААБ Беларусбанк» i правядзення разлікаў па аперацыях з iх выкарыстаннем.

3.3. Форс-мажор.

Бакі не нясуць адказнасць за шкоду, нанесеную іншаму боку неналежным выкананнем абавязацельстваў па гэтым дагаворы, калі такое неналежнае выкананне абавязацельстваў было выклікана дзеяннем неадольнай сілы (збоі ў рабоце сістэм тэлекамунікацый, рашэнні даржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, паводкі, пажар, землятрусы і іншыя стыхійныя бедствы, ваенныя дзеянні і да т. п.).

4. ІНШЫЯ ЎМОВЫ

4.1. Выкарыстанне крэдытнай карткі рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым дагаворам і Правіламі карыстання крэдытнай карткай, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтага дагавору.

4.2. У выпадку калі сума, якая ўносіцца Крэдытаатрымальнікам, недастатковая для поўнага разліку з Крэдытадаўцам па гэтым дагаворы, выплачаная сума накіроўваецца на пагашэнне доўгу ў наступным парадку: выдаткі Крэдытадаўца па атрыманні выканання (дзяржпошліна і інш.); пратэрмінаваная запазычанасць па асноўным доўгу; тэрміновая запазычанасць па асноўным доўгу; пратэрмінаваная запазычанасць па працэнтах за карыстанне крэдытам; тэрміновая запазычанасць па працэнтах за карыстанне крэдытам; пратэрмінаваныя павышаныя працэнты за несвоечасовую выплату плацяжоў па асноўным доўгу; павышаныя працэнты за несвоечасовую выплату плацяжоў па асноўным доўгу; няўстойкі, прынятай у якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы: па пратэрмінаваных плацяжах па асноўным доўгу, па пратэрмінаваных плацяжах па працэнтах, па пратэрмінаваных плацяжах па павышаных працэнтах; пені па пратэрмінаваных плацяжах па працэнтах; пені па пратэрмінаваных плацяжах па павышаных працэнтах; штрафы (у парадку іх выстаўлення) і іншыя абавязацельствы, якія вынікаюць з крэдытнага дагавору.


5. ПАРАДАК ВЫРАШЭННЯ СПРЭЧАК

5.1. Спрэчкі па гэтым дагаворы разглядаюцца судом па месцы знаходжання падраздзялення Крэдытадаўца, які ажыццяўляе суправаджэнне крэдыту, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


6. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАГАВОРУ, ЯГО ЗМЯНЕННЕ

6.1. Крэдытны дагавор дзейнічае з моманту яго падпісання абодвума бакамі і да поўнага выканання Крэдытаатрымальнікам сваіх абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і выплаце працэнтаў за карыстанне ім, а таксама поўнага выканання бакамі іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавору.

6.2. Усе змяненні і дапаўненні гэтага дагавору афармляюцца дадатковымі пагадненнямі бакоў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым дагаворам.

6.3. Гэты дагавор складзены на ____ лістах на беларускай мове ў двух экзэмплярах, кожны з якіх мае аднолькавую юрыдычную сілу для кожнага з бакоў.


7. РЭКВІЗІТЫ І ПОДПІСЫ БАКОЎ

Крэдытадавец:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»

________________________________

(найменне структурнага падраздзялення)

Адрас: __________________________

Банкаўскія рэквізіты:

________________________________

________________________________

________________________________

_______ _______________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча кіраўніка (іншай упаўнаважанай асобы))
М.П.

«___» ________________ 20__ г.



Крэдытаатрымальнік:

__________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца))

Найменне і рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу: _____________________

__________________________________

Ідэнтыфікацыйны № ________________

Адрас месца жыхарства (рэгістрацыі):

__________________________________

Тэлефон дамашні: код ___ нумар _______

мабільны: код ___ нумар _______


_______ _________________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)


«___» ________________ 20__ г.



Дадатак

да крэдытнага дагавору № ____

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ КРЭДЫТНАЙ КАРТКАЙ

1. Азначэнні

Дагавор – крэдытны дагавор паміж Крэдытадаўцам і Крэдытаатрымальнікам аб выдачы крэдыту на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем крэдытнай карткі (далей – картка).

Крэдытадавец – ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рахунак – рахунак па ўліку крэдытаў.

Крэдытаатрымальнік – фізічная асоба (трымальнік), якой Крэдытадавец прадаставіў крэдыт і выдаў картку на падставе Дагавору і якая мае поўныя правы яе выкарыстоўваць у адпаведнасці з Дагаворам і гэтымі Правіламі.

Карт-чэк – дакумент, які пацвярджае выкананую з дапамогай карткі аперацыю і з’яўляецца падставай для правядзення разлікаў.

ПІН-код – персанальны ідэнтыфікацыйны нумар, які Крэдытадавец выдае Крэдытаатрымальніку ў спецыяльным запячатаным канверце разам з карткай. ПІН-код выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі Крэдытаатрымальніка пры атрыманні наяўных грошай у банкамаце, а таксама пры правядзенні іншых аперацый з карткай.

Пункт выдачы наяўных грашовых сродкаў (далей – ПВН) – пункт здзяйснення аперацый па выдачы наяўных грашовых сродкаў, а таксама іншых аперацый пры выкарыстанні карткі.

Банкамат (далей – АТМ) – электронны праграмна-тэхнічны комплекс, які выконвае без удзелу аператара аперацыі па выдачы наяўных грашовых сродкаў і іх рэгістрацыі, іншыя аперацыі пры выкарыстанні карткі.

Арганізацыя гандлю (сэрвісу) (далей – АГС) – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, а таксама фізічная асоба, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, якія здзяйсняюць рэалізацыю тавараў (работ, паслуг) з аплатай у безнаяўным парадку праз выкарыстанне картак.

Пункт прыёму камунальных плацяжоў (далей – ППКП) – пункт ажыццяўлення аперацый па прыёме разнастайных плацяжоў, у тым ліку камунальных, з выкарыстаннем карткі.

Інфакіёск – плацежна-даведачны тэрмінал, прызначаны для аператыўнага прадастаўлення рэкламна-даведачнай інфармацыі і забяспечвае ажыццяўленне аперацый пры выкарыстанні карткі, за выключэннем выдачы наяўных грашовых сродкаў.



2. Карыстанне карткай і ПІН-кодам

Картка, выдадзеная Крэдытаатрымальніку, з’яўляецца ўласнасцю Крэдытадаўца. Выкарыстанне карткі рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, Дагаворам і гэтымі Правіламі.

Картку мае права выкарыстоўваць толькі тая асоба, чый подпіс прастаўлены на картцы.

Крэдытаатрымальнік абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку карткі.

З дапамогай карткі можна разлічвацца за тавары, работы і паслугі ў АГС, ажыццяўляць разнастайныя плацяжы ў АТМ, інфакіёсках, ППКП, а таксама атрымаць наяўныя грашовыя сродкі ў ПВН і АТМ 1. Пры выкарыстанні карткі для аплаты тавараў, работ і паслуг у АГС, ажыццяўлення плацяжоў у ППКП, а таксама для атрымання наяўных грашовых сродкаў у ПВН1 Крэдытаатрымальнік павінен увесці на спецыяльным прыстасаванні ПІН-код і (або) распісацца на карт-чэку (калі ёсць радок для подпісу кліента), які пацвярджае правядзенне аперацыі, папярэдне пераканаўшыся, што ў гэтым карт-чэку правільна ўказаны нумар карткі, дата і сума аперацыі. Пры ажыццяўленні плацяжоў у АТМ і інфакіёсках, а таксама пры атрыманні наяўных грашовых сродкаў у АТМ1 увядзенне ПІН-кода замяняе подпіс Крэдытаатрымальніка. Крэдытаатрымальнік абавязаны захоўваць свой ПІН-код у тайне. Падпісваючы карт-чэкі (уводзячы ПІН-код), Крэдытаатрымальнік прызнае правільнасць указанай у іх сумы і тым самым дае ўказанне Крэдытадаўцу на спісанне гэтай сумы з рахунку.

Крэдытаатрымальнік павінен мець на ўвазе, што касіры ў ПВН і АГС звяраюць яго подпіс на картцы і на карт-чэку, і, калі подпісы не супадаюць, касір мае права патрабаваць у Крэдытаатрымальніка дакумент, які сведчыць асобу, каб пераканацца, што ён з’яўляецца законным трымальнікам карткі. У выпадку адсутнасці дакумента касір мае права адмовіць Крэдытаатрымальніку ў абслугоўванні. Пры гэтым выконваецца адмена праведзенай аперацыі і Крэдытаатрымальніку выдаецца карт-чэк, падпісаны касірам.

Інфармацыю аб ПВН, АТМ, ППКП, інфакіёсках і АГС, якія абслугоўваюць трымальнікаў картак, можна атрымаць у ААТ «ААБ Беларусбанк» або па тэлефонах ___________________, а таксама на вэб-сайце: www.belarusbank.by.

Інфармацыю аб бягучым стане рахунку Крэдытаатрымальнік можа атрымаць у ПВН, АТМ, інфакіёсках, ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэл. ___________________, а таксама ў кругласутачнай сэрвіснай службе па тэл. (017) ___________________.


3. Страта карткі

Калі картка страчана або ўкрадзена, або іншай асобе стаў вядомы ПІН-код, Крэдытаатрымальнік павінен неадкладна паведаміць аб гэтым Крэдытадаўцу па тэл. ________ або ў кругласутачную службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэл. (017) 299 25 25.

Акрамя таго, заблакіраваць картку магчыма з выкарыстаннем паслуг SMS банкінг і М банкінг.

У 3 х дзённы тэрмін пасля вуснага паведамлення аб страце (крадзяжы) карткі Крэдытаатрымальнік павінен зрабіць пісьмовую заяву Крэдытадаўцу. Да пісьмовага паведамлення аб страце (крадзяжы) карткі Крэдытаатрымальнік поўнасцю адказвае за аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем страчанай (украдзенай) карткі.

Новую картку Крэдытадавец выдае па пісьмовай заяве Крэдытаатрымальніка.

За перавыпуск карткі ў выпадку яе страты (крадзяжу) Крэдытадавец спаганяе плату ў адпаведнасці дзеючымі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджаннямі. Крэдытаатрымальнік абавязаны ў выпадку неабходнасці прадставіць Крэдытадаўцу або ўпаўнаважанай ім асобе інфармацыю для расследавання абставін страты (крадзяжу) карткі. Калі Крэдытадавец мае звесткі аб тым, што незаконнае выкарыстанне карткі адбылося са згоды Крэдытаатрымальніка, то адказнасць нясе Крэдытаатрымальнік. Пры знаходжанні карткі, якая аб’яўлена страчанай або ўкрадзенай, Крэдытаатрымальнік павінен неадкладна вярнуць яе Крэдытадаўцу.


4. Блакіраванне аперацый па картцы

Усе карткі, абвешчаныя страчанымі або ўкрадзенымі, заносяцца ў спіс недзеяздольных картак (стоп-ліст) для блакіроўкі аперацый па іх. Калі Крэдытаатрымальнік парушыў Дагавор або гэтыя Правілы, Крэдытадавец мае права прыпыніць або спыніць карыстанне карткай, змясціўшы яе ў стоп-ліст. За знаходжанне карткі ў стоп-лісце з прычыны страты (крадзяжу) карткі або па ініцыятыве Крэдытадаўца ў выпадку парушэння Крэдытаатрымальнікам Правіл карыстання карткай спаганяецца плата ў адпаведнасці з устаноўленым памерам узнагароджання. Картка знаходзіцца ў стоп-лісце да заканчэння тэрміну яе дзеяння.


5. Тэрмін дзеяння карткі, парадак адабрання карткі

Картка спыняе дзеянне па заканчэнні шасці месяцаў, наступных за месяцам яе выдачы. Пасля поўнага выкарыстання гранічнага памеру адзіначасовай запазычанасці прадастаўляемага Крэдытаатрымальніку крэдыту, па заканчэнні тэрміну дзеяння карткі Крэдытаатрымальнік абавязаны здаць картку Крэдытадаўцу.

У выпадку дэфекта карткі, яе фізічнага пашкоджання або страты ПІН-кода Крэдытадавец па пісьмовай заяве Крэдытаатрымальніка выдае новую (дублікат) картку. Старую картку Крэдытаатрымальнік абавязаны здаць Крэдытадаўцу. За выраб дубліката карткі Крэдытадавец спаганяе плату ў адпаведнасці з дзеючымі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджаннямі.

Пры скасаванні Дагавору Крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць картку Крэдытадаўцу.


6. Рэкламацыі

Крэдытадавец не нясе адказнасць за ўзнікненне канфліктных сітуацый па-за сферай яго кантролю, а іменна:

за збоі ў рабоце сістэм тэлекамунікацый, у сувязі з чым Крэдытаатрымальнік не змог ажыццявіць аперацыю з яе выкарыстаннем;

за ліміты або абмежаванні, устаноўленыя іншымі банкамі, якія могуць закрануць інтарэсы Крэдытаатрымальніка;

за якасць тавараў, работ і паслуг, аплачаных з выкарыстаннем карткі;

за іншыя банкі і арганізацыі, якія адмовіліся па якіх-небудзь прычынах прыняць картку.



1 Указваецца ў выпадку выдачы крэдыту з выкарыстаннем крэдытнай карткі са зняццем наяўных грашовых сродкаў.

1 Гэты пункт уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца ўдзельнікам праграмы лаяльнасці «Льготная стаўка» ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11).

2 Гэты пункт уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца ўдзельнікам адной з праграм лаяльнасці ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11), і (або) удзельнікам праграмы лаяльнасці «Льготная стаўка» ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграме лаяльнасці для ўладальнікаў тэрміновых банкаўскіх укладаў у ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 16.04.2013 (пратакол № 35.15).

3 Колькасць працэнтных пунктаў, на якую зніжаецца дзеючая працэнтная стаўка па крэдытным дагаворы, вызначаецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем 10.01.2013 (пратакол № 3.11), і Палажэннем аб праграме лаяльнасці для ўладальнікаў тэрміновых банкаўскіх укладаў у ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 16.04.2013 (пратакол № 35.15).

У выпадку калі Крэдытаатрымальнік адначасова з’яўляецца ўдзельнікам праграмы лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік» у адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11), і ўдзельнікам праграмы лаяльнасці ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграме лаяльнасці для ўладальнікаў тэрміновых банкаўскіх укладаў у ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 16.04.2013 (пратакол № 35.15), колькасць працэнтных пунктаў, на якую зніжаецца дзеючая працэнтная стаўка па крэдытным дагаворы, сумуецца.



4 Гэты падпункт уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца ўдзельнікам праграмы лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік» у адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11), і (або) удзельнікам праграмы лаяльнасці ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграме лаяльнасці для ўладальнікаў тэрміновых банкаўскіх укладаў у ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 16.04.2013 (пратакол № 35.15).

1 Гэты падпункт уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца ўдзельнікам праграмы лаяльнасці «Безнаяўная выгада» ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11).

2 Гэты падпункт уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаатрымальніку, які з’яўляецца ўдзельнікам адной з праграм лаяльнасці ў адпаведнасці з Палажэннем аб праграмах лаяльнасці для фізічных асоб, якія атрымліваюць (атрымалі) крэдыты на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 10.01.2013 (пратакол № 3.11).

1 Гэты падпункт ужываецца ў прадстаўленай рэдакцыі ў выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору страхавання рызыкі незвароту крэдыту.

1 Гэты абзац уносіцца ў крэдытны дагавор пры выдачы крэдыту Крэдытаарымальніку, які з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.

1 Указваецца ў выпадку выдачы крэдыту з выкарыстаннем крэдытнай карткі са зняццем наяўных грашовых сродкаў.

рэдакцыя ад 16.04.2014 (са змяненнямі, якія ўступаюць у сілу з 23.04.2014)

форма 0802160019

Крэдытны дагавор (тыпавая форма пры выдачы крэдыту на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем крэдытнай карткі без нанясення інфармацыі аб трымальніку карткі ў выглядзе неаднаўляльнай крэдытнай лініі без зняцця (са зняццем) наяўных грашовых сродкаў)



(зацверджаны Праўленнем ААТ «ААБ Беларусбанк» 07.05.2010 (пратакол № 49.12))

: site ru
site ru -> Цбп №206 філіяла №214 аат «ааб беларусбанк» у г. Верхнядзвінску прапануе набыць маёмасць даўжніка
site ru -> Зусім як дарослы фінансавая адукацыя з самага ранняга ўзросту прыносіць плён
site ru -> Цбп №206 філіяла №214 аат «ааб беларусбанк» у г. Верхнядзвінску прапануе набыць маёмасць даўжніка
site ru -> Толькi дакрануўся — i заплацiў
site ru -> Сяргей пісарык: "Мы заўсёды ўлічваем інтарэсы краіны "
site ru -> Алгарытм дзеянняў трымальнікаў плацежных картак аат «ааб беларусбанк» у нестандартных сітуацыях
site ru -> Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам аат «ааб беларусбанк» у гэтай інструкцыі прыведзены пералік І парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска
site ru -> Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам аат «ааб беларусбанк» у гэтай інструкцыі прыведзены пералік І парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка