Крылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы



Дата канвертавання25.11.2016
Памер109.58 Kb.
Крылатыя выслоўі

для правядзення моўных хвілінак

на ўроках беларускай мовы

Афарызмы беларускіх пісьменнікаў

Чалавеку патрэбна не слава, а людская ўвага і ласка.

Сяргей Грахоўскі

Любоў і дружба шчасце росцяць.

Андрэй Александровіч

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Якуб Колас

Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма.

Кузьма Чорны

Не верце, калі хто скажа,што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая.

Іван Шамякін

Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.

Ніна Мацяш

Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды.

Якуб Колас

Гаршчок агорнуты пашанай, хоць ён фаміліі глінянай.

Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

Рыгор Барадулін

Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл.

Кастусь Каліноўскі

Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай.

Леў Сапега

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.

Алесь Разанаў

Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Францішак Скарына

Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.

Уладзімер Караткевіч

Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты.

Васіль Быкаў

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.

Якуб Колас

Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць акно памяці.

Уладзімір Арлоў

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе.

Кузьма Чорны

Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.

Кандрат Крапіва

Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс.

Максім Танк

Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя.

Янка Брыль

Не народ для ўрада, а ўрад для народа.

Кастусь Каліноўскі

Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў.

Уладзімір Караткевіч

Сорам у спадчыну не пераходзіць.

Рыгор Барадулін

Паміранне мовы такая ж натуральная з’ява, як і нараджэнне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай смерці. А от калі насільна паміраць – страшна.

Ян Скрыган

Кажуць: зло нараджае зло. А найчасцей – яго нараджае надзея на адпушчэнне грахоў.

Максім Танк

Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе...

Генадзь Бураўкін

Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ.

Уладзімер Караткевіч

Перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік.

Макалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро.

Леў Сапега

Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні.

Васіль Быкаў

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто - і тады пераможаш.

Уладзімер Караткевіч

Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Максім Багдановіч

Выжываць -- гэта любой цаною, а жыць -- гэта ўсё ж такі менш ці больш сумленна.

Янка Брыль

У істоце кожнага страху ляжыць наша няведанне, наша цемната.

Якуб Колас

Хваробы лечаць і атрутамі.

Максім Багдановіч

Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі.

Максім Танк

Людзі гоняцца за багаццем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць, або – што яшчэ горш – каб шкодзіць.

Ян Баршчэўскі

Без чалавечнасці не будзе й вечнасці.

Пімен Панчанка

Чалавечае жыццё праходзіць паміж успамінамі і надзеяй.

Ігнат Ходзька

Дзеці – усмешка Божая.

Уладзімір Караткевіч

Жыццё дзівоснае, калі да ўсяго ставішся як да тайны.

Святлана Алексіевіч

Можа таму і памірае ад настальгіі чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову сваіх дзяцей.

Янка Сіпакоў

Лепей памерці ад голаду, смагі і шчасця не ведаць спрадвеку, чым подласць зрабіць хоць каму без развагі, тым болей – забіць чалавека.

Ян Чачот


Людзі доўга не жывуць.

Барыс Пятровіч

Гісторыя нагадвае склад запасных частак, з якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь.

Максім Танк

Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.

Васіль Быкаў

Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё і што яно…

Максім Гарэцкі

Верш нараджаецца не з уласнага «хачу», а з безабароннага «хочацца».

Алесь Разанаў

Крыкі спрэчкі не развяжуць.

Якуб Колас

Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.

Якуб Колас

Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.

Кастусь Каліноўскі

Час - люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.

Алесь Разанаў

Не вер, калі праклінаюць цябе званамі ўсіх званіц. Яны скрыта моляцца, цалуючы цябе.

Максім Танк

Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён не чуе.

Ніна Мацяш

Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія.

Якуб Колас

І датуль чалавек жывы, покуль з ім душа размаўляе.

Рыгор Барадулін

Без атак і абароны няма сапраўднае вайны.

Якуб Колас

Я такіх паэтаў не страчаў, якія маглі б напісаць лепш, але напісалі горш.

Максім Танк

Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыццё -- бояззю, а выбар робіць сумленне.

Кастусь Тарасаў

Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

Максім Багдановіч

Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б.

Рыгор Барадулін

Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця.

Пятро Бітэль



Біблія пра сяброўства

Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 18:24)

Не сябруй з гняўлівым і не супольнічай з чалавекам запальчывым, каб не стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 22:24-25)

Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зненавідзеў цябе. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 25:17)

Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 27:5-6)

Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасці. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:17)

Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. (Кніга Эклезіяста 4:9-10)

І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, не скора парвецца. (Кніга Эклезіяста 4:12)

Гэта ёсць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх. (Паводле Яна Святое Дабравесце 15:12-13)

Афарызмы пра сяброўства і каханне

Сяброўства – гэта актыўная і верная зычлівасць, накіраваная да акрэсленай асобы ці асобаў.

Тадэвуш Катарбінскі

У любові жадаеш, каб табе верылі, а ў сяброўстве – каб цябе разумелі.

Марсэль Ашард

Сяброўства – гэта адна душа ў двух целах.

Арыстоцель

У прысутнасці сяброў людзі могуць лепш думаць і дзейнічаць.

Ананім

Найлепшы сябар – той, хто не пытаючыся пра прычыну твайго смутку можа зрабіць так, што ізноў вернецца радасць.



св. Ян Боска

Калі мы яшчэ можам любіць тых, хто прымусіў нас пакутаваць, то каханне наша толькі становіцца мацней.

А.С. Пушкін

Добры чалавек варты любові.

Антысфен

Добра выказваеш толькі тую любоў, якой не адчуваеш.

Нельга па-сапраўднаму палюбіць чалавека, з якім ніколі не смяешся.

Любіць - значыць перастаць параўноўваць.

Альфрэд Хічкок

Каханне без павагі далёка не ідзе і высока не паднімаецца: гэта анёл з адным крылом.

Аляксандр Дзюма-сын

Кажуць, што хлусня забівае каханне. Але шчырасць забівае яе хутчэй.

Аўгустын

Любіць - гэта не значыць глядзець адзін на аднаго, любіць - значыць разам глядзець у адным напрамку.

Сэнт-Экзюперы

Я ёй не дарую таго, што я любіў яе.

А.П. Чэхаў

Гэта вечнасць, якая доўжыцца дзень. Гэта жыццё, пражытае ў тыдзень.

Каханне - гэта цудоўны падман, на які чалавек згаджаецца па добрай волі.

А.С. Пушкін

Калі збіраецеся каго-небудзь палюбіць, навучыцеся спачатку дараваць.

А.В. Вампілаў

Не пакахаўшы, нельга прыйсці да думкі, што кахання не бывае.

Андрэ Моруа

Мы дамагаемся любові іншых, каб мець лішнія падставы любіць сябе.

Дэні Дзідро

Аднолькава цяжка дагадзіць і таму, хто любіць вельмі моцна, і таму, хто ўжо зусім не любіць.

Ларошфуко

Мера любові - любоў без меры.

Каханне - справа тых, каму няма чаго рабіць.

Дыяген

Любіць - гэта знаходзіць у шчасці іншага сваё ўласнае шчасце.



Лейбніц

Так лёгка быць каханым; так цяжка любіць.

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд

Каханне - гэта ўрачыстасць ўяўлення над інтэлектам.

Гейне

Мацней смерці бывае любоў; ці бывае яна і мацней жыцця?



Рыгор Ландау

Ды хіба каханне мае што-небудзь агульнае з розумам!

Гётэ

Калі ўспамінаеш аб тым часе, калі ты любіў, здаецца, што з тых часоў больш ужо нічога не здарылася.



Франсуа Марыяк

Любоў, якая штодня не адраджаецца, штодня памірае.

Любоў без межаў накладвае на чалавека жудасна шмат абмежаванняў.

Марцыял


Пакахаць можна толькі тое, што ведаеш.

Леанарда да Вінчы

Каханне - гэта жаданне жыць.

Максім Горкі

Любоў-гэта імкненне да бессмяротнасці.

Платон


Трэба мець нешта агульнае, каб разумець адзін аднаго, і чымсьці адрознівацца, каб любіць адно аднаго.

Бамаршэ


Любоў прымушае паверыць у тое, у чым больш за ўсё варта сумнявацца.

Нішто так не перашкаджае раману, як пачуццё гумару ў жанчыны і яго адсутнасць у мужчыны.

Оскар Уайльд

Каханне павінна дараваць усе грахі, толькі не грэх супраць кахання.

Оскар Уайльд

Афарызмы вядомых людзей

БАЛЬЗАК Анарэ дэ

Прызнаючыся ў сваёй слабасці, чалавек становіцца мацней.

БЁЛЬ Генрых

Чалавек перастае быць мастаком не тады, калі стварае слабы твор, а ў той момант, калі пачынае баяцца ўсялякай рызыкі.

БЫКАЎ Васіль

Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна.

БЮСІ-РАБЮТЭН Ражэ

Расстанне для кахання, тое ж, што вецер для агню: слабы агонь ён тушыць, а моцны - раздувае.

БЯЛІНСКІ Віссарыён Рыгоравіч

Над грамадствам маюць уладу толькі ідэі, а не словы.

АЎРЭЛІЙ Марк

Ні адзін чалавек не можа быць шчаслівым, пакуль не будзе лічыць сябе шчаслівым.

Для шчаслівага жыцця трэба вельмі мала. Усё залежыць ад вас, ад таго, як вы думаеце.

КАНФУЦЫЙ

Ведаць, што трэба зрабіць, і не рабіць - гэта ніжэйшая трусасць.

КАРЛЭЙЛ Томас

Маё багацце складаецца з таго, што я раблю, а не з таго, што маю.

КАРНЭГІ Дэйл

Шчасце не залежыць ад таго, кім вы з’яўляецеся ці што ў вас ёсць. Яно залежыць толькі ад таго, як вы думаеце.

КІНГ Марцін Лютар

Мы навучыліся лётаць як птушкі і плаваць як рыбы, але нам яшчэ неабходна вучыцца проста хадзіць па зямлі як браты.

Калі б мне сказалі, што заўтра прыйдзе канец свету, то сёння б я яшчэ пасадзіў дрэва.

КОВІ Стывен

Калі мы кажам аб арганізацыі часу, бязглузда турбавацца аб хуткасці, калі не вырашана пытанне аб кірунку: зберагаючы хвіліны мы згубім гады.

Нельга заснаваць сваё шчасце на жаданні ўсё кантраляваць.

КРОТКІ Э.

Плаваюць рознымі стылямі, тонуць - адным.

МОЭМ

Мары - не адыход ад рэальнасці, а сродак наблізіцца да яе.



ДЖЭКСАН Эндрю

Пакідайце час для разважанняў; але калі прыходіць час дзейнічаць, заканчвайце разважаць і пачынайце дзейнічаць.

ДЫСНЭЙ Уолт

Калі ты здольны выдумаць што-небудзь, ты можаш і зрабіць гэта.

ВЭЛЕР М.

Хто жадае працаваць шукае магчымасьць, хто не жадае - прычыны.

СЕНЕКА

Навучыся радавацца.



Жыццё як сцэнічны твор: істотна не тое, як доўга ён цягнецца, а наколькі добра ён выкананы.

Зрабі першы крок і ты зразумееш, што не ўсё так жудасна.

СПЭНСАР Герберт

Чалавецтва найбольш паспяхова развівалася шляхам самаадукацыі.

СТЫВЕНСАН Алдаі

Лягчэй змагацца за прынцыпы, чым жыць у згодзе з імі.

УЭЛЦІ Дэніс

Ёсць дзве істотныя альтэрнатывы ў жыцці: прымаць абставіны такімі, якія яны ёсць, або прымаць на сябе адказнасць за іх змяненне.

ХЭМІНГУЭЙ Эрнэст

Добрая проза падобна да айсбергу, сем восмых якога схавана пад вадою.

У пачынаючага пісьменніка ўсе задавальненні прыходзяцца на яго долю, а чытач не атрымлівае нічога.

Становяцца старымі не толькі адказы, але і пытанні.

Чалавеку партэбна два гады, каб навучыцца размаўляць, і пяцьдзесят, каб навучыцца маўчаць.

ШОЎ Бэрнард

Свабода азначае адказнасць.

ШЭВЕЛЕЎ Ілья

Жыццё - шлях да шчасця, але не кожны здольны прайсці ўсе часткі гэтага шляху.

ЭЙНШТЭЙН Альбэрт

Я нарадзіўся, і гэта ўсё, што патрэбна, каб быць шчаслівым.

Чалавек пачынае жыць толькі тады, калі яму атрымліваецца перавысіць самога сябе.

Чалавек - гэта частка таго, што мы называем Сусветам; частка, якая абмежавана ў часе і прасторы.

Спрыяльная магчымасць хаваецца сярод цяжкасцяў і турбот.



Адзіны разумны спосаб навучыць людзей - гэта падаваць ім прыклад.

Толькі тады можна жыць шчасліва, калі "прывязаны" да мэты, а не да людзей і рэчаў.
: downloads -> metod -> bel -> met skarbonka
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
met skarbonka -> Урок па творы Петруся Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы
met skarbonka -> Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека
met skarbonka -> Інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”
met skarbonka -> Урок па тэме : "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
met skarbonka -> Конкурс для вучняў 5 6 класаў Гульня "Шчаслівы выпадак"
met skarbonka -> Урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме "Адасобленыя акалічнасці" Тэма ўрока :"
met skarbonka -> «Алімпійскія» гульні па беларускай мове
met skarbonka -> Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Мэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка