Крокі аднаўлення



Дата канвертавання15.05.2016
Памер76.72 Kb.
Крокі аднаўлення.
У лістападзе 1943 г. пачалося вызваленне Расоншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да 1 студзеня 1944 г. была вызвалена трэць раёна — Заборскі, Шнітаўскі, Старадворскі, Круцікоўскі, Тродавіцкі і Краснаборскі сельсаветы. На вызваленай тэрыторыі адразу пачалася работа па аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі. 3 ліку камандзіраў і партызан Расонскай брыгады імя Сталіна, якую расфарміравалі ў лістападзе 1943 г., былі створаны кіруючыя органы раёна. Сакратарамі РК КП (б) Б сталі Я. Васілевіч і Р. Каралёў, старшынёй райвыканкома — Шаптуноў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі праходзіла ў вельмі цяжкіх умовах. У заходняй частцы раёна яшчэ ішлі баі, лінія фронту ўсталявалася па возеры Нешчарда, і большасць вызваленых сельсаветаў былі прыфрантавой зонай. Насельніцтва было мала: мужчыны знаходзіліся на фронце, многія старыя, жанчыны і дзеці загінулі ў час карных аперацый 1943 г., большасць з тых, хто застаўся ў жывых, былі ў эвакуацыі ў Калінінскай вобласці. Да вайны ў Расонскім раёне жыло болып за 37 тысяч чалавек. У жывых засталося толькі 17,5 тысячы, з іх толькі 6107 працаздольных.

Поўнасцю была разбурана народная гаспадарка раёна. За гады акупацыі фашысты спалілі і знішчылі 4602 дамы калгаснікаў, 4487 грамадскіх будынкаў, 65 школ, 21 медпункт, 16 хат-чытальняў. Цалкам былі знішчаны мясцовая прамысловасць, гандаль і камунальная гас­падарка раёна. Да вайны ў раёне працавалі электрастанцыя, 6 млыноў, 8 смалакурных заводаў, арцель па вырабу безалкагольных напіткаў. Усе яны былі разбураны. 3 102 трактароў, якія былі да вайны, засталіся толькі 33, ды і тыя разукамплектаваныя. 3 62 камбайнаў і мала­тарняў не засталося ніводнай. Знішчана была і ўся астатняя сельскагаспадарчая тэхніка 3 МТС.

У раёне засталіся толькі 794 кані з 4350 даваенных, 5415 галоў буйной рагатай жывёлы з 16 305, 165 свіней з 7083, 1575 галоў птушак з 45 тысяч. 3 25 200 га да 8783 га скараціліся пасяўныя плошчы. Большасць зямель была літаральна нашпігавана мінамі, бомбамі і снарадамі.

Ужо 9 снежня 1943 г. райвыканком і райком партыі прынялі рашэнне аб аднаўленні дзейнасці калгасаў у вызва­ленай частцы раёна. Былі выбраны старшыні і праўленні калгасаў, аднавілася работа кавальскіх майстэрняў і смалакурняў у вёснах Уклеенка і Рудня. Былі ўжо вызвалены зона і сядзіба Чырвонаармейскай МТС, пачалося яе аднаўленне.

У адпаведнасці з прынятым у студзені 1944 рашэннем аб арганізацыі ў калгасах раёна будаўнічых брыгад, у 6 сельсаветах было створана 39 брыгад, у якіх працавалі 234 будаўнікі. За 1944 г. імі адноўлена 387 і пабудаваны 334 новыя жылыя дамы. У гэтым жа годзе на вызваленай тэрыторыі пачалі працаваць кузня, дрэваапрацоўчая, цяслярная, шавецкая і кравецкая майстэрні, смалакурня.

Нягледзячы на цяжкасці, людзі Расон­шчыны самааддана і згуртавана працавалі над аднаўленнем разбуранай вайной гаспадаркі. Не хапала транспарту, каб прывезці насенне, і жанчыны з падлеткамі насілі яго на сабе з Полацка. Не хапала коней, і замест іх у плуг упрагаліся самі еяляне. У цяжкую хвіліну людзі дапамагалі адзін аднаму.

У раёне засталося шмат дзяцей-сірот, якія знайшлі прытулак у сем'ях аднавяскоўцаў. У 1944 г. для іх быў створаны дзіцячы дом, а праз 2 гады адкрыўся яшчэ адзін.
Адразу ж пасля вызвалення часткі раё­на пачалося аднаўленне школьнай сеткі. Былы настаўнік I. Лапенка ўспамінае:

«У пачатку зімы 1943 г. ў толькі што вызваленай в. Малыя Асеткі сабраліся на нараду расонскія настаўнікі. Былі сярод іх П. М. Зайкін, С. С. Валковіч, 3. Л. Фенчанка. Быў і я. На парадку дня стаяла пытанне аб арганізацыі работы школ у вызваленых вёс­нах. Час быў надзвычай цяжкі. 3 усіх даваенных школьных памяшканняў засталося толькі 1 — у Крашутах. Не было падручнікаў, сшыткаў, чарніла. Заводы, фабрыкі, уся гас-падарка краіны тады працавала над лозунгам «Усё для фронту!».

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай Савецкай улады, вайсковай часці. Яны запэўнілі нас, што будуць дапамагаць шко­ле, чым толькі змогуць.

Вырашана было падрыхтаваць хаты, мэблю для школ сваімі сіламі. 3 дапамогай вучняў наладзілі выпуск чарніла з толу і асвятляльных ракет, сшыткаў — з абгортачнай паперы. Замест буквароў і падручнікаў вы-карыстоўвалі газеты.

Неўзабаве ў вызваленых ад фашыстаў расонскіх вёсках пачаўся навучальны год. Адкрыліся школы ў Малых Асётках, Дудках, Шнітаўцьі, Забор'і... Дзеці, бедна адзетыя, не даеўшы, акуратна наведвалі школу, бо яны за ваенныя гады засумавалі па вучобе. Заняткі не спыняліся і тады, калі над школай праляталі варожыя снарады і непадалёку раздаваліся выбухі. Фронт быў літаральна побач — каля вёсак Парэчча, Гальніца...»

Значную дапамогу меў раён ад міжнародных арганізацый. Яна размяркоўвалася ў першую чаргу сем'ям, якія страцілі ў вайну амаль усю сваю хатнюю маёмасць. Аказвалася дапамога насельніцтву раёна і праз сістэму дзяржзабеспячэння.

Загадчык раённага аддзела дзяржзабеспячэння Пянькоўскі ў газеце «Сацыялістычная праца» за 23 лютага 1946 г. паведамляў: «Раённым аддзелам дзяржаўнага забеспячэння толькі за 1945 год сем'ям ваеннаслужачых, партызанскім сем'ям загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі выдана дзяржаўнай дапамогі і пенсій на суму 1 709 959 рублёў. 3 фонду Чырвонага Крыжа 815 сямей атрымалі 2536 прадметаў адзення і абутку. Праз гандлёвыя арганізацыі раздана прамтавараў на суму 70 924 рублі і 242 556 кілаграм збожжа».

Дзяржава аказвала насельніцтву раёна і харчовую дапамогу. Так, у студзені 1945 г., калі яшчэ ішла вайна і фронт патрабаваў вялікіх рэсурсаў краіны, для жыхароў раёна было выдзелена 13,9 т мукі і 4 т круп, 1,8 т мяса, 1,9 т тлушчу, т цукру і 170 кг згушчанага малака.

У 1946 г. ў школах для вучняў былі ўведзены бясплатныя снеданні.

Вялікае значэнне для насельніцтва Расоншчыны мела вызваленне ад дзяржаўных паставак сельгаспрадукцыі, ваеннага і іншых падаткаў (гэта льгота пашыралася на грамадзян тых раёнаў Беларусі, якія найбольш пацярпелі ў гады нямецкай акупацыі).

Значныя намаганні для выхаду з разбурэння і галечы прыкладалі і самі працоўныя раёна. Прыклады гераічнай працы паказвалі яны ў гэтыя гады. Дзякуючы іх самаадданасці за паўтара года ва ўмовах амаль поўнай адсутнасці цяглавай сілы былі адноўлены 123 калгасы з 124 даваенных, адноўлены і працавалі 3 МТС, 60 школ. Была арганізавана праведзена ўборка ўраджаю 1944 г., выкананы план азімай сяўбы, перавыкананы план лесанарыхтовак у 4-м квартале 1944 г.

Былы сакратар выканкома Старадворскага сельскага Савета Кацярына Васілеўна Зуева ўспамінае пра тыя дні:

«У жніўні 1945 г. ў Полацку на вакзале сустракалі кветкамі, музыкай дэмабілізаваных салдат, сярод якіх была і я. Былы старшыня Расонскага райвыканкома П. Я. Рубіс звярнуўся да ўсіх расонцаў з просьбай вяртацца ў родныя мясціны, аднаўляць іх. Наўкол было голадна, бедна. Няма каму засяваць і апрацоўваць палі, многа людзей у самым росквіце сіл палягло ў гады вайны. Спалены хаты, а замест іх — зямлянкі. На ўсю Чырвонаармейскую машынна-трактарную станцыю — 1 колавы трактар і аўтамашына. Усё пачыналі спачатку.

Перад выканкомам Савета стаяла задача за год вывесці людзей з зямлянак. Каб выканаць яе, працавалі без выхадных. У вольны ад асноўнай работы час усе, хто мог трымаць пілу і сякеру, выходзілі ў лес. Нікога не трэба было падганяць. Усе з радасцю рабілі гэта, бо вельмі надакучыла ўсім ваеннае ліхалецце, кожны прагнуў нармальнага чалавечага жыцця, якое здавалася цяпер шчасцем. Адзін за адным раслі ў вёсцы новыя дамы. Аднаўлялася жыццё...»


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка