Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер139 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 41 (509)

(1 снежня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



У інтэрнэце з'явілася петыцыя за вызваленне Алеся Бяляцкага 2

Беларускія студэнты змогуць бясплатна вучыцца ў Еўропе 2

У Гродзенскай вобласці 20 першых беларускіх класаў 3

Вакансія галоўнага трэнера 4

Прэзентацыя методыкі "Актыўная Ацэнка" 5

Моладзевы летнік “Міленіум” 6

Міжнародная практычная канферэнцыя 6

Конкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый 7

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 8

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 8

Конкурс даследніцкіх прац 9

Конкурс праектаў па гендэрнай роўнасці 9

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 9




Падзеі:



уверх

У інтэрнэце з'явілася петыцыя за вызваленне Алеся Бяляцкага


Яе падпісанты патрабуюць неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.

Кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калініі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца грамадскай дзейнасцю.

У петыцыі гаворыцца:

Мы выказваем сваё рашучае абурэнне вынесеным Алесю Бяляцкаму прысудам і лічым, што крымінальная справа супраць яго не мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсій супраць праваабаронцы, яго калег з цэнтру “Вясна” і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасці.

Мы перакананыя, што прысуд мае незаконны характар.

Мы патрабуем адмены незаконна вынесенага прысуду і неадкладнага вызвалення Бяляцкага.

Падпісваючы петыцыю, мы выказваем сваю шчырую падтрымку Алесю і спадзяемся на ягонае хутчэйшае апраўданне і вызваленне справядлівым судом. Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага і патрабаваць ягонага найхутчэйшага вызвалення.
Падпісацца можна тут.

уверх

Паводле http://t-styl.info

уверх

Беларускія студэнты змогуць бясплатна вучыцца ў Еўропе


У межах новай праграмы, якая будзе фінансавацца Еўрапейскім Саюзам, маладыя беларусы могуць атрымаць стыпендыю на навучанне ў любым універсітэце на тэрыторыі краін ЕС.

Праграма «Адкрытая Еўропа», у межах якой будуць прадстаўляцца стыпендыі на навучанне, накіравана на развіццё дэмакратычнай Беларусі шляхам прадастаўлення маладым людзям доступу да вышэйшай адукацыі згодна агульнапрызнаным міжнародным акадэмічным стандартам.

 Распрацоўшчыкі праграмы, якая будзе адміністравацца Радай міністраў Паўночных краін, спадзяюцца, што выпускнікі праграмы вернуцца затым на радзіму і будуць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі.

 Як паведамляе сайт generation.by, стыпендыя «Адкрытай Эўропы» пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце, а таксама прадставіць гадавы грант на вандроўку ў Беларусь у памеры 800 еўра, а таксама 1 000 еўра штомесяц дзеля пакрыцця выдаткаў на пражыванне.

 Каб мець магчымасць атрымаць стыпендыю, кандыдат павінен быць грамадзянінам Беларусі і мець жаданне атрымаць ступень бакалаўра альбо магістра ва ўніверсітэце адной з еўрапейскіх краін.

 Заяўкі будуць разглядацца ад абітурыентаў усіх спецыяльнасцяў, але прыярытэт будзе нададзены праву, эканоміцы і сацыяльным навукам, бізнэс-адукацыі, прыродазнаўству, мэдыцыне, інжынэрыі.

 Падача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю — два асобныя працэсы. Універсітэты абіраюць студэнтаў згодна іх акадэмічным здольнасцям і веданню мовы, у той час як стыпэндыі вылучаюцца на аснове матывацыі.

 Падаваць заяўку на атрыманне стыпэндыі можна яшчэ да залічэння ва ўніверсітэт, але канчатковае рашэнне будзе прынятае ўжо пасля паступлення.

 Як паведамляе сайт adukacyja.info, каб атрымаць стыпэндыю, трэба:

Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна вашым цікаўнасцям. Калі вы абіраеце два ўніверсітэты, то яны павінны быць у розных краінах (калі тры, то два могуць быць у адной краіне).

Запоўніць он-лайн форму на атрыманне стыпендыі на сайце праграмы і даслаць да 16 снежня 2011 г.

Формы заяўкі, якія паступяць пазней за дату дэдлайну, будуць перанесеныя на наступны перыяд размеркавання стыпендый.

Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв'ю ў Вільню. Яно мае адбыцца з 2 па 13 лютага 2012 г.

 Інфармацыя пра ўмовы удзелу, крытэрыі адбору, працэдуры запаўнення і падачы заяўкі знаходзіцца на сайце праграмы.



Паводле http://t-styl.info

уверх


У Гродзенскай вобласці 20 першых беларускіх класаў


Па-беларуску вучацца 169 першакласнікаў. Пра сітуацыю з беларускамоўнай школьнай адукацыі ў Гродзенскай вобласці  казаў на ХІ з’ездзе ТБМ старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Алесь Крой на ХІ з’ездзе ТБМ.

З пададзеных 15 заяў у 2011 г. на навучанне ў першых класах па-беларуску, аддзелы адукацыі змаглі забяспечыць навучанне тром вучням. Адзін клас з адным хлопчыкам ў Ленінскім раёне СШ№32 і адзін клас з двума хлопчыкамі ў Кастрычніцкім раёне СШ№34.

 Летась з трох пададзеных заяў паспяхова вучылася па-беларуску толькі адна вучаніца (Астроўская Святлана) у СШ №32. Узнікае пытанне, а чаму астатнія, хто напісаў заяву ў іншую школу  не перавялі сваіх дзяцей у беларускія класы СШ №32, ці СШ №34?

І тут у кожнай сям’і свае прычыны. Але найбольш характэрныя наступныя:

 1. Школа знаходзіцца задалёка ад месца жыхарства сям’і.

2. Неадпаведны пажаданню бацькоў рэйтынг прэстыжнасці навучальнай установы. Нежаданне весці дзяцей у школу вызначаную аддзелам адукацыі (абы якая і быццам бы на задворках)

3. Неадпаведная пажаданню бацькоў кваліфікацыя настаўнікаў і недастатковае валоданне імі беларускай мо-вай.

4. Недастатковы выбар папулярных пазаўрочных за-няткаў у навучальнай установе.

5. Наяўнасць у школе “падоўжанкі”.

Алесь Крой спрабуе прааналізаваць кожную з гэтых прычын як настаўнік з 16-гадовым стажам. Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што вучні польскай школы едуць на Дзевятоўку з усяго Гродна, бо пасля яе сканчэння маюць добрыя перспектывы – атрыманне адукацыі ў Польшчы.

  Прачытаць выступ Алеся Кроя на ХІ з’ездзе ТБМ цалкам можна на сайце газеты "Наша Слова"

А
бвесткі
:

уверх


Вакансія галоўнага трэнера


Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму "Будзь на сувязі!".

Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.

Патрабаванні да кандыдатаў на пазіцыю галоўнага трэнера:

-Досвед распрацоўкі і правядзення семінараў, трэнінгаў, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў.

-Досвед працы ў грамадскай арганізацыі (НГА): ведаць як будуецца ўнутранае жыццё, працэсы ў грамадскай арганізацыі.

-Досвед інфармацыйнай працы: стварэнне і рэалізацыя інфармацыйнай стратэгіі НДА, распрацоўка і рэалізацыя інтэрнэт-кампаній па прасоўванні прадуктаў і паслуг у інтэрнэт, наладжванне інфармацыйных узаемасувязяў з мэтавымі аўдыторыямі, пажаданы журналісцкі і рэдактарскі досвед у інтэрнэт.

-Веды актуальных трэндаў у інтэрнэт-тэхналогіях.

-Валоданне інфармацыйнай сітуацыяй у байнэце: ведаць экспертаў у розных абласцях (вэб-журналістаў, рэдактараў, кансультантаў, вэб-дызайнераў і інш.)

-Наяўнасць рэкамендацый ад арганізацый, адукацыйныя і інфармацыйныя паслугі якім аказвалі кандыдаты.

У абавязкі галоўнага трэнера ўваходзіць:

1.Распрацаваць і рэалізаваць гадавую адукацыйную праграму, якая складаецца з:

-4 трэнінгаў

-раздаткавых матэрыялаў

-сістэмы хатніх заданняў

-малых інтэрнэт - праектаў, што рэалізуюцца ўдзельнікамі курсу (навучальныя праекты)

-супервізіі навучальных праектаў

2. Сфармаваць "выкладчыцкую" каманду праекта: запрашэнне вонкавых экспертаў для вядзення сесій па тэмах.

3. Арганізаваць сістэму маніторынгу і ацэнкі праграмы "Будзь на сувязі!".

4. Падрыхтаваць прамежкавыя справаздачы па кожным трэнінгу і выніковую справаздачу па ўсёй праграме.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна:

-Матывацыйны ліст

-СV (аўтабіяграфію :)

-Рэкамендацыі.

Усе гэтыя дакументы неабходна даслацьна адрас: beconnected2011@gmail.com

Апошні тэрмін - 6 снежня.

уверх

Прэзентацыя методыкі "Актыўная Ацэнка"


11 снежня ў Мінску ладзіцца прэзентацыя методыкі "Актыўная Ацэнка" і новых метадычных выданняў для педагогаў.

У праграме:

1. Прэзентацыя методыкі "Актыўная Ацэнка" і сайта http://aacenka.by/

2. Прэзентацыя метадычных выданняў.

Сайт http://aacenka.by/ - новы  інфармацыйны рэсурс для беларускіх настаўнікаў, які прадстаўляе надзвычай папулярную ў свеце інавацыйную сістэму навучання  "Актыўная Ацэнка" (Formative Assessment).

Сайт ставіць сваёй мэтай папулярызацыю методыкі "Актыўная Ацэнка" ў школах Беларусі.

На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі  працаваць  паводле прынцыпаў "Актыўнай Ацэнкі".

Прадугледжана правядзенне майстар-класа па выкарыстанні методыкі "Актыўная Ацэнка".

Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі "Актыўнай Ацэнкі", шляхі і бар’еры для яе распаўсюджвання ў нашай школе.

Пытанні для дыскусіі:



- АА як філасофія навучання

- як зрабіць, каб вучні  адчулі адказнасць за ўласную навуку і здолелі вучыцца самастойна

- якія чыннікі ўплываюць на навучальную атмасферу ў класе

- як ужываць на практыцы элементы АА

- якім чынам заахвоціць бацькоў да супрацы

- як папулярызаваць ідэі АА сярод настаўнікаў

Мерапрыемства адбудзецца 11 снежня (нядзеля) у памяшканні Галерэі “Ў” па адрасе: г. Мінск, пр Незалежнасці 37а. Пачатак у 10.30, заканчэнне ў 15.30.

Колькасць месцаў абмежавана, таму просім  пацвердзіць свой удзел на мэйл info@aacenka.by.

Даведкі праз тэлефоны: +375296512270 Тамара, +375293779959 Наталля.



Паводле http://nastaunik.info

уверх

Моладзевы летнік “Міленіум”


Моладзь 1993-1996 гадоў нараджэння запрашаецца да ўдзелу ў міжнародным летніку ў Фінляндыі.

Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключаючы выдаткі на праезд).

Працэс адбору кандыдатаў адбудзецца у 2 этапы:
1)    1 лютага 2012 года будуць адабраны 100 кандыдатаў;
2)    15 сакавіка 2012 года будуць адабраны 30 чалавек, якія прымуць удзел у летніку.

Асноўныя тэмы летніка:


-    змена клімату;
-
    узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энергія;
-
    водныя рэсурсы;
-
    інфармацыйныя і каммунікацыйныя тэхналогіі;
-
    прыкладная матэматыка.

Працоўная мова - ангельская.

Аплікацыйная форму можна запоўніць тут:

Апошні тэрмін – 18 снежня.


Паводле adukacyja.info

уверх

Міжнародная практычная канферэнцыя


Міжнародная практычная канферэнцыя «Дыялог паміж грамадствам і рэлігійнымі супольнасцямі і экуменічны дыялог як фактар устойлівага развіцця плюралізму і рэлігійнай свабоды» 9-10 снежня ладзіцца Міжнароднай арганізацыяй «Advocates Europe» (Балгарыя), культурна-асветніцкай установай «Цэнтр «Экумена» (Беларусь) пры ўдзеле Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці».

У межах канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:



-дыялог і супрацоўніцтва паміж рэлігійнымі супольнасцямі і грамадзянскай супольнасцю

-важнасць дыялогу ў захаванні і развіцці традыцый талерантнасці і недыскрымінацыі ў Беларусі

-рэлігія і адукацыя

-між-хрысціянскі і між-рэлігійны дыялог. Супрацоўніцтва рэлігійных арганізацый у розных сферах грамадскага жыцця.

-сацыяльная адказнасць: дачыненні паміж дзяржавай і рэлігійнымі арганізацыямі. Прававыя падставы дыялогу.

З дакладамі выступяць прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, сацыёлагі, рэлігіязнаўцы, правазнаўцы, а таксама прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый - Хейккі Хуттунен, Генеральны сакратар Фінскага Экуменічнага савета, і Кэтрын Кэш, Сакратар па свабодзе рэлігіі і веравызнання Шведскай Місіянерскай Рады.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных органаў (Нацыянальнага сходу, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў), акадэмічнай супольнасці, дыпламатычных місій, правазнаўцы.

Праграма канферэнцыі – на сайце www.ecumena.by.

Канферэнцыя адбудзецца 9-10 снежня па адрасе:

Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11 (Міжнародны адукацыйны цэнтр).

Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў падчас канферэнцыі. 

Свой удзел неабходна пацвердзіць да 5 снежня 2011 года па тэлефоне: +375 296 102910

Альбо па эл. пошце: konf.svob.sovesti@gmail.com.

Пры пацвярджэнні паведамце, калі ласка:

-прозвішча, імя, імя па бацьку

-арганізацыя (альбо сфера прафесійных інтарэсаў)

-з якога Вы горада (населенага пункту)

-кантактныя дадзеныя

-у якія дні плануеце ўдзельнічаць у канферэнцыі.

 Паводле http://ngo.by



уверх

Конкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый


Украінскі жаночы фонд аб’яўляе конкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый Украіны, Малдовы і Беларусі. 

Мэта конкурсу: умацаванне ролі жаночых грамадскіх арганізацый Украіны, Малдовы і Беларусі ў падтрымцы палітычных, эканамічных і сацыяльных правоў жанчын.

У межах конкурсу будуць падтрыманы праекты наступных прыярытэтных накірункаў:

1. Роўны ўдзел жанчын у працэсах прыняцця рашэнняў і палітычным жыцці краіны.

2. Умацаванне эканамічных магчымасцей і абарона сацыялльных правоў жанчын.

3. Павышенне ўзроўня інфармаванасці грамадства па пытаннях гендэрнай роўнасці.

 Апошні тэрмін падачы заявак - 23 снежня.

Максімальны тэрмін рэалізацый праектаў: 6 месяцаў.

Памер гранту: 5000 – 7000 долараў ЗША.

 Падрабязна гл. на сайце: http://www.civicua.org/news/view.html?q=1731579

 Паводле http://ngo.by

уверх

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне


Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродна.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Навуковыя накірункі канферэнцыі:

-" Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету.

" Актуальныя праблемы аутэкалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен навакольнага асяроддзя.

-" Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету. " Удасканаленне навукова-метадычных падыходаў да ацэнкі папуляцый і якасці месцапражывання жывёлаў

-" Інавацыі і дасягненні ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.

Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 



Паводле http://ptushki.org

уверх




Не спазніся!



уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў


Фонд Playing for Change абвяшчае конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю.

Прадстаўленыя на конкурс ідэі павінны быць крэатыўнымі, захапляльнымі, знаходзіцца на ранняй стадыі рэалізацыі, мець дакладную і ўстойлівую бізнес-мадэль; мець патэнцыял змяніць да лепшага жыцці многіх дзяцей і падлеткаў.

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на сайце www.playingforchange.ru .

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс даследніцкіх прац


CASE Беларусь абвяшчае конкурс даследніцкіх прац па тэме “Беларусь і Еўрапейскі Саюз: нерэалізаваны патэнцыял”.

Мэта конкурса – стварыць таварыства беларускіх эканамістаў, якія вывучаюць розныя аспекты эканамічнага супрацоўніцтва ЕС і Беларусі.

Заявы на ўдзел і пашыраныя тэзісы навуковага даследвання (да 4-х старонак) на рускай альбо беларускай мове дасылайце на e-mail: competition@case-belarus.eu

Апошні тэрмін – да 15 снежня.



уверх

Конкурс праектаў па гендэрнай роўнасці


Галоўная мэта конкурсу – садзейнічанне пашырэнню сацыяльна-эканамічных магчымасцяў і ўмацаванню правоў жанчын.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 студзеня 2012 года.

Дакументы, звязаныя з конкурсам, можна скачаць з сайта EuropeAid тут.

Паводле рассылкі ГУРТ

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375



29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  



: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка