Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер165.8 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 14 (482)

( 21 красавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




На Бернардынскім касцёле зноў пасяліліся сокалы 2

Прэзентацыя ўнікальнай інтэрнэт-бібліятэкі ў Гародні 2

Гродзенскія гісторыкі ў абарону казармы 3

“Гісторыка” запрашае ў вандроўку па Гродзеншчыне 3

Круглы стол для прадстаўнікоў НГА і рэлігійных абшчын 4

Стыпендыі Фонду імя К.Адэнаўэра 5

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве 6

Дыстанцыйнае навучанне для моладзевых лідэраў 6

Праграма грантаў “Мастацтва дзеля сацыяльных зменаў” 7

Конкурс сачыненняў ад Tut.by 7

Форум крэатыўных пакаленняў у Нанце 8

Горад Нант (Францыя) запрашае групы маладых крэатыўных людзей ва ўзросце 18-30 гадоў на Форум крэатыўных пакаленняў. 8

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў 9

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей 9

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў 9

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста 10

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея 10

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 10






Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

На Бернардынскім касцёле зноў пасяліліся сокалы


Гарадзенскія арнітолагі назіраюць за жыццём пары сокалаў, якія пасяліліся на Бернардынскім касцёле. Усталяваная каля гнязда камера дазваляе зафіксаваць самыя цікавыя эпізоды жыцця птушак.

Зараз у сакаліным гняздзе шэсць яек, якімі апякуецца самка сокала-пустальгі.

Задачай самца з’яўляецца забеспячэнне яе ежай.

 Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік гарадзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітры Вінчэўскі, з 90% упэўненасцю можна казаць, што на касцёле і сёлета гняздуюць Алена і Стэфан (такія імёны былі дадзеныя птушкам у мінулым годзе).

Птушаняты павінны з’явіцца на свет у сярэдзіне траўня.

Летась Алена і Стэфан таксама выгадавалі шасцёра сакалят.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Прэзентацыя ўнікальнай інтэрнэт-бібліятэкі ў Гародні


У госці да гарадзенцаў 28 красавіка завітаюць стваральнікі Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org.

Удзельнікі прэзентацыі даведаюцца пра новыя магчымасці, якія прадстаўляе праект, пачуюць выступы аўтараў, якія супрацоўнічаюць з сайтам, убачаць і змогуць набыць кнігі, выдадзеныя беларусамі Беласточчыны.

Гасцей чакаюць таксама прэзентацыя праекту Беларусы Польшчы вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча і канцэрт беларускага барда Алеся Камоцкага.

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org узнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькі гадоў існавала на грамадскіх пачатках.

Зараз праект падтрымліваецца сябрамі Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку.

 За апошнія 10 гадоў сціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэкаў у сеціве.

 Сёння Kamunikat.org гэта 7 тысяч кніг, газет і часопісаў, персанальныя сайты беларускіх аўтараў, навінкі беларускага выдавецкага рынку.

 У бібліятэцы знаходзяцца публікацыі як класікаў беларускай літаратуры, так і маладых аўтараў-пачаткоўцаў.

 Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

Пра гісторыю і планы Камуніката ў час прэзэнтацыі распавядуць яе стваральнікі – Яраслаў Іванюк і Наталля Герасімюк.

 - Мне падабаецца Камунікат за тое, што ён з’яўляецца выразна беларускім праектам.

 Кожны, хто лічыць сябе аўтарам годных твораў, мае магчымасць змясціць іх у гэтай бібліятэцы.



- Такіх рэсурсаў не так многа ў Беларусі, таму я вельмі станоўча ацэньваю Камунікат і абавязкова прыйду на прэзентацыю – кажа ў каментары для “Твайго стылю” гарадзенскі гісторык прафесар Алесь Краўцэвіч.

Прэзентацыя пачнецца ў 18.30 па адрасе вул.

Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 Уваход на імпрэзу вольны.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Гродзенскія гісторыкі ў абарону казармы


23 гісторыкі і краязнаўцы падпісаліся пад зваротам да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, якога просяць прыняць асабісты ўдзел у лёсе будынка вайсковай казармы (помніка архітэктуры к.19-пач.20 стст).

Звярнуцца ў аблвыканкам гісторыкаў прымусіла рашэнне аб будаўніцтве на тэрыторыі былых армейскіх складоў супермаркета, у выніку якога вышэйзгаданая казарма будзе знішчана.

Віктар Саяпін, адзін з падпісантаў:

-Казарма прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, трэба яе выкарыстаць на карысць горада, а не руйнаваць з-за будаўніцтва чарговага гіпермаркета.



Таму гісторыкі і краязнаўцы вырашылі напісаць да старшыні аблвыканкама, каб пры будаўніцтве ўлічыць факт існавання помніка архітэктуры.

Няхай будуюць, але трэба ўключыць будынак казармы ў гаспадарчы і культурны абарот, захаваць дрэвы.

Нам трэба змагацца за нашу спадчыну, і так ужо шмат зруйнавалі ў Гродне.

Гісторыкі ўпэўненыя, што для захавання помніка архітэктуры дастаткова невялікай змены ў праекце.

Пасля рамонту гэты будынак можна будзе выкарыстоўваць у якасці адміністратыўнага, альбо, напрыклад, адкрыць у ім музей вайсковай гісторыі Гродзеншчыны.

Аўтары звароту лічаць, што, калі хаця б часткова захаваць старыя дрэва вакол казармы, гэтае месца ўвогуле стане адным з улюбёных месцаў адпачынку жыхароў занёманскай часткі Гродна.

Акрамя зварота да старшыні Гродзенскага аблвыканкама, абаронцы архітэктурнай спадчыны накіравалі ў дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры заяву на ўключэнне будынка казармы ў спіс нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Паводле http://t-styl.info
уверх

“Гісторыка” запрашае ў вандроўку па Гродзеншчыне


1 траўня гродзенскія сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” , пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”ладзяць для ўсіх ахвотных вандроўку па мясцінах Гродзеншчыны.

Для вандроўкі прапануецца наступны маршрут: Гродна-Мількаўшчына-Дэмбрава-Iшчална-Вялікае Мажэйкава-Мажэйкава-Мураванка-Жалудок-Дуга Струвэ- Ражанка-Шчучын-Гродна.

Ён цікавы Мураванкай- Царква Раства Багародзіцы- помнік абарончага дойлідства сімбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю, па дарозе - Троіцкі касцел 18 стагоддзя ў вёсцы Ішчална, Петрапаўлаўскі касцёл у Ражанцы, пабудаваны ў 1674 г. (1827?) / 1924—25 гг., Касцёл Святой Тройцы ў мястэчку Дэмбрава і там жа Царква св. Іаана Багаслова (якую прывезлі ў 1990-ыя гады з вёскі Завалкі).

А таксама будзе цікава зірнуць на дугу Струвэ- геадэзічнае цуда, будаўніцтва якога пачалося ў 1816 годзе і цягнулася больш за 40 гадоў.

Дуга Струвэ- гэта самы вялікі геадэзічны інструмент, які складаўся з 265 пунктаў, якія прадстаўлялі сабою кубы, закладзеныя ў зямлю.

Усяго захавалася 34 пункты, 19 з якіх – у Беларусі.

Запіс на экскурсію па тэлефоне – 5897843 ці мэйл algunia@mail.ru
уверх


А
бвесткі
:

уверх


Круглы стол для прадстаўнікоў НГА і рэлігійных абшчын


Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і рэлігійных абшчын запрашаюцца да ўдзелу ў дыскусіі па тэме: «Грамадзянская супольнасць і рэлігійныя абшчыны: ад агульных падмуркаў да супольных дзеянняў», якая мае адбыцца ў фармаце круглага стала 30 красавіка.

Пытанні свабоды сумлення і абароны правоў рэлігійных абшчын знаходзяцца ў агульным кантэксце праблем рэалізацыі правоў чалавека ў краіне.

Адстойванне любымі сацыяльнымі групамі сваіх правоў у выпадку Беларусі практычна роўназначна выразу ўласнай незалежнай грамадзянскай пазіцыі.

Гэта аб'ектыўна збліжае інтарэсы ўсіх структур грамадзянскай супольнасці: хрысціянскіх цэркваў, незалежных прафсаюзаў, асветніцкіх арганізацый і г.д.

Тым не меньш, фактаў эфектыўнага ўзаемадзеяння рэлігійных абшчын і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сумесным адстойванні сваіх правоў мала.

Чаму ўзнікаюць падзелы ўнутры грамадзянскай супольнасці Беларусі? Ці могуць яны пераадольвацца? Ці ёсць сэнс у каардынацыі і ўзгадненні дзеянняў? Гэтыя і іншыя пытанні стануць тэмай дыскусіі на круглым стале.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, якія працуюць у галіне абароны права сумлення і свабоды веравызнання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў наладжванні ўзаемадачыненняў паміж грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, грамадскія арганізацыі, заснаваныя парафіянамі рэлігійных абшчын, прадстаўнікі рэлігійных абшчын (кіраўнікі, святары).

Круглы стол пройдзе з 10 да 17 гадзін, пачатак рэгістрацыі – 9.30.

Каб стаць удзельнікам круглага стала неабходна даслаць заяўку на ўдзел на эл.адрас hil.dzianis@ymail.com.

У заяўцы неабходна пазначыць наступную інфармацыю:



-Прозвішча, імя

-Арганізацыя, якую прадстаўляеце

-Мабільны тэлефон, эл.пошта

-Чаму Вы вырашылі паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве

Апошні тэрмін –да 25 красавіка.

З-за абмежаванай колькасці месцаў, асобы, якія не заявілі пра свой удзел своечасова, не змогуць удзельнічаць у круглым стале.

Праграма мерапрыемства будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам дадаткова.

Іншагароднім аплочваецца праезд пры наяўнасці праяздных дакументаў.

Арганізатары мерапрыемства: Грамадская арганізацыя «Цэнтр сацыяльных інавацый».

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дзяніса Гіля, эл.пошта hil.dzianis@ymail.com , мабільны тэлефон 029-750-09-08

уверх

Стыпендыі Фонду імя К.Адэнаўэра


Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў.

Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).

Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў.

Апошні тэрмін - да 31 ліпеня.

Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільне ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.

Больша падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра: www.kas.de/belarus.

Штэфан Малерыус,

Дырэктар беларускага прадстаўніцтва

Фонду імя Конрада Адэнаўэра

уверх

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве


Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі паслядыпломны ўніверсітэт) абвяшчае 14-ты конкурс на атрыманне стыпендыі для навучання ў Школе ў 2011/2012 навучальным годзе для грамадзян Беларусі і запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, хто мае вышэйшую адукацыю і валодае ангельскай мовай у межах праграмы ВНУ.

Стыпендыі выдзяляюцца на магістарскія праграмы:

-Правазнаўства

-Практычная псіхалогія

-Сацыялогія і паліталогія

-Кіраванне сацыякультурнымі праектамі

Стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на навучанне, дае пэўную суму на пражыванне ў Маскве на перыяд навучання і асабістыя патрэбы, а таксама праезд да Масквы і назад.

Выкладанне на рускай мове.

Паспяховыя выпускнікі атрымліваюць:

-расійскі дзяржаўны дыплом аб прафесійнай перападрыхтоўцы па ўсіх праграмах

-стыпендыі і дыпломы магістраў Манчэстарскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія): MA in Sociology, MA in Political Sociology and Political Research, MA in Counselling, LLM - Master of Laws, MA in Cultural Management .

Апошні тэрмін прыёму дакументаў – да 15 жніўня.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне Прыёмнай камісіі 7(495)564-85-82.

Уступныя іспыты пройдуць у Мінску 18-19 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце МВШСЭН

Сайт Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук

http://www.rsci.ru/grants/grant_news/288/229369.php

Паводле http://ngo.by/

уверх

Дыстанцыйнае навучанне для моладзевых лідэраў


Працягнуты тэрмін рэгістрацыі на першы ў краінах СНД курс дыстанцыйнага навучання па менеджмэнце прафілактычных праграм у галіне ВІЧ-інфекцыі для моладзевых лідэраў.

Курс зладжаны Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» пры падтрымцы Бюро ЮНЭСКА ў Маскве.

Не гледзячы на тое, што навучанне ўжо пачалося, да групы яшчэ можна далучыцца.

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 23 красавіка.

Для рэгістрацыі неабходна перайсці па спасылцы http://newlearn.by/moodle/login/index.php.

У правай частцы экрана націснуць кнопку “Создать учётную запись”. Далей сачыце за ўказаннямі з экрана, запаўняючы форму рэгістрацыі. Не забудзцеся захаваць уведзеныя дадзеныя, націснуўшы кнопку «Захаваць» унізе.

Калі Вы ўсё зробіце без памылак, на адрас вашай эл.пошты цягам паўгадзіны прыйдзе ліст для пацверджання рэгістрацыі.

Для завяршэння рэгістрацыі зрабіце тое, што будзе ўказана ў лісце.



Кіраўнік курса

Віталь Нікановіч

уверх

Праграма грантаў “Мастацтва дзеля сацыяльных зменаў”


National Audiovisual Institute запрашае грамадскія аб’яднанні Польшчы і замежных краін для ўдзелу ў Праграме грантаў Еўрапейскага культурнага кангрэсу.

Тэмы Праграмы:

1.      Прэзентацыя праекту, рэалізацыя якога можа служыць прыкладам аптымальных сучасных метадаў і ўзорам слогану “Мастацтва дзеля сацыяльных зменаў”. (Гранты выдаюцца ГА з Польшчы, іншых краін рэгіёну, а таксама з краін Усходняга партнёрства (Україна, Беларусь, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан).

2.      Падрыхтоўка і прэзентацыя мастацкай дзейнасці па прапагандзе слогану “Мастацтва дзеля сацыяльных зменаў” (грант выдаецца на рэалізацыю партнёрскіх праектаў – адна арганізацыя павінна быць з Польшчы, другая – з замежнай краіны).

 Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістраваць сваю арганізацыю ў базе  database of ngo.pl

Для пошуку замежнага партнёра гл. database of ngo.pl   ці   European Culture Foundation.  

Максімальны памер гранту: PLN 50 000.

Апошні тэрмін падачы заявак - да 25 красавіка. 

Для запаўнення заяўкі гл. тут.

Умовы ўдзелу: гл. тут.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце: http://www.culturecongress.eu/english/ngo/ngo_konkurs_ogloszenie

Паводле http://ngo.by/



уверх

Конкурс сачыненняў ад Tut.by


Партал Tut.by сумесна з грамадскай кампаніяй "Без візы!" абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму "Віза і свабода: мая гісторыя".

 Надакучыла жыць за "візавай заслонай"?

 Змарылі чэргі ў амбасады, анкеты, запрашэнні, даведкі, страхоўкі, пустыя бюракратычныя фармальнасці?

 Хочацца мець магчымасць проста з'ездзіць у краіну Еўразвязу адпачыць, адукавацца, пабачыцца з сябрамі або сваякамі?

 Ведайце - вы не самотныя!

 Міжнародная грамадская кампанія "Без візы!" запрашае Вас зрабіць свой унёсак у стварэнне Еўропы будучыні - Еўропы без візавых бар'ераў.

 Мы - звычайныя грамадзяне Беларусі і суседніх еўрапейскіх дзяржаў, якім надакучыла быць закладнікамі забабонаў мінулага. Мы хочам, каб кіраўніцтва нашых краін дамаўляліся пра тое, чаго хочуць многія грамадзяне: аб спрашчэнні і адмене візавага рэжыму.

Давайце напішам ім ліст аб тым, чаму мы хочам пазбавіцца ад візавых перажыткаў.

 Памятайце: сачыненні могуць змяшчаць не толькі скаргі на цяжкае жыццё "за візавым плотам", але і пазітыўныя прапановы, уяўленні і мары аб будучым жыцці ў Еўропе без віз.

Магчымыя тэмы твораў:

1. "Бязвізавая Беларусь у бязвізавай Еўропе" - як зменіцца наша жыццё, калі ў суседнія краіны можна будзе ехаць без візы. Чаму беларусам важна мець магчымасць падтрымліваць гістарычныя, культурныя, роднасныя і іншыя сувязі з Польшчай, Літвой, Латвіяй.

2. "Калі б не віза" ... - як магло б змяніцца Ваша жыццё, калі б не было візавага рэжыму. Як візавы рэжым перашкодзіў нечаму пазітыўнаму або важнаму ў Вашым жыцці.

3. "Паход па візу" - чым здзівіў Вас першы ў жыцці кантакт з прадстаўніцтвам краіны Еўразвязу ў Беларусі.

4. "Людзьмі звацца" - як беларусам дамагчыся магчымасці стаць часткай бязвізавай Еўропы, што нам замінае і як да гэтага імкнуцца.

 Гэта - толькі прыклад, магчымыя і іншыя тэмы!

Дасылайце свае творы ў форме ліста, эсэ, артыкула, утопіі і да т.п. на беларускай ці рускай мовах на адрас info@novisa.by.

Апошні тэрмін - да 15 траўня. 

Просім указаць ваша імя, прозвішча (або псеўданім) і кантакт. Лепшыя творы будуць апублікаваныя на Tut.by.

Пераможца конкурсу атрымае прыз - паездку ў адну з суседніх краін ЕС на дваіх.

Паводле http://tut.by/

уверх

Форум крэатыўных пакаленняў у Нанце

Горад Нант (Францыя) запрашае групы маладых крэатыўных людзей ва ўзросце 18-30 гадоў на Форум крэатыўных пакаленняў.


Форум адбудзецца 20-22 кастрычніка.

На ім будуць абмяркоўвацца інавацыйныя праекты, якія стварае моладзь з розных еўрапейскіх краін. Праекты павінны спрыяць развіццю грамадзянскага абавязку і адкрытасці да іншых людзей.

Абмеркаванні дазволяць абмяняцца досведам – гісторыямі поспехаў і пераадоленых перашкодаў.

Кожны праект павінны прадстаўляць два чалавекі – аўтары альбо арганізатары праекта.

Рэгістрацыйную форму на ўдзел можна запоўніць тут.

Пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары.

Транспартныя выдаткі да 400 € на чалавека будуць кампенсаваныя пры наяўнасці дакументаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 красавіка.

Працоўная мова – ангельская.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.nantescreativegenerations.eu/



Падрыхтавала Кася Красуцка

уверх





Не спазьніся!


уверх

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў


Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 траўня.



Уся інфармацыя пра конкурс (абвестка, агульныя правілы, прынцыпы налічэння субсідый)

Падаць заяўку он-лайн
Паводле http://nastaunik.info

уверх

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей


Праграма Фонда Ракфеллера пры падтрымцы Інстытута міжнароднай адукацыі (ЗША) дае асобным суіскальнікам альбо творчым групам да 4 чалавек магчымасць чатырохтыднёвага пражывання ў Цэнтры “Бэлладжо” (Lago di Como, поўнач Італіі).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 траўня.

Падрабязная інфармацыя і формы для падрыхтоўкі заяўкі – на сайце

www.rockefellerfoundation.org/bellagio-center/residency-programs .

З пытаннямі звяртайцеся: Інстытут міжнароднай адукацыі (Масква), тэл.: +7 (495) 935-83-53, e-mail Talonov@iie.ru, www.iie.ru



Паводле рассылкі БАСР
уверх

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў


Абвешчаны конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасці дэмакратыі і незалежнасці.

Тэрмін завяршэньня праектаў - 30 верасня.

Заяўкі дасылайце на электронны адрас: smgr2011@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 траўня.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста


Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню

на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 22 траўня.

Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc



уверх

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея


У межах праекта “Музей у сучасным свеце. Дыялог” Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей ладзіць конкурс, пераможцы якога змогуць бясплатна наведаць музей падчас святочнай акцыі “Дзень і ноч у музеі”.

Конкурсныя работы прымаюцца ў музеі па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 11.

Апошні тэрмін - да 10 траўня.

За інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: 74-32-94, 8 (029) 7860942, e-mail: grodno_museum@tut.by



уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.



+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка