Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер133.32 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 28 (496)

(18 жніўня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак! 2

Акцыя ў абарону бяздомных жывёл пройдзе ў Гродне 2

Гродзенскі музей разлічвае скарыстацца грантам ЕС 3

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага! 4

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4

Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 5

Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам! 6

Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве 6

7

Міжнародны трэнінг для моладзевых лідэраў 7



Конкурс перакладаў з нямецкай на беларускую 7

Конкурс «Як я правёў лета» 8

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 8



Падзеі:

 уверх



Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!


Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі  «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага сябра.

На пачатку жніўня колькасць сябраў арганізацыі наблізілася да трох тысяч. Для свайго юбілейнага сябра АПБ ужо падрыхтавала падарунак: камплект для назірання за птушкамі, які складаецца з біноклю, вызначальніка птушак і палявога тэрмасу.

Спецыяльныя прызы чакаюць і ўсіх тых, хто ўступіць у шэрагі арганізацыі цягам жніўня.

Даведацца пра дзейнасць АПБ і аб тым, як стаць яе сябрам, можна на сайце арганізацыі

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” налічвае 173 сябра, 91 з якіх – удзельнікі дзіцячых экалагічных клубаў “Крылаты дазор” ( у вобласці дзейнічае 9 такіх клубаў).

Акрамя Гродзенскага ў вобласці працуюць Наваградскае і Слонімскае раённыя аддзяленні.

Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:

-Я некалі, здаецца ў 80-ым годзе, у 11 год, прачытаў кніжку “Хищные птицы леса”.



Пасля гэтага птушкі сталі маім захапленнем на ўсё жыццё.

У 1993 годзе разам з сябрамі мы стварылі Заходне-беларускае таварыства аховы птушак, якое дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны  і  Берасцейшчыны. Было яшчэ Беларускае арніталагічнае таварыства.

Праз 5 год нашы калегі з Вялікабрытаніі прапанавалі стварыць у Беларусі  АПБ.

Устаноўчы з’езд АПБ адбыўся ў 1998 годзе.

Аформіўшы сваю прыналежнасць да АПБ, Вы падтрымліваеце місію аб’яднання – захаванне біяразнастайнасці праз ахову птушак і месцаў іх жыхарства.

Сябар АПБ атрымлівае штогадовы камплект  матэрыялаў, а таксама мае права прымаць удзел у кіраванні арганізацыяй.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Акцыя ў абарону бяздомных жывёл пройдзе ў Гродне


У суботу Гродзенскае таварыства абароны жывёл “Адданае сэрца” з 12 да 18 гадзін запрашае ўсіх неабыякавых на пляцоўку для выгулу сабак па вуліцы Болдзіна (непадалёк ад лазні).

Алеся Высоцкая, намесніца старшыні арганізацыі, распавяла “Твайму стылю”:

- Нашая акцыя прымеркаваная да міжнароднага дня абароны бяздомных жывёл, які адзначаецца 16 жніўня.

На пляцоўцы мы размесцім стэнд з інфармацыяй пра жывёл, якія шукаюць гаспадароў.

На дадзены момант гэта 4 дарослыя коткі, больш за 10 кацянят, 3 сабакі, але лічбы могуць змяняцца, бо кожны дзень тэлефануюць людзі.

Будзе так званая “палатка дапамогі”, куды людзі змогуць прынесці ежу ці нейкія патрэбныя рэчы для катоў і сабак, якімі мы апякуемся.

Заўсёды найбольш патрэбная ежа: сухая і кансервы, калі чалавек добра разбіраецца ў леках, тады медыкаменты. Патрэбныя каструлькі, місачкі, старыя курткі ці матэрыял для посцілак, напаўняльнікі для кашачых прыбіральняў.

Калі надвор’е не перашкодзіць, дзеці змогуць паўдзельнічаць у конкурсе малюнку.

Мы будзем раздаваць нашы буклеты, візіткі з кантактамі і канешне збіраць подпісы для стварэння ў Гродне прытулку для жывёлаў.

Такі прытулак сапраўды патрэбны.

На сёння жывёл, якія патрабуюць дапамогі, валанцёры “Адданага сэрца” трымаюць у сябе дома. Валанцёраў крыху больш за дзесяць, таму і магчымасці іх вельмі абмежаваныя.

Тым не меньш за амаль 5 месяцаў існавання грамадскага аб’яднання, з яго дапамогай знайшлі новых гаспадароў больш за 50 котак і сабак.

 Алеся Высоцкая:

-У нас вельмі абмежаваныя сілы. Людзі нам званяць і думаюць, што ёсць нейкі прытулак, таму часам бываюць прэтэнзіі, калі мы некаму не можам дапамагчы.



Калі сітуацыя неадкладная, жывёла параненая, мы безумоўна стараемся дапамагчы, але калі звоніць гаспадыня коткі, што нарадзіла кацянят, якіх  няма куды падзець, - мы не можам іх забраць, даем нейкія парады.

Гэта ўжо трэцяя акцыя, якую Грамадскае аб’яднанне “Адданае сэрца” ладзіць у Гродне.

Першая адбылася на 1 мая, другая – на Дзень горада.

Пасля кожнай з іх абаронцы жывёлаў атрымлівалі ад гродзенцаў нейкую дапамогу, але сур’ёзных спонсараў пакуль не знайшлі.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Гродзенскі музей разлічвае скарыстацца грантам ЕС


Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей супольна з Падляшкім музеем у Беластоку рыхтуе праект “Беласток-Гродна – сучасныя музеі” дзеля атрымання грошай на мадэрнізацыю з сродкаў Еўрасаюза.

Аўтары праекта разлічваюць атрымаць з Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна максімальна магчымы грант – 4 мільёны еўра, які будзе падзелены паміж партнёрамі.

Дырэктар Падляшскага музея Анджэй Леховскі паведаміў, што дамова з Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем ужо падпісаная.

 Гродзенскі музей плануе падрыхтаваць праектную дакументацыю на рэканструкцыю ўсяго замкавага комплексу і дзвюх замкавых вежаў.

 У планах – усталяванне выставачных залаў музеяў такім чынам, каб найлепш прадставіць музейныя зборы, у тым ліку сталыя экспазіцыі археалагічных і этнаграфічных набыткаў, будуць падрыхтаваныя часовыя выставы прысвечаныя сувязям паміж Гродна і Беластокам.

У выніку рэалізацыі супольнага праекту Гродна і Беласток атрымаюць магчымасць прапаноўваць наведнікам музеяў комплексныя экскурсійныя маршруты па беларуска-польскім памежжы, што дадасць дадатковы імпульс развіццю турызму ў рэгіёне.

З-за таго, што транспамежныя праекты разглядаюцца надзвычай доўга, пачатак рэалізацыі праекта можа адкласціся да 2013 года.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!


Праваабарончы цэнтар “Вясна” распачаў кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад ўсіх грамадзянаў.

Паручальніцтвы будуць перадавацца ў ворганы пракуратуры Беларусі.

Гэтая працэдура прадугледжаная артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ.
На падставе паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:


-Праваабарончы цэнтр “Вясна” – г. Мінск, пр-т Незалежнасьці, 78а-48, тэл:. (017) 331 08 44
-Беларускі Хэльсінкскі Камітэт
  - г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68-1201, тэл:. (017) 222 48 00
-Беларуская асацыяцыя журналістаў – г. Мінск, вул. Камсамольская, 7-32, тэл:.
(017) 203 63 66
-Цэнтар па правах чалавека - г. Мінск, вул. Кнорына, 3, тэл:.(017) 287 30 00
-Управа БНФ — г. Мінск, вул. Крапоткіна, 93А-16, 4 паверх.

Падрабязнасьці пра кампанію – на сайце: http://spring96.org/be/news/44987



Паводле рассылкі belngo.info

А
бвесткі
:

уверх

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!


Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15.

ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.

У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”.

Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ - shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.hrodna@gmail.com .
уверх

Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011


"Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" - пад такой назвай 24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі.

Арганізатарамі тыдня выступаюць: Установа адукацыі «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім грамадстве сфармаваўся пэўны попыт на розныя праграмы навучання, накіраваныя на асабістае, сацыяльнае і прафесійнае развіццё, і гэта характэрна не толькі для сталіцы і абласных цэнтраў, але і для малых гарадоў і сельскай мясцовасці. Пры гэтым прапанова паслуг і праграм дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму ў асноўным засяроджана ў Мінску. Пра гэта сведчаць і дадзеныя даследавання, праведзенага з красавіка па жнівень 2010 г. Робячы акцэнт на праблемах развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, арганізатары Тыдня НФА-2011 прапаноўваюць абмеркаваць шэраг пытанняў:

• Якія існуюць магчымасці і перспектывы развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі дарослых у малых гарадах і сельскай мясцовасці?

• Якія актуальныя падыходы, формы, кірункі гатовыя прапанаваць беларускія спецыялісты?

• Як можна выкарыстоўваць замежны і айчынны вопыт для таго, каб адукацыйныя паслугі ў сферы НФА зрабіць прывабнымі для спажыўцоў у рэгіёнах?

Традыцыйна мерапрыемствы будуць праходзіць у розных гарадах Беларусі. Ключавой падзеяй Тыдня НФА-2011 стане круглы стол "Нефармальная адукацыя ў рэгіёнах Беларусі: запатрабаванні, вопыт, інавацыі", які пройдзе 28 верасня 2011 ў Мінску. Ён стане дыскусійнай пляцоўкай, на якой эксперты, прадстаўнікі арганізацый дзяржаўнага, грамадскага і бізнес-сектараў абмяркуюць стан і праблемы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, а таксама ролю НФА ў рэгіянальным развіцці.

Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА.

Прыём заявак і прапаноў - да 29 жніўня.

Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net.

Кантактная асоба па пытаннях агульнай каардынацыі мерапрыемства - Яніна Зінчанка (тэл.: (017) 270 38 96), электронны адрас аргкамітэта Тыдня НФА 2011 nfeweek2011@gmail.com
  уверх

Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!


 Стартаваў новы конкурсны праект «Народная журналістыка”. Ідэя новага конкурса ў тым, што малым сродкам інфармацыі можа стаць любы беларус, любы можа паспрабаваць стаць “народным журналістам”. Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста.

“Народны журналіст” можа быць упэўнены ў сабе, бо ён піша пра тое, што хвалюе менавіта яго, турбуе яго сваякоў ці суседзяў. 

 У Беларусі ўлады вельмі часта не зважаюць на жыццёвыя і бытавыя праблемы звычайных людей – заробкі, высокія кошты, праблемы з адукацыяй, транспартам, камунальнымі службамі, жытлом ці правапарадкам. Калі вас хвалююць штодзенныя праблемы вашага горада, рэгіёна ці вёскі, напішыце пра гэта ў любым жанры, магчыма з выкарыстаннем выяў, фотаздымкаў, відэаматэрыялаў.

“Народны журналіст” можа апісаць любую значную праблему, даслаць на сайт з пазнакай “На конкурс”,  альбо проста паспрабаваць сябе ў якасці журналіста і прыслаць навіну, якая будзе таксама апублікавана на сайце.

 Многія людзі ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэтая нявера вынікае з-за недахопу інфармацыі. Мэта конкурсу – заахвоціць здольных напісаць пра мясцовую праблему так яскрава і пераканаўча, што дзеля яе вырашэння людзі аб’яднаюцца.

Арганізуйце сваіх суседзяў! Падыміце сваіх знаёмых! Няхай яны пабачаць, што нешта вакол сябе можна зьмяніць. Пачніце з агучваньня праблемы. Магчыма, далей гэта дапаможа вырашыць вашыя набалелыя канфлікты. Прапануйце сваё выйсце з канкрэтнай сітуацыі.

Матэрыялы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у складзе якога прафесійныя журналісты, дзеячы мясцовага самакіравання, літаратары.

Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі – размешчаны на сайце www.narodny.by.

Двое пераможцаў атрымаюць партатыўныя кампутары, пяцёра аўтараў найлепшых матэрыялаў, паедуць у Польшчу на кароткі стаж у мас-мэдыях і мясцовых самакіраваннях Варшавы і Беластока, а дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць надрукаваныя. 

Свае працы можна дасылаць на narodny.zurnalist@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 18.00 12 верасня.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375 44 717 92 26.



Прэс-рэліз

уверх

Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве


Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Сустрэча прадстаўнікоў арганізацый, установаў, уладаў, а таксама прыватных асобаў, звязаных з сектарам сацыяльнага прадпрымальніцтва, будзе накіраваная на аналіз актуальных праблем сацыяльных прадпрыемстваў і іх супрацоўнікаў.

Семінар зверне ўвагу на тры аспекты: міжнароднае супрацоўніцтва, зялёныя працоўныя месцы, а таксама супрацоўніцтва і суіснаванне бізнесу і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Да ўдзелу запрошаныя высокія госці з Украіны, Беларусі, Расіі.

Харчаванне і пражыванне аплочваецца арганізатарамі.

Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня.

Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php

Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46, justyna.choros@undp.org

Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152

Праграма - у дадатку.



уверх




Не спазьніся!


уверх

Міжнародны трэнінг для моладзевых лідэраў


Моладзевыя лідэры запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным трэнінгу “Міжкультурная фасілітацыя як метад пераадольвання дыскрымінацыі”, які адбудзецца 9 – 15 кастрычніка ў г. Сумы (Украіна).

Для ўдзелу неабходна запоўніць  онлайн анкету

Апошні тэрмін – да 5 верасня.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: Юлія Сакунова (Центр еўрапейскіх ініцыятыў) тэл: (099) 641 41 85, e-mail: j.sakunova.cei@gmail.com.

 http://www.civicua.org/news/view.html?q=1664050

Паводле http://ngo.by

уверх

Конкурс перакладаў з нямецкай на беларускую


Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі".

Свой пераклад вы можаце даслаць на адрас:
dolm@minsk.goethe.org.

Апошні тэрмін - да 1 верасня.



Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі" для перакладу (PDF, 30 KB)

Паводле http://www.goethe.de

уверх

Конкурс «Як я правёў лета»


Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет?

Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!

Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП.

Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).

Апошні тэрмін – да 15 верасня.

Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org.



Паводле http://ampby.org

уверх

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей


Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

Апошні тэрмін - да 1 снежня.



Кантакты: тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net

Паводле http://prajdzisvet.org



: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка