Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер140.28 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 15 (483)

( 28 красавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:


Беларускі вечар у Гродне. Дзве імпрэзы для розуму і сэрца 2

Гадавіна “Універсітэту Залатога Веку” 2

Маленькім гарадзенцам - пра Грунвальдскую бітву 3

НГА супраць візаў 3

Майстар-клас для журналістаў 4

Школа адукатараў запрашае 5

Адукацыйны курс па правах чалавека 5

Сямейны марафон для сталых людзей з унукамі 7

Навучальныя гранты ўраду Швецыі для беларусаў 7

8


Конкурс сачыненняў ад Tut.by 8

Стыпендыі Фонду імя К.Адэнаўэра 8

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве 8

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў 9

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста 9

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 9






Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

Беларускі вечар у Гродне. Дзве імпрэзы для розуму і сэрца


Сёння “Гарадзенскі калегіум” ладзіць адразу дзве імпрэзы: прэзентацыю ўнікальнай інтэрнэт-бібліятэкі і творчую сустрэчу з бардам Алесем Камоцкім, які прадставіць гродзенцам свой новы праект.

Сустрэча пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).



18.30 – прэзентацыя інтэрнэт- бібліятэкі Kamunikat.org – збору літаратуры, недаступнага ў традыцыйных бібліятэках.

Па адрасе www.kamunikat.org знаходзяцца багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.



19.30 – творчая сустрэча з бардам Алесем Камоцкім і прэзентацыя яго новага альбома “Вяровіца”.

Музычны эксперт Сяргей Будкін у рэцэнзіі для партала BUDZMA.ORG назваў “Вяровіцу” самым светлым альбомам году ў беларускай музыцы:

Гэта той выпадак, калі наклад дыска выканаўцы мусіць налічваць ня тысячу асобнікаў, а болей у дзясяткі разоў, каб прадаваўся ён паўсюдна — у гіпэрмаркетах і храмах.

Гэта ня проста хрысьціянскія песьні, гэта ўзор сьпяванай паэзіі, зробленай з густам, майстэрствам і душой.

Камоцкага да ўсяго адрозьнівае рэдкі для нашых краёў падыход да аздабленьня свайго прадукту — у капэрціну акром дыска ўкладзена кніга са здымкамі амэрыканскага дыплямата Джона Кунстадтэра, які настолькі палюбіў  Беларусь, што вывучыў мову, зачараваўся творамі Караткевіча і зрабіў фотасэрыю, прысьвечаную нашым рэлігійным сьвятам”.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гадавіна “Універсітэту Залатога Веку”


Гродзенскі «Універсітэт Залатога Веку» рыхтуецца адзначыць свой першы Дзень народзінаў.

Першы занятак у межах УЗВ, які створаны ў Гродне па ініцыятыве ГА «Цэнтр «Трэці сектар», адбыўся 29 красавіка мінулага года. З таго часу заняткі і секцыі ў межах праекта наведала каля ста сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 год.

Зараз сканчаецца першы паўнавартасны «акадэмічны» год «Універсітэту Залатога Веку». Заняткі ў ім распачаліся ў кастрычніку і будуць доўжыцца да сярэдзіны траўня.

На працягу апошніх тыдняў навучэнцы УЗВ мелі лекцыю пра фінансавую пісьменнасць, сустрэчу з майстарам саломапляцення Марыянай Кузьміцкай, наведалі музей Максіма Багдановіча ў Гродне.

14 красавіка ў межах праекта пачалася праца «Школы добрых справаў». Слухачы УЗВ спланавалі некалькі акцый, якія паспрабуюць ажыццявіць на працягу найбліжэйшых месяцаў. Гэта і збор кніг для дзіцячых бібліятэк і турмы, рэчаў для бяздомных, пасадка дрэваў і збор смецця ў месцах адпачынку і г.д.

У чэрвені некалькі навучэнцаў УЗВ возьмуць удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 35-годдзю Уроцлаўскага Ўніверсітэта Трэцяга Веку.

На восень запланаваны абмен візітамі з навучэнцамі «Школы Третьего Возраста» з Санкт-Пецярбургу.

Сачыць за дзейнасцю гарадзенскага УЗВ можна на яго блогу.



Паводле http://3sektar.by

уверх

Маленькім гарадзенцам - пра Грунвальдскую бітву


Прэзентацыя гістарычнай кнігі для дзяцей "Яська і конік ягоны Грыўка” мусіць ператварыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі старадаўняй дуды.

Прэзентацыя кнігі, прысвечаная Грунвальдскай бітве, адбудзецца 30 красавіка ў памяшканні ваенна-гістарычнага клуба "Гарадзенскі Двузуб", што месціцца ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў), Каложскі парк 1.

 Пачатак у 15.00.

 Кніга з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей і будзе прэзентавана ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Гэта казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у вялікай Грунвальдскай бітве. Яна напісана ў былінным стылі з добрай доляй фантазіі, аднак грунтуецца на дакладных гістарычных фактах.

 На прэзентацыю ў Гародню завітае аўтар кнігі — Юры Усціновіч, полацкі гісторык, выкладчык Полацкага дзяржаўнага універсітэта, удзельнік тэатру гістарычнага строю «Полацкі Зьвяз», аўтар сцэнароў многіх замалёвак з “Падарожжаў Дылетанта”, рэжысёр-пастаноўшчык трукаў і шэрагу пластычных гістарычных спектакляў.

Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кніжку з аўтографам аўтара.

Паводле http://t-styl.info

уверх

НГА супраць візаў


Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся ва ўрад з заклікам спрасціць візавы рэжым для грамадзян замежных краін.

У звароце, што быў накіраваны ў Савет міністраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму, а таксама ў Міністэрства культуры Беларусі, адзначаецца:

«У якасці жэсту добрай волі ў адносінах да грамадзян замежных дзяржаў, прапануем у аднабаковым парадку знізіць кошт беларускіх віз, спрасціць працэдуру іх выдачы альбо адмяніць візавы рэжым наогул».

Паводле падпісантаў, гэткі крок станоўча адаб’ецца на стасунках Беларусі з іншымі краінамі, а таксама можа паскорыць спрашчэнне ці поўную адмену візавага рэжыму ў тым ліку і з краінамі Шэнгенскага пагаднення, што прадугледжана праграмай ЕС “Усходняе партнёрства”.

На думку палітолага Алеся Лагвінца, кожны крок беларускага ўраду па спрашчэнні візавага рэжыму будзе заўважаны і пазітыўна ўспрыняты ў Брусэлі ды можа паўплываць на хуткасць падпісання адпаведных дамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.

“Палягчэнне і скасаванне візавага рэжыму адназначна спрычыніцца да росту наведвальнасці Беларусі, паспрыяе больш пазітыўнаму іміджу краіны, а таксама прынясе адпаведныя эканамічныя дывідэнды. Як вядома, колькасць турыстаў уплывае на колькасць грошай, якія яны пакідаюць у адпаведнай краіне”, - пракаментаваў адкрыты ліст Алесь Лагвінец.

Пад адкрытым лістом падпісаліся 24 беларускія недзяржаўныя арганізацыі ды ініцыятывы, якія зарэгістраваныя як у Беларусі, так і ў некаторых краінах ЕС. Зварот ініцыявала грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”, што была створаная з мэтай спрашчэння і далейшай адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Шэнгенскай зонай.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:info@novisa.by,+375 29 857 2000



Паводле Прэс-рэлізу


А
бвесткі
:

уверх

Майстар-клас для журналістаў


Беларуская асацыяцыя журналістаў 5 траўня запрашае вас прыняць удзел у майстар-класе “Праца журналістаў з ахвярамі злычынстваў. Тактоўны падыход”.

Майстар-клас адбудзецца ў межах кампаніі БАЖ “За якасную журналістыку” і будзе складацца з наступных частак:

1. Еўрапейскія стандарты асвятлення ўзброеных канфліктаў і тэрактаў. Рэкамендацыі па дачыненнях з ахвярамі злачынстваў.  Вядзе намеснік старшыні ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец.

2. Стандарты працы журналістаў сусветных інфармацыйных агенцыяў падчас узброеных канфліктаў. Вядзе сябра Праўлення БАЖ, журналіст Associated Press Юрась Карманаў

3. Ацэнка працы беларускіх медыя пад час асвятлення выбуху ў мінскім метро. Вядзе старшыня камісіі па этыцы Анатоль Гуляеў.

4. Псіхалагічныя асаблівасці дачыненняў журналістаў з ахвярамі злачынстваў. Як не нашкодзіць ахвяры і як абараніць сябе ад стрэсу? Трэнінг вядзе псіхолаг, якая спецыялізуецца на псіхалогіі катастроф, Юлія Лепіхава.

Мадэратар сустрэчы – галоўны рэдактар сайта “Завтра твоей страны”  Марына Загорская.

Пачатак Майстар-класа “Праца журналістаў з ахвярамі злычынстваў. Тактоўны падыход” у 11.00.

Месца правядзення: Мінск, вул. Камсамольская, 7-32 (офіс БАЖ)

Для удзелу ў майстар-класе запрашаюцца рэпарцёры, журналісты, якія пішуць на крымінальную і судовую тэматыку, фотажурналісты.

Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас press@baj.by да 3 траўня ўключна.

Іншагароднім кампенсуецца дарога.

Па жаданню рэгіянальныя журналісты могуць застацца ў Мінску да 6 траўня на цэрымонію ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу БАЖ “Вольнае слова”, які адбудзецца ў гатэлі Crown Plaza. Калі ласка, паведамьце аб гэтым у лісце-заяўцы.

Кантактная асоба – Яніна Мельнікава +375 29 785 54 79.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
уверх

Школа адукатараў запрашае


Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаем вас узяць удзел у Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20-22 мая.

Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.

Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку.

У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў (мэтавыя групы, мэты і задачы, крытэрыі ацэнкі паспяховасці мерапрыемства і г.д.), якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 24 верасня да 4 кастрычніка 2011 г.

Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.

Апошні тэрмін - да 6 мая.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com



уверх

Адукацыйны курс па правах чалавека


Праграма “Адукацыйны курс па правах чалавека” запрашае моладзь да ўдзелу ў адукацыйным цыкле па Правах Чалавека.

Праграма накіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, прафесійна абараняючых правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных установах.

Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах.

Будуць разгледжаны:



-права не падвяргацца катаванням, жорсткаму альбо абразліваму абыходжанню альбо пакаранню.

- правы асобы, пазбаўленай свабоды, на гуманнае абыходжанне і шанаванне годнасці чалавечай асобы.

- права не падвяргацца ўмяшальніцтву ў асабістае жыццё.

- права на выраз меркавання.

- права на мірныя сходы.

Праграма разлічаная на 4 месяцы, складаецца з 4 сесій з мая па кастрычнік. Навучанне будзе праходзіць ва Ўкраіне.

Першая сесія адбудзецца ў Адэсе 12-15 мая.

Кожная сесія складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў.

Пасля кожнай сесіі ўдзельнікі выконваюць хатняе заданне і праходзяць тэставанне.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

-узрост 20-30 гадоў

-базавыя веды па правах чалавека, напрыклад, навучанне ў летніх школах па правах чалавека

-жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю

- магчымасць сталага доступу ў Інтэрнэт

-важную ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі ад дзейных беларускіх праваабаронцаў

Ад удзельніка патрабуецца прысутнасць на ўсіх сесіях і абавязковае выкананне хатніх заданняў.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць анкету ( у дадатку ) і даслаць яе на эл.адрас: hrdef2.2011@gmail.com

Апошні тэрмін - да 30 красавіка.

уверх

Сямейны марафон для сталых людзей з унукамі


Калі Вам больш за 60 гадоў і для Вас важна, каб Вашы ўнукі лічылі Вас сваім сябрам, Вы хочаце гаварыць з імі на адной мове і крочыць у нагу з часам, тады гэты конкурс для Вас!

Папрасіце свайго ўнука ці ўнучку дапамагчы Вам засвоіць Інтэрнэт і рэгіструйце сваю каманду для ўдзелу ў «Сямейным марафоне WEB 60», які пройдзе 6 мая ў Мінску.

Для перамогі неабходна выканаць некалькі заданняў, звязаных з выкарыстаннем эл.пошты, пашукавікоў і сацыяльных сетак.

Усе заданні Вы мусіце выконваць самі, унук альбо ўнучка можа сядзець побач і дапамагаць парадамі і падказкамі.

Ацэньваецца як хуткасць, так і якасць выканання заданняў.

Каманды-пераможцы атрымаюць прызы.

Таксама Ваша каманда можа паўдзельнічаць у фотаконкурсе.

Да 29 красавіка дашліце сямейны фотаздымак, які зможа перадаць тое, як новыя тэхналогіі спрыяюць умацаванню сувязей паміж сталымі людзьмі і іх унукамі.

Пераможцы вызначацца па выніках інтэрнэт-галавасання ў групе vkontakte (http://vkontakte.ru/marafonweb60).

Аўтары самай арыгінальнай фатаграфіі атрымаюць спецыяльны прыз ад арганізатараў.

Узнагароджанне адбудзецца 6 мая падчас «Сямейнага марафона. WEB.60».

Сямейны марафон пройдзе ў Мінску, вул.Кальварыйская, 9 (Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ), аўдыторыя 109.

Пачатак: 6 мая ў 14.30.

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 4 мая.

Заяўкі і фотаграфіі дасылайце на эл.адрас: marafonweb60@tut.by.

У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя і ўзрост абодвух удзельнікаў і кантактныя тэлефоны.

Паводле рассылкі БАСР



уверх

Навучальныя гранты ўраду Швецыі для беларусаў


Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (СШЭ у Рызе), міжнародная вышэйшая навучальная ўстанова для студэнтаў з Эстоніі, Латвіі, Літвы і Усходняй Еўропы, прапануе трохгадовую акадэмічную навучальную праграму ў галіне дзелавога адміністравання і эканомікі, па сканчэнні якой студэнтам надаецца ступень бакалаўра навук.

Праграма дае падрыхтоўку для паступлення ў аспірантуру.

Пры падтрымцы Ураду Швецыі СШЭ у Рызе выдзяляе 20 стыпендый для таленавітай моладзі з Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Арменіі і Азербайджана.

Перавага аддаецца суіскальнікам, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і Малдовы.

Сума гранта – 30000, уключае плату за 3 гады навучання (6000 еўра ў год), бясплатнае пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах СШЭ у Рызе, а таксама штомесячную стыпендыю ў памеры 200 еўра для пакрыцця выдаткаў на пражыванне.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.sseriga.edu.lv/candidates-non-baltic-countries.



Паводле http://ngo.by

 

уверх





Не спазьніся!


уверх

Конкурс сачыненняў ад Tut.by


Партал Tut.by сумесна з грамадскай кампаніяй "Без візы!" абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму "Віза і свабода: мая гісторыя".

Дасылайце свае творы ў форме ліста, эсэ, артыкула, утопіі і да т.п. на беларускай ці рускай мовах на адрас info@novisa.by.

Апошні тэрмін - да 15 траўня. 

Пераможца конкурсу атрымае прыз - паездку ў адну з суседніх краін ЕС на дваіх.



Паводле http://tut.by/

уверх

Стыпендыі Фонду імя К.Адэнаўэра


Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў.

Апошні тэрмін - да 31 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра: www.kas.de/belarus.

уверх

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве


Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі паслядыпломны ўніверсітэт) абвяшчае 14-ты конкурс на атрыманне стыпендыі для навучання ў Школе ў 2011/2012 навучальным годзе для грамадзян Беларусі і запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, хто мае вышэйшую адукацыю і валодае ангельскай мовай у межах праграмы ВНУ.

Апошні тэрмін прыёму дакументаў – да 15 жніўня.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне Прыёмнай камісіі 7(495)564-85-82.

Больш падрабязная інфармацыя –Сайт Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук



http://www.rsci.ru/grants/grant_news/288/229369.php

Паводле http://ngo.by/

уверх

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў


Абвешчаны конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасці дэмакратыі і незалежнасці.

Тэрмін завяршэньня праектаў - 30 верасня.

Заяўкі дасылайце на электронны адрас: smgr2011@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 траўня.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста


Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню

на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 22 траўня.

Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc



уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.



+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка