Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер127.95 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 17 (485)

( 12 мая 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:


Гродзенскія актывісты ТБМ пойдуць па школах 2

Гродзенскае краязнаўства ў тварах 2

Падтрымаем сям'ю Андрэя Пачобута 3

Семінар па анлайн-журналістыцы 3

Патрэбныя валанцёры на інтэграцыйны летнік 4

Гранты для жаночых арганізацый 5

Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядзвігі 6

7


Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 7

Сусветная прэмія экалагічных праектаў 7

Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму» 7

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве 8

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста 8

Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў 8




Падзеі:

 уверх


Гродзенскія актывісты ТБМ пойдуць па школах


У гродзенскіх школах пачынаюцца бацькоўскія выніковыя гадавыя сходы і сходы бацькоў сёлетніх “першаклашак”.

Мясцовыя сябры ТБМ плануюць наведаць іх, каб заахвоціць бацькоў аддаваць сваіх дзетак у беларускія класы.

Бацька будучага першакласніка Янкі прафесар Алесь Астроўскі спадзяецца, што класы такія сёлета паўстануць, але шырокі рух вяртання да нацыянальнай адукацыі цяпер, на яго думку, немагчымы.

- Даспяваюць, здаецца, ужо і ўлады ў гэтым сэнсе. Трэба каб сярэдняя школа была на беларускай мове. Спачатку павінна адбыцца беларусізацыя вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі.



Гэта зрабіць лягчэй, гэтага патрабуюць вынікі рэферендума 1995 года, які абвясціў, што мы будуем дзяржаву на грунце раўнапраўя двух моў.

 Таварыства беларускай мовы Гродна заклікае ўсіх ахвочых дапамагчы і далучыцца да агітацыі навучэння па-беларуску ў школах.

Улады паабяцалі, што ў хуткім часе ў грамадскім транспарце з’явіцца гукавая рэклама беларускіх класаў.

На сёння ў Гродне аніводнага класа з беларускай мовай навучання няма.

 Паводле http://new.racyja.com

уверх

Гродзенскае краязнаўства ў тварах


Галерэя фотаздымкаў гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў – старых і маладых, жывых і тых, каго з намі ўжо няма, - з’явілася на сайце архітэктуры Гродна.

Апанас Цыхун, Валянцін Грыцкевіч, Сакрат Яновіч, Алесь Госцеў, Аляксандр Карскі, Алесь Белакоз - дзесяткі фотаздымкаў і імёнаў …

Служыць гісторыі – гэта заўсёды, штохвілінна думаць аб ёй – ці тое ў цішыні архіўнай чытальнай залы, ці тое сярод блізкіх людзей.

Таму быць краязнаўцам і гісторыкам вельмі ганарова і вельмі няпроста.

Асабліва ў наш час і ў нашай краіне, калі часта бачыш як на тваіх вачах бяздумна разбураецца тое, аб чым ты з такой замілаванасцю зусім нядаўна пісаў.

Стваральнікі галерэі адразу папярэджваюць, што ў кадр трапілі далёка не ўсе, і абяцаюць некалі ўзгадаць і астатніх.

 Паводле http://t-styl.info
уверх

Падтрымаем сям'ю Андрэя Пачобута


Ініцыятыва з непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі стварыла камітэт дапамогі для збору сродкаў сям’і Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў следчым ізалятары гродзенскай турмы.

На сходзе гродзенскай арганізацыі СПБ была абраная ініцыятыўная група з трох чалавек, якая будзе збіраць сродкі, каб матэрыяльна падтрымаць жонку і двух дзетак Андрэя Пачобута. Грошы можна прыносіць кожны аўторак на сход гродзенскай арганізацыі СПБ у 18 гадзін па адрасе: вул. Будзёнага 48а-100.

 Нагадаем, на пачатку гэтага году сябры непрызнаванага Саюзу палякаў на Беларусі збіралі таксама сродкі для сям’і экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

 Супраць Пачобута заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

 З заклікам вызваліць Андрэй Пачобута да беларускіх уладаў звярнулася "Gazeta Wyborcza", у якой журналіст працаваў. Зварот у пракуратуру з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута накіравалі сябры гродзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

А
бвесткі
:

уверх

Семінар па анлайн-журналістыцы


Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё.Раў пры падтрымцы Пасольства ФРГ у Беларусі 25-26 мая і 7-8 ліпеня ладзіць семінар па анлайн-журналістыцы.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты (да 35 гадоў).

Семінар ладзіцца ў выглядзе 3 модуляў. Першы і трэці, на якіх з дакладамі выступяць эксперты ў галіне СМІ, а таксама будуць падрыхтаваныя практыкаванні для ўдзельнікаў, пройдуць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё.Раў; другі модуль будзе зладжаны ў фармаце хатніх заданняў.

Удзел ва ўсіх модулях абавязковы.

На семінары будуць разглядацца наступныя пытанні: асаблівасці ўспрыняцця тэкста ў Інтэрнэце, аналіз адрозненняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай, напісанне журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэта (майстар-клас), аўтарскія і маёмасныя правы ў Інтэрнэце, Указ №60 аб рэгуляванні сеткі і Пастановы да Ўказа, сучасныя тэхналогіі стварэння web-сайтаў (web 2.0).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 19 мая.

Заяўку з фармулярам (у дадатку) і актуальным прыкладам Вашай работы дасылайце на эл.адрас medienakademie@ibb.by
уверх

Патрэбныя валанцёры на інтэграцыйны летнік


ГА “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера-2011”.

Каб стаць валанцёрам інтэграцыйнага летніка неабходна мець:

-матывацыю

-досвед працы з малымі сацыяльнымі групамі, у тым ліку з моладдзю

-досвед валанцёрскай дзейнасці

-узрост больш за 18 гадоў

-накіраванасць на асабісты і агульны вынік у працы

-камунікабельнасць, ветлівасць, добразычлівасць, неканфліктнасць, гнуткасць

-ініцыятыўнасць, адказнасць і аператыўнасць у працы

-ураўнаважанасць і трываласць

Неабходна быць гатовым :

-да ненармаванага графіка працы

-да падрыхтоўкі стаянкі летніка, добраўпарадкавання, падтрымання чысціні

-да працы па забеспячэнні парадку

- да працы на кухні: дапамога кухару, падтрыманне вагню, мыццё посуду

-да актыўнага ўдзелу ў жыцці летніка

-да выканання патрабаванняў дырэкцыі.

Валанцёры забяспечваюцца:

-бясплатным харчаваннем не меньш чым 3 разы на дзень

-магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме летніка.

Даты правядзення:

11-15.07 – заезд валанцёрскай групы, падрыхтоўка стаянкі

16-25.07 – праца падчас рэалізацыі праграмы летніка

26-27.07 – уборка тэрыторыі летніка

28.07 – ад’езд

Больш падрабязная інфармацыя пра інтэграцыйны летнік – на сайце http://rrby.org/otzyv.php

Кантакты: 80295556838, e-mail: different-equal@mail.ru



Паводле рассылкі БАСР

уверх
Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI”

Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў.

Для ўдзелу ў спаборы запрашаецца моладзь ва ўзросце 10-26 гадоў.

Конкурс ладзіцца ў трох узроставых группах: 10-14, 15-19, 20-26 гадоў.

Фільмы-праекты можна рыхтаваць індывідуальна альбо групамі.

Максімальны працяг фільмаў – 20 хвілін.

Конкурсны фільм неабходна накіроўваць на конкурс на DVD дыску. З улікам таго, што YOUKI – міжнародны фэст, рэкамендавана зрабіць субтытры на ангельскай мове.

Журы прызначыць 3 прэміі для 3 узроставых групп, а таксама прэмію «Інавацыйны фільм», якая будзе прызначацца ў большай ступені за тэму і змест, а не за кінематаграфічную якасць.

Акрамя таго, удзельнікі фэсту прызначаць Прыз глядацкіх сімпатый.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня.

Форма заяўкі знаходзіцца тут

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI

Падрыхтавала Кася Красуцка
уверх

Гранты для жаночых арганізацый


 Украінскі Жаночы Фонд абвяшчае конкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый Украіны, Беларусі і Малдовы.

Грантавая праграма мае 3 накірункі:



Жанчына ў палітыцы – “Шлях да зменаў!”

У дадзеным кірунку будуць падтрымлівацца праекты, якія спрыяюць павышэнню ролі грамадскіх актывістак і жанчын-палітыкаў, узмацняюць іх кампетэнтнасць і ўдзел у прыняцці рашэнняў, павялічваюць прадстаўніцтва жанчын у органах заканадаўчай і выканаўчай улады розных узроўняў.

Праекты таксама могуць быць накіраваныя на пераадоленне стэрэатыпаў адносна ролі жанчын у палітыцы.

Дзейнасць можа прадугледжваць кампаніі па абароне правоў і інтарэсаў жанчын, інфармацыйныя кампаніі, адукацыйныя і навучальныя курсы, арганізацыю дыскусійных клубаў і публічных мерапрыемстваў і г.д.



Візуалізацыя жаночых правоў і інтарэсаў.

Падтрымка намаганняў па стварэнні пазітыўнага ўспрыняцця жаночага руху, пераадоленні гендэрных стэрэатыпаў і стэрэатыпаў адносна жаночых арганізацый.

Перавага аддаецца інавацыйным і творчым праектам. Візуалізацыя мусіць адбывацца з дапамогай СМІ, з выкарыстаннем мастацкіх сродкаў, літаратуры і г.д.

Дзейнасць можа прадугледжваць публікацыі, прадстаўленні, пастаноўкі, выставы, друк плакатаў, рэкламнай прадукцыі і г.д.



Кансалідацыя намаганняў жаночых арганізацый.

Падтрымліваюцца праекты, накіраваныя на кансалідацыю дзеянняў жаночых грамадскіх арганізацый, што будзе спрыяць стварэнню эфекта сінергіі, больш хуткаму дасягненню мэты, росту жыццяздольнасці праектаў па завяршэнні грантавага фінансавання.

Дзейнасць па праекце можа прадугледжваць стварэнне агульных клубаў па адвакацыі правоў жанчын, кааліцый альбо сетак і г.д.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 31 мая (па даце на штэмпелі).

Максімальны памер гранта – 5000-7000 долараў ЗША.

Тэрмін рэалізацыі праекта – да 1 лютага 2012 года.

Фонд заахвочвае падаваць праекты з інавацыйнымі, творчымі падыходамі і новымі ідэямі ў межах прыярытэтных накірункаў.

Перавагі атрымаюць праекты, якія маюць:

-дакладную мэту і дэталёвы план рэалізацыі

-рэальныя, паслядоўныя і дакладныя чаканыя вынікі

-уплыў на развіццё супольнасці, у якой працуе арганізацыя

-узважаны бюджэт і рэалістычны тэрмін выканання

-дадатковыя крыніцы фінансавання.

Да пададзенага ў 6 экземплярах (з подпісамі і пячаткамі) раздрукаванага праекта і асобніка, адпраўленага на эл.адрас info@uwf.kiev.ua, неабходна прыкласці вытрымку з статута (Мэта, задачы і накірункі дзейнасці арганізацыі).

Просьба падаваць праекты асабіста альбо поштай па адрасе: вул.Артёма, 79, офис 38, Киев, 04050.

Аплікацыйную форму можна знайсці на вэб-старонцы http://www.uwf.kiev.ua у раздзеле «Конкурсы».

Кантакт: Ірына Стратый, інфармацыйны кансультант, эл.пошта info@uwf.kiev.ua, тэл. (044) 568 53 89.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядзвігі


Фонд Каралевы Ядзвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.

Фонд створаны дзеля ўшанавання дзейнасці Каралевы Ядзвігі, якая ахвяравала асабістую маёмасць на аднаўленне Кракаўскай акадэміі і гэтым стала ініцыятаркай 600-гадовай навуковай і адукацыйнай дзейнасці Ягелонскага ўніверсітэту.

Мэта фонда – падтрымка навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін былога СССР і Балкан.

Заяўкі на правядзенне навуковых даследванняў у Кракаве могуць падаваць навуковыя супрацоўнікі і аспіранты ВНУ.

Заяўка на стыпендыю мусіць утрымліваць:

- Прашэнне на імя рэктара Ягелонскага ўніверсітэта



-запоўненую форму заяўкі

-спіс публікацый

-праграму навуковых даследванняў, якую стыпендыят павінны рэалізаваць цягам побыту ў Кракаве

-указанне на рэкамендацыю ад навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта

-рэзюмэ

-копію старонкі пашпарту з фотаздымкам.

Стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых на месяц.

Таксама забяспечваецца страхоўка і пражыванне ў інтэрнаце.

Форма заяўкі тут

Апошні тэрмін падачы дакументаў - да 15 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Ягелонскага Універсітэта



Падрыхтавала Кася Красуцка



уверх




Не спазьніся!


уверх

Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі


Цэнтр-інтэрнат сацыяльнай дапамогі г. Лодзь (Польша) - DPS No 5 «PODGORNA», дзе жывуць каля 180 пацыетнаў з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі, запрашае да ўдзелу ў чарговым 14-ым Фестывалі мастацтваў, які адкрыецца ў Лодзі 7 лістапада. 

Для кантактаў: Urszula Wasik, дырэктар DPS No 5 «PODGÓRNA»,

Teresa Grzelczak, Dom Pomocy Spolecznej im. Prof. dr hab. med. Jadwigi Szustrowej

ul. Podgorna 2/14, 93-278 Lodz

Тэл.: 643 -53-49, 643-53-59, тэл./факс: 643-97-19, e-mail:teresatex@wp.pl, newsmtg@wp.pl.

уверх

Сусветная прэмія экалагічных праектаў


Прэмія Energy Globe - узнагарода, якая штогод прысуджаецца экалагічым ініцыятывам ва ўсім свеце.

Рэгістрацыйную форму, патрабаванні да праектаў і дакумэнтацыю для ўдзелу глядзіце на сайце: http://www.energyglobe.com/en/award-participation/

Праектную дакумэнтацыю і самі праекты адпраўляйце на электронны адрас: contact@energyglobe.info 

Апошні тэрмін падачы заявак - 17 чэрвеня.



Паводле рассылкі belngo.info (з рассылкі “Фонды і гранты”)

уверх

Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»


Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя абвяшчае відэаконкурс «Тут вырашаю я! Мне не патрэбны табачны дым!».

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 20 мая.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсе http://smokefree.euro.who.int/page/submit-your-video

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве


Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі паслядыпломны ўніверсітэт) абвяшчае 14-ты конкурс на атрыманне стыпендыі для навучання ў Школе ў 2011/2012 навучальным годзе для грамадзян Беларусі і запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, хто мае вышэйшую адукацыю і валодае ангельскай мовай у межах праграмы ВНУ.

Апошні тэрмін прыёму дакументаў – да 15 жніўня.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне Прыёмнай камісіі 7(495)564-85-82.

Больш падрабязная інфармацыя –Сайт Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук



http://www.rsci.ru/grants/grant_news/288/229369.php

Паводле http://ngo.by/

уверх

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста


Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню

на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 22 мая.

Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc



уверх

Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў


Тэма: свабода СМІ, а канкрэтна артыкул 10 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека: "Без свабоды СМІ і плюралізму меркаванняў не можа існаваць дэмакратычнае грамадства".

Апошні тэрмін - 1 жніўня.



Дасылаць працы на конкурс можна праз сайт youthmedia.eu -
http://www.youthmedia.eu/groups/136-freedom-of-the-press-2011

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка