Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер165.91 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 8 (476)

( 10 сакавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




У "Твайго стыля" дзень нараджэння! 2

Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду 2

Беларусь і Еўропу будуць "адкрываць" без Гродна 3

“Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра ў польскую НГА 4

Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд 4

ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў 5

Акадэмія Салідарнасці - 2011 6

Школа экалагічнага актывіста 6

Канферэнцыя на базе Форума грамадзянскай супольнасці 7

Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна Балтыйскага мора 7

Стажыроўкі ў ЗША 7

Трэнінг “Фармаванне іміджу НГА” 8

9

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў 9



Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый 10

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі 10

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў 10

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 10






Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

У "Твайго стыля" дзень нараджэння!


Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых журналістаў, рэсурс вельмі хутка стаў адметнай з'явай у беларускай інтэрнэт-прасторы.

Ужо праз год свайго існавання "Твой стыль" стаў лаўрэатам нацыянальнага конкурса інтэрнэт-рэсурсаў у намінацыі "Мая Беларусь", а таксама атрымаў прэмію за развіццё беларускамоўнага інтэрнэту.

На працягу гэтых чатырох гадоў асноўнымі аўтарамі "Твайго стылю" з'яўляюцца маладыя журналісты-удзельнікі праекта "Школа маладога журналіста".

Для многіх з аўтараў "Твой стыль" стаў трамплінам у прафесійную журналістыку.

Змяняецца і сам "Твой стыль": у параўнанні з першымі гадамі працы на нашых старонках стала больш мультымедыйных матэрыялаў - радыёпраграм, відэасюжэтаў, музыкі гарадзенскіх выканаўцаў, фотарэпартажаў і г.д.

У Дзень сваіх народзінаў шчыра дзякуем усім, хто ўсе гэтыя чатыры гады ствараў “Твой стыль”, чытаў, глядзеў і слухаў нашыя матэрыялы!

Будзьма Разам у Стылі і надалей!

Паводле http://t-styl.info

Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду


Кіраўніцтва музея вымушана было пайсці на ануляванне дамовы на арэнду з мясцовым ЖКГ з-за немагчымасці самастойна аплочваць камунальныя паслугі.

 Супрацоўнік музея Аляксей Дземідовіч лічыць, што воля гродзенскіх улад захаваць музей ёсць, толькі пакуль не вызначана, якая бюджэтная арганізацыя будзе пастаянна дапамагаць музею:

 – Нам толькі арэнду зрабілі – самы маленькі каафіцыент, яна недарагая, але ж святло, цяпло і ўсё гэта вылілася амаль у 300 тыс.

 Ужо за два месяцы, студзень і люты, не аплочана.



Ордэр па-сутнасці аддалі, дамову развязалі, таму што плаціць не ў сілах…

  Па словах Аляксея Дземідовіча, гродзенскае абласное ўпраўленне культуры прасіла камунальнага ўласніка пра незасяленне пустуючага пакуль памяшкання пад музей з надзеяй, што ў хуткім часе музей запрацуе.

 Для гэтага неабходныя вялікія сродкі, нават на рамонт памяшкання і афармленне экспазіцый.

 Калі сродкаў не будзе, то ёсць небяспека закрыцця музея, а каштоўныя рарытэты, якія перадалі сваякі ды блізкія Васіля Быкава будуць запатрабаваныя назад.

 Цяпер музей больш нагадвае перапоўненае сховішча ў каморцы плошчай 15 квадратных метраў.

 Вітаўт Парфёненка, Радыё Рацыя


уверх

Беларусь і Еўропу будуць "адкрываць" без Гродна


3 сакавіка пад гімн аб’яднанай Еўропы распачалася кампанія “Адкрывай Беларусь – адкрывай Еўропу”.

Афіцыйная прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды сімвалічна прайшла ў рэспектабельным мінскім гатэлі “Еўропа”.

“Адкрывай Беларусь - Адкрывай Еўропу” - гэта сумесная культурная кампанія Беларусі і пяці краін Еўрапейскага саюза: Германіі, Літвы, Партугаліі, Швецыі і Эстоніі.

Падчас двухгадовай кампаніі сучасную культуру гэтых краін прадставяць каля 70 музыкаў, мастакоў і фатографаў на канцэртах, выставах і майстар-класах у Дрэздэне, Вільні, Лісабоне, Тарту, Стакгольме, Мінску, Нясвіжы, Полацку, Бабруйску, Рэчыцы і Пінску.

Арганізатары прызналіся, што на дадзены момант дамоўленнасці з адміністрацыяй беларускіх гарадоў - няма, але спадзяюцца, што іх кіраўніцтва пойдзе на кантакт.

 Па словах арганізатараў, праект накіраваны на малыя беларускія гарады з колькасцю жыхароў меншай за 100 тысяч чалавек.

- “Мы вырашылі сканцэнтравацца на гарадах Магілёшчыны, Гомельшчыны і Міншчыны” – падкрэсілі арганізатары капаніі. Гродна не абдзелены ў плане культуры. У гэтым горадзе прысутнічае як нацыянальная, так і еўрапейская культура” – зазначыў Александр Апейкін, адзін з арганізатараў праекту, патлумачыўшы такім чынам адсутнасць Гродна ў спісе гарадоў, якія будуць ахопленыя кампаніяй.

Усе ўдзельнікі праекта атрымаюць таксама магчымасць выступіць на фестывалях “Be2gether”, “Be Free”, “Басовішча”.

 Скончыцца праект гала-канцэртам ў Мінску ў лістападзе 2012 году.

Больш падрабязна пра кампанію і магчымасці ўдзелу ў ёй можна даведацца на сайце www.showbelarus.eu



Паводле http://t-styl.info
уверх


А
бвесткі
:

уверх


“Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра ў польскую НГА


ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) ў партнёрстве з Польскім Таварыствам міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ шукае валанцёра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі з 1 чэрвеня да 31 снежня 2011 года.

Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні” – акцыя Еўрапейская валантэрская служба

 Валантэр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валантэра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.

Ролі і задачы валантэра ў Таварыстве АНАВОЙ:



- дапамога ў арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр. журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.)

- дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”

- дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах

- дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі

- дапамога ў арганізацыі межнароднай канферэнцыі настаўнікаў

- дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі

Арганізацыя чакае, што валантэр таксама будзе выказваць ініцыятыву арганізацыі ці правядзення розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых груп насельніцтва. Магчымасці на ўласныя праекты і ініцыятывы таксама будуць.

Час працы валантэра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку цягам праекту.

Напрыканцы праекту валантэр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валантэра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.

 Нейкіх асаблівых уменняў ад валантэра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыя.

Узрост – ад 18 да 30 гадоў.

Апошні тэрмін – 25 сакавіка.

 Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі арганізацыяй валантэрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/

Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валантэрскую службу можна па спасылцы http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/

 Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама за дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на эл. пошту kryvichanka@gmail.com .



уверх

Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд


Цэнтр развіцця міжнароднага супрацоўніцтва Форум Сюд (Швецыя) пры інфармацыйнай падтрымцы Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» (Літва) абвяшчае спабор праектных прапановаў па тэме: «Падтрымка кампаній па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян і свабоды асацыяцый у Беларусі».

Асноўныя прыярытэты:

- Падтрымка дзеянняў па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян, якія праводзяцца беларускімі суб'ектамі грамадзянскай супольнасці ў межах розных сумесных кампаній і кааліцый.

- Падтрымка намаганняў, накіраваных на развіццё практыкі ўдзелу суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў палітычным дыялогу (policy dialogue) і пашырэнне грамадскай падтрымкі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці.

- Падтрымка інтэрнэт-рэсурсаў і СМІ, якія аказваюць інфармацыйную падтрымку кампаніям і арганізацыям грамадзянскай супольнасці

- Падтрымка дзеянняў і мерапрыемстваў, накіраваных на абарону свабоды асацыяцый (у тым ліку, свабоды і правоў прафесійных асацыяцый і рэлігійных арганізацый), а таксама абарону акадэмічных свабодаў

Памер гранта не можа перавышаць 10000 еўра, сярэдні памер гранта – 5000 еўра.

Працяг праектаў – ад 3 да 12 месяцаў.

Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – па спасылцы http://eurobelarus.info/content/view/14755/50/



Паводле рассылкі РМГА «Нэкст Стоп – Нью Лайф»

уверх

ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў


Рэспубліканская моладзевая арганізацыя «Еўрапейская Моладзевая Прадпрымальніцкая Ініцыятыва» шукае ў абласных цэнтрах Беларусі прадстаўнікоў для ўдзелу ў цыкле бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў па прафарыентацыі моладзі ў галіне прадпрымальніцтва ў межах праекта «Маладыя прадпрымальнікі Беларусі. Развіццё праз дыялог».

Мэта праекта –садзейнічаць развіццю моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі праз правядзенне цыкла адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі, дыялог з органамі ўлады РБ і наступную заканатворчую ініцыятыву.

Задачы праекта:

- Збор інфармацыі пра бягучыя праблемы гаспадарчай дзейнасці маладых прадпрымальнікаў (па кожнай вобласці)



- Прыцягненне да ўдзелу ў мерапрыемствах праекта прадстаўнікоў мясцовых і рэспубліканскіх органаў улады

- Павышэнне ўзроўню ведаў маладых прадпрымальнікаў пра асаблівасці вядзення гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі

- Прафарыентацыя і садзейнічанне працаўладкаванню моладзі ў прадпрымальніцкай галіне праз навучальныя мерапрыемствы

- Выпрацоўка законатворчых прапановаў па паляпшэнні моладзевага прадпрымальніцкага заканадаўства.

Для прадстаўнікоў у абласных цэнтрах прадугледжана аплата працы і іншыя бонусы.

Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – да 1 красавіка.

Рэзюмэ дасылайце на эл.адрас: euroyouthenterprise@gmail.com.


уверх

Акадэмія Салідарнасці - 2011


Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці і Інстытут Tertio Millennio запрашаюць студэнтаў і іншых асоб, якія не дасягнулі 30-гадовага ўзросту, зацікаўленых як ідэямі Салідарнасці і гістарычным даследваннем руху, так і сучасным функцыянаваннем салідарнасці ў міжнародным, грамадскім, гаспадарчым альбо палітычным вымярэнні, да ўдзелу ў пяцідзённым міжнародным семінары.

Акадэмія Салідарнасці 2011 адбудзецца 8-13 траўня ў Гданьску.

40 удзельнікаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама краін Усходняга Партнёрства, разам з 10 польскімі ўдзельнікамі атрымаюць магчымасць наведаць выклады выбітных польскіх і замежных спецыялістаў.

Праграма акадэміі прадугледжвае таксама наведванне важных у гісторыі Салідарнасці мясцін у Гданьску.

Фармуляр заяўкі на ўдзел можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў з-за межаў Польшчы – 20 сакавіка.

Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці забяспечвае ўдзельнікаў харчаваннем, начлегам, навучальнымі матэрыяламі,і а таксама часткова вяртае кошт праезда.

Працоўная мова – ангельская.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.solidarity.info.pl



уверх

Школа экалагічнага актывіста


Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста.

Мэта трэнінгаў для выкладчыкаў – прасоўванне ідэяў адукацыі для ўстойлівага развіцця, дапамога ў арганізацыі працы па развіццю студэнцкіх экалагічных ініцыятываў у супрацоўніцтве з грамадскімі экалагічнымі арганізацыямі.

Школа экалагічнага актывіста складаецца з трэнінгаў двух узроўняў.

Трэнінг пачатковага ўзроўню адбудзецца 26-27 сакавіка.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка ўключна.

У праграме:



- Тэорыя адукацыі для ўстойлівага развіцця: гісторыя, падыходы, змест.

- Прымяненне: арыентацыя на практыку, цэльнасць, каштоўнасці, арыентацыя на супрацоўніцтва і вырашэнне праблем. Праектны падыход. Метадычнае забеспячэнне. Лепшыя практыкі.

- Адміністратыўны падмурак адукацыі для ўстойлівага развіцця ў Беларусі

- Студэнцкая актыўнасць і грамадскія арганізацыі

Па сканчэнні трэнінга першага ўзроўню найбольш зацікаўленыя і актыўныя ўдзельнікік змогуць удзельнічаць у трэнінгу другога ўзроўню. Гэта захапляльны тыднёвы інтэнсіўны практычны курс на прыродзе, магчымасць пазнаёміцца з прызнанымі экспертамі і актывістамі экалагічнага руху Беларусі і Расіі.

Анкету на ўдзел (у дадатку) дасылайце на эл.адрас school.meister2010@gmail.com
уверх


Канферэнцыя на базе Форума грамадзянскай супольнасці


19-20 сакавіка ў Мінску на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства адбудзецца канферэнцыя "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні".

Канферэнцыя закліканая забяспечыць грамадскую дыскусію пра актуальную сітуацыю ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама пра магчымыя перспектывы далейшых дзеянняў у межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці на бліжэйшы перыяд.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі на эл. адрас: csfbelarus@gmail.com

Апошні тэрмін - да 15 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю і форма заяўкі – на сайце па адрасе www.eurobelarus.info.

З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара тэхнічнай групы аргкамітэта Антаніны Елістратавай праз эл. пошту: csfbelarus@gmail.com альбо тэл.: (029) 1589981 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00).


уверх

Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна Балтыйскага мора


Рада міністраў Паўночных краін прымае заяўкі на атрыманне фінансавання ў межах праграмы па супрацоўніцтве з некамерцыйнымі арганізацыямі для рэгіёна Балтыйскага мора.

Удзел у праграме заснаваны на трохбаковым супрацоўніцтве паміж як мінімум адным партнёрам з Паўночных краін, адным – з краін Балтыі альбо Польшчы і адным – з паўночна-заходнй Расіі альбо Беларусі.

У межах праграмы могуць выдзяляцца гранты ў памеры да 67 тысяч еўра.

Гадавы бюджэт праграмы – 670 тысяч еўра.

Апошні тэрмін падачы заявак – 11 красавіка.

Кантакты: Fredric Larsson,

Nordic Council of Ministers

Store Strandstraede 18,DK-1255 Copenhagen ,tel. +45 3396 0334,



ngo-program@norden.org, www.norden.org

Больш падрабязная інфармацыя – на сайтах:



http://norden.lt/index.php?show_content_id=87&proj_id=835&set_lang_id=en

http://www.norden.org/en/nordic-council-of-ministers/ministers-for-co-operation-mr-sam/russia/apply-for-funding/nordic-council-of-ministers2019-funding-programme-for-ngos-in-the-baltic-sea-region/how-to-apply-for-funding-ngo-programme

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стажыроўкі ў ЗША


Міжнародная сетка лідараў некамерцыйных арганізацый Atlas Service Corps развівае інавацыйнае супрацоўніцтва ў вырашэнні важных грамадскіх праблем, дапамагае станаўленню грамадскіх лідараў і ўмацаванню кампаній па ўсім свеце праз прадстаўленне маладым прафесіяналам некамерцыйнага сектара магчымасці прайсці прафесійную стажыроўку ў Злучаных Штатах Амерыкі з верасня 2011 года.

Стыпендыяты праграмы маюць 1-гадовую стажыроўку ў арганізацыях ЗША адпаведна сваёй адукацыі і прафесійнаму досведу.

Са спісам арганізацый можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org/network.html .

Падчас працы ў гэтых арганізацыях і серыі трэнінгаў Atlas Corps стыпендыяты Праграмы маюць магчымасць развіць лідарскія навыкі і прафесійны досвед.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і лідары некамерцыйнага сектара.

Праграма бярэ на сябе выдаткі стыпендыятаў, уключна з выплатай стыпендый, медыцынскай страхоўкі, трэнінгамі.

Больш падрабязна пра гэта – на сайце: http://www.atlascorps.org/benefits-us-fellows.html .

Патрабаванні да кандыдатаў:



-мінімум 2 гады прафесійнага досведу ў некамерцыйным сектары адпаведнага заяўцы профіля

-дыплом бакалаўра альбо эквівалент

-размоўная і пісьмовая ангельская мова

-узрост да 35 гадоў

-абавязацельства вярнуцца ў краіну жыхарства па сканчэнні тэрміну стажыроўкі

Больш падрабязна пра ўмовы праграмы – на сайце: www.atlascorps.org

Прыём заявак на Праграму “Верасень 2011” – да 15 красавіка.

Тэсты на веданне мовы з паўфіналістамі – да 15 чэрвеня.

Арыентацыя – да 2 верасня

Пачатак стажыровак – з 6 верасня.

Прыём заявак на Праграму “Сакавік 2012” – з 15 жніўня да 15 кастрычніка.

Заяўкі прымаюцца выключна ў электроннай форме. Пазней неабходна будзе прадставіць 2 рэкамендацыйных ліста ад асобаў, знаёмых з кандыдатам у прафесійнай галіне.

Заяўкі разглядае камітэт спецыялістаў з некалькіх краін. З паўфіналістамі праводзяцца тэлефонныя інтэрвію і тэсты на веданне пісьмовай ангельскай мовы.

Падрабязна з умовамі Праграмы можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org. З пытаннямі звяртайцеся на Эл.адрас: apply@atlascorps.org.

Форма электроннай заўкі - http://www.atlascorps.org/apply-to-united-states.html

Старонка ў Facebook - http://www.facebook.com/atlascorps.apply?sk=wall



Рассылка "Конкурсы. Фонды. Гранты"

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Трэнінг “Фармаванне іміджу НГА”


Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае да ўдзелу ў двухдзённым трэнінгу “Фарміраванне іміджу НГА ў вачох грамадскасці і дзяржавы”.

Трэнінг адбудзецца 16-17 сакавіка ў Мінску.

Мэта трэнінга – павышэнне кампетэнцый прадстаўнікоў беларускіх некамерцыйных арганізацый у галіне наладжвання стасункаў з грамадскасцю і дзяржавай для фарміравання ўстойлівага пазітыўнага іміджу.

У якасці асноўных пытанняў на трэнінгу будуць разгледжаны пытанні іміджу арганізацыі, механізмы яго прасоўвання і пабудова камунікацыі з ворганамі дзяржаўнай улады, а таксама сувязі з грамадскасцю ў працэсе рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай замовы.

У дадзеным кантэксце будуць разглядацца таксама тэхнікі працы з СМІ, друкаванымі матэрыяламі.

Трэнінг вядуць Вольга Сацук, трэнер-кансультант МПГА “АКТ”, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянню эпідэміі ВІЧ/СНІД “БелСетка антыСНІД”, Кацярына Ганчарова, трэнер, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Праграмы “Ла Страда Беларусь”.

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі беларускіх НГА, праграм, праектаў, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю, супрацоўнікі па інфармацыйнай працы.

Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам ВІЧ-сэрвісных арганізацый.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (у дадатку).

Анкеты дасылайце на эл.адрас act.trainings@gmail.com

Апошні тэрмін – да 13 сакавіка.

Падцверджанне ўдзелу будзе 14 сакавіка.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся: Надзея Лявішчава,тэл. +375 29 274-34-57, e-mail: act.trainings@gmail.com, www.actngo.info

Паводле рассылкі БАСР

уверх




Не спазьніся!


уверх

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў


9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу на праблему спажывання.

Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.

Апошні тэрмін – 25 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://greenconsumption.org/action.html



Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў
уверх


Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый


Зразумелыя, простыя дыстанцыйныя псіхалагічныя і бізнес-трэнінгі бясплатна прапануе вэб-пляцоўка http://www.mental-skills.ru/training/.

У любы час можна зарэгістравацца і пачаць навучанне па наступных тэмах:



Тэма: "Сітуацыйнае лідарства"

Тэма: "Пастаноўка мэтаў па схеме SMART".

Тэма: "Стварэнне прэзентацый. Як зрабіць прэзентацыю эфектыўнай?"

Тэма: "Тыпы асобы (Тыпалогія асобы MBTI)".

Тэма: "Кіраванне часам (Тайм мэнэджмент)".
уверх

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі


Тэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце.

Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка 

Паводле n-europe.eu
уверх

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў


Абвешчаны  набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія Першых-2011″.

Для ўдзелу ў курсе неабходна   даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва арганізацыі/ініцыятывы  на адрас  liderbelarusi2011@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка.

Больш падрабязна чытайце  тут.



Паводле http://3sektar.by/
уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.



+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка