Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання



Дата канвертавання14.05.2016
Памер116.16 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 8 (520)

(09 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае! 2

Асамблея НГА прыняла заяву 2

3

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 3



Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы 5

Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце 5

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 6

6


Конкурс малых справаў 2012 7

Творчы конкурс “Вольнае слова” 7

Piligrymka.by абвясціла конкурс 7

http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by 7

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!” 7

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 8

8




Падзеі:



уверх

Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!


Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі.

 Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі.

 У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.

 Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

Кіраўнік ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік лічыць, што “адметнасцю сёлетняга Фэста стане абмеркаванне тэндэнцый у сучаснай журналістыцы (мультымедыйнасць, выкарыстанне розных тэхналогій візуалізацыі дадзеных і г.д.). Гэтай тэме будуць прысвечаныя як шэраг майстар-класаў, так і ток-шоў пра будучае журналістыкі.

 Мы плануем запрасіць да ўдзелу ў Фестывалі ў якасці выступоўцаў вядомых прафесіяналаў як з Беларусі, так і іншых краін. Да прыкладу, спадзяемся на прыезд экспертаў з факультэту журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

 Я рады, што задуманая намі ў 2007 г. ідэя арганізацыі пляцоўкі для дэманстрацыі паспяховага досведу ў сферы журналістыкі мае свой працяг.



Два папярэднія Фестывалі сабралі разам каля 200 журналістаў-пачаткоўцаў і прафесіяналаў. Сёлета нас зноў чакаюць тры дні цікавых знаёмстваў, размоваў, навучання, творчых прэзентацый. Калі вы цікавіцеся журналістыкай, калі працуеце ў гэтай сферы, калі хочаце стаць нашымі валанцёрамі альбо партнёрамі - запрашаем!

 Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

 Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Асамблея НГА прыняла заяву


Толькі вызваленне і поўная рэабілітацыя палітвязняў, а таксама спыненне ўсіх форм ціску на незалежную грамадзянскую супольнасць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, створаць магчымасць для пераадолення комплекснага крызыса, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі і для ўхілення пагрозы незалежнасці Беларусі. Адмысловая заява з гэтай нагоды была прынята на чарговым паседжанні Рабочай групы ў Мінску.

Прадстаўнікі Асамблеі НДА абмеркавалі канфліктную сітуацыю паміж Мінскам і Еўрапейскім Саюзам пасля пашырэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дыпламатычнага дэмарша з боку Беларусі, і канстатавалі, што менавіта антыдэмакратычная палітыка дзяржаўных улад прывяла да рэзкага абвастрэння палітычнага канфлікта афіцыйнага Мінска з Еўрапейскім Саюзам.

Асамблея НДА рашуча выказваецца супраць дзеянняў кіраўніцтва краіны, якія яшчэ больш аддялаюць Беларусь ад еўрапейскіх каштоўнасцей дэмакратыі і прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікта.

“19 снежня 2010 года ўлады Беларусі пачалі чарговы, але беспрэцэдэнтны маштабамі наступ на асноватворныя правы і свабоды грамадзян. У краіне з’явіліся дзясяткі палітычных вязняў, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты. Заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці краіны да ўлады, гэтаксама як і захады Еўрапейскага Саюза распачаць дыялог, ігнараваліся рэжымам. Наадварот, улады і надалей дэманстратыўна парушалі правы чалавека, пра што яскрава сведчаць выпадкі з кінутымі за краты праваабаронцам Алесем Бяляцкім і актывістам Сяргеем Каваленкам”, - гаворыцца ў заяве.

Паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, “цяперашнія паводзіны ўлад Беларусі, якія вынікаюць з іхнага імкнення любой цаной захаваць існуючы палітычны рэжым, адсоўваюць еўрапейскую перспектыву для краіны, знішчаюць міжнародную рэпутацыю ды эканамічную прывабнасць дзяржавы, робяць Беларусь безабароннай перад замахамі на яе эканамічную і палітычную незалежнасць”.

У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць і юрыдычна рэабілітаваць усіх без выключэння палітычных вязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі любога кшталту супраць незалежнай грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазыцыі, незалежных мэдыяў.



Паводле http://eurobelarus.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх


Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:

Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!

2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА

1. Імя і прозвішча

2. Дата нараджэння і месца жыхарства

3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы

4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?

5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты

6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.
уверх

Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы


Адна з лепшых вышэйшых навучальных установаў Францыі, École Normale Supérieure de Cachan, (г.Кашан, непадалёк ад Парыжу), паведамляе аб праграму міжнародных стыпендый 2012-2013 навучальнага году, прызначаных студэнтам любой краіны свету, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, атрыманы па-за Францыяй альбо яшчэ навучаюцца ў ВНУ, маюць высокія акадэмічныя вынікі, плануюць навуковую альбо педагагічную кар'еру.

Праграма прадстаўляе магчымасць стажыроўкі ў École Normale Supérieure de Cachan магістрантам другога года навучання і аспірантам.

Удзельнікі праграмы атрымаюць грант (стыпендыю) ў памеры 1000 еўра на месяц.

Фінансавыя ўмовы могуць крыху адрознівацца для стыпендыятаў з розных краін. Працяг стажыроўкі – ад 6 да 12 месяцаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы:

-дакументы з пацвярджэннем бягучага ўзроўню адукацыі (першы год магістратуры адпавядае прыкладна 60 European ECTS)

-Аспіранты (PhD студэнты) павінны прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць іх статус

- Магістранты павінны быць не старэйшыя за 26 гадоў на 31 жніўня 2012 года.

-Для ўдзелу ў праграме неабходна добрае веданне французскай альбо ангельскай мовы.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 15 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.rsci.ru

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце


Парламенцкая Асамблея Euronest у траўні 2012 года правядзе тыднёвы фестываль фільмаў, дасланых краінамі-партнёрамі Усходняга партнэрства па тэмах, цікавых як Форуму грамадзянскай супольнасьці, так і самому Еўранэсту.

Прапануюцца наступныя тэмы фільмаў: правы чалавека, дэмакратыя, вяршынства права і г.д. Фільмы могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі. Пажадана наяўнасць субтытраў па-ангельску.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства  звяртаецца да ўсіх арганізацый з просьбай пашырыць інфармацыю пра тыднёвы фестываль фільмаў, а таксама самім дасылаць уласныя прапановы фільмаў на фестываль.

Каб прапанаваць фільм для ўдзелу ў фэсце, неабходна на электронны адрас Нацыянальнага каардынатара Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства: belarus@eap-csf.eu даслаць наступную інфармацыю:

- Назва фільма (Title of the film).

- Імя рэжысёра (The name of the director).

- Год вытворчасці (The year of production).

- Вытворца фільма, калі магчыма (Possibly the company which produced the film).

Апошні тэрмін падачы заявак - 14 сакавіка.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

У аргкамітэт ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы і вы!

Да ўдзелу прымаюцца:

• Празаічныя творы

• Паэзія

• Драматургія

• Літаратурная крытыка

• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову

• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў  на рускую мову

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.

Уласныя творы могуць быць на беларускай альбо рускай мовах. Дазваляецца ўдзел аднаго аўтара ў некалькіх намінацыях. Аб’ём конкурснага тэксту не абмяжоўваецца.

На конкурс дасылаюцца тэксты, якія нідзе раней не друкаваліся.

Конкурс “Экслібрыс”  прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюцца ў 2012 годзе.  У 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і  Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 споўнілася Міхасю Стральцову...

Па сканчэнні конкурсу пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачне працаваць Школа маладых літаратараў, выкладаць у якой будуць і замежныя аўтары. 



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх




Не спазніся!


уверх

Конкурс малых справаў 2012


Абвешчаны Конкурс малых справаў для  грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятыў, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА Беларусі і маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства.

Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сакавіка.

Тэрмін выканання праектаў - з 1 красавіка да 30 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў дадатку да выпуска “Кронікі” №7 ад 1 сакавіка.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Творчы конкурс “Вольнае слова”


Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

Апошні тэрмін – да 15 красавіка.  

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут

Паводле http://baj.by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by


уверх

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”


Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Discover Vilnius!” (“Адкрый для сябе Вільню!”) вучняў 9-11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 3 красавіка.

Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў праекце Вы можаце звяртацца на электронны адрас student.ehu@gmail.com і тэлефон у Літве +370 675 16 062.

Паводле http://students.ehu.lt

уверх

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка