Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер143.82 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 7 (475)

( 24 лютага 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман 2

Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў 2

Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года 3

Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней 3

У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў 4

4


Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый 4

Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ 5

Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” 6

Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый 7

7

7


Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў 7

Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” 8

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі 8

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў 8

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў 8

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 9

9





Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман


Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом».

Гродзенская прэзентацыя – першая ў вялікім туры «Шалом у кожны дом!», які арганізуе кампанія «Будзьма беларусамі!».

Яна пачнецца ў 17.00 у галерэі «Крыга» на вул. Савецкай 3 (уваход з двара).

Сам аўтар - канцэптуальны мастак Артур Клінаў – называе кнігу «ваенным раманам». У цэнтры падзей – альтэр-эга Клінава - беларускі мастак, які аднойчы надзявае на галаву прускі шалом часоў першай сусветнай і адмаўляецца яго зняць.

Клінаў вядомы як аўтар «Малой падарожнай кніжкі па горадзе Сонца» і фотаальбома «Горад Сонца», рэдактар часопіса pARTisan, у якім друкаваліся фрагменты «Шалома», а таксама мастак стужкі «Масакра» і сцэнарыст меркаванай новай версіі «Шляхціча Завальні».

Паводле http://t-styl.info
уверх

Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў


Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры, прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў.

Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, пра творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры – вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня” Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі.

Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска “Постаці”, прысвечанага людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.

Прэзентацыя выдання адбудзецца 24 лютага ў час адкрытага занятку для слухачоў “УніверсітэтуЗалатогаВеку”, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з вясны 2010 г.



Месца правядзення прэзентацыі – вул. Будзёнага 48а, пакой 69. Пачатак – у 19.00.

Брашура падрыхтаваная ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (029) 2847799, (0-152) 75-71-72.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года


21 лютага ў сталічнай галерэі "Ў" былі ўзнагароджаныя "чэмпіёны грамадзянскай супольнасці'2010". Лепшай рэгіянальнай падзеяй года быў названы Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль", які ладзіўся ў Гродне ў траўні мінулага года.

Цырымонія ўшанавання лепшых грамадскіх арганізацыі і грамадскіх актывістаў 2010-га года была арганізавана Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі.

 Перамогу гарадзенскаму Фестывалю, які ладзіўся грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар" і "Беларускай асацыяцыяй журналістаў", прынесла вялікая колькасць удзельнікаў, цікавая фестывальная праграма і шырокі рэзананс у СМІ.

Мінулагодні Фестываль моладзевай журналістыкі быў ужо другім па ліку. Першы быў арганізаваны ў 2007 г. Трэці Фестываль запланаваны на 2012-ты год.

 Сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Лепшая рэгіянальная падзея года" прэтэндаваў таксама іншы праект гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар"  - "Універсітэт Залатога Веку".

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней


Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага.

На свята ў гонар апекуна майстроў і рамеснікаў св. Казіміра запрашае непрызнаваны ўладамі Саюз Палякаў на Беларусі разам з Генеральным Консульствам РП у Гродне.

 - Для майстроў такія кірмашы вельмі важныя, - каментуе падзею Рэната Дзем'янчук, намесніца страшыні СПБ па справах культуры, - яны пакажуць свае вырабы: кераміку, бісерапляценне, бондарскія вырабы, абрусы, сурвэткі і шмат што іншае, так бы мовіць, і сябе пакажуць і на другіх паглядзяць.

Спадарыня Рэната таксама распавяла, што на “Казюках” адбудзецца канцэрт з удзелам капэлы “Хабры”, фальклорных калектываў “Матчына песня” і “Струбнічанка”.

Гасцей кірмашу будуць частаваць гарачай кавай, гарбатай ды хрустамі.

Імпрэза адбудзецца ў дворыку перад Консульствам РП па вул. Будзёнага 48-а.

У выпадку моцных маразоў кірмаш перанясецца ў памяшканне Консульства, дзе выдаюць Карты Паляка.

Пачатак свята ў 12 гадзін.

 “Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18ст.

Пачынаючы з 1690г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы перыяд.

Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год.

Паводле http://t-styl.info

уверх

У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў


16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін.

У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці.

Гродзенскія арганізатары Фэсту экскурсаводаў

Гродзенскія экскурсаводы ў трэці раз далучацца да ініцыятывы сваіх мінскіх калег.

У мінулым годзе ў Гродне з нагоды Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін адбыліся 3 экскурсіі: аглядная па горадзе, па Новым Свеце і па Гародні яўрэйскай.

 Сёлета разынкай Фэсту стане спроба далучыць да правядзення экскурсій непрафесіяналаў.

Калі вы ведаеце нешта цікавае пра Гродна і хочаце гэтым падзяліцца з яго жыхарамі і гасцямі – калі ласка, прапаноўвайце, можна абіраць нестандартныя маршруты, проста асобныя будынкі, сучасныя мікрараёны – усё што вам цікава і падабаецца!

 Арганізатары бяруцца нават дапамагчы непрафесійным экскурсаводам парадамі і метадычным матэрыялам.

А ўсіх астатніх запрашаюць стаць удзельнікамі экскурсій.

Патрабуецца таксама дапамога ў рэкламе і арганізацыі Фэста, паслугі фатографа.

Усіх зацікаўленых просім звяртацца на адрас hrodna.fest@gmail.com 

 Суполка Укантакце http://vkontakte.ru/club16187016



Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый


Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» у партнёрстве з Асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу «БелСеткаантыСНІД» абвяшчае набор удзельнікаў на доўгатэрміновы навучальны курс для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый.

Мэта курса – умацаванне патэнцыяла ВІЧ-сэрвісных арганізацый у сферы якаснага аказання паслуг і ўмення прадаваць гэтыя паслугі замоўнікам.

Курс складаецца з 5 трэнінгаў працягам 1-2 дні (звычайна пятніца-субота), у прамежку паміж якімі ўдзельнікі будуць спрабаваць прымяніць атрыманыя веды ў сваіх арганізацыях.

Тэмы складаюцца з наступных буйных блокаў:

-Маркетынг партнёрскіх адносінаў на рынку паслугаў

-Апісанне і складанне калькуляцыі ВІЧ-сэрвісных паслугаў

-Ацэнка патрэбаў замоўнікаў і атрымальнікаў паслугаў

-Маніторынг якасці і ацэнка эфектыўнасці

-Прасоўванне паслуг.

Першы трэнінг плануецца правесці 11-12 сакавіка, астатнія – цягам года.

Колькасць удзельнікаў –не больш за 15 ВІЧ-сэрвісных арганізацый (25 удзельнікаў трэнінгаў).

Крытэры адбору ўдзельнікаў:

-Магчымасць і гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах курса

-баланс рэгіянальнага прадстаўніцтва

-наяўнасць рэкамендацыі кіраўніка ВІЧ-сэрвіснай арганізацыі.

Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па эл.пошце act.trainings@gmail.com альбо факсе (017) 222 71 29.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 4 сакавіка.

За інфармацыяй звяртайцеся: Надзея Лявішчава - тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29


e-mail: act.trainings@gmail.com.
уверх

Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ


Шведская нацыянальная моладзевая рада запрашае прадстаўнікоў моладзевых арганізацый з Беларусі, Зімбабвэ і Швецыі да ўдзелу ў штогадовай Глабальнай Канферэнцыі, якая адбудзецца непадалёк ад Стакгольму 13-15 траўня.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь да 35 гадоў, актыўныя сябры моладзевых арганізацый і ініцыятываў Беларусі.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі мусяць мець магчымасць прымаць актыўны ўдзел у працы па падрыхтоўцы да канферэнцыі цягам сакавіка-траўня 2011 года.

Анкету-заяўку (у дадатку) дасылайце на адрас info.rada@gmail.com.

Апошні тэрмін – да 7 сакавіка.

Канферэнцыя будзе прысвечана моладзі і моладзевым арганізацыям у аўтарытарных краінах, у якіх грамадзянская супольнасць прыціскаецца дзяржавай, гэта магчымасць узаемнага навучання і абмену досведам паміж моладзевымі арагнізацыямі краін з дэмакратычным і рэпрэсіўным рэжымам.

Да абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

-Рызыкі і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца смелыя лідары



-Метады падаўлення грамадзянскай актыўнасці ў аўтарытарных краінах

-Як забяспечыць сваю бяспеку, працуючы ў аўтарытарных краінах?

-Супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі Швецыі і Беларусі, Швецыі і Зімбабве

-Моладзь як галоўная сіла для пабудовы дэмакратычнай супольнасці.

Канферэнцыя збярэ каля 150 дэлегатаў, якія пазнаёмяцца, сустрэнуцца са шведскімі і еўрапейскімі палітыкамі, атрымаюць неабходныя веды для эфектыўнай працы, створаць платформу, дзе кожны ўдзельнік зможа падзяліцца сваімі думкамі, ведамі і досведам.


уверх

Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”


Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” з удзелам студыі дызайну “Адліга” прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”, які дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову.

Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну "Адліга":



- Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская?

Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa софту і далейшую падтрымку праекту “Будзьма з мовай!”.

Праект “Будзьма з мовай!” цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую.

Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі.

Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’» побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» – рэальны ўзор таго, як прынцып “аднаго акна” павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў!

Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску.

Разам з распаўсюдам клавіятуры пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org.

Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы.

Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт.

Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.

Праект “Будзьма з мовай!” запрашае ўсіх беларусаў заставацца з беларускай мовай назаўжды!



Паводле http://budzma.org
уверх

Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый


Зразумелыя, простыя дыстанцыйныя псіхалагічныя і бізнес-трэнінгі бясплатна прапануе вэб-пляцоўка http://www.mental-skills.ru/training/.

У любы час можна зарэгістравацца і пачаць навучанне па наступных тэмах:



Тэма: "Сітуацыйнае лідарства"

Вы даведаецеся, які стыль лідарства прымяняць у залежнасці ўзроўня развіцця падначаленых.



Тэма: "Пастаноўка мэтаў па схеме SMART".

Анлайн-трэнінг навучыць эфектыўнаму вызначэнню мэтаў мэнэджэраў люьога ўзроўню, студэнтаў і навучэнцаў.



Тэма: "Стварэнне прэзентацый. Як зрабіць прэзентацыю эфектыўнай?"

Як зрабіць прэзентацыю стылёвай, цікавай і эфектыўнай?

Як пабудаваць стратэгію і логіку прэзентацыі, структураваць матэрыял, пісаць тэксты для эфектыўнай прэзентацыі?

Тэма: "Тыпы асобы (Тыпалогія асобы MBTI)".

Вы навучыцеся вызначаць тыпы асобаў людзей і ўплываць на суразмоўцу, выкарыстоўваючы яго індывідуальныя рысы.



Тэма: "Кіраванне часам (Тайм мэнэджмент)".

Тэхналогія арганізацыі часу і павышэння эфектыўнасці яго выкарыстання.


уверх


уверх

уверх




Не спазьніся!


уверх

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў


9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу на праблему спажывання.

Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.

Апошні тэрмін – 25 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://greenconsumption.org/action.html



Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў
уверх

Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі”


Доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых НГА і маладых журналістаў.

Даты семінараў: 8-10 красавіка, 7-9 траўня, 16-18 верасня.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 7 сакавіка.

Пытанні і заяўкі на ўдзел дасылайце на эл. адрас: beconnected2011@gmail.com



уверх

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі


Тэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце.

Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка 

Паводле n-europe.eu
уверх

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў


Абвешчаны  набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія Першых-2011″.

Для ўдзелу ў курсе неабходна   даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва арганізацыі/ініцыятывы  на адрас  liderbelarusi2011@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка.

Больш падрабязна чытайце  тут.



Паводле http://3sektar.by/
уверх

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў


Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага Саюза».

Апошні тэрмін – да 28 лютага.

Анкету дасылайце на адрас: tatkova@gmail.com

За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45, tatkova@gmail.com .



уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.



+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх






: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка