Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер118.47 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 19 (487)

( 26 мая 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:


Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй? 2

уверх 3


Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста" 3

Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы 3

3

Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» 4



Конкурс адукацыйных праектаў 5

Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі 5

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша 6

6


Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва 7

Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў 7

Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы 7

Міжнародны Форум Валанцёраў 8

Міжнародная ўзнагарода для журналістаў 8



Падзеі:

 уверх



Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй?


27 мая гродзенскія веласіпедысты рыхтаваліся адзначыць юбілей – 5-годдзе Крытычнай масы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розных узростаў і цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся, каб разам заявіць аб сваіх правах удзельнікаў дарожнага руху.

Арганізатары планавалі зрабіць юбілейную акцыю цікавай і вясёлай, пераўтварыць у сапраўднае свята веласпорту, але атрымалася так, што яна стане апошняй у кароткай гісторыі Крытычнай масы ў Гродне.

Крытычная маса больш не можа існаваць, бо ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах.

Паводле начальніка ДАІ, арганізатары Крытычнай масы правакуюць веласіпедыстаў на парушэнне правіл дарожнага руху, прывучаючы рухацца па праезджай частцы, а не па тратуары.

Таму адказнасць за траўмы і гібель веласіпедыстаў на дарогах ДАІ таксама ўскладае на арганізатараў Крытычнай масы.

 Атрымаць дазвол ДАІ на правядзенне акцыі веласіпедысты могуць толькі згадзіўшыся ехаць па тратуарах альбо склаўшы маршрут па лесапаркавай зоне.

І ў тым, і ў другім выпадках Крытычная маса губляе сэнс.

Таму вырашана, што ў пятніцу, 27 мая,  апошняя Крытычная маса ў Гродне адбудзецца па мінімальным маршруце: Савецкая плошча-плошча Леніна-Савецкая плошча.

Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў арганізатары запрашаюць у Каложскі парк на афтэпаці з конкурсамі і падарункамі.

 З закліку арганізатараў на Гродзенскім блогу:

“Прашу нікога не ўпадаць у адчай. Давайце будзем верыць у тое, што гэта не канец, а пачатак чагосьці большага.

Мы абавязкова ўсе разам прыдумаем, куды накіроўваць свой няўемны велапатэнцыял кожную апошнюю пятніцу месяца, каб пры гэтым не трэба было дамагацца ўзгадненняў і дазволаў.

Ну а пакуль давайце ўсе разам прыедзем на апошнюю Крытычную масу, каб усе ўбачылі, што нас шмат, крытычна шмат!”

Збор удзельнікаў Крытычнай масы ў пятніцу на Савецкай плошчы ў 19.00.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста"


Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі - падзякі за плённую працу.

Праект "Школа маладога журналіста" здзяйсняецца ў Гродне з 1997 г. грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар".

 Штогод удзел у ім бяруць 20-25 гарадзенцаў ва ўзросце ад 16 да 26 год.

На працягу сямі месяцаў яны знаёмяцца з асновамі журналістыкі, практыкуюцца ў рэдакцыі "Твайго стылю".

За час існавання праекта яго ўдзельнікамі было больш за 300 чалавек.

Сярод выпускнікоў гарадзенскай ШМЖ шмат вядомых сёння беларускіх журналістаў, лаўрэатаў прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагародаў.

 Паводле http://t-styl.info
уверх

Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы


Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскім грамадскім транспарце.

Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі.

Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна.

Размяшчэнню ў гродзенскім  транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гродне.

На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма.

 Паводле http://t-styl.info



А
бвесткі
:

уверх

Летняя школа по размеркавальных вылічэннях

Летняя школа па размеркавальных вылічэннях ладзіцца з 12 да 18 ліпеня ў г.Даўгапрудным Маскоўскай вобласці.

Школа праводзіцца сумесна з Яндэксам і МФТІ.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты, у тым ліку з Беларусі.

Плануецца адабраць каля 70 найбольш паспяховых і матываваных удзельнікаў.

Удзел, харчаванне, праезд і навучальныя матэрыялы для адабраных удзельнікаў – за кошт арганізатараў.

У праграме – спраборніцтвы па праграмаванню, спартовыя і інтэлектуальныя гульні па вечарах і іншыя заняткі па інтарэсах.

Працоўныя мовы – англійская і руская.

Праграма школы і больш падрабязная інфармацыя – на сайце.

Заяўкі дасылайце на адрас ysss2011@yandex.ru, далучыце падрабязнае рэзюмэ і прыклады публікацый у фармаце PDF.
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 мая.

Падрыхтавала Кася Красуцка
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

уверх

Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»


Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дата правядзення: 10-14 жніўня, Данецк.

Працоўныя мовы: русская, англійская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня.

Удзельнікі: валанцёры ва ўзросце 18-30 гадоў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы, Польшчы, Грэцыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі і Бельгіі.

Удзел бясплатны, аплочваюцца харчаванне, пражыванне і 70% транспартных выдаткаў.

Мэта правядзення – распаўсюд метадаў творчай рэабілітацыі моладзі з абмежаваннямі для паляпшэння іх сацыяльнай адаптацыіі інтэграцыі ў грамадства пры дапамозе валанцёрскай дзейнасці.

У праграме:

- азнаямленне з асновамі творчай рэабілітацыі людзей з асаблівымі патрэбамі,

- практыкум і майстар-класы па розных відах творчасці, якія могуць прымяняцца для рэабілітацыі асобаў з абмежаваннямі,

- візіты ў НГА, якія дапамагаюць людзям з абмежаваннямі,

- правядзенне майстар-класаў для інвалідаў Данецка,

- міжнародны абмен досведам.

Удзельнікі атрымаюць сэртыфікаты.

Узрост удзельнікаў ад 18 да 30 гадоў, вопыт валанцёрскай альбо грамадскай працы (пажадана з людзьмі з абмежаваннямі), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у трэнінгу і выкарыстоўваць атрыманыя веды пазней.

Абавязковая ўмова ўдзелу – гатоўнасць правесці майстар-клас па творчай рэабілітацыі ў сваім горадзе альбо выкарыстоўваць методыкі творчай рэабілітацыі падчас заняткаў з людзьмі з абмежаваннямі, а таксама напісаць кароткую справаздачу і накіраваць яе арганізатарам.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на эл.адрас info@ekoart.org.

У тэме пазначце “Заявка на тренінг”, сваё прозвішча і краіну, назва файла таксама павінна складацца з прозвішча і краіны лацінскімі літарамі.

Адабраныя кандыдаты будуць папярэджаны пра вынікі да 5 ліпеня.

Спіс кандыдатаў таксама будзе змешчаны на сайце http://ekoart.org.

Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21, +38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл. +7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.: 0048-71-759-16-26.

Паводле рассылкі БАСР
уверх

Конкурс адукацыйных праектаў


Конкурс малых праектаў прадугледжвае падтрымку адукацыйных ініцыятываў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый.

Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на грамадзянскую адукацыю, пашырэнне ідэяў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.

Прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная праектам, якія спрыяюць прафесійнай свабодзе, самареалізацыі, а таксама самаарганізацыі з мэтай адстойвання грамадзянскіх і прафесійных правоў педагогаў.

Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы (для настаўнікаў, моладзі, навучэнцаў, мясцовых жыхароў), краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фестываляў і г.д.

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку (гл.даданы файл "ankieta_2011.doc") і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2011@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 чэрвеня.

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 19 чэрвеня.

Агульныя палажэнні:
– час правядзення праектаў 20.06.2011 – 31.12.2011;
– бюджэт праекта не павінен быць больш за 500$;
cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2011 году;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі.


Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі


Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26 год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну.

Мэта праграмы – даць моладзі магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра.

Для ўдзелу неабходна прадставіць:
- біяграфія кандыдата;
- прычына, па
 якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследавання;
- інфармацыя пра
 метады рэалізацыі і сутнасці даследавання, маршрут падарожжа і транспартны сродак, якімі будзе карыстацца кандыдат;
- запоўненая
аплікацыйная анкета .

Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра. 

Заяўкі з дакументацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.

Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут 

Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша


Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.

Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.

Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 чэрвеня.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр".

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.



Паводле budzma.org




уверх




Не спазьніся!


уверх

Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшы, якое выконвае функцыі Сумеснага Воргану кіравання, абвяшчае конкурсны набор транспамежных праектаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна на 2007-2013 гады па наступных мерапрыемствах:

Тэрмін падачы заявак – 30 верасня да 15.00 цэнтральнаеўрапейскага часу.

Падрабязную інфармацыю і пакет аплікацыйных дакументаў можна атрымаць у офісе Сумеснага Тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы, у Прадстаўніцтвах у Брэсце і Львове, на сайце Праграмы www.pl-by-ua.eu.

Паводле http://www.pl-by-ua.eu
уверх

Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў


ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 3-4 чэрвеня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 27 мая.

Кантакты: 220028, а/с-63, Мінск, Беларусь, тэл.: + 375 29 678 15 04, E-mail: nastaunik@gmail.com

уверх

Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы


Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com .

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Міжнародны моладзевы фестываль СМІ YOUKI

Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня.

Форма заяўкі знаходзіцца тут

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI



Падрыхтавала Кася Красуцка

уверх

Міжнародны Форум Валанцёраў


19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў.

Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.

Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by

Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”

уверх

Міжнародная ўзнагарода для журналістаў


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з краін з пераходнай эканомікай ці краін, якія развіваюцца. Прымаюцца заяўкі ад журналістаў і груп жўрналістаў. 

Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 1 чэрвеня.



 Падрабязней гл. на сайце Фонда: http://www.ksmfund.org/submission.html

Паводле http://ngo.by

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка