Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер152.44 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 24 (492)

(30 чэрвеня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



“Крытычную масу” змяніла “Бардзюрная пятніца” 2

Візы на "Басовішча" – пад пытаннем 3

“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне 3

Канферэнцыя, прысвечаная Статуту ВКЛ 1566 года 4

Майстар-клас «Дзеці і СМІ» 4

Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза 5

Залессе чакае валанцёраў 6

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША 6

Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011 7

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф 7

Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях 8

Міжнародная PhD праграма для Беларусі 8

Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне” 9

Фотаконкурс ад “The Washington Post” 9

Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 9

Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі 9





Падзеі:

 уверх



“Крытычную масу” змяніла “Бардзюрная пятніца”


Крытычная масса” спыніла сваё існаванне ў Гродне пасля таго, як ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах.

Юбілейная акцыя 27 мая стала апошняй у 5-гадовай гісторыі грамадскага руху гродзенскіх веласіпедыстаў.

Юля, гродзенская веласіпедыстка:

- Саму традыцыю збірацца ў апошнюю пятніцу месяца мы вырашылі захаваць, прыдумаўшы новы фармат.

Бардзюрная пятніца” будзе адбывацца штомесяц па новым маршруце. Абраўшы шлях, мы робім замеры бардзюраў, фіксуем парушэнні іх вышыні, фатаграфуем разваленыя тратуары і складаем ліст у гарвыканкам і ДАІ з просьбай выправіць гэтыя хібы.

Першы ліст ад гродзенскіх раварыстаў, пасля  першай “Бардзюрнай пятніцы”, ДАІ і гарвыканкам атрымалі ўчора.

Юля:


- Мы праехалі па маршруце: Савецкая плошча – цэнтральны мост – на коле налева – мост Карданы/шклозавод – направа па вул.Перамогі – Вішнявец – налева ўздоўж касцёла – 4-я бальніца – Я. Купалы – Турыст – Брэст – мост Карданы/шклозавод – кола направа на Савецкую плошчу.

Сабралі подпісы ўдзельнікаў велапрабегу пад лістом у ДАІ і гарвыканкам з просьбай упарадкаваць гэты маршрут.

У асноўным справа тычыцца завысокіх бардзюраў і дрэннага стану пакрыцця тратуараў.

Калі гаворка пойдзе пра новы мікрараён, будзем прасіць зрабіць веласіпедную дарожку, бо па тратуары вельмі складана аб’язджаць мінакоў.

Цягам ліпеня мы будзем распрацоўваць новы маршрут і рыхтаваць чарговы ліст да ўладаў.

Такім чынам мы хочам пасадзейнічаць развіццю велаінфраструктуры горада.

Мы можам вызначыць самыя папулярныя сярод веласіпедыстаў маршруты і прасіць паляпшэння іх стану, каб па іх можна было бяспечна рухацца.

Па словах гродзенскіх веласіпедыстаў, яны б з радасцю выконвалі ўсе патрабаванні ДАІ, але часта вымушаны выязджаць на шасэ, бо па тратуарах рухацца проста немагчыма: вузкія, часта з ямамі, разламаным асфальтам, з высокімі бардзюрамі, яны проста не прыстасаваныя для веларуху.

Да таго ж веласіпедысты замінаюць пешаходам.

Так і атрымліваецца, што аматары гэтага экалагічнага віду транспарта ў Гродне вымушаныя даказваць сваё права на існаванне і ДАІ, і іншым удзельнікам дарожнага руху



Паводле http://t-styl.info

уверх

Візы на "Басовішча" – пад пытаннем


Арганізатары фестывалю пакуль не здолелі дамовіцца, каб беларускія наведвальнікі атрымалі абяцаныя раней польскія візы.

"У апошні час з'явілася інфармацыя, што можа быць праблема з бясплатнымі візамі, – каментуе сітуацыю арганізатар "Басовішча-2011" Кася Кузьміч.

– Цяпер мы паўсюль шукаем дапамогі, каб яны ўсё ж былі бясплатныя.

Больш падрабязнай інфармацыі я даць не магу, бо кожны дзень у нас новыя перамовы, узнікаюць новыя сітуацыі, з-за якіх мне цяжка адказаць на такое пытанне".

Нагадаем, што раней арганізатары "Басовішча-2011" абяцалі візавую падтрымку неабмежаванай колькасці жадаючых наведаць фестываль.

 "Візавая падтрымка будзе дакладна, – казала Кася Кузьміч у маі. – Зараз вядуцца перамовы пра тое, колькі гэтых віз здолеюць атрымаць гледачы.

Мы імкнёмся, каб гэта была неабмежаваная колькасць людзей, таму пакуль чакаем адказу ад консулаў".

А каб не ўзнікала пытанняў з афармленнем візавай анкеты планавалася папрасіць дапамогі ў беларускіх турфірмаў.

"Басовішча-2011" пройдзе 22-24 ліпеня ў польскім Гарадку непадалёку ад мяжы з Беларуссю.

Праход да сцэны вольны, а намётавае мястэчка на тры дні будзе каштаваць каля 7 долараў.

У якасці хэдлайнераў заяўленыя гурты Neuro Dubel, IQ48, праект вядомых польскіх музыкаў R.U.T.A і ўкраінскі этна-гурт "ДахаБраха", які выступіць у супольным праекце з беларускім эмбіент-калектывам "Port Mone".

Апроч таго, на фестывальную сцэну выйдуць "Зьніч", "TT-34", Yellow Brick Road, пераможцы леташняга конкурсу Akute і лаўрэаты Exist-M.

Музычную частку дапоўняць канкурсанты "Басовішча", а таксама гурты з Вольнай Сцэны.

Апроч канцэртаў, чакаюцца выступы дыджэяў, перформансы, праекцыі фільмаў, сустрэчы з музыкамі, майстар-класы ды іншае.



Паводле http://t-styl.info

уверх

“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне


Аўтарскі праект Лявона Вольскага для Радыё Свабода “Песні праўды” распачаты ў мінулую весну, сёлета скончыўся выданнем дыска "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”.

Больш чым год Рыгор Глык, апазіцыянер са стажам, ды Савелій Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, абмяркоўвалі на сайце Радыё Свабода набалелыя пытанні ў нашай краіне.

 Што атрымалася ў выніку - можна пабачыць на прэзентацыі дыска, якая адбудзецца 1 ліпеня а 18 гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 Мультымедыйны дыск складаецца з 50 кампазіцый, які апрача гэтага змяшчае малюнкі і бонус – відэа.

Кожны прысутны атрымае дыск у падарунак. Уваход вольны.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Канферэнцыя, прысвечаная Статуту ВКЛ 1566 года


Гісторыка-культурны звяз “Вялікая Літва” запрашае на навуковую канферэнцыю “Другі статут ВКЛ 1566 г.”

Імпрэза адбудзецца 2 ліпеня па адрасе Праспект Незалежнасці, 80-73. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ад 10.15. Пачатак працы канферэнцыі а 10.30.

Праграма:

-Міраслаў Кобаса (старшыня Беларускага фону імя Льва Сапегі) - прывітальнае слова – 5 хвілін.

- Здзіслаў Сіцька. Статут ВКЛ 1566 г. і Вялікі Князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст.– 15 хвілін.

-Галіна Дзербіна (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь). Другі Статут ВКЛ і сістэмныя рэформы ў дзяржаве – 30 хвілін.

- Георгі Галенчанка – доктар гістарычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ. Старэйшы беларускамоўны рукапіс Статута ВКЛ 1566г. – 20 хвілін.

- Наталля Палішчук – кандыдат філалагічных навук,загадчыца аддзела Гісторыі беларускай мовы Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Моўныя асаблівасці Другога Статута ВКЛ – 15 хвілін.

-Эдвард Зайкоўскі – кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ

Мікалай Радзівіл Чорны – галоўны стваральнік Статута ВКЛ 1566 г.

-Мікола Купава – сябра Рады Беларускага звязу мастакоў. Мастацкае аздабленне Статута ВКЛ  у святле агульнага мастацтва кнігі ў Вялікай Літве – 15 хвілін.

-Андрэй Завадскі – каардынатар праграмаў Фонду імя Льва Сапегі. Статут ВКЛ і сучасная прававая сістэма Рэспублікі Беларусь – 15 хвілін.


уверх


А
бвесткі
:

уверх

Майстар-клас «Дзеці і СМІ»


Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае вас прыняць удзел у майстар-класе “Дзеці і СМІ. Стандарты працы журналістаў з непаўнагадовымі”.

Майстар-клас адбудзецца ў межах кампаніі БАЖ “За якасную журналістыку”.

Майстар-клас адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, 7-32, офіс БАЖ (уваход праз салон прыгажосці Body Jazz).

Пачатак у 11.00. Заканчэнне сустрэчы ў 15.00.

Пасля сустрэчы арганізуецца супольны абед.

Для удзелу ў майстар-класе запрашаюцца рэпарцёры, журналісты, якія пішуць на сацыяльную тэматыку, фотажурналісты.

Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас  press@baj.by .

Іншагароднім кампенсуецца праезд (абавязкова захоўвайце квіткі!)

Кантактная асоба – Яніна Мельнікава тэл.+375 29 785 54 79.

Паводле прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

уверх

Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза


У год 225-ці годдзя знакамітага даследчыка айчыннай арнітафаўны Канстанціна Тызенгаўза асабліва прэстыжна будзе атрымаць Прэмію грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) яго імя.

Для гэтага трэба даслаць у выглядзе файла(ў) .doc або .pdf свае друкаваныя, прынятыя да друку тэзісы ці матэрыялы канферэнцый, навуковыя артыкулы і дыпломную (магістарскую) працы, калі яны датычаць вывучэння і (або) аховы птушак Беларусі і анкету з пазнакай імя і прозвішча, годам нараджэння, поўнай назвай вышэйшай навучальнай установы і факультэту, у якім суіскальнік навучаецца або навучаўся ў 2010-2011 навучальным годзе.

Мэта прэміі – стымуляванне моладзі да вывучэння і аховы птушак на навуковай аснове.

Заяўкі на атрыманне прэміі разглядаюцца штогод. Калі Камітэт прэміі палічыць узровень дасланых на конкурс прац не адпаведным яе ўзроўню, прэмія можа ў асобныя гады не прысуджацца.

Прэмію могуць атрымаць студэнты і магістранты ВНУ Беларусі ці замежжа за дасягненні ў вывучэнні і/ці ахове птушак Беларусі. Адна асоба можа быць узнагароджана прэміяй больш аднаго разу.

Прэмія ўручаецца на чарговым З’ездзе АПБ, калі Камітэт не прыме іншае рашэнне.

Заяўку ў свабоднай форме на атрыманне прэміі з пералікам сваіх прац на адрас АПБ могуць падаваць студэнты і магістранты ВНУ Беларусі, якія як мінімум на 1 мая году падачы заяўкі мелі адпаведны да гэтага статус.

Да заяўкі павінны быць прыкладзены апублікаваныя ці прынятыя да публікацыі  навуковыя працы (артыкулы, тэзісы) і/ці дыпломная (магістэрская) праца, якія сведчаць пра значныя дасягненні суіскальніка прэміі ў вывучэнні і/або ахове птушак.

Матэрыялы дасылайце на адрас сакратара Камітэта Прэміі АПБ імя К.Тызенгаўза Дзьмітрыя Вінчэўскага  (harrier@tut.by )

Апошні тэрмін - да 15 ліпеня.

Лаўрэат Прэміі будзе абраны да 15 верасня.

Камітэт Прэміі выбіраецца Цэнтральным Саветам АПБ тэрмінам на 3 гады і складаецца з не менш чым 5 чалавек.

Прэмія прысуджаецца аднаму з суіскальнікаў большасцю галасоў чальцоў Камітэту.

Прэмія ўяўляе з сябе памятны знак з выявай Канстанціна Тызенгаўза і грашовай часткі, памер якой вызначае ЦС АПБ.

Камітэт сам прымае распарадак сваёй працы, вылучае Старшыню, размяркоўвае абавязкі сярод сваіх чальцоў, распрацоўвае крытэрыі адбору найлепшых.

Граф Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853) нарадзіўся і быў пахаваны ў м.Жалудок (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобл.). Выдатны заолаг і орнітолаг, аўтар некалькіх артыкулаў і кніг пра птушак.

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайце http://birdwatch.by/news/3411.

уверх

Залессе чакае валанцёраў


Беларуская Асацыяцыя клубаў “ЮНЭСКА” запрашае моладзь у міжнародны валанцёрскі летнік “Замкі Беларусі”, які з 13 да 26 ліпеня  пройдзе на тэрыторыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).

Падчас летніка валанцёры будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Агінскага, а таксама ў навучальных трэнінгах, культурных мерапрыемствах, экскурсіях і вандроўках.

Удзельнікамі летніка стануць 20 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў.

Арганізатары забяспечваюць 3-разовае харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, кожны з якіх павінны скласці ўнёсак у памеры 2 базавых велічынь.

Праезд валанцёры аплочваюць самастойна.

Удзельнікі летніка адбіраюцца на конкурснай аснове.

Кожны кандыдат павінен адправіць арганізатарам па пошце анкету-заяўку .

Апошні тэрмін - да 5 ліпеня.

У радавым маёнтку ў Залессі грамадскі дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі пражыў 20 гадоў.

Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў яго знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”.

Палац Агінскага ў Залессі - помнік архітэктуры класіцызму пабудаваны ў пачатку XIX ст.  віленскімі дойлідамі.
уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША


Амбасада ЗША працягвае прыём заявак на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадзкаму дыялёгу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.

Максімльны памер гранту 24000 долараў ЗША.

Максімальны тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: DFSGP@usembassy.minsk.by альбо на паштовы адрас:

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры

Пасольства ЗША,

вуліца Герцэна 2а

Мінск 220030

Заяўкі прымаюцца цягам усяго 2011 года.

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html.

Паводле eurobelarus.info

уверх

Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011


Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011.

Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЭСКА і неасацыяваная моладзь 14-18 гадоў.

Колькасць удзельнікаў – 200 чалавек.

Мэта летняга ўніверсітэту – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі.

У праграме:

- адукацыйныя секцыі па розных відах дзейнасці

-круглыя сталы па дзейнасці ЮНЭСКА, ЮНІСЭФ, міжнародных моладзевых праграм.

-Майстар-класы па розных накірунках

- кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, распрацаваных уласнымі сіламі ў межах сацыяльнай тэматыкі

-магчымасць арганізаваць практычную дзейнасць па апрабацыі распрацаваных праектаў

-стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў

-Алімпійскія гульні

-культурная праграма

-кірмаш камерцыйных ініцыятыў

-экскурсія па культурна-гістарычным мясцінам Беларусі

Месца правядзення: Мінская вобл, Уздзенскі р-н, ДАЛ «Зарніца».

Працоўныя мовы: руская, ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня.

Кошт удзелу – 1100 000 рублёў.

Ёсць магчымасць атрымання дзяржаўнай датацыі на аздараўленне.

Праезд да Мінска і назад удзельнікі аплочваюць самастойна.

Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info

За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс:  +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.
уверх

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф


Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў.

Неабходная для ўдзелу дакументы:


- біяграфія кандыдата,
- прычына, па якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследвання,
- інфармацыя па метадах рэалізацыі і сутнасці даследвання, маршруце падарожжа і транспартных сродках, якімі будзе карыстацца кандыдат,
- запоўненая аплікацыйная анкета.

Арганізатары кампэнсюць транспартныя выдаткі памерам да 550 эўра.

Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661

Заяўкі з дакумэнтацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.

Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661.



Паводле adukacyja.info

уверх




Не спазьніся!


уверх

Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях


Для моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах, фонд Новыя Медыі распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях» 3 1 па 12 кастрычніка ў Польшчы (Сероцк).

Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Міжнародная PhD праграма для Беларусі


Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыўм (БАЭК) у межах праграмы Flying University (“Лятучы Ўніверсітэт”) абвяшчае набор на Міжнародную PhD праграму для Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня.

Падрабязная інфармацыя пра праграму - на сайце: http://eurobelarus.info/content/view/20915/135/

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”


Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне».

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня.

Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61-other/109099-fotokonkurs.html

уверх

Фотаконкурс ад “The Washington Post”


Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак  ад фотадзейнасці складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа.

Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы: http://wapo.st/yourtravelpics.

Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections-annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage



Паводле adukacyja.info

уверх

Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы


Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.

Апошні тэрмін – да 31 жніўня.

Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.

Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.



Паводле http://www.minsk.polemb.net

уверх

Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі


Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвясцілі збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня ў г.Коўна, Літва.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 ліпеня.



Падрабязная інфармацыя пра Кангрэс на сайце: http://palityka.org/2011/02/pryyom-zayavak-na-udzel-u-kangrese/.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка