Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер116 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 25 (344)

( 9 ліпеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Паўстаньне 1863 году alive 2

Віртуальныя падарожжы па Гародні 2

Іван Крук рыхтуе апеляцыю ў абласны суд 2

Летнік на Берасьцейшчыне 3

Зьлёт маладых беларусаў 3

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў 4

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў 5

Стажыроўка ў нямецкім парляменце 5

Сэмінар для маладых лідэраў у Бэрліне 6

Бакаляўрыят ЭГУ для завочнікаў 6

Nastaunik.info чакае вашых матэрыялаў 7

“Польшча 89 – Беларусь 91 – нераўназначныя зьмены” 7

Моладзевы спабор творчых работ 7

Хто паедзе ў Літву? 7






Падзеі:

уверх

Паўстаньне 1863 году alive


Горад Гарадзенскай губерні часоў паўстаньня Кастуся Каліноўскага падчас ролевай гульні “Гарадок” змадэлююць пад Масквой.

Падзеі разгорнуцца ў жніўні ва ўяўным горадзе Радаме і яго ваколіцах.

Гарадзеншчына абраная як адзін з найбольш актыўных эпіцэнтраў паўстаньня. Па задуме арганізатараў, горад прыблізна знаходзіцца на мяжы сучасных Польшчы, Літвы і Беларусі.

У правілах гульні пазначаюцца мовы ўдзельнікаў: польская, беларуская, руская, літоўская і ідыш, а таксама падаюцца сьпісы магчымых роляў, напрыклад, уезны паліцмейстэр, уезны кіраўнік дваранства, ад’ютант штаба, праваслаўны і каталіцкі сьвятары, шляхта, уладальнік габрэйскай карчмы ды іншыя. Пры гэтым рэальную гістарычную асобу абіраць будзе нельга.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Віртуальныя падарожжы па Гародні


Новая інтэрактыўная мапа Гародні дае магчымасьць атрымаць інфармацыю пра цікавыя месцы горада, "віртуальна" паблукаць па іх, знайсьці сяброў і знаёмых.

Унікальны праект «Город Live» аб'ядноўвае ў сабе сацыяльную сетку, інтэрактыўную мапу і гарадзкі даведнік.

Пры гэтым дадаваць інфармацыю пра любую кропку горада, цікавыя падзеі ў ім могуць самі зарэгістраваныя карыстальнікі.

- У чэрвені 2008 г. мы стварылі першую інтэрактыўную мапу Менску. У траўні гэтага года дайшла чарга і да Гародні. Мы імкнемся стварыць вакол гарадзенскай мапы сваю супольнасьць.

Хочам, каб кожны адрас у горадзе быў інтэрактыўным, каб любы гарадзенец мог дадаваць адносна тых альбо іншых месцаў горада свае каментары - адзначыў у інтэрвію адзін з распрацоўшчыкаў праекту "Города Live".

Падрабязней пазнаёміцца з праектам можна тут - http://www.gorodalive.by/grodno



Паводле http://t-styl.info

уверх

Іван Крук рыхтуе апеляцыю ў абласны суд


Актывіст антыядзернай кампаніі з Астраўца зьбіраецца абскардзіць штраф, накладзены на яго раённым судом.

26 чэрвеня Астравецкі раённы суд пакараў Івана Крука на 700 тыс. руб штрафу за тое, што раздаваныя актывістам выданьні з інфармацыяй пра магчымыя негатыўныя наступствы будаўніцтва атамнай станцыі на Астравеччыне былі без прадугледжаных законам выходных дадзеных.

Іван Крук не згодны з такім рашэньнем:

- Займаюся зараз падрыхтоўкай скаргі ў абласны суд. Спадзяюся на адмену штрафу. На маю думку, дзеяньні раённых уладаў скіраваныя на тое, каб блякаваць усялякую непажаданую для іх інфармацыю пра Астравецкую АЭС - адзначыў у камэнтары для "Твайго стылю" актывіст антыядзернай кампаніі.



Паводле http://t-styl.info

уверх



Абвесткі:

уверх

Летнік на Берасьцейшчыне


Моладзевы намётавы летнік “Чароўны дом Эўрапейскіх сутрэчаў” ладзіць Берасцейскае моладзевае аб'яднаньне "Дзедзіч" з 25 ліпеня.

Цягам дзесяці дзён моладзь з Берасьця і ўсёй краіны ў вёсцы Залесьсе Камянецкага раёна (40 км ад Берасьця) будзе ствараць свой "Эўрапейскі дом".

Намаганьнямі сябраў "Дзедзіча" ў гэтай вёсцы быў выкуплены прыгожы цагляны будынак 1939 года пабудовы. Па сканчэньні рэканструкцыі ў ім зьявіцца непаўторнае месца для цікавых сустрэч, летнікаў, канфэрэнцый і музычных фэстаў.

Эўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры грамадзкіх арганізацый ды проста актыўная і пазітыўная моладзь з усёй Беларусі. З 25 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб'екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік "Чароўны дом эўрапейскіх сустрэч" гэта:



-           працы на аб'екце;

-           сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;

-           вандроўкі па ваколіцах

-           сьвята вады на возеры Катэра;

-           вечаровы Open Air;

-           дэбаты, прыемныя размовы і летнія раманы.

Арганізатары летніка забясьпечваюць праезд, размяшчэньне і харчаваньне ўдзельнікаў.

Форма заяўкі на ўдзел знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://dzedzich.org/news/id/858/ .

Пытаньні, заяўкі і анкеты прымаюцца на эл.скрыню: dzedzich@tut.by.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефоны: 8(029)782-88-81, 8(029)660-57-41

Паводле http://dzedzich.org/



уверх

Зьлёт маладых беларусаў


Цэнтар Усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (літоўская НГА) з 30 верасьня да 4 кастрычніка ладзіць зьлёт для маладых беларусаў з усяго сьвету.

Мерапремства, якое складаецца з майстар-клясаў, лекцыяў, абмеркаваньняў ды інш., мае адбыцца ўжо трэці раз. Праграма яшчэ знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі, і арганізатары прымаюць усе прапановы  (тэмы заняткаў, ідэі адмысловых вечарынаў…) на электронную пошту: Julija.narkeviciute@eesc.lt

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты ад 18 да 35 год, якія навучаюцца на Беларусі ці за мяжой.

Усе выдаткі будуць кампэнсаваныя арганізатарамі.

Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў Ралі-2009, запоўніце рэгістрацыйную форму ў Сеціве: http://www.eesc.lt/en/Activities/USBregistration

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 24 жніўня.

Апісаньне папярэдніх зьлётаў вы можаце знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.eesc.lt/en/Activities/Events.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў


Амерыканская Рада Навуковых Супольнасьцяў абвяшчае спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у 2009-2010 навучальным годзе.

Гранты выдзяляюцца незалежнай камісіяй, якая ствараецца з беларускіх, рускіх, украінскіх і замежных навукоўцаў на падставе ананімнага рэцэнзаваньня пісьмовых заявак. Гранты прысуджаюцца на навуковыя дасьледаваньні высокай якасьці, якія стымулююць працу іншых навукоўцаў. Даўгатэрміновая задача праграмы – падтрымка разьвіцьця навуковых дасьледаваньняў у розных галінах гуманітарных ведаў у Беларусі, Расіі і Украіне.

Удзельнік спабора на атрыманьне гранту мусіць:

-мець кандыдатскую ступень альбо прафэсыйны і навуковы досьвед

-мусіць быць грамадзянінам Беларусі, Расіі альбо Украіны і пражываць у адной з гэтых краін

-валоданьне ангельскай мовай для ўдзелу ў спаборы не патрабуецца

-грант ня можа быць выкарыстаны для паездак у заходнія краіны альбо на пражываньне ў іх

-асобы, якія ўжо атрымлівалі грант АСНС, ня маюць права ўдзельнічаць у спаборы.

Галіны дасьледаваньняў: любыя гуманітарныя, уключаючы гісторыю, літаратуру, лінгвістыку, выяўленчае мастацтва, рэлігіязнаўства, гендэрныя дасьледаваньні. Заяўкі ў галіне сацыяльных навук (паліталёгія, сацыялёгія, эканоміка, міжнародныя зносіны і псыхалёгія) не разглядаюцца, акрамя выпадкаў, калі дасьледаваньні арыентаваныя на вывучэньне гісторыі альбо культуры.

Тыпы праектаў:

-архіўныя альбо палявыя дасьледаваньні з наступным напісаньнем манаграфіі, зборнікі крыніцазнаўчых матэрыялаў альбо іншыя значныя навуковыя праекты

-праца з архіўнымі альбо музейнымі калекцыямі, якая можа быць надалей выкарыстана ў канкрэтных дасьледніцкіх праектах

-вітаюцца сумесныя праекты (заяўка падаецца ад імя аднаго з дасьледчыкаў).

Бланк заяўкі будуць разьмешчаны ў верасьні на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.acls.org/programs/hp.

Памер індывідуальнага гранта папярэдне складае каля 4000 долараў ЗША.

Апошні тэрмін атрыманьня заяўкі фондам – да 17 лістапада.

Інфармацыя пра вынікі спабору будзе паведамлена ўдзельнікам авіяпоштай у траўні 2010.

Больш падрабязная інфармацыя пра праграму – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.acls.org/programs/hp.



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў


Каталіцкі фонд акадэмічных абменаў KAAD прапануе стыпендыі на вучобу і дасьледніцкую дзейнасьць у Германіі для студэнтаў-хрысціянаў (пасля 6-га семестра), выпускнікоў ВНУ і маладых навукоўцаў.

У рамках праграмы “Усходняя Эўропа” двойчы на год (у красавіку і кастрычніку)

выдаюцца стыпендыі на вучобу, павышэньне навуковай кваліфікацыі альбо на дасьледчыя праекты. Стыпендыятам прадастаўляецца самастойна абраць унівэрсытэт, інстытут, архіў, клініку ці іншую ўстанову ў Германіі, дзе яны змаглі б ажыцьцявіць пастаўленыя перад сабой задачы.

Абмежаваньняў у выбары сьпецыяльнасьці ці дысцыпліны няма .

Акрамя звычайных дакументаў (дыплёмы і г.д.) павінна быць пададзена:

1. Заява на адмысловым фармуляры (адправіць непасрэдна KAAD)

2. Апісаньне праекту (мэты, задачы г.д., плян дзейнасьці падчас прабываньня ў

Германіі)

3. Дзьве рэкамендацыі ад беларускіх выкладчыкаў

4. Запрашэньне ад нямецкага выкладчыка ці арганізацыі альбо згода выкладчыка

кіраваць Вашым праектам

5. Рэкамендацыя ад сьвятара альбо іншага царкоўнага прадстаўніка

6. Даведка аб узроўні валоданьня нямецкай мовай.

Працягласьць стыпенцыі: ад 2 да 36 месяцаў. Памер стыпендыі: ад 750,- да 2000,- € штомесяц

Выдаткі на дарогу і на медыцынскую страхоўку бярэ на сябе KAAD.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл.пошце ў супрацоўнікаў праграмы “Усходняя Эўропа” Radwanski@kaad.de , фармуляры – па пошце ў Боне. Адрэса: KAAD / Osteuropa-Programm, Hausdorffstr. 151, D-53129 Bonn, тэл.: (81049) 228 91758-33, факс: (81049) 228 9175858.

Апошні тэрмін падачы заяваў на веснавы разгляд – да 15-га студзеня.

KAAD з’яўляецца нямецкім каталіцкім студэнцкім фондам, які ўжо цягам 50-ці год

выдае стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам. Зацікаўленым прапануецца разгалінаваная сетка кантактаў і партнэрстваў сусьветнага маштабу.

Паводле вэб-пляцоўкі Нямецкай амбасады

уверх

Стажыроўка ў нямецкім парляменце


Нямецкі Бундэстаг фінансуе Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (МПС) на 2010 год выпускнікам ВНУ Беларусі.

Моладзь, якую цiкавiць палiтыка, зможа атрымаць вопыт працы ў сфэры парламенцкай дзейнасьцi падчас 15-тыдневай стажыроўкi ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу.

Апошні тэрмін падачы заяваў у Амбасадзе Германii ў Мiнску – да 31 ліпеня.

Сярод абавязковых патрабаванняў да кандыдатаў: закончаная вышэйшая адукацыя i вельмi добрае валоданне нямецкай мовай.

Падрабязная iнфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.bundestag.de/internat/internat_austausch/ips/info/belarus.html і Амбасады Германii ў Менску.

Паводле http://adukacyja.info/

уверх

Сэмінар для маладых лідэраў у Бэрліне


23-29 лістапада ў Бэрліне ладзіцца сэмінар для маладых лідэраў “Валянтэры для міжкультурнага навучаньня”.

На сустрэчу будуць запрошаныя 25 лідэраў з моладзевых клюбаў усёй Эўропы.

Удзельнікі мусяць добра валодаць ангельскай мовай і быць ва ўзросьце ад 18 год.

Выдаткі на пражываньне і дарогу пакрываюць арганізатары.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 жніўня.

Падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы: http://ptpe.org/programs



Паводле adukacyja.info
уверх

Бакаляўрыят ЭГУ для завочнікаў


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт распачаў прыём дакументаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм па наступных дасцыплінах:

- гістрыя Беларусі й культурная антрапалёгія;

- візуальны дызайн і мэдыя;
- культурная спадчына й турызм;
- мэдыя й камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачаньне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі й журналістыка;
- міжнароднае права;
- паліталёгія й эўрапейскія дасьледваньні;
- сацыяльная й палітычная філязофія;
- тэорыя й практыка сучаснага мастацтва.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх

праграмаў 24 ліпеня (1-шы паток), з 27 ліпеня па 21 жніўня (2-гі паток).

Азнаёміцца з працэдурай прыёма й разгляду дакумэнтаў можна ў разьдзеле "Правілы прыёму" на вэб-пляцоўцы:  http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/.

Зьвярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў зьмянілася.
http://www.ehu.lt/studies/low_residency/admission/
http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: Irma Jukauskaite, +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх



Не спазьніся!

уверх

Nastaunik.info чакае вашых матэрыялаў


Вэб-пляцоўка Nastaunik.info працуе над выпускам унікальнага мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў!”.

Калі Вы маеце, чым падзяліцца з калегамі і зрабіць унёсак у разьвіцьцё


нацыянальнай адукацыі, дасылайце матэрыялы, а таксама прапановы (што
вы лічыце неабходным ўключыць у такі дыск) на эл. адрас nastaunik.info@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 10 ліпеня.



Паводле рассылкі nastaunik.info

уверх

“Польшча 89 – Беларусь 91 – нераўназначныя зьмены”


Цэнтр міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych) і партал Belarus-Live.eu абвяшчаюць спабор найлепшых артыкулаў, эсэ, рэпартажаў з Беларусі на тэму “Польшча 89’ – Беларусь 91’ – нераўназначныя зьмены”.

Працы ўдзельнікаў спабору мусяць быць дасланыя на эл.адрас: konkurs@csm.org.pl

Апошні тэрмін – 10 жніўня.

уверх

Моладзевы спабор творчых работ


The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае спабор для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) ад 18 да 30 год.

Апошні тэрмін падачы твораў – 12 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы csf.ceetrust.org/article/contest-introduction/

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Хто паедзе ў Літву?


Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных справаў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.



Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt

уверх


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка