Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер100.03 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 15 (377)

( 15 красавіка 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Гарадзенскія гісторыкі за ўшанаваньне Аляксея Карпюка 2

Унівэрсытэт Залатога Веку запрашае 2

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль” 3

Школа зялёнага актывіста запрашае 4

Спабор у межах праграмы ЭЗ "Культура" 4

Навучальны візыт у Гдыню 4

Міжнародная антыкарупцыйная школа 5

6

Моладзевы фэстываль відэа 6



Спабор на дасьледніцкія гранты 6

Фотаспабор “Эўропа нашымі вачыма” 6





Падзеі:

 уверх

Гарадзенскія гісторыкі за ўшанаваньне Аляксея Карпюка


14 красавіка выдатнаму гарадзенцу, пісьменьніку і грамадзкаму дзеячу споўнілася б 90 год.

Учора група гісторыкаў перадала ў гарадзенскі гарвыканкам зварот пра ўстанову памятнай шыльды і перайменаваньне вуліцы Горкага ў вуліцу Аляксея Карпюка.

Ініцыятарамі звароту выступілі гісторыкі Віталь Саяпін, Віталь Карнялюк, Алесь Госьцеў і Андрэй Вашкевіч. Па словах апошняга, яны прапанавалі гарадзенскім уладам на выбар два варыянты:

- Варыянт максымум – перайменаваньне вуліцы Горкага ў вуліцу Карпюка. Мінімум – усталяваць мемарыяльную шыльду на будынку, дзе Карпюк жыў па вуліцы Горкага. Калі ніякіх з гэтых варыянтаў улады не падтрымаюць, то мы пакідаем за сабой права пачаць збор подпісаў у падтрымку нашых ініцыятываў. Мы перакананыя, што нас многія ў горадзе падтрымаюць, зьвернемся ў розныя грамадзкія арганізацыі – Саюз пісьменьнікаў, рэспубліканскі Савет ветэранаў.

Цягам месяца гарвыканкам мусіць даць адказ у пісьмовай форме.

Рашэньне пра ўшанаваньне памяці выдатнага пісьменьніка і вольнадумца было прынятае гарвыканкамам яшчэ ў 1993 годзе, аднак гранітная пліта, з якой мусіла быць выраблена памятная шыльда, дагэтуль захоўваецца на балконе сваякоў Аляксея Карпюка.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Унівэрсытэт Залатога Веку запрашае


Шаноўнае спадарства! Калі вам 50+ і вы лічыце, што жыцьцё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!

Запрашаем Вас узяць удзел у прэзэнтацыі ўнікальнага праекта - «Унівэрсытэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!

«Унівэрсытэт Залатога Веку» - гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасьць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карысным іншым людзям.

У праграме «Унівэрсытэту» - агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчаваньня, сэксуальнага жыцьця ў сталым узросьце, спосабы падтрыманьня добрай фізычнай формы, дагляду за сваім зьнешнім выглядам, юрыдычныя асьпекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.

Апроч таго, Вас чакаюць разнастайныя курсы па інтарэсах: «Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку», навучаньне карыстаньню кампутарам і інтэрнэтам, «Беларускія вячоркі», заняткі па падтрыманьні фізычнай формы і інш. Вы таксама можаце прапанаваць свае курсы!

Удзел у занятках «Унівэрсытэту Залатога Веку» бясплатны!

Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка ў 18.00 у памяшканьні Цэнтра творчасьці дзяцей і моладзі «Спектр» па вул. Замкавая, 12 А.

Заняткі для ахвотных узяць удзел ва «Унівэрсытэце Залатога Веку» пачнуцца 29 красавіка і будуць працягвацца да сярэдзіны чэрвеня.

Арганізатарам стварэньня «Унівэрсытэту Залатога Веку» ў Гародні з'яўляецца грамадзкае аб'яднаньне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сэктар» у партнэрстве з «Унівэрсытэтам Трэцяга Веку» пры Ўроцлаўскім унівэрсытэце (Польшча) і «Домам сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса» (Уроцлаў, Польшча).

Дадатковую інфармацыю пра магчымасьці ўдзелу ў праекце можна атрымаць па тэл: 75-71-72 альбо 8-029-284-77-99 (Лана Руднік).

Сьпяшайцеся, колькасьць месцаў на ўдзел у занятках «Унівэрсытэту» абмежаваная!

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Універсітэт Залатога Веку»

-Імя і прозьвішча

-Тэлефон для кантактаў

-Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у праекце «Унівэрсытэт Залатога Веку»?

-У якіх курсах у межах «Унівэрсытэту» Вы хацелі б удзельнічаць?

-Ці можаце Вы самі прапанаваць курсы, якія маглі б весьці ў межах «Унівэрсытэту»?

-Калі ласка, каротка распавядзіце пра сябе тое, што лічыце патрэбным (адукацыя, дзе працавалі, інтарэсы і г.п.).

Калі ласка, перадайце запоўненую анкету па адрасе вул. Будзёнага, 48а-11, грамадзкае аб'яднаньне «Цэнтр «Трэці сэктар».

Апошні тэрмін - да 26 красавіка.

У выпадку вялікай колькасьці ахвотных узяць удзел у праекце арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў.



уверх



Абвесткі:


уверх

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

“Твой стыль” – найлепшае інтэрвію з цікавай асобай;

“Маё Пакаленьне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі;

“Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

-лепшы матэрыял, прысьвечаны асьвятленьню экалагічнай тэматыкі;

-лепшы матэрыял, прысьвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах спабора прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Апошні тэрмін - да 12 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў спаборы – на вэб-пляцоўцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/

уверх

Школа зялёнага актывіста запрашае


Калі Вас цікавіць, як адзін чалвек можа зьмяніць усё навокал, знайсьці аднадумцаў, сяброў, зрабіцца лідэрам руху да пазытыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для Вас!

Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.

Школа складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.

Трэнінгі пачатковага ўзроўню адбудуцца 17-18 красавіка, 1-2 траўня, 29-30 траўня.

У праграме:

- Чаму мы тут?



- Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі

- Глыбінная экалогія. Аднаўленьне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе

- Біарэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся

- Права на навакольнае асяроддзе

- Зьмены клімта. Нязручная праўда

- Што такое ўстойлівае разьвіцьцё

- Наша агульная будучыня. Што я магу зьмяніць сам? Дзеля чаго і з кім аб’яднацца?

- Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста

Каб запісацца на трэнінг неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас ecodomik@gmail.com.



Анкета ўдзельніка тут.

уверх

Спабор у межах праграмы ЭЗ "Культура"


Фінансавая падтрымка праектаў з удзелам як мінімум трох краін, адна з якіх - Украіна, Беларусь, Малдова або Грузія.

Фінансавая падтрымка  двухгадовага праекту складае ад 50 000 да 200 000 эўра, прычым гэтая сума павінна пакрываць 50% выдаткаў па праекце.

Апошні тэрмін падачы заявак – 3 траўня.

Дадатковая інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.emcra.com/.



Паводле http://www.adukacyja.info

уверх

Навучальны візыт у Гдыню


Цэнтр Супрацоўніцтва Моладзі ў Гдыне, які працуе з моладдзю, лідэрамі арганізацый і моладзевых груп, у супрацоніцтве з Гарадской Радай Гдыні абвяшчае набор удзельнікаў на два чарговых выпуска праграмы Навучальныя візыты ў Гдыне:

1.Навучальны Візыт 4 – 15 кастрычніка.

2.Навучальны Візыт 2 -13 лістапада.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты альбо прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый ва ўзросьце 18-25 гадоў з Малдовы, Грузіі, Украіны і Беларусі, якія вольна валодаюць рускай мовай і маюць замежны пашпарт.

У межах праграмы будуць зладжаны сэмінары, майстар-класы, размовы, экскурсіі; удзельнікі наведаюць Гдыню, Гданьск, Сопат і іншыя гарады паўночнай Польшчы.

Гаворка пойдзе пра польскую трансфармацыю, гісторыю, грамадзкія арганізацыі, студэнцкае жыцьцё, узаемасувязі паміж нашымі краінамі.

Арганізатары забясьпечваюць:

-аплату праезда

-пражываньне, харчаваньне

-50-70% коштаў візы

-пакрыцьцё выдаткаў на страхоўку

Кандыдаты мусяць запоўніць анкету і даслаць яе на эл. адрас civic.cwm@gmail.com 

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка

Колькасьць удзельнікаў – 12 чалавек.

Адбор на конкурснай аснове. Адабраныя кандыдаты атрымаюць падцьверджаньне праз эл.пошту.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://rus.ngo.pl/files/rus.ngo.pl/public/wizyta.gdynia/Study_Visit_in_Gdynia_OCT-NOV_2010.pdf



Паводле http://rus.ngo.pl 

уверх

  

Міжнародная антыкарупцыйная школа


Студэнты, асьпіранты і маладыя спецыялісты з Украіны, сумесна з калегамі з Эстоніі, Латвіі, Малдовы, Расіі і Беларусі, запрашаюцца на Міжнародную антыкарупцыйную школу ў Вільню з 6 па 9 ліпеня.

Праграма школы складаецца з трох навучальных модуляў, кожны з якіх прысьвечаны тэорыі і практыцы барацьбы з карупцыяй у трох сектарах: дзяржаўным, бізнесе і грамадзянскай супольнасьці.

Навучаньне правядуць сусьветна вядомыя эксперты па барацьбе з карупцыяй і рэгіянальныя практыкі, якія патлумачаць прычыны карупцыйных паводзінаў і прадставяць інструменты супрацьдзеяньня карупцыі, актуальныя для постсавецкіх дзяржаваў.

Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто актыўна займаецца антыкарупцыяй і мае высокую матывацыю да навучаньня.

Кандыдатам неабходна запоўніцт ан-лайн заяўку на вэб-пляцоўцы арганізатараў.

Апошні тэрмін – да 16 траўня.

Для найбольш пасьпяховых кандыдатаў прадугледжана магчымасьць атрыманьня стыпендыі на пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і навучаньне.

Колькасьць стыпендый абмежавана

Больш падрабязная інфармацыя – на ее детальную информацию можно получить на вэб-пляцоўцы арганізатараў.

Паводле рассылкі ГУРТ
уверх




Не спазьніся!

уверх

Моладзевы фэстываль відэа


Другі Моладзевы фэстываль відэа па міграцыі і падзелах PLURAL+
Second Youth Video Festival On Migration and Diversity PLURAL+ , Альянс цывілізацый ААН (UNAOC) і Міжнародная арганізацыя па Міграцыі запрашаюць моладзь з усяго сьвету ствараць і распаўсюджваць відэа пра прагрэсіўнае мысьленьне.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на фэст - да 30 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: www.unaoc.org/pluralplus,

эл.пошта plural@unaoc.org , amuedin@iom.int альбо тэлефон +1-212-457-1796.



уверх

Спабор на дасьледніцкія гранты


Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Праграма “Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)” пры фінансавай падтрымцы Карпарацыі Карнэгі, Нью-Йорк і садзеяньні Амерыканскіх Саветаў па міжнароднай адукацыі (ACTR/ACCELS) абвяшчаюць спабор на атрыманьне грантаў для правядзеньня індывідуальных і калектыўных дасьледваньняў у межах праграмы.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 траўня.

Заяўкі прымаюцца па эл. адрасе case@ehu.lt

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы праграмы і пералік неабходных дакументаў – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://n-europe.eu/education/konkurs_na_issledovatelskie_granty



Паводле http://n-europe.eu
уверх

Фотаспабор “Эўропа нашымі вачыма”


Амбасады краінаў Эўразьвязу ў Беларусі й Беларускае грамадзкае аб'яднаньне "Фотамастацтва" абвяшчаюць спабор мастацкага фотаздымку "Эўропа нашымі вачыма", які прымеркаваны да міжнароднага кінафэстывалю "Тыдзень эўрапейскага кіно ў Беларусі".

Апошні тэрмін падачы працаў - 20 красавіка.



Больш падрабязная інфармацыя - па спасылцы: http://photounion.by/konkursy/212-evropa-nashimi-glazami.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка