Кругаабарот грошай на картцы Сён­ня мы ад­каз­ва­ем на пы­тан­ні на­шых чы­та­чоў. Жы­хар Мін­ска па­ці­ка­віў­ся, ці маг­чы­ма не­як «пе­ра­кі­нуць»



Дата канвертавання25.07.2016
Памер17.99 Kb.
Кругаабарот грошай на картцы

Сён­ня мы ад­каз­ва­ем на пы­тан­ні на­шых чы­та­чоў. Жы­хар Мін­ска па­ці­ка­віў­ся, ці маг­чы­ма не­як «пе­ра­кі­нуць» гро­шы з ад­ной аплат­най карт­кі на ін­шую (на­прык­лад муж — жон­цы). А жан­чы­на з Брэс­та па­пра­сі­ла рас­ка­заць пра пад­клю­чэн­не да ін­тэр­нэт-бан­кін­гу і пра тое, на­коль­кі вы­гад­на ім ка­рыс­тац­ца, ка­лі не ро­біш у ім шмат апе­ра­цый (бо за па­слу­гу трэ­ба пла­ціць). Па абод­вух пы­тан­нях тлу­ма­чэн­ні дае наш экс­перт Але­на Ла­гу­ні­на, на­чаль­нік упраў­лен­ня раз­віц­ця Раз­лі­ко­ва­га цэнт­ра плас­ты­ка­вых кар­так Бе­ла­рус­бан­ка.



Пе­ра­вод гро­шай за се­кун­ды

«У лі­ку пе­ра­ваг, якія дае вы­ка­ры­стан­не бан­каў­скай аплат­най карт­кі, — маг­чы­масць здзяйс­няць і атрым­лі­ваць ім­гнен­ныя гра­шо­выя пе­ра­во­ды, — рас­па­вя­дае спе­цы­я­ліст. — Умо­вы вы­ка­ры­стан­ня та­ко­га сэр­ві­су, у тым лі­ку па­ме­ры ка­мі­сій за пе­ра­вод, ад­роз­ні­ва­юц­ца ў роз­ных бан­ках. Тры­маль­ні­кі кар­так Бе­ла­рус­бан­ка, на­прык­лад, сён­ня мо­гуць пе­ра­вес­ці гра­шо­выя срод­кі ін­ша­му тры­маль­ні­ку та­кой жа карт­кі ў ін­фа­кі­ёс­ках і бан­ка­ма­тах вы­шэй­зга­да­най фі­нан­са­вай уста­но­вы, а так­са­ма з вы­ка­ры­стан­нем сэр­ві­саў «М-бан­кінг» і «Ін­тэр­нэт-бан­кінг». Для пра­вя­дзен­ня апе­ра­цыі ад­праў­ні­ку да­стат­ко­ва ве­даць ну­мар і тэр­мін дзе­ян­ня карт­кі атры­маль­ні­ка пе­ра­во­ду, якія ён указ­вае ра­зам з су­май пе­ра­во­ду. Апе­ра­цыя пра­во­дзіц­ца ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су і атры­маль­нік пе­ра­во­ду мо­жа ска­рыс­тац­ца гра­шы­ма ўжо праз не­каль­кі се­кунд, на­ват зна­хо­дзя­чы­ся ў гэ­ты час за ме­жа­мі кра­і­ны».



Ка­рыс­тац­ца ці не ін­тэр­нэт-бан­кін­гам?

«Умо­вы пад­клю­чэн­ня і вы­ка­ры­стан­ня ін­тэр­нэт-бан­кін­гу так­са­ма вар’­і­ру­юц­ца ў за­леж­нас­ці ад бан­ка. Не­ка­то­рыя бан­кі ўста­наў­лі­ва­юць пе­ры­я­дыч­ную апла­ту сэр­ві­су (на­прык­лад, што­га­до­вы пла­цеж), ін­шыя — ра­за­вую, — раз­ва­жае Але­на Ла­гу­ні­на. — Ка­лі ка­заць пра Бе­ла­рус­-банк, то ця­пер пла­та за ін­тэр­нэт-бан­кінг спа­га­ня­ец­ца ад­на­ра­зо­ва пры яго пад­клю­чэн­ні. Сён­ня, на мой по­гляд, гэ­тая пла­та вель­мі дэ­ма­кра­тыч­ная — 10 тыс. руб­лёў пры рэ­гіст­ра­цыі па­слу­гі ва ўста­но­вах бан­ка і 20 тыс. руб­лёў пры ан­лайн-рэ­гіст­ра­цыі на сай­це бан­ка. Та­му не ду­маю, што цэ­на­вы фак­тар іс­тот­на ўплы­вае на за­па­тра­ба­ва­насць ін­тэр­нэт-бан­кін­гу. Як па­каз­вае вы­ву­чэн­не мер­ка­ван­няў на­шых клі­ен­таў, вы­зна­чаль­ным для іх пры вы­ба­ры па­слу­гі з’яў­ля­ец­ца яе функ­цы­я­наль­насць і на­дзей­насць. Да­рэ­чы, мно­гім ка­тэ­го­ры­ям клі­ен­таў бан­ка ін­тэр­нэт-бан­кінг пад­клю­ча­ец­ца бяс­плат­на (сту­дэн­ты, тры­маль­ні­кі пэў­ных ві­даў між­на­род­ных кар­так)».



Уладзіслаў Кулецкі, “Звязда”, 6 лютага 2014 года
: site ru -> 29518
site ru -> Зусім як дарослы фінансавая адукацыя з самага ранняга ўзросту прыносіць плён
site ru -> Цбп №206 філіяла №214 аат «ааб беларусбанк» у г. Верхнядзвінску прапануе набыць маёмасць даўжніка
site ru -> Крэдытны дагавор №
site ru -> Толькi дакрануўся — i заплацiў
site ru -> Сяргей пісарык: "Мы заўсёды ўлічваем інтарэсы краіны "
site ru -> Алгарытм дзеянняў трымальнікаў плацежных картак аат «ааб беларусбанк» у нестандартных сітуацыях
site ru -> Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам аат «ааб беларусбанк» у гэтай інструкцыі прыведзены пералік І парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска
site ru -> Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам аат «ааб беларусбанк» у гэтай інструкцыі прыведзены пералік І парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка