Культура Беларусі ў 17- 18 ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер122.36 Kb.
3 Культура Беларусі ў 17- 18 ст.
Умовы развіцця культуры 17-18 ст : спад рэфармацыйных рухаў, умацаванне пазіцый каталіцкай царквы, паланізацыя шляхты, супрацьдзеянне значнай часткі праваслаўнага насельніцтва, звужэнне ўжытку і афіцыйная забарона ў 1696г беларускай мовы, уплыў падзей “разбуральнага веку”, уплыў у 18 ст ідэй Асветніцтва- вызначалі яе спецыфічную рысу- полілінгвістычны характар. Беларускамоўнай была пераважна народная культура. Многія прадстаўнікі шляхты пісалі на польскай мове, на латыні, часта на французскай і нямецкай мовах.

Пасля спынення ў 1596г дзейнасці праваслаўнай царквы амаль ці ні адзінымі асяродкамі праваслаўя былі брацтвы. Яны выступалі супраць каталіцызму, уніяцтва, пратэстантызму, актыўна ўдзельнічалі ў царкоўна-рэлігійнай палеміцы. Асаблівую актыўнасць брацтвы праяўлялі ў культурна-асветніцкай дзейнасці, адкрывалі школы, друкарні. З 1595 па 1654гг з дапамогай брацтваў у Вільні, Куцейна, Еўі былі надрукаваны 84 кірылічныя выданні, больш за трэць- на беларускай мове. Брацкімі друкарнямі друкаваліся падручнікі, буквары, палемічная літаратура, што сведчыла аб выхадзе пісьменства са стану сярэднявякоўя, калі яно мела толькі рэлігійны характар. Упершыню ў гісторыі на прыкладзе праваслаўных брацтваў дзейнасць рэлігійных аб’яднанняў пачала набываць свецкі характар. Брацкія школы дзейнічалі ў Вільні, Магілеве, Берасці. Пасля пачатковай адукацыі ў іх вывучалі скарочаныя цыклы “трывіума”- граматыка, рыторыка і дыялектыка, і “квадрыума”- арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Брацкія святары ўдзельнічалі ў царкоўна- рэлігійнай палеміцы з уніятамі і каталікамі. З праваслаўнага боку удзел прымалі Стэфан і Лаўрэнцій Зізаній, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі. З боку уніятаў і католікаў- П.Скарга, І.Пацей, Л.Крэўза, базыльянін Я.Намыслоўскі. Рэлігійная палеміка пачала затухаць у другой чвэрці 17 ст, пасля умацавання уніяцкай царквы.

У канцы 17 ст адбыліся змены ў сістэме адукацыі. З’явіліся новыя адукацыйныя ўстановы розных канфесій і рознага адукацыйнага ўзроўню. У 1579 г быў адкрыты першы (і адзіны) ў ВКЛ універсітэт у Вільні. ( З 1779г стаў называцца Акадэмія, з 1781г – Галоўная школа ВКЛ, з 1796г – Галоўная Віленская школа). Тут працавалі спачатку тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней – яшчэ медыцынскі і прававы. Сярод выкладчыкаў былі : шырока вядомы заснавальнік эканамічнай тэорыі , прадстаўнік фармальна-рэлігійнай логікі Марцін Сміглецкі, яго “Логіка” двойчы перавыдавалася ў Англіі для студэнтаў Оксфардскага універсітэта. Прафесар О.Крыгер адным з першых стаў знаёміць студэнтаў з геліяцэнтрычнай сістэмай Каперніка.

Каталіцкая сістэма адукацыі была звязана з дзейнасцю езуіцкіх калегіумаў, якая жорстка кантралявалася Ордэнам і была накіравана на ўзмацненне каталіцтва .

У Іўе, Наваградку, Нясвіжы, Клецку, Лоску дзейнічалі арыянцкія школы. Сярод выкладчыкаў шырока вядома імя Я.Намыслоўскага – рэктара ў Іўі. У 1617г у Слуцку была заснавана каталіцкая гімназія, якая праіснавала да 1918г . Сучаснікі называлі яе “Слуцкімі Афінамі”, яе скончыў І.Капіевіч. Ва ўсе навучальныя ўстановы ВКЛ вучні прымаліся незалежна ад іх паходжання і рэлігійнай прыналежнасці.

У першай палове 18 ст у навуцы яшчэ панавала схаластыка- сярэднявяковая рэлігійна- ідыялістычная філасофія, заснаваная на царкоўных догмах і абслугоўваючая багаслоўе, яна вызначалася беспрадметным разважаннемі лагічнымі вывадамі.Найбольш вядомымі схаластамі былі Клініц, Тылкоўскі, Кярсніцкі. Але паступова схаластыка была парушана. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды К. Лышчынскага ( 1634- 1689гг). У 1687г ен напісаў трактат “Аб неіснаванні бога”, за што быў спалены на кастры .

З крытыкай палітычнага ладу выступіў С. Шчука. У сваім трактаце “Зацменне Польшчы” ( 1709) ен прапанаваў ліквідаваць панаванне магнатаў і правесці рэформы.

Літаратар і перакладчык з Мінска І. Капіевіч( 1651-1714) быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрырваў у Заходнюю Еўропу. Ен сябраваў з Лейбніцам . У Амстэрдаме і Капенгагене выдаў больш за 20 падручнікаў, у 1699г у Амстэрдаме пазнаёміўся з Пятром І і выдаў для яго падручнік па матэматыцы на руска мове. Быў запрошаны Пятром у Маскву, там выдаў 20 падручнікаў па граматыцы, быў першым у гэтай справе ў Расіі.

Сярод вядомых вучоных- Казімір Семяновіч(1600-16510. У 1650 г у Амстэрдаме ен выдаў кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі”, дзе ўпершыню апісаў праект шматступеньчатай ракеты.

Уражэнец Беларусі уніяцкі пісменнік А. Дубовіч апублікаваў агляд па астраноміі і каляндарнай сістэме “Каляндар праўдзівай царквы” у 1644г. У 1603 і 1613 г была надрукавана ў Амстэрдаме лепшая ў Еўропе карта ВКЛ Т.Макоўскім, Ю.Наронскі у сяр 17 ст напісаў кнігу “Геаметрыя , або трактаванне і майстэрства ўсялякага вымярэння”

Выдатным царкоўным дзеячам, пісменнікам –палемістам быў Мялецій Сматрыцкі, мірское імя Максім Герасімавіч. Галоўная яго кніга “Граматыка словенска” была два стагоддзі падручнікам па славянскай мове .”Вратамі своей ученості” называў яе М, Ламаносаў. Надрукавана ў 1619г у мястэчку Еўе. ( на аснове “Граматыкі словенскай” Л,Зізанія 1596г).

У літаратуры 17-18 ст. асаблівасцю стала з’яўленне замест агульнадзяржаўных летапісаў- мясцовых- Баркалабаўская, Магілеўская і інш. З’яўляюцца таксама соймавыя дзеннікі, хранографы па сусветнай гісторыі. Актыўна развіваецца мемуарыстыка, публіцыстыка, нараджаецца сатырычная плынь, найбольш вядомымі помнікамі якой сталі “Прадмова Мялешкі”( перш. пал. 17 ст), “Ліст да Абуховіча” (1655г аўтар Цыпрыян Камуняка) і інш. Літаратурны жанр, прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця, напісаны ў форме вострай спрэчкі або дыскусіі і , як правіла , ананімны- гэта палемічная публіцыстыка. Прыкладамі у 17-18 ст з’яўляюцца : Фрынас -1610г (Трэнас) М.Сматрыцкага, ( напісана ў форме плачу і з’явілася водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроў у Вільні ў 1609г уніяцкім епіскапам І.Пацеем. Падпісана псеўданімам Тэафіл Арталог), “Дыяруш” А.Філіповіча.

У 17 ст пануючым стылем ў літаратуры і мастацтве ВКЛ становіцца вычварнае, маляўнічае барока. Барока ў перакладзе з італьянскага- мудрагелісты, дзіўны, з партугальскага- жамчужына дзіўнай формы. . У гэтым стылі напісаны творы настаўніка Полацкага калегіума М.Сарабеўскага, гравюры братоў Вашчанка, слуцкія паясы, вершы паэта- панегірыста Д.Набароўскага, асветніцкая паэма магілёўскага брацкага пісьменніка Ф. Іяўлевіча “Лабірынт, або заблытаныя шляхі мудрасці” ( Кракаў , 1625), мноства беларускіх вершаў С. Полацкага. ( 1629-1680). Сапраўднае прозвішча Полацкага- Самуіл Пятроўскі – Сітняновіч. Нарадзіўся уполацку. Скончыў Кіева- Магільнянскі калегіум, выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664г пераехаў у Маскву. Быў настаўнікам царскіх дзяцей Аяляксея Міхайлавіча( Пятра І). Для Пятра І напісаў ў 1679 г.”Буквар языка славенска”, а ў 1680г “Псалтыр рыфмаваная”. З яго дзейнасцю звязана станаўленне рускай (сілабічнай) паэзіі. С. Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі “Веторград многоцветный” і “Ріфмологіон” ( па ім вучыўся Ламаносаў). Ен арганізаваў і узначаліў верхнюю друкарню ў Маскве, па яго ініцыятыве была заснавана першая ў Маскве вышэйшая навучальная ўстанова Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паплечнікамі Полацкага былі – Філафей Утчыцкі- “Стіхі краесогласные”, І. Ўяўлевіч – “Вітанне на прыезд расійскага цара Аляксея Міхайлавіча.”, А. Белабоцкі –“Пентатэугум”(Пяцікніжжа).

У акадэмічнай навукова- прававой літаратуры прыкметнае месца належыць прафесару Віленскага універсітэта А. Алізароўскаму, аўтару прац “ Аб палітычнай супольнасці людзей”( 1651), “Палітычныя пытанні” (1647). Ен лічыў грамадзянамі дзяржавы ўсе насельніцтва акрамя рабоў і іншаземцаў, ваступаў за рэалізацыю прынцыпаў натуральнага права у дачыненні да ўсіх саслоўяў у тым ліку сялян.

У архітэктуры панаваў стыль баорка, заснавальнікам якога ў ВКЛ стаў Д.Бернардоні, які ў канцы 16 ст пабудваў першы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе касцел у гэтым стылі- фарны касцел Божага цела ў Нясвіжы. У 17- перш пал 18 ст склаўся сваеасаблівы стыль – віленскае барока, які найбольшае распаўсюджванне знайшоў сярод уніяцкіх культавых пабудоў. Архітэктура віленскага барока вызначалася пластычнасцю аб’емаў, маляўнічасцю сілуэтаў

( шматярусныя ажурныя вежы, фігурныя франтоны). У гэтым стылі быў перабудаваны па праекце польскага архітэктара І. Глаўбіца Сафійскі сабор у Полацку. Праваслаўныя храмы будаваліся ў стылі візантыйскага дойлідства.

У музычным мастацтве развіваюцца інтэрмедыі – невялікія драматычныя творы, якія ставіліся ў школах і калегіумах. Папулярнасцю карыстаецца лялечны тэатр- батлейка. Ствараюцца аматарскія тэатральныя труппы ў маентках магнатаў. У праваслаўных цэрквах крысталіся зборнікамі царкоўных песнапенняў- ірмалоямі.. Ствараюцца зборнікі літургічных пратэстанцкіх песнапенняў, дзе выкарыстоўваюцца еўрапейскія ноты. У Беларусі ўпершыню яны былі выкарыстаны ў зборніку “Супрасльскі Ірмалагіён” , які стварыў Б. Анісімавіч з Пінска ў 1598г. Вядомым помнікам беларускай музыкі 17 ст з’яўляецца “Полацкі сшытак”, запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Добрую славу ў музычным жыцці Расіі пакінуў ураджэнец Прапойска Восіп Казлоўскі, выхавацель будучага стваральніка паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафанса Агінскага. Напісаў паланез “Гром победы раздавайся”, які быў гімнам расійскай імперыі, скончыў жыцце ў Прапойску, дзе кіраваў капелай.


Культура Беларусі эпохі Асветы.
У сярэдзіне 18 ст на Беларусь прыйшлі ідэі Асветніцтва з Еўропы. Пранікаць на Беларусь ідэі Асветніцтва пачалі яшчэ ў канцы 17ст. Ім уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства , дзяржавы. У адрозненні ад Заходняй Еўропы, дзе ідэі асветніцтва прапагандавала буржуазія, у ВКЛ праваднікамі Асветніцтва сталі прадстаўнікі нязначнай часткі адукаванай , дэмакратычнай па сваіх поглядах , шляхты. Галоўнай асаблівасцю Асветніцтва ў Беларусі было тое, што ў другой палове 18 ст РП апынулася ў стане глыбокага крызісу, які паставіў дзяржаву на край гібелі. Таму вядучую ролю адыгрывалі рэфарматары. Так А. Тызенгауз арганізаваў шэраг мануфактур у Гродне, заснаваў тут тэатр, тэатральную школу, стаў арганізатарам “Газеты гродзенскай” – першай на Беларусі ( 1776) , была заснавана Каралеўская лекарская школа( 1775-1781), якая мела правы вышэйшай навучальнай установы, былі створаны шматлікія парафесійныя школы, дзе вучыліся і дзеці прыгонных сялян, створаны батанічны сад, аптэка. У Гродне працаваў запрошаны з Францыі Ж.Жылібер. Тызенгауз запрасіў прыехаць на Беларусь самаго Ж,Ж,руссо. Іахім Храптовіч у сваім маёнтку Шчорсы арганізаваў узорную с/г абўшчыну, вялікую бібліятэку. Пра яго вядомы дзеяч французскай рэвалюцыі Мірабо пісаў “ Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі , як па сумленню свайго розуму, так і па дабрыні сэрца”. Асветнікі А.Нарушэвіч, Т. Гусаржэўскі, Т. Млоцкі выступалі за натуральныя правы, але за манархію і моцную цэнтральную уладу. І.Лялявель падтрымліваў ідэю еўрапейскага парламентарызму і падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Для культуры эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне многіх мастацкіх стыляў: барокка, класіцызм, сентыменталізм, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсе класіцызм. Сутнасць яго выяўляецца ў кананізацыі антычнасці як дасканалагаг ўзору для наследвання нарматыўных эстэтычных нормаў.

Да сярэдзіны 18 ст школьная адукацыя канцэнтравалася ў асноўным у розных манаскіх ордэнаў. Большасць школ належыла езуітам, адчынілі свае навучальныя ўстановы піяры, дамініканцы, базыльяне. Была спынена дзейнасць брацкіхі пратэстанцкіх школ. Навучанне вялося на латыні, выкладаліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія. Адукацыя пачынае набываць больш свецкі характар.

З 1740 г па ініцыятыве С. Канарскага праводзілася рэформа ў піярскіх школах, якія лічыліся галоўнымі канкурэнтамі езуітаў у адукацыі. Былі значна пашыраны курсы прыродазнаўчых навук, працэс выхавання набыў патрыятычны накірунак. У 1773 г Папа Рымскі Клімент 4 забараніў дзейнасць езуітаў. У гэтым жа годзе ў РП была створана Адукацыйная камісія – першае ў Еўропе Міністэрства адукацыі. Першым яе старшынёй быў Я.Масальскі. Пашыралася колькасць сярэдніх школ, свецкасць адукацыі, развіцце разумовых здольнасцей вучняў. Прадуглежвалася стварэнне трох форм народнай адукацыі: ніжэйшай з прафесіянальнымі школамі, сярэдняй з акруговымі і падакруговымі, вшэйшай- Віленскі універсітэт . Агульнае кіраванне перадавалася ад духавенства свецкім уладам, а ў праграмы ўводзіліся прадметы прыродазнаўчага цыклу, гісторыя, геаграфія, заканадаўства. У 1783 г быў распрацаваны школьны статут, згодна з якім на базе езуіцкіх школ былі створаны свецкія акруговыя 6-ці класныя і падакруговыя 3-ох класныя вучылішчы( на Беларусі- 30) . У 1775 г было створана Таварыства навучальных кніг, якое за 20 г. выдала 29 дапаможнікаў , што залажылі асновы свецкай адукацыі. У адукацыі былі вырашаны дзве задачы: у працэсе навучання была забяспечана перавага прыродазнаўчых і грамадскіх навук перад рэлігійнымі: адбыўся пераход да метадаў развіваючага навучання.

Удругой палове 18 ст адбываецца працэс пераходу ад схаластыкі да навуковага вывучэння прыроды. Прыроду вывучалі “бацька айчыннай фізікі “ Ю Міцкевіч, які выкладаў фізіку ў Віленскай езуіцеай акадэміі, батанік Юндзіл, які стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Напісаў кнігу “Апісанне раслін у правінцыях ВКЛ”. Гісторык А.Нарушэвіч напісаў “Гісторыю польскага народа”. У 1764 г у Віленскім універсітэце была створана першая абсерваторыя, ініцыятарам яе стварэння быў М. Пачобут- Адляніцкі( пазней рэктар). Ен выступаў за секулярызацыю навукі. За заслугі ў галіне прыродазнаўства Пачобут- Адляніцкі выбіраўся членам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства. Ен вывучаў планету Меркурый, сузор’е Скарпіена, адкрыў планету Цяльца Панятоўскіх. Ен вызначыў дакладныя каардынаты многіх населеных пунктаў Беларусі . Вядомымі вучонымі свайго часу былі К.Нарбут, А. Даўгірд.

На тэрыторыі беларусі папулярныя былі ідэі фізіякратаў – яны адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей. крытыкаваліпрыгоннае права. І прыхільнікамі былі Храптовіч, Страйноўскі, Карповіч.

Адным з першых на Беларусі інтэтпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў Саламон Майман( 1753- 1800). Яму належаць творы “Філасофскі слоўнік” і “Нарысы па філасофіі”. Філосаф- ідэаліст жыў у Жукавым Барку недалека ад в. Мір, але яго ведалі Гёте і Шылер. Пэўную ролю у станаўленні Асветніцтва адыграў філосаф і царкоўны дзеяч Г.Каніскі (1717-1795гг) Яго погляды былі глыбока рэлігійнымі, Бога ен лічыў первапрычынай усяго існуючага. Разам з тым ен вялікую ролю адводзіў чалавечаму розуму і вывучэнню прыродазнаўчых навук. Каніскі паважліва адносіўся да поглядаў Каперніка і Галілея, выступаў супраць усяўладдзя магнатаў, за цэнтралізацыю ўлады. Пра яго Пушкін пісаў “Георгі есць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Яго жыцце належыць гісторыі”.

Нельга не вызначыць такіх дзеячаў культуры, як Ян казімір Пашкевіч- паэт і перакладчык. Яму належаць словы “Польска квітнеет лацінаю, Літва квітнеет русчізной”. Юльян Нямцэвіч, выдатны палітычны дзеяч, пісьменнік. Прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі, член Адукацыйнай камісіі, удзельнік паўстання Т.Касцюшкі і паўстання 1830-1831гг., Ф.Еўлашоўскі удзельнік распрацоўкі “Трыбунала ВКЛ”, вядомы пры двары трох каралёў РП.

Выдатнай лекаркай самавучкай была Саламея Пільштынава –Русецкая. Да нас дайшоў яе твор “ Авантура майго жыцця”. Яна лячыла турэцкага султана, малдаўскага князя , рускую імператрыцу Анну Іаанаўну.

У другой палове 18 ст ствараюцца прафесійныя тэатры. Найбольш вядомымі былі тэатр Радзівілаў ў Нясвіжы( 1740- 1790) і Слуцку, Тызенгауза ў Гродне, Агінскага ў Слоніме (называлі “Сядзіба муз”, а маентак Агінскага ў Залессі называлі “Паўночнымі Афінамі”), Сапегаў у Ружанах, Тышкевіча ў Свіслачы, Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Магілеве. У 1790г Кацярына ІІ наведала Магілеўскі тэатр Зорыча. Адным з першых быў заснаваны Нясвіжскі тэатр Радзівіла. Яго заснавацельніцай і драматургам лічыцца Францішка Уршуля Радзівіл. Вельмі вялікай папулярнасцю карыстаўся тэатр М.К. Агінскага, аркестр якога быў найбуйнейшым у Еўропе, выязджаў на гастролі ў Варшаву. “Смаргонскай акадэміяй” называлі дрэсіроўку мядзведзяў у Смаргоні, заснавалі Радзівілы у 17 ст на так званых “французскіх пагорках”. Артытамі тэатраў былі прыгонныя сяляне. Вядомы прыгонныя акцеры – Ценціловіч, сестры Азарэвічы, Бжазінская. Прыгонныя тэатры працавалі да першай паловы 19 ст.

У мураваным дойлідстве у сярэдзіне 18 ст фарміруецца стыль ракако ( назва паходзіць ад французскага ракавіна, драблены камень), у аснову якога быў пакладзены крывалінейны , асімітрычны арнамент, выкарыстанне раслінных форм, вялікая колькасць люстэркаў, залачэння, хрусталю. Быў у асноўным сістэмай дэкору інтэрьераў. На Беларусі развівашся ў палацава- паркавай архітэктуры. Сярод прыемаў ракако S-падобны профіль купалу, стылізаваная ракавіна, ляпны раслінны арнамент. У стылі ракако пабудаваны палацы М. Радзівіла ў Дзятлаве, М. Агінскага ў Слоніме, гродзенскі каралеўскі палац, тканіны слуцкай мануфактуры, шпалеры з Нясвіжа і Слоніма.

У 70-80-гг 18 ст адбываецца станаўленне класіцызму, які стаў пануючым у першай палове 19 ст. Развіваецца ў Усходняй Беларусі, у цэнтральнай і заходняй не меў значнага распаўсюджвання. Высокі ўзровень беларускіх дойлідаў быў вядомы ў Расіі. Яны прымалі ўдзел у будаўніцтве драўлянага палаца Аляксея Міхайлавіча ў сяле Каломенскім. Майстры на чале з разьбяром К.Міхайлавым стваралі шэдэўр 18 стпяціярусны пазалочаны іконастас ў Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявічага манастыра. Арсеній Старац – разбяр па дрэву кіраваў арцелямі беларускіх майстроў , што аздаблялі царскія палацы ў Каломне і Маскве. Вядомым быў мастак, будаўнік з Мсціслава Сцяпан Іваноў Палубес, якога называюць “беларускім цаніннікам”

( цаніннк- майстар , які вырабляў паліхромную кафлю). Ім быў упрыгожаны Круціцкі церам Маскоўскага Крамля, Аружэйную палату. Упершыню ў рускім мастацтве перайшоў да рэльефнага адлюстравання людзей.

На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка, найбольш высокім узроўнем вызначаліся магілеўская і супрасльская друкарні. Асновы магілеўскай гравернай школы заклалі браты М. і В. Вашчанка. Майстрамі станкавага жывапісу былі А. І Л. Тарасевічы. А. Тарасевіч афармляў малітоўнік маршалка ВКЛ- Разарыум. У Нясвіжы у касцеле Божага цела была створана карціна “Тайная вячэра” ,аўтарам якой быў Ксаверый Дамінік Гескі і яго сын Юзеф. Заснавальнікамі мастацкай школы сталі прафесары Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч і Я.Рустэм, якія працавалі ў гістарычным і міфалагічным жанрах.

Т.Ч культура Беларусі развівалася пад уплывам еўрапейскага Асветніцтва, яна знаходзілася у стане дынамічнага развіцця.

Радзівілы: Кароль Радзівіл- “Пане Коханку” , яго параўноўваюць з

Мюнхаузенам і Дон Кіхотам. “Я ж такі пан, ашто табе трэба яшчэ

такім стаць”, гаварыў ен Станіславу Панятоўскаму- каралю РП.

Міхаіл Казімір Рыбанька- меў найбуйнейшыя зямельныя ўладанні,

заснавальнік кадэцкага корпуса, мануфактур, тэатра.

Альбрыхт Станіслаў Радзівіл-“Абаронца правоў”, заснаваў Пінскі

езуіцкі калегіум.

Софья Алелька Радзівіл- асветніца, мецэнатка, прылічана да ліку

святых.


Францішка Уршуля Радзівіл- адна з заснавацеляў тэатра і аўтар

многіх п’ес.



Радзівіл Сіротка- пры ім пабудаваны фарны касцел у Нясвіжы.









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка