Купальскія сьпевы



Дата канвертавання10.06.2016
Памер46.99 Kb.
Купальскія сьпевы

_________________________
Зьмест бачынка


  1. Ішла Купалка сялом, сялом (І) 1

2. Ішла Купала сялом, сялом (ІІ) 1

  1. Ішоў Купальля па плоце 2

  2. А ў нас сёньня Купала, то-то-то! 2

5. Йшла Купалка па вуліцы 2

  1. Ў цёмным лесе гаманіна 3

  2. Ой, на гары купарос рос 3

8. Дай гарэло Купайло на горы 3

9. Ой рана на Йвана (х2) 4

10. Дзе ты Купала сушылася 5

11. Ай на Йвана Купала 5

12. Сонейко 6

___________________________________________________

1

Ішла Купалка сялом, сялом,



Ой рана-рана, раненька! (паўтараць пасьля кожнага радка)

Накрыўшы вочкі чабром, чабром,

Давала дзеўкам чалом, чалом,

- Ой, чаму ж, дзеўкі, вы сядзіця,

Ой, йдзіце, дзеўкі, вы на горку,

А там на горцы кастры гараць,

А там Купалка красуецца.

Там будзем, дзеўкі, зьбіраць краскі,

Зьбіраці краскі, вянкі плясьці.

2

Ішла Купала сялом, сялом



Закрыўшы вочкі пяром, пяр

Дзеўкі Купалы не ўзналі

З сабой гуляці не позвал

Стала Купалка бядаваці

А дзе ж ёй ночку начаваць

А ці ў Іванькі на дворачку

А ці ў Галечкі ў садочк

3

Ішоў Купальля па плоце, (кожны радок х2)



Ў яго галоўка у злоце,

Прасіў ў Бога пагоду:

- Дай жа, Божа, пагоду

На гэту ноч вясёлу

Каб музыкі ігралі,

Каб дзевачкі сьпявалі,

Каб малойцы гулялі,

Стары бабы сядзелі,

На тое дзіва глядзелі.

4

А ў нас сёньня Купала, то-то-то!



Не дзеўка вагонь клала, то-то-то!

Сам Бог вагонь раскладаў, то-то-то!

Ўсіх сьвятых да сябе зваў, то-то-то!

Звала Купала Ільлю, то-то-то!

- Ты прыйдзі да нас, Ільля, то-то-то!

Ты прыйдзі на Купальля, то-то-то!

- Няма часу, Купала, то-то-то!

Трэба ночку нам ня спаць, то-то-то!

Трэба жыта пільнаваць, то-то-то!

Каб ведьзьма не хадзіла, то-то-то!

Каб жыта не ламала, то-то-то!

5

Йшла Купалка па вуліцы



Йшла Купалка па вуліцы

Просіць Ільлішча на ігрышч


Не пайду я Купалачка

Не пайду я Купалачка

Не пайду я цёмнай ноч
Буду жыта пільнаваці

Буду жыта пільнавці

Каб ведзьма не заламал
Каб ведзьма не заламала

Каб ведзьма не заламала

Ў кароў малако не адбірал
А ў кароўкі круты рожкі

А ў кароўкі круты рожкі

Яна выкале ведзьме воч

6

Ў цёмным лесе, ў цёмным лесе гаманіна,



гаманіна,

Сосна зь ельлю, сосна зь ельлю гаварыла,

гаварыла.

- Няшчасная, няшчасная тая маці,

тая маці,

У каторай, у каторай сыноў многа,

сыноў многа,

Штосыботы, штосыботы чубы дзяруць,

чубы дзяруць,

Штонядзелі, штонядзелі ў суды едуць,

ў суды едуць.

Ў цёмным лесе, ў цёмным лесе гаманіна,

гаманіна,

Сосна зь ельлю, сосна зь ельлю гаварыла,

гаварыла.

- Шчасьлівая, шчасьлівая тая маці,

тая маці,

У каторай, у каторай дачок многа,

дачок многа,

Штосыботы, штосыботы сваты едуць,

сваты едуць,

Штонядзелі, штонядзелі свадзьбы граюць,

свадзьбы граюць.

Ў цёмным лесе, ў цёмным лесе гаманіна,

гаманіна.

7

Ой, на гары купарос рос,



Там чорт хлопца за хахол трос.

Трос, трос, падкінуў,

Падкінуўшы, адляцеў.

Адляцеўшы, паглядзеў,

Ці далёка паляцеў.

- Ой, далёка, далёка,

Ой, высока, высока!

8

Дай гарэло Купайло на горы



Дай ехало Міхайло на кані

Дай ехало Міхайло на кані

Палажыла галоўку на сядлі

Палажыла галоўку на сядлі

Дай вышла маці пытаці

Дай вышла маці пытаці

Ой сыне, сыне Міхайло

Ой сыне, сыне Міхайло

За каго ты галоўку палажыў

За каго ты галоўку палажыў

Палажыў я галоўку за дзеўку

Палажыў я галоўку за дзеўку

Ды за яе белую пасьцельку

9

Ой рана на Йвана (х2)



На Купала ночка мала

Ой рана на Йвана

На Купала ночка мала

Ой рана на Йвана


Ой рана на Йвана (х2)

Дзе Купала начавала

Ой рана на Йвана

Дзе Купала начавала

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Начавала ў чыстым полі

Ой рана на Йвана

Начавала ў чыстым полі

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Ў чыстым полі, ў густым жыце

Ой рана на Йвана

Ў чыстым полі, ў густым жыце

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Што Купала ўжывала

Ой рана на Йвана

Што Купала ўжывала

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Варэнічкі з чорным макам

Ой рана на Йвана

Варэнічкі з чорным макм

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Чым Купала запівала

Ой рана на Йвана

Чым купала запівала

Ой рана на Йвана
Ой рана на Йвана (х2)

Запівала гарэліцай

Ой рана на Йвана

Запівала гарэліцай

Ой рана на Йвана

10

Дзе ты Купала сушылася (х2)



Я сушылася на дворычку (х2)

Дзе ты Купала зімовала (х2)

Я зімовала ў пер'ечку (х2)

Дзе ты купала вэсновала (х2)

Я вэсновала ў ельнічку (х2)

Дзе ты купала летовала (х2)

Я летовала ў жыцейку (х2)
11

Ай на Йвана Купала

Праявілась праява. (кожны другі радок х2)
Праявілась праява,

Сястра з братам прапала


А брацейка жоўценькі,

А сястрыца сіненька,


А брацейка жоўценькі,

Бо ён плакаў моўчанькі.


А сястрыца сіненька,

Бо плакала сільненька.


- Адчыніся, нова клець,

Сястра з братам з клеці йдзець.

- А Бог мяне засьцярог,

Што з сястрою спаць ня лёг.


- А Бог мяне мілаваў,

Што сястру не абдымаў.


Пойдзем, братка, з табою,

Дай скінемся травою.


А на Йвана Купала

Будуць дзеўкі ў краскі йсьці.


Будуць яны краскі рваць,

Сястру з братам спамінаць.

12

Сонейко, ляцелі гусі з-пад Белай Русі, сонейко!



Сонейко, яны лятучы шчэ й гагаталі, сонейко!

Сонейко, дзе мы бывалі, што мы відалі, сонейко!

Сонейко, нідзе не лепей, як у крывічах, сонейко!

Сонейко, пасярод сяла стаіць калодзеж, сонейко!

Сонейко, пры тым калодцы дзеўчына стаіць, сонейко!

Сонейко, дзеўчына стаіць, кубачак дзержыць, сонейко!

Сонейко, кубачак дзержыць, віно чэрпаіць, сонейко!

Сонейко, віно чэрпаіць, дзеўчынам даець, сонейко!

Сонейко, піце, дзевачкі, вы ж маё віно, сонейко!

Сонейко, вы ж маё віно, солодзенькае, сонейко!








: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка