Курс лекций Уводзіны ў антычнасць. Першакрыніцы і гістарыяграфія старажытнай Грэцыі



старонка1/5
Дата канвертавання22.05.2016
Памер1.04 Mb.
ТыпКурс лекций
  1   2   3   4   5
В.А. Федосик
История дренего мира (Древняя Греция и Рим)

1 курс, историко-архивоведение, музейное дело

Курс лекций

Уводзіны ў антычнасць. Першакрыніцы і гістарыяграфія старажытнай Грэцыі

Старажытная Грэцыя была калыскаю еўрапейскай цывілізацыі. Першая цывілізацыя ў Еўропе ўзнікла на востраве Крыт. Пачатак яе гісторыкі адносяць да рубяжа III - II тыс. да н.э. Нават само слова “Еўропа” па міфах старажытных грэкаў звязана з узнікненнем менавіта крыцкай цывілізацыі. Еўропай звали прыгожую фінікійскую царэўну, якую скраў бог Зеўс, ператварыўшыся ў быка. Па старажытнагрэчаскім паданням, Зеўс звёз прыгажуню Еўропу на в. Крыт, і востравам затым пачалі правіць патомкі вярхоўнага бога грэкаў і Еўропы.

Людзі крыцкай цывілізацыі вынайшлі і першую пісьменнасць у Еўропе. Гэтая пісьменнасць да нашага часу не расшыфравана, але вучоным стала зразумела, што гэтыя неразгаданыя знакі пісьма не выкарыстоўваліся людзьмі, якія гаварылі па-грэчаску. Гэта значыць, што людзі першай еўрапейскай цывілізацыі не былі грэкамі. А дакладна вызначыць іх этнічную прыналежнасць пакуль немагчыма.

Крыху пазней, у XVIII ст. да н.э., на Балканскім паўвостраве склалася яшчэ адна еўрапейская цывілізацыя. Гісторыкі называюць яе мікенскай (па месцы першых знаходак яе помнікаў у Мікенах у Грэцыі) альбо ахейскай. Мікенская письменность расшыфравана, і гэта зрабілася яшчэ адным важным доказам таго, што стваральнікамі мікенскай цывілізацыі былі старажытныя грэкі.

Старажытнагрэчаская цывілізацыя з’яўляецца першай і самай старажытнай цывілізацыяй Еўропы.

У развіцці старажытнагрэчаскай цывілізацыі прынята вызначаць неколькі этапаў:



  • крыта-мікенская эпоха (рубеж III-II тыс. да н. э. – XII ст. да н.э.)

  • гамераўскі перыяд (XI-IX ст. да н.э.)

  • архаічная Грэцыя (VIII-VI ст. да н.э.)

  • класічны перыяд (V-IV ст. да н.э.)

Перыяд гіторыі Грэцыі ад падпарадкавання яе Македоніяй і да падпарадкавання Рыму (338 -- 146 г. да н.э.) гісторыкі лічаць часткай эпохі элінізму, а Грэцыю таго часу – часткай эліністычнай цывілізацыі. Эліністычная цывілізацыя ўзнікла ў выніку вялікіх заваяванняў тэрыторыі Азіі (да Індыі) і ў Афрыцы (Егіпет) Аляксандрам Македонскім. У дзяржавах, што склаліся ў выніку распаду вялікай дзяржавы Аляксандра Македонскага, цесна перапляліся грэчаскія і ўсходнія элементы ў сацыяльна-эканамічных, палітычных адносінах, рэлігіях. Элінізм уяўляў сабою сінтэз грэчаскіх і ўсходніх элементаў ва ўсіх сферах жыцця гэтых дзяржаў. І хоць у іх, напрыклад, грэчаская мова была мовай правячых колаў, мовай літаратуры і навукі, але большасць насельніцтва Егіпта і Сірыі размаўляла на сваіх мовах, трымалася сваіх традыцый. Гэта былі грамадствы ўжо не грэчаскія (элінскія) і не ўсходнія, а эліністычныя. Канец эпохі элінізму для розных эліністычных дзяржаў гісторыкі вызначаюць па-рознаму – у залежнасці ад таго, калі яны былі заваяваны Рымам. Апошняй датай эпохі элінізму прынята лічыць 30 г. да н.э., калі Рым захапіў апошнюю з буйных эліністычных дзяржаў – Егіпет.

Старажытнарымская цывілізацыя была апошняй з цывілізацый антычнасці (пасля старажытнагрэчаскай і эліністычнай). На працягу некалькіх стагоддзяў Рым з маленькай горада-дзяржавы ператварыўся ў вялізную дзяржаву, што раскінулася на трох частках свету – у Еўропе, Азіі і Афрыцы. Яе межы распасціраліся ад нільских парогаў на поўдні да часткі Вялікабрытаніі, ад атлантычнага ўзбярэжжа Іспаніі на захадзе да спякотнай Сірыі на ўсходзе.

За аснову перыядызаціі гісторыі старажытнага Рыма прынята браць даты кардынальных пераменаў у яго грамадскім і дзяржаўным ладзе:

1) царскі перыя (сярэдзіна VIII ст. – 510 г. да н.э.);

2) рэспубліканскі перыяд (510 г. да н.э. – 30 г. да н.э.)

3) перыяд імперыі (30 г. да н.э. – 476 г. н.э.)

Падзенне Заходняй Рымскай імперыі пад ціскам варвараў у 476 г. да н.э. прынята лічыць канчатковай датай гісторыі антычнасці і гісторыі старажытнага свету ў цэлым.

Крыта-мікенская цывілізацыя. Гамераўская Грэцыя
Першая цывілізацыя Еўропы ўзнікла на востраве Крыт ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Створана, відаць, пеласгамі. Цывілізацыю Крыта называюць палацавай, паколькі асноўнымі цэнтрамі яе жыцця былі велізарныя палацы. Археологамі знойдзены рэшткі 4-х палацаў: у Кносе, Фесце, Маліі, Закросе (Ката-Закро), якія ўзніклі на мяжы III–II тыс. да н.э. Спачатку яны былі цэнтрамі асобных дзяржаў на Кіпры, а посля знішчэння іх землятрусам у сярэдзіне XVIII ст. і новай адбудовы ўзвышаецца палац у Кносе, які стаў цэнтрам адзінай дзяржавы на Кіпры. Сацыяльныя адносіны ў крыцкай цывілізацыі нагадвалі адносіны, што склаліся ва ўсходнестаражытных дэспатыях. Палац быў рэзідэнцыяй царя-уладара, які з’яўляўся і вярхоўным жрацом, там жа жылі і яго шматлікія чыноўнікі. Палац быў і велізарным сховішчам прадукцыі сельскай гаспадаркі, што постаўляла туды навакольнае залежнае население, а таксама вырабаў рамяства (рамеснікі працавалі пад наглядам чыноўнікаў у майстэрнях палаца). Ён жа быў і размеркавальнікам харчавання і рамесных вырабаў, якія выдаваліся чыноўнікам і працаўнікам па волі ўладара, а таксама выкарыстоўваліся для знешняга гандлю. Па паданні, на Крыце правіла дынастыя Мінасаў, «уладык мораў», якім выплочвалі даніну многія дзяржавы і плямёны астраўной і мацерыковай Грэцыі (у тым ліку, і Афіны). Свайго расквіту цывілізацыя Крыта дасягнула ў XVI – першай пал. XV ст. да н.э. У сярэдзіне XV ст. да н.э. палацы Крыта былі разбураны землятрусам і цунамі, а востраў падпарадкавалі грэкі-ахейцы, якія уварваліся з мацерыка. Крыт стаў часткай мікенскай цывілізацыі. Лінейная пісьменнасць А крыцян не дэшыфравана, затое разгадана линейная пісьменнасць Б – прыстасаваная да грэчаскай мовы пісьменнасць старажытных крыцян.

Другая па часе ўзнікнення цывілізацыя Еўропы склалася на некалькі стагоддзяў пазней на Балканскім паўвостраве. Яе звычайна называюць мікенскай (ад Мікéн – аднаго з яе важнейшых цэнтраў) альбо ахейскай. Мікены знаходзіліся ў Аргалідзе на Пелапанэсе. Доўгі час Мікены былі вядомы па «Іліядзе» і міфам (заснаванне Мікенаў сынам Зеўса і Данаі Пярсеем, 12 подзвігаў Геракла, якія былі здзейснены па загаду цара Мікенаў Эўрысфея, магутны Агамемнан, які ўзначаліў паход грэкаў на Трою і г.д.). Зачараваны «Іліядай» археолаг-аматар Г. Шліман у другой палове XIX ст. даказаў рэальнасць існавання Мікенаў. Раскопкі Мікенаў, якія працягваюцца і ў наш час, прывялі да адкрыцця не толькі грабніц правіцеляў, багатых золатам (гэта зрабіў Г. Шліман), але і цэлага горада, палаца, храма XIII ст. да н.э., таблічак з лінейным пісьмом Б. Вялізны палац у Мікенах меў магутнае ўмацаванне («Львіныя вароты» ў ягоных крапасных сценах былі перакрыты 20-тоннай каменнай плітой). Як і іншыя дварцы мікенскай цывілізацыі (што атрымаў сваю назву ад Мікенаў), палац у Мікенах быў рэзідэнцыяй правіцеля, яго чыноўнікаў, цэнтрам упраўлення дзяржавай, вялізным складам-размеркавальнікам прадуктаў харчавання і вырабаў рамястваў (з адпаведнай сістэмай уліку і кантролю). Росквіт Мікенаў прыпадае на XIV–XIII ст.ст. да н.э., у канцы XIII ст. да н.э. Мікены былі спустошаны ў выніку ўварвання дарыйцаў. Пытанне аб панаванні Мікенаў у адзінай Ахейскай дзяржаве – спрэчнае. Хутчэй за ўсё, такой дзяржавы не існавала ніколі, самі магутныя сцены палацаў гэтай цывілізацыі, шматлікія батальныя адлюстраванні сведчаць аб войнах паміж ахейскімі дзяржавамі. Але зусім верагодна, што час ад часу якая-небудзь з іх (Мікены, Тырынф, Аргос) падпарадкоўвала сабе іншыя. З-за свайго падабенства крыцкую і мікенскую (ахейскую) цывілізацыі часта вызначаюць як адну крыта-мікенскую цывілізацыю.

Нашэсце плямёнаў з поўначы Балканскага паўвострава ў канцы XIII ст. да н.э нанесла моцны ўдар па мікенскай цывілізацыі. І хоць большасць заваёўнікаў вярнулася на поўнач, разрабаваўшы паселішчы ахейцаў, на працягу XII ст. да н.э. мікенская цывілізацыя канчаткова прыйшла ў заняпад. Удар па кіроўнай вярхушцы ў сістэме адносін панавання – падпарадкавання прывёў да распаду сацыяльных і эканамічных сувязей. Частка прышлых дарыйцаў асела на заваяваеых землях. ёўнікаў аселаПершая хваля грэчаскай каланізацыі была звязана з гібеллю мікенскай (ахейскай) цывілізацыі Значная частка ахейскага насельніцтва мігравала на астравы Эгейскага мора і заходняе ўзбярэжжа Малай Азіі. Настаў т. зв. “Гамераўскі” перыяд ш гісторыі Грэцыі. Шмат хто з даследчыкаў называе яго “цёмнымі вякамі”, “застоем”, “заняпадам”. Сапраўды грэкі ў развіцці былі адкінуты назад. Прышэльцы знаходзіліся яшчэ на стадыі першабытных адносін. Ім не патрэбны былі палацы, бо не было правіцеляў і іх шматлікіх чыноўнікаў. Яны не ведалі пісьменнасці – а што было ўлічваць і кантраляваць, калі не было ні правіцеля, ні чыноўнікоў? Не патрэбна было і мастацтва, што раней задавальняла патрэбы знікнуўшай кіруючай эліты. Рамяство і заняпад адкаціліся на прымітыўны ўзровень ва ўмовах абсалютнага панавання аграрнай гаспадаркі. XI – IX ст. да н.э. аднак нельга лічыць “страчаным часам”, бо яны “сцёрлі” з гістарычнай памяці грэкаў спадчыну першых цывілізацый з іх грамадскімі адносінамі падобнымі на старажытнаўсходнія. Пачаўся працэс фарміравання новай цывілізацыі з прынцыпова іншымі адносінамі паміж людзьмі, чым у старажытнаўсходніх манархіях. Тое, што адбывалася ў грэчаскім грамадстве ў XI – IX ст. да н.э., адлюстравана ў эпічных паэмах Гамера (адсюль і назва перыяда), хоть галоўны іх сюжэт адносіцца да XIII ст. да н.э. Адбываўся распад першабытных адносін, фарміраванне знаці (“лепшы – “арыстос”), усталёўвалася яе панаванне над простымі людзьмі.

Архаічная Грэцыя. Фарміраванне поліса

Архаічны перыяд (VIII–VI стст. да н.э.) некаторыя гісторыкі называюць рэвалюцыйным. Бо, сапраўды, Грэцыя здзейсніла гіганцкі рывок у развіцці і выйшла ў лідэры цывілізацый свету. Гэта ўжо ў VI ст. да н.э. з’вілася прымаўка “грошы робяць чалавека”. І з’явілася яна сярод грэкаў, паказваючы бурлівае развіццё таварна-грашовых адносін. Адбылося рэзкае расслаенне грамадства на багатых і бедных, абвастрылася барацьба паміж уладнай арыстакратыяй і простым народам (дэмасам). Грэкі засялілі міжземнаморскае (акрамя поўдня) і чорнаморскае ўзбярэжжы (гэта быў час Вялікай грэчаскай каланізацыі). Адбыўся вялізны ўздым культуры (заўважце, амаль усе назвы навук паходзяць ад старажытных грэкаў), новая пісьменнасць зусім не была падобнай на крыта-мікенскую. Грэкі сталі народам мараходаў – па Міжземным і Чорным моры ўсюды сноўдалі іх караблі з таварамі, таннымі і якаснымі, што мелі вялікі попыт у розных народаў. А галоўнае – фарміраваўся новы тып адносін паміж людзьмі, які да таго не ведала гісторыя чалавецтва: адносіны паміж роўнымі перад законам і ў сваіх правах грамадзянамі, узорам якіх стаў поліс.



Вялікая грэчаская каланізацыя праходзіла ў VIII–VI стст. да н.э. Асноўнымі яе прычынамі былі няздольнасць насельніцтва грэчаскіх полісаў, якое расло, пракарміцца на радзіме (з-за нізкага ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі) і вострая сацыяльная барацьба ўнутры полісаў, якая пагражала ўзаемным знішчэннем багатых і бедных. Грэкі заснавалі мноства калоній на ўзбярэжжах Міжземнага мора (на поўдні Апенінскага паўвострава, Сіцыліі, поўдні Галіі, у Іспаніі), на берагах Чорнага і Азоўскага мораў. Грэкі ў калоніях займаліся рамёствамі, гандлявалі з мясцовым насельніцтвам. З калоній у Грэцыю паступалі рабы, збожжа, сыравіна для рамёслаў, у калоніі везлі прывычныя для кожнага грэка аліўкавы алей, віно (сама Грэцыя спецыялізавалася на вытворчасці гэтага), посуд і іншыя прадметы ўжытку. Больш за ўсё калоній было выведзена Мілетам (ад 75 да 90 па розных крыніцах). Поўдзень Апенінскага паўвострава называлі «Вялікай Грэцыяй» з-за мноства грэчаскіх калоній. Поліс, з якога выводзілася калонія, з’яўляўся метраполіяй, з якой звычайна захоўваліся цесныя сувязі, нягледзячы на поўную самастойнасць калоніі. Вялікая грэчаская каланізацыя дала моцны штуршок сацыяльна-эканамічнаму развіццю Грэцыі, якая выйшла ў сусветныя лідэры.

Тыранія – форма дзяржаўнага кіравання ў Грыціі, сутнасць якой у аднаасобным праўленні, што дасягалася шляхам узурпацыі ўлады. Тыранія з’явілася ў ходзе фарміравання полісаў як вынік рэзкага абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей паміж арыстакратыяй і демасам, багатымі і беднымі і была ўласцівай, галоўным чынам, полісам з развітымі рамяством і гандлем, дзе сацыяльная дыферэнцыяцыя адбывалася больш хутка і вастрэй. Збяднелы і бяспраўны дэмас патрабаваў адмены запазычанасцяў, адмены рабства за запазычаннасці, перадзела зямлі на сваю карысць, доступа да ўлады. А ўлада знаходзілася ў арыстакратыі. Вастрыня сацыяльнай барацьбы ў шэрагу полісаў пагражала перарастаннем у самазнішчэнне грэкаў (яркі прыклад – зверскія масавыя расправы дэмаса і арыстакратаў над дзецьмі сваіх апанентаў у Мілеце). Спробай вырашэння гэтых вострых супярэчнасцей і з’явілася тыранія. Грэчаскія тыраны (яны паходзілі з розных слаёў) шляхам насілля захоплівалі ўладу ў арыстакратаў і правілі аднаасобна, не лічачыся ні з ранейшымі законамі, ні з ужо існаваўшымі дзяржаўнымі інстытутамі (народнымі сходамі, выбранымі саветамі і г.д.). Пры узурпацыі ўлады тыраны звычайна абапіраліся на дэмас, шчодра абяцаючы выканаць усе яго галоўныя патрабаванні. Пры подтрымцы дэмаса яны распраўляліся з арыстакратамі, бо бачылі ў іх галоўную пагрозу ўласнай ўладзе. Але ніводнае з асноўных патрабаванняў дэмаса ніводзін з тыранаў не выканаў. Тыраны выдавали пазыкі на сельскагаспадарчыя работы, выводзілі калоніі, давалі працу рамеснікам пры будаўніцтве храмаў, водаправодаў, узводзілі ў ранг дзяржаўных папулярныя сярод дэмаса культы багоў, наладжвалі пампезныя святы з дармавымі пачастункамі, але ніхто з іх не адмяніў запазычаннасці беднякоў і рабства за такія запазычаннасці, не здзейсніў радыкальнага перадзелу зямлі на карысць малазямельных і абеззямеленых і, тым больш, не збіраўся аддаваць сваю аднаасобную і неабмежаваную ўладу. Афінскі гісторык Фукідзід адзначыў: «Усе тыраны, якія былі ў элінскіх дзяржавах, звярталі свой клопат выключна на свае інтарэсы, на бяспеку сваёй асобы і на ўзвелічэнне свайго дома. Таму пры кіраванні дзяржавай яны пераважна, наколькі магчыма, заклапочаныя былі прыняццем захадаў па ўласнай бяспецы». Кожны тыран быў акружаны целаахоўнікамі, доступ у яго ўмацаваную рэзідэнцыю строга абмяжоўваўся, бясконца ішлі расправы са змоўшчыкамі – арыстакратамі. Тыраны апекавалі паэтаў, архітэктараў, скульптараў, мастакоў, вучоных, але галоўнай іх мэтай пры гэтым было ўслаўленне іх саміх. Тыранія не здолела вырашыць ні водную з галоўных сацыяльных супярэчнасцей у грэчаскім грамадстве, дэмас, на які абапіраліся тыраны пры захопе ўлады, праз некаторы час адварочваўся ад іх, зразумеўшы марнасць спадзеваў на перемены. Час тыранаў быў нядоўгім; нягледзячы на ўсе намаганні ўтрымаць уладу і передаць яе нашчадку вельмі мала хто з іх памёр натуральнай смерцю. Мітыленскі тыран Пітак, якога адносілі да “сямі мудрацоў” на пытанне: «Што на свеце самае дзіўнае?», – адказаў: «Тыран, які дажыў да старасці». Рэальные меры вырашэння ці змякчэння найбольш вострых сацыяльных супярэчнасцей у грамадстве далі грэкам заканадаўцы (Салон, Клісфен, Залеўк і інш.). Галаўным жа вынікам тыраніі было аслабленне арыстакратыі. Найбольш вядомымі тыранамі VII–VI ст. да н.э. былі Палікрат (Самас), Кіпсел і Перыяндр (Карынф), Фрасібул (Мілет), Пісістрат (Афіны), Феаген (Мегары).

Поліс (грэч. polis) – грэчаскі тэрмін для абазначэння горада, дзяржавы, сукупнасці грамадзян. Як горад-дзяржава грэчаскі поліс быў невялікім па тэрыторыі – сам горад і прылеглая сельская акруга. Вялікі поліс (напрыклад, Афіны, Спарта) быў, хутчэй, выключэннем. Грэцыя ў старажытнасці ніколі не была адзінай дзяржавай, а складалася з некалькіх соцень полісаў. Грэчаскі поліс быў першым у гісторыі чалавецтва грамадствам грамадзян, пабудаваным на прынцыпова іншых адносінах паміж людзьмі, чым грамадствы Старажытнага Усходу. У старажытнаўсходніх манархіях дамініравалі адносіны панавання – падпарадкавання, у полісе – адносіны роўных паміж сабой у правах і перад законам грамадзян. Менавіта ў полісе ўзніклі паняцці «грамадзянін», «грамадзянскія правы». Кожны грамадзянін поліса меў права асабіста ўдзельнічаць у прыняцці законаў, права выбіраць прадстаўнікоў выканаўчай і судовай улады і быць выбраным на гэтыя пасады. Прызнаць вінаватым грамадзяніна поліса можна было толькі па рашэнню суда (а не па чыёсці прыхамаці). Толькі грамадзянін меў права на зямельную ўласнасць на тэрыторыі свайго поліса. І толькі грамадзяне мелі права са зброяй у руках змагацца за інтарэсы роднага поліса – армія ўяўляла сабою апалчэнне грамадзян. Кожны грамадзянін поліса быў і воінам (адсюль і асаблівая ўвага да фізічнай падрыхтоўкі) у адрозненне ад ад наёмных ці сфарміраваных з рэкрутаў армій усходніх дэспатаў. Вышэйшым заканадаўчым органам кожнага поліса быў народны сход, бягучай палітыкай займаўся абраны грамадзянамі савет, выканаўчую ўладу здзяйснялі службовыя асобы, якія выбіраліся грамадзянамі на кароткі тэрмін (звычайна на адзін год) і абавязкова па некалькі чалавек на адну пасаду). Выкананне службовых абавязкаў было бясплатным – поліс не ведаў чыноўніцтва (неабходнага ў любой усходняй манархіі), дзяржаўная кар’ера з мэтаю асабістага ўзбагачэння была немагчымай. Грамадзяне поліса мелі сваю сістэму каштоўнасцей: свабода індывідуума, патрыятызм, калектывізм і салідарнасць грамадзян (интарэсы поліса вышэй за інтарэсы асобнага яго грамадзяніна), імкненне выкарыстаць свае здольнасці для росквіту ўсяго поліса. Рабства грамадзян у полісе ў ходзе барацьбы дэмаса з арыстакратыяй было адменена. Рабамі былі іншаземцы, якія не ўключаліся ў лік грамадзян. Да грамадзян не належалі перасяленцы з іншых дзяржаў, грамадзянскіх правоў не мелі і жанчыны. Поліс не быў з’яваю выключна грэчаскаю, аналагічны тып грамадства склаўся паралельна і ў Рыме – «цывітас» (civitas). Менавіта поліс складаў аснову прынцыповага адрознення цывілізацый антычнасті ад старажытнаўсходніх цывілізацый. Поліс з яго адносінамі паміж грамадзянамі стаў идэалам адносін у грамадстве для гуманістаў у перыяд распада феадальных адносін у Еўропе (Дж. Манэцці: «Чалавек – сацыяльная і грамадзчнская жывёла»), эпоха Адукацыі завяршылася ўвасабленнем ідэала поліса ў практыку дзяржаўнага і грамадскага жыцця – Вялікая Французская рэвалюцыя, канстытуцыя ЗША; а потым адносіны паміж грамадзянам, што склаліся ў старытнагрэчаскім полісе і рымскай цывітас, атрымалі далейшае развіццё у большасці краін свету.

Станаўленне Афінскага поліса
Афіны – галоўны горад Атыкі. Вядомы з мікенскай эпохі. Горад рос вакол пагорка Акропаль. У мікенскую эпоху там быў збудаваны ўмацаваны палац. Каля 1200 г. да н.э. Акропаль быў абнесены сцяной. Аб’яднанне Атыкі паданне прыпісвае незаконнанароджанаму сыну афінскага цара Эгея Тэсею. Па міфам Тэсей вызваліў Афіны ад залежнасці ад «уладыкі мораў» крыцкага цара Мінаса. Апошнім царом Афін традыцыя называе Кодра, які выратаваў коштам свайго жыцця Афіны ад знішчэння дарыйцамі. Пасля цароў улада ў Афінах належала эўпатрыдам, з якіх выбіраліся кіруючыя архонты і фарміраваўся арэапаг (савет знаці). Барацьба дэмаса з арыстакратыяй за адмену рабства за запазычаннаці, за зямлю, за ўдзел у прыняцці законаў і кіраванні дзяржавай прывяла ў Афінах да фарміравання поліса – супольнасці грамадзян, роўных у правах і перад законам. Палітычны лад Афін склаўся ў выніку рэформ заканадаўцаў Салона і Клісфена (VI ст. да н.э.).

Салóна (каля 640 – каля 560 г. да н.э.) – грэкі лічылі адным з сямі сваіх мудрацоў. Паходзіў ён з арыстакратаў, лічыўся патомкам апошняга цара Афін Кодра. У 594 г. да н.э. Салон быў абраны архонтам і правёў шэраг важнейшых рэформ. Галоўнай з іх была «сейсахфейа» – адмена запазычаннасцяў і рабства за запазычаннасці. З гэтага часу афінскі грамадзянін не мог стаць рабом з-за неаддадзенай запазычанасці, прададзенныя раней за запазычанасці на чужыну афіняне былі вернуты дадому. Салон ўвёў таксама падзел грамадзян на 4 маёмасныя групы (па памерах гадавога даходу). Грамадзяне ўсіх чатырох груп валодалі правам удзелу ў народным сходзе (эклесіі) і ў судзе (геліэйі). У створаны Салонам Савет 400 (які папярэдне абмяркоўваў ўсе прапановы і законапраэкты для эклесіі) выбіраліся прадстаўнікі трох першых груп, на вышэйшыя дзяржаўныя пасады – толькі першай, самай багатай. Адпаведна фарміравалася і ўзброенае апалчэнне грамадзян – першыя дзве групы ваявалі на конях, трэцяя складала цяжкаўзброеную пяхоту, чацвёртая – лёгкаўзброеных воінаў. Салон правёў грашовую рэформу, устанавіў максімальны памер зямельнага ўладання. Быў прыняты і закон супраць бяздзейнасці – калі бацька не навучыў сына якому-небудзь занятку для здабывання сродкаў, то сын не абавязаны быў утрымліваць бацьку ў старасці. Былі адменены многія жорсткія законы Дракона, уведзена свобода завяшчання.

Клісфéн (VI ст. да н.э.) належаў да роду Алкмеанідаў, выгнанага з Афін за святататства пры расправе са змоўшчыкамі Кілона. Клісфен узначаліў барацьбу супраць афінскага тырана Гіпія, сына Пісістрата. Клісфен займеў значны аўтарытэт у Грэцыі за кіраўніцтва пабудовай храма Апалона (замест таго, што згарэў) у агульнагрэчаскай святыні ў Дэльфах. Яму ўдалося заручыцца падтрымкай Спарты, і з яе дапамогай у 510 г. да н.э. звергнуць тыранію Гіпія ў Афінах. З 509 г. да н.э. па прапановах Клісфена ў Афінах пачалі праводзіцца важныя дзяржаўныя рэформы, якія канчаткова аформілі дэмакратычны лад афінскага поліса. Клісфен замест радавых філ стварыў 10 тэрытарыяльных, дзе людзі не былі моцна звязаны сувязямі кроўнай роднасці. Прычым, кожную філу складалі тры трытыі з розных частак Атыкі. Гэта падарвала ўплыў арыстакратыі. Філы складаліся з дэмаў, дзе вызначалася і фіксавалася грамадзянства афіняніна. Замест Савета 400 Клісфен стварыў Савет 500 – па 50 прадстаўнікоў ад кожнай новай філы. Была створана калегія стратэгаў. Для барацьбы з магчымымі спробамі ўсталявання тыраніі быў прыняты закон аб астракізму. Астракізм (ад грэч. ostrakon – гліняны асклепак) – працэдура галасавання на народным сходзе ў Афінах шляхам тайнага галасавання з дапамогай гліняных асклепкаў, на якіх пісалася імя чалавека, якога трэба было адправіць у выгнанне. Не часцей за адзін раз у год збіраўся спецыяльны сход грамадзян (кворум не меней за 6 тыс. грамадзян) і без абмеркавання і дэбатаў прыступаў да астакізму. Той, хто набіраў большасць галасоў, выганяўся з Афін на 10 гадоў без канфіскацыі маёмасці і якіх-небудзь рэпрэсій у дачыненні да яго сям’і. Праз 10 гадоў выгнанніку дазвалялася вярнуцца ў Афіны і карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі.

Афіны лічацца ўзорам антычнай дэмакратыі. У афінскім полісе вышэйшая заканадаўчая ўлада належала эклесіі (народнаму сходу), на якім выбіраліся прадстаўнікі выканаўчай улады. Суд здзяйсняўся геліэйяй (судом прысяжных). Прадстаўнікі выканаўчай улады выбіраліся на адзін год, прычым іх пасады былі калегіяльнымі (9 архонтаў, 10 стратэгаў і г.д.). Толькі на пасады стратэгаў дазвалялася выбіравацца не адзін раз, бо ваеначальнік павінен быў мець паспяховы вопыт камандавання войскам.



Спарта як тып поліса
Спáрта – буйнейшы і самы магутны поліс Пелапанэса. Дзяржаўная назва Спарты – Лакедэмон. Галоўны горад з назвай Спарта размяшчаўся ў даліне р. Эўрот і не меў ніякіх умацаванняў. У концы II тыс. да н.э. у Лаконіку (паўднёвы ўсход Пелапанэса) уварваліся грэкі-дарыйцы, якія падпарадкавалі сабе мясцовае ахейскае насельніцтва і заснавалі Спарту. Праблема аграрнага перенасельніцтва, што стала адной з галоўных прычын Вялікай грэчаскай каланізацыі, у Спарце была вырашана па іншаму – захопам суседняй вобласці Мясенія (сярэдзіна VIII – VII ст. да н.э.). Да VI ст. да н.э. Спарта была адным з важных цэнтраў рамяства Грэцыі – археолагамі знойдзены створаныя ў VII – пачатку VI ст. да н.э. цудоўныя ювелірныя вырабы, кераміка з роспісам, унікальныя тэракотавыя маскі. Але ў першай палове VI ст. да н.э. у Спарце быў праведзены шэраг рэформ (якія звязваюцца з імем Лікурга) і створаны своеасаблівы полісны лад (вядомы як «Лікургаў лад»).

Усё насельніцтва Спарты было падзелена на тры слаі: спартыятаў, перыэкаў і ілотаў. Толькі спартыяты з’яўляліся грамадзянамі Спарты, перыэкі займаліся рамяством і земляробствам (яны былі асабіста свабоднымі людзьмі і выплочвалі падаткі), ілотамі з’яўлялася вялікая частка насельніцтва, якая была найбольш бяспраўнай і забяспечвала сваёй працай спартыятаў і іх сем’і. Кожны спартыят атрымліваў зямельны надзел (роўны з надзеламі ў іншых спартыятаў) і пэўную колькасць ілотаў, якія апрацоўвалі гэты надзел. Колькасць залежных ілотаў таксама была аднолькавай для ўсіх спартыятаў. Але спартыят не мог прадаць, забіць, абмяняць залежнага ад яго ілота. Першапачаткова колькасць спартыятаў складала 9 тыс. чалавек (столькі было і зямельных надзелаў – клераў). Грамадзянам Спарты забаранялася займацца земляробствам, рамяством, гандлем, яны былі толькі воінамі. Сістэма спартанскага выхавання рыхтавала лепшых воінаў у Грэцыі – умелых у баі, вынослівых і дысцыплінаваных. Гэта было неабходна не толькі для войн са знешнімі ворагамі, але, перш за ўсё, для ўтрымання ў пакоры вялізнай масы ілотаў, падпарадкаваных спартыятам. Грамадзяне Спарты называлі сябе «абшчынай роўных», бо ўсе мелі роўныя надзелы зямлі, аднолькавую колькасць працаваўшых на іх ілотаў, усім было забаронена мець каштоўнасці, золата, серабро і ўпрыгожванні, усе абавязаны былі хадзіць у аднолькавай вопратцы і нават з аднолькавымі прычоскамі. Спарта была закрытым полісам – нікому не дазвалядася пакідаць ці ўступаць на яе тэрыторыю без асобага дазволу ўладаў. Гандаль са Спартай быў немагчымым – каб у дзяржаву не пранікала раскоша і адпаведныя ёй норавы, у Спарце былі ўведзены жалезныя грошы, якія не каціраваліся ў іншых полісах і якія нельга было назапасіць без публічнай увагі ў самой Спарце (грувасткія і крохкія «грошы» ў Спарце, якія перавозіліся, напрыклад, на двух вазах, раўняліся суме манет, якія ў Афінах можна было заціснуць у далоні). Жонкі і дочкі спартыятаў карысталіся большай свабодай, чым жанчыны ў іншых полісах, але сістэма жаночага выхавання ў Спарце была накіравана на тое, каб моцныя і фізічна развітыя жанчыны нараджалі здаровых будучых воінаў-грамадзян.



Як і ў астатніх грэчаскіх полісах вышэйшым заканадаўчым органам Спарты быў народны сход (апела), але ён не валодаў заканадаўчай ініцыятывай, а толькі галасаваў «за» ці «супраць». Апела выбірала вышэйшы савет Спарты – герусію, якая складалася з 28 грамадзян ва ўзросце не маладзей за 60 год і двух архагетаў («цароў»), передаваўшых сваю пасаду ў спадчыну. Архагеты паходзілі з двух родаў (Прокла і Эўрыпонта), яны з’яўляліся галоўнакамандуючымі спартанскім войскам і вышэйшымі жрацамі. Законы Спарты былі абявязковымі для ўсіх, у тым ліку і для архагетаў, якіх маглі прыцягнуць да адказнасці за парушэнні (напрыклад, за цягу да раскошы). На народным сходзе кожны год выбіраліся 5 эфораў, якія сачылі за выкананнем законаў і парадкаў Спарты. Посля ўсталявання «Лікургавага ладу» Спарта не дала Грэыі ніводнага выдатнага вучонага, філосафа, паэта, скульптара, мастака, дойліда. Спартанскае выхаванне было накіравана на падрыхтоўку выдатных воінаў, адукацыя ж давалася мінімальная. Спартыяты не ўмелі прамаўляць доўгія прамовы, яны гаварылі кароткімі фразамі (лаканічна), лічылі за лепшае маўчаць. Калі да іх прыбылі па дапамогу паслы з Самаса, то першыя перамовы скончыліся нічым, бо спартыяты заявілі: «Калі мы даслухалі вас да канца, дык забылі пачатак, а забыўшы пачатак не зразумелі канца». На наступны дзень самасцы прыйшлі з пустым мехам і сказалі толькі: «Мех ёсць, мукі няма,» -- і спартыяты ўсё зразумелі, заўважыўшы толькі, што можна было абыйсціся і без першых двух словаў. Знакамітыя «лаканізмы», што зрабіліся крылатымі фразамі, – гэта толькі лепшыя ўзоры спартанскай мовы, далёка не заўсёды зразумелай для іншых («Са шчытом ці на шчыце»; адказ посла Спарты цару персаў на яго здзіўленае пытанне: «Ты адзін?» – «Да аднаго» і г.д.). У канцы VI ст. да н.э. Спарта стварыла і ўзначаліла Пелапанэскі саюз. Яна разам з Афінамі адыграла рашаючую ролю ў барацьбе з уварваннямі персаў у грэка-персідскіх войнах.


: bitstream -> 123456789 -> 53558
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка