Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека “Крок наперад”



Дата канвертавання17.06.2016
Памер69.68 Kb.

Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў

у галіне правоў чалавека “Крок наперад”

Червень-кастрычнік, 2010



Школа правоў чалавека для адукатараў



Паважаныя калегі!
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.

Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:

  • актыўная стратэгія навучання;

  • абмен досведам паміж удзельнікамі;

  • узаемнае навучанне;

  • планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.

Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4-6 чэрвеня (Гродна), 2-4 ліпеня (Гродна), 10-12 верасня (Вільня), 15-17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.

Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост - не абмежаваны.

Трэнерская група:

Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).


Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4-6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.

Задачы семінара:

  1. Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”

  2. Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце

  3. Абмяняцца досведам у галіне зместу, метадаў і формаў адукацыі па правах чалавека

  4. Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.


Папярэдняя праграма ўводнага семінара:





04.06.2010

05.06.2010

06.06.2010

09.30-11.00

Заезд

АПЧ: Сучасныя падыходы ў свеце

Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ

11.00-11.30

Перапынак

11.30-13.00

Уводзіны. Знаемства. Чаканні

АПЧ: Змест

Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы АПЧ

13.00-14.30

Абед

14.30-16.00

Як мы разумеем правы чалавека

АПЧ: Метады і Формы

Падвядзенне вынікаў

16.00-16.30

Перапынак

16.30-18.00

Досвед удзельнікаў у АПЧ

Рэсурсы АПЧ. Агляд крыніц і матэрыялаў

Ад’езд


Фокус наступных семінараў:

2 – Змест адукацыі ў сферы правоў чалавека

3 – Формы і метады адукацыі ў сферы правоў чалавека

4 – Ацэнка адукацыйных праграм па правах чалавека


Арганізацыйны аспект.

Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі.

Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку) і, пажадана, ліста падтрымкі ад установы, арганізацыі ці калегі, якія могуць даць ацэнку вашаму досведу і неабходнасці павышэння кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 31.05.2010.


Апошні тэрмін падачы анкет-заявак на ўдзел у Курсе – 23.05.2010

Анкета-заяўка і ліст падтрымкі павінны быць дасланы ў электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.


Візы

Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў семінарах, якія будуць адбывацца ў Літве.


УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння апошняга семінара; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.
Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.


Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com


З павагаю,
Каманда Курса
АНКЕТА-ЗАЯЎКА


I. АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Імя:

Імя па бацьку:

Прозвішча:

Дата і месца нараджэння:



Фота

Кантактыныя дадзеныя:

Індэкс:

Горад (вёска):

Вуліца:


Дом:

Кватэра:


Телефоны (з кодам аператара ці рэгіёна): _____________________________

E-mail:_____________________________________



II. ІНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНІЗАЦЫІ:

Назва арганізацыі (установы):_______________________________________

Ваша пасада (функцыя) ў арганізацыі:_________________________________

Кантактныя дадзеныя арганізацыі:____________________________________

Адрас:_________________________________________________________


Тэлефон:_________________ Факс: ________________E-mail: __________
Адрас у Інтэрнэт:______________________
Кіраўнік: _____________________________________________________
Калі ласка, апішыце накірункі дзейнасці і асноўныя адукацыйныя праграмы Вашай арганізацыі:


III. ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Ці ёсць у Вас асаблівыя патрэбы (напрыклад, дыета, алергія і г.д.)?

НЕ  ТАК 

удакладніце:


Ці патрэбная Вам шэнгенская віза на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку?

НЕ  ТАК 




Пашпартныя дадзеныя (для ўдзельнікаў, якія не маюць шэнгенскай візы на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку):

Імя і прозвішча лацінкай:

Грамадзянства:

Серыя і нумар пашпарта:

Тэрмін дзеяння:

Кім і калі выдадзены:



IV. МАТЫВАЦЫЯ

  1. У якіх адукацыйных праграмах па правах чалавека Вы бралі ўдзел у якасці ўдзельніка?



  1. Якім чынам Вы выкарыстоўваеце кампанент правоў чалавека ў сваёй уласнай адукацыйнай дзенасці?



  1. Якія адукатарскія кампетенцыі дапамагаюць Вам у Вашай прафесійнай дзейнасці?



  1. Якіх ведаў і навыкаў Вам не хапае для больш эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці?



  1. Чым Вы можаце падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі Курса?



  1. Якіх асабістых і прафесійных мэтаў Вы плануеце дасягнуць праз удзел у Курсе?



  1. Якім чынам Вы плануеце выкарыстоўваць кампетенцыі, якія ўдасканаліце і атрымаеце падчас ўдзелу ў Курсе?




Дадзенай заяўкай я падцвярджаю свой намер і абавязальніцтва прыняць удзел ва ўсіх чатырох семінарах, запланаваных у рамках Курса.

Дата ______________ Подпіс _________________

Калі ласка, дашліце запоўненую анкету-заяўку разам з лістом падтрымкі

у электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com



да 23 мая 2010 года

Назва файла павінна быць напісана лацінкай і ўтрымліваць прозвішча апліканта



: wp-content -> uploads -> 2010
2010 -> У. Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
2010 -> Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
2010 -> Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 кастрычніка 2010 года ў 12. 30
2010 -> Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”
2010 -> Дзеннае аддзяленне 7 верасня
2010 -> Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка