Квадрацік. Гульны “Назаві адным словам”



Дата канвертавання22.05.2016
Памер56.41 Kb.


Добры дзень, дзеці! Сёння да нас на мерапрыемства павінна была прыйсці беларуская мова, але яе схапілі злыя людзі. Яны кажуць, што нам , беларусам, не патрэбна мова, і мы яе не ведаем. І зараз лёс нашай мовы залежыць ад вас, мае сябры. Дапаможам мове? Дык вось, на дошцы вы бачыце звычайны, на першы погляд, квадрат, але гэта не так. Наш квадрат - чароўны, ён складаеццаз 9 маленькіх квадрацікаў, у якіх змешчаны розныя заданні. Вы павінны выканаць іх і даказаць людзям, што мы, беларусы, любім і ведаем сваю мову. Вы згодны са мной? Тады пачынаем.

  1. квадрацік. Гульны “Назаві адным словам” (тром відавым паняццям дзеці знаходзяць абагульняючае радавое).

  • Пчала, жук, чмель … (насякомыя)

  • Верабей, ластаўка, сарока… (птушкі)

  • Заяц, воўк, ліса …. (звяры)

  • Званочак, рамонак, васілёк …(кветкі)

  • Сукенка, хустка, шапка … (адзенне)

Добра, вельмі добра!

  1. квадрацік. Гульня “Жывы – не жывы”

(Настаўнік называе слова. Калі яно абазначае жывую істоту, дзеці імітуюць яе рухі, калі нежывую – спакойна стаяць. Вучань, які памыліўся выходзіць з гульні.)

Казуля – кашуля

Лыжка – мышка

Дошка – кошка

Крот – рот

Жабка – шапка

Ножык – вожык

Рак – мак

Качка – тачка

  1. квадрацік. Гульня “Літара заблудзілася”.

  1. Малако дае карова”, -

напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)

  1. Ліза мазі папрасіла:

Лізу вуха ўкусіла .(Муха)

  1. Закрычаў Рыгорка:

  • З неба ўпала горка. (Зорка)

  1. Горка плача Лена:

  • Ой баліць палена! (Калена)

  1. Назбіралася народу.

Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)

  1. квадрацік. Гульня “Скорагаворкі”

Скорагаворка напісана на дошцы. Удзельнікі моўчкі вывучаюць яе тэкст, затым па чарзе чытаюць. Умова: найбольшая хуткасць, выразная дыкцыя, інтанацыя, захаване правіл арфаэпіі.

Пекар Пётр пёк пірог.

Ткач ткаў тканіну хутка – выткаў хустку.

Паша пашыла, Лора парола.

Патап пакапаў – бык патаптаў.

  1. квадрацік. Загадкі.

  1. З гушчару зялёнага, дзе мошкі і цень,

На скалы ўзабраўся прыгожы … (алень)

  1. У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Па вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (бабёр)

  1. У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах. (Бусел)

  1. квадрацік. Ну, а гэты квадрацік прапануе вам красворд “Школьны дыктант”.



1

Д

з

ё

н

н

і

к

2

3

с

ш

Ы

т

а

к




б

у

К

в

а

р

П

а

р

Т

а




5

р

А

н

е

ц







з

в

а

Н

о

к




н

а

с

Т

а

ў

н

і

к



  1. Люстэрка вучня.

  2. Прыналежнасць для пісьма.

  3. Самы першы падручнік.

  4. Мэбля ў класе.

  5. Школьная сумка.

  6. Доўгачаканая мелодыя, якая сведчыць аб заканчэнні ўрока.

  7. Чалавек, які дае веды.



  1. квадрацік. Гульня “Наадварот” праводзіцца з мячом. Настаўнік гаворыць слова і кідае мяч вучню, а вучань называе слова з супрацьлеглым значэннем.

  • дзень (ноч)

  • ранак (вечар)

  • зіма (лета)

  • мяккі (цвёрды)

  • купіў (прадаў)

  • часта (рэдка)

  • ідзе (стаіць)

  • высока (нізка)

  • сумна (весела)

  • згуьіў (знайшоў)

  • цяжка (лёгка)

  • шырокі (вузкі)

  • справа (злева)



  1. квадрацік. “Домік”. Устаўце галосныя літары ў акенцы доміка. Якія словы атрымаліся? (На дошцы вісіць нагляднасць)



с




н

с




р

с




д

с




г

с




к

с




д



  1. квадрацік. Назвы якіх беларускіх гарадоў зашыфраваны ў гэтай сетцы?

М







С







Г

Р







Н







В







Е







К




А







Л




Ў

Г







Е













Р







Т




Настаўнік. Малайцы! Вы адказалі на ўсе пытанні і выканалі ўсе заданні. Наша мова зноў з намі. і я сёння заклікаю вас: “Беражыце сваю родную мову, шануйце яе, таму што, як сказаў беларускаі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, - “хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”.
: files -> 06-3
06-3 -> Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
06-3 -> Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: “Быў. Ёсць. Буду ”
06-3 -> Ля вытокаў народнай мудрасці (гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў) Трубчанкава Л. Я
06-3 -> Дзяржаўная установа адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
06-3 -> Праграма тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
06-3 -> I “Пазнай казку па пачатку”
06-3 -> Цудоўная краіна Васіля Жуковіча
06-3 -> I уступная частка
06-3 -> Программа "Недели русского и белорусского языка и литературы" Понедельник. Линейка. Открытие. Интеллектульная игра по русскому языку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка