Лагатып з такімі словамі ўпрыгожваў аўтамабіль, на якім расіянін Сяргей Біберын з жонкай і сынам прыехаў у Бягомль 9 мая



Дата канвертавання05.07.2016
Памер16.54 Kb.
Спасибо деду за Победу!

Лагатып з такімі словамі ўпрыгожваў аўтамабіль, на якім расіянін Сяргей Біберын з жонкай і сынам прыехаў у Бягомль 9 мая. Менавіта гэты дзень выбраў для таго, каб пакланіцца праху свайго гераічнага дзеда, які загінуў пад вёскай Вускрам’е ў 1943 годзе.

Старшы лейтэнант Мікалай Біберын кіраваў дыверсійнай разведгрупай сапёраў Калінінскага фронту, якую пераправілі самалётам у месца дзеяння партызан. Франтавыя сапёры ўзаемадзейнічалі з брыгадай “Жалязняк” і іншымі партызанскімі фарміраваннямі. Узрывалі чыгунку, выводзілі са строю тэхніку праціўніка, вучылі падрыўной справе партызан. Мікалай Біберын, бачна, быў смелы чалавек і мужны салдат, бо ў 1942 годзе ён ужо атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі. У першыя гады вайны для таго, каб быць прадстаўленым да падобнай узнагароды, трэба было здзейсніць сапраўдны подзвіг.

На жаль, родным пра гэта мала што вядома. Да іх дайшла толькі пахавальная, дзе было сказана пра Вускрам’е і Бягомль. Жонка не дачакалася мужа, а маленькі сынок татку. Ад расійскага горада Тверь да Бягомля няблізкі свет, і таму на магіле мужа і бацькі яны толькі марылі пабываць. Іх жаданне ажыццявіў унук Мікалая Георгіевіча, які па ўзросту зараз ужо старэйшы за загінуўшага дзеда. Як і ён, Сяргей закончыў сапёрны факультэт інжынернага ваеннага вучылішча. З’яўляецца палкоўнікам МНС Расіі і збірае па крупінках усё, што датычыцца біяграфіі дзеда.

– Мая сям’я ганарыцца старшым лейтэнантам Біберыным, які жыццё аддаў за Радзіму, – сказаў нам у час размовы Сяргей Юр’евіч. – І тое, што я стаў, як дзед, афіцэрам і сапёрам, лічу наканаваннем лёсу. Жыццё і подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны – самы яркі прыклад патрыятызму, любві да сваёй Радзімы. На іх выхоўваўся сам і зараз выхоўваю свайго сына. Вельмі рады, што зараз у Расіі аднаўляюцца традыцыі гонару за армію і флот, Дзень Перамогі зноў стаў галоўным святам краіны. Усхваляваны тым, з якой святасцю і пакланеннем адносяцца беларусы да памяці аб апошняй вайне.

Жонку госця з Расіі Таццяну ўразілі чысціня і прыгажосць нашых гарадоў і вёсак. “Беларусы вельмі добразычлівыя, шчырыя і светлыя людзі. Ваша краіна сапраўдная Белая Русь”, – сказала яна.

Біберыны ўсклалі кветкі да агульнага пахавання салдат і партызан у Бягомлі, куды ўжо пасля вайны быў перанесены з Вускрам’я прах іх дзеда, наведалі гэту лясную вёсачку і вярнуліся на радзіму з пачуццём выкананага доўгу перад памяццю Біберына-старэйшага.

НА ЗДЫМКУ: С.Ю. Біберын з жонкай і сынам у Бягомлі.



Фота А. Варанковіча.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка