Лекцыйны матэрыял па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры хх—ххі ст”



старонка1/4
Дата канвертавання08.01.2017
Памер0.57 Mb.
  1   2   3   4
Лекцыйны матэрыял

па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ—ХХІ ст”

(сучасны перыяд)
У дапамогу студэнтам спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”
Складзена з выкарыстаннем выд.:

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ— пачатку ХІ стагоддзя”.



  • Мінск: РІВШ, 2006. — 168 с.



СУЧАСНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІ:

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Сучасны этап літаратурнага развіцця: а) 1986—1991; б) 1991 — да нашых дзён. Перабудова і літаратура. Чалавек, жыццё і час у мастацкай творчасці, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 80-х — 90-я гг. Адкрыццё праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на погляды i светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Трывога літаратуры пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму.

Традыцыі і наватарства ў сучаснай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму.

Літаратурна-выдавецкі працэс у сучаснай Беларусі. СМІ ў беларускай культурнай прасторы. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, інш.). Творчыя аб’яднанні і суполкі (“Узлёт”, “Тутэйшыя”, “Бум-Бам-Літ”, “Літаратурнае прадмесце”, інш.). Складанасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу.

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і літаратура. Авангардныя пошукі творчай моладзі. Паэтычныя слэмы.

Традыцыя філасафізму і яе ўплыў на сучасную паэзію. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Сучасная паэзія ў спазнанні сутнасці часу, быцця, свету. Біблейска-філасофскія і рэлігійна-хрысціянскія матывы (М. Танк, В. Зуёнак, Р. Барадулін, Д. Бічэль, Зьніч, Г. Тварановіч, В. Лукша, С. Шах, В. Гіруць-Русакевіч, І. Багдановіч інш.).

Мадэрнізацыя паэтычнай свядомасці. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс. Прыход у літаратуру пачатку ХХІ ст. новых пакалекнняў паэтаў. Жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы (П. Панчанка, Н. Гілевіч, В. Лукша, Г. Бураўкін, М. Мятліцкі, А. Салтук, М. Пазнякоў, М. Дукса інш.).

Спалучэнне асабістага і грамадскага ў паэзіі В. Зуёнка, погляд паэта на эпоху і час, публіцыстычны пафас творчасці. Асэнсаванне надзённых праблем, драматызм светабачання ў кнігах “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992) і інш. Аналітызм аўтарскай думкі. Разнастайнасць паэтычных рытмаў, інтанацый.

Сучасная паэтычная міфатворчасць. Тыпалагізацыя матываў, сувязь з фальклорнай і біблейскай традыцыяй. Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р. Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс, Л. Дранько-Майсюк, У. Марук, В. Шніп, М. Вайцяшонак, М. Башлакоў, К. Жук, С. Сыс, інш.). Антычныя героі, рэмінісцэнцыі і алюзіі ў сучаснай паэзіі (Р. Баравікова, Н. Мацяш, В. Лукша, Ф. Баторын, М. Дукса, А. Каско, І. Бабкоў, Г. Булыка, Т. Сівец, Л. Рублеўская, А. Шушко, А. Хадановіч, В. Кустава, інш.).

Прыродацэнтрызм як аснова мыслення сучасных паэтаў. Драматызм вершаў на экалагічную тэматыку. Чарнобыль у беларускай паэзіі (Н. Гілевіч, М. Мятліцкі, В. Зуёнак, В. Ярац, С. Законнікаў, М. Маляўка, Э. Акулін, Л. Раманава, інш.).

М. Мятліцкі як летапісец чарнобыльскай трагедыі. Пафас і вобразны свет кніг “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005), інш. Паэтычныя маналогі, элегіі, балады, пасланні і інш. Партрэты землякоў-бабчынцаў. Матывы і міфалагемы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці. Паэтыка чарнобыльскага пейзажу.

Багацце духоўнага зместу ў лірыцы кахання (Я. Янішчыц, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк, Г. Пашкоў, Ю. Голуб, А. Пісьмянкоў, М. Башлакоў, К. Камейша, Н. Гальпяровіч, Л. Пранчак, М. Шабовіч, У. Марук, інш. Сучасная жаночая лірыка (Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравікова, З. Дудюк, С. Шах, Н. Маеўская, Г. Каржанеўская, М. Баравік, Н. Шклярава, В. Русілка, І. Снарская, Л. Кебіч, А. Ігнацюк, З. Падліпская, Т. Трафімава, Я. Дашына, Л. Сом, С. Явар, Н. Капа, А. Спрынчан, Т. Барысюк, Г. Дубянецкая, А. Данільчык, Т. Сівец, В. Трэнас, В. Кустава, В. Гапеева, інш.).

Наватарства ў галіне вершаванай формы i іншыя фармальна-стылёвыя пошукі сучаснай паэзіі (Р. Барадулін, Н. Гілевіч, А. Разанаў, М. Віняцкі, З. Марозаў, С. Шах, М. Пазнякоў, А. Хадановіч, Л. Сільнова, В. Жыбуль, Д. Дзмітрыеў, інш.). Камбінаторная паэзія і яе развіццё на сучасным этапе.

Лірыка Л. Дранько-Майсюка ў кантэксце эстэтыкі імпрэсіянізму. Адкрыццё паэзіі ў прозе жыцця (зборнік “Вандроўнік”, 1983). Паэтызацыя роднага Палесся (“Тут, у палескай глыбі…”, “Цягне мяне сюды…” і інш.). Бліскучыя вобразныя знаходкі і эстэтычна яркія асацыяцыі. Прыгажосць паэтычнай выяўленчасці (арфейная ўзнёсласць, мілагучнасць слова і інш.). Прынцыпы красы, эстэтызму ў зборніках Л. Дранько-Майсюка “Над пляцам” (1986), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Стомленасць Парыжам” (1995). Рэцэпцыя антычнай культуры. Л. Дранько-Майсюк як пясняр кахання (цыкл “Маёй цудоўнай А.”).

Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў, інш. Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Мастацкія дакументы часу перабудовы: П. Панчанка. “Паэма сораму і гневу”, інш. Адлюстраванне гістарычнага мінулага ў паэмным эпасе М. Арочкі. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе (Я. Сіпакоў, С. Законнікаў, М. Мятліцкі, інш.).

Драматызацыя паэмнага жанру: творы Р. Баравіковай, З. Дудзюк, Л. Рублеўскай, інш. Інтэлектуальная заглыбленасць думкі ў паэмных творах А. Разанава (“Гліна”, “Усяслаў Чарадзей” і інш.). Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Міні-паэмы пачатку ХХІ ст. (Ю. Голуб, А. Бадак, А. Дуброўскі-Сарочанкаў, інш.). Мадэрнізацыя беларускай паэмы як вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі асацыятыўнага тыпу мыслення.

Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы 80—90-х гг. Проза на старонках “тоўстых” часопісаў на пачатку ХХІ ст. Мастацкія набыткі ў жанрах рамана, аповесці i апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі сучаснай прозы. Лёс беларускага народа ў XX ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (раманы В. Карамазава, В. Якавенкі, У. Гніламёдава і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу ў творах В. Быкава, І. Навуменкі, Я. Сіпакова i інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: I. Пташнікаў (“Львы”), I. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”), Л. Левановіч (“Палыновы вецер”) i інш. Паказ пасляваеннага жыцця ў рамане Г. Далідовіча “Заходнікі”. Даследаванне складаных сацыяльных працэсаў сучаснасці, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем (I. Шамякін, В. Казько, В. Адамчык, А. Федарэнка i інш.). Тэндэнцыя да звужэння тэкставых рамак празаічных твораў. Сінтэтычнасць і дынамізм жанравых структур. Кніга навел Г. Марчука “Урсула”. Своеасаблівасць літаратурнай прыпавесці (кніга Я. Сіпакова “Тыя, што ідуць”, інш.). Лірычныя мініяцюры Я. Брыля (кнігі “Вячэрняе”, “Пішу як жыву”, “Дзе скарб ваш”, “Парастак” і інш.).

Новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. Трагічная праўда часу ў творах канца ХХ — пачатку ХХІ ст. (А. Адамовіч, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Чыгрынаў, М. Чаргінец А. Кудравец, А. Жук і інш.). Проза пра вайну і традыцыі М. Гарэцкага, К. Чорнага, сусветна вядомых пісьменнікаў-гуманістаў Л. Талстога, А. Барбюса, Э. М. Рэмарка, Э. Хемінгуэя і інш. Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў.

Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле, звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннем законнасці: М. Бяганская “Мая Галгофа” (1990), Л. Геніюш “Споведзь” (1991), С. Грахоўскі “Такія сінія снягі” (1988), “Зона маўчання” (1990), “З воўчым білетам” (1991), П. Крэнь “Унжлаг” (1999), Б. Мікуліч “Аповесць для сябе” (1987, 1988; поўнае выд. — 1993), П. Пруднікаў “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991).

Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці, сфарміраваныя рознымі ўмовамі і рэаліямі жыцця — вясковага і гарадскога. Матывы лёсу вёскі, роднай зямлі, бацькоўскага кутка ў беларускай літаратуры. Сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы ў прозе пра беларускую вёску (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка i iнш.). Праблема адносін чалавека i прыроды — балючы нерв вясковай прозы. Паварот сучаснай беларускай літаратуры ад традыцыйна-вясковай тэматыкі да ўвасаблення гарадской рэчаіснасці. Традыцыя мастацкага урбанізму і творчасць М. Стральцова. Прыход у літаратуру “дзяцей горада”. Адлюстраванне ўрбанізаванага жыцця і побыту ў сучаснай паэзіі і прозе (А. Глобус, А. Асташонак, Г. Багданава, Л. Рублеўская, А. Казлоў i інш.). Герой у інтэр’еры горада. Мастацка-выяўленчыя асаблівасці гарадской прозы.

Гістарызм мыслення беларускіх пісьменнікаў. Сінтэз гістарычнай праўды з элементамі мастацкага домыслу. Вызначальныя рысы гістарычнага жанру. М. Багдановіч і развіццё гістарычнай тэмы ў сучаснай літаратуры. Мінулае Беларусі ў творчасці У. Караткевіча, наватарства пісьменніка і яго ўплыў на прадстаўнікоў маладзейшых літаратурных пакаленняў. Кніга “Быў. Ёсць. Буду.”: патрыятычны пафас, асноўныя вобразы і матывы, адметнасць паэтычнага стылю. Рамантызацыя далёкага мінулага, зварот да міфалогіі, легендарнага матэрыялу. Галерэя гістарычных вобразаў у сучаснай літаратуры. Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае (балады i вершы М. Арочкі, А. Лойкі, Т. Бондар, А. Пісьмянкова, В. Шніпа i інш.). Адлюстраванне гістарычнага лёсу славян у кнізе Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад”, жанравая спецыфіка твораў паэта. Падзеі i вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў (І. Шамякін, В. Iпaтава, Г. Далідовіч, К. Тарасаў, У. Арлоў, В. Чаpoпка, А. Наварыч, Я. Конеў, інш.).

Канцэпцыя мінулага ў раманах Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, інш. Сюжэтныя лініі і архітэктоніка раманаў. Ідэйна-мастацкі змест твораў, характарыстыка асноўных вобразаў. Майстэрства аўтара ў пабудове сюжэта (дынамізм, займальнасць, прыгодніцкія калізіі, інш.).

Тэндэнцыя гістарызму ў паэзіі і прозе Т. Бондар. Адлюстраванне рэальных вобразаў мінулых эпох у рамане “Спакуса”, паэме “Рагнеда”, інш. Раскрыццё на гістарычным матэрыяле вечных праблем чалавечага быцця.

Пашырэнне мастацкага досведу ў сучаснай літаратуры. Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў, інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання. Антыутопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве. Адметнасць стылістыкі і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце” і інш.

Фантастычныя карціны ў творах В. Гігевіча “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры” і інш. Героі пісьменніка, іх светаадчуванне і жыццёвыя прынцыпы. Інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць.

Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, прынцып загадкавасці, вострая інтрыга і інш.). У. Караткевіч i эвалюцыя дэтэктыўнага жанру ў беларускай літаратуры. Зборік сучасных дэтэктываў “Карона Вітаўта Вялікага”. Выкарыстанне пісьменнікамі вопыту сусветнай літаратуры: спецыфіка пабудовы сюжэта, аснова канфлікту, праблематыка і асаблівасці аўтарскага аповеду (Г. Марчук, Ю. Станкевіч, В. Праўдзін, М. Клімковіч, М. Адамчык, Л. Рублеўская і інш.).

Агульныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай драматургіі. Звесткі пра стан сучаснага тэатра i яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача i iнш.). Пашырэнне тэматыкі і жанравае ўзбагачэнне сучаснай драматургіі (А. Петрашкевіч, А. Дзялендзік, Г. Марчук, М. Арахоўскі, У. Бутрамееў, інш.). Гістарычныя рэтраспекцыі ў сучаснай драматургіі (І. Чыгрынаў, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, А. Дзялендзік, Г. Марчук, Р. Баравікова, С. Кавалёў, А. Курэйчык, інш.). Сучаснасць у п’есах канца ХХ — пачатку ХХІ ст. (А. Дудараў, Г. Марчук, В. Ткачоў, А. Ждан, Г. Багданава, З. Дудзюк, А. Федарэнка, Я. Конеў, інш.). Моладзевыя праблемы ў паказе беларускіх драматургаў.

Беларуская камедыя на сучасным этапе (М. Матукоўскі, А. Дзялендзік, Г. Марчук, У. Сауліч, інш.). Сатыра i гумар у камедыйных творах. Жанр меладрамы ў сучаснай драматургіі (А. Дудараў, А. Дзялендзік, Г. Марчук, Я. Таганаў, інш.).

Сацыяльна-маральная завостранасць канфлікту ў п’есах М. Матукоўскага. Праблематыка твораў драматурга, іх жанравая адметнасць. Майстэрства тыпізацыі і камізму ў п’есе “Мудрамер” (1987). Публіцыстычная скіраванасць драмы “Бездань” (1992), выяўленне ў ёй складанасці ўнутранага стану чалавека. Гратэск і парадокс у мастацкай сістэме камедыі “Калізей” (1992).

Узмацненне ўвагі да досведу сусветнага драматургічнага i тэатральнага мастацтва. Зварот да вопыту тэатра і драмы абсурду: А. Дзялендзік, Г. Марчук, Г. Багданава, I. Сідарук i інш. Сучасная п’еса і герменеўтыка. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі.

Агляд драматургіі для дзяцей (Г. Марчук, В. Ткачоў, З. Дудзюк, А. Якімовіч, Г. Каржанеўская, С. Кавалёў, П. Васючэнка, І. Сідарук, Л. Рублеўская, Я. Конеў, Т. Сівец, інш.). “Рыцарская” п’еса і яе спецыфіка.

Полілінгвістычнасць літаратуры Беларусі. Стварэнне мастацкіх твораў на розных мовах: рускай, польскай, ідыш, іспанскай, нямецкай, англійскай, курдскай, армянскай і інш. (Р. Рэлес, К. Шэрман, Ф. Баторын, Г. Чарказян, А. Разанаў, В. Морт, інш.). Літаратурны друк на рускай мове. Пісьменнікі, якія пісалі ці пішуць на дзвюх або некалькіх мовах (А. Адамовіч, В. Тарас, Г. Чарказян, інш.). Рускамоўная літаратура Беларусі: В. Блажэнны, А. Дракахруст, А. Сульянаў, М. Чаргінец, Б. Спрынчан, Д. Сімановіч, А. Папова, С. Алексіевіч, А. Аўруцін, Э. Скобелеў, Ю. Фатнеў, І. Катляроў, А. Станюта, Ю. Сапажкоў, А. Андрэеў, В. Грышкавец, А. Стрыгалёў, К. Міхееў, Д. Строцаў, інш.).

Роля і стан мастацкага перакладу на сучасным этапе. Замежныя пісьменнікі на беларускай мове. Выданне ў 80-я — першай палове 90-х гг. альманахаў, кніжных серый, хрэстаматый па літаратуры народаў свету. Плённы і прадуктыўны перыяд у развіцці сучаснага літаратурнага перакладу. Выхад на беларускай мове кніг Ё.-В. Гётэ, А. Міцкевіча, Дантэ Аліг’еры, Г. Сянкевіча, інш. Пераклады біблейскіх тэкстаў, зробленыя А. Клышкам і В. Сёмухам. Дзейнасць біблійнай камісіі Беларускага Экзархата і поўны пераклад Чатырохевангелля. Анталогіі польскай паэзіі Я. Чыквіна і А. Лойкі. Пераклад на беларускую мову славутых паэтаў і пісьменнікаў славянскага свету (Т. Шаўчэнкі, А. Пушкіна, С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Цвятаевай, Л. Стафа, Ч. Мілаша, В. Шымборскай, інш.). Творчая дзейнасць найбольш значных сучасных перакладчыкаў (Я. Семяжон, В. Сёмуха, І. Чарота, Н. Гілевіч, Н. Мацяш, У. Скарынкін, А. Разанаў, М. Кенька, В. Стралко, З. Колас, А. Бутэвіч, А. Хадановіч, інш.). Характарыстыка перакладчыцкай манеры асобных пісьменнікаў. Беларуская школа перакладу.

Беларускае мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы. Міжнародныя літаратурныя сувязі і кантакты. Уганараванне дзяржаўнымі ўзнагародамі і літаратурнымі прэміямі іншых краін беларускіх пісьменнікаў. Беларуская літаратура ў свеце, выхад анталогій беларускай паэзіі ў Расіі, Балгарыі, Югаславіі, інш. Перакладчыкі і папулярызатары беларускай мастацкай літаратуры за мяжой: Ф. Няўважны, Е. Путрамант, В. Жыдліцкі, Ч. Сэнюх, Н. Вылчаў, С. Паптонеў, Р. Рандаў, В. Сінг, М. Абала, Р. Эўцімава і інш. Беларуская літapaтypa замежжа (М. Сяднёў, Я. Юхнавец, М. Кавыль, А. Бярозка, У. Клішэвіч, інш.). Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Белавежа” ў Польшчы (А. Барскі, Г. Валкавыцкі, Я. Чыквін, Н. Артымовіч, М. Лукша, інш.). Творчасць пісьменнікаў замежжа ў агульнанацыянальным літаратурным кантэксце.
ІВАН ШАМЯКІН

(1921—2004)

Шырокая вядомасць І. Шамякіна ў Беларусі і за яе межамі (творы перакладзены больш чым на 30 моў свету). Высокае грамадскае прызнанне мастакоўскага таленту І. Шамякіна: прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Дзяржаўных прэмій БССР (1968 і 1982), званняў народнага пісьменніка Беларусі (1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1981), абранне акадэмікам Акадэміі навук Беларусі (1994) і інш.

Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Палессе ў жыцці і творчасці І. Шамякіна. Бацькі, дзяцінства і сталенне. Прырода і кніга ў лёсе будучага пісьменніка. Вучоба ў Гомелі, праца тэхнікам-будаўніком. Першыя творчыя спробы. Удзел І. Шамякіна ў Вялікай Айчыннай вайне. Публікацыя вершаў і допісаў у армейскім друку. Пачатак творчасці на беларускай мове. Першае апавяданне “У снежнай пустыні”, напісанае ў гады вайны (1944). Настаўніцкая праца на родным Палессі, вучоба на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута. Уплыў вайны на станаўленне творчай асобы пісьменніка, яго грамадзянскай пазіцыі.

Складанасць канкрэтных абставінаў ваеннага часу ў аповесці “Помста” (1945). Маральная сутнасць канфлікту. Развіццё сюжэтнага дзеяння. Адметнасць аўтарскай канцэпцыі чалавека на вайне (вобраз маёра Раманенкі). Гуманістычны пафас твора. Услаўленне дабра, чалавечнасці, духоўнай прыгажосці.

Раман “Глыбокая плынь” (1949), яго папулярнасць і высокая грамадская ацэнка. Прычыны фенаменальнага поспеху твора. Блізкасць герояў рамана да іх прататыпаў. Жыццёвы матэрыял, які лёг у аснову “Глыбокай плыні”. Наватарства пісьменніка ў распрацоўцы партызанскай тэмы. Адлюстраванне цяжару і суровых выпрабаванняў ваеннага часу. Сям’я Маеўскіх ва ўмовах фашысцкай акупацыі, тыповасць яе лёсу. Аўтарская засяроджанасць на ўнутраным свеце чалавека. Ідэйна-мастацкая трактоўка вобразаў Карпа Маеўскага і яго дачкі Таццяны. Маральная змястоўнасць характараў. Інтымныя пачуцці і перажыванні Таццяны Маеўскай у выяўленні празаіка.

Раман І. Шамякіна як эпічная карціна пра народны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Канцэпцыя антыфашысцкай барацьбы ў Беларусі як усенароднай, патрыятычнай, вызваленчай. Удзельнікі партызанскага руху, іх асабістыя якасці, учынкі і справы: камандзір брыгады Прыборны, камісар Лясніцкі, разведчыкі Буйскі і Майбарада, камсамолец-падпольшчык Жэня Лубян і інш. Героі пісьменніка як людзі свайго часу, пэўных ідэалаў і перакананняў. Вайна і вёска ў творы. Раскрыццё мужнасці, гераізму і самаахвярнасці простых, звычайных людзей. Драматызм і трагізм жыцця ва ўмовах акупацыі. Жорсткае аблічча фашызму. Выяўленне маральнай моцы і духоўнай нязломнасці беларускага народа ў гады гітлераўскай навалы. Творчасць І. Шамякіна ў кантэксце ваеннай прозы.

Тэхналогія мадэлявання мастацкай прасторы ў рамане, яго кампазіцыя. Сюжэтны дынамізм, займальнасць у разгортванні падзей, чытэльнасць твора. Элементы рамантызацыі і падкрэсленая гераізацыя ў паказе падполля і партызаншчыны, скарыстанне пісьменнікам прыгодніцка-дэтэктыўных прыёмаў. Найбольш вострыя, напружаныя моманты ў сюжэце. Функцыі пейзажу ў рамане.

Адлюстраванне ў рамане “У добры час” (1952) першых гадоў мірнага жыцця. Сюжэтныя лініі твора. Тагачасная вёска, калгасная рэчаіснасць вачыма пісьменніка і яго герояў. Адбітак чалавечых настрояў, аўтарскае прадчуванне перамен у жыцці. Вобраз старшыні калгаса Максіма Лескаўца як кіраўніка новага тыпу. Псіхалагічная складанасць героя, яго ўзаемаадносіны з Машай. Змены ў ацэнцы твора крытыкай на працягу дзесяцігоддзяў.

Творчасць І. Шамякіна другой паловы 50-х — 60-х гг. Наватарская адметнасць рамана “Крыніцы” (1956). Надзённасць, актуальнасць пастаўленых праблем, асэнсаванне складаных грамадскіх працэсаў. Школа, вёска і калгаснае жыццё ў адлюстраванні празаіка. Актыўная дзейнасць камуніста Лемяшэвіча, яго прафесійныя і чалавечыя якасці. Бародка як сацыяльны тып. Метады яго кіраўніцтва і стыль жыцця. Сацыяльная і маральная сутнасць канфлікту Лемяшэвіча і Бародкі, палярызацыя гэтых вобразаў. Аўтарская пазіцыя пісьменніка, выкрыццё бародкаўшчыны як вялікае мастацкае дасягненне таго часу. Стылёвыя асаблівасці рамана: публіцыстычнасць, спалучэнне рэалізму і рамантызму.

Сюжэтна-кампазіцыйная пабудова пенталогіі “Трывожнае шчасце”, якая ўключае цыкл аповесцей “Непаўторная вясна” (1957), “Начныя зарніцы” (1958), “Агонь і снег” (1959), “Пошукі сустрэчы” (1959) і “Мост” (1965). Аўтабіяграфічнасць твораў. Пятро Шапятовіч і Саша Траянава — тыповыя прадстаўнікі даваеннага пакалення моладзі. Лёс шамякінскіх герояў, багацце іх унутранага свету. Паэтызацыя чалавечых пачуццяў у “Непаўторнай вясне”. Шматстайнасць праяўленняў і формаў кахання. Каханне і рэўнасць. Каханне як важнейшая духоўная каштоўнасць. Хуткае сталенне герояў дзякуючы каханню. Шляхі-дарогі Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай у гады вайны. Цёплы гумар твора. Вобраз апавядальніка — мудрага, разважлівага, трохі іранічнага. Драматызм аповесці “Начныя зарніцы”. Чалавек у франтавых абставінах (“Агонь і снег”) Наватарства пісьменніка ў паказе чалавека на вайне. Духоўная эвалюцыя герояў, іх вернасць каханню (“Пошукі сустрэчы”, “Мост”). Аповесць “Мост” — адзін з лепшых твораў беларускай літаратуры пра пасляваенную рэчаіснасць. Паглыбленне рэалістычнай асновы ідэйна-мастацкага мыслення пісьменніка. Аголеная праўдзівасць у паказе жыццёвых супярэчнасцей. Лірычная плынь аповеду ў “Трывожным шчасці”. Майстэрства псіхалагічнага аналізу. Роля мастацкіх прыёмаў і сродкаў у індывідуалізацыі характараў (рамантызацыя, рэфлексія, псіхалагічная дэталь і інш.). Ацэнка пенталогіі ў беларускай крытыцы (В. Каваленка, В. Быкаў, Д. Бугаёў, Р. Шкраба і інш.).

Значэнне зборнікаў І. Шамякіна “На знаёмых шляхах” (1949), “Дзве сілы” (1951), “Першае спатканне” (1956), “Матчыны рукі” (1961), “Вячэрні сеанс” (1968) у развіцці беларускага апавядання. Маральны пафас у асэнсаванні чалавека і жыцця. Эстэтычная змястоўнасць апавяданняў пісьменніка, своеасаблівасць мастацкіх структур, прыёмы стварэння характараў (“Дзівак чалавек”, “Матчыны рукі”, “Бацькаў гонар”, “Дзеці настаўніцы”, “Непрыгожая”, “Аксана”, “Вясновымі днямі” і інш.).

І. Шамякін — адзін з лепшых у беларускай літаратуры майстроў паказу жаночых характараў. Складанасць чалавечых узаемаадносінаў у аповесці “Ах, Міхаліна, Міхаліна” (1966), рэабілітацыя права чалавека на свабоду пачуццяў у гэтым творы. Жанчына і вайна ў аповесцях “Шлюбная ноч” (1974), “Гандлярка і паэт” (1975), рамане “Зеніт” (1987) і інш. Асоба жонкі І. Шамякіна Марыі Філатаўны, яе роля ў працэсе мастацкай вобразатворчасці. Непасрэднасць, адкрытасць, даверлівасць гаворкі аўтара з чытачамі.

Асэнсаванне пісьменнікам вострых маральна-этычных праблем і агульнафіласофскіх пытанняў чалавечага быцця. Сацыяльна-этычная сутнасць канфлікту ў рамане “Сэрца на далоні” (1963). Адметнасць і дынамізм сюжэта. Фальсіфікацыя Гуканам гісторыі падпольнага руху ў гады вайны. Змаганне доктара Яраша і журналіста Кірылы Шыковіча за праўду пра мінулае. Гуканаўшчына як сацыяльна небяспечная з’ява. Трагізм лёсу Зосі Савіч. Сэнс назвы твора, сімвалізацыя як сродак мастацкага асэнсавання чалавека і свету. Маладое пакаленне ў рамане (Славік, Тарас, Маша). Праблема бацькоў і дзяцей, духоўнага станаўлення асобы. Своеасаблівасць структуры рамана, значэнне рэтраспекцыі.

Праблемнасць рамана “Снежныя зімы” (1968). Канкрэтыка адлюстраваных падзей. Паказ змен у грамадскай свядомасці. Крытычны пафас, канфліктная аснова твора. Псіхалагічная глыбіня ў стварэнні вобраза Івана Антанюка. Сацыяльная актыўнасць героя, яго маральныя якасці. Асаблівасці паэтыкі рамана: інверсійная пабудова (спалучэнне сучаснага і мінулага), сюжэтная інтрыга, літаратурная ўмоўнасць, прыгодніцкія і дэтэктыўныя элементы.

Тэматычна-праблемная навізна рамана “Атланты і карыятыды” (1974). Архітэктура ў жыцці І. Шамякіна. Прататып галоўнага героя. Заглыбленасць пісьменніка ў сферу жыцця гарадской інтэлігенцыі. Узмацненне інтэлектуальнага пачатку, мастацкага аналітызму. Сутнасць канфлікту твора. Максім Карнач як неардынарная асоба, псіхалагічна складаны характар. Яго прафесійныя якасці, эрудыцыя, сучаснасць мыслення. Клопаты і хваляванні галоўнага архітэктара. Сучаснасць поглядаў на архітэктуру М. Карнача, здзяйсненне яго мар у наш час. М. Карнач як творчая асоба. Ускладненне сямейнага жыцця Карнача, яго ўзаемаадносіны з жонкай. Пераканальнае псіхалагічнае раскрыццё вобразаў Віктара і Паліны Шугачовых, Мікалая Ігнатовіча, мужа і жонкі Макаедаў і інш. Філасафічнасць зместу твора.

Катэгорыя памяці, праблема злачынства і даравання ў рамане “Вазьму твой боль” (1979). Маральна-псіхалагічная сутнасць канфлікту паміж Іванам Батраком і былым паліцаем Шышковічам. Балючае вяртанне героя ў ваеннае мінулае. Унутраны драматызм, напружанасць жыцця Івана Батрака. Плынь свядомасці ў выяўленні ўнутранага стану героя. Складанасць выбару Таісы Батрак. Адлюстраванне ў рамане жыцця і праблем беларускай вёскі.

Рамантызацыя ў паказе рэвалюцыйных падзей, вобраза Леніна (“Хлеб”, “Матрос з “Алега”, “Першы генерал” і інш.). Раман “Петраград — Брэст” (1983) у кантэксце беларускай ленініяны. Выяўленне аўтарскіх ідэалаў і поглядаў. Даніна пісьменніка свайму часу.

І. Шамякін як актыўны летапісец сучаснасці. Творчая актыўнасць пісьменніка ў другой палове 80-х — 90-я гг. Выхад кніг “Сатанінскі тур” (1995), “Палеская мадонна” (1998), “Пошукі прытулку” (2001).

Аповесць “Драма” (1988) як мастацкі дакумент часу перабудовы. Дырэктар завода Васіль Ліхач — носьбіт новага мыслення. Сутыкненне героя з камандна-адміністрацыйнай сістэмай. Адметнасць вобраза дзелавой жанчыны Алы Уладзіславаўны Наліцкай.

Мастацкае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ў аповесці “Ахвяры” (1990). Канцэпцыя ваеннага часу. Вобраз маёра дзяржбяспекі Золатава як тыповае ўвасабленне сталінскай карнай сістэмы. Трагізм чалавечых лёсаў.

Першы раман пра Чарнобыль у беларускай літаратуры — “Злая зорка” (1991). Паездкі пісьменніка на радзіму. Публіцыстычнасць рамана. Раскрыццё чарнобыльскай трагедыі праз лёсы сям’яў Пустаходаў і Пыльчанкаў. Праўда пра аварыю і яе наступствы. Паводзіны партыйных і савецкіх кіраўнікоў у крытычных абставінах (Пятро Сінякоў, Уладзімір Пыльчанка і інш.), паказ іх адказнасці за лёсы людзей. Афганская вайна ў лёсе сям’і Пыльчанкаў. Пейзажныя вобразы ў рамане. Сімвалічнасць назвы рамана. Пратэст пісьменніка супраць сляпога тэхнічнага прагрэсу, супраць антычалавечых эксперыментаў над народам, на якія яго асудзілі бяздушныя, палахлівыя і раўнадушныя кіраўнікі.

Працяг асэнсавання трагічных падзей у аповесці “Зона павышанай радыяцыі” (1997). Вайна ў Афганістане і выбух на Чарнобыльскай АЭС у жыцці Паўла Вятрэнкі і яго жонкі Галіны. Мастацкае даследаванне часу праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і.

Гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996). Зварот пісьменніка да гістарычнага жанру як заканамерны этап у развіцці ім эпічнай традыцыі і гістарызму беларускай літаратуры. Арыентаванасць пісьменніка на ідэалы хрысціянства. Духоўны свет княгіні Алены. Паэтыка рамана.

Адлюстраванне разнастайных бакоў сучаснага жыцця і маральна-этычная праблематыка ў аповесцях “Сатанінскі тур” (1993), “Падзенне” (1994), “Без пакаяння” (1995), “Палеская мадонна” (1996), “Крывінка” (1995), “Завіхрэнне” (1998), “У засені палаца” (2000) і інш. Набліжэнне аўтарскай трактоўкі свету да антыутопіі і літаратуры абсурду. Сацыяльна-крытычная і гуманістычная пазіцыя аўтара. Кантрасты і парадоксы сучаснасці ў творах пісьменніка. Рэакцыя пісьменніка на разбурэнне чалавечых узаемаадносінаў. Сацыяльны тыпаж герояў у прозе 90-х гг. Герой і антыгерой у мастацкім мысленні аўтара. Паказ вобразаў-масак перараджэнцаў, маральных дэгенератаў (Раман Юшкоўскі, Казімір Анкуда і інш.). Лёс людзей мастацтва, культуры і навукі ў аповесцях “Paradis auf erden” (1992), “Вернісаж” (1992), “Адна на падмостках” (1993), “Пошукі прытулку” (1999). Сям’я, дзеці і моладзь у эпоху перамен і сацыяльнай неўладкаванасці (“Палеская мадонна”, “Крывінка” і інш.). Трывога пісьменніка пра захаванне духоўнасці, вечных агульначалавечых каштоўнасцей. Хваласпеў жонцы і жанчыне-маці ў аповесці “Слаўся, Марыя!” (1998). Рэалізм як вызначальны творчы метад І. Шамякіна. Інтэртэкстуальнасць твораў пра сучаснасць, постмадэрнісцкія рысы пісьма. Лаканізм стылю аповесцей, жорсткая манера адлюстравання.

Уменне І. Шамякіна ўвасобіць “уласна чалавечы бок вялікіх падзей... ХХ ст.” (М. Тычына).

Сімволіка загалоўкаў у творах І. Шамякіна.

Сюжэтная дынаміка і драматызм канфлікту як адна з прычын звароту кінарэжысёраў да твораў І. Шамякіна. Экранізацыя аповесці “Гандлярка і паэт”, раманаў “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Атланты і карыятыды” і інш.

Шамякін-драматург. Праблематыка найбольш значных п’ес “Выгнанне блудніцы” (1961), “Дзеці аднаго дома” (1967), “Экзамен на восень” (1973), “І змоўклі птушкі” (1977), “Залаты медаль” (1979).

Публіцыстыка, літаратурная крытыка і дзённікавыя запісы І. Шамякіна. Кнігі “Размова з чытачом” (1973), “Карэнні і галіны” (1986), “Роздум на апошнім перагоне” (1998), “Начныя ўспаміны” (2002—2004), іх каштоўнасць для разумення светапогляду пісьменніка, яго творчай лабараторыі. Суб’ектыўна-псіхалагічная насычанасць зместу дзённікаў.

Папулярнасць мастацкіх твораў празаіка. Яго сапраўдная народнасць. Уплыў І. Шамякіна на сучасны літаратурны працэс. Уклад у развіццё нацыянальнага пісьменства і культуры. Зборы твораў І. Шамякіна.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ

(1924—2003)

В. Быкаў як літаратурная славутасць Беларусі. Яго шырокая вядомасць у замежжы, высокае грамадскае прызнанне: народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1974) і БССР (1978), Ленінскай прэміі (1986), інш.

Значэнне творчасці В. Быкава ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры (новая ступень мастацкай праўдзівасці і філасофскай глыбіні ў паказе Вялікай Айчыннай вайны, эстэтычнае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, трансфармацыя жанру аповесці, прадметна-рэчыўная вобразнасць аповеду, прытчавая шматзначнасць).

Жыццяпіс празаіка. Аўтабіяграфізм яго творчасці. Пісьменнік пра сябе і пра час (“Маладыя гады: Дыялог А. Адамовіча з В. Быкавым”, успаміны “Доўгая дарога дадому”, анкеты, інтэрв’ю). Цяжкасці творчага станаўлення. Роля літаратурнага кантэксту ў пошуках свайго месца ў мастацкай літаратуры (В. Някрасаў, Ю. Бондараў, Р. Бакланаў; Э. Хемінгуэй, Э. М. Рэмарк).

Быкаўскі падыход да паказу вайны ў апавяданнях (“У першым баі”, “Смерць чалавека”, “Абознік”, “Паядынак”, “На ўсходзе сонца”). Філасофска-маральныя паняцці лёсу, выпадку, выбару, рашэння, “маленькай перамогі”.

Аповесць “Жураўліны крык” (1959) як “першая, даволі нерашучая спроба” (вызначэнне В. Быкава) праўдзівага паказу вайны. “Мысленне аповесцямі”: сюжэтастваральная роля эпізоду, канцэптуальная шматзначнасць сістэмы вобразаў, цэнтральнае месца ў гэтай сістэме вобраза маладога беларуса, “шараговага вялікай бітвы”. Экзістэнцыяльная сітуацыя маральнага выбару. Псіхалагічнае тлумачэнне прынятага рашэння і экскурсы ў даваеннае мінулае персанажаў. “Тыповыя героі ў тыповых абставінах” (Ф. Энгельс) як рэалістычны прынцып паказу вайны. Аўтабіяграфічныя моманты ў біяграфіі правобраза галоўнага быкаўскага героя Васіля Глечыка (імя, месца нараджэння, выхаванне ў сям’і, адносіны да маці, пачуццё абавязку і адказнасці перад людзьмі). Прадметна-рэчыўная вобразнасць у паказе абставін (пейзаж, падзейны антураж). Паняцце кульмінацыі і прадуманасць фіналу як мастацкі прыём.

Выяўленне маральна-духоўнай сутнасці чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі ў аповесці “Здрада” (1960). Праблема “свайго” і “чужога” і яе асэнсаванне ў канфлікце “землякоў” Цімошкіна і Блішчынскага. Вобраз Блішчынскага і яго ацэнка ў крытыцы (А. Адамовіч: “не столькі рэальны характар, колькі сістэма поглядаў”).

Мастацкае наватарства аповесці “Трэцяя ракета” (1961). Сінтэз эпасу, лірыкі і драмы ў апавядальным маўленні аўтара. Вобраз Лазняка як выразніка быкаўскага погляду на вайну і антываеннага пафасу твора. Думкі героя пра Беларусь, яго ўспаміны пра спаленыя карнікамі вёскі. Галерэя людскіх характараў у аповесці: біяграфія герояў, адносіны да вайны і міру, месца ў калектыве, думкі пра будучыню. Жаночыя вобразы ў творах празаіка, выключная роля санінструктара Люсі як своеасаблівага барометра маральнасці яе сяброў па зброі. Знешняе і ўнутранае ў псіхалагічнай характарыстыцы Задарожнага, адносіны героя да праблемы дабра і зла, жыцця і смерці, подзвігу і здрады. Праблема гуманізму ў аповесці, асабовае, нацыянальнае і агульначалавечае ў разуменні герояў. Права Лазняка на суровы вырак здрадніку і неадназначнасць фіналу аповесці. Мова твора (лексіка, сінтаксіс, плынь аўтарскага маўлення).

Апавяданні (“Сваякі”, “Адна ноч”) і “маленькія аповесці” (“Пастка”, “Праклятая вышыня”, “Абеліск”) як своеасаблівыя інтэрмедыі ў сістэме твораў Быкава ў жанры аповесці. Наватарская інтэрпрэтацыя традыцыйных сюжэтаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах пра вайну (Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны; Э. М. Рэмарк, А. Камю, Ж. П. Сартр). Трагічнае паняцце абсурду вайны і збліжэнне з філасофіяй экзістэнцыялізму.

Праблема рамантызацыі і ідэалізацыі ў сюжэце аповесці “Альпійская балада” (1963). Літаратурная крытыка пра твор і адносіны самога аўтара да яго. Паказ трагічных старонак беларускай гісторыі ў аповесці і думкі пра будучыню.

Аўтабіяграфізм і дакументалізм у аповесці “Мёртвым не баліць” (1965). Новы ўзровень мастацкай праўдзівасці ў творы і дыскусія пра “акопную праўду” (“рэмаркізм”) у савецкай прэсе. Праблема суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў паказе вайны. Быкаўскае разуменне прыроды трагічнага ў аповесці (паняцці памяці, ісціны, болю, чалавечнасці, выпадку і лёсу, абсурду, цаны перамогі). Гісторыя публікацыі твора і яго далейшы літаратурны лёс. Аповесць “Мёртвым не баліць” у сістэме “франтавых аповесцей” празаіка.

Аўтарскі вобраз вайны (“мая вайна”) у аповесці “Праклятая вышыня” (1968) і неадэкватная рэакцыя літаратурнай крытыкі. Паняцце шматзначнасці, сімволікі і прытчавасці ў творы і яго паглыбленне ў наступных творах празаіка.

“Партызанскія аповесці”. Выхад за межы аўтабіяграфізму і пашырэнне фактычнай асновы ў аповесці “Круглянскі мост” (1968). Унікальнае месца праблемы выбару і “элементу трагічнага” ва ўмовах падпольнай і партызанскай вайны з акупантамі. Маральная сутнасць канфлікту Таўкача і Брытвіна. Пошукі “філасофскага кораня” мінулых падзей і іх рэха ў сучаснасці. Літаратурная крытыка пра аповесць, палеміка пра гуманізм і прагматызм у савецкай прэсе.

Працяг і развіццё палемікі гуманіста і прагматыка ў аповесці “Сотнікаў” (1970). Паказ унутранага свету чалавека, магчымасцей яго духу “перад знішчальнаю сілай бесчалавечных абставін”. Вобразы Сотнікава і Рыбака, іх супастаўленне: біяграфія герояў, характар, светапогляд, сістэма паводзінаў, філасофія жыцця, маральны “катэгарычны імператыў”. Праблема духоўнай няўступлівасці, філасофія жыццёвага стаіцызму і праблема маральнай усёеднасці, недафармаванасці. Пісьменнік пра значэнне духоўнай культуры ў гісторыі чалавецтва. Пафас сцвярджэння каштоўнасці чалавечага жыцця ў філасофскіх дыялогах, маналогах герояў і ў аўтарскіх адступленнях. Праблема прытчападабенства ў аповесці і майстэрства паказу падзей вайны ў кантэксце сусветнай гісторыі, на фоне евангельскага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Іуду Іскарыёта. Завостранасць маральных вывадаў, імкненне да абсалютных ацэнак, максімалізм духоўных патрабаванняў, шматзначнасць сітуацый і вобразаў. Адкрыты фінал твора і яго сэнс.

Публіцыстычная палемічнасць аповесці “Абеліск” (1971) і праблема гераізму, абавязку, сумлення, адказнасці перад будучыняй. Адмаўленне “арыфметычнага” падыходу да паводзін чалавека ў экстрэмальных сітуацыях. Спрэчка з класікай (“Балада пра чатырох заложнікаў” А. Куляшова). Роля беларускага настаўніцтва і нацыянальнай інтэлігенцыі ў духоўным выхаванні народа (прысвячэнне аповесці памяці настаўніка Міколы Пашкевіча). Вобраз Алеся Мароза.

Паняцце меры чалавечай адказнасці ў аповесці “Дажыць да світання” (1972). Вобраз лейтэнанта Іваноўскага ў кантэксце гераічных вобразаў папярэдняй літаратуры пра вайну (“Сяргей Карага” Я. Коласа, “Скіп’ёўскі лес” К. Чорнага, аповесці Э. Казакевіча, Ю. Бондарава, Р. Бакланава, раманы К. Сіманава, В. Гросмана, Я. Брыля, І. Шамякіна, А. Адамовіча, А. Карпюка і інш.).

Праблема будучыні ў аповесці “Воўчая зграя” (1974). Думка пра змаганне і ахвяры “дзеля жыцця на зямлі”, пра “вышэйшы кодэкс чалавечнасці” і вобраз партызана Леўчука, яго “далучэнне да звычайнага людскога жыцця”, векавечнай сутнасці зямнога існавання. Сімвалічнае ўвасабленне будучыні ў вобразе немаўляці.

Паглыбленне роздуму празаіка пра цану Вялікай Перамогі і каштоўнасць асобнага чалавечага жыцця ў аповесці “Яго батальён” (1975). Усведамленне капітанам Валошыным маральнай немагчымасці, ганебнасці ўласнага існавання па-за агульным лёсам, асабістай адказнасці за кожнага байца, ідэя франтавога братэрства. Яскравае апісанне поля бою ў творы. Свядомая палеміка аўтара з ранейшай аповесцю “Праклятая вышыня” і салідарнасць з сусветнай класікай (Э. Хемінгуэем).

Завяршэнне цыкла “франтавых аповесцей” і “партызанскага цыкла”. Аповесць “Пайсці і не вярнуцца” (1978) як новы этап у мастацкім развіцці пісьменніка. Літаратурная крытыка пра твор (артыкул І. Залатускага “Быкаў супраць Быкава”). Праўдзівы паказ складанасці і супярэчлівасці псіхалогіі чалавека, яго зменлівых адносін да дабра і зла ў вобразе Антона Галубіна. Чалавек і час у творы.

Аповесць “Знак бяды” (1982) як значная мастацкая з’ява ў творчасці празаіка. Паглыбленне погляду на праблему нацыянальнай літаратурнай традыцыі і прадчуванне подыху народнага эпасу. Філасофска-псіхалагічнае і сацыяльна-гістарычнае асэнсаванне сувязі часоў і эпох у творы. Вобраз “разбуранага гнязда” і “знакі бяды” ў сюжэце аповесці. Чалавечае вымярэнне вялікіх гістарычных падзей у жыцці народа. Вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў як своеасаблівыя варыянты нацыянальнага характару беларуса, дзве разнавіднасці яго менталітэту. Творчае засваенне мележаўскага погляду на перыяд калектывізацыі, мастацкі сінтэз традыцый паказу беларускай вёскі і падзей вайны. Прадчуванне героямі будучыні і іх карэкцыя ўласных паводзін у сувязі з гэтым. Праблема вінаватасці без віны, абавязку і адказнасці за ўчынкі. Мастацкая канцэпцыя А. Адамовіча Беларускага супраціўлення ў варыянце “вайны пад стрэхамі” і яе развіццё ў прозе В. Быкава.

Актуалізацыя сюжэтнай сітуацыі аповесці “Круглянскі мост” і яе мастацка-вобразнае развіццё ў рамане “Кар’ер” (1985). Фатальная памылка старшага лейтэнанта Агеева і яго асабістая драма. Роля ўспамінаў і роздуму над падзеямі мінулага ў паступальным руху чалавецтва да духоўна-маральнага ідэалу. Адмаўленне аскетычнага рыгарызму і атмасферы жорсткасці “эпохі войнаў і рэвалюцый”. Вобраз калабаранта Кавешкі ў творы і аўтарскія адносіны да нацыянальнай ідэі.

Аповесці “У тумане” (1988), “Аблава” (1989), “Сцюжа” (1969, 1991) як мастацкае падвядзенне рахункаў і паглыбленне ў беларускую гісторыю. Уплыў пабочных вынікаў гістарычнага працэсу на далейшы ход падзей. Паказ маштабаў народнай драмы ў жыцці і лёсе Сушчэні, Хведара Роўбы, Ягора Азевіча. Быкаўскае асэнсаванне экзістэнцыялісцкага паняцця абсурду і яго вобразнае выяўленне ў вобразах і сюжэце.

“Новы” Быкаў у творах 90-х гадоў ХХ ст. Запаўненне нішаў беларускай гісторыі ў апавяданнях (зборнікі апавяданняў і прыпавесцей “Сцяна”, “Пахаджане”) і ў аповесцях (“Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”). Абнаўленне нацыянальнай традыцыі алегарычна-сімвалічнага паказу рэчаіснасці ў “Байках жыцця”, аповесцях “Труба” і “Ваўчыная яма”.

В. Быкаў — публіцыст, эсэіст, літаратурны крытык (зборнікі артыкулаў “Праўдай адзінай”, “На крыжах”, “Крыжавыя дарогі”).

Творы В. Быкава ў перакладах на замежныя мовы.


АЛЕСЬ АДАМОВІЧ

(1926 (27) — 1994)

Асоба Алеся Адамовіча — пісьменніка, даследчыка літаратуры, публіцыста, грамадскага дзеяча. Біяграфія. Жыццяпіс пісьменніка ў мастацкай споведзі “Vixi” (1993). Філасофска-мастацкае асэнсаванне пройдзенага шляху, эпохі ХХ ст.

Аўтабіяграфізм рамана-дылогіі “Вайна пад стрэхамі” (1960) і “Сыны ідуць у бой” (1962). Мастацкая канцэпцыя “вайны пад стрэхамі” як формы Беларускага Супраціўлення. Вобраз беларускай маці Ганны Корзун у творы. Псіхалагізм і лірызм твора. Маральная праблематыка і філасафічныя дыялогі герояў.

Дакументалізм “Хатынскай аповесці” (1972). Жанрава-стылёвыя пошукі празаіка. Вобраз Флёры Гайшуна. Імкненне да праўдзівасці ў паказе трагедыі беларусаў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Вобраз Касача, героя, камандзіра, адважнага чалавека, характар якога дэфармаваны вайной. Інтэлектуалізм як змястоўна-стылёвая асаблівасць прозы А. Адамовіча, яе філасофская скіраванасць. “Хатынская аповесць” (1976) у ацэнках крытыкі. Уганараванне аўтара Дзяржаўнай прэміяй БССР (1976).

Дакументальная кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі...” (1975) і яе унікальнасць. Успаміны Вольгі Мініч як тыповы ўзор народнага бачання вайны. Вобраз вайны ў дакументальнай “Блакаднай кнізе” (1982) А. Адамовіча і Д. Граніна. Сусветны розгалас запісаных пісьменнікамі “галасоў” сведкаў трагедыі мільёнаў людзей. Паняцце “магнітафоннай літаратуры” ў тлумачэнні яе родапачынальніка і стваральніка А. Адамовіча.

Раман “Карнікі” (1980) і літаратура “плыні свядомасці”. Паглыбленне ў псіхалагічны свет, у нетры свядомасці і падсвядомасці розных тыпаў карнікаў. Псіхалагічнае майстэрства пісьменніка. Вобраз вайны і канцэпцыя чалавека ў рамане.

Жанр антыутопіі ў прозе А. Адамовіча (аповесць “Апошняя пастараль”, 1986).

Актуалізацыя рысаў народнай трагедыі ў аповесцях “Венера, або Як я быў прыгоннікам” (1982—1992) і “Нямко” (1993).

А. Адамовіч як публіцыст. Асэнсаванне пісьменнікам праблем часу з пазіцый гуманізму. Публіцыстыка і эсэістыка з кніг другой паловы 80-х — 90-х гг. “Выберы — жыццё!” (1986), “Літаратура і праблемы веку” (1986), “Дадумваць да канца” (1988), “Апакаліпсіс па графіку” (1992), інш.

А. Адамовіч — даследчык літаратуры, літаратурны крытык. Наватарства кніг “Шлях да майстэрства” (1958), “Культура творчасці” (1959), “Беларускі раман” (1961), “Маштабнасць прозы” (1972), “Здалёк і зблізку” (1976), “Браму скарбаў сваіх адчыняю...” (1980) і інш. Канцэпцыя гісторыі беларускай літаратуры і стратэгія яе эстэтычнага развіцця.
ІВАН НАВУМЕНКА

(1925—2006)

І. Навуменка як вядомы літаратар і навуковец: народны пісьменнік Беларусі (1995), акадэмік (1980), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), інш.

Біяграфія пісьменніка. І. Навуменка — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Навуковая, навукова-арганізацыйная і грамадская дзейнасць.

Юнацкі свет у ранніх творах. Пастаяннае вяртанне ў маладосць на працягу ўсёй творчасці. Выдатнае выяўленне ўзроставай псіхалогіі: дзіцячай, падлеткавай, юнацкай (“Вайна каля Цітавай копанкі” (1957), “Семнаццатай вясной” (1957), “Хлопцы-равеснікі” (1958), “Верасы на выжарынах” (1960), “Таполі юнацтва” (1966), “Вераніка” (1968), “Тая самая зямля” (1971). Юнацтва — своеасаблівы пункт адліку на працягу ўсёй творчасці пісьменніка. Культ кнігі, ведаў у апавяданні “Жуль Верн” (1959). “Вайна пад стрэхамі” юных герояў І. Навуменкі, рамантызацыя імі змагання. Рамантычныя юнакі на фронце ў навеле “Дом над морам” (1958); майстэрства будавання сюжэта ў творы ваеннай тэматыкі; трагізм навелы. Змена ракурсаў у апавяданнях як набліжэнне да раманнага мыслення.

Эпічнасць мыслення І. Навуменкі ў раманнай трылогіі “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэці” (1970). Цэнтральны герой трылогіі Міця Птах — паўтарэнне тыпажу юнака папярэдніх твораў. Сродкі стварэння персанажа. Тонкасць душэўнай арганізацыі Міці. Псіхалагічныя нюансы ў характары Сцяпана Птаха. Выдатнае псіхалагічнае майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобраза Крамера. Праблема выбару ў трылогіі. Няпростае жыццё беларусаў у акупацыі паводле расповеду І. Навуменкі. Формы барацьбы з акупантамі. Паказ нарастання народнага супраціўлення ў другой і трэцяй кнігах трылогіі; зліццё падпольнай і партызанскай барацьбы. Празаізацыя побыту і адначасова — гераізацыя дзеянняў персанажаў. Сімвалы ў трылогіі. Матывы і мастацкія дэталі, перанесеныя з ранніх апавяданняў. Асаблівасці кампазіцыі раманаў. Мова твораў.

Раман “Смутак белых начэй” (1979) як своеасаблівы працяг трылогіі. Аўтабіяграфізм твораў. Паглыбленне трагедыйнасці зместу. Кантрасты: вайна і маладосць, ілюзіі і расчараванні, рамантыка і жорсткая праўда вайны, мірныя і ваенныя рэаліі ў творы. Асаблівасці хранатопу ў параўнанні з трылогіяй.

Аповесць пра студэнцтва “Бульба” (1964). Погляд аўтара на Веньяміна Сыраежку і Сашу Красуцкага.

Героі-інтэлігенты ў рамане “Летуценнік” (1983) і аповесці “Асеннія мелодыі” (1987). Неардынарнасць унутранага свету галоўных герояў твораў — Сяргея Касцюшкі і Аляксея Андрушкевіча, адчуванне імі сваёй адметнасці. Цяжкасці самарэалізацыі людзей такога тыпу ў асяроддзі, якое ўсё больш набывае рысы мяшчанства і пошласці.

Тэма драматычнага кахання ў навелах і аповесцях “Трымценне дубовага лісця” (1964), “Сукенка Ларэлеі” (1969), ”Развітанне ў Кавальцах” (1974), “Замяць жаўталісця” (1976). Паэтыка твораў. Адметнасць прозы пісьменніка: лірычная пранікнёнасць, настраёвасць і задушэўнасць пісьма. Гумар у творах. Багацце пейзажаў, лірычных адступленняў, маналогаў, мастацкіх дэталяў (сімвалічнай, бытавой, пейзажнай, партрэтнай).

Традыцыі Я. Коласа ў паказе дзяцінства і прыроды ў творах І. Навуменкі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. Узаемадачыненні дзіцяці і яго роду, дзіцяці і соцыуму, дзіцяці і прыроды ў аўтабіяграфічнай трылогіі “Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва” (1997). Вяртанне на новым жыццёвым вітку да ранейшай тэматыкі.

Гістарычнае і сімвалічнае ў творах І. Навуменкі. Развіццё пісьменнікам узроўню сімвалізацыі твораў (у тым ліку ў загалоўках). Тыпалогія творчасці (Я. Колас, К. Чорны, Г. Бакланаў, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка і інш.).

Літаратуразнаўчыя і крытычныя працы пісьменніка. Даследаванні пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулю і інш.
ІВАН ЧЫГРЫНАЎ

(1934—1996)

Іван Чыгрынаў як адзін з таленавітых празаікаў эпічнага складу, аўтар раманнай пенталогіі пра Вялікую Айчынную вайну, выдатны навеліст і майстар гістарычнай драмы. Высокае званне народнага пісьменніка Беларусі (1994).

Жыццяпіс і творчасць празаіка.

Апавяданні І. Чыгрынава са зборнікаў “Птушкі ляцяць на волю” (1965), “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973). Спецыфіка жанру апавяданняў-вандровак, апавяданняў-даследаванняў. Дакументалізм як адна з прыкмет “малой прозы” І. Чыгрынава.

Пенталогія пра вайну, яе жанравая адметнасць. Асаблівасці мастацкага хранатопу. Гісторыя напісання. Раман “Плач перапёлкі” (1972). Мастацкая канцэпцыя “ўсенароднай вайны”. Вобразы беларускай прыроды ў творы. Калектыўны партрэт народа. Тыпы “народных філосафаў” (Парфён Вяршкоў, Кузьма Прыбыткоў). Гісторыя беларусаў у біяграфіі Дзяніса Зазыбы. Вобраз Радзівона Чубара, тып “сталінскага кіраўніка”. Вобразы калабарантаў (Брава-Жыватоўскі, Мікіта Драніца).

Раман “Апраўданне крыві” (1977). Роля дыялогаў у вобразнай структуры. Попыт на “ідэалагічныя каштоўнасці” ва ўмовах акупацыі і спрэчкі галоўных герояў (Зазыба і Чубар). Пераасэнсаванне даваеннай беларускай гісторыі. Праблема гераізму і ахвярнасці ў разуменні персанажаў і аўтара. Цана Вялікай Перамогі.

Раман “Свае і чужынцы” (1984). Драматычны канфлікт паміж станоўчымі і адмоўнымі персанажамі твора як увасабленне трагедыі народа. Народная мараль і яе праявы ў паводзінах жыхароў вёскі Верамейкі. Паглыбленне цікавасці да гістарычных асноў нацыянальнага характару. Апісанне народных абрадаў і культурных традыцый. Вобразы здраднікаў у рамане.

Раман “Вяртанне да віны” (1992). Прыкметы трансфармацыі маральных адносін аўтара да падзей, звязаныя з пашырэннем “сектара свабоды” ў грамадстве. Праблема адказнасці і віны як сведчанне зменаў у светапоглядзе празаіка. Рэалістычны паказ трагедыі народа на акупіраванай тэрыторыі. Спроба Дзяніса Зазыбы асэнсаваць падзеі. Яго ацэнка метадаў партызанскага змагання. Спрэчкі з сынам Масеем. Адысея жыцця Масея Зазыбы і яго прататыпы.

Раман “Не ўсе мы згінем” (1996). Змены ў стылістыцы твора. Сістэма вобразаў. Лёс Масея Зазыбы, шчырага беларуса, прадстаўніка нацыянальнай інтэлігенцыі. Яго светапогляд, маральныя прынцыпы, адносіны да вайны. Трагедыя героя. Новыя факты беларускай гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Незавершанасць аўтарскай задумы.

Драматургія І. Чыгрынава. Арыгінальнае прачытанне вядомых фактаў і падзей беларускай мінуўшчыны ў п’есах “Звон — не малітва”, “Следчая справа Вашчылы”, “Чалавек з мядзведжым тварам”, “Ігракі”, “Осцей — Альгердаў унук” і інш.

І. Чыгрынаў і нацыянальная мастацкая традыцыя (К. Чорны, М. Гарэцкі і інш.).


ІВАН ПТАШНІКАЎ

(нар. у 1932 г.)

Іван Пташнікаў як выдатны майстар слова, глыбокі знаўца народнай душы. Біяграфія. Значэнне “малой радзімы” і асабістага жыццёвага вопыту ў творчасці пісьменніка. Эпічны характар яго таленту.

Сацыяльны характар канфліктаў у ранніх творах І. Пташнікава: аповесцях “Іллюк Чачык” (1957), “Не па дарозе” (1960), рамане “Чакай у далёкіх Грынях” (1962). Маляўнічасць апісанняў у творах. Занатаванне ў аўтарскай мове ўсяго роднага і дарагога сэрцу.

Свет падлетка ў апавяданнях “Алені”, “Алёшка”, “Бежанка” (1962). Атмасфера паэтычнасці ў творах. Праблема ўзаемаадносін чалавека і прыроды.

Аповесць “Лонва” (1964). Выкарыстанне рэтраспекцыі ў выглядзе успаміну герояў (Грасыльда, Завішнюк) пра вайну. Супрацьпастаўленне трагізму вайны і радасці мірнага існавання. “Шматгалоссе жыцця” ў творы. Адметнасць жанравай будовы аповесці.

Памяць Хатыні — знішчаных вёсак — у творах беларускай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. З гэтага шэрага — аповесць “Тартак” (1967). Успамін аўтара пра ваеннае дзяцінства — аснова твора. Драматызм сюжэта аповесці — аднаўленне трагічнага лёсу вёскі Дальва. Напружаны эмацыянальны бок твора. Лёс сямі герояў-возчыкаў, паказ багацця чалавечых характараў, няпростасці чалавечага жыцця. Партызанскі рух у творы. Роля карцін прыроды. Малюнкава-аналітычны стыль І. Пташнікава.

Раман “Мсціжы” (1970). Знешняя малападзейнасць і ўнутраная канфліктнасць твора. Характар галоўнага героя Андрэя Вялічкі. Адлюстраванне ў творы асноўнага канфлікту эпохі — паміж чалавекам-творцам, чалавекам-патрыётам і чалавекам спажывецкіх адносін да жыцця. Выключнае майстэрства пісьменніка ў апісаннях прыроды. Абжытасць свету чалавекам. Парушанасць сувязей чалавека і зямлі як важнейшая сацыяльная праблема, пастаўленая ў творы.

Пташнікаўскі тып героя: вясковы працаўнік без асаблівых прэтэнзій, сумленны і шчыры, з багатым духоўным светам.

Рэальная аснова аповесці “Найдорф” (1976), адзначанай Дзяржаўнай прэміяй БССР (1978). Гераічны пафас твора. Праўдзівасць характараў і абставін. Даследаванне вытокаў народнай сілы, перадумоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паказ варожасці вайны ўсяму ладу сялянскага жыцця. Псіхалагізм у абмалёўцы галоўных герояў — Алёшы і Яхрэма Жаваранка. Роля рэтраспекцыі (успамінаў герояў) у ідэйна-мастацкай структуры твора. Увасабленне народнага погляду на вайну ў творы.

Значэнне тапонімаў у творчасці І. Пташнікава.

Супярэчнасці часу ў рамане “Алімпіяда” (1984). Прыродны і сацыяльны дэтэрмінізм характараў у творы. Архетып маці ў творы. Багацце ў ім жыццёвых сувязей, цэласнасць мастацкага свету. Адзнакі тыповасці, ідэальнасці ў вобразе Алімпіяды. Лёс гераіні — лёс народа. Значэнне ўспамінаў гераіні ў структуры твора, чым дасягаецца яго духоўная насычанасць. Паказ пачатку дэградацыі прыроднага і традыцыйнага вясковага свету ў творы. Сцвярджэнне змястоўнасці і значнасці жыцця простага працаўніка, увогуле традыцыйнай вёскі — галоўнага аб’екта адлюстравання І. Пташнікава. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора.

Апавяданне “Львы” (1987) — яркае ўвасабленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Творы 90-х гг., іх жанравая разнастайнасць (“Ірга каласістая”, “Францужанкі”, “Тры пуды жыта”, “Пагоня”). Значны элемент аўтабіяграфізму ў творах. Трагізм сюжэтаў, узнаўленне драматычных старонак гісторыі, звязаных з рэпрэсіямі. Узмацненне момантаў дынамізму ў творах. Багацце мовы аўтара.

Значэнне творчасці І. Пташнікава ў гісторыі беларускай літаратуры: паглыбленне народнасці, традыцый рэалізму і псіхалагізму, узбагачэнне вобразных магчымасцей беларускай мовы; пошук у галіне сюжэтабудавання.
ВЯЧАСЛАЎ АДАМЧЫК

(1933—2001)

Вячаслаў Адамчык як адзін з выдатных майстроў беларускай прозы. Біяграфія пісьменніка.

Жыццяпіс празаіка ў яго “Дзённіку”. Сацыякультурная і духоўна-маральная атмасфера жыцця ў Заходняй Беларусі. Заходнебеларуская тэматыка ў беларускай літаратуры. Агульнае і асаблівае ў лёсе і творчасці В. Адамчыка як прадстаўніка “філалагічнага” пакалення.

Эпічнае і лірычнае ў прозе В. Адамчыка. Аўтабіяграфізм апавяданняў “Песня”, “Раяль з адламаным вечкам”, “Пах летняй травы”, “Дзень ранняе восені”, “Салодкія яблыкі”, “Там, на хутары”, інш. Паглыбленне ў гісторыю народа (“Дзікі голуб”, “Кароль Нябожа”, “Палёт кажана”). Творчая вучоба ў класікаў (Ф. Дастаеўскі, А. Чэхаў, І. Бунін). Эмацыянальна-суб’ектыўнае выяўленне, настраёвасць, псіхалагічная праніклівасць у творах пісьменніка. Вобразная маляўнічасць у апісаннях прыроды. “Шырыня ахопу рэчаіснасці, імкненне да сацыяльна-псіхалагічнага даследавання чалавека, яго ўчынкаў, паводзін” (С. Андраюк). Раскрыццё трагізму вайны ў апавяданні “Пагарэльцы” (1967). Майстэрства мастацкай дэталі.

Тэтралогія “Чужая бацькаўшчына” (1977), “Год нулявы” (1982), “І скажа той, хто народзіцца” (1985), “Голас крыві брата твайго” (1990). Высокая ацэнка твораў В. Адамчыка (Дзяржаўная прэмія БССР за 1988 г.). Аўтарская задума, яе палемічная накіраванасць. Сімволіка назваў раманаў. Адметнасць мастацкай канцэпцыі беларускай гісторыі. Праблема “беларускага шляху” ў творы. Калектыўны партрэт народа і працэс духоўнай дэградацыі ва ўмовах жыцця ў “чужой бацькаўшчыне”. Вясковыя тыпы (Улас Корсак, Імполь Верамей, Жэнік Рэпка, Бронік Літавар). Вобразы жанчын (Хрысця, Чэся Доўнар). Трагедыя Алесі Мондрых. Вобраз нацыянальнага інтэлігента Міці Корсака, яго пошукі свайго шляху ў жыцці і трагічныя памылкі. Пластычнае майстэрства ў стварэнні пейзажаў. Багацце беларускай прыроды і адчужэнне чалавека. Паганскае і хрысціянскае ў жыцці вёскі. Сюжэт як сістэма люстэркаў. Паказ плыні гісторыі і яе зігзагаў. Біблейскія матывы ў заключным рамане тэтралогіі. Характарыстыка аўтарскага маўлення і стылю.

Фантастычнае і рэальнае, сучаснае і мінулае ў аповесці “Падарожжа на Буцафале” (1991).

Думкі і роздум пісьменніка ў “Развітальнай аповесці” (1999). Настальгічныя матывы, песня развітання з “сялянскай Атлантыдай”.

Эсэістыка ў апошняй кнізе празаіка “Нязрушаны камень” (2002).

Проза В. Адамчыка і класічная эпічная традыцыя (Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны, І. Мележ).



  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка