Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі



Дата канвертавання03.07.2016
Памер68.43 Kb.
Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі
1 Накапленне этнаграфічных ведаў. Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

2 Этнаграфія Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст.

3 Этнаграфія Беларусі ў міжваенны перыяд.

4 Этнаграфія Беларусі ў другой палове XX ст.

5 Этнаграфія Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст.

1 Назапашванне ведаў аб народнай культуры беларусаў прайшло некалькі этапаў. Антычныя i вiзантыйскiя аўтары згадвалі аб старажытным насельнiцтве Беларусi. Этнаграфiчныя звесткi зафіксаваліся ў летапicных крынiцах i хронiках. Запiсы паслоў, падарожнiкаў, мемуары, актавыя дакументы, iнвентары з’яўляюцца крынiцамі этнаграфiчных матэрыялаў. Сярод найбольш цікавых можна вызначыць працы М. Стрыйкоўскага, З. Герберштейна, А. Гваньiнi, Я. Ласiцкага, С. Рысiнскага i iншых.

Этнаграфiчнае вывучэнне Беларусi мела больш прыкметныя вынікі ў канцы ХУШ – першай палове ХIХ ст. Праца Праца А. Меера “Апісанне Крычаўскага графства або стараства” належыць да гісторыка-краязнаўчых, змяшчае некаторыя звесткі этнаграфічнага характару. Значную лепту ў апісанне народнай культуры беларусаў унеслі вядомыя літаратары, фалькларысты. Заслугоўвае ўвагі творчая спадчына і дзейнасць Я. Чачота па збiранню i вывучэнню беларускага фальклору. З. Даленга-Хадакоўскi таксама пакінуў след у збіранні перш за ўсё фальклорных тэкстаў. Я. Баршчэўскi - знакаміты аўтар працы “Шляхціц Завальня”. Этнаграфiчныя звесткi сустракаюцца ў творах У. Сыракомлi на старонках кнігі “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”.

На мяжы XVIII – XIX ст. праз тэрыторыю беларускіх земляў пралягалі шляхі экспедыцыi I. Ляпёхiна i У. Севергiна, у ходзе якіх звярталася ўвага на культуру насельніцтва краю. З’явіліся асобныя публiкацыi фальклорна-этнаграфiчных матэрыялаў у рускiх перыядычных выданнях. Істотную ролю ў станаўленні этнаграфічнай навукі адыграла стварэнне Рускага геаграфiчнага таварыства (1845 г.). Распрацоўваліся спецыяльныя праграмы для збору этнаграфiчных звестак Рускага этнаграфiчнага таварыства, вядомы публiкацыi А.Кiркора i М.Анiмеле ў “Этнаграфiчным зборнiку”. У працы М.В. Бэз-Карнiловiча “Исторические сведения о примечательнейших местах Белоруссии” адлюстраваліся некаторыя аспекты культуры беларусаў, а таксама іншых жыхароў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Трэба адзначыць уклад П.М. Шпiлеўскага ў вывучэнне беларускай народнай культуры. У гэты перыяд меў месца некаторы ўплыў рамантызму i мiфалагiчнай школы на даследаваннi народнай культуры беларусаў.

2 Этнаграфія Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Даследаванне этнаграфii беларусаў у другой палове ХIХ – пачатку ХХ ст. адбываліся ў змяніўшыхся гістарычных і соцыякультурных абставінах. Дзейнасць I. Насовiча звязана з вывучэннем мовы насельніцтва краю, стварэннем слоўнікаў. Вызначэнне этнiчных межаў беларусаў, хаця і з некаторымі скажэннямі, адбывалася на картах i атласах Р. Эркерта, А. Рыцiха i iнш. Праз асобныя паветы праходзілі этнаграфiчныя экспедыцыi С. Максiмава, П. Чубiнскага. Мясцовы перыядычны друк выступае каштоўнай этнаграфiчнай крынiцай. Стварэнне Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфiчнага таварыства (Вiльня, 1867 г.) спрыяла далейшым даследаванням. Неабходна звернуцца да прац П. Бяссонава, М. Дзмiтрыева. Культура i побыт беларусаў знайшлі адлюстраванне на старонках выдання “Живописная Россия”. “Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба” i “Опыт описания Могилевской губернииi” належаць да значных этнаграфiчных крынiц, створаных у гэты перыяд. Адлюстраванне побыту беларусаў мелася ў працах Ю. Крачкоўскага, А. Семянтоўскага.

Шматлікімі былі публiкацыi П.В. Шэйна, трэба вызначыць стварэнне iм сеткi карэспандэнтаў для збiрання фальклорна-этнаграфiчных матэрыялаў. Складана пераацаніць значэнне дзейнасцi Е.Р. Раманава (нар. у Беліцы, 1955 - 1922) для станаўлення i развiцця этнаграфii Беларусi. Этнаграфiчныя аспекты можна знайсці ў навуковай спадчыне М.В. Доўнар-Запольскага. Працы М.Я.Нiкiфароўскага звязаны з этнаграфічнай характарыстыкай перш за ўсё Віцебшчыны, даследаваннем беларускай дэманалогіі. Вывучэнне народнай культуры беларусаў працягвалася М. Янчуком, I. Сербавым, А.Я. Багдановiчам, У. Дабравольскiм. Беларускi фальклор зафіксаваны ў зборнiках М. Федароўскага. Я.Ф.Карскi быў даследчыкам мовы, этнiчнай гiсторыi, традыцыйнай культуры беларускага этнасу. Эвалюцыйны накiрунак у этнаграфiчнай навуцы Беларусі адбіўся ў навуковых працах асобных аўтараў. У пачатку ХХ ст. шырока разгарнулася дзейнасць мясцовых таварыстваў аматараў гiсторыi i культуры беларусаў, што мела істотнае значэнне для развiцця этнаграфiчнай навукi. Аднаўленне дзейнасцi Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфiчнага таварыства прыпадае на 1910 г. Праводзілася даследаванне гiсторыi этнаграфiчнага вывучэння Беларусi рускiм вучоным А. Пыпiным.

3 Этнаграфія Беларусі ў міжваенны перыяд. Этнаграфiя Беларусi пасля рэвалюцыйных пераўтварэнняў змяніла свае арыенціры. Першапачаткова арганiзацыя вывучэння культуры i побыту насельнiцтва Беларусi адбывалася па-за яе межамi (адкрыццё Беларускага народнага унiверсiтэта ў Маскве. “Курс беларусазнаўства”).

Змянілася арганiзацыя этнаграфiчнай працы ў 1920-ыя гады. Вялізную ролю аказвала ўтварэнне Iнстытута беларускай культуры (1922 г.). Этнаграфiчныя матэрыялы друкаваліся на старонках часопiса “Наш край”. Прыкметным быў уплыў краязнаўчага руху на развiццё этнаграфii. Павысілася роля музеяў у збiраннi этнаграфiчных матэрыялаў. Беларускi музей у Вiльнi – асобная старонка ў развіцці этнаграфічнай навукі. Найбольш актыўнай была дзейнасць А.К. Сержпутоўскага, I.А. Сербава, А. Шлюбскага, У. Дабравольскага. Вывучэнне культуры i побыту беларусаў выконвалася з пазiцый марксiзму, хаця кароткі час прасочвалася і немарксiсцкая плыня ў этнаграфii Беларусi. Цікавы працы М. Нiкольскага па пытаннях традыцыйных вераванняў i абрадаў беларусаў. Асаблiвасцi этналагiчнай работы ў канцы 1920-х - 1930-ыя гады (згортванне даследаванняў і інш.).



4 Этнаграфія Беларусі ў другой палове XX ст. Беларуская савецкая этнаграфiя імкліва і эфектыўна развівалася ў 1950-ыя – 1980-ыя гады. У 1957 г. быў утвораны Iнстытут этнаграфii, мастацтвазнаўства i фальклору АН БССР. Быў створаны комплекс прац па гiстарыяграфii этнаграфii Беларусi (В.К. Бандарчык). Этнагенез i этнiчная гiсторыя беларусаў знайшла свае асвятленне ў працах беларускiх савецкiх этнографаў. Даследаванне гаспадаркi, традыцыйнай матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў дарэвалюцыйнага i савецкага перыядаў базіравался на шырокіх экспедыцыйных матэрыялах. Было праведзена гiсторыка-этнаграфiчнае раянiраванне матэрыяльнай культуры беларусаў. Значна пазней пачалося вывучэнне культуры i побыту гарадскога насельнiцтва Беларусi, прадстаўнiкоў розных прафесiйных i полаўзроставых груп. Значнай лептай у этнаграфічную характарыстыку беларускай народнай культуры сталі працы I.Браiма, В.М.Бялявiнай, Г.I.Каспяровiч, I.П.Корзуна, Г.М.Курыловiч, Л.А.Малчанавай, Л.I.Мiнько, М.Ф.Пiлiпенкi, Л.В.Ракавай, I.У.Чаквiна i iншых. Уклад беларускiх фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, антраполагаў, музыколаў i iншых спецыялiстаў у вывучэнне этнаграфii Беларусi. Iдэйна-метадалагiчныя абмежаваннi з’яўляліся прычынай тэндэнцыйнасцi навуковых даследаванняў у галiне этнаграфii савецкага часу. Дасягненнi беларускiх савецкiх этнографаў у вывучэннi беларускай народнай культуры (абагульняючыя і спецыяльныя працы). Звесткi аб культуры i побыце беларусаў на старонках энцыклапедыi “Этнаграфiя Беларусi” (1989 г.). Cтварэнне Музея народнай архiтэктуры i побыту і шматлікіх этнаграфічных экспазіцый у іншых музеях БССР паўплывала на папулярызацыю нацыянальных традыцый беларусаў.

5 Этнаграфія Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст. Этнаграфiчныя даследаваннi Беларусi на сучасным этапе (1990-ыя – пачатак ХХI ст.) атрымалі новыя ўмовы для свайго далейшага развіцця, былі пастаўлены новыя навуковыя задачы. Абагульняючыя i спецыяльныя працы па беларускай этналогii сістэматычна выходзілі на працягу 1990-х – пачатку 2000 гг. З’явіліся фундаментальныя працы “Беларусы” (1998 г.), шматтомнае выданне “Беларусы”. Этнолагі звярнулі ўвагу на распрацоўку пытанняў культуры i побыту этнiчных меншасцей Беларусi. Выковалася вывучэнне гарадскога насельнiцтва Беларусi. Значнымі вехамі ў развіцці этналогіі Беларусі сталі працы Г.I. Каспяровiч, I.У. Чаквiна па праблемах этнагенезу i этнiчнай гiсторыi беларусаў, даследаванне гаспадарчай дзейнасцi беларусаў. Асвятленне народнага дойлiдства Беларусi знайшло адбітак у працах А.I. Лакоткi. Асобныя аспекты матэрыяльнай культуры беларусаў асвятляліся на старонках прац Т.А. Навагродскага, Л.I. Маленка, В.А. Лабачэўскай i iншых. Вывучэнне сямейнага i грамадскага побыту, абраднасцi беларусаў, традыцыйных ведаў i вераванняў i iнш. (Курыловiч Г.М., Кухаронак Т.I., Ракава Л.В., І.І. Калачова i iнш.). Вывучэнне народнага мастацтва i фальклору актуальна і на сучасным этапе (Я.М. Сахута і інш.). Гарадская этнаграфія раскрываецца ў працах Г.І. Каспяровіч, В.М. Бялявінай, А.Р. Яшчанка, Т.А. Шкрабавай, Н.В. Корнікавай. Новыя метады даследаванняў у працах па беларускай этналогii.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 6 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 17 Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 14 Грамадскія традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка