Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка



Дата канвертавання03.07.2016
Памер39.18 Kb.
Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка
1 Колькасць і рассяленне ў свеце.

2 Моўная характарыстыка.

3 Антрапалагічная характарыстыка.
1 Колькасць і рассяленне ў свеце. Зараз амаль трэцяя частка беларусаў жыве за межамі сваёй рэспублікі. Дакладна даведацца аб іх колькасці ў розных краінах складана. Вяликая колькасць беларусаў пражывае ў Расійскай федэрацыя, на Украіне, у Казахстане, Латвіі, Літве, Акрамя таго, 600 (а па некаторых даных - 800) тыс. выхадцаў з Беларусі асела на Амерыканскім кантыненце - у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі, Чылі. Больш за 200 тыс. беларусаў жыве ў суседняй Польшчы, дзесяткі тысяч - у Англіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славакіі, далёкай Аўстраліі.

2 Моўная характарыстыка. Важнейшыя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы, што надаюць спецыфіку сучаснай беларускай мове, узніклі ў 13-14 ст. У галіне фанетыкі асаблівасцямі з’яўляюцца; дзеканне і цеканне (дзед, дзеці, маці, цётка), цвёрды гук «р» (гразь, бяроза, прама); зацвярдзенне губных у канцы слоў і перад «j» (голуб, сем, сям’я); наяўнасць якання (вясна, зямля, сястра). 3 ліку марфалагічных рыс варта адзначыць наступныя: канчатак «-ам» у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду на -а (дзядзькам, старастам); канчатак «-ы» ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (азёры, вокны, сёлы); канчатак аў» у родным склоне множнага ліку назоўнікаў жаночага і ніяка-га роду (бітваў, брытваў, пісьмаў); канчатак «-і(-ы)» у прыметніках назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду (добры, новы, сіні); канчатак «-ім(-ым)» прыметнікаў і неасабовых займеннікаў у месным склоне адзіночнага ліку (аб маладым, аб маім); адсутнасць прыстаўнога «н» пры займенніках «ён», «яна», «яно», «яны» ва ўскосных склонах пасля прыназоўнікаў (у яго, з ім, у іх); інфінітывы на «-гчы» дзеясловаў з асновай на заднеязычныя (бегчы, легчы, магчы); нескарочаная часціца «ся» ў формах дзеяслова (баюся, дзіўлюся, смяяліся).

Шэраг рыс аб’ядноўвае беларускую мову з ўкраінскай і адрознівае ад рускай. Слоўнікавы састаў беларускай мовы базіруецца на трох асноўных гістарычных пластах: агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская лексіка, уласнабеларускія новаўтварэнні і запазычанні. Агульнаславянская лексіка ўтварае ядро слоўнікавага саставу беларускай мовы, яна ўключае назвы з’яў прыроды (вецер, гром, дождж), рэльефу і мясцовасці (гара, лес, поле), адрэзкаў часу (дзень, ноч’ зіма), выкапняў (гліна, жалеза, соль), раслін (бяроза, дуб, ліпа), птушак і жывёлін (варона, воўк, мядзведзь), частак чалавечага цела (галава, нага, рука), ступеняў сваяцтва (брат, сын, унук), паняццяў гаспадарчай дзейнасці (барана, гумно, жыта), пачуццяў і духоўных здольнасцей чалавека (воля, радасць, розум), дзеянняў і працэсаў (браць, насіць, хадзіць), прымет-якасцей (белы, новы, чысты) і інш. Большая частка такіх слоў агульная для ўсёй славянскай моўнай тэрыторыі, адрозненні паміж імі толькі ў вымаўленні.

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Літаратурная мова грунтуецца на цэнтральна-беларускіх гаворках, але ў працэсе свайго развіцця сінтэзавала характэрныя для большай часткі беларускіх гаворак фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы і цяпер поўнасцю не суадносіцца з якім-небудзь адным тэрыятарыяльным дыялектам. Дыялектная беларуская мова ўключае асноўны масіў народных гаворак (вылучаюцца паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты) і так званую палескую групу гаворак.



3 Антрапалагічная характарыстыка. У 1956 В.В. Бунак выдзеліў сярод беларусаў два асноўныя антрапалагічныя тыпы: верхне-дняпроўскі, да якога належыць насельніцтва паўночна-заходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі, і палескі, што ўключае жыхароў Палесся. Першы характарызуецца сярэднім ростам, светлым колерам скуры, адносна светлымі вачамі і валасамі, сярэднешырокім нізкім тварам з прамой або ўвагнутай спінкай носа і сярэднегустой барадой. Другі тып адрозніваецца больш цёмным колерам вачэй і валасоў, радзей сустракаецца ўвагнутая спінка носа. Выкапнёвыя рэшткі шкілетаў з курганных могільнікаў 10-13 ст. сведчаць пра значнае падабенства розных груп насельніцтва з тэрыторыі Беларусі. Супастаўленне выкапнёвых рэштак шкілетаў насельніцтва 11 - 14 ст. і 18-19 ст. сведчыць аб пераемнасці фізічнага тыпу ў пакаленнях (напрыклад, ідэнтычныя прапорцыі твару). На Беларусі, як і на болыпай частцы тэрыторыі Еўропы, за апошняе тысячагоддзе форма галавы змянялася з падоўжанай (даліхакефальнай) да акруглай (брахікефальнай, т. зв. працэс брахікефалізацыі); менш масіўным стаў шкілет (працэс грацылізацыі). У апошняе стагоддзе ў беларусаў, як ўсім свеце, назіраецца працэс аксілірацыі (болып інтэнсіўны рост цел даўжыню, больш ранняе выспява арганізма), таму сучасныя пакале больш рослыя, чым пакаленні пачатку 20 ст. Назіраецца падабенства антрапалагічных тыпаў беларусаў з рускімі, украінцамі, літоўцамі і латышамі ў сумежных з адпаведнымі краінамі раёнах, што абумоўлена этнічнымі і генетычнымі сувязямі ў кантактных зонах.

Даследаванні групы антрапалагаў БССР, распачатыя ў 1966г., удакладнілі антрапалагічную характарыстыку беларусаў. У напрамку з Паўднёвага Захаду на Паўночны Ўсход назіраецца нязначнае паслабленне еўрапеоідных рыс: больш нізкая і шырокая пераносіца, часам сустракаюцца змешаныя адценні колеру вачэй - цёмна-блакітныя, шэрыя, зеленаватыя і нават карычневыя. Сярод насельніцтва Віцебскай вобласці часта сустракаюцца больш светлыя адценні валасоў і падоўжаная форма галавы, больш рослыя масіўныя індывіды з падоўжанымі прапорцыямі цела (больш доўгімі рукамі і нагамі адносна тулава). У падлеткаў некалькі пазней пачынаецца і заканчваецца выспяванне арганізма. Аднак гэтыя адрозненні і невялікія, і ўсе лакальныя антрапалагічныя варыянты звязаны паміж сабой узаемапераходамі. Тэрытарыяльнае размеркаванне асаблівасцей будовы цела, груп крыві, асноўных расавадыягнастычных, дэрматагліфічных (варыяцыі скураных малюнкаў на далонях і ступнях) і аданталагічных (структурныя асаблівасці зубной сістэмы) прыкмет дазваляе аднесці беларусаў да ўсходнееўрапейскага варыянта еўрапеоіднай расы.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 6 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 17 Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 14 Грамадскія традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка