Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў



Дата канвертавання14.07.2016
Памер28.89 Kb.
Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
1 Сям’я.

2 Традыцыйная сістэма выхавання.

3 Сямейныя абрады: радзінна-хрэсьбінны, вясельны, пахавальны.

1 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў фарміраваліся на працягу стагоддзяў. Склаліся гістарычныя формы сям’і. Вялікая (непадзеленая) сям’я можа быць бацькоўская і брацкая, паводле структуры яна складаецца з двух і больш пакаленняў. Паступова адбываўся падзел вялікіх сем’яў на малыя. Тыпы малой сям’і – поўная і няпоўная. Становішча жанчыны ў сям’і беларусаў было падпарадкаваным. Маёмасныя адносіны доўгі час рэгуляваліся спадчынным правам.

2 Традыцыйная сістэма выхавання. Традыцыйная сістэма выхавання беларусаў прадугледжвала арыенцір на працалюбівасць, сціпласць у чалавечых адносінах, гасціннасць, шчырасць і шчодрасць. На першы план традыцыя высоўвала прагу да зямлі, павагу да старшых, асабліва да бацькоў.

3 Сямейныя абрады: радзінна-хрэсьбінны, вясельны, пахавальны. Сямейныя абрады былі абумоўлены значнасцю трох важнейшых падзей у жыцці беларуса: нараджэнне, бранне шлюбу і смерць як пераход у вечнае жыццё.

Абрады, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны, падзяляліся на тры цыклы: дародавы, уласна родавы і пасляродавы. Абавязкова адзначаліся радзіны. Меліся лакальныя асаблівасці радзіннай абраднасці. Важную ролю адыгрываў выбар кумоў. Адной з цэнтральных постацей у радзінным абрадзе была бабка-павітуха.

Вяселле – гэта комплекс абрадаў і звычаяў у спалучэнні са шматлікімі фальклорнымі элементамі (песні, музыка, танцы, гульні, прыгаворы і інш.), якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу і з’яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям’і. Жывучасць вясельнай абрад-насці тлумачыцца вялікай важнасцю сям’і, звязанай з асноўнай умовай існавання народа - яго ўзнаўленнем. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыцыйнае беларускае вяселле падзяляецца, хоць і не заўсёды выразна, на тры асноўныя часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоіны, аглядзіны, заручыны); уласна вясельную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характеру маладой, падзел каравая, адорванне маладых); паслявясельную (цыганы, пярэзвы). У некаторых мясцовасцях суборную суботу і выпечку каравая лічаць падрыхтоўчай часткай вяселля. У агульным цыкле вяселля значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная частка мае пераважна фармальна-бытавы характер, у час яе афармляецца пагадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. На гэтым этапе разам з побытавымі выконваюцца некаторыя традыцыйныя звычаі і абрады, без якіх пагадненне і інш. падрыхтоўчыя акты не маюць неабходнай сілы. Паводле паходжання звычаі і абрады падрыхтоўчай часткі, як і сама падрыхтоўчая частка, належаць да параўнальна позніх састаўных злементаў беларускай вясельнай абраднасці. Уласна вяселле займае галоўнае месца ў традыцыйнай вясельнай абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, якія адбываюцца ў гэты час. Цэнтральным абрадам уласна вяселля з’яўляецца звядзенне маладых, якое замацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыццё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характер. Беларускае вяселле даволі поўна захоўвае старажытныя славянскія элементы, якія атрымалі ў ім сваё далейшае развіццё. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу развітым у беларусаў культам продкаў, а таксама ў значнай ступені існаваннем розных веравызнанняў і абыякавасцю сялян да царквы. На Беларусі яшчэ ў 17-18 ст. пры заключэнні шлюбу карысталіся звычаёвым правам, царкоўнаму вянчанню надавалася малое значэнне. Багацце і развітасць беларускага вяселля вынікаюць з прававой сілы яго працэдур, якія павінны былі абавязкова выконвацца пры сведках (родзе, суседзях) і адыгрывалі функцыю дакумента аж да сярэдзіны 19 ст. Род даваў сваю санкцыю на шлюб пры дапамозе рытуальных дзеянняў. У сялянскім жыцці шлюб адбываўся даволі рана.



Пахаванне адбывалася паводле традыцый, якія складваліся на працягу стагоддзяў, у пахавальным абрадзе беларусаў захавалася шмат архаічных элементаў. Ён меў лакальныя варыняты. Абавязковымі былі памінкі нябожчыка. Да пахавальнай абраднасці датычацца імправізаваныя творы беларускага фальклору – галашэнні. У беларусаў неад’емнай часткай культуры выступаюць абрады памінання продкаў (Дзяды, Радаўніца).
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 6 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 17 Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 14 Грамадскія традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка