Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў



Дата канвертавання02.07.2016
Памер258.4 Kb.
Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў
1 Народныя веды беларусаў.

2 Беларускі фальклор.

3 Народная музыка.

4 Народнае харэаграфічнае мастацтва.

5 Тэатральнае мастацтва.

6 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

7 Традыцыйныя рэлігійныя ўяўленні беларусаў.
1 Народныя веды беларусаў. Народныя веды беларусаў уключаюць наступныя сферы: народная медыцына і ветэрынарыя, метэаралогія, метралогія, веды па астраноміі і матэматыцы і інш. Народная медыцына - сукупнасць эмпірычна набытых народам ве-даў пра гаючыя сродкі, лекавыя травы і гігіенічныя навыкі, а таксама іх практычнае выкарыстанне для зберажэння здароўя, папярэджання і лячэння хвароб. Узнікла ў глыбокай старажытнасці. У першабытнаабшчынным грамадстве была адзіным відам медыцыны, абагульняла эмпірычныя звесткі пра пэўныя гігіенічныя меры і спосабы лячэбнай дапамогі пры параненнях, абмаражэннях, апёках, траўмах, розных хваробах. Збіранне і ўжыванне ў ежу раслін давала чалавеку магчымасць пазнаёміцца з іх уласцівасцямі, адрозніваць ядомыя плады, карані, травы, грыбы, водарасці ад неядомых, атрутныя - ад неатрутных, набываць веды пра ўздзеянне той ці інш. расліны на арганізм чалавека (напр., было заўважана, што адны расліны выклікалі павышанае сэрцабіцце, другія сунімалі кашаль і г. д.).

3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі веды чалавека пра раслінны і жывёльны свет пашырыліся. Так, пры апрацоўцы скур людзі даведаліся пра вяжучыя ўласцівасці дубовай і вярбовай кары і пачалі выкарыстоўваць адвары яе пры страўнікава-кішэчных хваробах. Алей, выціснуты з семя лёну і канапель, служыў слабільным сродкам, а распаранае льняное семя - сродкам для прыпарак. Здаўна ад курынай слепаты елі ялавічную (цялячую) печань, ад цынгі - цыбулю, часнок і хрэн, ад малакроўя - моркву і грэцкую кашу. Малакроў'е лячылі таксама сокам альяса, сухоты - сабачым, барсуковым ці мядзведжым тлушчам. 3 старажытнасці вядомы гаючыя ўласцівасці сонечных прамянёў, вады.

3 назапашваннем ведаў па народнай медыцыне паявіліся асобы, асноўным заняткам якіх стала лячэнне. У Кіеўскай Русі іх называлі лечцамі, зяленнікамі, траўнікамі. На народныя веды ўплывалі таксама прымхі, містычныя ўяўленні, якія спрыялі знахарству; узнікненне многіх хвароб тлумачылі ўсяленнем у чалавека злых духаў, хворых «лячылі» вытоптваннем, выцісканнем, замовамі, шэптамі. Элементы дэманалогіі і містыкі ў практыцы народных лекараў цесна перапляталіся з рацыянальнымі прыёмамі лячэння. Звесткі пра сродкі народнай медыцыны перадаваліся з пакалення ў пакаленне вусна, адлюстраваны ў народных звычаях, прыказках, прымаўках, паданнях, замацаваны ў пісьмовых крыніцах (лячэбнікі, траўнікі і інш.). Навуковая медыцына бярэ з вопыту народнай медыцыны.

Народная метэрыялогія - адна з важных старажытных галін народных ведаў пра магчымае надвор'е ў бліжэйшы ці болыц аддалены час. Выклікана неабходнасцю арыентавацца ў зменах стану прыроды для аптымальнага вядзення гаспадаркі, асабліва земляробства. Народныя прадказанні надвор'я засноўваліся на шматвяковым сялянскім вопыце, назіральнасці, глыбокім веданні нрыроды. Пад увагу браліся ўзаемасувязі атмасферных з'яў, асаблівасці росту раслін, іх рэагаванне на змены метэаралагічных умоў, фізічны стан чалавека, паводзіны звяроў, птушак, рыб і г. д. Адначасова ў прадказаннях надвор'я мелі месца і прымхлівыя ўяўленні чалавека, што вынікалі з фантаст. тлумачэнняў тых ці інш. прыродных фактараў.

Характэрныя асаблівасці кожнай нары года ці асобных каляндарных дзён замацаваны ў прыкметах, якія сталі прыказкамі: «Пытаецца люты, ці добра абуты», «Грамніцы (2 лют. с. ст.) - наўзіміцы, дзяржы ў запасе рукавіцы», «Марац кусае за палец», «На Аляк-сея (17 сак.) зіма пацее, рыба аб лёд, саначкі аб плот», «Прыйшоў Пятрок (29 чэрв.) - апаў лісток, прыйшоў Ілья (20 лін.) - нарабіў гнілля, прыйшла прачыста (15 жн.) - усё стала чыста». Зыходнымі ў прадказанні будучага надвор'я былі канкрэтныя дні года (часцей у якасці апорных дат браліся значныя каляндарныя святы або перыяды).

Паводле народных перакананняў, метэаралагічныя прагнозы можна рабіць не толькі на бліжэйшыя дні, але і на цэлыя поры года. Аднак дакладнасць гэтых прагнозаў была даволі невысокая. Адліга на каляды сведчыла, што санны шлях прадоўжыцца да сярэдзіны сакавіка, вясна будзе ранняя, а лета багатае; калі на каляды ішоў снег - вясна чакалася худая; на Новы год снег падаў з самага ранку - уся зіма павінна быць снежная, а лета пагоднае; у першы даень года ці на пакровы (1 кастр.) вецер дзьме з усходу - знак на гарачае і сухое лета, з поўдня - на ўмераную тэмпературу, заходні - на мокрае лета, паўночны - на халоднае з градам. У прыкметах устанаўлівалася залсжнасць характару надвор'я між асобнымі каляндарнымі днямі і перыядамі: калі перад калядамі (25 снеж.) мароз і завіруха, то перад вялікаднем будзе цёпла і ціха; якое надвор'е на благавешчанне (25 сак.), такое і на першы дзень вялікадня; калі на Міхайлаў дзень (8 ліст.) прыцісне мароз, то на Міколу (6 снеж.) адпусціць; калі перад восеньскім Юр'ем (26 ліст.) многа снегу, то на веснавога Юр'я (23 крас.) будзе трава. Нярэдка ў народзе год умоўна падзялялі на 2 роўныя часткі, пры гэтым лічылі, што надвор'е адпаведных дзён кожнай паловы года павінна быць прыблізна аднолькавым, напрыклад, снежны дзень 1 студз. сведчыў, што 1 ліп. будзе дажджлівым, непагодным, а ясны марозны пачатак каляд (25 снеж.) абяцае цёплае, спакойнае купалле (24 чэрв.). Стан надвор'я ў пэўныя дні года прад-казваў таксама характар будучага ўраджаю і поспехі ў гаспадарчых занятках: снег на веснавога Юр'я падаваў надзею, што летам пабялеюць палі ад грэчкі; калі на восеньскага Юр'я мароз, то і на гары вырасце авёс; дождж на пакровы - прыкмета, што наступны год будзе добры для пчаляроў. Меркавалі нра будучае надвор'е на падставе самаадчування чалавека, арганізм якога рэагаваў на атмасферны ціск, набліжэнне ападкаў і г. д. (спіна баліць - дождж будзе).

Найбольшую колькасць метэаралагічных прагнозаў складаюць народныя павер'і, заснаваныя на назіраннях людзей за жывёльным светам. Паводзіны, стан амаль усіх прадстаўнікоў мясцовай фауны разглядаліся як прадказанне пэўных перамен надвор'я: калі ў каровы шэрсць вільготная, будзе дождж; свіння нясо салому з хлява - будзе сцюдзёна; мышы звілі гняздо ў лёне - у наступную зіму будзе вялікі снег і інш. Існавала шмат прыкмет надвор'я, прадказаных свойскімі і дзікімі птушкамі: невень увечары спявае - будзе дождж ці адліга; бусел шукае жаб на балоце - будзе пагода, на полі - будзе дождж; ластаўкі лятаюць высока - на пагоду, кружацца ля зямлі - на дождж. У прадказанні надвор'я чалавек арыентаваўся таксама на паводзіны рыб, земнаводных, паўзуноў і насякомых: на змярканні рыба плешчацца на паверхні вады - будзе добрае надвор'е, калі выскоквае і ловіць мошак - будзе дождж; калі пчолы з раніцы сядзяць у вуллі і гудуць, а мурашкі хаваюцца ў мурашніках - будзе дождж. Асаблівасці росту, цвіцення, выспявання пладоў розных раслін тлумачыліся сялянамі як прадказанне пэўных зрухаў у надвор'і, як прагноз на асаблівасці будучых пор года: калі бяроза распус'цілася раней за вольху - будзе сухое лета, у адваротным выпадку - непагадзь; калі надта многа баравікоў улетку, то зіма будзе вельмі снежная і г. д.

Прызнанымі арыенцірамі пры вызначэнні змен надвор'я лічыліся ў на-родзе нябесныя свяцілы. Сонца або месяц былі акружаны туманным колам, летам чакалі буры, а зімой - мяцеліцы; калі сонца заходзіла ў хмары ці бляднела пры заходзе - на дождж. Ад маладзікоў народ заўсёды чакаў атмасферных псрамен. Ясны свет зорак прадказваў пагоду, цьмяны іх свет - непагадзь. Уважлівае ўзіранне ў самыя розныя праявы навакольнага свету і ўменне ўлавіць іх прычынна-выніковую ўзаемазалежнасць дазволілі чалавеку выпрацаваць цэлую сістэму ведаў у галіне метэаралогіі. Чырвоныя воблакі пасля заходу сонца паказвалі на вецер. Заходні і паўднёвы вятры паказвалі летам на дождж і навальніцу, а зімою - на адлігу і снег. Першы гром на лёд значыў прыход халоднай вясны, а на зялёнае голле - абяцаў добрае лета. Калі раніцай туман падымаўся ўгару - вечарам чакалі дажджу, калі рассцілаўся па нізе - ясную пагоду. Калі не было з вечара ці ўначы расы, то ўдзень будзе дождж. Калі зімою лучына гарэла весела і вугалі закручваліся ў трубку - на мароз, а калі ўлетку лучына «прыскала» - на дождж. Прадказвалі надвор'е і па адгалоску: калі голас быў гучны, разлятаўся далёка - чакалі пагоду, калі, наадварот, глухі - то непагадзь.

Многія з народных прыкмет знаходзяць у наш час навуковае абгрунтаванне і тым самым узбагачаюць веды сучасных сіноптыкаў. Аднак шматлікія прагнозы надвор'я або парады, накіраваныя на яго перамену, абвяргаюцца вопытам, не нясуць практычнай карысці, уяўляюць толькі цікавасць пры вывучэнні народных вераванняў. Патрэба выклікаць тое ці ініп. надвор'е нарадзіла ў свядомасці сялян комплекс забабонаў, магічных дзеянняў, пазбаўленых рацыянальнага пачатку. Каб выклікаць вецер, трэба свістаць або дражніць лысага дзеда. Каб пайшоў дождж у засушлівую пару, сыпалі мак у калодзож, заворвалі плугам высахлае рэчышча. А каб спыніўся мароз, раілі налічыць 10 знаёмых лысых. Многія павер'і нараджаліся ў выніку асацыятыўна-вобразнага мыслення і неслі несапраўдную інфармацыю. Напрыклад, калі пры вяртанні жывёлы з поля паперадзе ішла рыжая ці белая карова, на наступны дзень прадказвалі яснае надвор'е, а калі чорная ці рабая - наадварот; калі трашчаць свечкі напярэдадні каляд ці вялікадня, лета будзе з частымі перунамі і маланкамі. Існавала шмат інш. забабонаў. Веданне народнай медыцыны, актыўнае выкарыстанне яе рацыянальных прыкмет, выпрацаваных на працягу стагоддзяў, робіць вял.ікую паслугу чалавеку, выклікае яго пашану да продкаў, ад якіх у спадчыну дайшлі мудрыя веды аб прыродзе, выхоўвае любоў да роднага краю.

2 Беларускі фальклор. Беларускі фальклор аб’ядноўвае шэраг жанраў: замовы, сямейна-абрадавая і каляндарна-абрадавая, паабрадавая лірыка, малыя жанры фальклору (прымаўкі, прыказкі, загадкі), апавядальныя жанры – казкі і паданні, лягенды, народны анекдот. Паасобку вылучаюць дзяцячы фальклор. Жанры маюць свае разнавіднасці. Напрыклад, казкі падзяляюцца на казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Звернемся да каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў. Каляндарна-абрадавая паэзія - від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Яе вытокі ў родавым грамадстве.

У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер'яў, песень праглядае культ сонца. Невыпадкова і найболыпыя земляробчыя ўрачыстасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін і жывёл склаліся ў сістэму поглядаў, якія выразіліся ў аграрна-магічных абрадах, павер'ях, каляндарных прыметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям'і — ураджай, захаваць статак. Жаданага ён спэдзяваўся дасягнуць заклінаннем магічным словам, абрадавым рытуалам. 3 развіццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, яго характар, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека.

Беларуская каляндарна-абрадавая творчасць як з'ява нацыянальна-адметная, са сваёй лексічна-вобразнай структурай, жанравай і ладава-інтанацыйнай спецыфікай склалася не пазней 14-16 ст. У цэлым яна ўяўляе сабой складаную многасастаўную сістэму. Паэзія беларускага земляробчага (ратайскага) календара ўключае звыш 20 жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развілася, добра захавалася і складае свое-асаблівы феномен беларускай культуры. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругаваротам у прыродзе, чаргаваннем пор года. Вылучаюцца 4 вялікія цыклы гэтай паэзіі: веснавы, летні, асенні і зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд у сялянскім календары мелі адпаведныя ім абрады, звычаі, павер'і, песеннае суправаджэнне. Агульнае ў іх - шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, асобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думай пра будучыню роду, клопатамі лра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, захаваць ураджай ад стыхій, статак - ад памору і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарна-абрадаваяй паэзія не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае прызначэнне, немалую эстэтычную вартасць. Пры пераемнасці некаторых абрадавых элементаў, пераклічцы асобных матываў кожны песенна-каляндарны цыкл вызначаецца разнастайнасцю і своеасаблівай непаўторнасцю. Гэта абумоўлена прыроднымі асаблівасцямі кожнай пары года, неаднолькавым характарам працы, клопатам земляроба ў іх.

Зімовы перыяд у сялянскім календары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімы пасеў, рунь на палях. У зімовым перыядзе паэтычнага календара насычанасцю абрадамі, песнямі вылучаліся святкаванне беднай куцці, каляд (25 снежня с. ст), шчадрухі - багатай куцці ў пярэдадзень Новага года. Шмат увагі аддавалася аграрнай і любоўнай варажбе, розным гаспадарчым павер'ям і прыкметам. Зорнае неба на куццю абяцала добры ўраджай на ягады і грыбы ў новым годзе, іней на дрэвах - багатую квецень у садах, снег і мяцеліца - знак таго, што ўлетку будуць добра раіцца пчолы. Вызначальнае месца ў зімовым каляндарна-абрадавым цыкле належала калядаванню і шчадраванню. Паэтычнае ядро яго складалі калядкі і шчадроўкі, песні, што ўвабралі ў сябе побыт і помыслы земляроба і вызначаюцца метафарычнасцю і пластыкай вобразаў. Піліпаўскія песні выразных жанравых адзнак не мелі. Зімовы цыкл уключаў ігрышчы, драматычныя паказы з пераапрананнем, абрадавае «ваджэнне казы» на багатую куццю (пярэдадзень Новага года), аграрна-шлюбную гульню «Жаніцьба Цярэшкі» і інш. На мяжы двух цыклаў - зімовага і веснавога - развіліся масленічныя, або запусныя, песні. Масленічныя абрады мелі прызначэнне наблізіць вясну, перадавалі гуллівы настрой удзельнікаў святкавання.

Веснавыя абрады і песні былі закліканы стараж. земляробам асвячаць асабліва адказны перыяд у яго жыцці - пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывё'лы на пашу. Прызыванне (гуканне) вясны, песні-вяснянкі, абрад валачобніцтва і валачобныя песні, пачатак ваджэння карагодаў, абрадавы выган жывёлы на юр'еву расу (23 крас. с. ст.), ушанаванне памяці продкаў на радаўніцу, сёмуха з культам расліннасці, русальны тыдзень, абрад куста, песні траецкія, русальныя, куставыя складалі змест веснавога каляндарна-абрадавага цыкла.

Летнія абрады і песні павінны былі зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Абрады, звычаі, павер'і, легенды купалля нясуць на сабе адбітак глыбокай даўніны, маляўнічыя паводле змеету і формы. Купальскія і пятроўскія песні пранікнёна паэтызуюць хараство прыроды ў час яе найбольшага росквіту, ствараюць поўныя пяшчоты і першароднай чысціні дзявочыя вобразы. Невялікую групу ў летнім цыкле складаюць песні касецкія, або сенакосныя. Купальскія і пятроўскія песні сваімі мелодыямі яшчэ блізкія да познавеснавых. Уласна летнімі, паводле сталай пароднай традыцыі, лічацца жніўныя песні з іх разнавіднасцямі - зажынкавымі і дажынкавымі. Жніўныя песні непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і - збору ўраджая, перажыванняў жняі. Сацыяльныя адносіны асабліва добра выяўлены ў песнях прыгоннай пары. Важны момант летняга цыкла - дажынкі і звязаныя з імі песні.

Асенні перыяд земляробчага календара быў бедны на абрады. Ён звязаны з уборкай яравых, браннем і апрацоўкай ільну, сяўбой азімых - заканчэннем палявых работ. Характарызаваўся перавагай у песнях перадвясельных матываў, развіццём у ім моцнага лірычнага пачатку. Сярод восеньскіх свят вылучаліся пакровы, багач (суправаджаўся аграрным абрадам) і асабліва змітраўскія дзяды - асяніны, прысвечаныя ўшанаванню памяці продкаў. У рамках трох сезонна-вытворчых перыядаў - веснавога, летняга і асенняга - бытавалі талочныя песні, песні працоўнай узаемадапамогі. Разам з валачобнымі і восеньскімі яны складаюць нацыянальную спецыфіку паэзіі беларускага земляробчага календара.

Каляндарна-абрадавая паэзія - шматжанравая. Яна ўключае паэтычныя абрады, звычаі, заклінальныя, велічальныя, баладныя, лірычныя і жартоўныя песні, рацэі-прыгаворы, прыказкі, прымаўкі, легенды. У каляндарных прыказках і прымаўках знайшлі адлюстраванне назіранні над прыродай, шматвяковая земляробчая практыка селяніна, філасофскія абагульненні. Многія з іх мелі практычны сэнс, насілі характар парад («Сей авёс у гразь - будзеш, як князь», «Якое семя, такое і племя», «Прыйшоў багач, кідай рагач (саху), бяры сявеньку і сей памаленьку» і інш.). Каляндарныя песні ўзялі сваю выяўленчую палітру ад прыроды працоўна-вытворчага побыту земляроба. Міфалагічныя, народжаныя фантазіяй вобразы ў іх суседнічаюць з узятымі з рэальнага жыцця, створанымі паводле законаў рэаліст. мастацтва. Вобразы сонца, вясны, жыта, купалкі, спарыша, талакі, зімы пада-валіся побач з вобразамі гаспадара-земляроба, хлопцаў, дзяўчат, жняі і інш. Каляндарна-абрадавая паэзія, асабліва велічальныя песні, шырока карыстаецца гіпербалай, беручы параўнанні з касмічнай і гаспадарай сфераў. Яна мае свае адметныя сталыя эпітэты (вясна-красна, сонца ярае, раса мядовая, жыта каласістае і ядраністае, сярпы сталёвыя або залатыя, поле руннае, сяўня залатая, віно зеляно).

Старажытны пласт каляндарнай паэзіі вылучаецца сцісласцю формы, эканомнасцю слова і яго выяўленчай выразнасцю. Царква і касцёл стараліся ўздзейнічаць на старажытныя земляробчыя святы, абрады, звычаі, каляндарную песнятворчасць. Аднак уплыў хрысціянства закрануў народную паэзію толькі вонкава. Народная паэтычная стыхія толькі часткова ўспрыняла асобныя элементы хрысціянскай міфалогіі, перапрацаваўшы іх адпаведна стыхійна-матэрыялістычнаму бачанню свету. Юрый, Мікола, Ілья, Пятрок з песень гадавога круга - сяляне-земляробы, ратаі і сейбіты. I клопат іх пра жыта караністае, ядраністае, юр'еву расу ў дзень першага выгану статка ў поле, пра пагодлівы сенакос і спорны ўжон жыта, раі семяністыя ды мядзістыя - чыста сялянскі клопат.

Арэал пашырэння беларускай каляндарна-абрадаваяйпаэзіі ў асноўным супадае з беларускім этнічным абшарам. Аднак не ўсе каляндарныя жанры раўнамерна пашыраны. Рэгіёнам інтэнсіўнага бытавання каляндарна-абрадавай паэзіі з'яўляецца Паўночная і Цэнтральная Беларусь. Калядкі і шчадроўкі сканцэнтраваны пераважна на Палессі, вяснянкі - на Паўднёвым Усходзе. 3 карэннымі зменамі ў вытворчым укладзе сялянства ў савецкі час каляндарныя абрады страцілі першапачатковую магічную прадуцыруючую функцыю, перайшлі ў звычаі, часткова забыліся, зберагліся часцей у форме гульні, забавы. Строгая прымеркаванасць асобных песень парушылася. Некаторыя з іх трапілі ў іншыя цыклы, перайшлі ў дзіцячы фальклор. Аднак асноўны песенны фонд каляндарнай паэзіі яшчэ трывала захоўваецца ў памяці старэйшага пакалення. Жывучасць каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена багатымі векавечнымі традыцыямі яе на Беларусі, класічнай мастацкай завершанасцю. Менавіта высокая мастацкая вартасць лепшых здабыткаў каляндарнай паэзіі і мелодый вызначыла іх непераходнае значэнне для прафесіянальнай культуры - літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва.

3 Народная музыка і харэаграфія. Народная музыка, музычны фальклор, песенная і інструмен-тальная творчасць народа. Творы народнай ўзнікаюць на аснове мясцовых традыцый, адлюстроўваюць калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне ўдзельнічае ў іх адборы, асэнсаванні, шліфоўцы. Народная музыка ахоплівае ўсе бакі жыцця народа: абрадавын дзействы, святкаванні, звычаі, працу, адпачынак, побыт.

Вядучае месца ў беларускай музычнай культуры займае песенная творчасць, якая ахоплівае некалькі вялікіх гістарычных пластоў. Найболын даўні пласт утвараюць песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў. Каляндарна-земляробчы цыкл прадстаўлены на Беларусі веснавымі гуканнямі, каляднымі, шчадроўскімі, масленічнымі, валачобнымі, юраўскімі, купальскімі, пятроўскімі, жніўнымі, яравымі, ільнянымі, восеньскімі песнямі, а таксама веснавымі і летнімі карагодамі, зімовымі гульнёвымі, веснавымі і летне-восеньскімі талочнымі песнямі; сямейна-абрадавы - радзіннымі і вясельнымі песнямі, вясельнымі і пахавальнымі галашэннямі. Да гэтага ж цыкла далучаюцца і сямейна-бытавыя калыханкі. Змест песень характарызуецца перш-наперш працоўнай земляробчай тэматыкай, пераплеценай з тэматыкай побыту і даўніх язычніцкіх святкаванняў, з вобразамі навакольнай прыроды (часта персаніфікаванымі). Нярэдка на пярэдні план выступаюць матывы міфалагічныя, баладныя (у купальскіх песнях), пазней - гістарычныя (у калядных), антыпрыгонніцкія (у жніўных).

Вобразны лад песень вызначаецца маляўнічасцю (веснавыя, калядныя, вясельныя велічальныя) або элегічнасцю (восеньскія, вясельныя сіраце); псіхалагічная паглыбленасць спалучаецца з яркасцю бытавых замалёвак (жніўныя). Вызначальная рыса песень каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў - строгая прымеркаванасць да пэўнага часу ці абставін, якая раней была абумоўлена дакладнай абрадавасцю, а ў наш час падтрымліваецца традыцыяй і асацыятыўнымі сувязямі.

Другая вызначальная прыкмета гэтых песень - іх поліфункцыянальнасць. У сістэме гістарычна зменлівых і пераасэнсаваных іх функцый (напрыклад, абрадавай з магічным прызначэннем - у гульнёвую) пастаяннымі застаюцца скразныя - нарматыўна-рэгламентуючая, інспіратыўная і знакава-апазнавальная. Строгая прымеркаванасць і поліфункцыянальнасць гэтых песень абумовілі фармі-раванне т. зв. тыпавых напеваў - гранічна сціслых меладычных формул з групавым прымацаваннем паэтычных тэкстаў. У межах пэўнага арэала кожны такі напеў мае сімвалічнае значэнне. Гэта не проста песні, якія спяваюцца на каляды, вясной, на купалле, у жніво, а «сам голас» каляды, вясны, купалы, жніва. У каляндарным цыкле маюць месца і больш індывідуалізаваныя напевы, якія не адносяцца да кананічных тыпавых. Прымеркаванасць іх умоўная: «лесавыя», «лугавыя», «палявыя», «як полюць», «як насуць жывёлу», «як ідуць у ягады». Тыпавыя вясельныя напевы - неад'емны кампанент абраду і рытуалу. Ступень іх абагульненасці бывае рознай: адзін напеў можа абагульняць паэтычныя тэксты ўсяго абра-давага цыкла (з пачатку і да канца вяселля), кульмінацыйныя моманты рытуалу (прыезд жаніха, пасад, ад'езд маладой з бацькоўскага дому) або асобныя яго элементы (як «вяселле зачынаюць», «як ідзе замуж сірата»). На радзінах найболын абагульняльную значнасць набываюць тыпавыя напевы да парадзіхі і бабкі, а таксама да дзіцяці, бацькі, кумоў. Сярод умоўна прымеркаваных у сямейна-абрадавым цыкле (перш за ўсё радзінным) найбольш пашыраны бяседныя. Другі яркі і разгорнуты гісторыка-стылявы пласт народнай песнятворчасці складаюць песні, што ўзніклі ў эпоху фарміравання беларускай народнасці (14-16 ст.) і ў часы сялянскіх паўстаняў (17-18 ст.): мужчынская сацыяльная лірыка і эпас (чумацкія, бурлацкія, казацкія, рэкруцкія песні, пра ваенныя падзеі і важакоў сялянскіх паўсташіяў, пазней песні салдацкія), а таксама лірыка сямейна-бытавая і любоўная. Ад старажытнага песеннага пласта гэтыя песні адрозніваюцца непрымеркаванасцю выканання (іх спяваюць «абы-калі»), прымацаваннем напеваў да пэўнага тэксту і яркай індывідуалізацыяй музычна-паэтычнага вобраза. 3 песнямі другога гісторыка-стылявога пласта звязана развітае шматгалосае выкананне. На Палессі падгалоскава-поліфанічнае шматгалоссе вядома як спеў «з падводкай». Сучасная песнятворчасць спалу-чае стылявыя рысы традыцый народных песень лірычнага і жартоўнага характару з песнямі літаратурнага паходжання. Сярод гэтых песень найбольш характэрныя для Беларусі партызанскія.

Асобнае месца ў сістэме духоўнай культуры беларусаў належыць інстру-ментальнай музыцы. Будучы знітаваным з самымі рознымі сферамі народнага жыцця (працай, каляндарнай і сямейнай абраднасцю, звычаямі, адпачынкам і інш.), перадаючы багатыя ў сваіх адценнях пачуцці народа, інструментальны фальклор з'яўляецца перш за ўсё выразнікам жыццярадаснага светаадчування і светаўспрымання, носьбітам і ўзбуджальнікам весялосці, урачыста-прыўзнятага настрою. Агульнапрызнаная думка аб святочнай, «вясёлай» прыродзе інструментальнай музыкі сканцэнтравана выказана ў прыпеўцы: «На вуліцы калюжа, ляжыць баба нядужа,//Як музыкі зачуе, то й лежачы танцуе!» Для выканання найгрышаў беларусы выкарыстоўваюць розныя тыпы музычных інструментаў, многія з якіх даволі ўстойліва замацаваны з пэўнымі ўзроставымі і прафесійнымі групамі вясковага насельніцтва (гл. дудка, ліра, рог, труба і інш.). Спецыфічныя ўмовы бытавання музычных інструментаў уплываюць на фарміраванне рэпертуару выканаўцаў.

Інструментальны фальклор, будучы традыцыйна звязаны з многімі бакамі жыцця і рознымі відамі народнай творчасці (песенным, харэаграфічным, вусна-паэтычным, тэатрам), ахоплівае найгрышы, разнастайныя паводле сваіх вытокаў, вобразна-эмацыянальнага змосту і стылістыкі, прызначэння і форм выканальніцкага бытавання. У залежнасці ад сувязі найгрышаў з першапачатковымі жанравымі вытокамі - сігнальнасцю, дэклама-цыйнасцю, гукапераймальнасцю, распеўнасцю і маторнасцю - яны падзяляюцца на некалькі жанравых груп: сігнальныя, гукавыяўленчыя, песенныя і танцавальныя (да апошніх далучаюцца і маршы). Да найбольш старажытных пластоў належаць найгрышы сігнальныя, спрадвеку і амаль да нашага часу звязаныя з побытам пастухоў, паляўнічых, лесарубаў і вартаўнікоў, каляндарна-земляробчымі абрадамі, і гукавыяўленчыя, якія імітуюць галасы птушак і жывёл, моўныя інтанацыі, галашэнні маладой і яе маці на вяселлі, характэрнае гучанне розных музычных інструментаў, «замалёўкі» прыроды. Ядро інструментальнага фальклору ўтвараюць песенныя і танцавальныя найгрышы, багацце і разнастайнасць якіх шмат у чым абумоўлены развітасцю і шматсастаўнасцю песеннай і танцавальнай культуры беларусаў. Некалькі асобнае месца займаюць імправізацыйныя найгрышы (паводле народнай тэрміналогіі - музыка іграе «сам па сабе», «сам уздумаў») песеннага або песенна-танцавальнага характару. На Беларусі пашыраны традыцыі як сольнага, так і ансамблевага (уласна інструментальнага і вакальна-інструментальнага) музіцыравання.

4 Беларускае народнае харэаграфічнас мастацтва бярэ свой пачатак у глыбокай старажытнасці. Яго элементы зарадзіліся яшчэ ў эпоху фарміравання ўсходне-славянскіх плямён і леглі ў аснову самабытнай танцавальнай творчасці, развіццё якой адбывалася ў працэсе фарміравання беларускай народнасці, а потым і нацыі.

Амаль да нашага часу бытавалі ў беларусаў, а некаторыя бытуюць і цяпер, такія старадаўнія абрады, святы, гульні, як каляды, купалле, дажынкі, «Жаніцьба Цярэшкі», «Страла», «Куст», «Каза», танец-гульня «Зязюля», шматлікія вясельныя звычаі і інш. Значнае месца ў іх займалі харэаграфічныя элементы, цесна звязаныя з песняй, драматызаваным гульнёвым дзеяннем. Паступова танцавальнае мастацтва вылучылася з агульнага сінкрэтызму, стала на самастойны шлях развіцця і выкрышталізавалася ў асобны, па-мастацку завершаны від народнай творчасці.

Адным з найстарэйшых на Беларусі харэаграфічных жанраў, які захаваў сувязь з каляндарна-земляробчай і сямейна-бытавой абраднасцю, з традыцыямі першабытнага сінкрэтызму, з'яўляецца карагод. Паводле структурных і стылявых асаблівасцей ён займае як бы сярэдзіну трохвугольніка, утворанага трыма сумежнымі жанрамі фальклору - песняй, гульнёй, танцам, і мае комплекс падобных на іх рысаў. Адпаведна з гэтым беларускія карагоды падзяляюцца на 3 групы: карагодныя песні, гульнёвыя карагоды (з падгрупай карагодных гульняў) і карагодныя танцы. Укарагодных песнях пры арганічным сплаве тэксту, мелодыі і ха-рэаграфічнага дзеяння болыпае значэнне мае мелодыя; для іх характэрны нескладаны прасторавы малюнак і простае харэаграфічнае дзеянне (просты, велічны, урачысты крок, крок з прыстаўкай і інш.). У харэаграфіі адсутнічае прамое адлюстраванне тэксту песень. Яскравыя прыклады карагодаў гэтай групы - «Страла» (выканаўцы з песняй, узяўшыся за рукі, ідуць на ўскраіну вёскі), «Вуліца мала, карагод вялік», «Завілася пчолка», «Ох, ты, бяроза» і інш., дзе пад павольны рух удзельнікамі выпяваецца эпічны, лірычны і драматычны змест песень, «крывыя танкі» («Лука»), дзе спевакі рухаюцца, малюючы на плоскасці розныя крывыя акружнасці, ад здвоенай васьмёркі да асіметрычных фігур. Угульнёвых карагодах дасягаецца найбольш поўнае адзінства ўсіх трох кампанентаў, змест раскрываецца сукупнасцю выяўленчых сродкаў паэзіі, музыкі і харэаграфіі. Для паэтычнай і музычнай будовы гэтых карагодаў характэрны дыялагічнае выкладанне сюжэта, апавядальны тон, больш хуткі тэмп і выразны рытм напеву. Нярэдкая з'ява — рытмічная кантрастнасць частак ці мелодый напеву і прыпеву паводле прынцыпу «ма-рудна-хутка», тыповага для музычнай структуры беларускіх карагодаў. Напевы вызначаюцца індывідуальнай выразнасцю, чаргаваннем мінору і мажору.

Часта сустракаецца выкананне прыпеву («Ой, люлі», «Люшанькі люлі» і г. д.) у трэцяй частцы страфы і паўтарэнне пасля яго другой часткі. Больш разнастайны, у параўнанні з карагоднымі песнямі, малюнак руху карагоду па плоскасці, узбагачаны рухам танцораў двума процілеглымі радамі («А мы проса сеялі»), паўкругавымі і кругавымі кампазіцыямі з вылучэннем у цэнтр салістаў. Багатая танцавальная лексіка, разнастайныя рухі і становішчы рук, узмацненне ролі элемента драматычнага мастацтва, пантамімы, мімікі дапамагаюць выразна раскрыць сюжэт несні. Рухі звязаны з тэкстам і сваім вобразным сэнсам: часта выяўляюць, ілюструюць тое, пра што расказвае фа-була песні. Своеасаблівую падгрупу складаюць карагодныя гульні, асабліва блізкія сваім характарам да гульні («Удавец», «Селязень», «Перапёлачка» і інш.). У карагодных танцах вядучая роля належыць харэаграфічнаму пачатку; танец выступае як незалежны і развіты арганізм, здольны стварыць паўнацэнны мастацкі вобраз уласнымі сродкамі. Сувязь харэаграфічнага дзеяння з тэкстам і напевам значна меншая, танец часта падбірае песні, ад-паведныя яму паводле рытмічнага малюнка. Паказальны ў гэтых адносінах запісаны на Беларусі К. Галяйзоўскім вясенні карагод, які ўяўляў сабой раз-горнутае і вобразнае харэаграфічнае выяўленне працэсу ткацтва. Яго фігу-ры, названыя «навіваць», «снаваць», «кішку здымаць», «надзяваць», «ткаць», дасціпна ілюстравалі адпаведныя працэсы, а песні, што іх суправаджалі, адносін да іх не мелі. У карагодах народная харэаграфія паступова выпрацоўвала свае ўстойлівыя мастацкія прыёмы, сродкі выразнасці, якія з цягам часу сталі традыцыйнымі, залажылі аснову нацыянальнай харэаграфічнай вобразнасці. Побач з імкненнем да ўпарадкаванасці прыёмаў развівалася і свабодная імправізаванасць, што ў далейшым абумовіла развіццё асобных харэаграфічных жанраў: традыцыйных і імправізацыйных танцаў.

Беларускія танцы вылучыліся з карагодаў (14 - 16 ст.). Асаблівасці харэаграфічнай структуры дазваляюцьпадзяліць іх таксама на некалькі груп. Першую, найболып значную ў мастацкіх і колькасных адносінах, складаюць старажытныя традыцыйныя беларускія танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Качан», «Бычок», «Таўкачыкі», «Крыжачок», «Гняваш», «Кола», «Мікіта», «Чобаты», «Лянок», «Верабей», «Юрачка» і многія іншыя, а таксама запісаныя ў апошнія гады «Малаточкі», «Певень», «Дожджык», «Кабылка», «Млынок», «Боб малаціць» і інш. Для іх структуры характэрны паўтаральнасць дзвюх-трох тыповых для нацыянальнай харэаграфіі музычна-пластычных формул, агульны для ўсіх удзельнікаў кампазіцыйны малюнак, масавае выкананне, частае песеннае суправаджэнне, неабмежаваная колькасць удзельнікаў і любы іх склад (нярэдка танцуюць пераважна жанчыны). Для музычнай структуры характэрны часцей за ўсё памер 4 (сустракаюцца і інш. памеры), квадратнасць пабудовы мелодыі (сіметрычнасць чаргавання музычных фраз і сказаў), відавочная сувязь з песняй. Інструментальнае суправаджэнне танца мае нярэдка тую ж ладава-інтанацыйную аснову, што і карагодная песня. Кароткія песні, якімі часта суправаджаецца выкананне танцаў у народным побыце, - у большасці выпадкаў скарочаныя, «астаткавыя» тэксты карагодных песень.

Інструментальнае суправаджэнне мянялася ад эпохі да эпохі. Даўней асаблівай павагай карысталіся дудары. «Без дуды, без ду-ды//Ходзяць ногі не туды,//А як дуду пачуюць,//Самі ногі танцуюць», — прыпявалі беларусы. Побач з дудою ў 19 ст. танцам акампаніравалі скрыпка, цымбалы і бубен, пазней - дзве скрыпкі і басэтля складалі своеасаблівы нацыянальны аркестр. У другой палове 19 ст. ў народны побыт увайшоў гармонік. У наш час гармонік, баян, акардэон, а на вяселлях часам вакальна-інструментальныя ансамблі амаль зусім выцеснілі іншыя музычныя інструменты.

У традыцыйных беларускіх танцах умоўна можна вылучыць ілюстрацыйна-выяўленчыя, гульнёвыя і арнаментальныя танцы. Ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы («Мяцеліца», «Верабей», «Мяцёлачка», «Каза», «Лянок», «Кросны», «Журавель», «Ланцуг», «Таўкачыкі», «Жабка», «Шаўцы», «Мельнік» і інш.) найболып непасрэдна адлюстроўваюць назіранні над навакольнай рэчаіснасцю, працэсы працы, у мастацкай форме ўзнаўляюць з'явы прыроды, імітуюць звычкі жывёл і птушак. Значную ролю ў гэтых танцах адыгрываюць элементы драматычнага майстэрства. Ад танцора патрабуецца здольнасць перадаваць змест рухам, мімікай. У танцы «Сплюшка», напр., ён павінен выразна паказаць чалавека, які засынае на хаду, у «Жабцы» выканаўцы пераймаюць скокі жаб. У гульнёвых танцах дамінуюць моманты гульні, саперніцтва. Частыя ў іх змены партнёраў і матываў аднаго лішняга, лоўля танцорамі адзін аднаго, спаборніцтва ў спрыце, хуткасці, музычнасці. Асноўны малюнак арнаментальных танцаў — геаметрычны ўзор, арнамент («Крыжа-чок», «Кола», «Траян», «Крутуха», «Даўжок», асобныя варыянты «Лявоніхі» і інш.). Для іх характэрна масавае і парна-масавае выкананне; амаль зусім адсутнічае сюжэтнасць, затое ба-гаццем і фантазіяй вызначаюцца прасторавыя малюнкі.

3 сярэдзіны 19 ст. ў беларускай харэаграфічным мастацтве пачалася асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, што прыйшлі з Заходняй Еўропы. 3 часам яны значна мадыфікаваліся, набылі лакальныя стылявыя асаблівасці і нацыянальны характар.

Кадрылі ўтварылі другую вялікую групу беларускіх танцаў. Ас-ноўная прыкмета іх - цотная колькасць пар (4, 8, 6, 12) па вуглах квадрата або ў дзве шарэнгі, крыжападобныя пераходы пар і розныя абмены партнё-рамі, вызначаная паслядоўнасць і колькасць фігур (4, 6, 8, 12) і заверша-насць пасля іх выканання ўсяго танца, сюітнасць музычнай пабудовы. Разнавіднасцей кадрылі сустракаецца шмат, у т. л. «лінейныя», «касыя», «крыжа-падобныя», «кругавыя», «у паўкола» і інш., якія нярэдка ўключаюць у сваю кампазіцыю польку ў экспазіцыі, які-небудзь народны танец у кульмінацыі і «Лявоніху» ў фінале. Арганічна ўвайшлі ў кадрылі характэрныя для беларускага харэаграфічнага фальклору малюнкі, калены, асноўныя хады, рухі і нават фрагменты з нацыянальных танцаў. Этнографы і фалькларысты канца 19 ст. пісалі, што на Беларусі ледзь не кожная вёска мае сваю кадрылю. Захавалася шмат іх назваў: «Воранаўская», «Турэйская», «Грабаўская», «Смаргонская», «Лядкаўская» і інш. Формы кадрылі паўплывалі на развіццё народнай харэаграфіі, іх элементы сталі састаўной часткай некаторых традыцыйных бел. танцаў, зліліся з формамі полькі, вальса, гарадскіх бытавых танцаў.

Трэцюю групу беларускіх танцаў складаюць полькі. Гэты старадаўні чэшскі танец быў у пэўнай ступені блізкі беларускаму харэаграфічнаму фальклору, стаў адным з самых пашыраных і любімых танцаў вёскі, набыў мноства рэгіянальных варыянтаў, зрабіў вялікі ўплыў на ўсю нацыянальную харэаграфію і, у сваю чаргу, сам моцна трансфармаваўся. Так здарылася, напрыклад, з беларускай «Трасухай» - у першааснове тыповым народным танцам, які ў 19 ст. зліўся з полькай і далучыў яе назву да сваёй. «Трасуха» пераняла ад полькі тыповыя для яе вярчэнні, а полька - характэрнае ўстрэсванне верхняй часткі корпуса і рук, прытупы. Беларускія полькі багатыя на музычныя і харэаграфічныя малюнкі, вызначаюцца ладавай I інтанацыйнай разнастайнасцю, здольныя перадаваць цэлую гаму мажорных настрояў. Амаль для ўсіх варыянтаў абавязковыя полечныя вярчэнні або іх мадыфікацыі, якія камбінуюцца з інш. элементамі нацыянальнай лексікі: прытупамі, кавыралачкамі, дробушкамі, прысюдамі, адкідваннем назад сагнутых у каленях ног, рознымі, у т. л. высокімі, падніманнямі партнёршы і г. д. Пра разнастайнасць лакальных і стылістычных варыянтаў полек сведчаць самі іх назвы: «Гайкаўская», «Барысаўская», «Віцяблянка», а таксама «Рассыпуха», «Шморгалка», «Сядуха», «3 прысюдамі», «Драбней маку», «Адбіянка» і інш.

Чацвёртую групу танцавальнага жанру ўтвараюць гарадскія бытавыя т а н ц ы, а таксама створаныя на музычнай аснове папулярных песень («Падэспань», «Вянгерка», «Лезгінка», «Месяц», «На рэчаньку», «Лысы», «Субота» і інш.). Некаторыя з іх прыйшлі ў беларускую вёску яшчэ ў канцы 19 ст., калі пачалі пашырацца «модныя» бальныя аранжыроўкі народных танцаў. Асабліва вялікія амены ў танцавальнай творчасці народа адбыліся ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. Амаль па ўсёй Беларусі пашырыліся ў гэты час пэўныя ўзоры бальных і бытавых танцаў, фальклорныя танцы гарадскіх ускраін і суседніх народаў, клішэ з заходняй харэаграфіі. Старадаўні танцавальны пласт амаль паўсюдна замяніўся новым, складзеным з танцаў, сканструяваных па новых стандартах. Ім уласціва своеасаблівая «блочная» канструкцыя, абмежаваная колькасць рухаў. Па іх ўзору, па створанаму харэаграфічнаму стэрэатыпу трансфармаваліся і асобныя традыцыйныя беларускія танцы, якія жывуць побач са старадаўнімі.

Асобны жанр танцавальнага беларускага фальклору ўтвараюць сольныя імправізацыйныя танцы, у якіх адсутнічаюць вызначаны парадак фігур, абавязковая іх паўтаральнасць, строгая ўзаемасувязь паміж партнёрамі. Кожны ўдзельнік свабодна імправізуе, выказваючы ў разнастайных рухах свой настрой, пачуцці. У беларускім танцавальным фальклоры нямала танцаў, якія выконваюцца ў народным побыце не толькі ў масавым, але і ў сольным варыянце («Лявоніха», «Бычок», «ІПавец», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Казачок», розныя скакухі і г. д.). Вялікай колькасцю сольных танцаў-імправізацый папоўнілася беларуская харэаграфія ў пачатку 20 ст., калі ў побыт народа ўвайшлі «Сербіянка», «Сямёнаўна», «Страданні», «Матлёт» і інш. гарадскія бытавыя танцы. У індывідуальным танцы характар народа і духоўны свет асобнага выканаўцы раскрываюцца асабліва ярка і поўна. Кож-ны танцор мае свае прыёмы, манеру, па, «выхадку». Выканаўчаму майстэрству танцораў з народа ўласціва шчодрая самааддача, першасная сіла пачуццяў, непасрэдная захопленасць. Для сольных танцаў характэрна цяпер частае суправаджэнне рухаў кароткімі, пераважна чатырохрадковымі прыпеўкамі, якія могуць выконвацца з любымі танцамі і стварацца на хаду, імправізавана. Прысвечаныя найчасцей любоўнай тэматыцы, яны закранаюць розныя бакі жыцця, вызначаюцца надзёнасцю, аптымізмам.

«БОНДАР», традыцыйны танец. Выконваўся двума мужчынамі, адзін з якіх імітаваў бочку, другі нібы яе «збіраў»: прыладжваў адну да адной клёпкі, набіваў абручы. Калі «бочка» была гатова, абодва пачыналі танцаваць. Танец зафіксаваны экспедыцыяй у Гомельскай вобласці. «КАМАРЫКІ», імправізаваны сольна-масавы танец. Асноўныя рухі -- дробныя крокі і падскокі на месцы з прыціснутымі да тулава локцямі («таўкліся, як камары ў ясны дзень»). Зафіксаваны экспедыцыяй у Мінскай і Гомельскай абласцях.

5 Тэатральнае мастацтва. Батлейка (ад Betleem польская назва г. Віфлеема, паводле біблейскага міфа - месца нараджэння Хрыста), беларускі народны лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. Тэатр батлейкавага тыпу ў розных рэгіёнах Беларусі меў назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяртэп. Для паказу рабілі з дрэва скрынкі розных памераў, звычайна ў выглядзе хаткі ці царквы, з гары-зантальнымі перагародкамі (ярусамі-сцэнамі). Кожная сцэна-ярус мела проразі для ваджэння лялек. Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш. У скрынцы, падобнай да царквы, рабілі купалападобны дах з крыжам. Скрынка закрывалася дзверцамі. Неаб-ходнасць у шмат’яруснай будове скрынак адпала тады, калі паказы батлейкі набылі свецкі характар. Лялькі-персанажы рэ біліся з дрэва, каляровай тканіны; ва ласы, бровы, вусы - з лёну ці аўчыны вопратку шылі з тканіны. Лялькі маца валіся на драўляным ці металічныі шпяні, пры дапамозе якога батлеечні вадзіў іх па проразях у ярусе-сцэне Вядомы таксама батлейка з лялькамі-марыянеткамі на нітках з верхнім прынцыпаі ваджэння, пальчатачныя лялькі. Паказы суправаджаліся словамі і музыкай сцэна і лялькі асвятляліся свечкамі Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай адтуль вадзіў лялькі, гаварыў тэкст падрабляючы голас персанажа. Часта ён адзін спалучаў функцыі выканаўцы драматурга, мастака, рэжысёра, музы канта, іншы раз быў і своеасаблівын канферансье (звяртаўся непасрэдна ді гледача, характарызуючы ад свайго імя той ці іншы персанаж). Звычайш батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі самародкамі.

Рэпертуар батлейкі багаты жыццёвым фальклорным матэрыялам, незвычай ным сюжэтам, вялікай колькасцк персанажаў. Паказ складаўся звычайнг з дзвюх частак: кананічнай (рэлігійнай) і свецкай (народна-бытавой). Кананічны сюжэт разыгрываўся на верхнім, свецкі — на ніжнім ярусе-сцэне. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся свецкі рэпертуар з камічнымі сцэнамі, народнымі песнямі і танцамі. Некаторыя тэкставыя варыянты батлейкавых паказаў запісаны ў другой палове 19 ст. Па паходжанню і тэматычна-стылявых асаблівасцях яны дзеляцца на сцэнкі і песні рэлігійнага зместу і містэрыю (драма «Цар Ірад») і народныя інтэрмедыйныя сцэнкі. Многія сцэны маюць вострасатырычны характар, у іх высмейвакіцца такія сацыяльныя тыпы, фанабэрысты франт-шляхціц, карчмар, доктар-шарлатан і інш.



6 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларусаў звязана з традыцыйнымі рамёствамі. Мае глыбокія карані, рэгіянальныя асаблівасці. Паводле матэрыялаў, з якіх зроблены прадметы, вылучаюцца наступныя віды: мастацкае ткацтва, мастацкі метал, мастацкае шкло, мастацкая саломка і г.д. Па спосабах вырабу можна вызначыць такія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як ганчарства, ткацтва, вышыўка, саломапляценне, лозапляценне, мастацкая апрацоўка метала і інш. На Беларусі склаліся цэнтры па вырабу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва высокай якасці, напрыклад, гараднянская кераміка, поразаўская, ружанская і інш.

7 Традыцыныя рэлігійныя ўяўленні беларусаў. Да гэтагых пластоў народнай культуры належаць пачытанне сонейка і зорак, зямлі, агню, вера ў звышнатуралёвую моц асобных аб’ектаў прыроды, вялізны пласт народнай дэманалогіі (веры ў нячысцікаў). Да апошніх адносілі дамавіка, лешага, русалку і інш., іх падзялялі на сядзібных, пазасядзібных і інш. Адным з першых дэталёвае апісанне нячысцікаў па матэрыялах Віцебшчыны выканаў этнограф М.Я. Нікіфароўскі.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 6 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 17 Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 14 Грамадскія традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка