Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі



Дата канвертавання06.07.2016
Памер59.57 Kb.
Лекцыя 18 Этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны на Беларусі
1 Этнічныя групы на Беларусі: гісторыя фарміравання, традыцыйная культура.

2 Гістарычныя формы міжэтнічных адносін на Беларусі.

3 Асноўныя праблемы сучаснай этналогіі.
1 Этнічныя групы на Беларусі: гісторыя фарміравання, традыцыйная культура. Сярод этнічных груп Беларусі адной з вялікіх па колькасці з’яўляецца этнічная група рускіх. Своеасаблівы культурны партрэт маюць рускія, якия належаць да стараабрадництва. Важную ролю ў этнакультурным развіцці беларусаў адыграли паляки. Польская мова і культура ўзбагацілі скарбніцу культурных дасягенняў Беларусі. На этнакультурным ландшафце беларускіх земляў выдзяляюцца таксама ўкраінцы, літоўцы, яўрэі. Татары. Сучасны этап развіцця характарызуецца павышэннем колькаснага складу і ролі ў культурных традыцыях выхадцаў з азіяцкага рэгіёну і іншых частак свету.

Яўрэі - старажытнейшы народ, патомкі іудзеяў, што жылі (яшчэ задоўга да новай эры) у Палесціне, адкуль яны ў пачатку новай эры рассяліліся па ўсяму беламу свету. 3 распадам Рымскай імперыі яны апы-нуліся ў розных краінах і размаўлялі на мове тых народаў, сярод якіх яны жылі, захоўваючы тым не меней свой самабытны культурна-бытавы ўклад. Аднак ужо ў XI ст. становішча яўрэяў амаль паўсюдна пагоршылася. Абвастрылася канкурэнцыя паміж яўрэямі і неяўрэямі ў сферах гандлю і рамеснай вытворчасці; яўрэйскія гандляры адцясняліся ад рынкаў збыту, расла напружанасць і ў міжэтнічных адносінах, што абярнулася рэлігійнымі ганеннямі. У час крыжовых паходаў пракаціліся яўрэйскія пагромы ў Германіі і Францыі. У 1215 г. Латэранскі сабор зацвердзіў каставае адлучэнне яўрэяў ад хрысціян і ўвёў асобны знак - шасціканцовую зорку, які павінны былі насіць яўрэі на адзенні.

Яўрэі сяліліся пераважна ў гарадах асобнымі кварталамі (гета); у межах сваёй абшчыны (кагалу) кожны лічыўся паўнапраўным грамадзянінам. Такая сістэма арганізацыі і самакіравання існавала і на тэрыторыі Беларусі. Абшчына перыядычна выбірала калегію старшынь (парнэсім) з сямі чалавек. Духоўнымі справамі займалася калегія равінаў (яўрэйскіх святароў) і дайянаў (суддзяў). Яўрэйскі суд (бетдзін) вырашаў судовыя справы на аснове старажытнага звычаёвага права. Бадай, самым жорсткім пакараннем было адлучэнне ад абшчыны (хэрэм). У аснове яўрэйскай рэлігіі - іудаізму - ляжыць пакланенне адзінаму Богу-тварцу, які выбраў яўрэяў сярод іншых народаў у якасці сваіх місіянераў і слуг; народ зносіцца з Богам з дапамогай пасрэднікаў - прарокаў, галоўным прарокам лічыцца Маісей. Асноўны кодэкс жыцця для яўрэяў, які рэгламентуе ўсе чалавечыя ўчынкі - Талмуд.

У час ганенняў (канец XI - XIII ст.) яўрэі перасяляліся з Германіі ў Польшчу. У першай палове XIV ст. яўрэі мелі свой гасціны двор у Вільні. Вітаўт ахвотна запрашаў заможных яўрэяў на жыхарства.

Першыя яўрэйскія абшчыны з’явіліся ў Брэсце і Гародні. Масавая міграцыя яўрэяў у Польшчу і на Беларусь пачалася ў канцы XV ст. пры Казіміры Вялікім. Прыхільнае стаўленне польскіх і літоўскіх улад тлума-чыцца не толькі талерантнасцю і верацярпімасцю, што панавалі ў гэтых краінах, але і эканамічнымі інтарэсамі. Разам з яўрэйскімі перасяленцамі тут асядалі і іх багатыя капіталы, наладжваліся ажыўленыя гандлёва-эка-намічныя сувязі не толькі ў Літве і Польшчы, але і з многімі еўрапейскімі краінамі, дзе гаспадарыў яўрэйскі капітал, а манархі многіх еўрапейскіх краін не раз звярталіся да яўрэйскіх банкіраў за грашовымі пазыкамі.

Аднак пераважная частка яўрэяў займалася дробным гандлем і рамяством. Асабліва значная ўдзельная вага яўрэяў назіралася ў такіх рамёствах, як кушнерства, шавецкае, кравецкае, сталярна-мэблевае, апрацоўка каштоўных металаў. Даволі распаўсюджанымі былі прадпрымальнікі розных рангаў - крамнікі, шынкары, скупшчыкі, пасрэднікі, так званыя фактары (давераныя асобы, слугі і саветнікі ў паноў), дробныя ліхвяры, арандатары карчмы, млына, парома; пазней землеўласнікі сталі здаваць яўрэям у арэнду за плату лясы і азёры. Законы Вялікага княства Літоўскага забяспечвалі яўрэям пэўныя прывілеі - свабоду гандлю і прамысловых заняткаў, а таксама недатыкальнасць асобы і капіталаў. У гарадах і мястэчках для іх былі адведзены асобныя вуліцы, дзе дазвалялася будаваць дамы, прамысловыя памяшканні, сінагогі, уладкоўваць могілкі. Аднак з пашырэннем уплыву яўрэйскіх капіталаў расла незадаволенасць мясцовых улад і мяшчан-хрысціян. Гарадскія магістраты імкнуліся абмежаваць правы яўрэйскіх прадпрымальнікаў, гандляроў, арандатараў. Цэхі-брацтвы вялі рашучую барацьбу супраць свабодных рамеснікаў (партачоў) і іх гандлёвай дзейнасці. Да іх далучалася і дробная павятовая шляхта.

У час казацкіх выступленняў (1648-1651) і захопа Беларусі маскоўскім войскам (1654-1667) яўрэйскае насельніцтва падвяргалася пагромам і падзяляла трагічны лёс беларусаў. У складзе Расійскай імперыі рассяленне яўрэяў было абмежавана тэрыторыяй беларускіх губерняў («межы аселасці»). Тут яны сяліліся ў гарадах і мястэчках і вялі ўласцівы ім кагальны лад жыцця з захаваннем старажытных традыцый, абрадаў і запаветаў сваіх продкаў.

Паводле старажытных канонаў становішча кожнага яўрэя вызначаецца трыма акалічнасцямі: паходжаннем, адукаванасцю і багаццем. Да багатых людзей яўрэі ставился з вялікай пашанай: багацце не сорам; таму ўменне зарабляць вялікія грошы яны лічылі праявай мудрасці і Боскага промыслу. Яўрэі насілі доўгі чорны сюртук (лапсярдак), падпяразаны шырокім поясам, на галаве - цюбецейка (ярмолка). Ярмолка была абавязковым галаўным уборам у час малітвы: рэлігія не дазваляе яўрэю вымаўляць імя Божае з непакрытай галавой. Да абрадавай вопраткі адносіцца кіцель - кашуля з доўгімі рукавамі і шырокім каўняром, які дорыць нявеста свайму жаніху, калі выходзіць замуж. Ён адзяваецца толькі двойчы: у час жаніцьбы і пасля смерці. Асобы старасвецкі стыль адрозніваў і традыцыйныя прычоскі. Яўрэі адпускалі пышныя бароды, разам з тым астрыгалі на галаве валасы, пакідаючы пры гэтым доўгія пасмы (пэйсы) на скронях. Замужнія жанчыны таксама стрыглі валасы, надзяваючы парык. Сімвалам дзявочай годнасці лічылася каса, якую адразалі пасля замужжа («каб не спакушаць іншых мужчын»).

Ежа, паводле іудзейскай традыцыі, падзяляецца на дзве катэгорыі: кашэр (дазволеная) і трэфа (забароненая). Да апошняй адносіцца свініна, зайчаціна, а таксама рыба без лускі (уюны, вугры). Існавала павер’е, што душа жыве ў крыві любой істоты, таму мяса павінна быць чыстае ад крыві, наогул, яўрэі пазбягалі есці дзічыну, забітую не асвечаным нажом. Мясная і малочная ежа лічыліся несумяшчальнымі, таму іх дазвалялася есці толькі паасобку, нават посуд для іх прыгатавання павінен быць розны. Абрадавая ежа - маца (тонкія праснакі з пшанічнага цеста) была абавязковай на яўрэйскі Вялікдзень (кучкі). У харчовым рацыёне важную ролю адыгрывалі гародніна і розныя спецыі.

Пасля скасавання кагальнай сістэмы кіравання (1844) значная частка яўрэйскага насельніцтва адказвалася ад ранейшых канонаў і засвойвала еўрапейскія нормы гарадской культуры. У другой палове XIX ст. прыкметна павялічылася колькасць яўрэйскага насельніцтва ў Беларусі: у 1863 г. іх налічвалася 350 тыс. чалавек, у 1897-1890 тыс., у 1914 г.- 1250 тыс. Яўрэі займалі другое месца па колькасці насельніцтва ўслед за беларусамі, складаючы 14 %, а ў гарадах і мястэчках – 50-60 % жыхароў і больш.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. была адменена мяжа аселасці для яўрэяў, і яны ў вялікай колькасці рассяліліся па абшарах СССР, шмат іх пасялілася ў Маскве і Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Яны атрымалі тыя ж правы, што і астатняе насельніцтва; у Беларусі яны мелі нацыянальна-культурную аўтаномію (скасавана ў канцы 30-ых гг.), на яўрэйскай мове (ідыш) выходзілі газеты і часопісы, працавалі тэатральныя трупы, дзейнічалі яўрэйскія школы (у іх навучалася 6,4 % вучняў).

У час Другой сусветнай вайны яўрэйскае насельніцтва панесла вялікія страты. У канцы 50-ых гг. доля яўрэяў сярод жыхароў Беларусі складала 1,8 %. Праўда, нельга не ўлічваць, што ва ўмовах закрытага грамадства не ўсе яўрэі імкнуліся засведчыць сваю нацыянальную прыналежнасць; расла колькасць міжнацыянальных шлюбаў, нашчадкі яўрэяў у гэтым выпадку часцей за ўсё запісваліся рускімі ці беларусамі. Яўрэі па-ранейшаму пражывалі ў гарадах, шмат іх працавала ў савецкіх адміністрацыйных, культурна-асветных і навучальных установах. Яўрэйская інтэлігенцыя вядома сваімі плённымі дасягненнямі ў галіне культуры і навукі. У 80- 90-ых гг. у сувязі з нарастаннем негатыўных з’яў і крызіснай сітуацыі ў грамадстве шмат яўрэяў пакінула СССР і эмігрыравала ў Ізраіль, ЗША, Канаду і інш.



2 Гістарычныя формы міжэтнічных адносін на Беларусі. На беларускіх землях ў XV-XVI ст. Складваліся традыцыі этнаканфесійнай талерантнасці. Іншая сітуацыя характэрна для перыяду ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай, стварыўся іншы палітычны і культурны падмурак для ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных народаў. Міжэтнічныя адносіны ў XIX - пачатку XX ст. Знаходзіліся пад моцным уплывам нацыянальнай і канфесійнай палітыкі царызму. У 20-30-ыя гады XX ст. у БССР існавалі формы нацыянальна-культурнай аўтаноміі этнічных груп. Сучаснае становішча этнічных груп характарызуецца спрыяльнымі ўмовамі для развіцця і пазітыўнага характару міжэтнічных адносін у краіне.

3 Асноўныя праблемы сучаснай этналогii. Да іх належыць вывучэнне праблем міграцыі, культуры здароўя, міжэтнічных канфліктаў, этнакультурных наступстваў экалагічных катастроф, этнічнага аспекта дэмаграфічных працэсаў, краху палітыкі мультыкультуралізма і інш.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 6 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 17 Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 16 Традыцыйная духоўная культура беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 12 Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 13 Беларусы: агульная характарыстыка
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 14 Грамадскія традыцыі беларусаў
%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя 15 Сям’я і сямейныя традыцыі беларусаў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка