Лексіка І фразеалогія



Дата канвертавання07.01.2017
Памер24.48 Kb.
ЛЕКСІКА І ФРАЗЕАЛОГІЯ.

1. Запішыце словазлучэнні, у якіх кожнае з прыведзеных слоў (яно можа змяніць граматычную форму) выявіла б спачатку прамое значэнне, а потым – пераноснае:

а) глыбокі, дарагі, зерне, мора, проза, пякучы, светлы;

б) апора, апрануты, бляск, вечар, душа, жывы, кволы, пяшчотны;

в) апалы, армія, брудны, верх, кіслы, кроіць, лёгкі, сакавіты.

2. Запішыце назвы прадметаў, абазначаных у кантэкстах апісальна.

1) Ні дождж, ні град цябе не песціць, надзейны хлеб маёй зямлі. (Р.Барадулін) 2) У адным з пакояў была шафа, поўная кніг і сшыткаў; у другім на сцяне вісела карціна з нейкімі зялёнымі і жоўтымі плямамі, з блакітнымі вілюжынамі. (І.Мележ). 3) Там снуе араты з крывуляй-сахой, там – смычок зубаты скача над раллёй. (Я. Купала). 4) Нарэшце жалезныя звенні распаліся, і ногі каня былі вызвалены ад гэтых конскіх кайданаў. (Я.Колас). 5) І запаўняюць кош прасторны – без адной лісічкі – тыя хлопцы ў шапках чорных, белых чаравічках. (М. Лужанін). 6) Плыў мароз па струнах драцяных ад слупа і да слупа. (З.Бядуля). 7)Другія мясціны пайшлі аглядаць, дзе водзіцца гэтая грыбная знаць. (Я.Колас). 8) Ужо былі зняверыліся ўсе ў варажбе крылатых вешчуноў, ды зашумеў вятрыска па страсе і ўслед за ім краплісты дождж пайшоў. (М. Танк)

3. Знайдзіце ў сказах і выпішыце ўстарэлыя словы. Растлумачце іх апісальна ці шляхам падбору сінонімаў.

1)На горцы ціхай, невысокай, каля засценка недалёка, у бок дарогі, у глыб сада стаяла панская пасада. 2)За справу святую свабоды і чэсці ідзе незлічоная, дружная раць. 3) Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. 4) У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата. 5) Альжбета, дачка кашталяна, была дзяўчынаю ганарліваю, гарачаю… 6)Даходы зменшыліся, некаторыя землі заняпалі праз нядбайнасць прыставаў і цівуноў.

4. Размясціце сінонімы – прыметнікі ў парадку ўзмацнення прыметы:

а) імклівы, хуткі, шустры;

б) насцярожаны, асцярожны, абачлівы;

в) багаты, заможны, бязбедны;

г) збялелы, бледны, бяскроўны, васкавы.

5. У кожнай пары слоў адзін з сінонімаў замяніце антонімам:

а) блізка, побач; б)мана, вымысел; в) цемра, змрок; г)сварыцца, спрачацца; д) цяжкі, грузны; е) знайсці, адшукаць.

6. Выдзеленыя словы замяніце сінонімамі. Сказы запішыце.

1) Уся наша зямля ў курганах – там парахнеюць косці прыхадняў. 2) Піла ўядалася ў крамяную белую моц дрэва. 3) Нівы пладавітыя шэпчуць грузным коласам. 4) Пракоп адчувае сябе адзінокім, яго штосьці есць, грызе. 5) Не кранулі мае пальцы ні балонкі з гэтых твораў. 6) Памалу, мерна, крок за крокам у сваім раздум’і адзінокім дадыбаў бацька скора к дому.

7. Падбярыце беларускія адпаведнікі да слоў іншамоўнага паходжання:

Фінал, арфаграфія, актуальны, кандыцыя, карэктны, красворд, глабальны, дакляраваць.

8. Складзіце сказы са словамі:

Гронка, зёлкі, закавыка, здоўжыцца, карыфей, карыятыда.

9. Растлумачце фразеалагізмы:

Блізкі свет, кату па пяту, розуму набрацца, адным духам, лахі пад пахі, абое рабое, хварэць на пана, языкамі званіць.

10. Дапішыце беларускія прымаўкі:

Прыйшоў Пятрок - … Рыхтуй летам сані, а … Зімовы дзянёк , што … Жураўлі ляцяць высока - … Хто полю годзіць, у таго … Дарагая тая хатка, дзе … На чужой старане і … Хто з маладосці працуе, той …
: images -> files -> zadachi -> yakimenka aa
files -> Іўчанкаў Віктар Іванавіч. Працы
zadachi -> 2. Дапісаць канчаткі а(я) або у(ю) і растлумачыць іх правапіс
yakimenka aa -> Сінтаксіс І пунктуацыя выпішыце словазлучэнні І растлумачце, чаму астатнія спалучэнні слоў імі не з’яўляюцца
zadachi -> Любоў не райскія сады
zadachi -> Дзямешчанка Г. А. Заданні па раздзеле “Марфалогія” Тэма. “Правапіс дзеяслова і формы дзеяслова” Заданне
zadachi -> 1. Абазначце памылкі ў вызначэнні часцін мовы
yakimenka aa -> Фанетыка І арфаэпія. Графіка І арфаграфія вызначце, колькі гукаў І літар у словах




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка