Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка



старонка1/2
Дата канвертавання30.06.2016
Памер0.66 Mb.
  1   2
Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка
ПАСТКА ДЛЯ ЗЯМЛЯН
Доктар Савіч затрымліваўся, і я пачаў нервавацца. Ён павінен быў заехаць па мяне хвілін дваццаць таму назад. Можа, здарылася штосьці непрадбачанае. А што магло здарыцца? Даўно ўжо мог звязацца са мной па мабільнай сувязі. Я сам спрабаваў гэта зрабіць, але яго тэлефон быў адключаны. I мне заставалася толькі чакаць. Да старту ў нас яшчэ было гадзін шэсць, у любым выпадку мы не спазняліся. А ляцець мы павінны былі на Месяц, куды тэрмінова быў адпраўлены ўжо не адзін зоркалёт з Зямлі. Туды спяшаліся французы, рускія, амерыканцы...

Справа ў тым, што некалькі дзён таму назад на Месяцы пацярпеў катастрофу невядомы касмічны аб'ект. I, калі верыць інфармацыі, якую мы атрымалі ў Міжнароднай асацыяцыі зоркавых палётаў, гэта быў своеасаблівы міні-горад. Праўда, як гэта ні дзіўна, без гуманоідаў Там былі толькі прадстаўнікі незямной фауны і флоры. I хоць яшчэ не прайшло і тыдня, як мы вярнуліся з даволі працяглага падарожжа ў сузор'е Рака, на Месяц вырашылі ляцець неадкладна. Я яшчэ раз паспрабаваў звязацца з доктарам Савічам, і ў гэты момант пазванілі ў дзверы. Пайшоў адчыняць, думаючы, што, нарэшце, з'явіўся доктар. Але гэта быў Арцём, той самы падлетак, які аднойчы разам з намі наведаў Зямлю-2 у сузор'і Дзевы. 3 ім былі яго сябры: Алік і Натка, з якімі я ўжо меў магчымасць пазнаёміцца раней. I хоць іх прыход быў нечаканым, я быў шчыра ўзрадаваны.

— Ну вось бачыце, дзядзька Сымон ужо вярнуўся, — сказаў Арцём сябрам і тут жа звярнуўся да мяне. — Раскажыце пра палёт, як там у вас усё было? Я лічыў дні і вось вылічыў... Вы — дома!

— Я ўжо амаль тыдзень на Зямлі, — адказаў я. — Праходзьце...

I трэба сказаць, што міжволі адчуваў сябе вінаватым. Перад адлётам у сузор'е Рака я запрашаў Арцёма да сябе, маўляў, як толькі вярнуся, абавязкова прыходзь з сябрамі, каб пачуць, якую ж інфармацыю мы адтуль прывезлі, на якой планеце былі і што бачылі.

I вось Арцём прыйшоў, а я ўжо гатовы адправіцца ў новае падарожжа.

— Вы зноў некуды сабраліся ляцець? — запытала Ната, як толькі мы прайшлі ў гасцёўню. — У вас напагатове рэчы.

— На жаль, адлятаю, — вымушаны быў сказаць я. — Непрадбачаны палёт на Месяц. Вы ўжо, напэўна, ведаеце, там пацярпеў катастрофу касмічны карабель незямнога паходжання. Вось-вось заедзе па мяне доктар Савіч.

Я бачыў, што мае словы засмуцілі Арцёма.

— Што нам тая катастрофа?! У мяне мама на некалькі дзён з'ехала пад Гомель, — сказаў ён. — На касмадроме за Раўбічамі мне ўжо стала нецікава. Думаў, пабуду тут з вамі.

Я лёгенька паляпаў яго па плячы.

— У нас яшчэ будзе шмат часу, Арцём, а цяпер ведаеш што? Я прывёз з сузор'я Рака цікавую рэч. Мяркую, там павінна быць штосьці нязвыклае для нас, зямлян!

Той рэччу, пра якую я ўспомніў, быў кампакт-дыск. У мяне не было часу расказваць, пры якіх абставінах ён да мяне трапіў, таму, як толькі я знайшоў яго на паліцы, заваленай касмічным хламам, абмежаваўся некалькімі фразамі:

— Вось, трымай! Яго мне даў самотны жыхар незвычайна змрочнай планеты. Наўкол быў толькі адзін шэры колер. Бясконца шэрая прастора. Праўда, дзе-нідзе горы яшчэ былі там, і чалавек... Усяго адзін! На ўсёй гэтай прасторы.

— Чалавек? — перапытаў Алік.

— Не ведаю, — і я на момант задумаўся. — Для мяне ён быў чалавекам. Увогуле, надта сумным было тое наша падарожжа.

— Дык раскажыце, — папрасіла Натка.

— Не-не, у двух словах пра яго не раскажаш. 3 хвіліны на хвіліну павінен з'явіцца доктар Савіч.

Я бачыў як уважліва Арцём разглядвае з усіх бакоў дыск, і дадаў:

— Яго мне пасля вернеце, а калі на ім штосьці надзвычай цікавае, пакажыце яшчэ каму-небудзь з сяброў I як толькі я вярнуся з Месяца, абавязкова заходзьце.

Падлеткі ўспрынялі мае словы як знак, што ім ужо трэба ісці. А, можа, карцела хутчэй паглядзець, што ж на тым дыску? Яны пачалі развітвацца, і я іх не затрымліваў. Зачыніў за імі дзверы і яшчэ раз паспрабаваў набраць нумар доктара Савіча. На гэты раз ён адгукнуўся:

— Вінаваты, Сымон. Затрымалі ў Асацыяцыі. Табе хіба не патэлефанавалі? Камандзір у трансе. Наш палёт адмяняецца! I не толькі наш. Усе рэйсы на Месяц адменены.

I далей доктар Савіч паведаміў мне, што над тым караблём на Месяцы з'явілася талерачка, якая, напэўна, радыёпультам падняла карабель. I калі ён завіс дзесьці за кіламетр ад паверхні, пайшла на стыкоўку з ім.

— Ты разумееш, што адбылося? — усхвалявана пытаўся ў мяне доктар Савіч. — Гэта пастка! Там жа паспелі папрацаваць дэзінфектары. Службы кантролю разбілі карабель на сектары, запусцілі туды астрафізікаў і іншых даследчыкаў Там і механікі, і інжынеры, і батанікі... Хто адважыцца цяпер збіваць карабель з такою колькасцю зямлян?!

Я стаяў як аглушаны. У глыбокім космасе здаралася сустракацца з караблямі незямнога паходжання. Але тыя, хто знаходзіўся ў іх, як быццам і не бачылі нас. На нашы караблі не звярталі аніякай увагі. Мы тлумачылі гэта па-свойму, маўляў, няма ніякіх прычын дзяліць Галактыку. Пры яе памерах месца хопіць усім. I раптам такі гвалтоўны захоп зямлян на паверхні нашага ўласнага спадарожніка! Цяпер ужо відавочна, што гэта не катастрофа. Іншапланецяне пасадзілі свой карабель на Месяцы, пачакалі, пакуль запоўняць яго зямляне, і паднялі. Потым стыкаваліся. Там ужо, напэўна, поўна гуманоідаў. Самая сапраўдная пастка, праўду сказаў Савіч. Але доктару я адказаў зусім іншае:

— Не будзем думаць пра горшае, калі застаецца толькі адно, чакаць, як там будуць разгортвацца падзеі.

— Ніякіх новых звестак адтуль няма. Уключай тэлевізар, — сказаў Савіч. — Па ім праз кожныя пятнаццаць хвілін ідзе трансляцыя з Месяца. Пазней сазвонімся. У мяне даўно на сёння быў запланаваны сеанс з Мымам. I калі мы ўжо не ляцім, давядзецца папрацаваць. Потым, можа, заеду да цябе.

Доктар Савіч развітаўся, і я пазайздросціў яго цярплівасці. Ён усё яшчэ працаваў з Мымам, іншымі словамі, праводзіў сеансы псіхатэрапіі, і я не верыў у станоўчы вынік гэтай яго працы. Справа ў тым, што Мыма падабраў на нейкім далёкім астэроідзе падчас аднаго са сваіх палётаў у космас саксонец Ганс Мюлер, які, здаралася, вылятаў разам з намі. «Спецыяльны экзэмпляр незямнога жыцця для доктара Савіча», — помніцца, сказаў тады саксонец. I калі мы пазнаёміліся з тым экзэмплярам, дык проста жахнуліся. Гэта было чалавекападобнае стварэнне, якое прамаўляла толькі два гукі: «М-ы, м-ы»... Давялося адразу ж і назваць яго Мымам. Але, пазнаёміўшыся аднойчы, сустракацца больш з Мымам не хацелася.

Ен меў два абліччы. 3 аднаго боку галавы ў яго быў мілы, сімпатычны твар, з якога не сыходзіла прыязная ўсмешка. I немагчыма было гэтак жа прыязна не пасміхнуцца ў адказ. Але варта было толькі Мыму павярнуцца, як тут жа даводзілася сустрэцца з позіркам, у якім было столькі агрэсіі і нянавісці, што міжволі дрыжыкі прабягалі па скуры. Гэта было другое Мымава аблічча, на якім нічога, акрамя звярынай раз'юшанасці, не было, інакш і не скажаш. Павернуты гэтым сваім бокам, Мым спрабаваў кідацца на людзей, таму яго і трымалі за кратамі. I праз краты доктар Савіч праводзіў свае сеансы, сэнс якіх зводзіўся да аднаго: зняць агрэсію з другога аблічча Мыма. I зрабіць гэта пакуль яму ніяк не ўдавалася.

Я ўключыў тэлевізар. Адразу зразумеў, што ідзе трансляцыя з Месяца. Карцінка на тэлеэкране мяне не ўразіла. У глыбокім космасе даводзілася сустракаць падобныя чужыя караблі, а што да талерачкі, дык такія праляталі міма нашага зоркалёта даволі часта. I навін асаблівых не было. Дыктарка паўтарыла тое, што я ўжо чуў ад доктара Савіча. Выключыў тэлевізар і хацеў было звязацца з Асацыяцыяй міжзоркавых палётаў, раптам у іх ёсць нейкая дадатковая інфармацыя, як тут званком азваўся мой хатні тэлефон. Зняў трубку і пачуў незнаёмы хлапечы голас:

— Дзядзька Сымон?! Як добра, што вы яшчэ дома! Гэта Алік, Арцёмаў сябра! У нас!.. У нас!.. — ён хваляваўся незвычайна і нарэшце вымавіў — Адбылося штосьці страшнае, самы сапраўдны кашмар! Той, хто вам даў гэты кампакт-дыск у сузор'і Рака... Ён... Ён...

— Што ён? Я ж сказаў вам... Для мяне ён быў чалавекам. Мы яго звалі зялёным Дрэйкам. Скура ў яго была зялёная.

— I шланг!.. Шланг таксама быў зялёны!

— Які шланг? — запытаўся я, нічога не разумеючы. I толькі калі даслухаў Аліка да канца, я зразумеў што сапраўды здарылася страшная бяда, якая, не выключана, можа стаць непапраўнай.

— Чакайце мяне, я хутка буду ў вас, — сказаў я Аліку, паклаў трубку і адразу ж выйшаў з кватэры. Мяне гняла думка: «Як жа я мог?! Як мог, не праверыўшы, не паглядзеўшы, што там, аддаць Арцёму кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка?» Я быў не ў сабе. Не хацелася верыць у пачутае. Праз хвілін дваццаць я падыходзіў ужо да дома, у якім жыў Арцём.


АБЛАСАКАР1 У НЕВЯДОМАСЦЬ


Дзверы ў кватэру мне адчыніў Алік і адразу ж правёў у Арцёмаў пакой, дзе, прытуліўшыся да сцяны, стаяла перапуджаная Ната. Пабачыўшы мяне, кінулася насустрач:

— Дзядзечка Сымон, я баялася паварухнуцца! А раптам гэта зноў паўторыцца?! Бедны Арцём! Усё было так страшна! Шланг намерваўся схапіць мяне. Я і цяпер баюся, — позіркам паказала на стол, дзе стаяў камп'ютар. — Ён сам адключыўся.

— Нічога не трэба баяцца, паспрабуем разабрацца, што да чаго, — сказаў я, азіраючы пакой, і ў нейкі момант нават пасміхнуўся. На падваконні пабачыў гаршчок, у якім рос Ням-Ням — дзівосная расліна, якую я падарыў Арцёму пасля нашага падарожжа на Зямлю-2. Лісце Ням-Няма трапятала. Ён, відаць, таксама быў перапуджаны.

Ната і Алік тым часам селі на канапу. Да іх падсеў і я. У мяне ўсё яшчэ не было поўнай карціны таго, што адбылося ў гэтым пакоі, і я папрасіў:

— Ну што ж? Давайце, расказвайце, толькі ўсё падрабязна, з самага пачатку... Я вам даў кампакт-дыск, вы прыйшлі з ім сюды.

— Я спачатку зайшла на кухню, — удакладніла Ната. — Там у халадзільніку былі бутэрброды. Потым мяне гукнуў Арцём, — яна паглядзела на Аліка.

— Ага-а, — пацвердзіў Алік. — Ён крыкнуў табе: «Ідзі глядзець, кіно пачалося!» А я засмяяўся... Арцём ужо ўключыў камп'ютар, паставіў дыск, і на экране замільгалі кадры...

— Якія? Згадайце ўсё да драбніц. Любая дэталь можа быць важнай.

— Нічога там асаблівага не было, — адказаўАлік. — Пячора была, самая сапраўдная, з вялікаю дзіркаю ў столі. Праз дзірку пранікала святло. Нейкі хлопец стаяў ля ўваходу ў пячору. Прыблізна наш аднагодак. Каля яго, размахваючы рукамі, бегала дзіўная жанчына.

— Яна была такая ваяўнічая, што, як толькі я ўвайшла ў пакой і зірнула на экран камп'ютара, — перапыніла Аліка Ната, — я адразу ж ускрыкнула: «Амазонка!» А Арцём засмяяўся: «Ну, якая ж гэта амазонка! Яна хутчэй нагадвае ведзьму!»

— Скура ў іх была зялёная? — запытаўся я.

— Не, такая, як і ў нас, белая.

— Чакай, Алік, чакай! Мы забыліся пра галоўнае. На іх было не адзенне, а матляліся нейкія шкуркі. Хлопец увогуле да пояса быў голы. I валасы ў яго былі вельмі доўгія.

— А ў жанчыны шкура была перакінута цераз плячо і падперазаная нейкім матузом, — дадаў Алік. Паглядзеў на мяне і працягнуў. — Потым у пячоры з'явіліся дзяўчына і барадаты дзядзька. Яны таксама былі ў шкурах. Дзяўчына ўкленчыла перад жанчынай.

— Тут і пачуўся нейкі трэск, — сказала Ната. — I ўсё на экране знікла. «Кіно скончылася!» — весела выгукнуў Арцём. I ў гэты момант на экране з'явіўся скручаны зялёны шланг.

— Як ён выглядаў?

— Звычайна! — адказаў Алік. — Як ад пыласоса.

— Вось-вось, я тады падумала пра пыласос, — сказа-ла Ната. — Але тут усё і пачалося. Шланг вытыркнуўся з дысплея і пачаў хутка раскручвацца, як рулетка. Я закрычала...

— Не-е, ты дзіка заверашчала, — пасміхнуўся Алік. — А я ўскочыў з канапы. Шланг хістаўся з боку ў бок, бы гадзюка. Ён памкнуўея да Наткі, але яна замахала рукамі і шпурнула ў яго бутэрброд, які не паспела даесці. Шланг праглынуў яго і павярнуўся да Арцёма...

— Ён уцягнуў яго ў сябе, як уцягвае пыласос штосьці дробнае, — прамовіла Ната. — Усё адбылося імгненна. Арцём не паспеў нават крыкнуць. I адразу ж шланг знік, быццам нехта хутка ўцягнуў яго назад у дысплей, — яна запытальна паглядзела на мяне. — Паміж тым зялёным Дрэйкам, пра якога вы нам расказалі, і гэтым дыскам, напэўна, існуе нейкая сувязь.

Я маўчаў, добра разумеючы, што адбылося. Арцём перамясціўся з адной прасторы ў другую. Аказваецца, зялёны Дрэйк меў тое, над вынаходніцтвам чаго чалавецтва ўжо б'ецца не адно стагоддзе і ніяк не можа вынайсці. I я міжволі згадаў высокую худую постаць у чорным плашчы сярод шэрай бясконцай маўклівасці. Мы ўжо збіраліся пакінуць непрыветлівую, нікім не абжытую, змрочную планету, мяркуючы, што больш не пабачым яе адзінага жыхара, але ён спусціўся з гары і шпарка ішоў да нашага зоркалёта. «Сыдзі на паверхню, развітайся з ім, — сказаў мне Антон, камандзір нашага карабля. — Прапануй, можа, ён пагодзіцца ляцець з намі». Але Дрэйк ад гэтай прапановы адмовіўся, і я не настойваў. Ён абраў для сябе адзіноту, а магчыма, у ім усё яшчэ жыло спадзяванне, што ён сустрэнецца з кімсьці са сваіх блізкіх. У апошнім я памыляўся, таму што Дрэйк, як толькі падышоў да мяне, адразу ж дастаў з кішэні дыск, і я пачуў ад яго словы, якія толькі цяпер сталі мне зразумелымі. Тады ж не ўдаваўся ў іх сэнс, палічыў іх нейкай бязглуздзіцай.

— Хм-м, Ната, сувязь... — я паглядзеў на яе, потым перавёў позірк на Аліка. Яны напружана чакалі, каб я растлумачыў ім тое, што адбылося. I я паўтарыў словы Дрэйка. — Ведаеце, я дакладна ўсё зараз успомніў: «Мне гэтая рэч ужо непатрэбная, вазьмі сабе. Але калі здарыцца абласакар, толькі з таго месца, куды прыбудзеш, вернешся назад». Гэтак мне сказаў зялёны Дрэйк, калі аддаваў дыск. Цяпер я разумею, што абласакар па-нашаму — тэлепартацыя. Значыцца, каб вярнуцца назад, Арцёму трэба быць абавязкова на тым самым месцы, дзе ён апынуўся, калі перамясціўся ў іншую прастору.

— Як гэта на тым самым месцы? — перапытала Ната. — Мне не зусім зразумела.

I я патлумачыў:

— Тут, у гэтым пакоі, як я здагадаўся, Арцём сядзеў на канапе. А ў той нейкай іншай прасторы, дзе ён цяпер знаходзіцца, тое, што вы назвалі шлангам, магло выштурхнуць яго з сябе на падлогу ў доме, ці, скажам, на дах нейкай будыніны, альбо на дрэва. Ён можа пакінуць тое месца і, канечне ж, пакіне, але, каб мы яго выцягнулі, павінен вярнуцца менавіта туды, у тую першапачатковую кропку свайго перамяшчэння.

Што значыць, каб мы яго выцягнулі?

— Вярнулі яго назад. Як я разумею, зрабіць гэта мы зможам з дапамогай дыска, — адказаў я.

— Гэта немагчыма! — У Натчыных вачах была трывога. — Як жа Арцём дазнаецца, дзе яму трэба быць?

Зразумела, што ніяк! — Алік быў катэгарычным. — Можа, Арцём цяпер на той планеце, дзе застаўся зялёны Дрэйк?

— Якая розніца, — прамовіла з адчаем Ната. — Дзе б цяпер ён ні быў, мы нічога не зможам зрабіць, — і яна паглядзела на мяне з недаверам. — А як вы зразумелі, што вам сказаў той зялёны чалавек, перадаючы дыск? Хіба вы ведаеце яго мову?

— Не, не ведаю, але ён з большага валодаў нашай, беларускай мовай. Паўтараю, збольшага. Мы не заўсёды добра яго разумелі, таму я і не надаў ніякага значэння тым яго словам.

— Я вам не веру! — тут жа выгукнуў Алік. — 3-за вас здарыўся з Арцёмам гэты... Ну, як вы сказалі, «абласакар»! I вы цяпер, каб неяк апраўдацца, прыдумляеце неверагодныя рэчы. Зялёны Дрэйк не мог ведаць нашай мовы.

— Чаму? — запытаўся я, і мне давялося ім расказаць, што даволі даўно да зоркі Паўночны Асёл, якая знаходзіцца ў суседстве з сузор'ем Рака, была паслана экспедыцыя. Той карабель да гэтага часу не вярнуўся на Зямлю. Але, як высветлілася падчас нашага падарожжа, на ім здарылася аварыя. I члены той экспедыцыі мусілі яго пасадзіць на бліжэйшую ад іх планету, на якой ім давялося затрымацца вельмі і вельмі доўга, пакуль яны не адрамантавалі свой карабель. Гэта ўсё мы пачулі ад зялёнага Дрэйка. Ен жыў на той планеце і разам са сваімі сынамі дапамагаў рабіць рамонт карабля. Там былі сур'ёзныя непаладкі з рухавікамі, і, вядома ж, кантактуючы з беларусамі, Дрэйк меў магчымасць авалодаць нашай мовай. Мне хацелася сказаць, што адным з членаў той экспедыцыі быў якраз і Арцёмаў бацька, але я не стаў гэтага рабіць. Цяпер трэба было нейкім чынам вяртаць з поўнай невядомасці Арцёма.

— А куды падзеліся сыны зялёнага Дрэйка, і як там можна было ліквідаваць аварыю на караблі, калі вы самі сказалі, што планета была не абжытая? — запыталася Ната.

— А што потым сталася з тым караблём? — у Аліка ўзнікла сваё пытанне.

— Як толькі яго адрамантавалі, члены экспедыцыі паляцелі далей, да Паўночнага Асла, — адказаў я. — I што з імі там здарылася, ніхто не ведае. Ніякай сувязі з імі няма да гэтага часу. А на планеце зялёнага Дрэйка адбылася глабальная катастрофа. Мы сустрэліся з ім на іншай планеце, дзе я атрымаў ад яго гэты кампакт-дыск.

— А можа, ён вам яшчэ нешта сказаў, — задумліва прамовіў Алік, — калі перадаваў яго? Можа, вы забыліся і вам яшчэ раз трэба ўсё вельмі добра ўспомніць, каб знайсці падказку як мы цяпер можам звязацца з Арцёмам?

— Вы сказалі пра глабальную катастрофу, а ці д-вялося вам пабыць на той планеце, дзе раней жыў зялёны Дрэйк? — і Ната дадала прыцішаным гола-сам. — Разумееце, вельмі многа ў нас узнікла пытанняў, дык, можа, вы раскажаце пра той свой палёт у сузор'е Рака? Паспрабуйце аднавіць у памяці, як усё адбывалася, і магчыма, сапраўды, як кажа Алік,

мы разам зможам знайсці адказ, дзе цяпер Арцём і як з ім звязацца?

Я быў няўпэўнены, што адказ знойдзецца, бо паспеў ужо аднавіць у памяці многае і многае з таго свай-го палёту, але не стаў адмаўляцца і, можна сказаць, яшчэ раз перажыў тое наша няпростае падарожжа.


КАТАСТРОФА НА ПЛАНЕЦЕ ГУСЛЯР
Мы ляцелі ў сузор'е Рака, але само сузор'е нас мала цікавіла. У ім, як вядома, няма вялікіх яркіх зорак. Але, калі глядзець у зямныя тэлескопы, дык можна заўважыць у ім ледзь бачную зіхатлівую пляму, якая складаецца з агромністай колькасці самых розных зорак, і якую даўно, у глыбокай старажытнасці назвалі адным словам: Яслі. Туды, да гэтых Ясляў, мы і ляцелі са спадзяваннем, што адкрыем там шмат новых планет, дзе мы, беларусы, будзем першапраходцамі.

У мяне быў прыгнечаны настрой, я баяўся, што пачынаю хварэць на касмічную дэпрэсію, таму запрасіў да сябе ў адсек доктара Савіча, каб ён зрабіў запіс маіх пачуццяў і адключыў небяспечныя. Гэтую электронную прыладу, якую заўсёды доктар Савіч насіў з сабою, мы называлі дэтэктарам адчуванняў.

— Ніякай касмічнай дэпрэсіі ў цябе няма, — сказаў доктар. — Я гэта бачу і без расшыфроўкі тваіх пачуццяў. Проста мы ўсе стаміліся ад гэтага доўгага падарожжа. Чаму ты не ўключаеш экран знешняга назірання? Камандзір мяркуе зрабіць кароткую пасадку на планеце, дзе ёсць вада. Яе ўжо можна пабачыць на экране. Антон занёс яе ў нашы карты і пазначыў пад назвай Гусляр.

— Чаму Гусляр?

— А ты ўключы экран і паглядзі. Там два мацерыкі, абкружаныя, трэба думаць, акіянам. Адзін з гэтых мацерыкоў мае форму чалавечага цела, а другі, значна меншы, нагадвае самыя сапраўдныя гуслі. Нават нейкія каналы праходзяць праз яго, бы струны. Антон, як толькі пабачыў усё гэта, адразу ж выгукнуў: «Глядзіце, усё роўна бы гусляр, схілены над гуслямі!» Тут я і падказаў яму, маўляў, дык давай і назавём гэтую планету Гусляр. Ён пагадзіўся. Ты ж помніш, як мы аднойчы адзін астэроід у сузор'і Валапаса назвалі Дранікам?

Я кіўнуў галавой і міжволі пасміхнуўся. Назва Дранік так і замацавалася за тым астэроідам. Успомнілася, як неяк на нашым касмадроме за Раўбічамі прызямліліся англічане. «Адкуль вы вярнуліся?» — запытаўся ў іх наш бортмеханік, і англічане адказалі: «3 Драніка!» Магчыма, і назва Гусляр прыжывецца, калі ўжо Антон занёс гэтую планету ў свае карты.

Тым часам я ўключыў экран знешняга назірання, доктар Савіч папрасіў павялічыць відарыс нейкай пэўнай мацерыковай часткі. I, як толькі я гэта зрабіў, мы міжволі затаілі дыханне, уважліва ўзіраючыся ў карцінку на экране. Калі б не ведалі, што знаходзімся ў глыбокім космасе, на адлегласці мільёнаў і мільёнаў кіламетраў ад Зямлі, можна было б падумаць, што перад намі густанаселены квартал зямнога горада. Адно дамы мелі форму незвычайна высокіх вежаў. Я нават не стаў лічыць паверхі, каб не збіцца з ліку.

— Вельмі развітая цывілізацыя, — нарэшце першым парушыў маўчанне доктар Савіч. — Але чаму такія непамерна шырокія вуліцы? На іх жа няма ніводнага аўтамабіля!

— Затое ёсць талерачкі, — я ўжо здагадаўся, што гэтыя шырокія вуліцы нішто іншае, як аэрадромы ці нават касмадромы. — Глядзі, ледзь не ля кожнай вежы стаіць нейкі лятальны апарат.

— Павяліч відарыс яшчэ трошкі, — і доктар Савіч незвычайна ажывіўся, як толькі я гэта зрабіў. — Ну вось, нарэшце мы можам бачыць і тых, хто насяляе гэтыя мацерыкі. Чалавецтва памылялася, калі ў сваім уяўленні малявала гуманоідаў, прышэльцаў з іншых светаў у выглядзе пачвар.

— Дазволю сабе зазначыць, пачвар разумных, — сказаў я.

— I ўсё ж мы, зямляне, уяўлялі іх страшыдламі, а яны ў сваёй большасці, у чым мы пераконваліся неаднойчы, маюць з намі аднолькавую прыроду. Мы з невялікімі адхіленнямі — аднатыповыя. Ну вось яны, перад намі — ходзяць ля сваіх дамоў-вежаў, сядзяць за столікамі пад парасонамі ў адкрытых кавярнях, маці шпацыруюць з дзіцячымі каляскамі. I наўкол адзін бетон: ні газонаў, ні кветнікаў, ні фантанаў Рэкламныя шчыты, стракатасць самых розных шыльдаў на сценах вежаў. Глядзі, ледзь не перад кожнаю з іх — скульптуры. Калі ў такой колькасці ёсць каго ўшаноўваць, гэта надзвычай высокаразвітая цывілізацыя.

— У іх дзве расы, ты заўважыў? Беласкурая пераважае.

—Ага-а, зялёнаскурых значна менш, — і доктар Савіч паглядзеў на мяне. — Сымон, табе не здаецца, што там нешта пачало адбывацца? Штосьці накшталт панікі.

Я не паспеў адказаць доктару, таму што ў гэты момант пачуўся голас Антона, камандзіра нашага карабля: «Увага! Уключаем абарончыя сістэмы і ўваходзім у атмасферу аб'екта пад умоўнай назвай Гусляр. Жадаючых запрашаю да галоўнага ілюмінатара!»

Мы бачылі, як на экране ў тым далёкім і чужым для нас свеце ўсё прыйшло ў неймаверны рух. Беласкурыя і зяленаскурыя насельнікі квартала, відарыс якога застыў на нашым экране, то забягалі, то выбягалі са сваіх дамоў-вежаў, утвараючы натоўп на непамерна шырокіх вуліцах, адкуль у паветра адзін за адным паднімаліся лятальныя апараты самай рознай геаметрычнай формы.

— Можа, яны рыхтуюцца атакаваць нас? Нездарма ж Антон сказаў што ўключаюцца абарончыя сістэмы? — цяпер ужо я запытальна паглядзеў на доктара Савіча.

— Не думаю. Наш карабель не мог выклікаць у іх такі перапуд. Мы яшчэ дастаткова далёка ад іх, нават не ўвайшлі ў атмасферу планеты. Ты паглядзі, яны ўсе ахопленыя самым сапраўдным жахам. Так паводзяць сябе толькі перад вялікай бядой, не ведаючы, як уратавацца. Лятальныя апараты не могуць умясціць усіх жадаючых. Хм-м, цікава! Яны паднімаюцца, як і мы, без разгону. Збаў павелічэнне, давай зірнём на панараму ўсёй паверхні.

I як толькі гэтая панарама адкрылася нам, мы міжволі жахнуліся, прыўзняліся са сваіх месцаў, падаліся бліжэй да экрана, быццам не верылі таму, што бачылі. Было ўражанне, што ўся мацерыковая паверхня ўсмоктваецца, укручваецца ў агромністы вір, утвораны высозным валам вады, што бушаваў наўкол. Акіян, які акружаў мацерыкі, уздыбіўся, стаяў вакол іх сцяною, і мацерыкі павольна асядалі ў яго глыбіні, аддаючы сваю паверхню раз'ятраным хвалям. На экране вымалевалася невялікае паселішча, на якое імкліва накатвалася вада, — пяць-шэсць жалезабетонных вежаў і натоўп, які ў літаральным сэнсе штурмаваў тры лятальныя апараты ў выглядзе талерак.

— Пераключы, — змрочна сказаў доктар Савіч. — А лепш выключы зусім. На нашых вачах гіне жыццё, — ён павярнуўся да мяне, і ў яго позірку я ўбачыў боль. Разам з тым доктар запытаўся: — А ты заўважыў што нідзе наўкол не было відно ніякай жыўнасці? Як вядома з нашай зямной, вельмі і вельмі даўняй гісторыі, Ной у свой каўчэг падчас сусветнага патопу браў і хатнюю жывёлу, і птушак... А-а? Цікава, чым жа яны харчуюцца?

— Харчаваліся! 3 сабою яны і скарбу ніякагаў свае талерачкі не бяруць, ратуюць толькі самае каштоўнае — сваё жыццё, —- з гэтымі словамі я выключыў экран.

Яшчэ ніколі нічога падобнага нам не даводзілася бачыць падчас нашых падарожжаў, і мы з доктарам Савічам не знаходзілі слоў, каб выказаць сваё шкадаванне. Лепш бы ўсяго гэтага не бачылі. Але вось доктар запытальна паглядзеў на мяне:

— Ты не супраць, калі я зноў уключу экран? Не хочацца верыць, што хвалі, гэты раз'юшаны вал вады накрыў усю паверхню.

Я не паспеў адказаць, як пачуўся голас Антона, і тое, што ён сказаў, было міжвольным адказам доктару Савічу.

— Увага! Няма ніякага сэнсу вісець над гэтай планетай. Там, унізе, паўсюдна адна вада і цяпер ужо, напэўна, спатрэбяцца мільёны гадоў, каб на Гусляры зноў адрадзілася жыццё. Будзем шукаць паверхню для пасадкі ў іншым месцы. Пры такой колькасці зорак, як у Яслях, наўкол павінна быць шмат планет.

— Слухай, доктар, а чаму спатрэбяцца мільёны га-доў, каб на Гусляры адрадзілася жыццё? — Я не пагаджаўся з Антонам. — Вада мжа адхлынуць, і тыя, хто паспеў уратавацца, зноў вернуцца сюды.

— Не думаю, — запярэчыў доктар Савіч. — Штосьці адбылося ў нетрах гэтай планеты. Яе паверхня бы правалілася, — і ён уключыў экран. Я зірнуў на бясконцы акіян, што распасціраўся далёка ўнізе, і адвярнуўся з адной думкай, ці не прымроілася ўсё тое, што мы бачылі на паверхні планеты з гадзіну таму назад? А доктар Савіч ускрыкнуў:

— Глядзі, Сымон! Вуньтам, бачыш, мільгаюць дзве талерачкі. Я зноў павярнуўся да экрана і пабачыў два лятальныя апараты, не падобныя на нашы караблі. Надта ўжо былі яны пляскатыя, самыя сапраўдныя талеркі, зялёныя па краях.

— Вярнуліся, каб развітацца са сваёю планетай назаўсёды, — зазначыў доктар. — Не пазайздросціш тым, хто знаходзіцца ў іх. Куды цяпер паляцяць, дзе знойдуць новы прытулак?

Нашы позіркі сачылі за талеркамі. Я думаў, што яны вось-вось завіснуць, як і мы, над планетай. Але талеркі не завіснулі. Яны пачалі імкліва зніжацца і на ўсёй сваёй неверагоднай хуткасці ўрэзаліся ў паверхню ўжо супакоенага, сцішанага акіяна, які імгненна выбухнуў двума вадзянымі слупамі такой вышыні, што, здалося, на нейкі час засланілі Свяціла, вакол якога абарачаўся Гусляр. Пырскі разляталіся, мяркую, на дзясяткі кіламетраў. I на нашым экране былі толькі яны адны.

— Што ты на гэта скажаш? — губы доктара Савіча ледзь варухнуліся.

Я маўчаў, аднак у думках быў упэўнены, што тыя, хто знаходзіўся ў тых талерачках, пажадалі вярнуцца да сваіх родных, каго пахаваў пад сабою акіян, каб назаўсёды застацца разам з імі ў яго глыбінях. I я не памыляўся.


СУСТРЭЧА 3 ЗЯЛЁНЫМ ДРЭЙКАМ
Мае думкі блыталіся. Было адчуванне душэўнай спустошанасці ад усяго, што давялося пабачыць. Відаць, тое ж самае адчуваў доктар Савіч, таму што паспяшаўся мяне пакінуць. I як толькі я застаўся адзін, адразу ж схацелася забыцца, праваліцца ў глыбокі сон, каб распаволіцца, зняць гнятлівае напружанне, якое быццам скавала мяне. Але перад тым, як гэта зрабіць, я падключыўся да шматсерыйнага дакументальнага фільма «Мая Радзіма — Беларусь», каб у сне зноў і зноў палюбавацца роднымі краявідамі, усім тым, што на працягу многіх стагоддзяў здзяйснялася ў мілай майму сэрцу частцы зямнога свету. Як ніколі раней я хацеў думаць, што на Зямлі ўсё добра, і кадры гэтага фільма маглі толькі ўмацаваць мае думкі.

Сон быў вельмі доўгім, але некалькі апошніх серый я ўсё ж не паспеў дагледзець, падхапіўся, як толькі пачуў Антонаў голас. Камандзір паведамляў, што мы зніжаемся. Пад намі была паверхня невялікай планеты, якую мы неўзабаве, калі на яе апусціўся карабель, назвалі Шэрай Непрыветлівасцю. Там мы і сустрэліся з зялёным Дрэйкам, але не адразу.

Тая планета амаль нічым не ўражвала. Мы ўсе ўжо некалькі разоў выходзілі з карабля, і цешыла толькі адно: на планеце было паветра і была вада. Але гэта была не рака і не возера, а хутчэй за ўсё штучны канал, невядома кім пракапаны. Ён падзяляў планету на дзве роўныя часткі, гэта мы бачылі са сваіх ілюмінатараў, калі набліжаліся да паверхні.

— Безумоўна, тут хтосьці быў да нас, — казаў мне доктар Савіч, калі мы з ім, як заўсёды ў пары, што стала ўжо традыцыяй, крочылі па пульхнай, быццам перасохлы торф, глебе. — Ты спаў, а я сядзеў ля свайго экрана і добра бачыў гэты канал. Ен роўненькі-роўненькі, вадаў ім блакітная...

— Ну, а дзе ж расліны, дзе дрэвы? — пытаўся я ў яго. — Дзе ёсць вада, там заўсёды ўсё зелянее. Такі ўжо закон прыроды.

— Э-э, дазволь удакладніць. Зелянее на Зямлі і ў пэўную пару года, а тут не Зямля, — і чамусьці са ўздыхам доктар дадаў: — Я стаміўся ад гэтага шэрага колеру. Дойдзем вунь да той адзінокай невялікай гары і вернемся.

— Я гатовы хоць зараз вярнуцца на карабель.

У мяне сапраўды было такое жаданне, але Савіч адмоўна пахітаў галавой, і да гары мы ўсё-такі дайшлі.

Не хаваючы расчаравання, глядзелі на яе: гара як гара — панурая шэрая каменная глыба. Мы селі на невялікі выступ у ёй.

— У мяне ёсць ідэя, Сымон, — адазваўся доктар. — У тваіх лабараторных прабірках захоўваецца самае рознае насенне. Давай засеем лапінку тутэйшай глебы, і ажывіцца гэтая планета. Толькі шкада, што ўжо больш ніколі не давядзецца сюды прыляцець. Квітнення на ёй мы так і не пабачым.

Якраз у гэты момант і пачуўся за нашымі спінамі голас:

— Тутэйшую глебу не трэба засейваць. Яна ажывае, але цяпер тут півар2.

Мы баяліся азірнуцца. Больш за ўсё ўразіла, што ўсё, што мы пачулі, было прамоўлена па-беларуску. I ўсё ж мы азірнуліся...

Гара бы расступілася за нашымі спінамі, і ў чорнай адтуліне стаяў ён — зялёны Дрэйк. Скура на ягоным твары была колеру ранняй веснавой лістоты. Вялікія выразныя вочы нагадвалі дзве масліны, толькі зрэнкі былі ярка-жоўтымі. Доўгі чорны плашч падкрэсліваў стройнасць ягонай постаці, і ва ўсім абліччы адчувалася нейкая ўрачыстасць. Мы міжволі падняліся, але Дрэйк павёў рукою, гэта быў ледзь заўважны рух, і мы зноў апусціліся на выступ у гары. Ён сеў побач з намі. Маіх каленяў краналася крысо яго чорнага плашча. Тонкія губы Дрэйка варухнуліся:

— Крыснар з Зямлі?3

Мы яго не зразумелі. Але гэтая наша першая сустрэча зацягнулася, і, паколькі ў ягонай гаворцы пракідвалася шмат беларускіх слоў многае з таго, пра што ён нам расказваў, мы маглі зразумець, як і тое, што яго завуць Дрэйк. Тады ж мы пачулі ад яго і пра аварыю на караблі, які ляцеў да Паўночнага Асла, чым Дрэйк і патлумачыў веданне нашай мовы. I калі нарэшце ён прамовіў: «Жыццё на Пурнасе стала небяспечным. На дне акіяна ўтварылася расселіна. Яна пашыралася і пашыралася. Узнікла пагроза, што некалі расселіна ўцягне ў сябе мацерыкі, зрушыўшы іх нетры», — мы ўжо не сумняваліся, што ён з Гусляра.

— Значыцца, твая планета называлася Пурнас? — запытаўся ў Дрэйка доктар Савіч. — А мы далі ёй назву Гусляр.

— Вы наведвалі Пурнас? — і зялёны Дрэйк надзвычай ажывіўся. — Туды цяпер паляцелі мае сыны. Мы атрымалі сігнал небяспекі. Яны павінны вярнуцца сюды са сваімі жонкамі і дзецьмі, таму што рана ці позна на Пурнасе здарыцца баўмік4, і для свайго новага жытла мы абралі гэтую планету.

— 3 такім невясёлым пейзажам? — мне падумалася, што ў Яслях можна было адшукаць нешта больш прывабнае.

— Пейзаж піварны5, — адказаў Дрэйк. — Але пройдзе дзевяць міёраў6 і тут усё ажыве. З'явяцца трава, кветкі, карлікавыя дрэвы, праўда, на вельмі кароткі тэрмін. Мы даўно назіралі за гэтай планетай. Я разам з сынамі прылятаў сюды шмат разоў, пакуль, нарэшце, не вырашылі абраць яе для жыцця. Праўда, перад гэтым доўга вагаліся. Ёсць яшчэ адзін варыянт.

Я да гэтага часу не магу растлумачыць, чаму менавіта ў гэты момант запытаўся ў Дрэйка:

— А ў тваіх сыноў лятальныя талерачкі былі з зялёнымі краямі?

— Ты іх бачыў? — і ў голасе Дрэйка пачулася непрыхаваная трывога.

— Мы шмат чаго бачылі, — адказаў за мяне доктар Савіч і падняўся з выступу. — Калі шаноўны Дрэйк жадае, дык мы запрашаем на свой карабель, дзе можна будзе пазнаёміцца з астатнімі членамі нашага экіпажа.

— Дзякуй, — адказаў ён. — Вы ж не заўтра адсюль адлятаеце? Я яшчэ паспею з усімі пазнаёміцца. Цяпер жа мне трэба выходзіць на сувязь з сынамі. Раблю гэта штодня і ўсё безвынікова. Сувязі няма. Ад трывожных прадчуванняў у мяне халаднее дыханне.

У гэты момант мне здалося, што ён сапраўды дыхнуў холадам. Відаць, тое ж самае адчуў і доктар Савіч, ён пачаў развітвацца.

— Тады бывай... Будзем чакаць цябе на сваім караблі. I замест слоў развітання Дрэйк прамовіў:

— Калі на Пурнасе здарылася бяда, сыны сюды не вернуцца. Яны застануцца там, дзе іх жонкі і дзеці.

3 гэтымі словамі ён і пакінуў нас. Мы рушылі назад, у напрамку, дзе знаходзіўся наш зоркалёт, і калі ў нейкі момант азірнуліся, доктар Савіч сказаў:

— Глядзі, адтуліна ў гары знікла, але ў ёй з'явілася акно. Відаць, Дрэйк назірае за намі. Я ўпэўнены, што ў тых талерачках з зялёнымі краямі былі яго сыны.

— І цяпер яны на дне акіяна, там, на Гусляры, дакладней, на Пурнасе, але хіба яму раскажаш пра такое?

— Можам і расказаць, калі прыйдзе да нас на карабель. Думаю, заўтра ён з'явіцца.

Але зялёны Дрэйк не з'явіўся ні заўтра, ні паслязаўтра. I нават калі ў адзін з тых дзён, якія мы правялі на Шэрай Непрыветлівасці, мы яшчэ раз падышлі да яго гары, ён не выйшаў да нас. Мы ўжо сабраліся пакінуць тую планету і якраз у дзень нашага адлёту пабачылі ў нізкім небе талерачку з зялёнаю палоскаю па краях. Яна апусцілася на паверхню планеты дзесьці за гарою, той самай, дзе мы і сустрэліся з зялёным Дрэйкам.

— А сюды прыляцелі госці, нам трэба рыхтавацца да сустрэчы, — занепакоена сказаў тады нехта з членаў нашага экіпажа. А доктар Савіч запрасіў мяне ў свой адсек, дзе я і пачуў ад яго:

— Што ты думаеш, Сымон, пра гэтую талерачку? Асабіста я мяркую, што гэта Дрэйк злётаў да Пурнаса і вось цяпер вярнуўся назад сюды.

I я пагадзіўся з доктарам, хоць ніхто з нас не бачыў, як і калі ён пакідаў Шэрую Непрыветлівасць. А праз некалькі гадзін, калі ў нас ужо ўсё было гатова да адлёту, мы пабачылі зялёнага Дрэйка, які спяшаўся да нашага карабля. Тады і сказаў мне камандзір: «Сыдзі на паверхню, развітайся з ім...», — што я і зрабіў.

SMSКА ДЛЯ АРЦЕМА
Пакуль я гэта ўсё расказваў, а таксама яшчэ раз пераказваў усё тое, што пачуў ад зялёнага Дрэйка, калі атрымліваў ад яго кампакт-дыск, Алік і Ната слухалі мяне моўчкі, і ў нейкі момант я падумаў: «Ну вось, яны ўсё пачулі ад мяне і цяпер у іх, напэўна, з'явіцца шмат пытанняў». Але, як ні дзіўна, яны ні пра што не запыталіся, толькі Ната, уздыхнуўшы, сказала:

— Нешта вельмі сумнае вы нам расказалі. Але яшчэ больш сумна ад таго, што ў пачутым няма ніякай падказкі, як нам звязацца з Арцёмам. Гэты зялёны Дрэйк сказаў вам пра «абласакар»...

Ната не паспела дагаварыць. Якраз у гэты момант званком адазваўся мой мабільнік. Тэлефанаваў доктар Савіч, і я не мог не адгукнуцца, раптам ёсць нейкая інфармацыя з Месяца? Інфармацыя, сапраўды, была. Я слухаў доктара і не верыў таму, што чую.

— Ты разумееш, гуманоіды забралі выключна ўсё з таго вялікага карабля на сваю талерачку: усе расліны, усіх звяроў — і зноў пасадзілі карабель на паверхню Месяца. Па нейкіх прычынах ён ім стаў непатрэбным. А можа, гэта і не іхні карабель? Яны проста зрабілі пірацкі налёт і, што называецца, разжыліся такім незвычайным грузам. Можа, яны жывуць на планеце, дзе няма ніякай фауны і флоры. — Доктар зрабіў кароткую паўзу і, як мне здалося, нават неяк весела працягнуў. — Талерачка, зразумела, адляцела, а нашы зямляне ўсе ў поўным недаўменні. Яны і тых гуманоідаў як след не пабачылі. Адно і было, што мільганне нейкіх стракатых ценяў Выпадак выключны! Гэта ўсё я пачуў у Асацыяцыі. Дарэчы, там мне сказалі, што для цябе ёсць паведамленне ад саксонца.

Ганс, аказваецца, там, на Месяцы. I ён просіць, каб ты тэрмінова з ім звязаўся. У яго для цябе падарунак ад бортмеханіка. Ну, памятаеш, таго самага, якога мы падабралі ўсё на тым жа Месяцы, калі ляцелі да Крабападобнай туманнасці, і які на зваротным шляху, калі мы зноў прыпыняліся на Месяцы, там і застаўся. Ты сам у парадку?! Тады ўсё, звязвайся з Мюлерам! — I доктар Савіч адключыўся.

Я нават не паспеў у яго запытацца, як даўно Ганс Мюлер на Месяцы і ці быў ён на тым караблі, які паднялі гуманоіды? Але доктар гэтага мог і не ведаць, таму лепш за ўсё мне трэба звязацца з саксонцам і ўсё пачуць ад яго самога. Тым больш, што надта ж карцела пачуць, пры якіх абставінах ён сустрэўся з бортмеханікам, таму я і сказаў Аліку і Натцы:

— Хвіліну пачакайце, я зараз патэлефаную на Месяц аднаму добраму знаёмаму, з кім даводзілася даволі часта вылятаць у Космас. Ды вы ж пра яго неаднойчы чулі. На Месяцы — саксонец Ганс. Гэта зойме не шмат часу. А потым мы нешта прыдумаем. Я ўпэўнены, што Арцёма мы выцягнем, дзе б ён цяпер ні быў.

— Вы зараз будзеце тэлефанаваць на Месяц? — здзівіўся Алік. — Як вы гэта зробіце?

— Звычайна! Набяру патрэбны нумар, у мяне ж мабільнік класны. Яго падарыў мне адзін рускі вынаходнік, астранаўт з Варонежа. Па ім я магу звязацца нават з чужой Галактыкай, — і я пачаў набіраць нумар саксонца.

— Хвілінку не набірайце пакуль! — папрасіла Натка. — Калі ў вас сапраўды такі незвычайны мабільнік, што сігнал ад яго можа пранікнуць нават у нейкую іншую Галактыку, дык трэба паспрабаваць паслаць SMSку Арцёму. Раптам ён яе атрымае?! А ваш знаёмы на Месяцы пачакае.


— Ну-у... Ты малайчына, Ната! — толькі гэта і засталося мне сказаць дзяўчынцы. — Вось бачыце, штосьці ўжо намацваецца. Як я сам пра гэта не падумаў? Сапраўды, чаму б і не паспрабаваць адаслаць SMSку Арцёму! Помню, мы былі немагчыма далёка, у чужой Галактыцы, і ў нас адмовіла сувязь. Мы не маглі звязацца з Зямлёю. А тут на шляху малюсенькая-малюсенькая планета. Наблізіліся да яе паверхні, а яна ўся пакрыта пагоркамі — пагорак за пагоркам, нідзе ніякай роўнай пляцоўкі. Толькі ў адным месцы пабачылі больш-менш прыдатную нізінку, куды можна было пасадзіць зоркалёт. Але там ужо стаяў нечы карабель і ля яго былі людзі. Самыя сапраўдныя людзі ў скафандрах, якія вырабляліся толькі на Зямлі. Калі мы апусціліся зусім нізка, пабачылі сцяжок на борце карабля. Аказваецца, гэта быў рускі карабель. Мы, вядома, і селі на тую планету. Паспрабавалі пасадзіць зоркалёт на адзін з пагоркаў Вось там Павел, так звалі вынаходніка, і падарыў мне гэты мабільнік.

— А што было на той планеце, яна была незаселенай? Вы там не сустракаліся з абарыгенамі? — запытаўся Алік.

— Я раскажу пра яе, але трошкі пазней, — адка-заў я. — Спачатку пашлём SMSку Арцёму. Давайце думаць, што паведамім, вельмі коратка, але каб ён зразумеў нас.

— А тут і прыдумляць няма чаго, — адазвалася Ната. — Пашлём тое, што вам сказаў зялёны Дрэйк: «Стань на тое ж самае месца, куды ты перамясціўся, у першапачатковую кропку і мы цябе выцягнем».— Натка паглядзела на мяне і дадала. — 3 дапамогай дзядзькі Сымона.

Толькі дапішыце: «У цябе на гэта ёсць гадзіна часу», — сказаў Алік. — Праз гадзіну і паставім кампакт.

— Правільна, Алік! Гэтую тваю фразу трэба дадаць абавязкова, — і я пачаў хутка набіраць тэкст SMSкі.

— А калі раптам Арцём не атрымае наша паведамленне, — засумнявалася Ната. — Што будзем рабіць тады?

— Не панікуй загадзя, — і Алік звярнуўся да мяне. — Дзядзька Сымон, у нас ёсць ажно цэлая гадзіна. Вы абяцалі расказаць пра планету, дзе сустрэліся з рускімі астранаўтамі.

— Зараз раскажу, толькі спачатку звяжуся з саксонцам.

Але звязацца з Гансам мне не ўдалося. Яго мабільнік быў чамусьці адключаны. Я цяжка ўздыхнуў, але не адсутнасць магчымасці звязацца з саксонцам мяне трывожыла. Прызнацца, я не надта верыў у тое, што Арцём атрымае SMSку. Адна справа паслаць электронны сігнал, хай сабе на неверагодна далёкую адлегласць, і зусім іншая — у часавую прастору. Гэта штосьці зусім іншае. Я чамусьці быў перакананы, што перамяшчэнне Арцёма было перамяшчэннем менавіта ў часе. Аднак спадзявацца заўсёды трэба, калі нават здаецца, што справа марная. I, каб прыглушыць сваё трывожнае хваляванне, я пачаў расказваць Аліку і Натцы пра тое, ужо амаль забытае, падарожжа ў чужую Галактыку.

ПЛАНЕТА ЧАРАПАХ

На Зямлі даўно было вядома, што ў той Галактыцы сотні гадоў таму назад адбыўся грандыёзны выбух. Узарвалася адна з самых яркіх зорак, якая знаходзілася найбліжэй да нашай Галактыкі. Зразумела, што нам, зямлянам, было цікава даведацца, як жа паўплываў гэты выбух на развіццё планет, якія маглі быць недалёка ад той зоркі. Час ад часу ў тым накірунку адпраўляліся з Зямлі зоркалёты. Паляцелі аднойчы і мы, беларусы. Мы ж былі шукальнікамі сенсацыйнай інфармацыі, і нас маглі там чакаць самыя неверагодныя адкрыцці.

Тое наша падарожжа, вядома ж, было вельмі доўгім. Мы не адрываліся ад сваіх экранаў: на шляху было шмат яшчэ нікім не адкрытых планет, асабліва на самым краі нашай Галактыкі. На некаторых з іх, відавочна, было жыццё. Але ў большасці гэтыя планеты высвечваліся ў сваёй некранутай нічыйным розумам першароднасці. На іх шумелі магутныя лясы, дзе праглядваліся дзівосныя дрэвы, бурлілі рэкі, ішлі дажджы, а здаралася, усё засцілася снегам. Снег падаў і падаў, і не было ніякіх прыкмет жыцця на бясконцай снежнай раўніне. Сусвет — агромністы, і мно-гае, многае ў ім паўтараецца. Мы ж шукалі загадак і, магчыма, для некага, хто пазіраў на нас з паверхняў сваіх планет у тэлескопы ці бачыў наш зоркалёт няўзброеным вокам, мы таксама былі загадкай. Але кантактаў ні з кім у нас не здаралася. Мы не апускаліся на паверхні планет. А тым часам пакідалі ўжо межы нашай Галактыкі. Вось тут і перапынілася сувязь з Зямлёю, і наладзіць яе не ўдавалася.

Мы ўжо блукалі па чужой Галактыцы, калі трапілі пад моцны метэарытны дождж. Тут Антон, наш камандзір, і вырашыў пасадзіць карабель на адну з бліжэйшых планет. Але, калі наблізіліся да яе паверхні, пабачылі, што гэта зрабіць цяжка: пагорак за пагоркам. Яшчэ ніколі нідзе не даводзілася бачыць такой бугрыстай паверхні. I, напэўна, мы не селі б на тую планету, каб наш астрафізік не звярнуў увагу на нізінку, дзе мы і заўважылі касмічны карабель рускіх.

I, калі ўжо селі на адзін з пагоркаў, пераканаліся, што выйсці з карабля адразу не зможам. На планеце быў моцны радыяцыйны фон. Трэба было зрабіць замеры радыяцыі, а да таго паміж пагоркамі былі такія яміны, што ні прайсці, ні пераскочыць, а мы ж, калі выйдзем, будзем абцяжараныя скафандрамі і герметычным адзеннем. Заставалася адно: скарыстаць для выхаду паветраныя шлюпкі. Але рускія нас апярэдзілі. Мы яшчэ не вырашылі, хто застанецца на караблі, а хто паляціць да іх, як іхні невялікі лятальны апарат ужо закружыў над намі. I неўзабаве, даволі ўдала стыкаваўшыся з нашым зоркалётам, яны ўвайшлі ў наш утульны хол, дзе і адбылося наша знаёмства.

Іх было трое: Павел, Андрэй і Васіль — два пілоты-астранаўты і навуковец-даследчык, які, як аказалася, быў яшчэ і выдатным вынаходнікам. Маю на ўвазе Паўла, ад якога я і атрымаў у падарунак мабільнік. Ён чамусьці падарыў яго менавіта мне.

— Цяпер у вас адновіцца сувязь з Зямлёю, — сказаў Павел, перадаючы мабільны тэлефон. — Адрамантаваць свае сігнальныя сістэмы вы наўрад ці зможаце. У вас на гэтай планеце не шмат часу. Па-першае, тут усё засыпана солямі ўранавай кіслаты, а па-другое, навошта прымушаць пакутаваць жывую істоту?! Невядома, як доўга вытрымае зоркалёт яе панцыр.

Пасля гэтых яго слоў увесь наш экіпаж быў у шоку: якая жывая істота?! Які панцыр?! I рускія астранаўты нам патлумачылі, што гэта — планета чарапах. Але з-за моцнага радыяцыйнага фону адбылася мутацыя, і ўсе тыя пагоркі, якія мы пабачылі на паверхні, не што іншае, як агромністыя чарапахі, такіх памераў, што і ўявіць цяжка. На адну з іх мы і пасадзілі свой зоркалёт. Пачуўшы такое, нам усім стала зразумела, што трэба рыхтавацца да адлёту, каб як мага хутчэй выслабаніць чарапаху ад шматтоннай вагі нашага зоркалёта. Але адкуль тут радыяцыя? Вынік выбуху зоркі, ці штось іншае?

Вось гэта мы і высвятляем, — сказаў адзін з рускіх пілотаў-астранаўтаў. — Сюды, на гэтую планету, мы прылятаем ужо другі раз. Першы раз толькі даследавалі, а цяпер прыляцелі з грузапад'ёмнікамі.

— Для чаго? — не адразу скеміў я. I другі рускі пілот патлумачыў:

— У гэтай планеты ёсць спадарожнік, вы маглі яго бачыць на сваім шляху. Паспрабуем хаця б палову чарапах перавезці туды.

— Дык мы вам дапаможам, — жыва адгукнуўся наш камандзір.

— Не, — запярэчыў Павел і на момант задумаўся. — У нас тут спецдоследы. Калі першы раз прыляталі сюды, тое-сёе знайшлі цікавае. Магчыма, часткова прыадкрыем загадку Вялікага сусветнага выбуху, але для гэтага тут давядзецца правесці дзясяткі і дзясяткі гадоў.

У яго голасе мы чулі сум. I пачувалі сябе не лепшым чынам: дзясяткі гадоў на планеце, засыпанай солямі ўранавай кіслаты! Гэта не жартачкі. А Павел праз невялікую паўзу яшчэ раз паўтарыў сваё катэгарычнае «не» і дадаў:

— Вам трэба ляцець адсюль.

Мы сапраўды неўзабаве пакінулі тую планету. Таму што, як толькі звязаліся з Зямлёю, адразу атрымалі прапанову ад Асацыяцыі міжзоркавых палётаў даследаваць планету, спрэсусланую снежным покрывам. Перад намі стаяла пытанне: што пад снегам? I як ні дзіўна, пад снегам не было нічога. Гэта быў гіганцкі снежны камяк, які абарачаўся вакол свайго Свяціла і нават меў спадарожніка. А тым часам у нас на зоркалёце здарылася дзіва. У адсеку, дзе жыў камандзір, з'явілася шэсць маленькіх чарапашак. Яны вылупіліся з яец, адкладзеных у адсеку, безумоўна ж, на планеце чарапах. Але як гэта ўдалося зрабіць, мяркую, той агромністай чарапасе, на якую мы там пасадзілі свой зоркалёт?! Ніхто з нас на гэтае пытанне не мог даць пэўнага адказу, і доктар Савіч у рэшце рэшт сказаў:

— А якая розніца, як гэта ёй удалося? Галоўнае: зрабіла! I цяпер чарапашкі разам з намі ляцяць на Зям-лю. Калі вы ўсе не супраць, я іх забяру з сабою. Ля маёй сядзібы ёсць балотца... Хай там жывуць.

Па нашым вяртанні на Зямлю ўсё так і адбылося. Да гэтага часу пераважна ў паўднёвай частцы Беларусі ля сажалак ды завадзяў рэчак, дзе спакойная вада, жывуць чарапахі. I называюць іх балотнымі.

АРЦЁМ ВЯРТАЕЦЦА

— Мне вельмі шкада чарапах, што засталіся на той планеце, — сказала Натка, як толькі я скончыў свой расповед, і запытальна паглядзела на мяне. — А можа ўсё-ткі не палову, а ўсіх іх вывезлі на спадарожнік той планеты?

— Не ведаю, Ната, — я развёў рукамі, і тут жа адгукнуўся Алік:

— Мне таксама шкада чарапах, але, напэўна, час падумаць і пра Арцёма. Думаю, ужо гадзіна прайшла.

Я зірнуў на гадзіннік, у нас яшчэ было хвілін восем, але я падышоў да камп'ютара. Чамусьці выцягнуў з СD-ROMа дыск, пакруціў яго ў руках... I міжволі перад вачамі ўсплыла самотная высокая постаць у доўгім чорным плашчы. I згадаліся словы зялёнага Дрэйка, якія ён прамовіў на Шэрай Непрыветлівасці, калі мы сядзелі разам на каменным выступе:

«Я разам з сынамі прылятаў сюды шмат разоў, пакуль, нарэшце, не вырашылі абраць яе для жыцця. Праўда, перад гэтым доўга вагаліся. Ёсць яшчэ адзін варыянт». Цяпер стала зразумелым, што пад гэтым варыянтам ён меў на ўвазе. Безумоўна, тэлепартацыю, як ён сказаў, абласакар! У іншы свет. У тую самую пячору, што з'явілася тут на дысплеі, да тых людзей, апранутых у шкуры дзікіх звяроў I што ж іх стрымала? Зялёны колер скуры, ці штось іншае?! Гэта ж было не толькі перамяшчэнне ў часе, а, можна сказаць, касмічны палёт з адной планеты ў глыбокае мінулае другой, у яе пячорнае стагоддзе. I тут я ўвесь скалануўся, як жа я раней не дадумаўся?! Арцём, безумоўна, перамясціўся ў тую пячору. Тое, што здалося кадрамі нейкага фільма, было ні чым іншым, як месцам, куды адбылося перамяшчэнне. Ён у мінулым! Але чаму я думаю, што гэта мінулае менавіта зямной цывілізацыі? А можа, гэтая пячора калісьці знаходзілася там, на Пурнасе, які мы назвалі Гусляром? Можа, гэта адзін з самых ранніх перыядаў жыцця на той планеце? Мне стала горача. Не хацелася разважаць далей і я адкінуў ад сябе ўсе думкі. Хутка ўставіў дыск у СD-ROMа і ўключыў камп'ютар. I ў той жа момант на дысплеі паплылі кадры...

— Глядзіце! Глядзіце, там Арцём! — закрычала Натка.

Мы сапраўды пабачылі Арцёма. Ён стаяў ля грувасткага драўлянага стала, за якім сядзела надзвычай расхваляваная жанчына ў шкуры, перакінутай цераз плячо, і штосьці здымаў з рукі той жанчыны.

— Што ён робіць? — Алік запытальна паглядзеў на мяне.

— Ды свой гадзіннік з яе рукі здымае, хіба не бачыш? — адказала Ната і працягнула. — У пячоры толькі Арцём, жанчына і барадаты дзядзька. А дзе ж дзяўчынка і хлопец з доўгімі валасамі? Куды падзеліся яны?

— Ты ў Арцёма потым пра гэта запытаешся, — пачуўся голас Аліка.

А на экране тым часам Арцём зашпільваў бранзалетку гадзінніка на сваёй руцэ. I барадаты мужчына, сагнуўшыся, тыцкаў пальцам у земляную падлогу пячоры недалёка ад выхаду з яе.

— Глядзіце, глядзіце! Дзядзька, напэўна, паказвае Арцёму тое месца, куды ён апусціўся, як толькі адбылося перамяшчэнне. Арцём атрымаў нашу SMS-ку! — I Натка радасна запляскала ў ладкі. — Вунь, вунь Арцём ідзе туды!

Я глядзеў, як Арцём ішоў да таго месца, на якое паказваў яму барадаты мужчына, і думаў, дзе ж гэта ўсё адбываецца? Зямля гэта ці ўсё ж Пурнас? Там жа была не толькі зялёная, а і белая раса. Я адвёў позірк ад Арцёма, пачаў уважліва разглядваць пячору і пабачыў ступу. Самую сапраўдную ступу — старажытную прыладу для апрацоўкі зерня на крупы. Амаль такую ж калісьці, даўно-даўно, у сваім дзяцінстве я бачыў у этнаграфічным музеі ў Мінску. Ступа, трошкі больш за метр вышынёю, зробленая з кавалка тоўстага ствала дуба ці граба, стаяла ў зацемненым кутку пячоры. У яе былі ўваткнуты два таўкачы.

Мне згадаўся Пурнас. На імгненне ў памяці аднавілася паверхня тых двух мацерыкоў дзе мы бачылі жалезабетонныя высокія дамы-вежы, пляцоўкі для пасадкі лятальных апаратаў ля іх і мноства-мноства скульптур... Згадаліся і пурнасцы, так нечакана для сябе ў думках я назваў жыхароў Пурнаса, але хоць бы дзе мы пабачылі жытнёвае поле! Там не было палёў. Значыцца, не магло быць і ступы. «Не, гэта, мабыць, усё-ткі Зямля», — зрабіў я выснову. Значыцца, ужо тады, калі нашы далёкія прашчуры яшчэ былі апрануты ў шкуры, у іх ужо была ступа. Вялікае вынаходніцтва таго часу! А вунь, каля ступы, і саж — плеценая з лазы ёмістасць для захоўвання мяса. У ім у стара-жытнасці нярэдка прасушвалі сыры, трымалі грыбы, зёлкі. Саж я таксама бачыў у этнаграфічным музеі, а цяпер бачу яго вунь там, у пячоры. Ён запоўнены нейкімі сухімі раслінамі. Мае думкі перапыніў Натчын крык:

— Не спрацавала! Глядзіце, не спрацавала! Вас падмануў зялёны Дрэйк! Арцём стаіць на тым месцы, якое паказаў яму барадаты дзядзька, і нічога не адбываецца!

Я міжволі ўздыхнуў. Арцём сапраўды стаяў на тым месцы, куды з хвіліну таму назад тыцкаў пальцам барадач. А Ната ледзь не плакала:

— Мы яго не выцягнем! Арцём застанецца там назаўсёды!

— Цішэй, цішэй, не хвалюйся, — пачаў супакойваць я дзяўчынку а сам напружана глядзеў на экран камп'ютара. Вось з-за стала паднялася жанчына, кінулася да барадача і замахала перад ім рукамі. Было падобна, што яны спрачаюцца. Потым яна скіравалася ледзь не да самага выхаду з пячоры і там падняла з земляной падлогі нейкую трэску, пачала размахваць ёю, звяртаючыся, відавочна, да Арцёма і паказваючы на тое месца, дзе ляжала трэска. Арцём кіўнуў галавою, маўляў я ўсё зразумеў, і пайшоў да таго месца, куды цяпер ужо рукою паказвала жанчына. I як толькі ён стаў туды, вакол яго адразу ж з'явілася зіхатлівае зялёнае кола. Барадач і жанчына адбегліся ў кут, да ступы, а з зіхоткага кола пачаў вытыркацца зялёны прамень. Спачатку замаруджана, быццам штосьці намацваў, да нечага прымерваўся, а потым вытыркнуўся імкліва, як джала, і ўваткнуўся ў Арцёма. У тое ж імгненне дысплей пагас...

— Вось і тады рыхтык гэтак усё было, мільгалі кадры, усё роўна як фільм які, — нібыта нечага баючыся, ледзь не шэптам прамовіў Алік, які да гэтага моманту ўвесь час маўчаў не адрываючы позірку ад экрана. — Вось... Вось, глядзіце!.. З'яўляецца шланг!

На дысплеі сапраўды з'явіўся скручаны зялёны шланг. Адзін з яго канцоў варухнуўся, ён нагадваў жывую істоту і тут жа вытыркнуўся з дысплея. Да мяне данеслася перапуджанае Натчына: «Ах!» А шланг пачаў хутка раскручвацца, нібыта рулетка. I вось ужо ён захістаўся ў пакоі на ўсю сваю даўжыню ад сцяны да сцяны. Потым у нейкі момант знерухомеў і... выштурхнуў, бы выплюнуў, з сябе Арцёма. Проста на падлогу да маіх ног. У тое ж імгненне ён пачаў скручвацца, быццам хтосьці хутка ўцягваў яго назад у дысплей. I вось ужо толькі зялёная кропачка, згасаючы, замільгала на дысплеі. I, як толькі яна зусім згасла, камп'ютар адключыўся.

Натка, Алік і я, як зачараваныя, глядзелі на экран камп'ютара, а тым часам Арцём падняўся з падлогі. Ён пазіраў то на мяне, то на Аліка, то на Натку, нарэшце, пасміхнуўся, быццам з ім нічога такога і не здаралася, і сказаў:

— А вы здорава прыдумалі з SMSкай!

Тут Ната і Алік кінуліся да Арцёма, сціснулі яго ў сваіх абдымках. Дзяўчынка, наогул, павіснула ў яго на шыі, а я, як толькі сустрэўся з ім позіркам, адчуваючы, як спадае нервовае напружанне, папрасіў:

— Ну, цяпер, Арцём, сядай і расказвай...

ПРА ЛЯНКА, КУДЛУ I ІНШЫХ



(Са слоў Арцёма)

Ён пачаў свой расповед з таго моманту, калі зялёны шланг памкнуўся да яго, і ён адчуў, як да рукі даткнулася штосьці прыемна-цёплае...

— Было такое ўражанне, што я на імгненне заснуў, — сказаў Арцём. — Акалі прачнуўся і расплюшчыў вочы, дык замест свайго пакоя, Наткі і Аліка пабачыў пячору, тую самую, што з'явілася на дысплеі, калі я ўставіў у СD-ROM дыск і ўключыў камп'ютар. I людзі ў ёй былі тыя ж самыя, апранутыя ў шкуры, хоць адзеннем гэта было назваць цяжка. Нейкія акраўкі матляліся. Я бачыў, што ўсе яны вельмі перапуджаныя. Баяліся зірнуць у мой бок, а жанчына ўвогуле стаяла адвернутая да сцяны і хутка-хутка прамаўляла: «У цябе, лячэ, воўчая галава, аклочаная барада, саламянае чэрава, канапляныя ногі. Згінь! Згінь! Згінь!» I праз невялікую паўзу яна ціха запыталася:

— Ён згінуў, Янук?

Арцём зразумеў, што словы адрасаваліся барадатаму мужчыну, які стаяў і ўвесь тросся.

— Я ў цябе пытаюся, Янук, ён згінуў?

— Мяне карачун скандрычыў, — адказаў Янук. — А ён не-а, не згінуў. Ён сядзіць. На чалавека вельмі падобны.

— Я сапраўды сядзеў на халоднай земляной падлозе, — працягваў Арцём. — Хацеў было падняцца, ды не ведаў, што будзе далей, і проста разглядваў людзей у шкурах. Дзіўна, але я зусім не баяўся, нават хацелася засмяяцца. Сапраўды, было вельмі смешна, калі жанчына падышла да мяне і ўтаропіўшыся, спачатку з бояззю, а потым нават ваяўніча, запыталася:

— Ты — хлеўнік7? Малако ў маёй каровы ссеш, а я думала, яго вужака высмоктвае.

— Не, Кудлачка, гэта не хлеўнік, — адазваўся мужчына. — Ён не з хлява. Гэта, напэўна, пячурнік8. 3 коміна вываліўся.

— 3 коміна?! Яшчэ што напрыдумляйце, — запярэчыў хлопец з доўгімі валасамі, які трымаў за руку дзяўчынку. — Ён з зялёнага промня зваліўся, вы ж самі гэта добра бачылі. Да чаго комін? Тут яшчэ вакол яго пляма зялёная свяцілася.

— Значыцца, паветрык9! У-у, — гнеўна паглядзела на Арцёма жанчына. — Ты навошта ўчора, калі навальніца была, снапы на нашым палетку параскідаў?! Не Пярун жа гэта зрабіў. А цяпер, во-о, і ў хату ўлез, шкоду тут ужо чыніць будзеш! — Жанчына заплюшчыла вочы і хутка-хутка пачала зноў шаптаць замову. — Уцябе, лячэ, воўчая галава, аклочаная барада, саламянае чэрава, канапляныя ногі. Згінь! Згінь! Згінь.

Арцём слухаў жанчыну і думаў, як яму быць. Пачаць ім усім расказваць, што з ім адбылася вялікая неверагоднасць? Што ён не хлеўнік, не пячурнік і не паветрык, а звычайны падлетак, які трапіў да іх, у гэтую пячору з далёкай будучыні? Праўда, сам не ведае, як гэта атрымалася?! Але, напэўна, яны не зразумеюць яго. Застаецца проста сядзець і назіраць за ўсім, што адбываецца, а калі раптам спатрэбіцца, — дзейнічаць, сыходзячы з абставін. У пячоры было душна і ён зняў сваю куртачку. I ў тое ж імгненне жанчына адскочыла ад яго, закрычала:

— Янук! Янук! Хадзі, сюды, хутчэй... Глядзі, вунь на руцэ ў яго вока Люцыпара10.

Янук падышоў да жанчыны, яго вочы акругліліся, як толькі ён зірнуў на Арцёмаў наручны гадзіннік.

— В-вока! Ага-а... вока! — пацвердзіў ён.

I тут да жанчыны кінулася дзяўчынка, прыціснулася да яе, зашаптала:

— Мамачка, у мяне ногі трасуцца. Пойдзем да старой Паланеі, хай з воскам ляк вылье.

— Я табе сама яго мякішам хлебным выкачаю, ды не цяпер жа! — Жанчына адштурхнула ад сябе дзяўчынку, на імгненне задумалася, зірнула на Арцёма і павярнулася да Янука. — Ён сам адсюль не сыдзе, для нечага ж Люцыпар сваё вока сюды прыслаў?! Трэба ісці да Паланеі.

— Ага-а, да ведзьмы пойдзеш, дык можаш і не вярнуцца! Сурокаў нашле, — адгукнуўся Янук.

— Я залашчу яе, зёлак занясу, а яна няхай нячысціка ад нас выведзе, — жанчына зноў паглядзела на Арцёма. — У-у, чурылка11, — замахнулася на яго. — Ведзьма з табою разбярэцца!

— Гэта, напэўна, кладнік12, — адазваўся хлопец. — Калі кветку папараці на Купалле хто знаходзіць, дык зямля ў тым месцы пачынае свяціцца, скарбы ў сваіх нетрах паказвае. I нячысцікі вакол скачуць, каб першымі скарб ухапіць. Вакол яго таксама ўсё свяцілася, пляма зялёная была, ага-а? Пад тваім долам скарб, цётка Кудла.

— Для каго Кудла, а для цябе — Агата! Стой тут! — і жанчына тут жа загадала. — Янук, вынось саж у двор, зёлак для Паланеіадбяру. Таму мяне разрыў-трава ёсць, і баркун, і расакіля, і блёкат. Бяры саж, а я ў стойла да жывёлы зайду, гляну, ці шкоды не нарабілася. Гэты, — кіўнула на Арцёма, — псоту на яе мог наслаць, — і жанчына выйшла. За ёю рушыла і дзяўчынка. Янук падаўся ўглыб пячоры да ступы, туды, дзе стаяў саж з зёлкамі. У гэты момант Арцём падняўся з долу і падышоў да хлопца, які адразу ж закрычаў:

— Не падыходзь да мяне! Не падыходзь, нячысцік! Янук, які ўжо было падхапіў саж, каб несці, прысеў за ступаю, а Арцём сказаў хлопцу:

— Ну які ж я нячысцік! Ці ж ты не бачыш? На мне проста адзенне іншае, таму што я не адсюль. Выгляд інакшы. Я з другога часу. Паміж гэтаю пячораю і горадам, дзе я жыў дасюль, безумоўна, тысячы і тысячы гадоў, але табе гэтага не зразумець, як бы я не тлумачыў. Мяне не трэба баяцца, я такі ж самы, як і ты, — і тут Арцёму стала вельмі самотна. Ён паспеў ужо добра ўсвядоміць сваё становішча і не бачыў ніякага выйсця, як яму вярнуцца назад, у сваю мінскую кватэру, пра што і сказаў. — Я ніколі не змагу вярнуцца ў свой час, давядзецца застацца тут назаўсёды. Я хацеў бы з табою пасябраваць. А каб мне не быць белаю варонаю сярод вас, знайдзі мне такую ж шкуру. Гэта ўсё, што на мне, я скіну.

— Дзе я табе шкуру знайду, звера трэба забіць, — і хлопец абвёў позіркам сцены пячоры, потым зірнуў на Арцёма. — Для мяне ты ўсё роўна нячысцік, а гэта — не пячора. Жытло з бярвення складзена. У пячорах прадзеды нашы жылі.

Арцём ужо і сам бачыў, што сцены складзены з бярвення, праўда, гэта нічога не мяняла. Пабудова ўсё роўна нагадвала пячору але не гэта хвалявала яго цяпер.

— Ты бачыў, як я апынуўся тут? — запытаўся ён у хлопца.

— Бачыў. 3 промня зялёнага злез, людзі на такое няздатныя. «Хм-м, зялёны прамень, — падумаў Арцём. — А там жа, дома, у маім пакоі з дысплея вытыркнуўся зялёны шланг... Ніякага промня не было», — і тут жа адагнаў ад сябе гэтыя думкі, сказаў хлопцу:

— Ну чым я табе магу даказаць, што я не дух, не нячысцік! Мова ў нас з табою аднолькавая. Мы разумеем адно аднаго. Ты... Ты — мой далёкі прашчур. Я самы сапраўдны чалавек.

— Кудла! Кудлачка! — пачулася з дальняга кутка, з-за ступы. I адтуль выбег Янук. Ён падскочыў да Арцёма і схапіў яго за руку. — Дык ты чалавечай пароды? Ты проста нетутэйшы, не з нашага краю! — і адразу ж звярнуўся да Кудлы, якая ўжо з'явілася на крык у пячоры. — Кудлачка, ён — не паветрык! Ён — чужаніца. Шкуру для сябе прасіў.

— Сказаў, адкуль?

— Не, яшчэ не сказаў, але скажа. Кудлачка, скажа. Кудла падышла да Арцёма, уважліва паглядзела на гадзіннік на яго руцэ, запыталася:

— Вока гэтае, а лепш сказаць, бяльмо, чаго на руцэ яно?

— Гэта не вока, а звычайны гадзіннік, чалавецтва ішло шляхам прагрэсу, — і тут жа спахапіўся, трэба патлумачыць неяк прасцей, але як? I ён не знайшоў нічога іншага, як паўтарыць па складах. — Га-дзін-нік... Га-дзін-нік... Ён час адмервае. — Потым нечакана для самога сябе зняў гадзіннік з рукі, працягнуў яго Кудле. — Прыгожая рэч, можаце пачапіць яго сабе на руку. Будзе як упрыгажэнне.

Кудла запытальна паглядзела на Янука, трошкі павагалася і нясмела працягнула руку:

— Сам пачапі.

I калі Арцём пачапіў ёй на руку гадзіннік, яна пачала хутка абмацваць Арцёма ўсяго — ад пятак да галавы. Намацала ў кішэні лёгкай Арцёмавай курткі мабільнік і запытальна паглядзела на яго, маўляў, што гэта там у цябе? Арцём хутка засунуў руку ў кішэню. Яму не хацелася паказваць мабільнік, каб зноў не напалохаць іх.

Пакуль Кудла абмацвала Арцёма, Янук хадзіў вакол яго, уважліва разглядваючы, нарэшце спыніўся:

— Ён зубтэльны13 надта, малалетні яшчэ. Да працы не здатны будзе. На ловы14 хадзіць не зможа, звер задзярэ яго.

— Галдоўнікам15 сваім ужо яго палічылі, — адазваўся хлопец, які ўсё стаяў і стаяў на адным і тым жа месцы, — быццам і не бачылі, як ён тут з'явіўся. Не пешшу ж прыйшоў, ляк выганялі.

I Кудла, і Янук на некалькі крокаў адышлі ад Арцёма. Ён бачыў, што яны зноў пазіраюць на яго з недаверам і сказаў:

— Я таксама спалохаўся, калі нада мною завіс зялёны шланг, — і тут жа зразумеў, што сказаў нешта не тое.

Невядома, як бы далей павялі сябе Кудла і Янук, калі б не з'явілася дзяўчынка, якую Арцём ужо бачыў у пячоры. Яна спынілася ля ўваходу, кіўнула галавой:

— Там дзядзька з селішча, што за лесам, прыйшоў. Нехта мусіць да яго выйсці. Ён двух зайцоў прынёс, памяняць іх на крупы хоча.

— Мала ў нас крупаў, — буркнуў Янук. — Не памяняем.

— I ўсё ж два зайцы, падумай, не абышто, а мяса! — разважыла Кудла. — Хай заходзіць. Мо на штось іншае памяняць пагодзіцца.

— А гэтыя? Яны не для чужога вока, — Янук кіўнуў на Арцёма і хлопца з доўгімі валасамі. — Што з імі рабіць? Так тут і будуць стаяць?!

— Не, не будуць. Вядома, не будуць, — Кудла на імгненне задумалася і загадала Януку: — Ты іх у камору завядзі, а я да чалавека выйду...

I потым, калі яны ўжо сядзелі ў цёмнай каморы, Арцём з роспаччу думаў пра безвыходнасць свайго становішча. 3 ім ужо аднойчы здаралася штосьці падобнае. Калі разам з Алікам яны паехалі на касмадром за Раўбічы, каб паглядзець на Вуха, прывезенае з сузор'я Шаляў. Тады яны ўзялі ды і ўлезлі ў тое Вуха і нечакана для сябе апынуліся ў старажытным Вавілоне — цудоўным горадзе Бабілу! I ўсё ж там у іх была на-зея, што яны вернуцца назад, у свой час, таму што за гарадскімі сценамі ў гарачых пясках ляжала тое самае Вуха, праз якое яны і насамрэч вярнуліся ў Мінск, на касмадром за Раўбічамі. А тут выключна іншы выпадак. Ніякага спадзявання на вяртанне ў яго не было. Заставалася адно: сядзець у гэтай цёмнай каморы, дзе цяжка было што-небудзь разгледзець. Але ён чуў, як хлопец, якога Янук прывёў сюды разам з ім, штосьці, відавочна, перацягвае з месца на месца. Відаць, адгароджваецца ад яго, і ён запытаўся ў хлопца:

— Ты ўсё яшчэ не верыш, што я не нячысцік? Добра, не вер, гэта твая справа. Але хаця б скажы, як цябе завуць? Я — Арцём, а якое ў цябе імя?

Хлопец перастаў цягнуць штосьці цяжкое і праз невялікую паўзу адказаў:

— Каб ты быў нячысцікам, дык імя маё ведаў бы. Відаць, усё ж не нячысцік. Лён я, але найчасцей мяне называюць Лянком.

— Ну і імя ж табе далі, — здзівіўся Арцём. — Там, у тым часе, адкуль я тут з'явіўся, лён расце на палетках. Расліна такая, з якой тканіну вырабляюць. Потым з гэтай тканіны шыюць адзенне.

— Што ты сказаў?! Ты ведаеш расліну, з якой можна вырабіць адзенне?!

I штосьці загрукацела, пападала долу. Гэта Лянок пераскочыў праз сваю барыкаду і ўмомант апынуўся ля Арцёма.

— Скажы яшчэ раз! Там, у тваім часе ёсць такая расліна?!

— Чаго ты так расхваляваўся? Я ж сказаў, з лёну вырабляюць тканіну... А ў цябе імя — Лён. У нас там такіх імёнаў няма, але ёсць такая расліна.

Хлопец хутка сеў побач з Арцёмам, пагладзіў калматую поўсць шкуры, якою быў абкручаны, потым сказаў:

— Гэта ваўчыная шкура, новая зусім. А ў Дамінічкі, ты ж бачыў яе, яна — дачка Кудлы, шкура старая, дзіравая. Я пасмяяўся з гэтага, і Кудла разгневалася. Паабяцала, што галдоўнікам мяне сваім зробіць, калі я расліны такой не знайду, з якой можна было б адзенне вырабіць. У нашым селішчы Кудле ніхто не пярэчыць. Я сапраўды стану галдоўнікам. Няма тут у нас такой расліны, а Кудла кажа, што павінна быць. Жыта — корміць, зёлкі — лечаць, значыцца, і апранацца з расліны павінны, каб не хадзіць у шкурах.

Арцём слухаў Лянка і са шкадаваннем думаў: каб жа ён ведаў, што з ім здарыцца такое, што аднойчы ён апынецца ў гэтай цёмнай каморы ў немаведама якім стагоддзі, ён бы там, у Мінску, насіў бы ў сваіх кішэнях насенне лёну і цяпер бы аддаў яго Лянку. I якраз у гэты момант Арцём міжволі ўздрыгнуў: ён пачуў, што мабільнік прыняў сігнал. I гэта не прымроілася, хоць у такое і цяжка было паверыць. Як? Якім чынам з будучыні ў глыбіню стагоддзяў магло прабіцца чыёсьці паведамленне?! Ён выхапіў мабільнік з кішэні і прачытаў SMSку і ўжо не мог стрымаць сваёй радасці.

— Мяне адсюль выцягнуць! Мяне выцягнуць! — крычаў Арцём.

А Лянок надзвычай спалохаўся. Разам з тым з цікавасцю пазіраў на мабільнік. I Арцём патлумачыў яму:

— Гэта мабільны тэлефон. Прылада для сувязі. Тут, у вас, калі трэба звязацца з кімсьці з суседняга селішча, ганца туды пасылаюць, праўда? Ці самі ідуць. А ў нас там па тэлефоне звязваюцца. Вось бачыш, са мною звязаліся сябры. SMSку мне прыслалі, іншымі словамі, паведамленне, — і тут жа задумаўся, а ці вызначыць дакладна ён сам тое месца, куды перамясціўся? Здаецца, сядзеў пасярэдзіне пячоры? Але ён можа і памыляцца, тое памяшканне было даволі вялікім і цемнаватым. I Арцём запытаўся ў Лянка:

— Ты добра памятаеш месца, куды я злез, як ты сказаў, з зялёнага промня? Толькі адтуль я змагу вярнуцца назад. Пакажаш мне яго?

I Лянок адказаў адразу:

— Паказаў бы! Усё адбылося недалёка ад уваходу ў жытло. Але ж мы тут можам праседзець немаведама колькі часу. Можа, пра нас і забыліся ўжо.

— Дык мы зараз пастукаем у сцяну, тут жа дошкі. Нас пачуюць, — сказаў Арцём і падняўся. Яму хацелася як мага хутчэй выйсці з каморы.

— Чакай, сядзь, — папрасіў Лянок. — Спачатку раскажы мне пра тую расліну, з якой вырабляецца адзенне. Можа, яна і ў нас тут ёсць, толькі ніхто пра гэта не ведае, што яна расліна не простая.

Арцём сеў, задумаўся і міжволі пашкадаваў, што сам ніколі не бачыў ільну на палетках, ён — дзіця горада, асфальту і бетону. Толькі ў кніжках даводзілася чытаць пра лён. I ён расказаў Лянку тое, што ведаў.

— Расліна высакаватая, думаю, мне па лытку будзе. Лісце дробненькае. Кветкі таксама дробныя, блакітнага колеру. Калі лён зацвітае, у нас там кажуць, што нібыта мора наўкол разліваецца.

— Раслін з блакітнымі кветкамі ў нас тут многа, — уздыхнуў Лянок. — Як дазнаюся, што гэта менавіта тая расліна?

У гэты момант за невялікімі дзверцамі пачуліся крокі. Арцём і Лянок міжволі сцішыліся. Дзверцы расчыніліся, і ў камору зазірнуў Янук.

— Гэ-эй, чужаніца, выходзь хутчэй! — гучна загадаў ён. — А ты, Лён, заставайся ў каморы. 3 табою Кудла пасля разбірацца будзе.

— Ідзі, — падштурхнуў Арцёма Лянок. — Помні пра месца, яно недалёка ад уваходу.

I Арцём у адказ дакрануўся да яго пляча. Гэта было знакам развітання.

— Ты нас падмануў, — сказаў Янук, як толькі Арцём выйшаў з каморы. — Кудла думала, што чапляеш ёй на руку ўпрыгажэнне. А гэта штось іншае, яно жывое. Зараз сам усё пабачыш.

Яны прайшлі праз нейкі завалены розным рыззём закуток і выйшлі ў тое прасторнае памяшканне, куды перамясціўся Арцём са сваёй мінскай кватэры. Кудла сядзела за сталом, руку з гадзіннікам трымала на адлегласці і, як толькі пабачыла Арцёма, ускочыла, затрэсла рукою, закрычала:

— Янук! Янук! Хадзі, сюды, хутчэй... Глядзі, вунь на руцэ ў яго вока Люцыпара10.

Янук падышоў да жанчыны, яго вочы акругліліся, як толькі ён зірнуў на Арцёмаў наручны гадзіннік.

— В-вока! Ага-а... вока! — пацвердзіў ён.

I тут да жанчыны кінулася дзяўчынка, прыціснулася да яе, зашаптала:

— Мамачка, у мяне ногі трасуцца. Пойдзем да старой Паланеі, хай з воскам ляк вылье.

— Я табе сама яго мякішам хлебным выкачаю, ды не цяпер жа! — Жанчына адштурхнула ад сябе дзяўчынку, на імгненне задумалася, зірнула на Арцёма і павярнулася да Янука. — Ён сам адсюль не сыдзе, для нечага ж Люцыпар сваё вока сюды прыслаў?! Трэба ісці да Паланеі.

— Ага-а, да ведзьмы пойдзеш, дык можаш і не вярнуцца! Сурокаў нашле, — адгукнуўся Янук.

— Я залашчу яе, зёлак занясу, а яна няхай нячысціка ад нас выведзе, — жанчына зноў паглядзела на Арцёма. — У-у, чурылка11, — замахнулася на яго. — Ведзьма з табою разбярэцца!

— Гэта, напэўна, кладнік12, — адазваўся хлопец. — Калі кветку папараці на Купалле хто знаходзіць, дык зямля ў тым месцы пачынае свяціцца, скарбы ў сваіх нетрах паказвае. I нячысцікі вакол скачуць, каб першымі скарб ухапіць. Вакол яго таксама ўсё свяцілася, пляма зялёная была, ага-а? Пад тваім долам скарб, цётка Кудла.

— Для каго Кудла, а для цябе — Агата! Стой тут! — і жанчына тут жа загадала. — Янук, вынось саж у двор, зёлак для Паланеіадбяру. Таму мяне разрыў-трава ёсць, і баркун, і расакіля, і блёкат. Бяры саж, а я ў стойла да жывёлы зайду, гляну, ці шкоды не нарабілася. Гэты, — кіўнула на Арцёма, — псоту на яе мог наслаць, — і жанчына выйшла. За ёю рушыла і дзяўчынка. Янук падаўся ўглыб пячоры да ступы, туды, дзе стаяў саж з зёлкамі. У гэты момант Арцём падняўся з долу і падышоў да хлопца, які адразу ж закрычаў:

— Не падыходзь да мяне! Не падыходзь, нячысцік! Янук, які ўжо было падхапіў саж, каб несці, прысеў за ступаю, а Арцём сказаў хлопцу:

— Ну які ж я нячысцік! Ці ж ты не бачыш? На мне проста адзенне іншае, таму што я не адсюль. Выгляд інакшы. Я з другога часу. Паміж гэтаю пячораю і горадам, дзе я жыў дасюль, безумоўна, тысячы і тысячы гадоў, але табе гэтага не зразумець, як бы я не тлумачыў. Мяне не трэба баяцца, я такі ж самы, як і ты, — і тут Арцёму стала вельмі самотна. Ён паспеў ужо добра ўсвядоміць сваё становішча і не бачыў ніякага выйсця, як яму вярнуцца назад, у сваю мінскую кватэру, пра што і сказаў. — Я ніколі не змагу вярнуцца ў свой час, давядзецца застацца тут назаўсёды. Я хацеў бы з табою пасябраваць. А каб мне не быць белаю варонаю сярод вас, знайдзі мне такую ж шкуру. Гэта ўсё, што на мне, я скіну.

— Дзе я табе шкуру знайду, звера трэба забіць, — і хлопец абвёў позіркам сцены пячоры, потым зірнуў на Арцёма. — Для мяне ты ўсё роўна нячысцік, а гэта — не пячора. Жытло з бярвення складзена. У пячорах прадзеды нашы жылі.

Арцём ужо і сам бачыў, што сцены складзены з бярвення, праўда, гэта нічога не мяняла. Пабудова ўсё роўна нагадвала пячору але не гэта хвалявала яго цяпер.

— Ты бачыў, як я апынуўся тут? — запытаўся ён у хлопца.

— Бачыў. 3 промня зялёнага злез, людзі на такое няздатныя. «Хм-м, зялёны прамень, — падумаў Арцём. — А там жа, дома, у маім пакоі з дысплея вытыркнуўся зялёны шланг... Ніякага промня не было», — і тут жа адагнаў ад сябе гэтыя думкі, сказаў хлопцу:

— Ну чым я табе магу даказаць, што я не дух, не нячысцік! Мова ў нас з табою аднолькавая. Мы разумеем адно аднаго. Ты... Ты — мой далёкі прашчур. Я самы сапраўдны чалавек.

— Кудла! Кудлачка! — пачулася з дальняга кутка, з-за ступы. I адтуль выбег Янук. Ён падскочыў да Арцёма і схапіў яго за руку. — Дык ты чалавечай пароды? Ты проста нетутэйшы, не з нашага краю! — і адразу ж звярнуўся да Кудлы, якая ўжо з'явілася на крык у пячоры. — Кудлачка, ён — не паветрык! Ён — чужаніца. Шкуру для сябе прасіў.

— Сказаў, адкуль?

— Не, яшчэ не сказаў, але скажа. Кудлачка, скажа. Кудла падышла да Арцёма, уважліва паглядзела на гадзіннік на яго руцэ, запыталася:

— Вока гэтае, а лепш сказаць, бяльмо, чаго на руцэ яно?

— Гэта не вока, а звычайны гадзіннік, чалавецтва ішло шляхам прагрэсу, — і тут жа спахапіўся, трэба патлумачыць неяк прасцей, але як? I ён не знайшоў нічога іншага, як паўтарыць па складах. — Га-дзін-нік... Га-дзін-нік... Ён час адмервае. — Потым нечакана для самога сябе зняў гадзіннік з рукі, працягнуў яго Кудле. — Прыгожая рэч, можаце пачапіць яго сабе на руку. Будзе як упрыгажэнне.

Кудла запытальна паглядзела на Янука, трошкі павагалася і нясмела працягнула руку:

— Сам пачапі.

I калі Арцём пачапіў ёй на руку гадзіннік, яна пачала хутка абмацваць Арцёма ўсяго — ад пятак да галавы. Намацала ў кішэні лёгкай Арцёмавай курткі мабільнік і запытальна паглядзела на яго, маўляў, што гэта там у цябе? Арцём хутка засунуў руку ў кішэню. Яму не хацелася паказваць мабільнік, каб зноў не напалохаць іх.

Пакуль Кудла абмацвала Арцёма, Янук хадзіў вакол яго, уважліва разглядваючы, нарэшце спыніўся:

— Ён зубтэльны13 надта, малалетні яшчэ. Да працы не здатны будзе. На ловы14 хадзіць не зможа, звер задзярэ яго.

— Галдоўнікам15 сваім ужо яго палічылі, — адазваўся хлопец, які ўсё стаяў і стаяў на адным і тым жа месцы, — быццам і не бачылі, як ён тут з'явіўся. Не пешшу ж прыйшоў, ляк выганялі.

I Кудла, і Янук на некалькі крокаў адышлі ад Арцёма. Ён бачыў, што яны зноў пазіраюць на яго з недаверам і сказаў:

— Я таксама спалохаўся, калі нада мною завіс зялёны шланг, — і тут жа зразумеў, што сказаў нешта не тое.

Невядома, як бы далей павялі сябе Кудла і Янук, калі б не з'явілася дзяўчынка, якую Арцём ужо бачыў у пячоры. Яна спынілася ля ўваходу, кіўнула галавой:

— Там дзядзька з селішча, што за лесам, прыйшоў. Нехта мусіць да яго выйсці. Ён двух зайцоў прынёс, памяняць іх на крупы хоча.

— Мала ў нас крупаў, — буркнуў Янук. — Не памяняем.

— I ўсё ж два зайцы, падумай, не абышто, а мяса! — разважыла Кудла. — Хай заходзіць. Мо на штось іншае памяняць пагодзіцца.

— А гэтыя? Яны не для чужога вока, — Янук кіўнуў на Арцёма і хлопца з доўгімі валасамі. — Што з імі рабіць? Так тут і будуць стаяць?!

— Не, не будуць. Вядома, не будуць, — Кудла на імгненне задумалася і загадала Януку: — Ты іх у камору завядзі, а я да чалавека выйду...

I потым, калі яны ўжо сядзелі ў цёмнай каморы, Арцём з роспаччу думаў пра безвыходнасць свайго становішча. 3 ім ужо аднойчы здаралася штосьці падобнае. Калі разам з Алікам яны паехалі на касмадром за Раўбічы, каб паглядзець на Вуха, прывезенае з сузор'я Шаляў. Тады яны ўзялі ды і ўлезлі ў тое Вуха і нечакана для сябе апынуліся ў старажытным Вавілоне — цудоўным горадзе Бабілу! I ўсё ж там у іх была назея, што яны вернуцца назад, у свой час, таму што за гарадскімі сценамі ў гарачых пясках ляжала тое самае Вуха, праз якое яны і насамрэч вярнуліся ў Мінск, на касмадром за Раўбічамі. А тут выключна іншы выпадак. Ніякага спадзявання на вяртанне ў яго не было. Заставалася адно: сядзець у гэтай цёмнай каморы, дзе цяжка было што-небудзь разгледзець. Але ён чуў, як хлопец, якога Янук прывёў сюды разам з ім, штосьці, відавочна, перацягвае з месца на месца. Відаць, адгароджваецца ад яго, і ён запытаўся ў хлопца:

— Ты ўсё яшчэ не верыш, што я не нячысцік? Добра, не вер, гэта твая справа. Але хаця б скажы, як цябе завуць? Я — Арцём, а якое ў цябе імя?

Хлопец перастаў цягнуць штосьці цяжкое і праз невялікую паўзу адказаў:

— Каб ты быў нячысцікам, дык імя маё ведаў бы. Відаць, усё ж не нячысцік. Лён я, але найчасцей мяне называюць Лянком.

— Ну і імя ж табе далі, — здзівіўся Арцём. — Там, у тым часе, адкуль я тут з'явіўся, лён расце на палетках. Расліна такая, з якой тканіну вырабляюць. Потым з гэтай тканіны шыюць адзенне.

— Што ты сказаў?! Ты ведаеш расліну, з якой можна вырабіць адзенне?!

I штосьці загрукацела, пападала долу. Гэта Лянок пераскочыў праз сваю барыкаду і ўмомант апынуўся ля Арцёма.

— Скажы яшчэ раз! Там, у тваім часе ёсць такая расліна?!

— Чаго ты так расхваляваўся? Я ж сказаў, з лёну вырабляюць тканіну... А ў цябе імя — Лён. У нас там такіх імёнаў няма, але ёсць такая расліна.

Хлопец хутка сеў побач з Арцёмам, пагладзіў калматую поўсць шкуры, якою быў абкручаны, потым сказаў:

— Гэта ваўчыная шкура, новая зусім. А ў Дамінічкі, ты ж бачыў яе, яна — дачка Кудлы, шкура старая, дзіравая. Я пасмяяўся з гэтага, і Кудла разгневалася. Паабяцала, што галдоўнікам мяне сваім зробіць, калі я расліны такой не знайду, з якой можна было б адзенне вырабіць. У нашым селішчы Кудле ніхто не пярэчыць. Я сапраўды стану галдоўнікам. Няма тут у нас такой расліны, а Кудла кажа, што павінна быць. Жыта — корміць, зёлкі — лечаць, значыцца, і апранацца з расліны павінны, каб не хадзіць у шкурах.

Арцём слухаў Лянка і са шкадаваннем думаў: каб жа ён ведаў, што з ім здарыцца такое, што аднойчы ён апынецца ў гэтай цёмнай каморы ў немаведама якім стагоддзі, ён бы там, у Мінску, насіў бы ў сваіх кішэнях насенне лёну і цяпер бы аддаў яго Лянку. I якраз у гэты момант Арцём міжволі ўздрыгнуў: ён пачуў, што мабільнік прыняў сігнал. I гэта не прымроілася, хоць у такое і цяжка было паверыць. Як? Якім чынам з будучыні ў глыбіню стагоддзяў магло прабіцца чыёсьці паведамленне?! Ён выхапіў мабільнік з кішэні і прачытаў SMSку і ўжо не мог стрымаць сваёй радасці.

— Мяне адсюль выцягнуць! Мяне выцягнуць! — крычаў Арцём.

А Лянок надзвычай спалохаўся. Разам з тым з цікавасцю пазіраў на мабільнік. I Арцём патлумачыў яму:

— Гэта мабільны тэлефон. Прылада для сувязі. Тут, у вас, калі трэба звязацца з кімсьці з суседняга селішча, ганца туды пасылаюць, праўда? Ці самі ідуць. А ў нас там па тэлефоне звязваюцца. Вось бачыш, са мною звязаліся сябры. SMSку мне прыслалі, іншымі словамі, паведамленне, — і тут жа задумаўся, а ці вызначыць дакладна ён сам тое месца, куды перамясціўся? Здаецца, сядзеў пасярэдзіне пячоры? Але ён можа і памыляцца, тое памяшканне было даволі вялікім і цемнаватым. I Арцём запытаўся ў Лянка:

— Ты добра памятаеш месца, куды я злез, як ты сказаў, з зялёнага промня? Толькі адтуль я змагу вярнуцца назад. Пакажаш мне яго?

I Лянок адказаў адразу:

— Паказаў бы! Усё адбылося недалёка ад уваходу ў жытло. Але ж мы тут можам праседзець немаведама колькі часу. Можа, пра нас і забыліся ўжо.

— Дык мы зараз пастукаем у сцяну, тут жа дошкі. Нас пачуюць, — сказаў Арцём і падняўся. Яму хацелася як мага хутчэй выйсці з каморы.

— Чакай, сядзь, — папрасіў Лянок. — Спачатку раскажы мне пра тую расліну, з якой вырабляецца адзенне. Можа, яна і ў нас тут ёсць, толькі ніхто пра гэта не ведае, што яна расліна не простая.

Арцём сеў, задумаўся і міжволі пашкадаваў, што сам ніколі не бачыў ільну на палетках, ён — дзіця горада, асфальту і бетону. Толькі ў кніжках даводзілася чытаць пра лён. I ён расказаў Лянку тое, што ведаў.

— Расліна высакаватая, думаю, мне па лытку будзе. Лісце дробненькае. Кветкі таксама дробныя, блакітнага колеру. Калі лён зацвітае, у нас там кажуць, што нібыта мора наўкол разліваецца.

— Раслін з блакітнымі кветкамі ў нас тут многа, — уздыхнуў Лянок. — Як дазнаюся, што гэта менавіта тая расліна?

У гэты момант за невялікімі дзверцамі пачуліся крокі. Арцём і Лянок міжволі сцішыліся. Дзверцы расчыніліся, і ў камору зазірнуў Янук.

— Гэ-эй, чужаніца, выходзь хутчэй! — гучна загадаў ён. — А ты, Лён, заставайся ў каморы. 3 табою Кудла пасля разбірацца будзе.

— Ідзі, — падштурхнуў Арцёма Лянок. — Помні пра месца, яно недалёка ад уваходу.

I Арцём у адказ дакрануўся да яго пляча. Гэта было знакам развітання.

— Ты нас падмануў, — сказаў Янук, як толькі Арцём выйшаў з каморы. — Кудла думала, што чапляеш ёй на руку ўпрыгажэнне. А гэта штось іншае, яно жывое. Зараз сам усё пабачыш.

Яны прайшлі праз нейкі завалены розным рыззём закуток і выйшлі ў тое прасторнае памяшканне, куды перамясціўся Арцём са сваёй мінскай кватэры. Кудла сядзела за сталом, руку з гадзіннікам трымала на адлегласці і, як толькі пабачыла Арцёма, ускочыла, затрэсла рукою, закрычала:

— Здымай хутчэй! Здымай! Яно жывое, там нешта рухаецца! «Стрэлак спалохалася», — здагадаўся Арцём, і яму адразу падумалася, што ён можа скарыстаць гэтую сітуацыю, таму і сказаў Кудле:

— Я здыму, але спачатку хай ён, — паглядзеў на Яну-ка, — пакажа мне тое месца, куды я апусціўся з зялёнага промня.

— Ён пакажа, — запэўніла Кудла і тут жа загадала. — Янук, пакажы! А ты здымай, хутчэй здымай! Яно рухаецца, і рухаецца ў сярэдзіне бяльма гэтага!

Кудла з бояззю пазірала на гадзіннік. Янук адышоў бліжэй да выхаду з пячоры, паўглядаўся ў падлогу потым сказаў:

— Ты спачатку непрытомны ляжаў потым сеў, — і зараз жа запытаўся з хітрынкаю ў позірку: — А для чаго табе трэба гэтае месца ведаць?

Арцём ужо зняў гадзіннік з рукі Кудлы, пачапіў яго на сваю руку і цяпер уважліва сачыў за Януком. Гэтае пытанне міжволі насцярожыла яго: «А раптам возьме і не пакажа тое месца?» I тут прыйшла нечаканая думка, якую Арцём і выказаў услых:

— Мне хочацца расказаць вам, адкуль я з'явіўся і, увогуле, хто я такі. Ды пакуль быў непрытомны, штосьці здарылася з маёй памяццю. Я пра ўсё забыўся. Але, як толькі стану на тое месца, дзе страціў прытомнасць, адразу ўсё ўспомню.

Хадзі сюды, — сказаў Янук. — Вось тут ты ляжаў.

I Арцём пайшоў, але як толькі стаў туды, куды паказваў Янук, зразумеў што гэта не тое месца. Гэта пацвердзіла і Кудла. Яна замахала рукамі, закрычала:

— Не туды! Не туды паказаў! Вочы табе засляпіла. Ён ляжаў вунь там, каля трэскі!

Арцём назіраў, як яна кінулася да выхаду з пячоры і недалёка ад яго спынілася, падхапіла трэску, паказала ёю:

— Ідзі сюды, станавіся тут, дзе яна ляжала. Мо і праўда прыйдзеш да памяці.

Арцём зрабіў крок, другі, трэці і адчуў, як яго ахутвае цяпло. Потым ён пабачыў зіхоткае зялёнае кола вакол сябе, якое пачало звужацца. Яму здалося, што ён трапіў у паветраны вір, штосьці ўцягвала, бы ўсмоктвала яго ў сябе. I тут імкліва з кола вытыркнуўся зялёны прамень. Арцём адчуў як да яго даткнулася штосьці прыемна-цёплае — і ўсё... Больш ён нічога не памятаў

У пакоі ўсталявалася цішыня. Арцём зірнуў на мяне і ў яго вачах я прачытаў пытанне: «Што ж такое са мною адбылося? Патлумачце мне гэтую неверагодна-фантастычную з'яву».

— Усё добра, Арцём, — сказаў я. — Цікавыя рэчы ты тут нам расказаў, але галоўнае, што ты — дома! Табе трэба цяпер як след адпачыць, а пазней мы пагаворым пра гэтае тваё падарожжа ў часе. Я сёе-тое ў цябе яшчэ ўдакладню, перапытаю і мы разам усё асэнсуем.

— А што асэнсоўваць? Я быў у нашым далёкім мінулым, — і ў голасе Арцёма чулася расчараванасць. Ён, напэўна, чакаў ад мяне іншых слоў

— Ага-а, з табою здарыўся абласакар, — сказаў Алік і яго вочы ззялі вялікай цікаўнасцю. Яму, відавочна, пра нешта хацелася распытаць у Арцёма. А той у сваю чаргу запытаўся:

— Як ты сказаў? Абласакар?

— 3 мовы зялёнага Дрэйка — тэлепартацыя, — патлумачыла Натка. — Ты перамясціўся з адной прасторы ў іншую.

— Хіба я сам пра гэта не ведаю?! Лепш скажы, хто такі зялёны Дрэйк?

I ўсе трое паглядзелі на мяне. Я адчуў, што быў ужо сярод іх лішнім. Не расказваць жа цяпер яшчэ раз пра зялёнага Дрэйка? Хай пра яго ён пачуе ад сяброў. Таму я і сказаў Арцёму:

— Табе пра зялёнага Дрэйка раскажуць Алік і Ната. Яны шмат пачулі ад мяне пра яго. А я зараз звяжуся з доктарам Савічам. Ён ужо з гадзіну шле мне SMSку за SMSкай. Мне ж хацелася даслухаць цябе да канца, не перапыняючы.

I я набраў нумар доктара Савіча, які імгненна адгукнуўся, і голас яго быў надзвычай узрушаны.

— Тэрмінова прыязджай да мяне! Не паверыш, у мяне ўсё атрымалася з Мымам. Яго другое аблічча сцерлася, знікла! Ён цяпер амаль зямны хлопчык.

Мне сапраўды ў гэта не паверылася. На нейкі момант я ўявіў тое, другое, жахлівае Мымава аблічча, поўнае агрэсіі. Хм-м, сцерлася? Не намаляванае ж яно было! I, даслухаўшы доктара да канца, паабяцаў сёння ж быць у яго.

Арцём, Алік і Натка ўжо пра нешта шапталіся паміж сабою і я паспяшаўся развітацца. Мне карцела хутчэй сустрэцца з доктарам Савічам, але не пра Мыма я думаў Хацелася як мага хутчэй расказаць яму пра ўсё, што адбылося з Арцёмам. I, магчыма, нават заўтра ж пра гэтае яго падарожжа ў мінулае паведаміць у нашу Асацыяцыю міжзоркавых палётаў Гэта ж грандыёзная сенсацыя!

Быў ужо позні вечар, але як толькі я апынуўся ў сваёй кватэры, адразу ж выклікаў паветранае таксі, каб ужо праз нейкую гадзіну сустрэцца з доктарам Савічам на яго сядзібе пад Мінскам.

Праўда, паспеў яшчэ звязацца з саксонцам. Ганс ужо збіраўся пакінуць Месяц. З'явіліся на Зямлі нейкія тэрміновыя справы, і яго пагадзіліся ўзяць на свой зоркалёт шведы, якія адляталі на Зямлю. У нейкі момант саксонец спахапіўся:

— Ты, напэўна, хочаш пачуць пра бортмеханіка? Загадкавая асоба! Яму аднамуўдалося скантактавацца з эльфамі. Гэта быў іхні карабель, як і тая талерачка, што падняла яго. Пра эльфаў я пачуў ад бортмеханіка. Яны перадалі яму ў знак прыязнасці напаўдрэва-падобную папараць. Ён у сваю чаргу перадаў яе табе. Атрымаеш у падарунак чыставуста каралеўскага.

Эльфы!? Чыставуст каралеўскі!? Як гэта ўсё разумець? У мяне ўзнікла шмат пытанняў. I калі Ганс коратка адказаў на іх, я быў у вялікім недаўменні. Усё пачутае здавалася самаю сапраўднаю казкаю, а саксонец сказаў на развітанне:

— Шкада, што на Зямлі ў тое, пра што ты пачуў, ніхто не паверыць. Гэтага не пацвердзяць нават тыя з зямлян, хто, як і я, апынуўся тут, на Месяцы, на гэтым чужым касмічным аб'екце. Але адраўнелую папараць я вязу, ты яе атрымаеш!..

I я сапраўды праз некаторы час атрымаў яе, але цяпер распавяду пра іншае.

  1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка