Лёша: ― Косця: птушкі прылятаюць на дрэва, якое расце пад маім вакном. Кірыл



Дата канвертавання17.05.2016
Памер408.79 Kb.
ШТО МЫ ВЕДАЕМ ПРА ПТУШАК?

Саша: восенню птушкі адлятаюць у вырай, а вясной прылятаюць.

Коля: птушкі лятаюць, садзяцца на страху; нельга забіваць птушак, трэба будаваць ім домікі.

Лёша:

Косця: птушкі прылятаюць на дрэва, якое расце пад маім вакном.

Кірыл: зімой трэба карміць птушак.

Насця: сарокі крадуць курэй у людзей.

Ваня: птушкі сябруюць з людзьмі.

ШТО МЫ ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРА ПТУШАК?

Саша: чым птушкі займаюцца ў выраі; чаму птушкі адлятаюць ад нас на зіму?

Коля: як дабываюць гліну, каб пабудаваць сабе гнёзды; як будуюць іх; як носяць у дзюбе мошак?



Косця: калі птушкі адлятаюць у вырай; калі ў іх нараджаюцца дзеткі?

Лёша: усё пра жыццё птушак.

Насця: чаму буслы ляцяць клінам?

Кірыл: чаму некаторыя птушкі застаюцца зімаваць, а некаторыя адлятаюць ў цёплыя краіны?

Ваня: ці цёпла птушкам зімой; чым яны харчуюцца, калі чалавек не паклаў нічога з яды ў кармушку?

Установа адукацыі

“Узнацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна”

ПРАЕКТ

ПТУШКІ”,

распрацаваны

настаўніцай пачатковых класаў



Навумавай А.А.



МЭТА ПРАЕКТА:

пашырэнне і паглыбленне ведаў дзяцей ― юных абаронцаў прыроды ― пра птушак і ўмовы іх жыцця.

ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:

пазнаёміць вучняў з жыццём птушак: харчаваннем, месцамі гнездавання, умовамі;

пашыраць веды дзяцей пра птушак з дапамогай цікавых фактаў, экскурсій, правядзення разнастайных пазакласных мерапрыемстваў;

сістэматызаваць раней набытыя веды пра птушак;

навучыць адрозніваць птушак, падобных па знешнім выглядзе;

з дапамогай заданняў практычнай накіраванасці прывіць любоў да птушак;

выхоўваць пачуцце гонару за прыгажосць і разнастайнасць птушак Беларусі.

ПАДРЫХТОЎЧЫ ЭТАП:

1.Знаёмства настаўніка з матэрыяламі пра птушак .

2.Падбор практычнага матэрыялу для работы з дзецьмі.

3.Выяўленне ў вучняў ведаў, набытых раней: “Што мы ведаем пра птушак ?”,і той інфармацыі, якую б яны хацелі пазнаць: “Што мы хочам даведацца пра птушак ?”



АСНОЎНЫ ЭТАП:

1.Рэалізацыя вызначаных задач з дапамогай практычнага матэрыялу праз факультатыўны занятак “Юныя арнітолагі”, правядзенне экскурсій, пазакласных мерапрыемстваў, урокаў.

2.Пастаноўка і вырашэнне праблемных сітуацый.

3.Сістэматычны кантроль набытых вучнямі ведаў пра птушак.



ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП:

1.Падвядзенне вынікаў работы за год.

2.Выяўленне ведаў вучняў пра птушак: “Што мы даведаліся пра птушак ?”

3.Выстава творчых работ вучняў.

4.Гутарка з бацькамі: “Якія веды набыло маё дзіця, займаючыся вывучэннем

птушак ?”



ПРАЕКТ

ПТУШКІ”

ЗАПЛАНАВАНЫ НА 1 ГОД І ПАВІНЕН БЫЦЬ РЭАЛІЗАВАНЫ НА ПРАЦЯГУ НАВУЧАННЯ Ў 2 КЛАСЕ

( 2008/2009 )

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:

1.Задачы, пастаўленыя ў пачатку працы над праектам, рэалізаваны.

2.Удзячныя і шчырыя водгукі бацькоў на набытыя веды іх дзецьмі.

3.Трывалыя веды вучняў пра птушак, набытыя ў працэсе рэалізацыі праекта.

4.Жаданне дзяцей у наступным годзе распрацаваць праект, тэму якога прапануюць непасрэдна яны самі.

Віктарыны

ФЛАМІНГА


1.Якая птушка мае ружовы колер? (фламінга)

2.Дзе жывуць гэтыя птушкі? (у Афрыцы)

3.Ад чаго залежыць афарбоўка фламінга? (ад колькасці ежы і рэчываў, якія там знаходзяцца)

4.Колькі яек высіджвае гэта птушка? (1)

5.Чым харчуецца фламінга? (марскімі раслінамі, мелкімі жабамі і іншымі жывымі істотамі)

БУСЕЛ


1.Якія два віды буслоў распаўсюджаны ў нашай краіне? (белы і чорны)

2.Чым яны харчуюцца? (змеямі, жабамі, яшчаркамі, насякомымі, рыбамі, птушкамі)

3.Дзе жыве белы бусел? А чорны?

4.Калі прылятаюць да нас буслы? (у маі)

ФАЗАН

1.Якую даўжыню мае фазан? (2 м)



2.Дзе водзіцца гэта птушка? (у Кітаі)

3.Чаму фазанаў называюць бездапаможнымі птушкамі (бо яны вельмі пужлівыя, самкі кідаюць гнёзды з птушанятамі. Птушкі з’яўляюцца лёгкай здабычай для паляўнічых і жывёл)

ДЗЯЦЕЛ

1.Якія віды дзятлаў водзяцца ў нашых мясцінах? (вялікі стракаты, жаўна – чорны дзяцел, зялёная жаўна – зялёны дзяцел)



2.Чым адрозніваюцца адзін ад аднаго гэтыя дзятлы знешне?

3.Дзе можна сустрэць стракатага дзятла? (у сасновых, змешаных лясах, у садах і парках)

4.Як у народзе называюць дзятлаў? (лекары)

5.Чаму іх так называюць?

ГРАК

1.Чаму гракоў называюць дружнымі птушкамі (жывуць заўсёды калоніямі)



2.З якімі птушкамі можна паблытаць грака? (з галкай, варонай)

3.Чаму? (падобныя па колеры, знешнім выглядзе, усе адносяцца да сямейства воранавых)

4.Дзе будуюць свае гнёзды гракі? (на высокіх дрэвах)

5.Як выглядаюць іх гнёзды? (няхайна, з саломы і сухіх галінак)

6.Чаму гракоў называюць усёеднымі? (бо яны кормяцца насякомымі, чарвякамі, мышамі і г.д.)

7.У якой птушкі чорны з сінім адлівам “фрак”? (у грака)

ЗЯЗЮЛЯ

1.Калі да нас прылятае зязюля? (у сярэдзіне вясны)



2.Чаму зязюля дрэнная маці? (бо яна падкідвае свае яйкі ў чужыя гнёзды з такой жа афарбоўкай)

3.Чаму зязюля лічыцца адной з самых карысных птушак? (яна паядае вусеняў, асабліва махнатых, якія прыносяці шмат шкоды лесу)

ВАРОНА

1.Якія віды варон вам вядомы? (шэрая і чорная)



2.Як гняздуюцца вароны? (парамі, а не калоніямі, як гракі)

3.Дзе вароны будуюць свае гнёзды? (у густой кроне дрэў)

4.Чаму вароны небяспечныя для іншых птушак? ( яны разараюць вялікую колькасць птушыных гнёздаў, харчуюцца яйкамі іншых птушак)

ГАЛКА


1.Чым адрозніваецца галка ад вароны і грака? (меншая па памерах, вакол шыі ёсць чорныя плямы, нібы павязана на галаве хустачка)

2.Чым адрозніваецца голас галкі ад галасоў іншых птушак? (гнуткі, без цяжкасцей яна можа навучыцца гаварыць чалавечыя словы, падражаць спевам пеўніка)

3.Здараецца так, што галкі пасяляюцца каля людзей. Я к яны адносяцца да чалавека, каля якога жывуць доўгі час? (становяцца даверлівымі, адлятаюць – і зноў вяртаюцца да гаспадара)

САРОКА


1.Якое прозвішча мае сарока? (Белабока)

2.Чым адрозніваецца сарока ад вароны ў знешнім выглядзе? (мае па баках белае пер’е)

3.Якая дрэнная звычка ёсць у сарокі? (яна крадзе бліскучыя рэчы)

4.Як выглядае гняздо сарокі? Дзе яна будуе яго? (гняздо вялікае, пабудавана з сухіх галінак, пакрыта слоем гліны і гразі, будуецца высока над зямлёй у кроне дрэў і кустоў)

5.Чым харчуецца сарока? (насякомымі, вусенямі, дробнымі жывёламі, садавінай, ягадамі)

6.Што ў сарокі афарбавана ў чорны колер, а што ў белы?

СОЙКА

1.Якую птушку называюць “паліцэйскім лесу”? Чаму? (сойку, яна заўжды дае знак лясным жыхарам аб з’яўленні чалавека сваім скрыпучым голасам)



2.Дзе можна сустрэць сойку? (у лясах і парках)

3.Чаму сойка з’яўляецца адной з самых небяспечных птушак? (разарае гнёзды і крадзе чужых птушанят)

4.Чым корміцца сойка? (жалудамі, арэхамі, ляснымі ягадамі)

5.Як загартоўвае сойка корм на зіму? (хавае жалуды пад кроны дрэў, у расчэліны дрэў; часта забывае, куды хавае)

КАЛІБРЫ

1.Якую птушку называюць самай маленькай у свеце? (калібры)



2.З якім насякомым калібры падобна па колеру? (з чмялём)

3.Што з’яўляецца кормам для калібры? (нектар кветак, насякомыя)

4.Колькі ежы неабходна прыняць калібры за дзень? (у 2 разы больш за сваю асабістую вагу)

5.Колькі ўзмахаў у секунду робяць крылы калібры? (50)

6.Чым незвычайны лад жыцця гэтай птушкі? (ніколі не садзіцца на зямлю, на ноч падвешваецца уніз галавой, нібы лятучыя мышы)

ПАЎЛІН


1.Якую птушку лічаць раднёй дамашніх кур? (паўліна)

2.Дзе водзіцца гэта птушка? (у Індыі)

3.Па чым можна адрозніць самку паўліна ад самца? (афарбоўкай: самец мае прыгожую, яркую афарбоўку пераў на хвасце, самка мае шэры колер)

4.Чаму лічыцца, што нельга трымаць у хаце пер’е паўліна? (гэта дрэнная прыкмета: каб здабыць пяро, трэба забіць птушку, а гэта ў Індыі каралася смяротнасцю)

5.На што падобны крык паўліна? (на скрып колаў)

БУСЕЛ


1.Якая птушка лічыцца сімвалам Беларусі? (бусел)

2.У якой птушкі доўгая дзюба, доўгая шыя, доўгія ногі і чорна-белае апярэнне? Жыве побач з чалавекам. (бусел)

3.Якая частка цела ў бусла афарбавана ў чорны колер? Якога колеру ногі і дзюба?

СКОРАГАВОРКІ

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

Бусел, бусліха і бусляняты

Будуюць буслянку.

Маладыя галубы гулялі ў галубятні.

Зяблік знайшоў зярнятка.

Зязюлю званочак заве.

Прыручыць сароку – адна марока,

А сорак сарок – сорак марок.

Прыляцелі птушачкі – птушачкі-пяюшачкі.

Трухлявую дзеравянку

Дзятлы дзяўбуць дзюбамі.

Поўз рак праз барак,

Сустракае рака грак:

―Здароў, рак, дай руку,

У раку завалаку.

―Цецярук, цецярук,

Дзе твая цяцерка?

―Мая цяцерка цецеранятам

Цеста месіць.

Уцякай цецеручыха з цецеранятамі.

Вераб’іхі з вераб’ямі

Градкі ўспашваюць граблямі.

Вераб’яняты сеюць зярняты.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.

Грак грабе за рэчкай грэчку,

Грачаняты рвуць парэчкі.

Стракаталі дзве сарокі:

Савяня праспала ўрокі.

Апранае грак чорны-чорны фрак.

Будзе дырыжорам у сарочым хоры.

Сарока вірліва стракоча,

Сказаць нешта слушнае хоча.

У чаплі ― чапляня, у зайкі ― зайчаня.

Журботным клінам жураўлі

На поўдзень плаўна паплылі.

Чайка човен пачыняла

І на ўвесь прычал крычала:

―Сваячок мой, шчупачок,

Дай дашчэчку і цвічок.

Чорны-чорны грак прысніў:

Ноччу грак грака дражніў.

На бярозе грак, у рачулцы рак,

Пад канапай кот, а ў норцы крот.

Летит скворец – зиме конец.

Проворонила ворона воронёнка.

В роще щебечут стрижи и чижи.

Сегодня свистели семь свиристелей.

Дятел дерево долбит,

День-деньской кору дробит.

Дятел лечит древний дуб,

Добрый дятел дубу люб.

Галдят грачата на галчат,

Глядят галчата на грачат.

Сидел тетерев на дереве,

А тетерка с тетеревятами на ветке.

Ворчливый ворон воровал

Вчерашние ватрушки.

Утром, присев на зелёном пригорке,

Учат сороки скороговорки:

«Ка-р-р! Кар-тошка, кар-тонка, кар-рета,кар-туз, ка-р-р!

Кар-низ, кар-рамель, кар-рапуз»

Говорит попугай попугаю:

«Я тебя, попугай, попугаю!»

Попугаю в ответ попугай:

«Попугай, попугай, попугай!»

Кукушка кукушонку купила капюшон.

Надел кукушонок капюшон.

Как в капюшоне он смешон!

Испугались медвежонка

Чиж с чижихой и с чижонком,

Стриж со стрижихой и стрижонком.

НАШЫ ПТУШКІ

У нашым краі – Беларусі –

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Качкі, чыбісы, саколкі,

Чаплі, совы, перапёлкі.

Каршуны, сіваваронкі,

Жаўранкі, шчыглы і слонкі,

Галкі, крумкачы, вароны,



Галубочкі нахахлёны.

Дзятлы, чыжыкі, зязюлі,

Кулікі, сяўцы, жаўнулі,

Шпакі і зяблікі, цяцеркі,

Курапаткі, пер’ем шэры.

Ластаўкі і верабейкі,

І сініцы, салавейкі.

Сойкі, пігліцы, удоды,

Што лятаюць без ахвоты.

Каля рэчак, на лужайках

Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі,

Івядуцца на балотах

Жураўлі ў густых чаротах.

На падворку, каля хаты,

Ходзяць куры й кураняты.

Хто на кусціку ў садочку,

Хто на полі, хто ў лясочку.

Хто высока ў паднябессі

Моўчкі ўецца або з песняй:

Пачнуць хорам – не здзівіцца,

Ёсць дзе пець і весяліцца! Д.Гурло

УРОК У 2-М КЛАСЕ

па прадмету

“ЧАЛАВЕК І СВЕТ”

(з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі “Крок за крокам”)

Птушкі зімой.



Як зімуюць дзікія жывёлы?”

Распрацавала:

настаўніца пачатковых класаў

Навумава А.А.



Тэма: “Птушкі зімой. Як зімуюць дзікія жывёлы?”

Мэта: замацаваць веды пра птушак у зімовы час.

Задачы: абагульніць і сістэматызываць веды дзяцей пра птушак, іх жыццё зімой; працягваць знаёмства з птушкамі роднага краю; пазнаёміць з асаблівасцямі паводзін у жыцці дзікіх жывёл;

развіваць мову вучняў, мысленне, увагу, назіральнасць;

выхоўваць уменні аналізаваць розныя сітуацаі, даказваць сваю кропку погляду; выхоўваць любоў да прыроды.

Абсталяванне: выстава малюнкаў з відарысамі птушак і дзікіх жывёл, заданні па цэнтрах, тэлеграма ад бусліка.

Ход урока:



  1. Арганізацыйны момант.

  2. Знаёмства з тэмай і мэтай урока.

―Сёння мы пагаворым аб тым, як жывецца дзікім жывёлам зімой, колькі у іх цяжкасцей, успомнім многіх птушак, пагаворым аб іх ладдз жыцця.

  1. Круглая гутарка на дыване.

―Запрашаю вас, дзеці, на дыван.

―Па дарозе у школу мяне сустрэў буслік і перадаў для вас у канверце заданні. Гэта-віктарына.

―Той, хто добра, правільна, дакладна і прыгожа адкажа на пытанні, ад яго імя я буду вашы адказы узнагароджваць падарункамі-сняжынкамі.

Віктарына

1.Якія зімовыя месяцы вы ведаеце? Назавіце іх па парадку.

2.Раскажыце, якая прырода зімой. Як свеціць сонейка? Як падае снег? Што адбываецца з раслінамі і дрэвамі? Што адбываецца з рэкамі і азёрамі?

3.Якое значэнне мае снег ужыцці раслін?

4.Чаму зімой карысныя гульні на свежым паветры?

5.Якія птушкі прылятаюць да нас зімой?

6.Якія птушкіўлятаюць ад нас?

7.Як жывецца птушкам зімой? Чаму?

8.Чаму птушак трэба абавязкова падкармліваць зімой?

9.Які корм можна даваць птушкам?

10.Якія бываюць віды дзятлаў? Вялікі стракаты дзяцел, зялёная жауна, жаўна-чорны дзяцел/.

11.Дзе жывуць дзятлы? (У лясах, але сустракаюцца ў садах, парках).

12.Чым харчуюцца дзятлы? (Шашаляў, караедаў-шкоднікаў дрэў, насенне шышак).

13.Да якога сямейства адносіцца грак?(Воранавых).

14.Як гныздуюцца гракі?( Калоніямі, да 3000 птушак).

15.Дзе будуюць яны свае гнёзды?(На высокіх дрэвах).

16.З чаго яны будуюць свае гнёзды? Як яны выглядаюць?( Няхайныя, з саломы, сухіх галінак).

17.Як выглядаюць гракі?

18.Чым харчуюцца?( Насякомымі, чарвякамі, мышамі і г.д.).

19.(Якіх яшчэ птушак можна аднесціда сямейства воранавых? ( Галку, сароку, варону).

20.(Чым галка адрозніваецца ад вароны?(Памер: у 2 разы меншая, афарбоўка: вакол шыі шэрыя плямы, сама чорная).

21.Дзе будуюць свае гнёзды галкі?( На дрэвах,кустах, у дуплах, скалах).

22.Чым яны харчуюцца?(Шмат жукоў-лісцеедаў, слонікаў, насякомых і г.д.).

23.Як выглядае гняздо гэтай птушкі?( Ветхая пабудова з саломы, пруцікаў, сена, пер‘яў).

24.Як яны ставяцца да чалавеука?(Часта селяцца каля людзей, прывыкаюць да іх, адлятаюць і зноў вяртаюцца да свайго гаспадара).

25.Які голас мае галка?(Гібкі, гнуткі).

26.Чаму яна можа навучыцца без цяжкасці?( Гаварыць чалавечыя словы і падражаць іншым гукам-спевам пеўня).

4.Фізкультхвілінка.

Дзеці становяцца у круг. Прапануецца гульня”Птушкі”. Называю птушак. Калі названая мною птушка зімуючая – не адлятае на зіму ў іншую краіну – дзеці садзяцца, а калі названая прушка адлятае – дзеці імітуюць палёт птушак пры дамамозе рук.

Качка, грак, чайка, снягір, клёст, галка, сініца, дзяцел, бусел, голуб, верабей, сітаўка.

5.Замацаванне матэрыялу “Работа у цэнтрах”.

―А зараз зрабіце свой выбар.( Размеркаванне па цэнтрах).

―Я праверу, якімі вы былі уважлівымі на нашых уроках. Кожная група атрымае заданне.

Цэнтр мастацтва

―Па асобных элементах малюнка жывёлы вызначце, хто гэта?

―Расфарбуйце ў адпаведны колер.

―Хто з гэтых жывёл лішні? Чаму?

(Паказваю элементы малюнкаў зайца, ваўка, лісы, вавёркі).

Матэматычны цэнтр.

―Разгледзьце малюнкі птушак.

―Якія птушкі адлюстраваны на малюнку?

―Прайдзіце лабірынт і злучыце алоўкам малюнак птушкі і яе корм.

―Хто з гэтых птушак адлятае? А якія застаюцца ў нас?



Цэнтр чытання.

(Паказваю малюнак з адлюстраваннем зімы)

―Складзіце невялікае апавяданне аб тым, як выглядае лес зімой: чым пакрыта зямля, на што падобныя дрэвы, як жывецца ў лесе дзікім жывёлам.



Навуковы цэнтр.

(Праца з раздатачным матэрыялам.)

―Па малюнку паспрабуйце расказаць, хто і як можа дапамагчы дзікім жывёлам зімой.



6. Падвядзенне вынікаў работы цэнтраў.

8. Вынікі ўрока.

―Дзякуй, дзеці, за работу на ўроку, за цікавыя паведамленні.

―Што вам спадабалася на ўроку? Што не спадабалася?

―Хто задаволены сваёй работай на ўроку?

―Адзначце самі сябе жэтонамі.

ГУЛЬНІ

НА ЎРОКАХ

НАВУЧАННЯ

ГРАМАЦЕ

Слухай уважліва”

Настаўнік чытае сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, то дзеці ставяць “кропку” – кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай і гавораць: “Кропка”. Калі не закончаны сказ, то дзеці яго дапаўняюць.

А)Каля вёскі ёсць канава. На канаве ходзіць… /бусел/. Ён шукае…/жабак/.

Б)Надышла зіма. Птушкам у такі час жывецца…/дрэнна/. Я зрабіў для іх…./кармушку/. Паклаў туды насенне, ягады, сала. У кармушцы стала шмат…/птушак/. Там былі…/сініцы, снегіры, вераб‘і, сарокі, галкі./.

Накармі птушак”

Настаўнік прапануе вучням словы з двух/трох/склонаў – назвы ежы, сказаць, якой птушцы можна гэта даць.

Ра-бі-ну - снегірам

Жа-лу-ды -сойкам

Ры-бу -ластаўкам

Жа-бу -чаплям, буслам і г.д.

Тэлеграф”

А)Настаўнік малаточкам стукае па стале 1,2,3 разы і просіць здагадацца, якое слова – назва птушкі.

1,2,3: сі-ні-ца, ве-ра-бей, са-ро-ка, лас-таў-ка, зя-зю-ля, кні-гаў-ка, жу-ра-вель, са-ла-вей, це-ця-рук.

1,2: ку-лік, бу-сел, дзя-цел, чап-ля, чай-ка, сой-ка, са-ва, дзя-цел, стра-ус, гал-ка.

1: грак, дрозд, стрыж і г.д.

Б) Настаўнік называе слова, а дзеці пляскаюць у далоні столькі разоў, колькі складоў у дадзеным слове.

Што лішняе? ”

А) верабей, ластаўка, малінаўка, глушэц, курыца, сава, ястраб;

Б) грак,варона, галка, сарока, сойка, паўлін, сініца, матылёк, шпак;

В) чапля, бусел, фламінга, верабей.

Канец слова – за табой”

Настаўнік пачынае слова, а дзеці павінны прыдумаць любое слова з гэтым пачаткам.

Напрыклад: са/рока/, са/лавей/, са/ва/

Ча/йка/, ча/пля/, ча/чотка/.

Адгадай канец слова”

Настаўнік хавае прадметны малюнак, а дзецям прапануе пачатак гэтага слова. Дзеці павінны адгадаць яго.

Жаў/рук/

Жаў/на


Жа/варанак/

Які, якая, якое?”

Даецца слова, а дзеці подбіраюць на яго прыметы прадмета і ставяць пытанні: які? якая? якое? якія?

Напрыклад:

Бусел( які?)… даўганогі.

Сініца(якая?)… жаўтагрудая.

Сарока(якая?)… балбатлівая, белабокая.

Калібры(якая?)… маленькая.

Глушэц(які?)… і г.д.

Арол(які?)… .

Сава(якая?)… .

Падбярыце слова – назву птушкі, каб яна пачыналася з гука /р/, /дз’/, /к/, /з‘/ і г.д.

Дзяцел, кулік, качка, зязюля, і г.д.

Многа – адзін”

Шпак-шпакі Сойка-…

Сарока-сарокі Дрозд-…

Паўлін-… Ластаўка-… і г.д.

Хто які гук падае?”

Ча-ча-ча /сарока/

Чык-чырык /верабей/

Ціцібэ, ціцібэ /сініца/

К‘ерк‘ерк-к‘ерк /беркут/

Кра-кра /качка/

Ку-ку, ку-ку /зязюля/

Кар-кар /варона/

Тук-тук-тук /дзяцел/

Цьяф-цьяф-цьяф /арол/

Не парві ланцужок”

Настаўнік называе слова, а вучань павінен панабраць свае так, каб яно пачыналася з гука, якім скончылася слова настаўніка:

Ястраб – бусел – ластаўка – амялушка – альбатрос – сітаўка – арол – лірахвост – тукан – нанду -

Дзеці плескаюць у далоні, калі ў слове ёсць галосны гук а;

Калі 2 – 2 разы:

Галка/2/, шпак/1/, пелікан/1/, цецярук/0/ і г.д.

Што тут няправільна?”

А) Кароткія ногі ў гусі, вераб‘я, чайкі, качкі,чаплі, пугача.

Б) Доўгая шыя ў бусла, чаплі, лебедзя, голуба, гусі, жураўля.

В)Малая дзюба ў вераб‘я, ластаўкі, сінічкі, шпака, голуба, бусла, крыжадзюба.

Прыдумай слова”

Настаўнік піша на канцы склады: са, ва, га, ра, ро, пе, ве і г.д., а дзеці прыдумваюць словы з гэтымі складамі:

Пе ра пелка, ва ро на, пе лі кан, са рока і г.д.

Лятае – не лятае”

Настаўнік называе словы парамі са словам “лятае”, дзеці паўтараюць, калі гэта словазлучэнне адпавядае сапраўднасці. Фазан лятае – сазан/лятае/ - дзеці не паўтараюць апошняе слова.

Верабей-салавей

Галка-палка

Цяцера-сякера

Рыжык-чыжык

Сініца-вадзіца, суніца

Зязюля-цыбуля

Чайка-майка

Грак-рак

Ластаўка-лаўка

Вузел-бусел

Пашырыць сказы па схемах

У ластаўкі гняздо.

У ластаўкі маленькае гняздо пад страхой.

У шпака шпакоўня.

У шпака шпакоўня на дрэве.

Адгадай закрытую літару”

На дошцы напісаны словы, у кожным з іх адна літара закрытая:

/с/…алавей, жаўру…/к/, кру…/м/кач, жаў…/р/ук, с…/а/ва, ма…/л/інаўка і г.д.

Чароўнае дрэўца”

Настаўнік паказвае дзецям дрэўца з кардону, на галінках якога па адной літары: к,а,р,г,у,б,в,н,с,а,о,і,ш,л,н, прапануе вучням скласці з гэтых літар словы: шпак, грак, бусел, і г.д.

Навядзі парадак”

На дошцы ўроскід напісаны словы. Вучні павінны раздзяліць іх на дзве часткі, каб злева знаходзіліся словы – назвы жывёл, а з правага боку – назвы птушак:

Ліса воўк

Мядзведзь цецярук

Дрозд кулік

Пінгвін лось

Сітаўка алень

Знайдзіце слова ў слове”

Лірахвост, грак, ластаўка, чайка, малінаўка, салавей, чапля, жаваранак, верабей, кнігаўка, стрыж, кулік, шчагол. На канцы напісаны словы. Знайсці сярод іх другія словы.

Хто ў каго?”

Закончы сказ.

У жураўля жураўліха з …/жураўлятамі/.

У бусла бусліха з… /буслянятамі/.

У грака грачыха з …/грачанятамі/.

У стрыжа стрыжыха са…/стрыжанятамі/.

У страуса страусіха з…/страусянятамі/.

У шпака шпачыха са… /шпачанятамі/.

У ворана варона з …/варанятамі/.

У арла арліца з…/арлянятамі/.

Склады рассыпаліся”

На канцы напісаны словы па складах у “рассыпаным”становішчы. Неабходна паставіць склады на сваё месца:

Ва-на-ро /варона/, лік-ку, кут-бер, гаў-ка-кні, рук-жаў.



УРОК

ПА ТЭХНАЛОГІІ:

ЗГІНАННЕ



ПАПЕРЫ

ЛЕБЕДЗЬ”

Распрацавала: настаўніца пачатковых класаў

Навумава А.А.

Тэма:Згінанне паперы. Лебедзь.

Мэты:―развіваць уменне згінаць паперу, працаваць з лекалам;

―развіваць дробную маторыку рукі, увагу, цярплівасць;



―выхоўваць акуратнасць, пачуццё прыгажосці, любоў і чулыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне: каляровы кардон, каляровая папера, нажніцы, малюнак з відарысам птушкі – лебедзь.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2.Увядзенне ў тэму. Гутарка.

(Урок пачынаецца з адгадвання загадак. На дошцы – крыжаванка. )








































































































































































1. Праз горы, даліны,

Праз тысячы сёл.

З далёкай краіны,

Вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны,

Ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных,

Каб бачылі ўсе.

2.Дзетак сваіх не гадуе,

Нават гнязда не будуе.

Звонка ў лесе гукае,

Што гэта за птушка такая?

3.Хлеб паспеў, яна напомніць:

-Жаць пара, жаць пара!

Ноч прыйшла, яна ўспомніць:

-Спаць пара, спаць пара!

4.Стракаты, крылаты –

Руплівец лясны.

Лекар заўзяты,

У хворай сасны.

5.Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трохі пажывіцца.

6.Белая, як снег,

Цэлы дзень у рэчцы купаецца.

А на бераг выйдзе – сухая.

7.Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы.

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.



(Разгадаўшы крыжаванку, дзеці даведваюцца аб тэме ўрока. )

– У якіх казках сустракаецца гэта птушка?

― Як выглядае? Афарбоўка?

―Што вы ведаеце пра яе?



1. Апавяданне настаўніка пра птушку – лебедзь.

2.Гутарка аб тым, як трэба ставіцца да птушак.

3.Знаёмства з тэмай. Паказ настаўніка.

Этапы вырабу:

А) Згінанне паперы (практыкаванне “Гармонік”).

Б) Абвядзенне лякала на кардоне.

В) Выразанне.

Г) Прымацаванне крылаў да тулава.

4.Фізкультхвілінка.

5.Практычная работа вучняў.

6.Выстава работ.

7.Вынікі ўрока.

УРОК

ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Я МАЛЮЮ ПТУШКУ”






Распрацавала:

настаўніца пачатковых класаў

Навумава А.А.


Тэма: “Я малюю птушку”

Задачы:

навучыць маляваць птушку, пазнаёміць з тэхнікай яе малявання; паказаць падабенства і адрозненне паміж птушкамі;

развіваць назіранне, мысленне вучняў;

выхоўваць любоў да пернатых сяброў і чулыя адносіны да іх.



Абсталяванне:

малюнкі з выявамі птушак, гуаш, альбомы, пэндзлі, шклянкі з вадой.



Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2.Уводзіны ў тэму.

Уступная гутарка.

―Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

―Дзе будуюць свае гнёзды птушкі? (на дрэвах, у кустах, у траве, на камянях і г.д.)

―Знешні выгляд птушкі залежыць ад серады пражывання і ладу жыцця. Паглядзіце на малюнкі, на якіх размешчаны птушкі.

―Уважліва разгледзьце бусла: яго дзюбу, тулава, ногі. Навошта яму доўгая дзюба? Чаму ён мае доўгія ногі?

―Чым бусел адрозніваецца ад вераб’я? Ад кляста? Ад крыжадзюба?



(Дзеці шукаюць адрозненні і падабенствы)

3.Знаёмства з тэмай урока.

Вывешваю на дошку схему малявання птушак.

―А зараз я раскажу вам аб тым, што неабходна ведаць, каб правільна намаляваць птушку.

 памер самой птушкі і яе тулава

 доўгія або кароткія ногі

 доўгая або кароткая шыя

 якая форма, памер хваста і крылаў

якая форма дзюбы, лапак і кіпцюроў

 від апярэння і яго афарбоўку.

―Нягледзячы на тое, што птушкі маюць столькі адрозненняў, галава, тулава і вочы прыкладна аднолькавыя ва ўсіх птушак, а змяняюцца толькі памеры і восі нахілу.

ГАЛАВА мае форму шарыка

ТУЛАВА нагадвае грушу розных памераў

КЛЮВЫ бываюць доўгія, кароткія, шырокія, вузкія, прамыя і крывыя

ШЫІ сустракаюцца доўгія, кароткія, сярэднія, шырокія і вузкія

НОГІ таксама бываюць доўгія, кароткія і сярэднія

ЛАПКІ птушкі маюць тры пальцы спераду і адзін ззаду нагі. Пальцы заканчваюцца кіпцюрамі.

4.Практычная работа вучняў.

5.Выстава работ.

6.Вынік урока.

―Што новага вы даведаліся на ўроку?

―Якіх птушак вы навучыліся маляваць?

―Ад чаго залежаць памеры галавы і тулава птушкі, клюва і лапак?



7.Рэфлексія.

―На дошцы намалявана дрэва. Каму спадабалася маляваць птушачак і хто ліча, што навучыўся іх маляваць, “пасадзіце” сваіх пернатых сяброў на галінкі дрэва; каму не спадабалася маляваць птушак – трымайце іх у руках.



ЗАГАДКІ

ПРА ПТУШАК

1.Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю. (ластаўка)

2.Да яліны, да сасны

Доктар прыляцеў лясны.

Палячыў сасну, яліну

І высокі бор пакінуў,

Паляцеў у той лясок,

Дзе бярозавы піў сок. (дзяцел)

3.У чырвоных ботах

Ходзіць па балоту.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабак. (бусел)

4.Мабыць, ён не зведаў гора,

Не хадзіў ніколі голы.

Бо як лета на дварэ,

Усё вопратку дзярэ. (драч)

5.Упагодлівы дзянёк

Недзе з паднябесся

Пералівісты званок

Славіць працу песняй. (жаўранак)

6.Хоць увесь перадрыжыць

За зіму вялікую,

Але дома любіць жыць

Друг наш Чык-Чырыкавіч. (верабей)

7.Доктар Стук на дрэва ўзлез…

Ведама й дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы … (дзяцел)

8.У яловіку кашлатым

Запішчалі птушаняты.

Ды зімой, ды ў маразы!

Што за птушка?Адкажы! (крыжадзюб)

9.Загарэліся сумёты,

І вярба гарыць ля плота!..

Кот на печы не ляжыць –

Як мага хутчэй бяжыць.

Ведае хітрун стары:

Прыляцелі … (снегіры)

10.На заснежаным узвалку

Галавешкай скача … (галка)

11.Хоць і страшная гадзюка –

Дужа не турбуйся:

Мігам спляжыць гэту злюку

Доўгай дзюбай … (бусел)

12.Ні хвіліны не маўчала,

Ночку цэлую крычала.

Аж пад раніцу ў самой

Забалела галава –

Рупар выключыла свой,

Спаць улеглася … (сава)

13.Цырульня адкрываецца,

Хутчэй, хутчэй бяжы!

Зуброў, мядзведзяў, зайцаў –

Усіх стрыгуць … (стрыжы)

14.Белы бок і чорны бок,

Па-нямецку ўверх скок. (сарока)

15.Спераду шыльцы,

Заду вільцы,

Наверсе чорнае сукно,

Падыспадам белае палатно. (ластаўка)

16.Хоць не ляснік, хоць не цясляр,

А ў лесе важны гаспадар.

Пасаду доктара займае.

―Тук тук! – ён дрэвы правярае. (дзяцел)

17.Ён у шапачцы чырвонай

Лечыць гай і бор зялёны.

Пападае на абед,

Яму шкоднік – караед. (дзяцел)

18.Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег – і цёпла стала.

З выраю, з чужых зямель,

Прыляцеў к нам … (журавель)

19.Першым да нас ён вясной прылятае,

Радасна, весела ўсіх нас вітае,

Белая дзюба, чорны фрак,

А называецца птушка … (грак(

20.Плача ўдзень і ўночы –

Ісці ж з балота на сушу

Ён не хоча. (кулік)

21.Не на дрэве, не ў кустах –

Пасяліўся шэры птах –

Ён жыве ў полі,

Дзе прастораў болей.

К сонцу падымаецца –

Песняй заліваецца.

22.Дзетак сваіх не гадуе,

Нават гняздо не будуе,

Звонка ў лесе гукае.

Што за птушка такая? (зязюля)

23.Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласавацца стала. (сініца)

24.Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы

Шукае канапелькі,

Каб трохі пажывіцца. (верабей)

25.―Чы-чы-чы-це! Не крычыце!

Лепей крыху памаўчыце!

Сёння ўначы, прыляцелі з поўначы,

Селі на галінку адпачыць хвілінку

Даўнія сябры. А завуць іх … (снегіры)

26.З вясновым цяплом

З поўдня вярнуўся

І ладзіць на дрэве жытло

Даўгадзюбы … (бусел)

27.Пад аблокі ўзлятае

І прыход высны вітае.

Льецца спеў высокі, чысты,

Мілагучны, прамяністы. (жаўранак)

28.На бярозе над шпакоўняй

З радасцю вясновай

Працалюб – пяюн шыкоўны

Свішча адмыслова. (шпак)

29.Стракаты, крылаты –

Руплівец лясны,

Лекар заўзяты

Хворай сасны. (дзяцел)

30.Спіць удзень яна,

Бо не бачаць вочы,

Налятаецца спаўна,

Пашчыруе ўночы. (сава)

31.Ляціць, крычыць ён:

―Крум-крум-крум!

А ў гэтым крыку –

Страх і сум. (крумкач)

32.Дзве літары ўмее вымаўляць,

А можа імі нас зачараваць. (зязюля)

33.Хаткі не будуе, дзетак не гадуе,

У чужым гняздзе яйка пакладзе.

Па лясах лятае, некага гукае. (зязюля)

34.У садах, гаях саліст

Разлівае спеў і свіст.

Як пачне ён свій канцэрт –

Запалоніць цэлы свет. (салавей)

35.Чорны хвост і белы бок,

Па кустоўі скок ды скок.

Заспявае, засакоча –

Доўга слухаць не захочаш. (сарока)

36.Ах, якая прыгажосць! –

Так аздобіў елку хтось.

Як пунсовыя шары,

То паселі … (снегіры)

37.Ходзіць па балоце

У густым чароце,

Там, дзе твань і мель,

Птушка … (журавель)

38.Востры хвост, нібыта вілы,

Дзіўны выгін маюць крылы.

Прыляціць да нас калі –

Лепіць дом сабе з зямлі. (ластаўка)

39.Шэры, а не воўк,

Скача, а не заяц.

Хаця і зладзюжка,

А для справы патрэбны. (верабей)

40.Ён не качка і негусь,

Ім ганарыцца Беларусь. (бусел)

41.Хто два разы на свет родзіцца? (птушка)

42.Жаданая госця з далёкага краю,

А жыве за акном. (птушка)

43.Адгадайце, што за лекар

У лясах жыве спрадвеку,

Лечыць летам і зімой

Дрэвы дзюбаю сваёй. (дзяцел)

44.Зноў пад дахам, угары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон.

Хто ж такія муляры,

Што працуюць угары? (ластаўкі)

45.Даўганогі землямер

Схапіў жабу за каўнер,

Па траве павалачыў,

У канаве намачыў,

Вострым носам дзўбануў,

Уздыхнуў і – праглынуў. (бусел)

46.Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала –

З выраю, з чужых зямель,

Прыляцеў к нам … (журавель)

47.За ўсіх птушак ён чарнейшы,

Прылятае самым першым

У вясеннім полі ходзіць,

Чарвякоў сабе знаходзіць.

Ён з галля будуе дом,

А завуць яго … (граком)

48.Сядзіць на ліпе чорны

Дужа праворны,

Чарвей збірае, песні спявае. (шпак)



ЗАГАДКІ-

ЗАДАЧКІ

1.Я павесіў тры кармушкі,

Прылятайце есці, птушкі.

Неўзабаве прыляцелі,

На кармушкі ўсе паселі:

Пяць забаўных вераб’ёў,

Шэсць прыгожых снегіроў,

Дзве сарокі, тры сініцы,

Колькі ўсіх? Хутчэй лічыце! (16)

2.Птушкі да нас прыляцелі,

Дружна насупраць паселі:

Кнігаўка, пліска, удод,

Чапля, зязюля і дрозд.

Ластаўка, пенка і сойка,

Жаўранак, шпак і сарока.

Бусел, шчыгол, салавей,

Зяблік, снягір, верабей.

Колькі, скажы мне цяпер,

Птушак насупраць цябе? (18)

3.Падагрэла чайка чайнік,

Запрасіла восем чаек:

Завітайце ўсе на чай!

Колькі ж чаек, адгадай? (9)

4.Да шэрай чаплі на ўрок

Прыляцела сем сарок.

Падрыхтавалі ўрокі

Толькі тры сарокі.

Колькі ж гультаёў-сарок

Прыляцела на ўрок? (4)

5.Сем вераб’ёў спусціліся на градку,

Скачуць і штосьці дзяўбуць без аглядку.

Коцік-хітрун раптоўна падкраўся,

Уміг схапіў аднаго і памчаўся.

Вось як дзяўбці без увагі!

Колькі ж цяпер іх на градцы? (6)

6. Ля дарогі, за стаўбом,

Збудавала галка дом.

Дапамагаў ёй верабей,

Пара шэрых галубоў.

Грак, чыжонак і варона,

Два стрыжы і ваўчаня.

Палічы і адкажы:

Колькі будаўнікоў было? (9)

7.Тры дарослых галкі ішлі дамоў з рыбалкі.

У сумцы кожная з іх пяць селядцоў нясла таўстых.

Селядцы бы засалілі, але ж палічыць забылі.

Колькі ж селядцоў галкі неслі з рыбалкі? (15)

8.Ляцела чарада гусей.

Аднаго паляўнічы забіў.

Колькі ж гусей засталося?

(адзін забіты)

9.Птаства зляцелася ўсё на нараду.

Птушкі дзюбатыя:

Салавей, удод, юрочак,

Пліска, сойка, верабейка,

Сітаўка, сініца, канарэйка,

Дрозд, сарока, канаплянка,

Варона, лястаўка, расянка,

Бусел з парай буслянят.

Колькі ж усяго птушак

Прыляцела на нараду? (18)

10.Цэлы дзень хварэе дрозд,

З ложка ўстаць не можа,

Сам не ступіць на памост,

Хто ж яму паможа?

Стрыж узрушыўся як след

І падняў трывогу.

Да дразда шмыгнуў сусед –

Шпак на дапамогу.

Па дарожцы прыпаўзла

Працавітая мурашка,

Дроў для печы прынямла,

Хоць было ёй цяжка.

Колькі ж прыйшло сяброў

К хвораму да хаты –

Знамянітых дактароў,

Верных памагатых? (3)

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ І ПАВЕР’І

Журавы ляцяць высока і “размаўляюць” – восень будзе цёплая.

Гусі ляцяць нізка – зіма блізка, а высока – зіма далёка.

Вароны і галкі садзяцца на верхавіны дрэў – на мароз.

Грак на гары – вясна на двары.

Снегіры спяваюць – будзе адліга.

Сініцы пачынаюць “размаўляць” з самага рання – хутка будуць моцныя маразы.

Сініца павольна пералятаюць з дрэва на дрэва – будзе добрае надвор’е.

Вераб’і хаваюцца, хутка пералятаюць з дрэва на дрэва – будзе халодна.

Вароны каркаюць усёй стаяй – да маразоў, утварылі ў небе “карагод” – будзе снег, на зямлі – будзе адліга, сядзяць на ніжніх галінках дрэў – будзе вецер з таго боку, у якім размешчаны іх галовы.

Галубы буркочуць – будзе сонечнае надвор’е.

Не чуваць спеваў жаўранка – зноў пойдзе дождж.

Ластаўкі лятаюць высока ў паднябессі – будзе яснае надвор’е.

Пеўчыя птушкі ціха сядзяць на дрэвах – да непагадзі.



КЛАСІФІКАЦЫЯ ПТУШАК

Тып

Прадстаўнікі

бусліныя

Буслы: белы і чорны

Чаплі: шэрая і белая




жураўліныя

Жураўлі: малы і белы

зязюлевыя

Зязюлі: звычайная і малая

савіныя

Совы: балотная, вушастая, ястрабіная

Філін


Няясыці: шэрая, доўгахвостая, барадатая

курыныя

Паўлін

Курапаткі: шэрая і белая

Фазан

Цецярук


Глушэц

Рабчык


кулікавыя

Чыбіс

Бекас


Краншнэп

чайкавыя

Чайкі: азёрная, шызая

Крачкі: рачная, чорная, белакрылая



галубіныя

Голуб шызы

папугаевыя

Папугаі: ара, какаду

вераб’іныя

Ластаўкі: дзеравенская, гарадская

Жаўранкі: палявы, чорны

Пліскі: жоўтая, белая

Сініцы: вялікая, лазараўка, пішчуха звычайная

Уюрокавыя: шчыгол, дубанос, зелянушка, чыж, канаплянка, канарэйка, чачотка, снягір, крыжадзюб, зяблік (берасцянка), івалга

Вераб’і: дамавы і палявы

Шпакі: звычайны, ружовы

Варановыя: варона шэрая, грак, галка, сойка, сарока.



ПЫТАННІ


1.Назавіце птушак, якія адлятаюць на поўдзень, якія зімуюць у нас, прылятаюць зімаваць да нас, імігруюць праз тэрыторыю нашай рэспублікі.

2.Дзе начуюць восенню і зімой птушкі. Прывядзіце прыклады.

3.Якія птушкі восенню і зімой “сябруюць” з дзятлам? (сініцы, пішчухі, попаўзні). Чаму?

4.Ці мае шпак сваю песню? (не, бо ён пераймае спевы іншых птушак і розныя галасы, нават гукі жывёл)

5.Як адрозніць грака ад вароны і галкі?

6.Назавіце птушак нашага лесу.

7.Чаму зімуючыя птушкі, калі ім трэба сагрэцца, распушваюць сваё апярэнне?

8.Чым харчуюцца зімой гракі, вераб’і, сініцы, снегіры?

9.Назавіце расліны, насеннем якіх харчуюцца птушкі.

10.Назавіце птушак, якія спяваюць вечарам, ноччу і ўранні. (салавей, лясны жаўранак, палявы жаўранак)



ДЫДАКТЫЧНЫЯ

ГУЛЬНІ

ЗНАТАКІ”

1.Пералічыць ўсіх вядомых вам птушак, пачынаючы з бусла, улічваючы тое, што кожная наступная птушка будзе пачынацца з той літары, якой заканчваецца папярэдняя. (бусел, лебедзь, драч, чачотка і г.д.)

2.Пералічыць вядомых птушак, назвы якіх пачынаюцца літарай к, л, ч і г.д.

3.Клас дзеліцца на дзве каманды, выбіраецца вядучы, які паказвае малюнкі з птушкамі. Удзельнікам неабходна як мага больш расказаць пра птушку. Перамагае тая каманда, якая назбірала больш жэтонаў.

4.Назавіце птушак з доўгімі нагамі, доўгай шыяй і моцным клювам. (бусел, цапля, журавель)

5.Чаму філіна называюць “крылатым катом”? (палюе на мышэй)

6.Якая птушка пераносіць сваіх птушанят у лапках? (вальдшнэп)

7.Птушка, якая нырае глыбока пад ваду разам са сваімі птушанятамі пад крыламі. (паганка)

8.У большасці птушак спяваюць самцы, а у якіх птушак – самкі? (снягір, чачотка)

9.Чаму птушкі, калі спяць, не звальваюцца з галінак дрэў? ( каб пальцы на лапках разжаліся, птушка павінна выпраміць ногі, устаць)

ВОСТРАЕ ВОКА”

1.Дзецям паказаць малюнкі са слядамі розных птушак. Трэба правільна вызначыць, дзе чый след.

2.Паказаць малюнкі шышак, якімі харчаваліся вавёрка, крыжадзюб, мышы, дзяцел. Вызначыць, хто якой шышкай харчаваўся.

3.Хто заўважаў, якія птушкі прылятаюць вясной раней – стрыжы або ластаўкі? Чаму? (ластаўкі, бо яны могуць лавіць насякомых каля зямлі; стрыжы ловяць іх толькі высока ў паветры)

4.У птушанят ярка-чырвоны рот. Чаму? (галодныя птушаняты крычаць, раскрываючы рот, а чырвоны колер азначае трывогу, і бацькі кладуць туды корм)

5.Хаткі для птушак размешчаны на поўнач, поўдзень, захад і усход. Якія хаткі будуць заселены ў першую чаргу? (размешчаныя на ўсход або на паўночны усход, куды дуюць пастаянныя вятры)

6.Як кадрозніць старых шпакоў і гракоў ад маладых? (у старых грака і шпака дзюба светлая, у маладых гракоў і шпакоў дзюба цёмная)

7.Пры дапамозе чаго дзяцел рухаецца па дрэве? (на нагах два пальцы накіраваны ўверх, а два – ўніз, на хвасце маюцца вельмі каляныя пёры)

8.Як па знешняму выгляду адрозніваецца дзюба вераб’я ад дзюбы сініцы? Чаму? (у сініц дзюба тонкая і вострая, бо харчуюцца яны насякомымі, у вераб’ёў яна больш моцная і патрэбна для расплюшчвання зерня)

БЫВАЕ – НЕ БЫВАЕ”

1.Распусцілася ліпа, пчолы і мухі прыляцелі да дрэва, каб паласавацца свежым нектарам. Прыляцеў дзяцел, выдзеўб у кары дрэва адтуліну і таксама стаў піць з яе нектар, а пасля дзятла паласавалася яшчэ і ластаўка.

2.За сініцамі і вераб’ямі з галінкі на галінку яблыні пералятаюць стрыжы і ластаўкі, збіраючы насякомых і іх лічынкі.

ПАЗНАЙ ПТУШАК ПА АПІСАННІ”

1.Гэта птушка прыгае з галінкі на галінку, даследуе кожны кусцік. Сама маленькая, спінка і шапачка чорныя, а грудзінка жоўтая. (вялікая сініца)

2.Здаўна любяць гэту птушку у народзе за вясёлы нораў, нягледзячы на тое, што ў іх няма сваёй песні, затое яны могуць пераймаць гукі іншых птушак: зяблікаў, драчам і іншым. (шпак)

3.Будуе сваю хатку на дрэвах, яна вельмі падобная на кошык, які вісіць сярод галінак. Часта гэту птушку за прыгожыя спевы называюць лясной флейтай. Калі яна спявае меладычна, будзе добрае надвор’е. Калі чуваць гукі, падобныя на крык ката, надвор’е можа змяніцца.

4.Даўганогі, даўганосы, з доўгай шыяй, безгалосы. Лятае на паляванне у балота за жабамі. (бусел)



ЗАДАННІ ДЛЯ НАЗІРАННЯЎ У ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ЭКСКУРСІЙ



ВЕРАСЕНЬ

1.Якія птушкі адляцелі ў вырай?

2.Калі вы ўбачылі першыя стаі адлятаючых ластавак, плісак, шпакоў,гусей, журавоў. Адзначыць высока ці нізка ляцелі жураўлі.

3.Дзе праводзяць зіму ластаўкі, шпакі, цаплі,гусі, жураўлі?



КАСТРЫЧНІК

1.Якія птушкі прыляцелі да нас?

2.Калі вы ўбачылі прыляцеўшых да нас снегіроў, жаўранкаў?

3.Адзначце, у якіх месцах вашага населенага пункта было масавае з’яўленне сініц.

4.Якіх птушак вы бачылі каля свайго дома?

ЛІСТАПАД

1.Адзначце, калі адляцелі апошнія чароды гусей, жураўлей.

2.Якія птушкі засталіся зімаваць у нашай мясцовасці?

3.Як прызвычаіліся да жыцця птушкі, якія засталіся зімаваць?

4.Чым яны харчуюцца?

5.Дзе начуюць вераб’і, сініцы, галкі, вароны, зімуючыя ў нашай мясцовасті?

6.Як яны паводзяць сябе ў рознае надвор’е?

7.Якія птушкі прылятаюць харчавацца ў нашу “школьную сталоўку”?



САКАВІК

1.Адзначце, калі з’явіліся першыя шпакі, жаўранкі, пліскі.

2.Звярніце ўвагу, з якога боку – ценявога або сонечнага – птушкі пачынаюць віць гнёзды.

3.Прасачыце, засяліліся птушкі ў старыя гнёзды або пабудавалі новыя.



КРАСАВІК

1.Адзначце, калі з’явіліся рачныя чайкі, гусі, буслы, кулікі. Замалюйце асобных птушак у палёце.

2.Паназірайце за спевамі пліскі, салаўя.

МАЙ

1.Калі з’явіліся птушаняты ў вераб’ёў, шпакоў, ластавак?

2.Паназірайце, колькі разоў уранку, днём і вечарам прылятаюць да сваіх гнёздаў з птушанятамі ластаўкі, вераб’і, пліскі, сініцы, шпакі, чаплі і інш.

ЛІПЕНЬ

1.Адзначце дату з’яўлення і колькасць птушанят у гняздзе бусла.

2.Адзначце дату ўтварэння стай у ластавак, стрыжоў і шпакоў.

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ,

ШТО:

Бусел жыве 60 гадоў, варона – 120 гадоў, шчыгол – 23 гады, жаўранак – 24, чайка азёрная – 25 гадоў, салавей – 25, філін – 71 год, сава – 60, арол, беркут – 104 гады.

Шпакі, галубы лятаюць на вышыні 50-100 м, вароны – да 2500 м, жураўлі – да 4500 м, галубы – да 100 м.

Ужо ў студзені самка кляста адкладвае 4-5 яек і са з’яўленнем першага яйкі пачынае іх насіжваць. Усе 14-15 дзён яна не пакідае гняздо, а корміць яе самец. Са з’яўленнем птушанят самка на працягу тыдня сядзіць у гняздзе і сагравае птушанят.

З 10 сініц сустракаюць вясну толькі 2-3.

Ластаўкі, каб пракарміць птушанят, робяць да 500 вылятаў за суткі.

Сініца вялікая збірае за дзень 500-600 вусеняў.

Адна сям’я шпакоў з’ядае за дзень каля 480 насякомых.

Зімародак, “саватаючыся”, прыносіць сваёй выбранніцы рыбіну як пасведчанне сваёй ласкі, шчодрасці.

Самыя доўгія пёры на хвасце былі адзначаны ў індыйскага пеўня. Яго даўжыня – 10,6 метраў.

Хуткасць палёту птушак: у шчыгла – 28 км/г, у вароны – 38 км/г, у ястраба – 40 км/г, у чайкі – 49 км/г, у сарокі – 56 км/г, у зімародка – 57 км/г, у голуба – 62 км/г, у грака – 72 км/г, у стрыжа – 108 км/г, у арла – 160 км/г.

У нашых беларускіх лясах водзіцца каля 10 відаў дзятлаў. Самы вялікі з іх – чорны дзяцел (жаўна).

У Беларусі пражывае больш за 10 відаў соў: філін, вушастая, балотная, ястрабіная, белая, сава-сплюшка, сычык і інш.

Самая маленькая птушка, якая водзіцца ў нас – каралёк. Гэта “паўночная калібры”, так як яе вага дасягае толькі 3 грамаў. Знішчае за год каля 8 мільёнаў мошак.

З Беларусі адлятаюць зімаваць у Афрыку ластаўкі і буслы; на пабярэжжы Міжземнага мора (у Італію, Францыю, Іспанію, Алжыр і Туніс) – шпакі і дразды.

Зязюля падкідвае яйкі 300 відам птушак, і толькі 50 выгадоўваюць яе птушанят. Астатнія адмаўляюцца гэта рабіць і будуюць сабе новыя гнёзды.

Зязюля падкідвае у чужыя гнёзды за перыяд размнажэння да 25 яек, кожнае яйка па колеру і форме такое ж, якія адкладваюць у сваіх гнёздах валасянкі, сойкі, галубы і самая хітрая – сарока.

Гнёзды у птушак не толькі разнастайныя, пабудаваны з рознага матэрыялу, але і размяшчаюцца па розным ярусам лесу. Рабчыкі, салаўі, лясныя жаўранкі, глушцы, цецерукі пасяляюцца на зямлі; валасянкі, чачоткі, сініцы – на вышыні 1-1,5 м ад зямлі; ястрабы, гракі, чыжы займаюць толькі верхні ярус. Шматлікія птушкі пасяляюцца у верхнім і сярэднім ярусах: сініца – на вышыні 1,5-2 м ад зямлі; зяблік, попаўзень, чорны дзяцел, івалга і іншыя – на вышыні ад некалькіх метраў да 20 і вышэй.

У Прыпятскім запаведніку пражывае 256 відаў птушак.

КРЭДА ЮНЫХ АБАРОНЦАЎ ПТУШАК 2-КЛАСНІКАЎ

Пусть птицы нам поют без нот, пускай поют без слов, -

Я знаю всё, о чём поёт щегол и реполов.

Поют на ветке соловей, малиновка и дрозд:

«Ты гнёзда разорять не смей, не трогай птичьих гнёзд!

Ты в наши гнёзда не смотри, не становись на пни,

Яичек тёплых не бери – зачем тебе они?

Через неделю или две зайди послушать в сад –

Птенцы в молоденькой листве тихонько запищат».

Чтоб накормить своих птенцов, набить едою рот,

Найдут синицы червяков, ползущих в огород.

Повсюду птицы полетят – они и там, и тут

Всех гусениц, что портят сад, на яблонях найдут.

От кровожадных комаров покоя летом нет.

Их пеночка и реполов поймают на обед.

Поют щегол и соловей, малиновка и дрозд:

«Ты гнёзда разорять не смей, не трогай птичьих гнёзд!»

―И мы не будем разорять! – вот слово всех ребят.

Пусть птичьи песенки всегда в саду у нас звенят!

ТВОРЫ,

УКЛЮЧАНЫЯ Ў ПРАГРАМУ ПА ЧЫТАННІ

Ў 2 КЛАСЕ

1.”Адлёт жураўлёў” Я.Колас

2.”Прыляцела восень” В.Жуковіч

3.”Восень” С.Новік-Пяюн

4.”Сініца і снягір” З.Верас

5.”Снягір” М.Хведаровіч

6.”Птушыная елка” З.Верас

7.”Галка” В.Хомчанка

8.”Шпак” Я.Журба

9.”Птушыны інтэрнат” Я.Пархута

10.”Бусел верны Беларусі” В.Швед

11. “Как воробей тёплый угол искал” Э.Шим

12. «Улетают, улетели…» Е.Благинина

13. «Бюро лесных услуг» Н.Сладков

14. «Наши гости» С.Погореловский

15. «Зимние долги» Н.Сладков



16. «Разговор с аистом» А.Деружинский


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка