Лічэбнік як часціна мовы



Дата канвертавання24.12.2016
Памер65.43 Kb.


Лічэбнік як часціна мовы

Тэма: лічэбнік як часціна мовы

Мэта ўрока: сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю,развіваць мову вучняў, выпрацоўваць уменне знаходзіць лічэбнікі ў тэкстах, вызначаць іх разрад, адрозніваць лічэбнікі ад іншых часцін мовы з лікавым значэннем

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Уступнае слова настаўніка

Настаўнік называе тэму ўрока, чытае эпіграф:

Мова цёплая… Мова матчына…

У кожным слове – свая прыгажосць…

Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі

І за тое, што мова ў нас ёсць.

Т. Дзям’янава

Вучні расказваюць пра свае адносіны да роднай мовы.

Настаўнік зазначае, што на ўроку вучні будуць праводзіць даследаванне, таму ўрок будзе праходзіць у форме філалагічнай лабараторыі. Вучні знаёмяцца з карткамі “Філалагічная лабараторыя”.

Вучні падбіраюць асацыяцыі да слова даследаванне (3-5 назоўнікаў), пасля падкрэсліваюць самыя важныя і тлумачаць паняцце “даследаванне”.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на этапы даследавання . Вучні фармулююць мэты ўрока.

Вучні чытаюць верш В. Лукшы і тлумачаць, як апісваецца ў творы лічэбнік:



Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны хочыць палічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

Арфаграфічная хвілінка

Вучні робяць паведамленні пра лічэбнік:

а). У старажытнасці для абазначэння лікаў выкарыстоўваліся літары: .А. – 1, .Б. – 2, .Г. – 3 і г. д. Каб адрозніваць лічбавыя знакі ад літар, пры абазначэнні літар-лічбаў па баках ставіліся кропкі, а над літарай – надрадковы знак цітла.

б). Самай ганаровай лічбай, паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца “сямёрка”. У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, а на зямлі – сем цудаў свету. Што да іншых лічбаў, то лічылася так: ад “адзінкі” пайшоў свет, “двойка” нясе каханне, “тройка” азначае дасканаласць. А “шасцёрка” – лічба дзіўная. Яна атрымліваецца ў выніку складання ці перамнажэння ўсіх лічбаў, на якія дзеліцца.

ІІІ. Даследаванне новага матэрыялу і замацаванне



1 этап. Характарыстыка аб’екта (слайд 4).

Вучні, карыстаючыся падручнікам, запаўняюць табліцу ў картках, рыхтуюць адказы на пытанні пра лічэбнік:



а). Агульнае значэнне.

б). Марфалагічныя прыметы.

в). Сінтаксічная роля.

Вучні расказваюць пра лічэбнік, карыстаючыся сваімі карткамі.

Хвілінка адпачынку

2 вучні чытаюць верш і паказваюць фізічныя практыкаванні, а клас паўтарае за імі:



Каб уважлівымі быць,

Трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць,

На чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці.

Восем–сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць,

Дзесяць – будзем працаваць.

І цікава адпачылі,

І лічэбнік паўтарылі.



2 этап. Практычная частка (слайд 5).

Вучні запісваюць дадзеныя на слайдзе словы, замяняюць лічбы літарамі, а потым выконваюць заданні, змешчаныя ў картках:



А. Знайдзіце лічэбнікі:

Пяць сяброў, пяцігадовы хлопчык, пяты ў чарзе, “пяцёрка” за адказ, стаў пяцікласнікам, пяціпавярховы дом, пяцьдзясят старонак.



Б. Выпішыце са сказаў лічэбнікі ў два слупкі (колькасныя і парадкаввыя):

а). Пятнаццацігадовы падлетак Аран Фернандас быў залічаны ў Кембрыджскі ўніверсітэт ў Вялікабрытаніі і стаў самым юным студэнтам за апошнія дзвесце гадоў.

б). Кіеўскія школьнікі перасталі спазняцца на першы ўрок, таму што пачалі рабіць ранішнюю зарадку ў школе.

в). Кітаянка Ма Сюсіань упершыню прыйшла вучыцца ў школу ў сто два гады, хоць марыла пра гэта ўсё жыццё.

г). Усё большая колькасць амерыканскіх школ скарачае вучэбны тыдзень да чатырох дзён, каб паменшыць бюджэтныя расходы і пазбегнуць звальнення настаўнікаў.

д). Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі А. Фурсенка заявіў, што ва ўсіх расійскіх школах да дзве тысячы дванаццатага года будзе ўведзена сістэма электронных дзённікаў.



В. У сказах в. (І вар.) і д. (ІІ вар.) вызначце род, лік, склон лічэбнікаў, іх сінтаксічную ролю.

Вучні правяраюць заданні, удакладняюць адказы адзін аднаго.



3 этап. Вынікі даследавання (слайд 6).

Вучні заканчваюць сказы:

1.Лічэбнік – гэта . . .

2.Лічэбнік можна запісаць . . .

3.У залежнасці ад значэння лічэбнікі падзяляюцца на . .

4. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць . . .

5.Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць

6.Колькасныя лічэбнікі ў сказе бываюць . . .

а спалучэнне колькаснага лічэбніка з назоўнікам з’яўляецца . . .

7.Парадкавыя лічэбнікі ў сказе звычайна бываюць . . .


Рэфлексія

Вучні адказваюць на пытанні:

а) Які ў вас настрой?

б)Што вам спадабалася на ўроку?

в)Якія лічбы ў вас самыя любімыя?

Настаўнік тлумачыць дамашняе заданне, аб’яўляе адзнакі за ўрок,каменціруе іх.

Філалагічная лабараторыя



Даследванне “Лічэнік як часціна мовы”

Дата _____________________________________

Прозвішча, імя ____________________________

ЭТАПЫ ДАСЛЕДАВАННЯ

І. Характарыстыка аб’екта

Лічэбнік

Характарыстыка

Прыклады

1.Агульнае значэнне

- колькасныя лічэбнікі

- парадкавыя лічэбнікі (ст. 142)







2. Марфалагічныя прыметы

- колькасныя лічэбнікі

- парадкавыя лічэбнікі (ст. 143)







3.Сінтаксічная роля (ст. 144)







ІІ. Практычныя частка

1. Знайдзіце лічэбнікі:

Пяць сяброў, пяцігадовы хлопчык, пяты ў чарзе, “пяцёрка” за адказ, стаў пяцікласнікам, пяціпавярховы дом, пяцьдзясят старонак.



2. А. Выпішыце са сказаў лічэбнікі ў два слупкі (колькасныя і парадкаввыя):

а). Пятнаццацігадовы падлетак Аран Фернандас быў залічаны ў Кембрыджскі ўніверсітэт ў Вялікабрытаніі і стаў самым юным студэнтам за апошнія дзвесце гадоў.

б). Кіеўскія школьнікі перасталі спазняцца на першы ўрок, таму што пачалі рабіць ранішнюю зарадку ў школе.

в). Кітаянка Ма Сюсіань упершыню прыйшла вучыцца ў школу ў сто два гады, хоць марыла пра гэта ўсё жыццё.

г). Усё большая колькасць амерыканскіх школ скарачае вучэбны тыдзень да чатырох дзён, каб паменшыць бюджэтныя расходы і пазбегнуць звальнення настаўнікаў.

д). Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі А. Фурсенка заявіў, што ва ўсіх расійскіх школах да дзве тысячы дванаццатага года будзе ўведзена сістэма электронных дзённікаў.



Колькасныя парадкавыя

лічэбнікі лічэбнікі

___________________ ___________________

_______________________ _____________________

______________________ ______________________

______________________ ______________________

Б. У сказах в. (І вар.) і д. (ІІ вар.) вызначце род, лік, склон лічэбнікаў, іх сінтаксічную ролю.

ІІІ. Вынікі даследавання

1. Лічэбнік – гэта . . .

2. Лічэбнік можна запісаць . . .

3. У залежнасці ад значэння лічэбнікі падзяляюцца на . . .

4. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць . . .

5. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць . . .

6. Колькасныя лічэбнікі ў сказе бываюць . . . ,

а спалучэнне колькаснага лічэбніка з назоўнікам з’яўляецца . . .

7. Парадкавыя лічэбнікі ў сказе звычайна бываюць . . .



Дамашняе заданне
: bel -> Метадычная%20скарбонка
Метадычная%20скарбонка -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
Метадычная%20скарбонка -> Урок па беларускай мове "Мая матуля"
Метадычная%20скарбонка -> Тэст па беларускай літаратуры
Метадычная%20скарбонка -> Прыстаўныя гукі
Метадычная%20скарбонка -> Лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы. 1 варыянт
Метадычная%20скарбонка -> Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Метадычная%20скарбонка -> Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, іх роля і ўжыванне ў мове
Метадычная%20скарбонка -> Сінтаксіс І пунктуацыя
Метадычная%20скарбонка -> Прамое і пераноснае значэнне слова
Метадычная%20скарбонка -> Лексіка вызначце лексічнае значэнне слова замак




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка