Ліцвінава валянціна пятроўна (1928 г нар., в. Каханавічы)



Дата канвертавання01.07.2016
Памер22.55 Kb.
ЛІЦВІНАВА ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОЎНА

(1928 г.нар., в. Каханавічы)

Успаміны! Цяжкія, жудасныя, яны не даюць мне спакою ні днём, ні ўначы. Усё ажывае, стаіць перад вачыма. Вось і цяпер бачу таго немца, які цэліць мне ў галаву, бачу яго вочы, налітыя свінцом, бачу доўгую галаву, каску, бачу дула аўтамата. І … чую стрэл. Гэта быў другі зарад. Першым ён забіў дзяўчынку Раю. А я была наступнай дзяўчынкай, наступнай ахвярай. І мне немец цэліў у галаву. Куля трапіла ў твар, вылецела праз шчаку, парваўшы яе ў шматкі , і параніла плячо Маланні Марачкоўскай, што стаяла побач. Атрымалася куля адна на дваіх. Чула страшэнны плач, крыкі, стогны. А потым усё правалілася ў чорную бездань…

А было гэта ўжо ў 1944-м, калі азвярэлую фашысцкую арду гналі назад, у яе логава. Жыхары нашай вёскі Ардаўскія і навакольных вёсак партызанскага краю яшчэ не ачомаліся ад жахаў карных экспедыцый, жылі ў зямлянках, хаваліся ў лясах.

Акрамя мяне, у сям’і было яшчэ трое дзяцей: два браты – адзін старэйшы за мяне, другі – малодшы – і гадавалая сястрычка. Ды наляцелі карнікі ў час чацвертай экспедыцыі, загналі людзей у балота. Я пры першых стрэлах кінулася куды вочы глядзяць і выслізнула з аблавы. А бацька, малодшы брат і сястрычка так і засталіся ў балоце навечна. Параненая маці зубамі і адной рукой выцягнула з-пад мёртвых цел брата Пятра; потым на ім налічылі 17 ран.

Трэба было жыць. Ужо грукатаў паблізу фронт. І пакрыху спаўзаліся людзі на родныя папялішчы. Але большасць людзей усё ж заставалася ў лесе. Не рызыкнула вярнуцца і мая маці. Цяжка паранены сын балансаваў на грані жыцця і смерці, сама аслабла ад раны. Уся надзея была на мяне.

І вось у той злашчасны надвячорак пайшла я з лесу ў Ардаўскія, каб змалоць крыху мукі; у адной з зямлянак засталіся жорны. Колькі там сілы было ў галоднай і змарнелай дзяўчынкі – дык, напрацаваўшыся, забылася пад раніцу цяжкім сном і падхапілася ад стрэлаў. Група немцаў і паліцаяў сагнала ўсіх, каго знайшла, у адну зямлянку і расстраляла. А потым кінулі гранату. Гэта і быў той момант, што не адпускае мяне і сёння.

…Калі ачуняла, выпаўзла з разбітай зямлянкі. Уцалела яшчэ некалькі чалавек. Схаваліся ў лесе. Я раз-пораз траціла прытомнасць. Потым даведалася, што жыццё было нам падаравана Богам у той дзень двойчы, бо каты вярнуліся яшчэ раз і спалілі і трупы, і зямлянку агнямётам, каб замесці сляды. Як выявілася пазней, гэта была дыверсійная група, якая прасачылася праз партызанскія пасты з Латвіі з мэтай знішчыць партызанскі аэрадром. Яго не знайшлі, дык з дзецьмі, старымі і жанчынамі расквіталіся.

Людзі звялі мяне з маці і братам, лячыць дапамагалі, ды не надта верылі, што выжыву. Такая страшная рана, ды ў галаву яшчэ. Але прырода родная, ардаўская, таксама лекі давала. Потым забралі нас партызаны, вось і выжыла. І фронт над намі шквалам пранёсся – уцалелі, і ад голаду не памерлі. Вярнуўся з фронту самы старэйшы брат, Мікалай, перавёз нас у Каханавічы.

Выратаваў жа нас тады латыскі атрад. І каня яны прывялі, і мукі далі, і ўсяляк клапаціліся. Усё казалі, што калі хто пакрыўдзіць, толькі скажыце. Вельмі душэўныя былі хлопцы.



Вёску Ардаўскія забівалі некалькі разоў – бамбілі з самалётаў, палілі і расстрэльвалі. Зараз там дзве брацкія магілы: адна – на папялішчы, дзе згарэлі 150 чалавек, у большасці бежанцаў з іншых вёсак Асвейшчыны,– другая – насупраць мясцовых могілак, дзе людзей расстрэльвалі. Нямала магіл і ў навакольных лясах.

Вёска існавала да 1970 года. Зараз там вялікая прастора агароджана – разводзяць аленяў.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка