Лойка Алег, нарадзіўся 01. 05. 1931 г у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара



Дата канвертавання26.06.2016
Памер32.1 Kb.




Алег Лойка
Лойка Алег, нарадзіўся 01.05.1931 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1956). З 1956 г. - выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 г. - загадчык кафедры ўніверсітэта. Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964-1989). Член-карэспандэнт АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, іншымі медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай».

Першыя вершы надрукаваў у 1943 г. («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты...» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984).

Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).

Выступае і як крытык, літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н.Перкіным, 1963), на IX з'езд - «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I - 1977, ч. II - 1980, 2-е дапрацаванае выданне ч. I і II - 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII - пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С.Александровічам і В.Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В.Рагойшам, 1988).

Працуе і ў галіне перакладу. На беларускую мову пераклаў кніжку выбраных твораў П.Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І.В.Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы расейскіх, украінскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».

У апошнія гады жыў у Слоніме. Памер 19 лістапада 2008г.

Творы аўтара, якія можна прачытаць ў бібліятэках сістэмы

Балады вайны і міру: рэц. У.В.Гніламёдаў; маст. К.П.Шаранговіч. – Мн.: Юнацтва, 1988. – 158с.

Займальная літаратура: эсе Мн.: ЛіМ, 2009. – 176с.

Калі ў дарозе ты…: Выбранае. – Мн.: Беларусь, 1971. – 226с.іл.

Няроўныя даты: вершы. – Мн.: Маст. літ., 1983. – 127с.

Паэзія і час: літ. – крытыч. артыкулы, творчыя партрэты. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 254с.

Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй: быліцы і небыліцы з вёскі і сталіцы: вершы. – Мн.: Юнацтва, 1984. – 40с.іл.

Пра ўсе справы Дзіва-Дзяржавы: вершы, казкі – Мн.: Юнацтва. 1993. – 64с.іл.

Пралескі ў акопах: паэзія – Мн.: Маст. літ., 1987. – 159с.

Скрыжалі: выбранае /аўт. прадм. Р.Семашкевіч. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 590с.іл.

Трэці золак: вершы і паэмы – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254с.

Ты жывеш у Беларусі: кн. па чытанню для дзяцей/А.Лойка, У.Навумавіч – Мн.: Беларуская мінуўшчына, 1995. – 16с.

Скарына на Градчынах: аповесць – Мн.: Юнацтва. 1990. – 111с.

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае: раман-эсе – Мн.: Маст. літ., 2009. – 366с.іл.

Як агонь, як вада…: раман-эсе пра Я.Купалу – мн.: Маст. літ., 1984. – 486с.іл.

Янка Купала /авт. перевод с бел. Г.Бубнова, и.Бурсова; предисл. И.Шамякина – М.: Мол.гвардия, 1982. – 351с.ил. – (Жизнь замечательных людей).

Расколдованное Полесье – М.: Сов. писатель. 1976. – 126с.

Творы аб жыцці і творчасці аўтара

Алейнік, Л. В. Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі - Мн. : Літ. і Маст., 2010. - 248 с.

Бугаёў, Д. Ён працаваў да апошніх дзён :  [літаратурная крытыка] //  Полымя. -  2009. -  № 11. -  С. 171-180. 

Марук, У. Алег Лойка :  літ.крытыка //  Полымя. -  2006. -  № 9. -  С. 129-131. 

Навасельцава, Г. Мастацкае ўвасабленне айчынай гісторыі ў творах канца XX стагодзя // Полымя. - 2012. — № 2. — С. 12—118.

Саламевіч, Я. Словы пра любімага сябра : літаратурная крытыка //  Маладосць. -  2009. -  № 12. -  С. 120-137. 

Скобла, Міхась Стокніжжа Алега Лойкі :  літ.крытыка //  Роднае слова. -  2006. -  № 5. -  С. 12-13. 

Шапран, С. У. Рамантык вялікай Радзімы : да 80-годдзя Алега Лойкі // Роднае слова. - 2011. — № 4. — С. 21—23.



Сцэнарныя матэрыялы

Літвін, М. Акно, праз якое Купала глядзеў на свет : інсцэніровка паводле ўрыўкаў рамана-эсэ "Як агонь, як вада" Алега Лойкі // Роднае слова. - 2012. — № 6. — С. 61—65.
: 2016 -> pismenniki
pismenniki -> Алесь Марціновіч
pismenniki -> Уладзімір Ягоўдзік
pismenniki -> Кандрат Крапіва
pismenniki -> Алаіза Пашкевіч. Цётка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да
pismenniki -> Салтукт Алег Уладзіміравіч
pismenniki -> Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
pismenniki -> Павел Місько Місько Павел
pismenniki -> Анатоль Астрэйка Астрэйка Анатоль
pismenniki -> Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя І падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску
pismenniki -> Міхась Зарэцкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка