Люблю мой край, старонку гэту



Дата канвертавання30.06.2016
Памер50.74 Kb.
ЛЮБЛЮ

МОЙ КРАЙ,

СТАРОНКУ ГЭТУ...

( 1 клас)

Выхавацель

Крывец С. В.

Праграмны змест:замацаваць веды пра Беларусь, правілы паводзін на прародзе; навучаць уменню слухаць і разумець беларускую мову, выразна чытаць вершы; навучаць на прыкладзе вершаў, загадак, праказак, прымавак, гульняў адчуваць прыгажосць беларускага маўлення; выхоўваць у дзяцей любоў да роднага краю, разуменне неабходнасці зберагчы багацця расліннага і жывёльнага ассяродзя.

Папярэдняя работа: знаёмства з раслінным і жывёльным ассяродзем Беларусі, з цацкамі, якія знаходзяцца ў “Беларускім кутку” групы, мастацка-моўная дзейнасць дзяцей ( вывучанне вершаў, лічылак, заклічак, прыказак); правядзенне дыдактычных і развіваючых гульняў: “Лес – наш дом”, “Знадзі сваё дрэва”, “Забараняльныя знакі”; работа з прыродным матэрыялам: “З якога дрэва лісток”.

Матэрыял: карта Беларусі. складзенная з частак; дыдактычныя гульні “Наш лес”, “Лес наш дом”; сілуэты дрэў, птушак, жывёл, раслін; запіс беларускай музыкі.

Ход занятка

Залацістыя прасторы,

Незлічона ясных зор,

Рэкі ціхія, азёры,

Галасісты шумны бор!

Ты нас ласкай атуліла,

І я ў шчасці гавару:

Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь!

(П. Броўка)


Гучыць музыка.

Выхавальнік. Дзеці, адгадайце, пра што сёння пойдзе гаворка?

Сення мы будзем гаварыць пра тое, што для чалавека з’яўляецца самым дарагім – пра Радзіму. Сёння да нас у госці завітаў Несцерка. У яго да вас ёсць шмат пытанняў.



Вікратына.

  1. У якім горадзе мы жывем? (Гродна)

  2. Якія вы яшчэ ведаеце буйные гарады нашай краіны? ( Мінск, Віцебск, Магілёў, Брэст, Гомель)

  3. Як называецца наша Радзіма? (Беларусь)

  4. З чаго яна складаецца? (З абласцей)


Несцерка прапануе гульню. Называе горад, а дзеці ўтвараюць назву вобласці (Мінск – Мінская і г.д.)
Выхавальнік. А зараз заданне: складзіце з частак карту Рэспублікі Беларусь (дзеці групамі выконваюць заданне)

Гульня “Рака”. ( Дзеці паказваюць і называюць на карце рэкі Беларусі).

Выхавальнік.

  • Чаму мы любім нашу Радзіму?

  • Якія азёры вы ведаеце?

  • Чаму называюць нашу Радзіму багатай?

  • Якія расліны растуць у нас? (Прапануе знайсці іх на картках)

Несцерка загадвае загадкі.

  • Яно для ўсіх нас добры друг

Хоць дзіваком здаецца

Што адзяе вясной кажух

А ў восень – раздзяецца (Дрэва)

Выхавальнік. Зараз мы раскажам Несцерку, якія дрэвы растуць у нашых лясах (на кожную загадку пасля адгадкі выстаўляць сілуэт адпаведных дрэў)


  • І сто гадоў я малады

Маё насенне жалуды (Дуб)

  • Адна я ў лесе з белаю карой

Паю вас сокам веснавой парой (Бяроза)

  • Заўсёды – летам і зімой

Мае іголачкі са мной

Галінак у мяне багата

Зімой прыходжу к вам на свята (Ёлка)


  • Я засцілаю дол ігліцай

З прадвеку слаўлюся жывіцай (Сасна)

- Я зацветаю кожным летам

Не пышным, ледзь прыкметным цветам

Але як толькі зацвіту

Дык пчолкі чуюць за версту (Ліпа)


  • Ні што не ляцела, ні што не спужала,

А ўся затрымцела, а уся задрыжала (Асіна)

- Стаіць у лесе дрэўца

Пад ветрам лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць

І снегіры да і’х ляцяць (Рабіна)

Выхавальнік. Як мы павінны шанаваць дрэвы? (Дзеці паказваюць забараняльныя знакі).

Праводзіцца рухомая гульня “Знайдзі дрэва”. (Дзеці пазнаюць дрэвы па пладам і змяшчаюць іх на дрэвы).



Выхавальнік. У нас атрымаўся лес. Што гэта вырасла пад дрэвамі? (Малюнкі грыбоў і ягад)
Загадкі.

  • У бары пад ёлкай колкай

Вырас беленькі Рыгорка

Маша з кошыкам ішла

І Рыгорку знайшла (Грыб)

- У чырвонай шапачцы расту

Сярод лістоў асінавых

Завуся ... (Падасінавік)



  • Ля лясных дарожак

Многа белых ножак

У шапках розна каляровых

Добра кожнаму знаёмых (Сыраежкі)


  • На ёй чырвоная сукенка

Хто ідзе, ёй паклон аддае (Суніца)

  • Белячок – таўсцячок

Пад кустом лёг на бачок (Баравік)

  • Растуць на пянёчку Юлькі

На іх – жоўтыя кашулькі

Ні колі шапкі не здымаюць

Бо ні адной рукі не маюць (Апенькі)


  • Мяне пазнаюць за вярсту

Схавалася ў цянёк

Чырвонае сукеначка

А беленькі пянёк (Маліна)

Выхавальнік. Як мы павінны збіраць грыбы і ягады, каб зберагчы багацце нашых лясоў? (Адказы дзяцей) Здагадайцеся, пра каго зараз пойдзе гаворка: “Без страху і гора праляціць рэкі і мора” (Птушка). Ці ведаеце вы якія птушкі жывуць у нашым краі? (Дзеці чытаюць верш).

У нашым крі – Беларусі

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Качкі, чыбісы, саколкі,

Чаплі, совы, перапёлкі.

У нашым крі – Беларусі

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Галкі, крмкачы, вароны,

Галубок нахахалёны.

У нашым крі – Беларусі

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Ластаўкі і верабейкі,

Чыжыкі і салавейкі.

(А. Гурло)


Фізмінутка.

Вольна дыхаць на прасторы

Рукі ўніз – пасля ў гору

Лётаць хочацца, як птушкам,

І сыночкам, і дачушкам.

Вельмі хочацца скакаць,

Сонейка рукой дастаць.

Гусі шэрыя ляцелі,

Ды ляцелі, ды ляцелі.

Вось прыселі, пасядзелі

І зноў паляцелі

Ды на месца ціха селі.


Гульня “Лес – наш дом”. Гульня праводзіцца паводле верша Н. Рыжова “Лясныя правілы” з выкарыстаннем экалагічных знакаў.

Загадкі.

  • У дрэве – хатка, арэшкаў горка,

Гаспадыня тут ... (Вавёрка)

  • Я прысела пад дубок

А мяне кальнуў клубок (Вожык)

- Летам носіць ён кажух,

Уплятае мёд за двух (Мядзведзь)


Залатое футра па зямлі цягае (Ліса)

Выхавальнік. На каго багата яшчэ наша Беларусь? (На добрых людзей)

Як завуць людзей, якія нарадзіліся і жывуць у Беларусі? (Беларусы)

Дзеці чытаюць вершы “Блакіт Нябёс” П. Прыходзька і “Беларусачка” М. Пазнякоў. Знайдзіце слова, якое згубілася ў вершы “Беларус” А. Бадака

Ты хто?


Уркаінец?

Малдаванін?

Мо кубінец?

Англічанін?

Ці француз?

Не, няпраўда...

(Беларус)

На якой мове гавораць беларусы? (Беларускай)

Я вас, беларусаў, прашу:

На мове сваёй гаварыце,

Спявайце, як птушкі ў блакіце.

Не пусцім мову на звод

Бо мы – беларускі народ!

А народ наш таленавіты і працавіты. Вось што сказаў паэт:

Беларусь – Радзіма,

Сёлы, хаты, нівы,

Гарадоў цудоўных нам не палічыць.

І жывуць тут людзі –

Рукі залатыя,

Усё яны ўмеюць:

Будаваць, расціць

(Г Васілеўская – Якубенене)

Што ж умеюць рабіць працавітыя рукі беларусаў? (Халадзільнік, тэлевізар, машына, трактар, веласіпед, мэбля, адзенне, абутак і г.д.) З чаго робяць цацкі народныя майстры? (З гліны, саломкі, дрэва, ільну)

Вось і скончылася наша падарожжа.



Выхавальнік успамінае прыказкі, а дзеці тлумачаць іх змест:

  • Зямелька – матка наша: і накорміць, і напоіць, і адзенне.

  • Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

  • Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы.

  • Родная зямля мягчэй, як чужая пярына.

  • У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

: ddu103grodno -> library
library -> Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”
library -> Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі
library -> Мастацкая дзіцячая цацка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка