«Магілёўскі инстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»



Дата канвертавання05.12.2016
Памер206.15 Kb.


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«Магілёўскі ИНСТЫТУТ

МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»











ЗАЦВЯРДЖАЮ

Часовы выканаўца абавязкаў

па пасадзе начальніка

Магілёўскага інстытута МУС

падпалкоўнік міліцыі

Ю.П. Шкапляроў
.06.2015
Рэгістрацыйны № УД-_______/вуч.







БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасцяў:

1-93 01 01 Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі

1-93 01 03 Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці



2015 г.


Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі I ступені па спецыяльнасцях 1-93 01 01 Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі, 1-93 01 03 Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці, зацверджанага і ўведзенага ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2013 г. № 87

СКЛАДАЛЬНІК:

С.І. Даніленка, начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Магілеўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», кандыдат філалагічных навук, дацэнт
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Магілеўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (пратакол № 10 ад 16.04.2015 г.);


Навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Магілеўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»

(пратакол № 6 ад 22.04.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны
Мэта выкладання дысцыпліны:

выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

развіць моўна-эстэтычны густ курсантаў і слухачоў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будычых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых ведаў у прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

сфарміраваць разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

даць неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

дапамагчы ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
Месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

Сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі


Для студэнтаў юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і курсантаў устаноў адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў прынцыпова важнай з’яўляецца здольнасць вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Выкладанне дысцыпліны «Беларуская мова» мае на мэце выпрацоўку і замацаванне практычных уменняў і навыкаў карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу, пашырэнне і ўзбагачэнне прафесійнага лексічнага запасу будучых спецыялістаў органаў унутраных спраў. Важнай задачай вучэбнага курса з’яўляецца выпрацоўка ўменняў практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці і падрыхтоўка да практычнага ўкаранення атрыманых ведаў у іншых сферах сацыяльнай актыўнасці. У працэсе авалодання дысцыплінай курсанты павінны бліжэй пазнаёміцца з духоўнай і інтэлектуальнай спадчынай беларускага народа, развіць пачуццё нацыянальнай самапавагі.

Курс уключае сям тэм. Тэма 1 адведзена высвятленню месца і ролі беларускай мовы ў сістэме гуманітарных ведаў сучаснага чалавека. У тэме 2 пададзена вызначэнне асноўных катэгорый лексікалогіі, асаблівасцей лексікі паводле паходжання, ступені і сферы ўжывання; асобная дэталізацыя робіцца ў адносінах да тэрміналагічнай сістэмы сучаснай юрыдычнай навукі. У тэме 3 вывучэнне юрыдычнай тэрміналогіі працягваецца ў суаднясенні і параўнанні беларускай і рускай моў, што мае практычную патрэбу. Па-першае, зараз у нашай краіне суіснуюць дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Па-другое, абедзве мовы паралельна вывучаюцца ў школах, каледжах, ВНУ, таму супастаўленне дапамагае больш глыбокаму, асэнсаванаму засваенню асаблівасцей беларускай юрыдычнай тэрміналогіі. У тэме 4 даецца агульнае паняцце аб сістэме функцыянальных стыляў. Заняткі па тэме 5 узнаўляюць і сістэматызуюць веды навучэнцаў адносна навуковага стылю, яго сферы выкарыстання і найбольш ужывальных дакументаў. Тэма 6 прысвечана дэталёваму вывучэнню афіцыйна-дзелавога стылю, яго моўных асаблівасцей (лексічных, граматычных, сінтаксічных), адметнасцей перакладу тэкстаў юрыдычнай тэматыкі. Пры гэтым навыкі складання справавых лістоў і патрабаванні да іх афармлення курсанты засвойваюць самастойна. Вывучэнне дысцыпліны «Беларуская мова. Юрыдычная лексіка» завяршаецца разглядам тэмы 7 «Культура прафесійнага маўлення», у межах якой вывучаюцца асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць), асноўныя моўныя нормы, праблемы тэхнікі і выразнасці маўлення, падрыхтоўкі публічнага выступлення. Такім чынам, існуе відавочная сувязь зместу дысцыпліны “Беларуская мова” з іншымі дысцыплінамі гуманітарнага цыклу. Найперш гэта датычыць “Рыторыкі”.

Шэраг пытанняў, сярод якіх этапы фарміравання беларускай мовы, гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі, тэрміналагічная лексікаграфія, сінтаксічная стылістыка, кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага стылю, узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці і інш., выносіцца на самастойны разгляд. Засваенне дысцыпліны прадугледжвае таксама досыць вялікі аб’ём самастойнай працы навучэнцаў па перакладу тэкстаў юрыдычнай тэматыкі і складанню слоўніка юрыдычнай тэрміналогіі.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны
Вывучэнне вучэбнай дысцыпліны павінна спрыяць фарміраванню наступных кампетэнцый:

акадэмічных:

АК-5. Быць здольным спараджаць новыя ідэі.

АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

сацыяльна-асабовых:

СЛК-8. Разумець сацыяльную значнасць сваёй будучай прафесіі, быць здольным выконваць грамадзянскі і службовы абавязак, прафесійныя задачы ў адпаведнасці з нормамі маралі, прафесійнай этыкі і службовага этыкету.

СЛК-11: выконваць прафесійныя задачы і выяўляць псіхалагічную ўстойлівасць у экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях, асаблівых умовах, ва ўмовах рэжыму надзвычайнага становішча і ваеннага становішча;

прафесійных:

ПК-10: Аналізаваць і ўлічваць псіхалагічны бок прафесійнай дзейнасці, ажыццяўляць псіхалагічна правільнае і маральна карэктнае ўзаемадзеянне з грамадзянамі.

ПК-26. Ужываць метады правядзення прыкладных навуковых даследванняў, аналізу і апрацоўкі іх вынікаў.

У выніку засваення вучэбнай дысцыпліны «Белауская мова (прафесійная лексіка» курсанты павінны:

1) ведаць:

• ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

• функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

• месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

• сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

• дастаткова поўны набор прафесійнай лексікі;

• тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

2) умець:

• граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

• правільна разумець прафесійныя тэксты і ўспрымаць навуковую галіновую інфармацыю;

3) мець навыкі:

• перакладу, анатавання і рэферавання прафесійна арыентаваных тэкстаў;

• складання і вядзення на беларускай мове дзелавой дакументацыі, падрыхтоўкі навуковых і публічных выступленняў.
Аб'ём вучэбнай дысцыпліны, формы атрымання адукацыі і формы цякучай атэстацыі
Вучэбная дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка) вывучаецца ў дзённай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі.

У адпаведнасці з вучэбнымі планамі ўстановы адукацыі па спецыяльнасцях 1-93 01 01 Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі, 1-93 01 03 Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца ўсяго 72 гадзіны.

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны на дзённай форме адводзіцца 34 гадзіны аўдыторных заняткаў, практычных заняткаў – 34. Вучэбная дысцыпліна вывучаецца ў 2 семестры, форма цякучай атэстацыі – залік (2).

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны на вочнай форме адводзіцца 8 гадзіны аўдыторных заняткаў, практычных заняткаў – 8. Вучэбная дысцыпліна вывучаецца ў 2 семестры, форма цякучай атэстацыі – залік (2).


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Прадмет і задачы курса. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка вышэйшай навучальнай установы сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Паланізацыя і русіфікацыя. Моўныя рэформы савецкага часу. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.


Тэма 2. Лексічная сістэма беларускай мовы
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х гадоў XX ст.


Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Назоўнік (несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні, канчаткі ў родным склоне, чаргаванне ў месным склоне, скланенне асабовых і ўласных назоўнікаў).

Прыметнік (кароткія прыметнікі, ступені параўнання, канчаткі ў месным і давальных склонах).

Род лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Займеннік (асаблівасці ўтварэння і ўжывання). Прыслоўе (асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы).

Дзеяслоў (спецыфіка спражэння, ужыванне суфіксаў дзеясловаў). Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе (асаблівасці ўтварэння, варыянтнасць форм).

Асаблівасці дапасавання і кіравання, ужыванне прыназоўнікаў.
Тэма 4. Функцыянальныя стылі маўлення
Паняцце аб сістэме функцыянальных стыляў. Агульная характарыстыка гутарковага, мастацкага, публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыляў.

Узаемапранікненне стыляў.


Тэма 5. Навуковы стыль
Характарыстыка навуковага стылю: агульныя патрабаванні, сфера выкарыстання, моўныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыя навуковага стылю (абстрактныя назоўнікі, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы).

Сінтаксічныя канструкцыі (актыўныя і пасіўныя). Лексічны склад навуковага стылю. Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару. Спасылкі на крыніцу інфармацыі.

Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту (тэма, падтэма; апісанне, апавяданне, разважанне). Сродкі лагічнай сувязі на узроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту.

Сістэма жанраў навуковай літаратуры: агульная характарыстыка, сфера выкарыстання, адметныя рысы. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі рэферата. Лексіка-сінтакстчныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.


Тэма 6. Афіцыйна-справавы стыль
Характарыстыка афіцыйна-справавога стылю: агульныя патрабаванні, сфера выкарыстання.

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (аддзеяслоўныя назоўнікі, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, выкарыстанне безасабовых канстукцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, справавыя лісты), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.
Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення
Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя).

Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

(для дзённай формы навучання)




Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў


Дадаткі

Усяго

Лекцыі

Семінарскія Заняткі


Практычныя Заняткі

Іншае

Колькасць гадзін КСР

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

2 семестр

1

Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

2







2







ПкА




2

Лексічная сістэма мовы

4







4







ПкА




3

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

10







10







ПкА




4

Функцыянальныя стылі маўлення

2







2







ПкА




5

Навуковы стыль

4







4







ПкА




6

Афіцыйна-справавы стыль

8







8







ПкА




7

Культура прафесійнага маўлення

4







4







ПкА







Залік




























Усяго па дысцыпліне

34







34













ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ



(для завочнай формы навучання)


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў


Дадаткі

Усяго

Лекцыі

Семінарскія Заняткі


Практычныя Заняткі

Іншае

Колькасць гадзін КСР

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

2 семестр

3

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

4







4







ПкА




6

Афіцыйна-справавы стыль

4







4







ПкА







Залік




























Усяго па дысцыпліне

8







8












Умоўныя абазначэнні:

ПК-праверка канспектаў

А- апытванне


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Асноўная літаратура


1. Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі : Закон Респ. Беларусь, 23 июля 2008 г., № 420-З // Консультант Плюс : Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр». – Минск, 2013.

2. Венідзіктаў, С.В. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка : вучэб. дапам. / С.В. Венідзіктаў, С.І. Даніленка. – Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. – 152 с.

3. Каценка, А.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка): практыкум / А.В. Каценка ; М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь, Акад. МУС. – Мінск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2010. – 48 с.

4. Кривицкий, А.А. Белорусский язык для говорящих по-русски / А.А. Кривицкий, А.Е. Михневич. – Мінск : Выш. шк., 2008. – 383 с.

5. Смольская, Т.М. Беларуская мова : юрыд. лексіка: вучэб. дапам. для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Т.М. Смольская, Л.У. Хрышчановіч. – Мінск : ТетраСиcтемс, 2006. – 240 с.

6. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». – Магілёў: кафедра сац.-гуман. дысцыплін МВК МВД Рэсп. Беларусь, 2012.


Дадатковая літаратура
7. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск : выш. шк., 1994. – 122 с.

8. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія / Л.А. Антанюк. – Мінск : Акад. кірав. пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 99 с.

9. Арфаграфічны слоўнік / склад. І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна, С.Я. Рапацэвіч. – Мінск : Современная школа, 2008. – 256 с.

10. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. – Мінск, 2010.12. – 230 с.

11. Каценка, А.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка : Вучэбны дапаможнік / 3-е выд. – Мінск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2007. – 103 с.

12. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

13. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 205 с.

14. Міхальчанка, А.М. Дапаможнік па справаводству / А.М. Міхальчанка, Э.М. Давыдава. – Мінск Полымя, 1993. – 333 с.

15. Николаева, О.Н. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 568 с.

16. Плотнікаў, Б.А. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы / Б.А. Плотнікаў, В.П. Трайкоўская. – Мінск : Книжный дом, 2004. – 544 с.

17. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск Вышэйшая школа, 1993. – 328 с.

18. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

19. Цыбульская, С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Ялынцава. – 3-е выд., выпр. – Мінск : ТетраСистемс, 2007. – 272 с.

20. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск : БелЭн, 1992. – 636 с.


Пералік сродкаў дыягностыкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
Сродкамі дыягностыкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” з’яўляюцца:

1) апытванне;

2) выкананне практыкаванняў;

3) канспектаванне;

4) складанне руска-беларускага слоўніка юрыдычнай лексікі;

5) абарона рэфератаў;

6) залік.
Метадычныя рэкамендацыі па выкананню

самастойнай працы па вучэбнай дысцыпліне


Час, адведзены вучэбным планам на самастойную работу, можа выкарыстоўвацца для адпрацоўкі тэмы (пытанняў), вынесеных на самастойны разгляд, выкананне індывідуальных творчых заданняў, падрыхтоўку паведамленняў, тэматычных дакладаў, рэфератаў, прэзентацый, эсэ, выкананне практычных заданняў, пераклад тэкстаў юрыдычнай тэматыкі з рускай на беларускую мову, канспектаванне вучэбнай літаратуры, аналітычную апрацоўку беларускамоўных тэкстаў розных стыляў (складанне анатацый, рэфератаў, рэцэнзій, рэзюмэ) і інш.

Змест самастойнай работы курсантаў (заданні, формы справаздачнасці) адлюстраваны ў метадычных рэкамендацыях па вывучэнні дысцыпліны.

Кантроль за самастойнай работай курсантаў ажыццяўляецца выкладчыкам, як правіла, падчас аўдыторных заняткаў у выглядзе кантрольных заданняў, тэсташ, абмеркавання рэфератаў, творчых работ, экспрэс-апытанняў, іншых мерапрыемстваў.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЕБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




Назва дысцыпліны, з якой патрэбна ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у зместу вучебнай праграмы па вывучаемай

вучебнай дысцыпліне



Рашэнне,

прынятае кафедрай, якая распрацавала вучебную праграму

(з указаннем даты и нумара пратакола)













ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ





пп


Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры (пратакол № __ от __.__.201__г.)


Начальнік кафедры

________________________ _______________ __________________

(назва кафедры, спецыяльнае званне, (подпіс) (І.І. па б. Прозвішча)

вучоная ступень, вучонае званне)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік начальніка

Магілёўскага інстытута МУС



______________________________ _______________ __________________
(спецыяльнае званне, вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) ( І.І. па б. Прозвішча)







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка