«магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.7 Mb.
1   2   3   4

Заканамернасці і тэндэнцыі развіцця рэлігіі і вальнадумства ў сучасным грамадстве. Працэсы секулярызацыі. Суадносіны рэлігійнага і свецкага ў грамадскай свядомасці, сацыяльнай практыцы суадносіны навуковай і рэлігійнай карцін свету ў свядомасці сучаснага чалавека.


Мэты:

- навучальная: пазнаёміць курсантаў з асаблівасцямі развіцця розныхрэлігій на тэрыторыі этнічнай Беларусі;

- развіваючая: развіць мысленне курсанта; стварыць умовы для развіцця разумовых, творчых, рэфлексіўных і камунікатыўных здольнасцяў навучэнцаў, развіваць здольнасць хутка думаць, коратка і ясна выказваць сваю думку;

-выхаваўчая: выхоўваць у курсантаў імкненне да развіцця сваіх інтэлектуальных здольнасцяў, агульнай эрудыцыі; выхоўваць талерантнага і актыўнага сучаснага чалавека.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Адзіночанка В.А. Рэлігіязнаўства: Вучэб. дапам. – Мн: Універсітэцкае, 2001.– 240 с.

2. Акинчиц, И. И. Современный верующий / И. И. Акинчиц. — Брест : Брестская областная типография, 1999. — 244 с.

3. Бабосов, Е. М. Динамика религиозности в независимой Беларуси. — Минск : Институт Социологии АН РБ, 1995. — 65 с.

4. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн.: БелЭн, 2000. – 432 с.

5. Верашчагiна, А. У. Гiсторыя канфесiй на Беларусi ў другой палове ХХ стагоддзя. — Мiнск : ШСПД, 1999. — 137 с.

6. Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь: сборник документов и материалов / авт.-сост. М. В. Цвилик ; под. ред. В. И. Новиц-кого. — Минск : Четыре четверти, 2005. — 336 с.

7. Дунаева, И. Н. Основные закономерности в религиозном сознании населения Республики Беларусь в современных условиях / И. Н. Дунаева [и др.]. — Минск : БГУ, 1995. — 49 с.

8. Канфесіі на Беларусі (к.ХVII – ХХ стст.) / В.В. Грыгор'ева, У.М.Завальнюк, У.І. Навіцкі, А.М. Філатава. – Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998. – 340 с.

9. Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.). — Гродна: ГрДУ, 2001. — 352 с.

10. Рыбаков Б.А. Язычество Древней Руси. – М.: Наука, 1987. – 783 с.

11. Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2001. — 368 с.


Лекцыя:

1. Дахрысціянская культура ўсходнеславянскіх плямёнаў.

2. Хрысціянства, іудаізм, іслам на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

3. Рэлігія ў савецкі перыяд.

4. Рэлігійнае адраджэнне ў постсавецкі перыяд.

5.Рэлігійнае і свецкае ў грамадскай свядомасці ў ХХІст.


Семінарскія заняткі:

1. Дахрысціянская культура ўсходнеславянскіх плямёнаў.

2. Хрысціянства, іўдаізм, іслам на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

3. Рэлігія ў савецкі перыяд.

4. Рэлігійнае адраджэнне ў постсавецкі перыяд.

5.Рэлігійнае і свецкае ў грамадскай свядомасці ў ХХІст.


Пытанні для самакантролю:

1. Чым характарызавалася дахрысціянская культура ўсходнеславянскіх плямёнаў?

2. Калі была заснавана Полацкая епархія?

3. У чым заключаецца гістарычнае значэнне прыняцця хрысціянства ўсходнімі славянамі?

4. У чым праяўлялася рэлігійнае адраджэнне ў постсавецкі перыяд?

5. Растлумачце паняцце "духоўнасці". Ці ёсць сувязь паміж духоўнасцю і рэлігіяй? Ці можа існаваць духоўнасць па-за рэлігіяй? Адказ абгрунтуйце.


Тэмы рэфератаў:

1. Праваслаўная царква ў Беларусі ў ХХ ст.

2. Каталіцкая царква ў Беларусі ў ХХ ст.

3. Беларускія святыя і іх месца ў гісторыі Беларусі.

4. Элементы архаічных вераванняў у жыцці сучаснага беларускага грамадства.
Тэст:

1. Бог сонца і ўрадлівасці ў міфалогіі ўсходніх славян

А. Дажбог;

В. Пярун;

С. Стрыбог;

D. Локі.


2. Хрысціянства становіцца афіцыйнай рэлігіяй Русі ў:

А. 998 г.

В. 988 г.

С. 1089 г.

D. 1054 г.

3. Полацкае епархія была створана ў:

А. 992 г.

В. 998 г.

С. 1005 г.

D. 1015 г.

4. Першым дакументам, які сведчыў аб пражыванні яўрэяў, а гэта значыць і аб існаванні на нашых землях іудаізму, адносіцца да 24 чэрвеня 1388 г., калі Вялікі князь літоўскі выдаў прывілей яўрэям Брэста з мэтай заахвочвання іх далейшага перасялення. Як звалі гэтага князя?

А. Ягайла;

В. Свідрыгайла;

С. Скіргайла;

D. Вітаўт

5. Вядучай антырэлігійнай арганізацыяй СССР быў:

А. Саюз ваяўнічых бязбожнікаў;

В. Саюз бязбожнікаў;

С. Саюз вальнадумцаў;

D. Саюз маністаў.

6. У міфалогіі ўсходніх славян дух хаты, звязаны з уяўленнямі аб дабрабыце сям’і называўся:

А. Дамавік;

В. Гуменнік;

С. Хлеўнік;

D. Лазнік.

7. Новы кірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены ў:

А. 1569 г.;

В. 1596 г.;

С. 1667 г.;

D. 1588 г.

8. Цэнтр кальвінізму ВКЛ, месца знаходжання супальнасці кальвіністаў, заснаванай Мікалаем Радзівілам Чорным:

А. Гродна;

В. Мінск;

С. Ліда;


D. Брэст.

9. На якой мове пісаліся Кітабы – рэлігійныя кнігі беларускіх мусульман:

А. На беларускай;

В. На арабскай;

С. На беларускай мове арабскімі літарамі;

D. На польскай мове.

10. Дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», апошні параграф якога пазбаўляў рэлігійныя арганізацыі правоў юрыдычнай асобы і забараняў ім валодаць уласнасцю, быў прыняты ў:

А. 1917 г.;

В. 1922 г.;

С. 1918 г.;

D. 1920 г.
ТЭМА 11

СВАБОДА СУМЛЕННЯ І ЯЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ


Лекцыя: 2 гадзіны

Семінарскія заняткі: 2 гадзіны


Паняцце свабоды сумлення. Свабода веравызнання. Свабода атэізму.

Заканадаўчае замацаванне свабоды сумлення ў міжнародных прававых дакументах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыя аб ліквідацыі ўсіх формаў нецярпімасці і дыскрымінацыі на аснове рэлігіі або перакананняў, Канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод Савета Еўропы і інш. Падыходы да пабудовы дзяржаўна-канфесійных адносін у сучасным свеце.

Свабода сумлення ў айчыннай гісторыі. Дзяржаўная, “памяркоўныя” і “нецярпімыя” рэлігіі ў Расійскай імперыі. Свабода сумлення ў СССР. Аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы. Практыка ўзаемаадносін дзяржавы і царквы ў савецкі перыяд. Навацыі рэлігійнай палітыкі ў перыяд “перабудовы”.

Прававое забеспячэнне свабоды сумлення ў Рэспубліцы Беларусь. Канстытуцыя і Закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” аб правах чалавека ў галіне самавызначэння ў дачыненні да рэлігіі. Правы і абавязкі рэлігійных арганізацый. Адукацыя і рэлігія ў Рэспубліцы Беларусь.

Светапоглядны плюралізм і рэлігійная талерантнасць як аснова канструктыўнага развіцця сучаснага грамадства.
Мэты:

- навучальная: пазнаёміць курсантаў з паняццем свабода сумлення; з паняццем «свабода сумлення» у міжнародных прававых дакументах;

- развіваючая: развіць мысленне курсанта; стварыць умовы для развіцця разумовых, творчых, рэфлексіўных і камунікатыўных здольнасцяў навучэнцаў, развіваць здольнасць хутка думаць, коратка і ясна выказваць сваю думку;

- выхаваўчая: выхоўваць у курсантаў імкненне да развіцця сваіх інтэлектуальных здольнасцяў, агульнай эрудыцыі; выхоўваць талерантнага і актыўнага сучаснага чалавека.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Акинчиц, И. И. Современный верующий / И. И. Акинчиц. — Брест : Брестская областная типография, 1999. — 244 с.

2. Бабосов, Е. М. Динамика религиозности в независимой Беларуси. — Минск : Институт Социологии АН РБ, 1995. — 65 с.

3. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн.: БелЭн, 2000. – 432 с.

4. Верашчагiна, А. У. Гiсторыя канфесiй на Беларусi ў другой палове ХХ стагоддзя. — Мiнск : ШСПД, 1999. — 137 с.

5. Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь: сборник документов и материалов / авт.-сост. М. В. Цвилик ; под. ред. В. И. Новиц-кого. — Минск : Четыре четверти, 2005. — 336 с.

6. Всеобщая Декларация прав человека (1948) // Права человека: сборник международно-правовых документов /Сост. В.В. Щербов. - Минск: Белфранс, 1999.

7. Декларация о ликвидации всех форм нетерпимости и дискриминации на основе религии или убеждений (1981) // Права человека: сборник международно-правовых документов /Сост. В.В. Щербов. - Минск: Белфранс, 1999.

8. Декларация о правах лиц, принадлежащих к национальным этническим, религиозным и языковым меньшинствам (1992) // Права человека: сборник международно-правовых документов /Сост. В.В. Щербов. - Минск: Белфранс, 1999.

9. Дунаева, И. Н. Основные закономерности в религиозном сознании населения Республики Беларусь в современных условиях / И. Н. Дунаева [и др.]. — Минск : БГУ, 1995. — 49 с.

10. Канфесіі на Беларусі (к.ХVII – ХХ стст.) / В.В. Грыгор'ева, У.М.Завальнюк, У.І. Навіцкі, А.М. Філатава. – Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998. – 340 с.

11. Конвенция о защите прав человека и основных свобод (1950) // Права человека: сборник международно-правовых документов /Сост. В.В. Щербов. - Минск: Белфранс, 1999.

12. Конвенция Содружества Независимых Государств о правах и основных свободах человека // Международные акты о правах человека: Сб. документов / Сост. В.А. Карташкин, Е.А. Лукашева. - 2-е изд., доп. - М.: НОРМА, 2002.

13. Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). – Минск: Амалфея, 2005. – 48 с.

14. О свободе совести и религиозных организациях: Закон Респ. Беларусь от 31 окт. 2002 г. No 137–3. — Минск, 2002. — 24 с.
Лекцыя:

1. Свабода сумлення і свабода веравызнання.

2. Свабода сумлення ў міжнародных прававых дакументах.

3. Свабода сумлення ў айчыннай гісторыі.

4. Прававое забеспячэнне свабоды сумлення ў РБ.
Семінарскія заняткі:

1. Свабода сумлення і свабода веравызнання.

2. Свабода сумлення ў міжнародных прававых дакументах.

3. Свабода сумлення ў айчыннай гісторыі.

4. Прававое забеспячэнне свабоды сумлення ў РБ.
Пытанні для самакантролю:

1. Якія найбольш важныя міжнародныя дакументы ў сферы правоў асобы Вы ведаеце?

2. Растлумачце такія паняцці як "свабода сумлення" і "свабода веравызнання".

3. Як на прававым узроўні забеспячваецца свабода сумлення і веравызнання ў Рэспубліцы Беларусь?

4. Як рэалізоўвалася права на свабоду веравызнання на этнічных беларускіх землях у ХХ ст.?

5. Пералічыце асноўныя кампаненты свабоды сумлення.


Тэмы рэфератаў:

1. Роля і месца рэлігіі ў сучасным беларускім грамадстве.

2. Рэлігійныя каштоўнасці і свабода сумлення.

3. Мараль і рэлігія.

4. Свабода сумлення і веравызнання ў Заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.
Тэcт

1. Прававыя асновы для рэалізацыі правоў грамадзян у галіне свабоды сумлення і веравызнання закладзены ў:

А. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

В. Законе «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях»;

С. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і «Уставах Духоўных спраў замежных спавяданняў»;

D. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

2. Імкненне звярнуць іншых у сваю веру называецца:

А. Празелітызм;

В. Генатэізм;

С. Маналатрыя;

D. Энатэізм.

3. Свабода веравызнання была падаравана жыхарам Расійскай імперыі Маніфестам ад:

А. 1917 г.;

В. 1918 г.;

С. 1905 г.;

D. 1900 г.

4. Права чалавека свабодна прытрымлівацца сваіх рэлігійных перакананняў, выконваць звязаныя з імі рытуалы, абрады, адкрыта заяўляць аб сваёй веры называецца:

А. Свабода сумлення;

В. Свабода веравызнання;

С. Свабода перакананняў;

D. Асабістая свабода.

5. Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", які гарантаваў права грамадзян на вызначэнне і выказванне свайго стаўлення да рэлігіі, быў прыняты Пастановай Вярхоўнага Савета СССР:

А. 1 кастрычнiка 1990 г.

В. 1 кастрычнiка 1989 г.;

С. 15 сакавіка 1982 г.;

D. 15 красавіка 1978 г.

6. Праблема правоў і свабод чалавека становіцца адной з цэнтральных ў міжнародных канвенцыях і пагадненнях з:

А. Першай паловы ХІХ ст.

В. Канца ХІХ ст.

С. Першай паловы ХХ ст.

D. Другой паловы ХХ ст.

7. Згодна з арт. 4 Канстытуцыі РБ ідэалогія рэлігійных аб'яднанняў:

А. З’яўляецца абавязковай для ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь;

В. Выкладаецца ў абавязковым парадку ў навучальных установах;

С. Не можа ўсталёўвацца ў якасці абавязковай для грамадзян.

D. З’яўляецца абавязковай для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

8. Каардынацыяй дзейнасці рэгіянальных органаў па справах рэлігій, аказанне ім кансультацыйнай (у тым ліку рэлігіязнаўчай і прававой) дапамогі, кантроль за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і статутнай дзейнасцю рэлігійных арганізацый у Рэспублицы Беларусь займаецца:

А. Дзяржаўны апарат па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;

В. Дзяржаўны апарат па справах рэлігій;

С. Дзяржаўны апарат па справах нацыянальнасцяў;

D. Дзяржаўны апарат па справах рэлігійных арганізацый.

9. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынятая і абвешчаная рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у:

А. 1945 г.;

В. 1948 г.;

С. 1953 г;

D. 1917 г.

10. На сучасным этапе большасць вернікаў у Беларусі адносіць сябе да:

А. Каталіцызму;

В. Пратэстантызму;

С. Праваслаўя;

D. Ісламу.

ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ ДА ЗАЛІКУ




  1. Рэлігія ў умовах глабалізацыі.

  2. Індуізм.

  3. Новыя рэлігійныя рухі ў краінах Еўропы і Амерыкі. Праблема “дэструктыўнай рэлігійнасці”.

  4. Іудаізм.

  5. Вальнадумства і секулярызацыя. Гістарычныя формы вальнадумства.

  6. Сінтаізм.

  7. Сучаснае вальнадумства і яго формы.

  8. Даасізм.

  9. Дахрысціянская культура ўсходнеславянскіх плямёнаў.

  10. Свабода сумлення і свабода веравызнання.

  11. Прававое забеспячэнне свабоды сумлення і веравызнання ў Рэспубліцы Беларусь.

  12. Канфуцыянства.

  13. Праваслаўе на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

  14. Роля і месца рэлігіі ў грамадстве.

  15. Іслам на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

  16. Паняцце рэлігіі. Структура рэлігіі.

  17. Іудаізм на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

  18. “Рэлігійнае адраджэнне” у постсавецкі перыяд.

  19. Канцэпцыі ўзнікнення рэлігіі.

  20. Рэлігійнае і свецкае ў грамадскай свядомасці ў ХХІ ст.

  21. Самыя старажытныя рэлігійныя ўяўленні: татэмізм.

  22. Сацыяльна-прававыя наступствы “дэструктыўнай рэлігійнасці” на тэрыторыі Беларусі.

  23. Элементы архаічных вераванняў і культаў у штодзённай свядомасці.

  24. Рэлігійныя вераванні Старажытнага Егіпта.

  25. Этыка хрысціянства. Хрысціянскі культ.

  26. Самыя старажытныя рэлігійныя ўяўленні: анімізм.

  27. Асновы веравучэння ў хрысціянстве. Біблія як Святое Пісанне.

  28. Старажытнагрэцкая і старажытнарымская міфалогія.

  29. Праблема паходжання хрысціянства.

  30. Будызм у сучасным свеце.

  31. Праваслаўе.

  32. Асновы веравучэння ісламу. Каран і Суна.

  33. Каталіцызм.

  34. Рэлігія ў савецкі перыяд.

  35. Пратэстантызм.

  36. Праблема класіфікацыі рэлігій.

  37. Асноўныя кірункі ў ісламе.

  38. Брэсцкая царкоўная ўнія.

  39. Перадумовы ўзнікнення ісламу.

  40. Хрышчэнне Русі і яго наступствы.

  41. Іслам у сучасным свеце.

  42. Роля нацыянальных рэлігій у фарміраванні і развіцці нацыянальнай самасвядомасці.

  43. Сучасны стан традыцыйных рэлігійных кірункаў у Рэспубліцы Беларусь.

  44. Метадалогія рэлігіязнаўства як навуковай дысцыпліны

  45. Рэлігійная цярпімасць. Пытанні талерантнасці ў грамадстве.

  46. Каталіцызм на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

  47. Паняцце рэлігійнай веры. Суадносіны веры і ведаў.

  48. Пратэстантызм на тэрыторыі этнічнай Беларусі.

  49. Асаблівасці сусветных рэлігій. Сацыяльна-гістарычныя перадумовы фарміравання сусветных рэлігій, іх асноўныя тыпалагічныя рысы.

  50. Асноўныя кірункі ў будызме.

  51. Гістарычныя этапы развіцця вальнадумства.

  52. Веравучэнне будызму.

  53. Рэлігіязнаўства ў структуры гуманітарнага кампанента адукацыі.

  54. Перадумовы ўзнікнення будызму.

  55. Асаблівасці нацыянальна-дзяржаўных рэлігій, іх асноўныя тыпалагічныя рысы.

  56. Тыбецкі ламаізм.

  57. Самыя старажытныя рэлігійныя ўяўленні: фетышызм.

  58. Дэструктыўныя праявы ў рэлігійным жыцці Рэспублікі Беларусь.

  59. Святыя пісанні рэлігій свету.

  60. Падыходы да вывучэння рэлігіязнаўства.

Намеснік начальніка кафедры



старшы лейтэнант міліцыі С.В. Венідзіктаў


: images -> materials -> sgd kafedra -> um materials -> NEW Materials -> Religiovedenie
images -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
images -> Пан езус прыгавораны да смерці
images -> Прыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 5 класе
Religiovedenie -> «магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»
um materials -> «Магілёўскі инстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»
um materials -> «Магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка