Макей Міхаіл Францавіч



Дата канвертавання26.06.2016
Памер13.61 Kb.
Макей Міхаіл Францавіч


Макей Міхаіл Францавіч нарадзіўся 18 сакавіка 1962 года ў вёсцы Казловічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1977 годзе закончыў Казловіцкую БШ. У гэтым жа годзе паступіў у Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які закончыў у 1981г. па спецыяльнасці “Агранамія”..

Пасля атрымання дыплома ў 1981 годзе з вясны па восень працаваў у саўгасе “XVIII партз’езд” Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. З восені 1981 па 1983 год служыў у радах Савецкай Арміі.

Пасля службы з 1981 па 1991 год працаваў у калгасе “Рассвет” Зэльвенскага раёна спачатку памочнікам брыгадзіра, затым аграномам, заатэхнікам.

У перыяд работы ў саўгасе з 1986 па 1991 г паступае вучыцца завочна ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “Зааінжынер”. З 1989 па 1990 год працуе старшынёй камісіі народнага кантролю. З 1990 па 1991 год - старшыня прафкама калгаса “Расвет”

З 1991 па цяперашні час з’яўляецца кіраўніком фермерскай гаспадаркі “Верас”, якая на працягу 1998 і 1999 гадоў займала першае месца ў конкурсе на лепшую фермерскую гаспадарку Рэспублікі Беларусь . На працягу пяці гадоў займае прызавые месцы сярод фермерскіх гаспадарак у Гродзенскай вобласці. Неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі і пахвальнымі граматамі.

Гаспадарка Макея М.Ф. спецыялізуецца па вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, займаецца рамонтам сельскагаспадарчых машын. Тут на высокім узроўні развіты прыдарожны сэрвіс і агратурызм.

З’яўляецца пастаянным фундатарам Елкаўскай сярэдняй школы.

Жанаты, мае двух дзяцей і двух унукаў.



Аўтар

бібліятэкар Елкаўскай СШ



Шкуда ЖаннаАнатольеўна


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка