Маладзечанскі малочны камбінат



Дата канвертавання27.07.2016
Памер9.67 Kb.
Генеральнаму дырэктару

ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”

Уладзіміру Іванавічу Бобрыку

ІМЯ, ПРОЗВІШЧА

АДРАС

Дарагі Уладзімір Іванавіч!



Я набыў новы сыр “Ракфорці” вытворчасці вашага камбіната. І хачу выказаць некалькі заўваг.

  1. Хто прыдумаў такую неарыгінальную назву? Гучыць як падробка пад “Ракфор” – несур’ёзна! Гэта ўсё адно, як красоўкі “Абібас” ці магнітафон “Панасонікс”!

  2. Чаму на ўпакоўцы ўсё напісана па-руску, чаму няма ні слова па-беларуску? Вы адкажаце, што ў нас 2 дзяржаўныя мовы і вы пішаце на якой хочаце? Але няўжо вам так падабаецца здавацца правінцыйным расійскім заводзікам – каб на прылаўках Масквы ці Смаленска вас немагчыма было адрозніць ад мясцовых? Гэта ж ПЕРШЫ ў Беларусі сыр з плесенню – дзе ж ваш гонар за такое пяршыньства?

  3. Смак сыру пакідае жадаць лепшага. Я каштаваў шмат сыроў з плесенню – магу параўноўваць. Чаму ваш такі салёны? Чаму так мала плесені? Чаму па кансістэнцыі ён як каўбасны ці плаўлены – хоць іншыя сыры з плесенню “рассыпаюцца”? Чаму пры гэтым ён каштуе ўсяго на 20 тысяч танней за замежныя аналагі?

Ведаеце, я вагаюся, ці набываць гэты сыр у далейшым. Таму вельмі хачу атрымаць адказы на пастаўленыя пытанні ў азначаны законам тэрмін і на азначанай законам мове – па-беларуску.

З павагай, ПОДПІС



ДАТА
: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка