Мальчэўскі Яўгеній Сяргеевіч



старонка1/3
Дата канвертавання22.11.2016
Памер418.84 Kb.
  1   2   3
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 930.25:347.77 (476)




Мальчэўскі

Яўгеній Сяргеевіч

патэнтаваЯ дакументацыЯ Рэспублікі Беларусь: СУТНАСЦЬ, экспертыза каштоўнасці і адбор на дзяржаўнае захоўванне

АЎТАРЭФЕРАТ

дысертацыі на саісканне вучонай ступені

кандыдата гістарычных навук


па спецыяльнасці 05.25.02 – дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства

Мінск, 2014

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Навуковы кіраўнік – Ходзін  Сяргей  Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Афіцыйныя апаненты: Ларын   Міхаіл  Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дырэктар Федэральнай бюджэтнай установы «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы»;
Пазднякоў  Валерый  Сямёнавіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела археаграфіі Дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы».
Апаніруючая арганізацыя – УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Абарона адбудзецца «4» снежня 2014 г. у 14.00 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8 (корпус юрыдычнага факультэта), аўд. 407.

Тэлефон вучонага сакратара (8 017) 209-57-09, е-mail: menkovski@bsu.by.


З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтарэферат разасланы «         »                     2014 г.

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый

доктар гістарычных навук прафесар В.І. Менькоўскі



УВОДЗІНЫ

На фарміраванне эфектыўных механізмаў кіравання прамысловай уласнасцю ўплываюць многія фактары, сярод якіх значная роля належыць арганізацыі працы з патэнтавай дакументацыяй Рэспублікі Беларусь. Патэнтавая дакументацыя змяшчае звесткі аб аб’ектах прамысловай уласнасці (далей – АПУ), з’яўляючыся адной з найбольш рэпрэзентатыўных крыніц інфармацыі аб перадавых навукова-тэхнічных і дызайнерскіх распрацоўках.

Пастановай Савета Міністраў ад 02.03.2012 № 205 зацверджана стратэгія Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2012-2020 гг., якой вызначаюцца асноўныя накірункі дзяржаўнай палітыкі і адпаведныя ім задачы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Аднымі з прыярытэтных задач па развіцці інфраструктуры сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Стратэгіяй названы фарміраванне і вядзенне Дзяржаўнага патэнтавага фонду Рэспублікі Беларусь (далей – ДПФ).

Сацыяльна-эканамічнае значэнне сістэм дакументацыі выяўляецца ў забеспячэнні дзейнасці пэўных галін і (або) рэалізацыі функцый. У галіновых сістэмах дакументацыі фіксуецца вытворчая дзейнасць, уласцівая канкрэтнай галіне гаспадаркі, культуры, аховы здароўя і г.д. У функцыянальных сістэмах адлюстроўваюцца найважнейшыя грамадскія функцыі. Галіной і (або) грамадскай функцыяй вызначаюцца спецыфіка складу і зместу адпаведнай сістэмы дакументацыі, яе ўласныя функцыі сацыяльна-эканамічнага характару.

Прымаючы гэта да ўвагі, вывучэнне нацыянальнай патэнтавай дакументацыі як сацыяльна-эканамічнай з’явы і пытанняў ўдасканалення арганізацыі працы з ёю бачыцца неабходнай умовай эфектыўнай рэалізацыі стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і мае важнае практычнае значэнне.

Раскрыццё сутнасці патэнтавай дакументацыі з’яўляецца неабходнай умовай для стварэння эфектыўнай сістэмы яе экспертызы каштоўнасці і адбору на дзяржаўнае захоўванне, што пакуль застаецца надзвычай актуальнай праблемай. Комплексны характар названай праблемы склаўся ў працэсе гістарычнага развіцця сістэмы патэнтавай дакументацыі і абумоўлены спецыфікай прававой аховы АПУ, шматаспектнасцю патэнтавай інфармацыі, неабходнасцю забеспячэння доступу да патэнтавай дакументацыі, якая мае практычную значнасць і навукова-гістарычную каштоўнасць. Дадзеная акалічнасць вымагае дэталевага даследавання арганізацыйных, прававых і інфармацыйных аспектаў стварэння патэнтавай дакументацыі і работы з ею ў кантэксце гістарычнага развіцця. Пры гэтым ключавымі пытаннямі з’яўляюцца распрацоўка эфектыўных падыходаў да камплектавання патэнтавай дакументацыяй ДПФ (аспект практычнай значнасці) і Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (далей – НАФ) (аспект навукова-гістарычнай каштоўнасці) і арганізацыі доступу да яе ў рамках названых інфармацыйных рэсурсаў, на што істотна ўплывае спецыфіка складу, зместу і функцый патэнтавай дакументацыі.

Нягледзячы на тое, што камплектаванне патэнтавай дакументацыяй ДПФ і НАФ з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, комплекснай распрацоўкі тэмы дагэтуль не праводзілася.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з навуковымі праграмамі і тэмамі

Работа выканана ў рамках тэм “Выяўленне відавога складу і вызначэнне навукова-гістарычнай, сацыякультурнай і практычнай значнасці навукова-даследчай і патэнтавай дакументацыі”, якая распрацоўвалася ў межах Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2009 год ад 01.04.2009, і “Распрацоўка прынцыпаў экспертызы каштоўнасці і адбору на пастаяннае захоўванне патэнтавай дакументацыі”, якая распрацоўвалася ў межах названага плана на 2013 год ад 12.03.2013.



Мэта і задачы даследавання

Мэтай даследавання з’яўляецца раскрыццё сутнасці патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь як сацыяльна-эканамічнай з’явы і распрацоўка эфектыўных падыходаў да арганізацыі яе экспертызы каштоўнасці і адбору на дзяржаўнае захоўванне. Для дасягнення мэты пастаўлены і вырашаюцца наступныя задачы:



  • вызначыць склад, змест і функцыі патэнтавай дакументацыі;

  • акрэсліць стан і перспектывы развіцця патэнтава-інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай і гандлёва-прамысловай дзейнасці, вызначыць склад, крыніцы камплектавання нацыянальнай часткі ДПФ і напрамкі забеспячэння доступу да яе;

  • вызначыць этапы развіцця сістэмы патэнтавай дакументацыі ў кантэксце фарміравання нацыянальнай патэнтавай сістэмы Рэспублікі Беларусь;

  • распрацаваць прынцыпы экспертызы каштоўнасці патэнтавай дакументацыі, выявіць віды патэнтавай дакументацыі з паўтаральнай інфармацыяй і формы яе паўтаральнасці;

  • вызначыць катэгорыі крыніц камплектавання НАФ патэнтавай дакументацыяй і напрамкі яе адбору на дзяржаўнае захоўванне.

Аб’ектам дысертацыйнага даследавання з’яўляецца патэнтавая дакументацыя Рэспублікі Беларусь. Прадметам даследавання – сацыяльна-эканамічная значнасць патэнтавай дакументацыі, яе навукова-гістарычная каштоўнасць.

Даследаванне ў большай частцы ахоплівае перыяд 1992 г. – пачатак ХХІ ст. Ніжняя храналагічная мяжа работы – 1992 г. – вызначаецца пачаткам фарміравання нацыянальнай патэнтавай сістэмы і з’яўленнем патэнтавых дакументаў Рэспублікі Беларусь. Верхняя храналагічная мяжа работы – пачатак ХХІ ст. – вызначаецца сучаснасцю.



Навуковая навізна

Праблема, вывучаемая ў дысертацыі, не з’яўлялася прадметам комплекснага навуковага даследавання ні ў айчыннай, ні ў замежнай літаратуры. Вызначаны склад патэнтавай дакументацыі, ахарактарызаваны яе інфармацыйны змест і асноўныя функцыі. Вызначаны склад, напрамкі камплектавання і забеспячэння доступу да нацыянальнай часткі ДПФ. Упершыню акрэслены этапы станаўлення і развіцця сістэмы патэнтавай дакументацыі. Вызначаны крыніцы камплектавання НАФ патэнтавай дакументацыяй і напрамкі яе адбору. Распрацаваны прапановы па тэрмінах захоўвання патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь і мадэль арганізацыі правядзення яе экспертызы каштоўнасці і адбору на пастаяннае захоўванне.



Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Сістэма патэнтавай дакументацыі ўтвараецца ў рамках нацыянальнай патэнтавай сістэмы і адлюстроўвае яе функцыю па афармленні прававой аховы АПУ. У склад сістэмы патэнтавай дакументацыі ўваходзяць: 1. заяўкі на АПУ і дакументы па іх разглядзе; 2. дакументаваная інфармацыя дзяржаўных рэестраў АПУ і дакументы па ўнясенні змен і дапаўненняў у дзяржаўныя рэестры; 3. ахоўныя дакументы на АПУ і афіцыйныя выданні патэнтавага органа. Патэнтавая дакументацыя фармальна аднесена да сістэмы навукова-тэхнічнай дакументацыі, але некаторыя віды патэнтавых дакументаў не змяшчаюць навукова-тэхнічнай інфармацыі. Змест патэнтавых дакументаў вызначаецца працэсам афармлення дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ, падчас якога першасная патэнтавая інфармацыя заявак на АПУ трансфармуецца ў другасную патэнтаваю інфармацыю дзяржаўных рэестраў АПУ, ахоўных дакументаў і афіцыйных выданняў.

Патэнтавыя дакументы выконваюць шэраг функцый, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прававая, інфармацыйная, камунікатыўная і сацыяльная функцыі, а таксама функцыя ўліку. Прававая функцыя ўласцівая ўсім катэгорыям патэнтавых дакументаў і абумоўлена рэгістрацыйным прынцыпам прававой аховы АПУ. Інфармацыйная функцыя рэалізуецца шляхам фіксацыі, захавання і перадачы патэнтавай інфармацыі ў прасторы і часе. Камунікатыўная функцыя патэнтавай дакументацыі адлюстроўваецца ў арганізацыі і падтрыманні інфармацыйнай сувязі паміж заяўнікамі (уладальнікамі АПУ) і патэнтавым органам. Адной з асноўных функцый дзяржаўных рэестраў АПУ з'яўляецца функцыя ўліку. Сацыяльная функцыя патэнтавай дакументацыі вынікае з грамадскай патрэбы афармлення прававой аховы АПУ і іх сацыяльнага значэння.

2. Патэнтавая дакументацыя Рэспублікі Беларусь фарміруе нацыянальную частку ДПФ. Для абазначэння нацыянальнай часткі ДПФ уведзены тэрмін Нацыянальны патэнтавы фонд Рэспублікі Беларусь (далей – НПФ). НПФ можна вызначыць як рэсурс навукова-тэхнічнай і прававой інфармацыі аб АПУ, які ўключае нацыянальную патэнтавую дакументацыю і базы даных АПУ, прызначаныя для задавальнення запатрабаванняў карыстальнікаў патэнтавай інфармацыі. Крыніцай камплектавання НПФ з'яўляецца патэнтавы орган. Сярод напрамкаў забеспячэння доступу да дакументаванай інфармацыі НПФ вызначаны наступныя: 1. выпуск афіцыйных выданняў патэнтавага органа; 2. фарміраванне інтэрнэт-баз даных; 3. размяшчэнне патэнтавых дакументаў Беларусі ў міжнародных патэнтава-інфармацыйных сістэмах; 4. прадстаўленне інфармацыі падчас ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аказання платных патэнтава-інфармацыйных паслуг. Асноўным напрамкам развіцця НПФ з’яўляецца ўдасканаленне арганізацыі яго выкарыстання ў сетцы Інтэрнэт.

3. У станаўленні і развіцці сістэмы патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальнай патэнтавай сістэмы ў цэлым можна выдзяліць тры этапы. Першы этап (1992–1997 гг.) вызначаецца закладваннем канцэптуальных асноў нацыянальнай патэнтавай сістэмы і характарызуецца фарміраваннем інстытуцыянальнай структуры аховы прамысловай уласнасці, сістэмы патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Другі этап (1997–2001 гг.) характарызуецца павышэннем статусу патэнтавага органа да ўзроўню рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, распаўсюджваннем прававой аховы на новыя віды АПУ і папаўненнем складу сістэмы патэнтавай дакументацыі дакументамі аб трох новых відах АПУ. Трэці этап (2001 г. – па сучасны момант) характарызуецца паніжэннем статусу патэнтавага органа да ўзроўню дзяржаўнай установы з элементамі органа дзяржаўнага кіравання, завяршэннем афармлення заканадаўства ў сферы прамысловай уласнасці і фарміраваннем складу сістэмы патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь у сучасным выглядзе.

4. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі навукова-гістарычнай каштоўнасці патэнтавых дакументаў з'яўляюцца крытэрыі зместу. Крытэрыі паходжання і знешніх асаблівасцяў пры экспертызе каштоўнасці патэнтавай дакументацыі маюць абмежаванае ўжыванне. Падчас патэнтавай экспертызы фактычна ажыццяўляецца праверка адпаведнасці заявак на вынаходствы спецыфічным крытэрыям ацэнкі навукова-тэхнічнай дакументацыі. Патэнтавая экспертыза з'яўляецца найважнейшым этапам экспертызы каштоўнасці заявак на вынаходствы, на аснове вынікаў якога пацвярджаецца або не пацвярджаецца навукова-гістарычная каштоўнасць і практычная значнасць дакументаў дадзенай катэгорыі, і ажыццяўляецца асноўны адбор заявак на пастаяннае захоўванне.

Напрамкі ўзнікнення паўтаральнай дакументнай інфармацыі і формы паўтаральнасці вызначаюцца зместам і структурай працэсу патэнтавання і абумоўлены трансфармацыяй першаснай патэнтавай інфармацыі заявак на АПУ і дакументаў па іх разглядзе ў другасную патэнтаваю інфармацыю дзяржаўных рэестраў, ахоўных дакументаў і афіцыйных выданняў патэнтавага органа. На ўзнікненне патэнтавых дакументаў з паўтаральнай інфармацыяй аказваюць істотнае ўздзеянне характар і накіраванасць сувязяў патэнтавага органа і заяўнікаў (праваўладальнікаў АПУ), парадак сведчання выключных правоў, аўтарства і прыярытэту, неабходнасць забеспячэння дзяржаўнага ўліку АПУ, а таксама рэалізацыя прынцыпу апавяшчэння аб выключных правах. Для патэнтавых дакументаў найбольш характэрнымі з’яўляюцца наступныя формы паўтаральнасці інфармацыі: 1. дублетнасць; 2. цытаванне; 3. варыянтнасць; 4. рэфераванне.

5. Асноўнай крыніцай камплектавання НАФ патэнтавай дакументацыяй з'яўляецца патэнтавы орган. Іншымі крыніцамі камплектавання НАФ выступаюць арганізацыі-заяўнікі (праваўладальнікі АПУ), якія з’яўляюцца аднастайнымі або падобнымі па сваім функцыянальна-мэтавым прызначэнні. Арганізацыі-заяўнікі (праваўладальнікі АПУ), у дзейнасці якіх утвараюцца патэнтавыя дакументы, належаць ў асноўным да двух катэгорый: 1. навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы, 2. вытворчыя і гандлёвыя прадпрыемствы. Аптымальныя напрамкі адбору на пастаяннае захоўванне розных катэгорый нацыянальнай патэнтавай дакументацыі наступныя: 1. у патэнтавым органе ажыццяўляецца адбор заявак на АПУ і дакументаў па іх разглядзе, дзяржаўных рэестраў АПУ Рэспублікі Беларусь, афіцыйных выданняў патэнтавага органа. 2. у арганізацыях-заяўніках (праваўладальніках) – ахоўных дакументаў на АПУ.



Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыя з’яўляецца вынікам самастойнай даследчыцкай працы. У дысертацыі ўпершыню комплексна разгледжаны сістэма патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь, правядзенне яе экспертызы каштоўнасці і адбору на дзяржаўнае захоўванне. Аўтарам выяўлены, сістэматызаваны і ўведзены ў навуковы зварот значны аб’ём дакументальных крыніц, праведзены іх аналіз, апрацавана літаратура па тэме даследавання.



Апрабацыя дысертацыі і інфармацыя аб выкарыстанні яе вынікаў

Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнага даследавання прайшлі апрабацыю на 8 міжнародных і 2 рэспубліканскіх канферэнцыях: 1) 65-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск, БДУ, 13 – 16 мая 2008 г.); 2) “Научные стремления – 2010”: Рэспубліканская навукова-практычная маладзежная канферэнцыя з міжнародным удзелам (Мінск, НАН Беларусі, 1 – 3 лістапада 2010 г.); 3) “Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі”: Міжнародная навуковая канферэнцыя (Мінск, БДУ, 18 – 19 сакавіка 2011 г.); 4) “Актуальныя праблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі”: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя (Віцебск, ВДУ імя П.М. Машэрава, 6 – 7 кастрычніка 2011 г.); 5) “Развитие информатизации и государственной системы научно-технической информации (РИНТИ-2011)”: X Міжнародная канферэнцыя (Мінск, АІПІ НАН Беларусі, 23 лістапада 2011 г.); 6) “Коммуникация в социально-гуманитарном знании, экономике, образовании”: III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя (Мінск, БДУ, 29 – 31 сакавіка 2012 г.); 7) “Управление в социальных и экономических системах”: XXI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя (Мінск, Мінскі інстытут кіравання, 15 мая 2012 г.); 8) “Историческое наследие Беларуси: выявление, сохранение и изучение”: Міжнародная навуковая канферэнцыя (Мінск, БДУ, 17 – 18 мая 2012 г.); 9) “Развитие информатизации и государственной системы научно-технической информации (РИНТИ-2012)”: XI Міжнародная канферэнцыя (Мінск, АІПІ НАН Беларусі, 15 лістапада 2012 г.); 10) “Актуальные проблемы международных отношений и дипломатии (вторая половина XX – начало XXI вв.)”: Міжнародная навуковая канферэнцыя (Віцебск, ВДУ імя П.М. Машэрава, 25 – 26 красавіка 2013 г.).

Вынікі дысертацыі знайшлі практычнае ўкараненне пры распрацоўцы нарматыўных актаў і метадычных дакументаў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей – ДКНТ), Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) (акты ўкаранення: ДКНТ ад 24.04.2012, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ад 10.08.2014, Дэпартамента ад 05.09.2014; даведка Дэпартамента ад 05.09.2014).

Апублікаванасць вынікаў

Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнага даследавання знайшлі адлюстраванне ў 18 публікацыях, сярод якіх 6 – артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь (3,7 друк. арк.), 2 – артыкулы ў іншых выданнях (“Интеллектуальная сосбтвенность в Беларуси”, “Информатика”), 10 – матэрыялы навуковых канферэнцый. Агульны аб’ём апублікаваных матэрыялаў – 8 друк. арк.



Структура і аб’ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў і заключэння, бібліяграфічнага спісу, дадаткаў. Агульны аб’ём дысертацыі – 197 старонак. Бібліяграфія ўключае 343 назвы з улікам публікацый аўтара.


АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

Глава “Патэнтавая дакументацыя як сацыяльна-эканамічная з’ява”.

У раздзеле 1.1 “Гістарыяграфія і метады даследавання” прадстаўлены аналітычны агляд літаратуры і метадалагічныя асновы дысертацыйнага даследавання.

Сярод прац айчынных і замежных спецыялістаў, якія ў той ці іншай ступені закранаюць пытанні стварэння патэнтавай дакументацыі і арганізацыі працы з ею, можна выдзяліць тры асноўныя групы. Першая група прадстаўлена працамі па агульных пытаннях прававой аховы прамысловай уласнасці і яе асобных аб'ектаў, афармлення іх дзяржаўнай рэгістрацыі (В.У. Арлова, А.А. Горадаў, В.Ю. Джэрмакян, Д.У. Іванова, У.Я. Кітайскі, С.С. Лосеў, Т.У. Маеўская, Ю.В. Нечапурэнка, В.У. Рачкоўскі, С.А. Сударыкаў, Н.Б. Суханава, В.Ф. Чыгір). У даследаваннях іншых аўтараў (другая група) патэнтавая дакументацыя разглядаецца як рэсурс навукова-тэхнічнай інфармацыі і адлюстроўваюцца пытанні яе арганізацыі, захоўвання і выкарыстання ў рамках сістэмы патэнтава-інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай і гандлёва-прамысловай сфер эканомікі (А.М. Бераснеў, В.В. Васільчанка, А.П. Калеснікаў, В.А. Касап, Л.Р. Кравец, І.В. Крылоў, В.І. Кудашоў, Н.І. Сафронава, Ю.У. Харук). Працы трэцяй групы прысвечаны праблемам тэорыі і арганізацыі архіўнай справы і экспертызы каштоўнасці дакументаў (У.М. Аўтакратаў, А.У. Аляксеева, А.М. Бяляўскі, В.Ю. Жук, А.Я. Рыбакоў, У.В. Фядосаў, В.Л. Насевіч, В.Д. Ярошкіна).

У савецкі час даследаванню розных аспектаў патэнтавай дакументацыі надавалася даволі шмат увагі. У працах савецкіх даследчыкаў (А.П. Калеснікаў, І.В. Крылоў, В.Д. Ярошкіна) патэнтавая дакументацыя разглядаецца ўжо як самастойная катэгорыя дакументацыі, якая з’яўляецца вынікам гістарычнага развіцця вынаходніцкай дзейнасці. Разам з тым, у выніку адсутнасці выразных крытэрыяў вызначэння складу і структуры патэнтавай дакументацыі, акцэнт у гэтых працах робіцца на даследаванне дакументаў па вынаходствах. У 1990-я гг. у сувязі з адсутнасцю кваліфікаваных спецыялістаў-тэарэтыкаў і спецыялізаваных перыядычных выданняў назіраецца спад навуковай актыўнасці ў разглядаемай галіне. Актывізацыя даследаванняў у сферы інтэлектуальнай і прамысловай уласнасці пачынаецца ў першай палове 2000-х гг., што абумоўлена шэрагам фактараў: дэклараваннем кіраўніцтвам краіны пераходу на інавацыйны шлях развіцця, афармленнем нацыянальнай патэнтавай сістэмы і выяўленнем праблем праваўжывання палажэнняў першых законаў аб ахове прамысловай уласнасці.

Навуковыя інтарэсы даследчыкаў ахоплівалі розныя аспекты – прававыя (С.А. Сударыкаў, С.С. Лосеў, І.В. Папова, Т.В. Маеўская, Д.У. Іванова, В.У. Рачкоўскі, В.Ф. Чыгір, Я.В. Зінкевіч) эканамічныя (В.І. Кудашоў, Ю.В. Нечапурэнка), інфармацыйныя (А.М. Бераснеў, Л.Р. Кравец, В.В. Васільчанка, Н.І. Сафронава, Ю.У. Харук). Аднак у сувязі з тым, што пераважная ўвага даследчыкаў была скіравана на адлюстраванне прававых і эканамічных аспектаў аховы АПУ, пытанняў забеспячэння доступу да патэнтавай інфармацыі функцыянаванне патэнтавай дакументацыі як сацыяльна-эканамічнай з’явы пададзена аўтарамі дадзеных работ дастаткова фрагментарна і не вылучаецца ў якасці асобнай праблемы.

Пытанні экспертызы каштоўнасці і адбору на пастаяннае захоўванне патэнтавай і навукова-тэхнічнай дакументацыі ў цэлым беларускімі дакументазнаўцамі і архівазнаўцамі закраналіся павярхоўна. Правядзенне экспертызы каштоўнасці патэнтавых дакументаў Рэспублікі Беларусь увогуле не разглядалася айчынным архівазнаўствам. Дастаткова вялікая ўвага беларускімі, савецкімі і расійскімі даследчыкамі надавалася і працягвае надавацца цяпер пытанням гісторыі і тэорыі экспертызы каштоўнасці дакументаў (А.М. Бурава, У.М. Аўтакратаў, А.У. Аляксеева, А.Я. Рыбакоў, У.В. Фядосаў, А.М. Бяляўскі), складання пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання (С.У. Жумар, Э.М. Давыдава), экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў (В.Л. Насевіч, В.Ю. Жук, У.І. Ціханаў). Аднак публікацыі па дадзеных пытаннях не адлюстроўваюць спецыфікі экспертызы каштоўнасці патэнтавай дакументацыі.

Метадалагічныя асновы даследавання праблемы грунтуюцца на прынцыпах гістарызму, аб’ектыўнасці і сістэмнасці, што дазваляе ўсебакова вывучыць прадмет даследавання ў яго развіцці, пераемнасці і сувязі. Комплекснае выкарыстанне агульнанавуковых і спецыяльных метадаў (сістэмны падыход, структурна-функцыянальны, параўнальны, гісторыка-генетычны, праблемна-храналагічны, уніфікацыі дакументаў, экспертызы каштоўнасці) садзейнічала стварэнню аб'ектыўнага і поўнага прадстаўлення аб патэнтавай дакументацыі як сацыяльна-эканамічнай з’яве, распрацоўцы эфектыўных падыходаў да арганізацыі яе экспертызы каштоўнасці і адбору на дзяржаўнае захоўванне.

У раздзеле 1.2 “Сістэма патэнтавай дакументацыі: склад, змест і функцыі” на аснове сістэмнага падыходу вызначаюцца элементы сістэмы патэнтавай дакументацыі і сувязі паміж імі, характэрызуюцца яе інфармацыйны змест і асноўныя функцыі.

У дачыненні да АПУ (акрамя ноу-хау) у сусветнай практыцы замацаваны рэгістрацыйны прынцып прававой аховы. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам выключнае права на той ці іншы аховаздольны вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўзнікае толькі пры ўмове дзяржаўнай рэгістрацыі і выдачы ахоўнага дакумента, які пацвярджае правы на адпаведны АПУ. Устаноўлена , што ў поўнай меры рэгістрацыйны прынцып рэалізуецца ў дачыненні да сямі відаў АПУ: 1. вынаходствы, 2. карысныя мадэлі, 3. прамысловыя ўзоры, 4. гатункі раслін, 5. тапалогіі інтэгральных мікрасхем, 6. таварныя знакі і знакі абслугоўвання, 7. геаграфічныя ўказанні.

Праведзены аналіз заканадаўства аб ахове АПУ, на аснове якога акрэслены асноўныя этапы афармлення дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ. Кожны этап дзейнасці па афармленні дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ знаходзіць адлюстраванне ў адпаведных дакументах, якія ў сукупнасці ўтвараюць сістэму патэнтавай дакументацыі. Выяўлены катэгорыі дакументаў, якія адлюст­роў­ваюць асноўныя этапы патэнтавання АПУ: 1. заяўкі на АПУ і дакументы па іх разглядзе; 2. дзяржаўныя рэестры АПУ і дакументы па ўнясенні ў іх змен і дадаткаў; 3. ахоўныя дакументы на АПУ і афіцыйныя выданні патэнтавага органа. Разгледжаны склад дакументаў дадзеных катэгорый.

Інфармацыйны змест патэнтавых дакументаў разгледжаны праз прызму паняцця “патэнтавая інфармацыя”. Раскрыты комплексны характар патэнтавай інфармацыі, якая ўключае наступныя аспекты: прававы і навукова-тэхнічны (дакументы аб вынаходствах, карысных мадэлях, гатунках раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем), прававы і знакава-графічны нетэхнічнага характару (дакументы аб прамысловых узорах, таварных знаках і знаках абслугоўвання, найменнях месцаў паходжання тавараў).

Вызначаны асноўныя функцыі патэнтавай дакументацыі (прававая, інфармацыйная, камунікатыўная і сацыяльная функцыі, а таксама функцыя ўліку) і праведзены іх аналіз.

У раздзеле 1.3 “Патэнтавая дакументацыя Рэспублікі Беларусь у складзе інфармацыйных рэсурсаў” прадстаўлена характарыстыка патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь як неад’емнай часткі ДПФ у складзе інфармацыйных рэсурсаў.

Дзякуючы комплекснай прыродзе і агульнадаступнасці, патэнтавая дакументацыя з’яўляецца стратэгічным інфармацыйным рэсурсам пры распрацоўцы і рэалізацыі навукова-тэхнічнай і гандлёва-прамысловай палітыкі арганізацый, правядзенні навуковых даследаванняў. Доступ да нацыянальнай патэнтавай дакументацыі, якая мае практычную значнасць, для зацікаўленых асоб арганізуецца ў рамках фарміравання і функцыянавання нацыянальнай часткі ДПФ. Для абазначэння нацыянальнай часткі ДПФ уведзены тэрмін НПФ. Вызначаны склад, напрамкі камплектавання і забеспячэння доступу да інфармацыі НПФ.

Традыцыйна доступ да патэнтавай дакументацыі, якая выдаецца патэнтавым органам і паступае ў рамках міжнароднага абмену на папяровых і электронных носьбітах, забяспечваецца Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай. Названая ўстанова выконвае ў рэспубліцы функцыі цэнтральнага сховішча патэнтавых дакументаў для азнаямлення грамадскасці з патэнтамі на вынаходствы, карыснымі мадэлямі, прамысловымі ўзорамі і таварнымі знакамі згодна з артыкулам 14 Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці 1883 г. Разам з тым, ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій патэнтавыя ведамствы вядучых краін адмаўляюцца ад міжнароднага абмену патэнтавай дакументацыяй, аддаючы перавагу размяшчэнню патэнтава-інфармацыйныя рэсурсаў і афіцыйных выданняў анлайн у сетцы Інтэрнэт.

У другой главе “Развіццё сістэмы патэнтавай дакументацыі ў кантэксце фарміравання нацыянальнай патэнтавай сістэмы Рэспублікі Беларусь” на аснове гісторыка-генетычнага метаду характарызуецца працэс фарміравання сістэмы патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальнай патэнтавай сістэмы ў цэлым ад узнікнення да сучаснага стану.

У пачатку 1990-х гг. у Рэспубліцы Беларусь пачаўся працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў сферы прамысловай уласнасці. У 1992 г. пры Урадзе Рэспублікі Беларусь быў утвораны нацыянальны патэнтавы орган (Белдзяржпатэнт), на які былі ўскладзены функцыі па распрацоўцы нарматыўнай базы па прамысловай уласнасці, афармленні дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ і ін­фар­мацыйна-метадалагічнага забеспячэнні патэнтавай дзейнасці. Былі распрацаваны і прыняты першыя законы Рэспублікі Беларусь аб ахове АПУ: “Аб патэнтах на вынаходствы”, “Аб патэнтах на прамысловыя ўзоры”, “Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання”. У 1995 г. асноўны блок патэнтавых за­ко­наў 1993 г. папоўніўся Законам “Аб патэнтах на гатункі раслін”. Законамі была закладзена аснова па стварэнні і арганізацыі працы з рознымі катэгорыямі патэнтавай дакументацыі, у тым ліку заяўкамі на АПУ і дакументамі па іх разглядзе, дзяржаўнымі рэестрамі АПУ, ахоўнымі дакументамі на АПУ і афіцыйнымі выданнямі патэнтавага органа.

Перыяд 1997-2001 гг. характарызуецца павышэннем статусу нацыянальнага патэнтавага органа да ўзроўню рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання. На патэнтавы орган былі ўскладзены функцыі фарміравання і ажыццяўлення мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю дзяр­жаў­най палітыкі ў галіне аховы АПУ, міжнароднага супрацоўніцтва па пытан­нях патэнтавай дзейнасці і аховы прамысловай уласнасці. Адным з яго прыярытэтных накірункаў дзейнасці па-ранейшаму з’яўлялася стварэнне і ўдасканаленне прававой базы аховы АПУ ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнасць па ахове прамысловай уласнасці і выданні патэнтавай дакументацыі ахоплівала ўсё новыя віды вы­ні­каў інтэлектуальнай дзейнасці. З 1997 г. у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца прававая ахова карысных мадэляў, з 1998 г. – тапалогій інтэгральных мікрасхем. З’яўляюцца другасныя дакументы па ахове гатункаў раслін. Міжнароднае супрацоўніцтва развіваецца ў напрамках аховы асобных АПУ і міжнароднага абмену патэнтавай дакументацыяй. Адзначаецца, што ў гэты час нягледзячы на статус патэнтавага органа, яго калектыву прыходзілася вырашаць мноства праблем, абумоўленых адсутнасцю належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнасцю развіцця інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці па афармленні дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ і стварэння адзінай аўтаматызаванай сістэмы.

З 2001 г. па сучасны момант нацыянальны патэнтавы орган з’яўляецца дзяржаўнай установай у структуры Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2004 г. – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь). З 2004 г. дзейнасць патэнтавага органа пачала рэгламентавацца адначасова двума рознаўзроўневымі арганізацыйнымі дакументамі. З прыняццем Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры” і “Аб геаграфічных указаннях” у цэлым было завершана фарміраванне сістэмы нацыянальнага заканадаўства ў сферы аховы АПУ і складу патэнтавай дакументацыі ў сучасным выглядзе. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, а таксама з замежнымі патэнтавымі ведамствамі ў сферы афармлення дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ. Адначасова распачынаецца працэс аўтаматызацыі афармлення дзяржаўнай рэгістрацыі АПУ, захоўвання і выкарыстання патэнтавай дакументацыі ў патэнтавым органе.

На аснове праблемна-храналагічнага метаду выдзелены этапы станаўлення і развіцця сістэмы патэнтавай дакументацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальнай патэнтавай сістэмы ў цэлым.


: nfiles
nfiles -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
nfiles -> Магалінскі ігар Уладзіміравіч
nfiles -> Праграма свята “Ганненскі кірмаш”
nfiles -> План мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> На базе сш №38 сабраліся ўсе зацікаўленыя ў пытаннях прафілактыкі спецыялісты, каб падзяліцца вопытам І праблемамі І спланаваць сваю далейшую дзейнасць
nfiles -> За здаровы лад жыцця падлеткі І дарослыя выдатная каманда
nfiles -> Гушчынскі Ігар Генадзьевіч


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка