Матэматыка алімпіядныя заданні



Дата канвертавання16.05.2016
Памер21.6 Kb.
МАТЭМАТЫКА

АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ
3 клас
1. Віця выглянуў на павароце ў акно і ўбачыў, што перад ім 9 вагонаў, а за ім яшчэ 7. Колькі вагонаў у цягніку, у якім едзе Віця?
2. Колькі атрымаецца, калі ад самага большага двухзначнага ліку адняць самы большы адназначны лік?
3. Сума трох лікаў роўна 15. Сума першага і другога – 11, а рознасць першага і трэцяга – 1. Знайдзі гэтыя лікі.
4. Знайдзі заканамернасць і прадоўжы рады лікаў:

1) 0, 6, 12, 18, … .

2) 49, 42, 35, 28, … .

3) 10, 30, 50, 70, … .

4) 5, 10, 20, … .
5. Калі ўзяць два аднолькавыя лісты паперы і раздзяліць іх: адзін на 8 частак, а другі на 4 часткі, якая частка будзе боьшая: 1/8 ці 1/4?
6. Вылічыце.

32 – 24 + 64 : 8

56 : 8 + 39 - 28

8 · 9 - (42 - 7)


7. У кожнай з чатырох скрынь ляжыць адзін шарык белы, чырвоны, зялёны, чорны. На кожнай скрыні ўказаны колер шарыка, але ні адзін з запісаў не з’яўляецца праўдзівым. Укажыце колер шарыка у кожнай скрыні

белы зялёны чырвоны чорны, зялёны

або белы або зялёны або чырвоны
8. Колькі чатырохвугольнікаў са стараной АВ адлюстравана на малюнку?

А В





9. Аднавіць запіс:

1) 62 = 1.. +..0

2) 13 + … >… -1

3) … - …< … + …

4) 8.. = ..7 + ..1



4 клас
1. Сума старон квадрата і прамавугольніка роўна 48 см. Ці роўныя іх плошчы? Запішыце рашэнне.
2. У двары гулялі гусі і парасяты. У іх разам 18 галоў і 60 ног. Калі гусей замяніць парасятамі, а парасят – гусямі, то колькі ўсягоатрымаецца галоў і ног?Запішыце рашэнне.
3. У два аўтобусы селі 123 экскурсанты. Затым з аднаго аўтобуса выйшлі 8 чалавек. Трое з іх селі ў другі аўтобус, а астатнія паехалі на машыне. Пасля гэтага ў аўтобусах стала пасажыраў пароўну. Колькі пасажыраў было ў кожным аўтобусе першапачаткова?
4. Папаўнайце.

1) 3 гадзіны і 180 мін.;

2) 7 т 8ц і 79 ц; 830 см і 8 м 2дм;

3) 6 т 5 ц і 6500 кг;

4) 2 гадз. 38 мін. і 159 мін.;

5) 750 см і 7 м 49 см.


5. Тры браты злавілі 29 карасей. Калі адзін брат адклаў для юшкі 6 штук, другі – 2, а трэці -- 3, то ў кожнага засталася роўная колькасць рыб. Колькі карасей злавіў кожны з іх?
6. Расшыфруйце.

9А : 1А = А



АА + АБ = ВВВ
7. Лесвіца складаецца з 9 прыступак. На якую прыступку патрэбна стаць, каб апынуцца на сярэдзіне лесвіцы?
: files -> 06-2
06-2 -> План правядзення прадметнага тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе
06-2 -> Матэматычны заапарк
06-2 -> Алімпіяднае заданне па матэматыцы 4 клас
06-2 -> Мэта: развіваць цікавасць да матэматыкі праз займальнасць задач, пытанняў, заданняў
06-2 -> Ход занятка Арганізацыйны момант
06-2 -> Сядайце за парту і выконвайце заданне
06-2 -> Іі конкурс капітанаў
06-2 -> Задача: стварыць благапрыятную атмасферу на мерапрыемствы з улікам індывідуальных магчымасцей. Ход мерапрыемства
06-2 -> Алімпіяднае заданне па матэматыцы 2 клас




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка