Матысік алег Віктаравіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.48 Kb.
МАТЫСІК Алег Віктаравіч. Нарадзіўся 20 снежня 1976 г. у г.п. Вялiкая Бераставiца Гродзенскай вобласцi ў сям’і служачых. Беларус. У 1999 г. скончыў з адзнакай матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці “Матэматыка” з наданнем кваліфікацыі “Настаўнік матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі”. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Итеративные методы решения операторных уравнений в гильбертовом пространстве” абараніў у 2005 г. Дацэнт (2007).

З 1999 г. − асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, у 2006-2013 гг. загадчык кафедры алгебры і геаметрыі, з верасня 2013 г. – загадчык кафедры прыкладной матэматыкi i тэхналогiй праграмавання БрДУ. З 2010 г. – адказны рэдактар часопiса “Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта” (Серыя 4).

У 1998-2001 гг. па рашэнню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выконваў фінансаваныя тэмы. З 2013 г. удзельнiчае ў мiжнародным праекце «Стварэнне трансгранічнай платформы “БIЗНЕСТРАНС” для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі з мэтай ўстанаўлення больш цесных узаемаадносін». За час працы на пасадзе загадчыка кафедры выкладчыкамі кафедры былі абаронены тры кандыдацкія дысертацыі. Дацэнт А.В. Матысік з 2008 г. кіруе навукова-даследчымi працамi па тэмам зарэгістраваным у БелІСА: «Рэгулярызацыя некарэктных задач» і «Ітэрацыйныя працэдуры рашэння оператарных ураўненняў першага роду».

У 2010 г. − лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам за навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук, а ў 2011 г. − лаўрэат універсітэцкай прэміі імя прафесара С.Г. Кондрацені. Навукова-педагагічная дзейнасць А.В. Матысіка адзначана падзякамі рэктара ўніверсітэта і граматай губернатара Брэсцкай вобласці.



Аўтар звыш 300 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 4 манаграфіі (2 у сааўт.) i 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і даследаванне ўласцівасцяў ітэрацыйных метадаў рашэння некарэктных раўнанняў першага роду.

Асноўныя публікацыі: Регуляризация операторных уравнений в гильбертовом пространстве. Брэст, 2008 (у сааўт.); Итерационные методы решения некорректных задач. ­­Брэст, 2010 (у сааўт.); Явные и неявные итерационные процедуры решения некорректно поставленных задач. Брэст, 2014; Итерационная регуляризация некорректных задач. Saarbrücken, Deutschland: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015; Итерационный метод неявного типа решения операторных уравнений первого рода в гильбертовом пространстве // Даклады НАН Беларусі. 2012. Т. 56. № 6; Апостериорный выбор параметра регуляризации в методе итераций явного типа решения линейных уравнений с приближённым оператором // Даклады НАН Беларусі. 2013. Т. 57. № 1; Случай несамосопряжённой задачи с апостериорным выбором параметра регуляризации для неявного метода итераций решения линейных уравнений с приближённым оператором // Труды IМ НАН Беларусi. 2014. Т. 22. № 1; Implicit iteration method of solving linear equations with approximating right-hand member and approximately specified operator // J. Comp. Appl. Math. 2014. no. 2 (116); Теорема М.А. Красносельского и некорректные линейные задачи с самосопряжённым оператором // Даклады НАН Беларусі. 2014. Т. 58, № 5 (у сааўт.); Теорема Красносельского и итерационные процедуры решения некорректных задач с самосопряжёнными операторами // Даклады НАН Беларусі. 2014. Т. 58, № 6 (у сааўт.); M.A. Krasnosel’skii theorem and iterative methods for solving ill-posed linear problems with a self-adjoint operator // Comput. Methods Appl. Math. (De Gruyter). 2015. Vol. 15, no. 3
(у сааўт.); Неявный метод решения самосопряжённой некорректной задачи с приближённым оператором и апостериорным выбором параметра регуляризации // Весцi НАН Беларусi. 2015. № 4; Неявный итерационный метод решения несамосопряжённой некорректной задачи с приближённым оператором и приближённо заданной правой частью // Весн. Гродз. ун-та. 2015. – № 3 (199); Regularization of ill-posed problems in Hilbert space by means of the implicit iteration process // J. Comp. Appl. Math. 2015. no. 2 (119); Априорный выбор параметра регуляризации в методе простых итераций с попеременно чередующимся шагом решения линейных некорректных уравнений // Изв. Смолен. гос. ун-та.  2015. № 2/1; Итерационная регуляризация некорректных уравнений первого рода // Тр. Нижегород. гос. техн. ун-та им.
Р.Е. Алексеева. 2015. № 4 (111).
Літаратура пра выкладчыка: Прафесарска-выклачыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна: біябібліягр. даведнік. Брэст, 2005.
: sites -> default -> files -> priclmath
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
priclmath -> Будзько аляксандр Яўгенавіч
priclmath -> Крупская алена Іванаўна
priclmath -> САЎчук вячаслаў Фёдаравіч
priclmath -> Мадорскi вiладзiй Мееравiч
priclmath -> Казінскi андрэй Андрэевiч
priclmath -> Берлін таццяна Сяргееўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка