Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год



старонка1/11
Дата канвертавання05.07.2016
Памер2.18 Mb.
ТыпПлан работы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Галоўны спецыяліст Начальнік аддзела адукацыі,

аддзела адукацыі, спорту і турызму

спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама _________ Н.Г. Марцута ___________ С.М. Лойка



План работы

медадычнага аб’яднання

кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў

на 2014/2015

навучальны год


1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2013/2014 навучальны год і задачы на новы навучальны год:
Асноўнымі задачамі, якія вырашала метадычнае аб’яднанне у бягучым годзе, з’яўляліся:

- накіраванасць працы на павышэнне выніковасці ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах турысцка-краязнаўчай скіраванасці.

- павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і ажыццяўленні адукацыйнага працэсу ў вобласці дзіцячага турызму і экскурсійнай дзейнасці.

Пры планаванні метадычнай работы ўлічваліся запыты кіраўнікоў музеяў і турарганізатараў устаноў адукацыі, якія з’явіліся вынікам дыягнастычнай работы.

У рамках метадычнага аб’яднання прайшлі пасяджэнні па наступных тэмах: “Экскурсіі і паходы ў сістэме турысцка-краязнаўчай работы” (ЦТіК), “Даследчая дзейнасць музеяў устаноў адуацыі” (СШ № 3 г.п. Зэльва). Выбранымі формамі работы сталі семінары-практыкумы. Вызначаная тэматыка пасяджэнняў абумоўлена значнасцю музейнай дзейнасці і турысцка-краязнаўчай работы, у выніку якой удзелькі мелі магчымасць падзяліцца вопытам па рэалізацыі мерапрыемстваў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, пазнаёміцца з рознымі формамі турысцка-краязнаўчай работы, абмеркавалі практычную накіраванасць работы, падзяліліся вопытам правядзення турыстска-краязнаўчай работы, атрымалі рэкамендацыі афармлення дакументацыі па выніках экскурсій і турыстычных паходаў, удзельнікі мелі магчымасць прааналізаваць нарматыўныя дакументы, рэгламентуючыя дзейнасць музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі.

Для маладых педагогаў была праведзена кансультацыя па тэме: “Агульныя патрабаванні да афармлення, зместу матэрыялаў справаздачы турыстычнага паходу”.

У час работы семінара-практыкума было арганізавана састаўленне схем маршрута турыстычнага паходу, састаўленне справаздач работы музеяў за 2013 год, была арганізавана распрацоўка праектаў вучэбна-тэматычных экскурсій.

Актыўны ўдзел у рабоце метадычнага аб’яднання прынялі педагогі дадатковай адукацыі, кіраўнікі музеяў і турарганізатары СШ №3, СШ №2 г.п. Зэльва, гімназіі № 1 г.п. Зэльва, Ялуцавіцкага д/с-БШ, Каралінскай СШ, Галынкаўскай СШ, Міжэрыцкага д/с-БШ, дырэктар і метадыст ЦТіК.

На пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання праводзіўся абмен вопытам работы педагогаў, быў наведаны адкрыты занятак педагога дадатковай адукацыі Цэйкала В.М.

У бягучым годзе павысілася выніковасць удзелу педагогаў дадатковай адукацыі і кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі раёна ў абласных краязнаўчых конкурсах і акцыях.

Разам с тым, у 2014/2015 навучальным годзе ўдзельнікам метадычнага аб’яднання неабходна працягваць работу па павышэнню прафесійнага ўзроўню, так як на 35 % змяніўся склад удзельнікаў метадычнага аб’яднання, якія не маюць вопыту работы ў дадзеным накірунку.

Вынікі правядзення анкетавання паказалі, што ў 2014/2015 навучальным годзе метадычнаму аб’яднанню кіраўнікоў музеяў і турарганізатараў неабходна накіраваць свае намаганні на рашэнне наступных задач.



Задачы на 2014/2015 навучальны год:

-павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і ажыццяўленні адукацыйнага працэсу ў вобласці дзіцячага турызму і экскурсійнай дзейнасці;



- развіцце праектнай і даследчай дзейнасці з навучэнцамі і педагагічным калектывам;

- вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавого педагагічнага вопыту.



2. Пасяджэнні МА:

Занятак 1. 16.12.2014 г., Елкаўская СШ

Тэма: Музейная педагогіка: выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў работы з вучнямі.

Форма работы: семінар-практыкум

І. Пытанні для абмеркавання:

1. Музейная педагогіка, як базавая састаўляючая сучаснага музея.

Крэчка А.І.

2. Аснаўныя інавацыйныя формы і метады музейнай педагогікі.

Міхута С.А.

3. Рэалізацыя музейна-педагагічных праграм у адукацыйным працэсе устаноў адукацыі.

Сонец Л.А.

ІІ. Практычная частка:

Анімацыйны занятак у музеі Елкаўскай СШ, кіраўнік Навумчык І.М.

ІІІ. Дамашняе заданне:

Састаўленне справаздач работы музеяў за 2014 год.

ІV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

удзельнікі МА.

V. Літаратура:

1. “Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”: закон Рэспублікі Беларусь. Прыняты 12 снежня 2008 г., № 70-3 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2008. – № 197. – С. 7 – 14.

2. Беларускія музеі. Гісторыя. Хроніка. Сучаснасць / уклад. А.М.Калбаска; Бел. ін-т праблем культуры. – Мн.: БелІПК, 2001. – 130 с. (Музейныя сшыткі: навук.-метад. зб.; вып. 4).

3. Восстановление памятников культуры: (Проблемы реставрации) /предисл. и общ.ред. Д.С. Лихачёва. – М.: Искусство, 1999. – 232 с.

4. Грицкевич, В.П. История музейного дела до конца XVIII в. /В.П.Грицкевич. – СПБ.: СПбУКИ, 2004. – 408 с.

5. Грицкевич, В.П. История музеев мира: учеб. пособие для студентов ист. фак-тов / В. П. Грицкевич, А.А. Гужаловский. – Мн.: БГУ, 2003. – 284 с.

6. Душкина, Н. Понятие подлинности в современной теории и практике реставрации / Н.Душкина // Научно-информационный сборник. – М., 1999. – Вып. 3. – С. 3–8.

7. Калбаска, А.М. Музейны дыярыуш, ці Уваходзіны ў новую музеялогію /А.М.Калбаска. – Мн.: БелІПК, 1999. – 148 с.

8. Ломунова, А.К. Воспитание музейной культуры посетителя: конспект лекций / А.К.Ломунова. – М.: Б.и., 2007. – 29 с.

9. Михайловская, А.И. Музейная экспозиция (организация и техника) / А.И.Михайловская. – 2-е изд., доп. – М.: Сов. Россия, 2000. – 517 с.

10. Музеі Беларусі: інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь /склад. А.Б.Сташкевіч [і інш.]. – Мн.: Беларусь, 2001. – 272 с.

Занятак 2. 24.04.2015 г., Зэльвенскі ЦТіК

Тэма: Педагагічны патэнцыял дзіцяча-юнацкага турызму.

Форма работы:

І. Пытанні для абмеркавання:

1. Актывізацыя турысцка-краязнаўчай работы з вучнямі.

Бяляўскі А.М.

2. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні па ўладкаванню і арганізацыі рэжыму дзіцячых турысцкіх лагероў палатачнага тыпу.

Манцэвіч Н.Ю.

3. Правілы правядзення турыстычных паходаў. Арганізацыя бівачных работ.

Баброўскі С.М.

ІІ. Практычная частка:

Мастэр-клас для турарганізатараў УА раёна: “Арыентаванне на мясцовасці”.

Базыльчык А.І.

ІІІ. Дамашняе заданне:

Састаўленне заявак для ўдзелу у летніх турыстычных лагерах.

ІV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

удзельнікі МА.

V. Літаратура:

1. Герасіменка М.Т. Экскурсія ў сістэме вучэбна-выхаваўчай работы (Пазашкольнае выхаванне 5,2005)

2. Федарава Т.Н. Метадычныя рэкамендацыі па складанні экскурсійнага маршруту па родным паселішчы. (Пазашкольнае выхаванне 3, 1999)

3. Гецевич Н.А. Основы экскурсоведенья: учеб. Пособие. – МН., 1999. – 160с.

4. Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания: учеб. Пособие/ Пирожник И.И. – Мн.: Минск, 1997-253с.

5. Туризм: практика проблемы перспективы/ научно-практическая конференция, Минск, БГЭУ: 2001.

3. Арганізацыйная работа.

- Анкетаванне маладых тураганізатараў і кіраўнікоў музеяў з мэтай вывучэння запытаў па аказанню метадычнай дапамогі ў рабоце.

Верасень-кастрычнік, Базыльчык А.І.

- Азнаямленне з нарматыўнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі рэкамендацыямі, рэгламентуючымі дзейнасць турарганізатараў і кіраўнікоў музеяў і аб’яднаняў па інтарэсах.

На працягу года, Манцэвіч Н.Ю.
4. Правядзенне кансультацый для маладых педагогаў:

- па планаванню работы;

- па састаўленню каляндарна-тэматычных планаў.

5. Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту: педагога дадатковай адукацыі Ломыш А.В. па тэме “Сацыяльная адаптацыя вучняў сродкамі грамадзянска-патрыятычнага выхавання”.

6. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнацсь МА:

Распрацоўка даведніка па Зэльвеншчыне.

Манцэвіч Н.Ю., май 2015 год

Кіраўнік МА А.І. Базыльчык


УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадчык сектарам па ахове Начальнік аддзела адукацыі

дзяцінства Зэльвенскага райвыканкама

___________ І.М.Шабалоўская ______________ С.М.Лойка


План работы клуба прыёмных бацькоў і апекуноў “Свет сям’і” на 2014/2015 навучальны год.

  1. Аналіз работы клуба прыёмных бацькоў і апекуноў “Свет сям’і” за 2013/2014 навучальны год і задачы на новы навучальны год.

Работа клуба “Свет сям’і” садзейнічае з’яднанню калектыва прыёмных бацькоў і апекуноў, забяспечанню творчага патэнцыялу бацькоў шляхам набыцця тэарэтычных і практычных ведаў, уменняў і навыкаў для далейшага іх выкарыстання ў працэссе выхавання прыёмных дзяцей. Клуб “Свет сям’і” з’яўляецца адной з форм работы па сацыяльна-псіхалагічнаму суправаджэнню замяшчальнай сям’і. У склад аб’яднання на 01.09.2013 г. уваходзілі 15 прыёмных бацькоў і 28 апекуноў Зэльвенскага раёна, на 01.09.2014 года прыёмных – 15, апекуноў – 24.

Работа клуба “Свет сям’і” была накіравана на вырашэнне наступных задач:



  1. Развіццё сямейных форм уладкавання дзяцей-сірот, ажыццяўленне іх псіхолага-педагагічнага суправаджэння.

  2. Развіццё навыкаў прадуктыўнага ўзаемадзеяння і актыўнага ўспрымання інфармацыі.

  3. Карэкцыя дзіцяча – бацькоўскіх адносін.

  4. Стварэнне ўмоў для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню замяшчальных бацькоў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця, да развiцця творчага патэнцыялу.

З мэтай выканання пастаўленных задач былі запланаваны і праводзіліся на базе Зэльвенскага СПЦ пасяджэнні клуба. Прыёмныя бацькі і апекуны прынімалі актыўны ўдзел у рабоце аб’яднання.

Кожнае пасяджэнне клуба адрознівалася разнастайнасцю форм правядзення. 11 кастрычніка было арганізавана святочнае пасяджэнне клуба, прысвечанае Дню маці, 20 снежня 2013 года – круглы стол “Выхаванне – фарміраванне асобы”, на якім былі разгледжаны пытанні: “Выхаванне самастойнасці ў дзяцей”, “Роля самаацэнкі ў станаўленні асобы”, “Роля сям’і ў выхаванні маральных каштоўнасцей”, 6 сакавіка быў арганізаваны ранішнік для прыёмных мамаў і апекуноў, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Пасяджэнні клуба ўключалі ў сябе як тэарэтычную, так і практычную частку (анкетаванне, ролевыя гульні, сітуацыі для абмеркавання, дыскусіі ў групах).

У 2014/2015 навучальным годзе работу клуба прыёмных бацькоў і апекуноў “Свет сям’і” неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:


  1. Прафілактыка прафесійнага выгарання прыёмных бацькоў.

  2. Пашырэнне ведаў замяшчальных бацькоў у пытаннях псіхалагічнай і педагагічнай культуры.

  3. Развівіццё здольнасцей замяшчальных бацькоў па выкарыстанню псіхолага – педагагічных ведаў і спецыяльных уменняў у працэссе выхавання і сацыялізацыі дзяцей – сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

  4. Стварэнне ўмоў для фарміравання і развіцця адносін партнёрства і супрацоўніцтва замяшчальных бацькоў з выхаванцамі.

  5. Стымуляванне прафесійнага дыялогу, абмен вопытам і развіццё самарэфлексіі замяшчальных бацькоў.

 2.Удасканаленне навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі педагагічнага майстэрства членаў клуба:

2.1.Агляд навінак навуковай і метадычнай літаратуры, артыкулаў з часопісаў і газет.



: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка