Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год



старонка10/11
Дата канвертавання05.07.2016
Памер2.18 Mb.
ТыпПлан работы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі адзначаюцца: Палховіч Ю.Г. (Галынкаўская СШ), Буткевіч С.М. (СШ № 3 г.п.Зэльва), Пузач Н.М. (Дзярэчынскі д/с-СШ), Баброўскі С.М.(Елкаўская СШ).

Агляд-конкурс кабінетаў паказаў, што настаўнікі працоўнага навучання імкнуцца да пашырэння і абнаўлення базы вучэбных кабінетаў, майстэрняў.

Так набыты новыя стэнды ў кабінеты: СШ № 3, і СШ № 2 г.п.Зэльва, Князеўскай гімназіі, Міжэрыцкі дз/с – БШ, Елкаўская СШ і іншыя. Прызавыя месцы атрымалі кабінеты абслугоўвай працы: Мазец М.В., – 1 месца; Захарка В.А., – 2 месца; Пузач Н.М., Рудой Л.Ч. – 3 месца. Па тэхнічнай працы – Астанка С.М. – 1 месца; Грышкевіч В.Р. – 2 месца; Свістун І.І., Якалцэвіч Я.І. – 3 месца. На абласны конкурс кабінетаў тэхнічнай працы будуць прадстаўлены матэрыялы, фотаздымкі і прэзентацыі чатырох кабінетаў: кабінет СШ № 2 г.п. Зэльва, кабінет Князеўская гімназіі, кабінет Ялуцавіцкага дз\с-БШ і кабінет Дзярэчынскага дз/с-СШ.

Але не гледзячы на дасягнутыя вынікі, хацелася бы засяродзіць увагу настаўнікаў на неабходнасць заахвочвання вучняў да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі, алімпіядах так як, колькасны склад удзельнікаў часта жадае быць большым і лепшым. Атрымліваецца так, што сярод вучняў няма канкурэнцыі, адпаведна і журы працаваць у такіх умовах складана.

Надавалася ўвага вывучэнню эфектыўнай педагагічнай практыкі, так на пасяджэннях раённага метадычнага аб’яднання праводзіўся абмен вопытам работы педагогаў па наступных тэмах “Укараненне сучасных электронных сродкаў навучання і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” (Баброўскі С.М., Елкаўскай СШ). “Прымянення сучасных падыходаў да забеспячэння зместу адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні” (Мазец М.В. СШ №2 г.п.Зэльва).

Кіраўнік метадычнага аб’яднання Якалцэвіч Я.І. прыняла ўдзел у абласным семінары членаў творчай групы настаўнікаў чарчэння па тэме “Фарміраванне асноў графічнай граматы навучэнцаў на ўроках чарчэння” ў СШ № 3 г.Свіслач. Мазец М.В. удзельнічала ў абласным семінары настаўнікаў працоўнага навучання па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды у г. Гродна. Буткевіч С.М. прыняла ўдзел у абласным семінары членаў творчай групы настаўнікаў працоўнага навучання па тэме “Развіццё тэхналагічнага мыслення школьнікаў на ўроках працоўнага навучання і факультатыўных занятках” у Дзятлаве.

На працягу навучальнага года выконваўся план курсавой падрыхтоўкі настаўнікаў. Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі 5 настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння: Струг І.Л. (Зэльвеская санаторная школа-інтарнат); Кароза Н.У.(Міжэрыцкі дз\с-СШ); Рудая Л.Ч. (Князеўская гімназія); Грынцэвіч Л.У. (Каралінская СШ); Пузач Н.М.(Дзярэчынскі д/с-СШ).

Разам з тым у арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі працоўнага навучання і чарчэння маюцца пэўныя рэзервы.

Патрабуе актывізацыі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасць па распрацоўцы і выданню метадычнай прадукцыі; па вывучэнню і абагульненню перадавой педагагічнай практыкі. На жаль, пака застаюцца не вырашанымі пытанні эстэтызацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння майстэрняў працоўнага навучання.

Існуе неабходнасць у арганізацыі метадычнай вучобы педагогаў па наступных пытаннях: выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе па працоўным навучанні, чарчэнню; удасканаленне прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання, чарчэння як фактар якаснага адукацыйнага працэсу; вучэбны кабінет як творчая майстэрня настаўніка; змест і структура творчага праекта, які прадстаўляецца на алімпіяду; арганізацыя пазакласнай работы па працоўным навучанні як сродак развіцця вучняў.

У 2014 /2015 навучальным годзе метадычнае аб’яднанне настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэня будзе працаваць над наступнай метадычнай тэмай: ”Сучасныя метадычныя патрабаванні па рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках па працоўным навучанні і чарчэнню” і вырашаць пастаўленныя задачы:

– фарміраванне сістэмы ведаў, асноў графічнай і тэхналагічнай граматнасці, практычных ўменняў і навыкаў бяспечных прыёмаў работы ў розных сферах працоўнай дзейнасці;

– развіццё пазнаваўчых інтарэсаў, канструктарскіх і творчых здольнасцяў, тэхнічнага і мастацкага мыслення вучняў ў працэсе розных відаў дзейнасці;



  • выхаванне культуры працы, адказнасці за вынікі сваёй працы, беражлівасці, ініцыятыўнасці, каштоўнасных адносінаў да нацыянальных традыцый, станоўчых рыс асобы.



2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання:
Занятак 1. 11 лістапада 2014 года Дзярэчынскі дз/с - СШ
Тэма: Вучэбны кабінет, як творчая майстэрня настаўніка і вучня

Форма правядзення: круглы стол

І. Навукова-метадычны блок:


  1. Сучасныя падыходы да праектавання вучэбнага працэсу накіраванага на

творчую самарэалізацыю усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Мазец М.В., СШ № 2г.п.Зэльва

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:

1. Пытанні для абмеркавання:

1. Арганізацыя прадметна-практычнай дзейнасці вучняў у працэсе рашэння творчых задач па працоўнаму навучанню



Кароза А.А., СШ №3г.п.Зэльва

Галаско Л.М. Зэльвеская санаторная школа-інтарнат

2.Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладной творчасці для павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках працоўнага навучання.

Палховіч Ю.Г., Галынкаўская СШ

Валкоўская В.С., Ялуцавіцкі дз/с-БШ

3.Арганізацыя пазакласнай работы па працоўнаму навучанню, як сродак развіцця вучняў.



Грышкевіч В.Р., Князеўская гімназія

ІІІ.Практычны блок:



  1. Наведванне адкрытых урокаў працоўнага навучання

Пузач Н.М.

Свістун І.І., Дзярэчынскі дз/с-СШ
2.Самааналіз адкрытых урокаў працоўнага навучання

Пузач Н.М.

Свістун І.І., Дзярэчынскі дз/с-СШ
3. Аналіз адкрытых урокаў.

удзельнікі МА

4. Работа ў групах:

4.1.Абмен вопытам па праектаванню вучэбнага працэсу і арганізацыі работы ў вучэбным кабінете.

удзельнікі МА

IV. Дамашняе заданне: мець матэрыялы з вопыту работы па праектаванню вучэбнага працэсу і арганізацыі работы ў вучэбным кабінете.



удзельнікі МА

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

удзельнікі МА

Літаратура:

1. Часопіс “Тэхналагічная адукацыя” № 1-4, 2009-2013

2.Яворская, Л.М. Настольная книга учителя трудового обучения/ Л.М.Яворская – Мн.: Сэр-Вит, 2008. -192с.

3. Яворская, Л.М. Трудовое обучение. Современные технологии обучения: пособие для учителей общеобразоват. учреждений / Л.М.Яворская – Мн.: Местный литературный фонд:Пэйпико, 2005. -180с.

Занятак 2. 20 студзеня 2015 года Князеўская гімназія



Тэма: Удасканаленне прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання, як фактар якаснага адукацыйнага працэсу

Форма правядзення: семінар-практыкум

І. Навукова-метадычны блок:

1.Асноўныя накірункі удасканалення прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання



Буткевіч С.М., СШ № 3 г.п.Зэльва

Бязносік А.Б., Міжэрыцкі дз/с- БШ

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:

1. Пытанні для абмеркавання:

1.Значэнне самаадукацыі для паспяховай працы настаўніка працоўнага навучання.



Ракевіч Н. А., Галынкаўская СШ

Бортнік І.І., Цяглевіцкі дз/с- СШ

2.Сучасныя формы і метады арганізацыі працэсу навучання, як фактар якаснага адукацыйнага працэсу



Астапка С.М., СШ № 2г.п.Зэльва

Рукіна Т.В., Елкаўскай СШ

ІІІ.Практычны блок:

1.Правядзенне майстар-класаў для настаўнікаў працоўнага навучання

Рудая Л.Ч.

Грышкевіч В.Р., Князеўская гімназія

2.Самааналіз майстар-класаў



Рудая Л.Ч.

Грышкевіч В.Р., Князеўская гімназія

3. Аналіз майстар-класаў.



удзельнікі МА

IV. Дамашняе заданне: для правядзення практыкума ўсім настаўнікам на занятак МА 20 студзеня 2015 мець з сабой:



  • вучэбную праграму “Працоўнае навучанне”;

  • тэарэтычныя і практычныя заданні павышанай складанасці для 5-8 класаў па працоўным навучанні і 6-8 класаў (з рашэннямі).

удзельнікі МА

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



удзельнікі МА

Літаратура:

1. Часопіс “Тэхналагічная адукацыя” № 1-4, 2009-2013

2.Яворская, Л.М. Настольная книга учителя трудового обучения/ Л.М.Яворская – Мн.: Сэр-Вит, 2008. -192с.

3. Яворская, Л.М. Трудовое обучение. Современные технологии обучения: пособие для учителей общеобразоват. учреждений / Л.М.Яворская – Мн.: Местный литературный фонд:Пэйпико, 2005. -180с


Занятак 3. 17 сакавіка 2015 года Елкаўская СШ

Тэма: Выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе па чарчэнню

Форма правядзення: семінар-практыкум

І. Навукова-метадычны блок:

1.Роля электроных сродкаў навучання у павышэнні якасці адукацыйнага працэсу па чарчэнню.



Рудая Л.Ч., Князеўская гімназія

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:

1.Метады і сродкі павышэння узроўню развіцця прасторавых уяўленняў у вучняў.

Махнач С.В., СШ № 2г.п.Зэльва

2. Навучанне аналізу формы і канструкцыі прадметаў пры выкананні графічных работ.



Пузач Н.М., Дзярэчынскід/с-СШ

3.Выкарыстанне элементаў канструявання ў школьным курсе чарчэння.



Струг І.Л. Зэльвеская санаторная школа-інтарнат

ІІІ.Практычны блок:

1.Наведванне адкрытага ўрока.

Баброўскі С.М., настаўнік чарчэння Елкаўскай СШ

2.Самааналіз адкрытага ўрока.



Баброўскі С.М

3. Аналіз адкрытага ўрока.



удзельнікі МА

4. Работа ў групах:

4.1. праектаванне зместу графічных работ на ўроку чарчэння ў 9 класе

удзельнікі МА

4.2. абмеркаванне эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры выкладанні чарчэння



удзельнікі МА

IV. Дамашняе заданне: мець распрацаваны ўрок па чарчэнню



удзельнікі МА

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



удзельнікі МА

Літаратура:

1.Гін, А.І. Прыёмы педагагічнай тэхнікі/ А.І.Гін. – Гомель, ІПП Сож, 1999.

2.Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ аб выкарыстанні электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе, 2009.

3.Падласый, І.П. Прадукцыйная педагогіка / І.П.Падласый. – М.:2003.

4.Хутарскі, А.В. Сучасная дыдактыка /А.В.Хутарскі. – СПб:ПІЦЕР, 2001.

5. Рублевская, Е.В. Формирование культуры самоуправления учебной деятельностью учащихся при изучении предмета “Трудовое обучение. Черчение” / Е.В. Рублевская // Часопіс “Тэхналагічная адукацыя”. – №1. – 2009. – С. 11-15.

6.Ботвинников,А.Д .Пути совершенствования методики обучения черчению/А.Д. – М. Просвещение:1983.



3. Правядзенне кансультацый для маладых педагогаў:

- планаванне структуры урока тэхнічнай працы і чарчэння

Кедала Ж.А., Якалцэвіч Я.І., верасень

- выкарыстанне сучасных электронных сродкаў навучання на ўроках працоўнага навучання і чарчэння.

Кедала Ж.А., Баброўскі С.М., снежань

- асаблівасці афармлення тэхналагічнай і графічнай дакументацыі пры афармленні праектаў

Мазец М.В., люты

4. Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту:


4.1. абагуліць матэрыялы з вопыту работы настаўнікаў працоўнага навучанняі чарчэння Якалцэвіч Я.І. Ялуцавіцкага дз/с-БШ па тэме “Фарміраванне графічных уменняў і навыкаў на ўроках чарчэння”

Кедала Ж.А., чэрвень
5. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

5.1.выдаць зборнік матэрыялаў настаўніка працоўнага навучання Князеўскай гімназіі Грышкевіч В.Р. па тэме ” Работа з адоранымі вучнямі“



Грышкевіч В.Р., Кедала Ж.А., красавік

Кіраўнік МА: Якалцэвіч Я.І.


Куратар прадметаў

метадыст РВМК Кедала Ж.А.



УЗГОДНЕНА
Галоўны спецыяліст

Аддзела адукацыі, спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама


Т.М. Мацкевіч
ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік адзела адукацыі, спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М. Лойка


: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка